Научная статья на тему 'THE IMPLEMENTATION OF THE REFORM PROGRAM OF THE PARTY OF CZARTORYSKI IN THE PROFESSIONAL AREAS OF THE SEJM OF 1764'

THE IMPLEMENTATION OF THE REFORM PROGRAM OF THE PARTY OF CZARTORYSKI IN THE PROFESSIONAL AREAS OF THE SEJM OF 1764 Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
9
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
РЭЧ ПАСПАЛіТАЯ / РЭФАРМАВАННЕ ДЗЯРЖАЎНАГА ЛАДУ / КАНВАКАЦЫЙНЫ СОЙМ / ВАЙСКОВАЯ КАМіСіЯ / СКАРБОВАЯ КАМіСіЯ / RZECZPOSPOLITA / REFORM OF THE STATE / KONVOKATSION DIET / MILITARY COMMISSION / TREASURE COMMISSION

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Valiauka A.

This article analyzes the implementation of the conditions of the state system reform Rzeczpospolita on konvokatsionnom Diet 1764. Having considered the circumstances that had a great influence on the adoption of reform programs. The causes of the ineffectiveness of the reform movement in the Polish-Lithuanian Commonwealth in the 60th. XVIII century. We consider the practice of the operation of new public institutions and make conclusions about the effectiveness of legislative regulation of new areas of public administration.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «THE IMPLEMENTATION OF THE REFORM PROGRAM OF THE PARTY OF CZARTORYSKI IN THE PROFESSIONAL AREAS OF THE SEJM OF 1764»

ЭКОНОМИЧЕСКИЕ И ЮРИДИЧЕСКИЕ НАУКИ. Теория и история государства и права

№ 6

ТЕОРИЯ И ИСТОРИЯ ГОСУДАРСТВА И ПРАВА

УДК 340.15

РЭАЛ1ЗАЦЫЯ РЭФАРМАТАРСКАЙ ПРАГРАМЫ ПАРТЫ1 ЧАРТАРЫЙСК1Х НА КАНВАКАЦЫЙНЫМ СОЙМЕ 1764 ГОДА

А.В. ВАЛЕУКА (Полацт дзяржауны утверЫтэт)

Артыкул прысвечаны аналгзу умоу рэал1зацъй рэформ дзяржаунага ладу Рэчы Паспалтай на кан-вакацыйным сойме 1764 года. Разгледжаны абставты, як1я аказалг вялШ уплыу на прыняцце рэфар-матарскай праграмы. Выяулены прычыны неэфектыунасцi рэфарматарскага руху у Рэчы Паспалтай у 60-я гады XVIII стагоддзя. Разгледжана практыка дзейнасцi новых дзяржауных устаноу i зроблены высновы аб эфектыунасцi заканадаучага рэгулявання новых шрункау дзяржаунага травання.

Ключавыя словы: Рэч Паспалiтая, рэфармаванне дзяржаунага ладу, канвакацыйны сойм, вайсковая камiсiя, скарбовая камiсiя.

Уводзшы. Перыяд юравання Сташслава Аугуста Панятоускага HeKaTopbiMi псторыкамГ характа-рызуецца назвай "адраджэнне ва упадку", альбо "гады вялшх надзей". МенавГта у той час сярод пра-грэаунай части шляхты Рэчы Паспалггай усё больш i больш распаусюджвалкя аптымютычныя мерка-вaннi наконт будучынi дзяржавы. Пасля застойнага для дзяржавы перыяду панавання прадстаушкоу ды-нacтыi Вещнау Аугуста II i Аугуста III узшкла рэальная магчымасць рэфармавання састарэлага дзяржаунага ладу, ям ужо не адпавядау патрабаванням тагачаснай атуацып у Еуропе.

