Научная статья на тему 'Советы в общественно-политической жизни Беларуси (март - июль 1917 г. )'

Советы в общественно-политической жизни Беларуси (март - июль 1917 г. ) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
197
29
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
СОВЕТЫ / БЕЛАРУСЬ / ВЛАСТИ / ВРЕМЕННОЕ ПРАВИТЕЛЬСТВО / ФЕВРАЛЬСКАЯ РЕВОЛЮЦИЯ / НАЦИОНАЛЬНОЕ ДВИЖЕНИЕ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Райченок Александр Александрович

В данной статье рассматривается процесс возникновения и преобразования Советов на территории Беларуси с марта по июль 1917 г. Просматриваются измерения в стратегии и тактике действий Советов, характер их взаимоотношений и другими общественными организациями, а также с новыми органами государственной власти, постепенное вхождение Советов в процесс борьбы за политическую власть. Процесс борьбы за власть характеризуются постепенным обострением отношений между органами Временного правительства и Советами, что, по сути, отражает общеросийский процесс окончания двоевластия после июльских событий в Петрограде. Особенность деятельности Советов в Беларуси было то, что наиболее влиятельном Минском Совете с самого начала преобладали большевики. Кроме этого, из всех типов Советов (крестьянских, рабочих и солдатских), последние, в силу прифронтового положения Беларуси, были более многочисленными и влиятельными. Также исследуется вопрос о взаимоотношениях Советов и белорусского национального движения, подходы к решению национального вопроса как одного из ключевых в ходе Февральской революции 1917 г.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

САВЕТЫ Ў ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫМ ЖЫЦЦІ БЕЛАРУСІ (САКАВІК - ЛІПЕНЬ 1917 Г.)

У дадзеным артыкуле разглядаецца працэс узнікнення i трансфармацыі Саветаў на тэрыторыі Беларусi з сакавіка па лiпень 1917. Прасочваюцца змены ў стратэгii i тактыцы дзеянняў Саветаў, характар ix узаемаадносін з iншымi грамадскiмi арганізацыямі, а таксама з новымi органамi дзяржаўнай улады, паступовае ўключэнне Саветаў у працэс барацьбы за палітычную ўладу. Працэс барацьбы за ўладу характарызуецца паступовым абвастрэннем адносiн памiж органамi Часовага ўрада i Саветамi, што, па сутнасці, адлюстроўвае агульнарасiйскi працэс заканчэння двоеўладдзя пасля лiпеньскix падзей у Петраградзе. Асаблiвасцю дзейнасцi Саветаў на Беларусі было тое, што ў найбольш уплывовым Мiнскам Савеце з самага пачатку пераважалi бальшавікі. Акрамя таго, з усix тыпаў Саветаў (сялянскіх, рабочых i салдацкіх), aпошнiя, у сiлу прыфрантавога становішча Белaрусi, былi найбольш шмaтлiкiмi i ўплывовымі. Таксама даследуецца пытанне аб узаемаадносінах Саветаў i беларускага нацыянальнага руху, падыходы да вырашэння нацыянальнага пытання як аднаго з ключавых у ходзе Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.

Текст научной работы на тему «Советы в общественно-политической жизни Беларуси (март - июль 1917 г. )»

УДК. 94(476):323.17 «1917»

А. А. Райчонак

Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот

САВЕТЫ У ГРАМАДСКА-ПАЛ1ТЫЧНЫМ ЖЫЦЦ1 БЕЛАРУС1 (САКАВ1К - Л1ПЕНЬ 1917 Г.)

