Научная статья на тему 'SOCIO-CULTURAL DETERMINANTS OF FORMATION OF NATIONAL ETHOS'

SOCIO-CULTURAL DETERMINANTS OF FORMATION OF NATIONAL ETHOS Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
21
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ЭТАС / САЦЫЯКУЛЬТУРНЫЯ ДЭТЭРМіНАНТЫ / НАЦЫЯТВОРЧЫЯ ПРАЦЭССЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Lysak K.

Formation of a nation is a complicated process that takes place under an influence of a system of internal and external socio-cultural conditions. Together with a creation of high national culture samples, an emergence of nationalist movements, an expansion of a national consciousness, is established a system of moral and ethical norms, values, behaviors that are typical for representatives of certain national community, - a national ethos. Nation building processes in the Belarusian lands in the XIX century occurred in the context of an emergence of modern nations in the Eastern European region. Specificity of formation of the Belarusian nation was associated with both political conditions and with features of the Belarusian culture. Identification and characterization of socio-cultural determinants of the national ethos in early stages of formation of the Belarusian nation is directed to a disclosure of a value system and basic moral norms inherent to the Belarusians.Фарміраванне нацыі з’яўляецца складаным працэсам, які працякае пад уздзеяннем сістэмы знешніх і ўнутраных сацыякультурных умоў. Разам са стварэннем узораў высокай нацыянальнай куль-туры, узнікненнем нацыянальных рухаў, пашырэннем нацыянальнай свядомасці адбываецца станаўленне сістэмы маральна-этычных нормаў, каштоўнасцяў, стылю паводзін, якія ўласцівы прадстаўнікам пэў-най нацыянальнай супольнасці, - нацыянальнага этасу. Нацыятворчыя працэсы на беларускіх землях у XIX ст. адбываліся ў кантэксце ўзнікнення сучасных нацый ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Спецыфіка фарміравання беларускай нацыі была звязана як з палітычнымі ўмовамі, так і з адметнасцямі беларускай культуры. Выяўленне і характарыстыка сацыякультурных дэтэрмінантаў нацыянальнага этасу на ранніх этапах фарміравання беларускай нацыі накіраваны на раскрыццё каштоўнаснай сістэмы і асноўных маральных нормаў, уласцівых беларусам.Фарміраванне нацыі з'яўляецца складаным працэсам, які працякае пад уздзеяннем сістэмы знешніх і ўнутраных сацыякультурных умоў. Разам са стварэннем узораў высокай нацыянальнай куль-туры, узнікненнем нацыянальных рухаў, пашырэннем нацыянальнай свядомасці адбываецца станаўленне сістэмы маральна-этычных нормаў, каштоўнасцяў, стылю паводзін, якія ўласцівы прадстаўнікам пэў-най нацыянальнай супольнасці, - нацыянальнага этасу. Нацыятворчыя працэсы на беларускіх землях у XIX ст. адбываліся ў кантэксце ўзнікнення сучасных нацый ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Спецыфіка фарміравання беларускай нацыі была звязана як з палітычнымі ўмовамі, так і з адметнасцямі беларускай культуры. Выяўленне і характарыстыка сацыякультурных дэтэрмінантаў нацыянальнага этасу на ранніх этапах фарміравання беларускай нацыі накіраваны на раскрыццё каштоўнаснай сістэмы і асноўных маральных нормаў, уласцівых беларусам.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «SOCIO-CULTURAL DETERMINANTS OF FORMATION OF NATIONAL ETHOS»

УДК 008(=161.3)(091)

САЦЫЯКУЛЬТУРНЫЯ ДЭТЭРМШАНТЫ ФАРМ1РАВАННЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ЭТАСУ

К.Ф. ЛЫСАК

(Беларусш дзяржауны утвератэт культуры i мастацтвау, Мтск)

Фармiраванне нацый з'яуляецца складаным працэсам, як працякае пад уздзеяннем сктэмы знештх i унутраных сацыякультурных умоу. Разам са стварэннем узорау высокай нацыянальнай культуры, узткненнем нацыянальных рухау, пашырэннем нацыянальнай свядомасцi адбываецца станауленне сктэмы маральна-этычных нормау, каштоунасцяу, стылю паводзт, ятя уласцiвы прадстауткам пэу-най нацыянальнай супольнасцi, - нацыянальнага этасу.

