Научная статья на тему 'Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Беларуси (март 1917 - март 1918 гг. ) в освещении отечественной историографии'

Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Беларуси (март 1917 - март 1918 гг. ) в освещении отечественной историографии Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
304
49
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ / СОВЕТЫ РАБОЧИХ / СОЛДАТСКИХ И КРЕСТЬЯНСКИХ ДЕПУТАТОВ / ИСТОРИОГРАФИЯ / РЕВОЛЮЦИОННЫЕ ПРОЦЕССЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Семенчик Николай Ефимович

Статья освещает отечественную историографию Советов рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Беларуси в период Февральской и Октябрьской революции (март 1917 март 1918 гг.). Определена историографическая периодизация, охарактеризованы особенности каждого из этапов. Названы произведения отечественных авторов, которые внесли наибольший вклад в упрочнение концепции о роли Советов как органов диктатуры пролетариата и крестьянства в революционных процессах 1917-1918 гг. Показаны современные состояния и тенденции изучения Советов Беларуси.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

САВЕТЫ РАБОЧЫХ, САЛДАЦК1Х I СЯЛЯНСК1Х ДЭПУТАТАЎ БЕЛАРУСІ (САКАВІК 1917 - САКАВІК 1918 ГГ.) У АСВЯТЛЕННІ АЙЧЫННАЙ ГІСТАРЫЯГРАФІІ

Артыкул асвятляе айчынную гістарыяграфію Саветаў рабочых, салдацкіх i сялянскіх дэпутатаў Беларусi ў перыяд Лютаўскай i Кастрычніцкай рэвалюцый (сакавiк 1917 сакавік 1918 гг.). Вызначана гiстарыяграфiчная перыядызацыя, ахарактарызаваны асаблiвасцi кожнага з яе этапаў. Названы творы айчынных аўтараў, якiя ўнеслі найбольшы ўклад ва ўкараненне канцэпцыi аб ролi Саветаў як органаў дыктатуры пралетарыяту i сялянства ў рэвалюцыйных працэсах 1917-1918 гг. Паказаны сучасны стан i тэндэнцыi вывучэння пытання аб дзейнасцi Саветаў Беларусi.

Текст научной работы на тему «Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Беларуси (март 1917 - март 1918 гг. ) в освещении отечественной историографии»

УДК 930.1(476)« 1917/1918»

М. Я. Сяменчык, доктар пстарычных навук, прафесар, загадчык кафедры (БДТУ)

САВЕТЫ РАБОЧЫХ, САЛДАЦК1Х I СЯЛЯНСК1Х ДЭПУТАТАУ БЕЛАРУС1 (САКАВ1К 1917 - САКАВ1К 1918 ГГ.) У АСВЯТЛЕНН1 АЙЧЫННАЙ Г1СТАРЫЯГРАФН

Артыкул асвятляе айчынную пстарыяграфш Саветау рабочых, салдацк1х i сялянсшх дэпу-татау Беларусi у перыяд Лютаускай i Кастрычнщкай рэвалюцый (сакавш 1917 - сакавiк 1918 гг.). Вызначана riстарыягpафiчная перыядызацыя, ахарактарызаваны асаблiвасцi кожнага з яе этапау. Названы творы айчынных аутарау, якiя унесл найбольшы уклад ва укараненне канцэпцьп аб ролi Саветау як органау дыктатуры пралетарыяту i сялянства у рэвалюцыйных працэсах 19171918 гг. Паказаны сучасны стан i тэндэнцып вывучэння пытання аб дзейнасцi Саветау Беларуси

The article showcases domestic historiography of the Soviets of workers, soldiers and peasants deputies of Belarus during the February and October revolutions (March 1917 to March 1918). Defined historiography periodization, described the peculiarities of each of its steps. Named works of domestic authors, which have made the largest contribution to the implementation of concept on the role of the Soviets as bodies of the dictatorship of the proletariat and the peasantry in the revolution 1917-1918. Shows the current status and trends of the study of the Soviets of Belarus.

Уводзшы. У свядомасщ грамадзян СССР 1917 год трывала асацыявауся з Савецкай ула-дай, усталяванай рабочым^ салдатам1 i сяля-нам1 на чале з леншскай партыяй. Значную ролю у фарм1раванн1 такога аб iM уяулення адыграла i айчынная псторыя. Псторыя сам1х Саветау асвятлялася у кантэксце дзейнасщ партыи баль-шавшоу. Невыпадкова ш адзш айчынны псто-рык не абм1нуу Мшскага Савета у той час, як Магшёускаму i некаторым шшым Саветам да апошняга часу не нададзена належнай увагi.