У дадзеным артыкуле разглядаецца працэс узшкнення i трансфармацьп Саветау на тэрыто-рьп Беларусi з сакавжа па лiпень 1917. Прасочваюцца змены у стратэгii i тактыцы дзеянняу Саветау, характар ix узаемаадносш з iншымi грамадскiмi аргашзацыям^ а таксама з новым органамi дзяржаунай улады, паступовае уключэнне Саветау у працэс барацьбы за палпычную уладу. Працэс барацьбы за уладу характарызуецца паступовым абвастрэннем адносiн памiж органамi Часовага урада i Саветамi, што, па сутнасцi, адлюстроувае агульнарасiйскi працэс заканчэння двоеуладдзя пасля лiпеньскix падзей у Петраградзе. Асаблiвасцю дзейнасцi Саветау на Беларус было тое, што у найбольш уплывовым Мiнскам Савеце з самага пачатку пераважалi бальшавш. Акрамя таго, з усix тыпау Саветау (сялянск1х, рабочых i салдацшх), апошнiя, у сiлу прыфрантавога становiшча Беларусi, былi найбольш шматлiкiмi i уплывовымг Таксама даследуецца пытанне аб узаемаадносшах Саветау i беларускага нацыянальнага руху, падыходы да вырашэння нацыянальнага пытання як аднаго з ключавых у ходзе Лютаускай рэвалюцьп 1917 г.

Ключавыя словы: Саветы, Беларусь, улада, часовы урад, лютауская рэвалюцыя, нацыя-нальны рух.

А. А. Raichonak

Belarusian State Technological University

THE SOVIETS IN PUBLIC AND POLITICAL LIFE IN BELARUS (MARCH-JULY 1917).

The emergence and transformation of the Soviets in the territory of Belarus in the period from March to July 1917 are studied in the article. The Soviets strategy and tactics changes, the nature of their relationships with other social movements as well as with the new authorities. Gradual involvement of the Soviets in the struggle for political power is examined in the article. This period is characterized by a gradual deterioration of relations between the Provisional Government and the Soviets. It reflects the nationwide process of the end of dual power in consequence of July events in Petrograd. The peculiarity of the Soviets activity in Belarus was the fact that from the very beginning the most influential Minsk Soviet was dominated by the Bolsheviks. In addition, of all the Soviets types (including peasants, workers and soldiers), the Solders' Soviets were the most numerous and influential ones because of a frontline position of Belarus. In addition, the question of the relationship between the Soviets and the Belarusian national movement as well as some approaches to solve the national question as one of the key questions during the February Revolution of 1917 are studied in the paper .

Key words: Soviet, Belarus, power, Provisional Government, February Revolution, national movement.

Уводзшы. Першыя вестю аб Лютаускай рэ-валюцьп патрапш на Беларусь 28 лютага. Пер-шага сакавша больш дакладныя дадзеныя был1 атрыманы у Вщебску, 2-3-га сакавша гэтае па-ведамленне даходзщь да ус1х губернсюх цэнт-рау неакупаванай Беларуси

Адразу ж пасля звяржэння царызму пачала-ся актыуная праца па стварэнш органау, яюя спрабават вырашыць пытанне аб уладзе у Беларусь Гэтая праца, на наш погляд, вялася ад-разу па чатырох наюрунках, што было выкл1ка-на розным разуменнем будучага рэвалюцыйнай Раси увогуле i Беларус у прыватнасщ. Асноу-ная дзейнасць у гэтым наюрунку была разгор-нута: 1) Савета!ш рабочых, салдацюх i сялянс-кix дэпутатау; 2) органамi, утвораныш Часовым урадам; 3) органа!ш вайсковага каманда-

вання Заходняга фронту; 4) Беларусюм нацыя-нальным камготам.

Асноуная частка. Працэс стварэння Саветау пачауся 4-га сакавша, кал утварыуся Мiнскi Савет рабочых дэпутатау i быу абраны Часовы выка-научы камiтэт, у яюм да Кастрычтцкай рэвалюцьи бальшавш займал дамiнуючае становiшча, што адыграла немалаважную ролю у далейшым раз-вшщ падзей. 6-га сакавiка было прынята рашэнне аб аб'яднаннi рабочых i салдацкix дэпутатау у адзшы Савет рабочых i салдацкix дэпутатау. На гэтым скончыуся працэс фармiравання Савета рабочых i салдацкix дэпутатау у Мшску.

У той жа час быу створаны Савет рабочых i салдацкix дэпутатау у Гомел1, але там самай шматткай групай з'яулялюя меншавiкi. 4-8 са-кавiка паустае Вiцебскi Савет. Фармiруюцца

Саветы у Полацку, Оршы, Бабруйску. Што ж тычыцца Магiлёва, то там стварэнне саветау было замаруджана знаходжаннем Стаую Галоу-накамандавання.