Нацыятворчыя працэсы на беларускх землях у XIX ст. адбы1валкя у кантэксце узншнення сучасных нацый ва усходнееурапейсюм рэгiёне. Спецыфша фармiравання беларускай нацый была звязана як з nалiтычнымi умовамi, так i з адметнасцямi беларускай культуры. Выяуленне i характарыстыка сацыякультурных дэтэрмшантау нацыянальнага этасу на раннiх этапах фармiравання беларускай нацый натраваны на раскрыццё каштоунаснай астэмы i асноуных маральных нормау, уласцiвых беларусам.

Ключавыя словы: нацыянальны этас, сацыякультурныя дэтэрмiнанты, нацыятворчыя працэссы.

Уводзшы. Нацыянальны этас як катэгорыя культуры з'яуляецца астэмай вдзалау, маральных iмператываy, нормау паводзш прадстаушкоу нацыянальнай супольнасщ, яюя уплываюць на нацыянальны характар, вызначаюць змест нацыянальнай культуры.

Дынамка нацыянальнага этасу узаемаабумоулена працэсамi фармiравання нацый. Гэта выяуляецца праз змену яго формы i зместу. Непасрэдны уплыу на гэты працэс аказваюць як унутраныя, так i знешшя сацыякультурныя умовы, таму вызначэнне асноуных сацыякультурных дэтэрмшантау нацыянальнага этасу i iх сэнсавага напаунення паспрыяе больш глыбокаму разуменню спецыфiкi нацыятворчых пра-цэсау.

Асноуная частка. У сучаснай навуцы катэгорыя "дэтэрмшант" характарызуецца як папярэдняя у часавых адносiнах умова, акалiчнасць цi сродак [1, с. 6] у адносшах да бягучага моманту. З'ява дэтэр-мiнiзму актыуна разглядаецца у гуманiтарным пазнаннi. А.К. Кужугет, расiйская даследчыца сацыякультурных дэтэрмшантау духоунай культуры традыцыйнага грамадства, азначае, што yяyленнi пра дэтэрмiнiзм уваходзяць у структуру навуковага метаду, у яюм базавымi паняццямi з'яyлялiся аналiз i раскрыццё умоу, прычын i заканамернасцей сацыяльных змен. Дэтэрмiнiзм у сютэмным падыходзе, якi займае прыярытэтнае становiшча у гуманiтарным пазнаннi, азначае цэласнасць разнастайных складнiкаy сiстэмы грамадства [2, с. 13].

Таюм чынам, сацыякультурныя дэтэрмiнанты нацыянальнага этасу можна разумець як сктэму фактарау, яюя абумоУлiваюць выяуленне сукупнасцi yстойлiвых каштоунасцей, iдэалаy, нормау, маральных iмператываy, яюя рэгулююць паводзiны прадстаУнiкоУ нацыянальнай супольнасщ.

Узшкненне нацый як суб'екта псторыи i культуры звязана са з'яуленнем нацыянальных рухау, якiя набралi моц у XIX стагоддз^ што прывяло да сучаснай канфiгурацыi карты свету, якая складаецца сёння з нацыянальных дзяржау. На узшкненне i сутнасць нацыянальных рухау у розныя часы у той цi iншай ступеш yплывалi знешнiя i унутраныя палпычныя умовы, сацыяльнае i эканамiчнае становшча грамадства, стан развiцця культуры. Сукупнасць гэтых чыннiкаy вызначала асноуныя прыярытэты нацыянальнага будаyнiцтва, рыторыку першых i наступных прадстаУнiкоУ нацыянальных рухау, а таксама асаблiвасцi iх yзаемаадносiн з народнымi масамi. Нацыянальная iнтэлiгенцыя артыкулявала мэты, сутнасць нацыянальнага руху, даводзiла iдэю ушкальнасщ пэунай нацыi праз тэксты культуры, фармiруючы такiм чынам нацыянальны праект, яю прапаноувауся народу. Такiм чынам, можна вылучыць наступныя тыпы сацыякультурных дэтэрмшантау нацыянальнага этасу: грамадска-палтычныя, сацыяльна-эка-намiчныя, асветтцка-адукацыйныя i духоуныя. Яны не уяуляюць сабой iзаляваныя адзш ад аднаго фактары, а з'яуляюцца шчыльна звязанай сiстэмай, кожны элемент якой уплывае на iншы, пад-трымлiваючы яго i арганiчна дапауняючы.