У першай палове XVIII стагоддзя разгарнулася барацьба пaмiж пpaгpэciуным колам шляхты, якая выступала за шыроюя рэформы, i рэакцыйнай магнатэрыяй, якая iмкнулacя да захавання састарэлага ладу Рэчы Паспалиай [1, с. 283]. Падтрымю i тыя i дpугiя шукaлi не тольм у самой Рэчы Пacпaлiтaй, але i сярод cуcеднiх дзяржау, у першую чаргу Расй, Прусп i Ауcтpыi. Гэтыя aбcтaвiны мелi вялш уплыу на унутpыпaлiтычнaе cтaновiшчa у дзяржаве i амаль не выктаката грамадзянскай вайны.

Асноуная частка. Першую канцэпцыю праграмы рэформау на сойме у сваёй прамове пpaдcтaвiу канцлер кароны А. Зaмойcкi, падчас якой яго удзельшм, вiдaць, у першы раз пaчулi пра iдэю Мантэск'ё аб траютым падзеле улады [2, с. 212]. Замойсю выказауся на карысць рэформы падаткау i гаспадарчага развщця дзяржавы, неaбходнacцi змен у становшчы мяшчан i сялянства, за незалежнасць царкоуных су-доу у Рэчы Паспалггай ад Рыма. Канцэпцыя рэформау А. Замойскага у мнопм выходзiлa за межы праграмы «фамшп» [2, с. 212].

Перш за усё былГ прыняты рашэнш, яюя дaзвaлялi упарадкаваць працу сейма. У пастанове «Аб парадку сеймавання» быу замацаваны рэгламент яго работы. Так, каб падоужыць час пасяджэнняу, была прынята працэдура працягу пасяджэнняу «пры свечках», што раней забаранялася [3, 1.17]. Для выра-шэння тaкiх пытанняу, як падатю, пошлшы i шшыя экaнaмiчныя «матэрыялы», было прынята рашэнне аб галасаванш большасцю [3, 1.18]. Так1м чынам, права «liberum veto» было часткова абмежавана. Прыня-тая пастанова аб утварэнш на канвакацыйным сойме генеральнай канфедэрацып на неабмежаваны час па-вiннa была на некальк1 гадоу зaблaкipaвaць яго ужыванне [3, 1.18]. Яшчэ адна пастанова вызваляла паслоу ад сляпога падпарадкавання "шструкцыям", перадсеймавым наказам ваяводскай i павятовай шляхты [3, 1.18]. Тым самым Гм надавалася права самастойна прымаць рашэнш пры разглядзе важнейшых пытанняу уну-транай i знешняй палГтым дзяржавы.

Шмат Гдэй для рэформ сойма Рэчы Паспалггай было адлюстравана яшчэ у працы С. Канарскага "Аб паспяховым вядзенш нарад" [4]. Менавиа там была прадстаулена тэарэтычная праграма пераадо-лення крызку у дзейнасщ вышэйшай прадстаушчай установы дзяржавы.

Пастановы канвакацыйнага сойма адносна грашова-фшансавай палпъш дзяржавы мелГ адну з асноу-ных мэт - абмежаванне улады падскарбГяу. Для гэтага был створаны спецыялГзГраваныя калепяльныя органы - скарбовыя камки. Рашэнш на пасяджэннях камюш прымалюя большасцю галасоу, што выключала магчымасць аднаасобнага прыняцця пастаноу адносна збору i размеркавання дзяржауных даходау [5, с. 185]. Пастановай сойма замацоувалася, што пры выкананш сваГх службовых паунамоцтвау камюары ЭканамГч-най Рады былГ абавязаны клапацщца пра штарэсы дзяржавы, а не пра свае уласныя штарэсы, не атрым-

2018

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия В

лiваць шшай платы, акрамя пэунай дзяржавай за iх службу, i ва усх справах кравацца аб'ектыунасцю i спра-вядлiвасцю [6, с. 129]. Ужо у першыя этапы сваёй дзейнасцi скарбовыя камiсii паказалi сябе перспектыуны-мi органамi дзяржаунага кравання. Так, згодна са справаздачай, якая адбылася на сойме 1766 года, у дзяр-жауную казну паступiла 13731 тыс. злотых, з iх доля Скарбовай кашсп складала 5111 тыс. злотых [5, с. 186]. Да утаварэння скарбовых камiсiй даходы дзяржавы складалi каля 325 тысяч злотых.