Асноуная частка. Вывучэнне i асвятленне дзейнасцi Саветау праходзша у некалькi этапау i працягваецца у наш час. На першым з iх -у 1920-х - першай палове 1930-х гг. аутарамi пу-блiкацый аб Саветах з'яулялюя бальшавiкi Bi-цебска, Мшска [1], Гомеля, Магiлёва, Мазыра, Оршы [2]. Характэрна, што Саветы дакастрыч-нiцкага часу падавалiся як грамадска-палпыч-ныя арганiзацыi, якiя абаранялi новы лад, а так-сама штарэсы працоуных i салдат. Пасля Каст-рычнiка рабочыя Саветы апынулiся у апазiцыi да бальшавiкоУ i былi разагнаны [3, с. 197-215].

Друг этап вывучэння Саветау меу месца з канца 1930-х да другой паловы 1950-х гадоу, калi узшкла i укараншася партыйная канцэпцыя Кастрычшка, якая абапiралася на ленiнскую тэ-арэтычную спадчыну i сталiнскую «Историю ВКП(б). Краткий курс». Пал^ычна адукава-наму чалавеку належала ведаць, што Саветы рабочых i салдацюх дэпутатау з'яулялiся «органамi саюза рабочых i сялян супраць царскай улады i разам з тым - органам iх улады, органам дыктатуры рабочага класа i сялянства» [4, с. 27]; што з сакавша па лшень у Раси iснавала «двое-уладдзе» у асобе Часовага урада i Саветау; што у лшеш у вынiку здрады згоднiкаУ уся улада перайшла у рукi буржуазii i г. д.

Вывучэнне Саветау Белару^ у азнача-ных рамках ускладнялася мiзэрнай колькасцю

пралетарыяту, падтрымкай Саветамi Часовага урада i iх суцэльным падарадкаванем меншавiкам, эсэрам i бундауцам. Ускладняла становiшча i тая акалiчнасць, што пасля Кастрычнщкай рэвалю-цыi пераважная маса Саветау адмовшася пры-маць уладу, аддаючы перавагу нядауна абра-ным органам самакiравання.

Недахоп фактау i аргументау на прадмет пацвярджэння тоеснасцi рэвалюцыйных працэ-сау у Беларусi i астатняй Расiйскай iмперыi з лшкам кампенсавауся айчыннымi гiсторы-камi шляхам актыунага цытавання прац Ленiна, Статна i палажэнняу «Краткого курса». Творы ж 1920-х - пачатку 1934 г. не укладвалюя у рэ-чышча новай канцэпцыi, папросту зшшчалюя.

Такiя навацыi можна знайсцi у манаграфii Ф. Папова, прысвечанай М. Фрунзе, дзе Саветы называйся «друпм урадам», «органамi саюза рэвалюцыйнага рабочага з рэвалюцыйным сал-датам» [5, с. 27]. Тыя ж падыходы, тэрмiналогiя i ацэнкi падзей 1917 г. знайшлi адбiтак у мана-графii Л. Гапоненкi [6]. У гэтай працы Мiнскi Савет падавауся як «адзiна народная улада». Паведамлялася, быццам меншавiкi, эсэры i бе-ларускiя нацыяналiсты iмкнулiся захапiць ю-раунiцтва Саветам «i ператварыць яго у дадатак Часовага урада» [6, с. 35]. Аутар сцвярджау, што пасля перамоп узброенага паустання у Пет-раградзе «войскi Заходняга фронта пайшлi за рэвалюцыйным рабочым класам i разам з iм пад кiраунiцтвам бальшавiцкай партыi узнялiся на рашучы бой за уладу Саветау» [6, с. 118].

З асуджэннем сталшзму выкарыстанне да-следчыкамi схем «Краткого курса» не перапы-ншася. Тым не менш, вывучэнне Саветау у кантэксце дзейнасщ партыи бальшавiкоу зрабiлася больш праУдзiвым. Так, I. М. 1гнаценка у сваёй манаграфи [15] прывёу звесткi аб буйнейшых на той час Саветах, указау на гiпербалiзац^IЮ асоб-mrni аутарамi ролi бальшавiкоУ у аргашзацш

i працы Саветау [7, с. 13-15], назвау тыя з iх, якiя асудзiлi анарха-бальшавiцкае выступ-ленне 3-5 лшеня. Аутар першым з айчынных псторыкау указау на тое, што у беларускiх га-радах не было «рэвалюцыйнага пралета-рыяту», што асобныя Саветы Беларусi адмо-вiлiся браць уладу пасля Кастрычнщкай рэ-валюцыi [7, с. 326-329].