Сярод першых мерапрыемствау, праведзе-ных Саветамi рабочых i салдацкiх дэпутатау у Беларусi, трэба адзначыць стварэнне мшцьп, узброеных атрадау для падтрымання парадку i барацьбы з контррэвалюцыяй. У Мiнску ужо 5 сакавша грамадскi парадак падтрымлiвала 200 мшщыянерау i атрад салдатау. Гэты атрад дзейшчау настолькi добра, што створаным к гэ-таму часу органам Часовага урада нiчога не зас-тавалася як узаконiць гэтую мшщыю.

Адносна агульнапалiтычных задач заува-жым, што на сваiм пасяджэннi 8 сакавша Мiнскi Савет вызначыу ix наступным чынам: «Вггаю-чы Часовы урад, Мiнскi савет рабочых i салдац-кix дэпутатау падкрэслiу, што падтрымку Часоваму ураду ён акажа толью у тым выпадку, калi ён будзе весцi няуxiльную барацьбу з пры-xiльнiкамi скiнутага царскага урада, калi будзе абараняць палпычныя правы i свабоды усяго насельнщтва, будзе падрыхтоуваць склiканне Устаноучага сходу i усталяванне дэмакратыч-най рэспублш» [1].

У пачатку сакавiка у Беларусi пачалi ства-рацца i органы Часовага урада. Ужо вечарам 3-га сакавiка у Мiнску у спешным парадку была склiкана нарада, на якой прысутнiчалi гласныя гарадской думы, прадстаунiкi Земскага

1 гарадскога саюзау, губернскага i павятовага земствау, прадстаунiкi духавенства, мясцовых нацыянальных грамадствау (рускага, яурэйскага, польскага) - увогуле 70 чалавек, у тым лшу

2 прадстаунш ад рабочых [2]. У ходзе гэтай на-рады грамадзянскiм камендантам Мiнска быу прызначаны Б. М. Самойленка - старшыня Мшскай губернскай земскай управы i Вайско-ва-прамысловага камiтэта.

6-га сакавiка Часовы урад прызнау неабход-ным адхшщь ад улады губернатара i вщэ-губер-натара, а ix абавязкi па юраунщтве губерняй ус-класцi на Б. М. Самойленку. 7-га сакавша быу утвораны Гарадскi камiтэт грамадскай бяспекi, у якi уваходзша па аднаму дэлегату ад беларус-кай, рускай, польскай i яурэйскай нацыяналь-насцей, 3 дэлегаты ад Савета рабочых дэпута-тау i 6 ад гарадской управы. Адно месца было паюнута для вайскоуцау [3].

Практычна ва уах беларускix губернях фар-маванне органау новай улады адбывалася адна-часова. У гэты ж час стваралюя органы Часовага урада у Вщебску, Магшёве, Гомелi, Оршы, Бабруйску, Полацку, Рагачове i iншыx гарадах i павятовых цэнтрах.

Такiм чынам, можна канстатаваць, што з ат-рыманнем звестак аб Лютаускай рэвалюцыи

у пачатку сакавiка рэвалюцыйны рух у асноуным аxапiу губернскiя i павятовыя цэнтры. У вёсцы ж пераутварэнш пачалiся некалькi пазней, пе-раважна у красавiку - пачатку мая.

У рэвалюцыйных падзеях нельга паюнуць без увагi пазiцыю вайсковага камандавання. У сувязi з тым, што Беларусь (неакупаваная яе частка) знаходзшася фактычна у прыфрантавой паласе, усе дзяржауныя установы i грамадсюя арганiзацыi былi вымушаны лiчыцца з мерка-ваннем вайсковых уладау, яюя складалiся пера-важна з кансерватыуна настроенага генералго-ту. Фармальна не умешваючыся у дзеяннi гра-мадзянсюх уладау, вайсковае камандаванне мела дастаткова сш, каб прымусiць лiчыцца з яго пазiцыяй грамадзянскiя органы.