Канвакацыйны сейм лшвщавау прыватныя пошлiны i yстанавiy «галоуную пошл^», аднастайную i абавязковую для усх жыхароу дзяржавы, не выключаючы шляхту, святарства i самога караля. Таюм чынам, падаткi абавязаны былi выплачваць усе катэгорыi насельнщтва. Мясцовыя падаткi былi лшвада-ваны, акрамя падатку на утрыманне дарог i мастоу, аднак i яны спаганялiся з абмежаваннямi. Змены так-сама адбылiся i у адносшах габрэйскага насельнiцтва. Падатак за агульную колькасць габрэяу быу адме-нены, а замест гэтага яны павшны былi плацiць падушны падатак [5, с. 186]. Адбылюя i пэуныя змены у ад-носiнах да гарадоу: на iх карысць стала абкладацца падаткамi не толькi мяшчанства, але i шляхта, якая мела тут нерухомасць. Сойм лшвщавау абавязак мяшчан выдзяляць бясплатна кватэры паслам на сейм i удзель-шкам шляхецкiх з'ездау. Лiквiдавалiся усе прыватныя мытныя пункты i пошлiны i yводзiлася так званая генеральная пошлша, якую у адпаведнасцi са спецыяльнай шструкцыяй абавязаны былi плацiць усе - ад караля i кожнага шляхцща да купца i селянiна [3, 1. 78-79]. Ад выплаты новай пошлшы вызвалялiся толью шляхецкiя тавары, якiя перавозiлiся з аднаго валодання у шшы щ на торг, а таксама тавары, што увозяцца з-за мяжы, але тольи у тым выпадку, калi перавозчык (шкiпер) прысягне, што тавар прызначаны для яго уласных патрэб, а не для продажу. З мэтай забеспячэння збору генеральнай пошлшы спатрэбшася ства-рэнне разгалшаванай сктэмы мытных пунктау i павелiчэнне колькасщ мытных служачых.

Аднак не уся шляхта станоуча адносiлася да рэфармавання сферы фiнансаy i гандлю. Прыклад са Жло-бiнскай ярмаркi прыводзщь I. Кiтурка. Пры правядзеннi крмашоу у Жлобiне права спаганяць мыта ад куп-цоу меу рэчыцк маршалак пан Халецкi, i на падставе гэтага яго камкар запатрабавау ад Ю. Арамовiча так званую салюцыю - плату за пагаршэнне становiшча у памеры 75 злотых для пана Халецкага i 15 злотых для сябе [6, с. 130]. Супэрштэндант Рэчыцкай каморы не мог наважыцца на выплату тамх грошай i адпра-вiyся з данясеннем у Гродна. На сваiм шляху ён сустрэу рэчыцкага маршалка i «меу з iм сур'ёзную раз-мову» [6, с. 130], але пан Халецк адказау, што прыняць рашэнне можа толькi на месцы. У вынiку па пры-ездзе у Жлобiн Ю. Арамович за дазвол надгледзець купцоу вымушаны быу заплацiць пану Халецкаму 80 рублёу i яго камiсару 6 злотых з дзяржауных грошай, каб з-за страчанага часу скарб не панёс яшчэ больш вялшх страт [6, с. 130]. На уох гарадскх варотах Жлобiна суперiнтэндант расставiy стражнiкаy для ажыццяулення надгляду i праверкi належных дакументау, каб тавары не перамяшчалюя без выплаты пошлшы. Пры гэтым Ю. Арамовiч паведамiy у Скарбовую камiсiю аб шцыдэнце, якi меу месца. Калi шлях-цiц Дамiнiк МалiноУскi са сваiм слугой Тадэвушам Пшыгодскiм хацелi праехаць праз аддаленыя вароты з неймм таварам, стражнiк адмовiyся iх прапусцщь, паколькi яны не прад'явiлi спецыяльны знак на права праводзiць воз, як павшны былi атрымаць у горадзе. У адказ на гэтае «стражтк атрымау ад пана Маль ноускага удар у галаву, а затым быу моцна зьбiты» [6, с. 130].