Сярод грамадска-палiтычных дэтэрмiнантаy у першую чаргу вылучаецца палтычны лад. Друпм, не меней iстотным чыннiкам, з'яуляюцца палiтычныя i грамадстя рухi. Таксама сярод грамадска-паль тычных дэтэрмiнантаy трэба адзначыць геапалтычныя працэсы.

Пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалiтай беларускiя землi цалкам апынулiся у складзе Расшскай iмперыi, дзе на той час панавала абсалютная манархiя. Дадзенае грамадска-палиычнае пераутварэнне мала адбiлася на сацыяльнай структуры грамадства, а буйныя магнаты на польсюх, лiтоУскiх i беларусюх

землях проста, у духу традыцый феад^зму, змянш палггычную лаяльнасць, аб'ектам якой стау другi манарх. У шшым становiшчы апынулiся прадстаунш дробнай шляхты, якiя з часам усё больш гублялi свае правы i папярэднi сацыяльны статус. Пад уплывам хвалi сусветных палiтычных i сацыяльных пера-утварэнняу, падзей Вялшай французскай i Амерыканскай рэвалюцый, новых палиычных, грамадскiх i мастацкiх плыняу мясцовая элiта пачала шукаць новыя падыходы да легiтымацыi сваёй улады, крынiцай якой павiнен быу стаць народ. Гэта заклала грунт нараджэнню сучасных нацыянальных рухау.

Спецыфiка дзяржаунага ладу можа непасрэдна уплываць на штэнаунасць i якасць нацыянальнага руху. Парауноуваючы палiтыку расiйскiх улад у дачыненш да нацыянальных меншасцяу (у тым лiку i тых, яюя насялялi заходнiя губернi), якая была наюравана на культурную унiфiкацыю, з лiберальнай палiтыкай Аустрыйскай iмперыi у сярэдзiне XIX ст., можна зауважыць, што аустрыйскiя улады пад-трымлiвалi украiнскi рух на сваёй тэрыторьи, што прывяло да развiцця украшскай асветы, прэсы, куль-турна-асветнiцкiх устаноу i партый [3, с. 117].

У першай палове XIX ст. моцныя пазiцыi на тэрыторыi былой Рэчы Паспалiтай меу польсю пат-рыятычны рух. На думку М. Сакаловай, у дадзены перыяд пытаннi, звязаныя з разборам шляхты (яю тычыуся дробных землеуладальнiкау), моУнымi i канфесiйнымi праблемамi, а таксама вызваленнем сялян, не палiтызавалiся. У цэнтры увагi палiтычнага руху было далучэнне да Польшчы, пытанне сва-боды друку i цэнзуры, а таксама рэформа грамадскага права [4, с. 135-136].

У далейшым, акрамя пытання незалежнасцi i аднаулення Рэчы Паспалиай у межах 1772 г., стала актуальнай праблема вызвалення сялянства. У сярэдзiне XIX ст. адзначалася радыкалiзацыя настрояу у шляхецка-разначынным асяроддзi Польшчы, Беларусi i Лiтвы, i пачынаецца пэуны сацыяльна-грамадскi рух "зшзу" у сялянскiм асяроддзi у заходнiх губернях iмперыi. Сярод сялян вядуць прапаганду некаторыя землеуладальнiкi, былыя студэнты, распаусюджваюцца пракламацыi, ананiмныя мастацюя творы [5, с. 84-85].