Чарговым крокам у даследаваннi рэвалю-цый 1917 г., у тым лiку дзейнасцi Саветау, стау выхад у 1967 г. калектыунай манаграфи «Победа Советской власти в Белоруссии». У па-цвярджэнне схем з «Краткого курса» аутары паведамш, што у сакавiку у Мшску узшкла двоеуладдзе у асобе Савета i грамадскага кам> тэта [8, с. 77]. Аутары адзначыл^ што шщыя-тарамi стварэння Саветау былi меншавiкi i бун-дауцы, але у высновах гэтую iнiцыятыву яны пакiнулi «народным масам» [8, с. 86]. У па-цвярджэнне тэзюа аб Саветах як «органах народ-най улады» аутары даводзiлi факты аб устанау-леннi Саветамi васьм^адз^ага працоунага дня, утварэннi прафсаюзау, фармiраваннi мiлiцыi, правядзеннi агiтацыйна-прапагандысцкай i ас-ветнiцкай працы. Разам з тым, аутары занадта перабольшвалi ролю Саветау у барацьбе з кар-ншаушчынай i тэмпы iх бальшавiзацыi [8, с. 30, 81, 219]. Ьш зроблена выснова, што у кастрыч-нiку не толькi Мiнскi Савет, а i Мiнскi камiтэт РСДРП(б) зрабшся палiтычным i аргашзацый-ным цэнтрам падрыхтоУкi узброенага паустан-ня у Беларусi» [8, с. 242].

У цэлым, аутары манаграфii выкарыстат велiзарную колькасць новых, пераважна даку-ментальных матэрыялау, а таксама юнуючую гiстарычную лiтаратуру, за выключэннем дава-еннай, для таго, каб на мясцовым матэрыяле пацвердзщь распрацаваную У. Ленiным кан-цэпцыю аб гiстарычнай заканамернасцi i непа-збежнасцi Кастрычнiцкай сацыялiстычнай рэ-валюцыi, дэмакратычным характары усталява-най улады Саветау i вызначальнай ролi у тым партыi бальшавiкоу. Гэтыя палажэннi ляглi у ас-нову таюх абагульняючых прац, як «Очерки истории КПБ» (1968), «Гiсторыя Беларускай ССР» (1973), «История рабочего класса Белорусской ССР» (1984) i да нашых дзён натхня-юць пракамунiстычных прапагандыстау.

У 1987 г. выйшла у свет манаграфiя П. К. Баш-ко, адмыслова прысвечаная Саветам Беларусi [9]. Аутар правёу даследаванне на аснове дасяг-ненняу гiстарычнай навукi Расii i БССР, увёу у навуковы ужытак знойдзеныя у многiх арх> вах СССР матэрыялы i выкарыстау велiзарны пласт тэарэтычнай спадчыны У. Ленiна. Мена-вiта ленiнская трактоука Саветау як увасаб-ленне непасрэдных органау улады народа, ор-ганау рэвалюцыйна-дэмакратычнай дыктатуры

пралетарыята i сялянства [9, с.12] праходзiць праз усю манаграфш.

П. К. Башко слушна адзначыу, што небаль-шавiцкае юраунщтва Саветау лiчыла ix часо-вымi аргашзацыям^ якiя абавязаны выконваць у асноуным функцш кантролю за дзеяннем орга-нау Часовага урада да скткання Устаноучага сходу [9, с. 33]. Ён са спасылкай на У. Ленша аспрэчыу тэзiс, «нiбыта шщыятарам стварэння Саветау у ходзе Лютаускай рэвалюцыi былi дробнабуржуазныя партыi» [9, с. 11], i сцвяр-джау, што «застрэльшчыкам арганiзацыi Саветау у Беларусi быу рабочы клас на чале з баль-шавшамЬ» [9, с. 818].

У выпадку з характарыстыкай сацыяльна-га складу сялянсюх Саветау аутар таксама аба-пiрауся на творы У. Ленша, яю атаясамлiвае ix з Саветамi салдацкix дэпутатау таму, што «ас-ноуную масу салдат складалi сяляне» [9, с. 51]. У таюм выпадку П. К. Башко варта было б па-тлумачыць, навошта салдаты стваралi уласныя Саветы, а не карысталюя сялянскiмi.