Разгледжаная сиуацыя выразна паказвае yзнiкшае падчас рэфармавання сутыкненне памiж новымi поглядамi на дзяржауную рэчаiснасць i анахранiчнай шляхецкай щэалопяй. Многiя прадстаyнiкi шляхты не yспрымалi сур'ёзна тыя змены у дзяржауным i грамадскiм жыццi Рэчы Паспалиай, якiя адбывалiся у другой палове XVIII стагоддзя. Моцная дзяржауная улада успрымалася пануючым саслоу'ем як пагро-за iх прывiлеяванаму стану.

Шмат увап на канвакацыйным сойме было звернута на абмежаванне гетманскай улады з мэтай павышэння баяздольнасцi войска Рэчы Паспалиай. Першым крокам было адхшенне ад займаемай па-сады кароннага гетмана Я. Бранщкага. Замест яго камандуючым каронным войскам быу прызначаны А. Чартарыйск, якi выконвау абавязкi генеральнага рэгiментар^Iя кароннага [5, с. 185].

Акрамя таго, былi створаны вайсковыя камiсii, якiя займалюя пытаннямi, звязанымi з камплекта-ваннем войска i яго матэрыяльным забеспячэннем. Аднак для Вялшага Княства Лиоускага вайсковая камiсiя не была утворана, бо супраць такога органа выступау гетман М. Масальскi, якi адначасова пад-трымлiваy партыю Чартарыйскiх [2, с. 213]. Пытанне аб лиоускай ваеннай камiсii зноу разглядалi падчас каранацыйнага сойма. Акрамя гетманскай булавы, М. Масальск патрабавау сабе яшчэ i пасаду вiлен-скага ваяводы. Аднак яго патравабаннi былi адвергнуты соймам, а статус лiтоУскага гетмана быу усталя-ваны як роуны кароннаму [5, с. 185].

Такм чынам, рэфармацыйн^1я намаганнi, як1я пачалюя вельмi аптымiстычна, з цягам часу прыходзш у заняпад. Гэта было выклшана таксама i супярэчнасцямi памiж Чартарыйскiмi i каралём Станiславам Аугустам наконт некаторых пытанняу. Асаблiва гэта тычылася фiнансавай рэформы.

Адным з напрамкау фiнансавага аздараулення Рэчы Паспалггай павiнна было стаць утварэнне Манетнай камiсii, якая займалася пытаннямi чаканм новай дзяржаунай манеты. Гэтая рэформа павшна

ЭКОНОМИЧЕСКИЕ И ЮРИДИЧЕСКИЕ НАУКИ. Теория и история государства и права

№ 6

была гарантаваць фшансавую бяспеку Рэчы Паспалгтай i спынщь выкарыстанне замежнай манеты. Аднак на шляху удасканалення грашовай сiстэмы дзяржавы рэфарматары сутыкнулiся с шэрагам су-пярэчнасцей [5, с. 214].

Трэба асобна разлядзець пытанне аб легальнасщ рашэнняу, прынятых на канвакацыйным сойме 1764 года, а менавгга тыя спосабы, дзякуючы якiм партыя Чартарыйскiх атрымала падтрымку з боку ас-татняй шляхты.