З гэтага вышкае, што на раншх этапах крышталiзацыi беларускай нацыянальнай iдэi нельга казаць пра выразную артыкуляванасць патрабаванняу палiтычнай незалежнасцi менавiта беларусюх земляу, а разам з тым i пра аформленасць нацыянальнага этасу беларусау у чыстым выглядзе. Аднак паднявольны стан грамадскасцi на тэрыторыi былой Рэчы Паспалiтай, удзел у палиычным руху заклау у асяроддзi пэуных прадстаУнiкоУ шляхты, якiя у наступным пауплывалi на развiццё беларускага нацыянальнага руху, таюя каштоУнасцi як свабода, незалежнасць, самастойнасць, непрыняцце прыгнёту.

Сярод грамадскiх рухау у першай палове XIX ст. набывае моц лiберальная плынь, асноУнымi iдэямi якой былi канстытуцыйны прадстаунiчы парадак, пашырэнне мясцовага самакiравання, свабода асобы ад дзяржаунай апекi, адмена саслоуных прывшегш, удзел народа у правасуддзi, усталяванне пра-мога падаходнага падатку i палiтычная свабода, свабода гандлю i працы, неумяшанне дзяржавы у эка-намiчную дзейнасць уласнiкау. Iдэi лiбералiзму набылi папулярнасць сярод памешчыкау, яюя iмкнулiся да вызвалення сялян, перабудовы сваёй гаспадаркi на капiталiстычны лад. Прынцып перабудовы сваёй дзейнасцi без парушэння юнуючых законау, без рэвалюцыйнай барацьбы i нелегальнай актыунасцi атры-мау назву "арганiчная праца". Лiберальны рух у той час прадстаулялi Р. Тышкевiч, Э. МастоУскi, Э. Жэлтоусю i iнш. [6, с. 96-97].

Разам з тым у першай палове XIX ст. не гублялi сваiх пазщый нацыянальна-рамантычныя щэ^ у кантэксце якiх Расiйская iмперыя разглядалася як дзяржава-захопнiк, асноуная увага надавалася пы-танню палiтычнага ладу, спачуванню прыгнечаным, нянавiсцi да самавольства. У якасщ галоуных сродкау барацьбы для прадстаушкоу нацыянальна-рамантычнай плынi выступалi змова i узброенае паус-танне [6, с. 96-97].

У другой палове XIX стагоддзя адбылкя якасныя змены у характарыстыцы грамадскiх рухау не толью у заходнiх губернях, але i ува усёй iмперыi. Прадстаунiкi дэмакратычных колау бачылi сябе выразнiкамi iнтарэсау народных мас, сялянства, а не толью прывiлеяванага саслоуя. Уздым польскага нацыянальна-вызваленчага руху напярэдадш паустання 1863 г. яскрава пазначыу падзел памiж старымi i новымi тэндэнцыямi у грамадскай думцы. "Чырвоныя", якiя былi прадстаулены беззямельнай i мала-зямельнай шляхтай, рамеснiкамi i сялянамi, бачылi неабходнасць у агульнанацыянальным узброеным паустаннi супраць царызму; "белыя" (сярэднiя i буйныя землеуладальнiкi, буйная буржуазiя) бачылi дасягненне сваёй мэты шляхам манiфестацый i перамоу з урадам пры дэмакратычнай падтрымцы заходшх дзяржау [6, с. 96-97].

З развщцём буйной прамысловасцi, фармiраваннем працоунага класу i пашырэннем iдэй марк-сiзму пачау развiвацца працоуных рух, яю напрыканцы стагоддзя стау утвараць саюзы i партыi. На пачатку 70-х гадоу асноунай формай барацьбы за паляпшэнне становшча працоуных былi стачкi [6, с. 96-97].

Канец XIX стагоддзя таксама характарызуецца нараджэннем беларускага нацыянальнага руху, адпрауной кропкай якога можна лiчыць друк першага нумара часопiсу "Гоман". Яго стваральнiкамi былi Удзельнiкi арганiзацыi "Народная воля" беларускага паходжання. Ужо у гэты час беларускаарыентаваныя

суполш, яюя стваралкя не толью на Беларуа, але i у шшых гарадах Расшскай 1мперыи, харак-тарызавалкя спалучэннем у сваёй дзейнасц асветнщкага i пал1тычнага кампаненту: вывучэнне i папу-лярызацыя беларускай культуры суправаджалкя закл1кам1 да пал1тычных i эканам1чных змен.