Аутар падзяляу ленiнскую ацэнку двое-уладдзя i пацвярджау яго iснаванне у Беларусi на прыкладзе Саветау i грамадсюх камiтэтау (пазней - камiсарыятау Часовага урада) [9, с. 64]. Ён падавау азначаныя камiтэты i камюарыяты як буржуазныя органы, нягледзячы на тое, што у ix уваxодзiлi прадстаунiкi Саветау.

Важнай часткай працы, якая сведчыць аб Саветах як органах улады, з'яуляецца матэрыял аб ix удзеле у выдаленш варожых iм элементау з камiсарыятау, гарадскix дум i земствау, бара-цьбе супраць пагромау, распаусюджання рэак-цыйнай лiтаратуры i г. д. [9, с. 66, 69-71, 82]. Але варта было б дадаць, што гэтыя акцьи не су-пярэчылi палiтыцы органау Часовага урада i ад-бывалюя у адным з ёй рэчышчы.

Аутар станоуча ацэньвау тых Саветау, яюя дзейнiчалi да лiпеня 1917 г. Ён адзначыу, што «у сувязi з лiпеньскiмi падзеямi двоеуладдзе было лшвщавана i усталявана дыктатура бур-жуазй» [9, с. 134], што пад уплывам дробна-буржуазных партый Саветы прыйшлi у заня-пад» [9, с. 150]. Але такога не магло адбыцца, бо, як тсау аутар, у канцы жнiуня «многiя Саветы Беларуа адыгралi надзвычай важную ролю у падаулент карнiлаускага мяцяжа» [9, с. 220].

П. К. Башко яуна перабольшвау папуляр-насць лозунга «Уся улада Саветам». «Напярэ-даднi Кастрычнiка тыя Саветы, - шша ён, -яюя пазбавiлiся ад дробнабуржуазнага згоднщ-тва, саспелi да такога узроуню, што былi га-товы засяродзщь усю паунату дзяржаунай улады у сваix руках».

Зауважым, што восенню у Беларусi з агуль-най колькасщ Саветау (больш за 100) узяць уладу былi здольныя толью 3-4 [9, с. 183]. Аб ix

«спеласщ» сведчаць i далёка не мiрныя споса-бы пераходу улады да iх пасля Кастрычнщкай рэвалюцый [9, с. 215].

У цэлым, манаграфiя П. К. Башко увабрала у сябе лепшыя дасягненш тагачаснай партыйна-гiстарычнай думкi аб Саветах у перыяд з Лютаускай па Кастрычнiцкую рэвалюцыю. Яго ютотнай заслугай з'яуляецца падрабязны пад-лiк i класiфiкацыя уах Саветау Беларусi.

З улiкам татальнага панавання КПСС вы-кладзеныя аутарам палажэнш цалкам адпавя-далi ленiнскаму вучэнню аб сацыялiстычнай рэвалюцыi i у многiм - «Краткому курсу ВКП(б)». Адсюль i тэзiсы аб Саветах як органах дыктатуры пралетарыяту i сялянства, пера-пляценнях дыктатур, мiрным развiццi рэвалю-цыi, двоеуладдз^ буржуазным Часовым урадзе i шш. Раскрыццё тэмы адбывалася з класава-партыйных падыходау пры абсалютызацыi прын-цыпу партыйнасцi. Выкарыстоуваючы мясцовы матэрыял, аутар паказау вядучую ролю леншскай партыi у стварэннi Саветау Беларуси iх далейшы удзел у разгроме карншаушчыны, працэс бальшавiзацыi i саспявання да узяцця дзяржаунай улады i усё тое, што дыктавалi умовы таго часу.

Адначасова выразна паказана антынарод-ная дзейнасць буржуазнага Часовага урада, здраднiцкая роля эсэрау, меншавiкоУ, бундау-цау, беларускiх буржуазных нацыяналютау, якiя перашкаджалi працоуным i рэвалюцый-ным салдатам на чале з партыяй бальшавiкоУ змагацца за уладу Саветау.