Падчас самой канвакацьи у Рэчы Паспалiтай знаходзiyся расiйскi вайсковы корпус колькасцю 2000 чалавек. Акрамя ваенный падтрымкi Фамiлiя атрымала грашовую падтрымку для подкупау паслоу на павятовых соймiках. Тадэуш Корзан тша аб тым, што грашовая падтрымка з боку Расii налiчвала два мшьёны злотых [7, с. 42]. З гэтай сумы Аугуст Чартарыйск атрымлiваy 3000 дукатау у месяц, 500 000 злотых былi прызначаны для прымаса Люблiнскага. Адам Чартарыйск брау грошы з замежнай падтрымк для подкупу соймiкаУ (напрыклад, на подкуп Галщкага соймiка iм было затрачана 1000 дукатау) [7, с. 42]. Чартарыйкя былi не першым^ хто намагауся атрымаць падтрымку з дапамогай подкупу. Такая практыка была распаусюджана сярод шляхты i была неад'емнай часткай "шляхецкай дэмакратыi". Узровень карупцыi у Рэчы Паспалиай быу вельмi высокi.

Таксама падчас канвакацыи пасяджэнне сойма пакiнулi шмат прыхшьткау кансерватыуных рухау сярод шляхты. Гэта дало магчымасць рэфарматарам атрымаць большасць пры прыняццi рашэнняу. На пасяджэнт сойма, як адзначае Т. Корзан, з Пасольскай iзбы было 80 чалавек, а сенатарау тольк 7, пры фармальнай колькасцi палат 300 i 136 адпаведна [7, с. 44]. Некальк iншыя лiчбы прыводзiць Х. Шмiт: "з 61 сенатара пакiнулi сойм 27 чалавек, а з 191 пасла - 60 чалавек [5, с. 154]. Такое разы-ходжанне у пстарыяграфп выклкана палiтычнымi супярэчнасцямi адносна пытанняу законнасцi правя-дзення канвакацыйнага, элекцыйнага i канвакацыйнага соймау 1764 года. Асаблiва гэта бачна у польс^х крынiцах. Праекты рашэнняу канвакацыйнага сойма прымалкя амаль без галасавання i yхвалялiся пры-масам Люблiнскiм нягледзячы на фармальнасцi [7, с. 44].

Гэтыя факты могуць накiраваць на думку, што рашэнн канвакацыйнага сойма 1764 года немаг-чыма лiчыць легiтымнымi па прычыне вельмi малога прадстаунщтва шляхты на iм. Аднак, аналiзуючы гэты момант, трэба мець на увазе, што у палпычнай традыцыi Рэчы Паспалiтай колькасць выбаршчыкау на сойме не мела прынцыповага значэння, галоуным было аднагалоссе у прыняццi рашэння [5, с. 167]. Таму для XVIII стагоддзя стуацыя успрымалася не так, як у сучаснасщ. А калi яшчэ мець на увазе вай-сковую падтрымку з боку Расшскай iмперыi, то можна зрабщь выснову, што шшыя варыянты развiцця падзей, звязаных з соймамi 1764 года, былi малаверагодныя.

Працэс прыняцця рэфармацыйных рашэнняу падчас канвакацыйнага сойма 1764 года можна аха-рактарызаваць як спантанны i не зусiм паслядоуны. Рашэннi прымалкя у вельмi складаных абставiнах. З аднаго боку, неабходнасць змен у дзяржауным ладзе была вiдавочна, але не была канчаткова распраца-вана стратэпя ажыццяулення рэформ. Нават сярод рэфарматарау не было адзiнага меркавання па нека-торых пытаннях, што было выклкана супярэчнасцямi iнтарэсаy. Прыкладам можа быць узгаданая вышэй стуацыя з вайсковай камiсiяй у Вялшм Княстве ЛiтоУскiм. Iдэалагiчны падмурак рэфармавання таксама быу яшчэ не поунасцю сфармiраваны. Толькi далейшая рэформа адукацыи дала магчымасць шырокаму распаусюджанню сярод шляхты щэй Асветнiцтва наконт дзяржаунага i грамадскага парадку. I гэтая рэформа была праведзена у асноуным у сувязi з узнкшай неабходнасцю замяшчэння адукацыйнай ролi ордэна езуиау, якi быу лiвiдававаны у другой палове XVIII стагоддзя.

Заключэнне. Спантаннасць i непаслядоунасць рэфармацыйных памкненняу прадстаУнiкоУ прагрэ-сiyнай часткi шляхты на чале з Чартарыйсмм^ а таксама yзнiкшыя спрэчкi унутры самой партыи абу-мовiлi няудачы у працэсе рэалiзацыi праграмы рэфармавання дзяржаунага ладу.