Таюм чынам, на прыкладзе развщця грамадскага руху на беларусюх землях можна прасачыць уплыу станаулення беларускага нацыянальнага руху на нацыянальны этас. Л1беральныя щэ1 паспрыял1 зацвярджэнню каштоунасцей справядл1васщ, роунасщ. Рамантычная плынь, з аднаго боку, звяртала увагу на праблемы простага народу, даводзша яго пал1тычную i культурную вартасць, з другога - пад-крэсл1вала неабходнасць адстойваць свае правы i змагацца за свае щэалы. Сацыялктычны рух пра-пагандавау роунасць людзей незалежна ад 1х паходжання, падкрэсл1вау значнасць працы, каштоунасць таго, што здабыта уласным1 намаганнямь Папярэдшя тэндэнцыи у грамадсюм жыцц на Беларус шмат у чым вызначыл1 змест беларускага нацыянальнага руху, яю ад пачатку выяв1уся у форме сцверджання самабытнасц беларускага народа, закикау да яго палпычнага i сацыяльнага разняволення, патрабавання аутаномп.

Наступнай катэгорыяй сацыякультурных дэтэрмшантау нацыянальнага этасу з'яуляюцца сацыяльна-эканам1чныя. Важную ролю у фарм1раванш нацыянальнага этасу адыгрываюць этнадэмаграфiчныя характарыстыт i сацыяльная структура насельнщтва. Моцна звязаны з па-пярэдняй дэтэрмшантай эканамiчны лад, а таксама стан гандлю, прамысловасц i шляхоу зност. Мнопя спецыялкты звязваюць поспех1 высокай нацыянальнай культуры з развщцём гарадоу, таму не менш ктотнай дэтэрм1нантай выступае стан i развщцё населеных пунктау.

На працягу усяго XIX стагоддзя пераважная колькасць этшчна беларускага насельнщтва пра-жывала у сельскай мясцовасщ. Адпаведна перап1су 1897 г. 93,8% беларусау был1 сялянам1, а працэнт прадстаушкоу прыв1леяваных саслоуяу сярод беларусау быу вельм1 н1зк1 [7, с. 221-222].

Сацыяльная мабшьнасць сялян значна пашыраецца тольк1 у другой палове XIX ст., пасля рэформы 1861 г. Яна была звязана, у першую чаргу, з развщцём катталютычных адносш i выяулялася у сезоннай м1грацы1 на заробк1, перасяленн1 щ м1грацы1 у гарады. Пашырэнне маб1льнасц1 спрыяла усведамленню сва1х этнакультурных асабл1васцей, трансфармацы1 сацыяльнай структуры: "У працэсе працоунай дзей-насц1 ажыцяуляуся штэнауны абмен этнакультурнай 1нфармацыяй, што павышала нацыянальную i сацыяльную свядомасць адыходшкау i безумоуна спрыяла разбурэнню старой патрыярхальнай асновы на сяле" [7, с. 221].

Таюм чынам, пражыванне абсалютнай колькасц1 беларусау у сельскай мясцовасщ i, як вышк, занятасць у сельскай гаспадарцы, спрыяла захаванню этычных нормау i стылю паводзш, характэрных для традыцыйнага грамадства. Вартасць чалавека ацэньвалася як па асабютых стасунках з 1м, так i па яго учынках; важнае месца у душы беларуса займау вобраз малой радз1мы, роднага краю; асноунай каш-тоунасцю, крын1цай жыццядайных сш, а таксама паказчыкам статусу у сва1м асяродку была зямля. Павы-шэнне узроуню сацыяльнай маб1льнасц1 не было таим моцным, каб адразу разбурыць традыцыйны уклад жыцця, таму норма падпрадкоування аутарытэту, старэйшым, каштоунасць сям'1 дагэтуль застаюцца значным кампанентам нацыянальнага этасу беларусау.