Пацвярджэннем гэтаму можа служыць загад № 1 Стаую Вярхоунага галоунакамандуючага, якi прапанавау органам Часовага урада, а такса-ма штабу Заходняга фронту стаць на шлях кам-прамюу з Саветамi рабочых дэпутатау, калi яны складалюя з памяркоуных элементау i стаялi на пазiцыi неабxоднасцi працягу вайны да перамо-гi [4, с. 137]. Гэта ж тэлефанаграма патрабавала ад камац^рау вайсковых часцей устанавщь кантроль за выбарамi салдацкix дэпутатау з мэ-тай правядзення у ix склад асоб, якiя падтрым-лiваюць лiнiю урада.

Пасля лютага беларускi нацыянальны рух пачынае набываць шырокi, арганiзаваны харак-тар. 15 сакавша прымаецца Дэкларацыя Бела-рускай народнай аргашзацып у Петраградзе, якая у хутюм часе была надрукавана у «Известиях Петроградского Совета рабочих и солдатских депутатов» . У ёй, у прыватнасщ, гава-рылася: «Мы верым, што Устаноучы сход пра-вiльна вырашыць пытанне i пераутворыць Ра-сда на пачатках Федэратыунай Рэспублiкi» [5]. Выстаулялюя патрабаваннi: увядзенне выкла-дання у школах на нацыянальнай мове, удзел мясцовага насельнщтва у самаюраванш, адм> нiстрацыя, якая прызначаецца цэнтральным ю-раунiцтвам, павiнна быць знаёма з краем, бы-там i мовай народа, якi пражывае у дадзенай мясцовасцi.

З першых дзён рэвалюцып у Мiнску утвара-ецца Беларуси нацыянальны камiтэт, якi распа-чынае энергiчную арганiзацыйную i прапаган-дысцкую працу. Так, 25 сакавша у Мiнску ад-быуся з'езд беларусюх нацыянальных аргашза-цый, на яюм прысутнiчала каля 150 дэлегатау. З'езд выказауся за аутаномда Беларусi у складзе Расiйскай Федэрацыi. У дэкларацып, прынятай з'ездам, у прыватнасщ, гаварылася: «Беларускi нацыянальны з'езд... упэунены, што яго нацыянальны Урад, атраючыся на усix жыхароу Беларуси прынясе карысць агульнадзяржаунаму будаванню на фундаменце федэратыунага

строю, даручае сваiм дэлегатам давесщ аб гэ-тым да ведама часовага ураду» [6]. У дэлега-цыю увайшло 7 чалавек.

Агульнай тэндэнцыяй усiх пал^ычных ру-хау у дадзены час было iмкненне падпарадка-ваць сабе сялянсю рух. Як ужо адзначалася вы-шэй, рэвалюцыйныя пераутварэнш у вёсцы па-чалiся пазней, у красавшу - пачатку мая 1917 г. Гэта было звязана з тым, што у беларускую глыбiнку звестю аб звяржэннi самауладдзя траплялi са значным спазненнем. Сведчаннем гэтаму, а таксама паказчыкам агульнасялянскiх настрояу служыць справаздача эмюарау Часовага урада, якiя працавалi у пачатку красавца у Палескай воласцi. Яны адзначалк «Ва уах вёс-ках воласщ сяляне даведалiся аб перавароце напрыканцы сакавiка. Безумоуна, вельмi зада-волены тым, што здарылася i да новага парадку ставяцца спачувальна. Зауважана, што да наша-га наведвання баялiся, каб не вярнулася старая улада i не паутарыуся 1905 год» [7].

У красавку сялянсюя з'езды на Беларусi праводзяць бальшавш, эсэры i Беларускi нацы-янальны камiтэт (БНК). Што тычыцца паста-ноу, то яны у прынцыпе адлюстроУвалi праг-рамныя палажэннi аргашзацый, якiя iх склiкалi. З'езды сялян Мшскай i Вiленскай губерняу, падрыхтаваныя бальшавiкамi i эсэрамi, выказа-люя супраць аутаномii Беларусi, а з'езд БНК падтрымау гэтую iдэю, але ён быу малапрадс-таунiчым.