Не менш важныя высновы аб тым, як адбывалася ператварэнне Саветау у органы улады пасля Кастрычнщкай рэвалюцый, змяшчалюя у манаграфи А. I. Несцярэню i У. П. Асмалоус-кага [10]. Паводле аутарау, «Саветы адыгралi рашаючую ролю у падрыхтоуцы i правядзеннi узброенага паустання i устанауленнi дыктатуры пралетарыята» [10, с. 204]. Звергнуушы уладу буржуазii i памешчыкау, - запiсалi аутары, -працоуныя Беларусi пад кiраунiцтвам Камушс-тычнай партыi у кароткiя для псторыи тэрмiны стварылi сiстэму пралетарсюх дзяржауных органау - Саветау рабочых салдацкiх i сялян-скiх дэпутатау» [10, с. 203]. У пацвярджэнне сваiх высноу аутары выкарысталi тыя ж, што i П. Башко, «першакрынщы», метадалогiю i г. д.

Як сэнс укладалi аутары у тэрмiн «прале-тарскiя дзяржауныя органы», яюм чынам яны апынулiся у непралетарскай Беларусi, якi лёс напаткау Саветы як грамадска-палiтычныя ар-гашзацып i многае iншае, выразна выявшася то-лькi пасля краху КПСС i адмовы Беларусi ад савецкай i сацыялiстычнай перспектывы.

Менавiта з гэтага часу, пачатку 1990-х гадоу, бярэ адлiк чацвёрты этап вывучэння гiсторыi

Саветау з уласцiвымi яму зменамi навуковых парадыгм, адмовы ад щэалагем «Краткого курса» i марксiсцка-ленiнскай метадалогii. Наву-коуцы атрымат доступ да забароненай раней лгаратуры, у тым лiку апублiкаванай у 19201930-х гг., значна пашырылi кола вывучае-мых крынiц i iнш. Але трактоука падзей 1917 г. у новай лггаратуры заставалася амаль нязмен-най. Такой яна, па сутнасщ, засталася i у чар-говай манаграфii акадэмiка I. М. 1гнаценю, за выключэннем хiба таго, што у ёй адмаулялася наяунасць у беларускiх губернях двоеуладдзя [11, с. 34]. З цягам часу пра адсутнасць двоеуладдзя заявш выконваючы абавязкi дырэктара 1нстытута гiсторыi НАН Беларусi М. С. Сташке-вiч i член-карэспандэнт НАН Беларуа i П. Ц. Пет-рыкау [12, с. 258].

Прызнанне адсутнасцi двоеуладдзя у Бела-русi пасля Лютаускай рэвалюцыi, акрамя ш-шага, дазваляе ацанiць прызначэнне Саветау, iх сапраудную ролю у дэмакратызацып ладу, рэвалюцыянiзаваннi мас, вызначэннi сацыяль-най апоры бальшавiкоУ падчас Кастрычнщкай рэвалюцый.

На аснове шырокага кола архiуных крынiц, апублiкаваных дакументау, тагачаснай перыя-дычнай прэсы, новай пстарычнай лiтаратуры расiйскiх i замежных аутарау, «вызваленых» са спецсховiшчау прац першага пакалення савец-кiх гiсторыкаУ, эм^антау i iнш., аутару удалося апублшаваць аб'ектыуныя, навукова абгрун-таваныя матэрыялы аб гiсторыi Саветау Бела-рус азначанага перыяду [13]; [14] i стане ай-чыннай гiстарыяграфii 1917 г. [15]. У яго пра-цах асветлены найбольш значныя акалiчнасцi iх стварэння: час, iнiцыятары, сацыяльны i пар-тыйны склад, узаемаадносшы з уладай i вышэй-шымi органамi рэвалюцыйнай дэмакратыi i многае шшае, што дазваляе вызначыць iх месца i ролю ва усталяванш новага ладу пасля звяр-жэння самадзяржауя. Аутару удалося адысщ ад мiфалагiзаваных уяуленняу аб бальшавшах у рэвалюцыйным працэсе i усенароднай падт-рымцы Саветау як органау дыктатуры пралета-рыята. З новых падыходау гэтыя ж аспекты асветлены у 4 i 5 тамах «Псторып Беларусi» (2005, 2006).

Заключэнне. Таюм чынам, даследаванне на розных этапах псторып Саветау Беларус перыяду Лютаускай i Кастрычнiцкай рэвалюцый мела важныя для свайго часу вынш, што знай-шло увасабленне у асобных працах. Усе яны, натсаныя у 1950-1980-х гадах пад пшьным на-глядам КПСС, маюць пераважна iдэалагiчны характар. З улшам з'яулення у 2000-х гадах абагульняючых, свабодных ад iдэалагем «Краткого курса» прац па псторып Лютаускай i Каст-рычнiцкай рэвалюцый сучасны этап вывучэння

Саветау спрыяе вылучэнню азначанай тэмы у са-мастойную галшу даследаванняу i узбагачэнню айчыннай гiстарыяграфii аб'ектыунымi навуко-вамi творамi.