Амаль уся мясцовая шляхта была польскай па сваёй культуры i традыцыях, аднак з ярка выяуленым асэнсаваннем сваёй рэпянальнай адасобленасщ, што было абумоулена вядзеннем сва1х рада-водау ад знащ Вял1кага княства л1тоускага ("Gente lituanus natione polonus"). Як паказвае псторыя нацыя-нальных рухау ва Усходняй Еуропе, 1х нараджэнне адбывалася менав1та у асяродку вышэйшых саслоуяу, як части грамадства, якая мела доступ да адукацыи, высокай культуры i прагрэауных заходне-еурапейск1х щэй. Колькасць шляхты, яе сацыяльная мабшьнасць, магчымасць кааперавацца для выразу агульных 1нтарэсау уплывала на 1х уключанасць у культуратворчыя працэсы, здольнасць усталёуваць трывалыя i прадуктыуныя сувяз1 з насельнщтвам.

У першай палове XIX ст. пад уплывам захадау улад Расшскай 1мперы1 пачынае скарачацца колькасць дробнай шляхты, якая складала значны працэнт насельн1цтва. Як адзначае В.С. Макарэв1ч, "з канца 20-х гг. Х1Х ст. улады пайшл1 на значную трансфармацыю сацыяльнай структуры грамадства у "далучаных ад Польшчы губерн1ях" з мэтай больш хуткай ушфшацыи грамадскага ладу у 1мперыи, павышэння кантролю за грамадска-пал1тычным жыццём у не руск1х ускра1нах, атрымання большых ф1с-кальных i ваенных выгад. З пачаткам к1равання М1калая I улады став1цца пытанне аб правамернасщ пры-належнасц1 дробнай шляхты да дваранства" [8, с. 37]. Так, на пачатак 60-х гг. XIX ст. у Мшскай губерш у дваранстве было зацверджана толью 12 574 чал. (23,5 %) [8, с. 38].

Наступствы урадавай пал1тык1 у дачыненн1 да прадстаушкоу шляхты у далейшым таксама адбь вал1ся на 1х здольнасц1 змянщь свой сацыяльны стан нават з ютотным пашырэннем магчымасцей сацыяльнай мабшьнасщ у другой палове XIX ст. [9, с. 50].

Свядомая змена сваёй этнакультурнай арыентацыи з польскай (якая была падмацавана наяунасцю развггай высокай культуры, неперарваным 1снаваннем эл1т, традыцыям1) на л1тоускую, укра1нскую щ беларускую у перыяд фарм1равання сучасных усходнееурапейск1х нацый суправаджалася у прад-

стаункоу шляхты моцнымi псiхалагiчнымi намаганнямi. Аднак актуалiзацыя сябе як эли "непстарычных нацый" не пазбауляла iх свайго гонару, жадання быць годнымi прадстаyнiкамi моцнага народу. У пэуным сэнсе гэта пауплывала на уяуленне беларусау пра вобраз юраунка, якi павiнен валодаць такiмi якасцяш, як упэуненасць, самаадданасць, мудрасць, служэнне народу.

Эканомка на беларускiх землях на працягу усяго XIX ст. мела аграрны характар. У першай палове стагоддзя крынiцай папаунення буйной прамысловасщ былi гарадскiя рамеснiкi, аднак пераважную iх частку складалi яурэь "Мяжа яурэйскай аседласщ" перашкаджала развщцю купецкай прамысловасцi i выкарыстанню вольнанаёмнай працы у мястэчках. Развiццё памешчыцкага прадпрымальнiцтва у форме вотчынных мануфактур, а таксама канкурэнцыя з боку прамысловасщ шшых рэгiёнаy Расейскай iмперыi адмоуна адбiвалiся на развiццi прамысловасщ у беларускiх гарадах. Засiлле паншчынай сiстэмы, вуз-касць унутранага рынку, адсутнасць значных купецкiх капiталаy таксама стрымлiвалi развiццё кат-талiзму i прамысловасцi, фармiраванне кадрау вольнанаёмных рабочых [10, с. 103-104].

У 30-60-ыя гады XIX ст. на праз беларусмя землi былi пракладзены дароп з цвёрдым пакрыццём, якiя звязвалi буйныя гарады iмперыi. Праз Беларусь прайшлi 55 км Пецярбургска-Варшаускай чыгункь Тым не менш выкарыстанне шляхоу зносiн, як i па-ранейшаму, мела сезонны характар: рачны транспарт -вясной, летам, восенню, гужавы - зiмой i летам [10, с. 106-107]. Да канца стагоддзя у эксплуатацыю было уведзена ужо 3000 км чыгуначных дарог [11, с. 73].