На працягу лета адбывалася дыферэнцыя-цыя беларускага руху. На з'езде беларусюх ар-ганiзацый i партый 8-10 лшеня 1917 г. адбыуся раскол, у вышку якога перамогу атрымала Бе-ларуская сацыялiстычная грамада. БНК быу лшвщаваны, а замест яго быу абраны Выканау-чы камгот Цэнтральнай Рады беларускiх аргашзацый, да якой перайшло кiраунiцтва бела-рускiм рухам.

Гэта была не проста перамога «левай плы-ш» над «правай». Пасля з'езда лозунг палпыч-най аутаномii Беларусi канчаткова пачынае пе-раважаць над лозунгам абласной аутаноми.

Калi характарызаваць адносшы Часовага урада i Саветау да дзейнасщ беларускiх аргаш-зацый у той час, то органы Часовага урада ад-маулялюя як-небудзь вырашаць беларускае пы-танне, спасылаючыся на тое, што гэта зна-ходзщца у кампетэнцыi Устаноучага сходу. Што ж тычыцца Саветау, то, як тсау Кнорын: «усё лета памiж Саветамi i Беларускай грама-дой не было сутыкненняу» [8, с. 54], але гэта працягвалася толью да таго часу, пакуль баль-шавiкi не убачылi у беларусюм руху пращуш-кау у барацьбе за уладу.

Працэс барацьбы за уладу у гэты перыяд характарызуецца рэзкiм абвастрэннем адносiн

памiж органамi Часовага урада i Саветамi, што, па сутнасщ, адлюстроувае агульнарасiйскi працэс заканчэння двоеуладдзя пасля лшеньсюх падзей у Петраградзе.

На Беларуси у прыватнасцi у Мiнску, гэты працэс пачауся яшчэ раней. Так, у тэлеграме губкамюара Дземiдзецкага на iмя Мiнiстра унутраных спрау ад 18 чэрвеня 1917 г. гавары-лася, што у адрозненне ад iншых Саветау, дзе большасць належала эсэрам i меншашкам, у Мiн-ску гэты Савет складаецца пераважна з бальша-вiкоу. Кантакт з iмi вельмi цяжкi, паколькi яны ^наруюць мясцовыя органы улады, а пастано-вы iх непрымальныя. Ён прашу дазволу на пра-вядзенне новых выбарау у Саветы, яюя у цяпе-рашнiх умовах, на яго думку, павшны быць станоУчымi для урада. Не змянiлася гэтае ста-новiшча i праз месяц. У дакладной запiсцы та-варыша Мiнiстра унутраных спрау Р. Лявонць-ева, датаванай 22 лiпенем 1917 г., гаворыцца аб тым, што Мшсю Савет займае крайне варожае становшча да Часовага урада i па сутнасцi з'яу-ляецца партыйным органам бальшавiкоУ [9].

Вывады. Падводзячы вынiкi развiцця грамад-ска-паштычнага жыцця на неакупаванай тэрыто-рьи Беларусi пасля Лютаускай рэвалюцыi, можна зазначыць, што утвораныя Саветы рабочых, сал-дацкiх i сялянскiх дэпутатау адыгрывал значную ролю. Працэсы станаулення i развiцця Саветау у сакавiку - лшеш 1917 г., у агульных рысах, на-гадвалi аналапчныя працэсы, што адбывашся ва усёй былой Расшскай iмперыi, аднак мелiся i свае характэрныя асаблiвасцi. Першае - найбольш буйнымi i уплывовымi былi аб'яднаныя Саветы рабочых i салдацюх дэпутатау, з вщавочным да-мшаваннем апошнiх, што было звязана з пры-франтавым становiшчам беларусюх зямель. Другое - сялянсюя Саветы пачал утварацца значна пазней i былi менш уплывовымi у параунант з Саветамi рабочых i салдацюх дэпутатау. Трэ-цяе - у Мшсюм Савеце амаль адразу пачаш пераважаць прадстаунiкi бальшавiкоУ, таму гэты Савет значна раней стау на шлях канфран-тацып з органамi часовага урада, у той час як у шшых Саветах гэты працэс пачауся толью у канцы лета, падчас iх бальшавiзацыi. Чацвёртае - вясной-летам 1917 г. Саветы пераважна абыякава ставшся да нацыянальнага беларускага руху, разглядаючы нацыянальнае пытанне як другаснае. Увогуле у дадзены перыяд можна вызначыць тэндэнцыю, якая характарызуецца тым, што Саветы разглядат сябе не як органы, яюя прэтэндуюць на уладу, а як органы, што назiраюць i кантралююць дзяржауныя установы Часовага урада з мэтай захавання рэвалюцыйных заваёу i недапушчэння рэстаурацыi.