Таксама сваю негатыуную ролю адыграла адсутнасць адзiнай стратэгii у партыi Чартарыйскiх. 1х спробы заручыцца падтрымкай Пецярбурга былi хутчэй вымушаным^ бо у самой Рэчы Паспалиай яны былi у меншасцi. У перспектыве iх дзеяннi паказалi яшчэ адну слабасць дзяржаунага ладу "дзяржавы абоiх народау" - падлегласць знешняму уплыву.

Тамм чынам, шляхта, абараняючы свае правы, i раней звярталася да замежняй падтрымкi, але у сярэдзше XVIII стагоддзя гэта праявшася найбольш яскрава. Прусiя, Аустрыя i Расiйская iмперыя атрымалi значны уплыу на знешнюю i унутранюю палиыку Рэчы Паспалiтай. Рэформы 1764 года можна параунаць з зернем, якое упала на непадрыхтаваную глебу i дало вельмi мала плёну.

Л1ТАРАТУРА

1. Юхо, Я. А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi : вучэб. дапамож. : у 2 ч. / Я. А. Юхо. - Мшск : Р1ВШ БДУ, 2000. - Ч. 1. - 352 с.

2018

ВЕСТНИК ПОЛОЦКОГО ГОСУДАРСТВЕННОГО УНИВЕРСИТЕТА. Серия D

2. Псторыя Беларус : у 6 т. / Ю. Бохан [i шш.] ; рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [i iнш.]. - Mîhck : Экаперспектыва, 2007. - Т. 3 : Беларусь у часы Рэчы Паспалиай (XVII-XVIII стст.). - 344 с.

3. Volumina legum. - Petersburg : Nakiadem i drukiem Jozafata Ohryzki, 1860. - T. VII. - 415 s.

4. Konarski, S. O skutecznym rad sposobie i inne pisma polityczne / S. Konarski. - Wrociaw : Zakiad Narodowy im. Ossoliсskich - Wydawnictwo ; Warszawa : we swpуipr. z De Agostini Polska, cop. 2005. - 347 l.

5. Носов, Б.В. Установление российского господства в Речи Посполитой. 1756-1768 гг. / Б.В. Носов ; отв. ред. В.К. Волков. - М. : Индрик, 2004. - 728 с.

6. Китурко, И.Ф. Скарбовая комиссия ВКЛ и реорганизация таможенной службы в 1765-1772 гг. / И.Ф. Китурко // Пстарычна-археалапчны зб. ; Нац. акад. навук Беларуа, 1н-т псторьи ; пад рэд. А.А. Кавалеш [i шш.]. - Мшск, 2014. - С. 129-139.

7. Korzon, T. Wewnetrzne dzieje Polski za Stanislawa Augusta (1764-1794) badania historyczne zestanowiska ekonomicznego i administracyjnego. T. 4 / T. Korzon. - Krakуw : KsrngarniaL. Zwolkskiego i S-ki ; Warszawa : naki. Ksikgarni Teodora Paprockiego i S-ki, 1897. - 513 l.

Пастуту 12.04.2018

THE IMPLEMENTATION OF THE REFORM PROGRAM OF THE PARTY OF CZARTORYSKI IN THE PROFESSIONAL AREAS OF THE SEJM OF 1764

А. VALIAUKA

This article analyzes the implementation of the conditions of the state system reform Rzeczpospolita on konvokatsionnom Diet 1764. Having considered the circumstances that had a great influence on the adoption of reform programs. The causes of the ineffectiveness of the reform movement in the Polish-Lithuanian Commonwealth in the 60th. XVIII century. We consider the practice of the operation of new public institutions and make conclusions about the effectiveness of legislative regulation of new areas ofpublic administration.

Keywords: Rzeczpospolita, reform of the state, konvokatsion diet, military commission, treasure commission.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.