Лiтаратура

1. Кнорин В. Революция и контрреволюция в Белоруссии. Смоленск. 1920. 10 с.; Кнорин В. Г. Избранные статьи и речи / сост.: Н. В. Кузнецов [и др.]. Минск: "Беларусь", 1990. С. 303.

2. Дмитриев И. Октябрь в Орше // Пролетарская революция. 1922. № 10. С. 408-424; Костенко А. Из истории Речицкой организации РКП (б) // Изв. Гом. Губкома РКП(б). 1922. № 27. С. 31-35; Клебанов С. Могилев в 1917 году. // Изв. Гом. Губкома РКП(б). 1924. № 63/64. С. 9598; Кастрычшк на Беларусь Зб. артыкулау i дакумэнтау / улажыу С. Агурскь Менск: ДВБ, 1927. 488 с.; Кастрычнщкая рэволюцыя на Беларусь Зб. успамшау i артыкулау / пад рэд. Пруслша. Менск: ДВБ, 1934. 120 с.

3. Красная быль: Большевики в Витебске. Сб. ст., воспоминаний и материалов. Витебск: 1923. 220 с.

4. История Всесоюзной коммунистической партии (большевиков). Краткий курс / под ред. Комиссии ЦК ВКП(б). М., Изд-во политической литературы. 1938. 360 с.

5. Папоу Ф. О. Дзейнасць М. В. Фрунзе у Бе-ларус у перыяд падрыхтоую Вялшай Кастрыч-нщкай соцыялтганай рэволюцьй. Мшск, Дзяржаунае выдавецтва БССР. Рэдакцыя пал> тычнай лiтаратуры, 1951. 132 с.

6. Гапоненко Л. Солдатские масы Западного фронта в борьбе за власть Советов (1917). М.: Государственное издательство политической литературы, 1953. 196 с.

7. Игнатенко И. М. Беднейшее крестьянство - союзник пролетариата в борьбе за победу Октябрьской революции (1917-1918 гг.).

Минск: Изд-во Министерства высшего, среднего специального и профессионального образования БССР, 1962. 500 с.

8. Победа Советской власти в Белоруссии. Минск.: Наука и техника, 1967. 508 с.

9. Башко П. С. Советы рабочих, солдатских и крестьянских депутатов Белоруссии (март -октябрь 1917 г.) / под ред. И. М. Игнатенко. М.: Наука и техника, 1987. 254 с.

10. Нестеренко Е. И., Осмоловский В. П. Советы Белоруссии, окт. 1917 - янв. 1919 г. / под ред. И. М. Игнатенко. Минск: Наука и техника, 1989. 232 с.

11. 1гнаценка I. М. Кастрычнщкая рэвалю-цыя на Беларусь асабл1васщ i вынш. Мшск: БелНДЦДАС, 1995. 270 с.

12. Петриков П. Т. Очерки новейшей историографии Беларуси (1990-е начало 2000-х годов). Минск : Белорус. наука, 2007. 292 с.

13. Сяменчык М. Я. Грамадска-пал^ычнае жыццё у Беларус у перыяд Лютаускай i Каст-рычнщкай рэвалюцый (сакавш 1917 - сакавш 1918 гг.): у 2 ч. Мшск: БДПУ, 2001. Ч. I: Гра-мадска-палтганае жыццё ва умовах дэмакра-тычнага рэжыму. 200 с.

14. Сяменчык М. Я. Грамадска-пал^ычнае жыццё у Беларус у перыяд Лютаускай i Каст-рычнщкай рэвалюцый (сакавш 1917 - сакавш 1918 гг.): у 2 ч. Мшск: БДПУ, 2001. Ч. II. Гра-мадска-пал^ычнае жыццё ва умовах склад-вання таталгарнага рэжыму. 160 с.

15. Сяменчык М. Я. Асвятленне рэвалю-цыйных падзей у сучаснай пстарычнай лгтара-туры // Методология исследований истории Беларуси: проблемы достижения, перспективы : материалы Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 22-23 окт. 2008 г. / редкол.: А. А. Кова-леня (гл. ред.) [и др.]. Минск: Беларус. навука, 2009. 256 с. (184-188).

Пастуту 11.03.2014

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.