Л^аратура

1. НАРБ. Ф. 4. Воп. 2. Сп. 52. Арк. 21.

2. Минский голос. 1917. 5 марта.

3. Вестник Минского губернского секритариата. 1917. 9 марта.

4. Игнатенко И. М. Февральская буржуазно-демократическая революция в Белоруссии. Минск: Наука и техника, 1986. 343 с.

5. НАРБ. Ф. 60. Воп. 3. Сп. 175. Арк. 1.

6. Сяменчык М. Я. Грамадска-палтганае жыццё на Беларус у перыяд Лютаускай i Кастрыч-нщкай рэвалюцый (сакавш 1917 - сакавш 1918 гг.). Мiнск: Бел. дзярж. пед. ун-т iмя М. Танка. 2001. Ч. 1: Грамадска-палтганае жыццё ва умовах дэмакратычнага рэжыму. 199 с.

7. НАРБ. Ф.60. Воп. 3. Сп. 143. Арк. 22.

8. Кнорин В. Г. 1917 год в Белоруссии и на Западном фронте. Истпарт, Комиссия по истории Октябрьской революции и КП(б)Б Минск: Государственное издательство Белоруссии, 1925. 75 с.

9. НАРБ. Ф. 60. Воп. 3 Сп. 151. Арк. 10. Арк. 34

References

1. NARB (National Archives of the Republic of Belarus). F. 4. Ser. 2. F. 52. Sh. 21.

2. Minskij golos. 1917.5.03 (newspaper) (in Russian).

3. Vestnik Minskogo gubernskogo sekritariata. 1917. 9.03 (gazette) (in Russian).

4. Ignatenko I. M. Fevral'skaja burzhuazno-demokraticheskaja revoljucija v Belarusi [February bourgeois-democratic revolution in Belarus]. Minsk, Nauka i tehnika Publ., 1986. 343 p.

5. NARB. F. 60. Ser. 3. F. 175. Sh. 1.

6. Sjamenchyk M. Ja. Gramadska-palitychnae zhyccjo na Belarusi у peryjad Ljutayskaj i Kastrychnickaj rjevaljucyj (sakavik 1917 - sakavik 1918 gg.) [Social and political life in Belarus during the February and October revolutions (March 1917 - March 1918)]. Minsk, Bel. dzjarzh. ped. un-t imja M. Tanka. Publ., 2001. Ch. 1: Gramadska-palitychnae zhyccjo va umovah djemakratychnaga rjezhymu. 199 p.

7. NARB. F. 60. Ser. 3. F. 143. Sh. 22.

8. Knorin V. 1917 v Belorussii i na Zapodnom fronte [1917 in Belarus and on the Western Front]. Minsk, Gosudarstvennoe izdatel'stvo Belorussii Publ., 1925. 75 p.

9. NARB. F. 60. Ser. 3. F. 151. Sh. 34

1нфармацыя пра аутара

Райчонак Аляксандр Аляксандравiч - кандыдат пстарычных навук, дацэнт кафедры псторьп Беларус i пал^алогп. Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот, (220050 г. Мшск вул. Свярдлова, 13а, Рэспублша Беларусь). [email protected]

Information about the author

Raichonak Aliexander - Ph. D. Histori, assistant professor of the Departament of History of Belarus and Political Science. Belarusian State Technological University (13a, Sverdlova str., 220006, Minsk, Res-public of Belarus). [email protected]

nacmyniy 16.03.2015

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.