Другая палова XIX стагоддзя характарызуецца нараджэннем буржуазii, уцягваннем памешчыцюх гаспадарак у тавара-грашовыя адносiны. Аднак эканамiчная палiтыка Расiйскай iмперыi у дачыненнi да мясцовых памешчыкау часам мела дыскрымшацыйны характар з-за шзкага узроуню палiтычнай лаяльнасць мясцовых эли да юнуючай улады.

Адмена прыгону i новая арганiзацыя сельскагаспадарчай дзейнасщ спрыялi павышэнню пра-дукцыйнасцi сельскай гаспадаркь Усё больш вытворцау сельскагаспадарчай прадукцыи yступалi у тавара-грашовыя адносшы. Мануфактурная, а потым фабрычна-завадская вытворчасць выцясняла пры-мiтыyныя формы, таюя як кустарныя промыслы i рамёствы. Большая частка прамысловых прад-прыемствау была звязана з перапрацоукай сельскагаспадарчай прадукцыи i мiнеральнай сыравiны. Агульны узровень развiцця прамысловасцi быу шзю [12, с. 13-14].

Такiм чынам, разгледзеушы асаблiвасцi эканамiчнага развiцця на беларусюх землях у перыяд ста-наулення беларускага нацыянальнага руху, можна вылучыць тэндэнцыю да пашырэння тавара-грашовых адносiн, асаблiва у другой палове XIX ст, што спрыяла нараджэнню мясцовай буржуазп. Аднак наогул эканомка працягвала мець выразны аграрны характар, таму каштоунасщ i мадэлi паводзш, характэрныя для капiталiстычных адносiн (прадпрымальнасць, здольнасць рызыкаваць, асабiстая адказнасць за самастойна прынятыя рашэннi i шш.) не набылi распаусюджання сярод шыроюх колау насельнiцтва. Абмежаванае развiццё прадпрыемствау таксама наклала свой адбiтак на пашырэнне класу працоуных i адпаведнай сютэмы маральных арыенцiраy.

Развiццё шляхоу зносш не толькi непасрэдна уплывала на характар эканамiчнай дзейнасцi жыхароу беларускiх земляу, але i спрыяла iх мабiльнасцi. Магчымасць наведаць аддаленыя ад месца пра-жывання кутю сваёй краiны фармiравала уяуленне пра свой народ як калектыунае цэлае, нiвелiравала вобраз "чужынца", якi грунтавауся на спрадвечным механiзме традыцыйнай "мы - яны".

У працэсах нацыянальнага будаунщтва адукацыя, як важны праваднк нацыянальнай культуры, а таксама веды заусёды займалi значнае месца. Таюм чынам, у катэгорыi асветнщка-адукацыйных дэтэр-мiнантаy неабходна вылучыць дзяржауную палiтыку у галте адукацып i асветы, а таксама дзейнасць iнтэлiгенцыi.

У дарэформную эпоху пры некаторых цэрквах i касцёлах засноУвалiся прыходсюя (парафiяльныя школы, дзе маглi вучыцца i сялянскiя дзецi); таксама школы для сваiх сялян засноУвалi i некаторыя землеyладальнiкi [13, с . 166].

Як адзначае, С.М. Токць, пасля скасавання прыгоннай залежнасцi пытанне адукацыi сялянскага стала вельмi актуальным. 1мператарсю загад ад 18 студзеня 1862 г. прадтсвау мясцовым уладам ства-раць у "Заходнiх" губернях сельсюя вучылiшчы Мiнiстэрства народнай асветы. На пачатковую школу ускладвалася у першую чаргу iдэалагiчная мiсiя [13, с. 168]. Аднак аутар звяртае увагу, што паводле назiранняy школьных шспектарау, толькi каля 20% вучняу больш-менш нармальна праходзiлi поуны курс школьнай навую народнага вучылiшча" [13, с. 184].

Пашырэнне адукацыи, увядзенне праграм атрымання ведау на роднай мове ютотна уплывае на нацыянальную свядомасць насельнiцтва, засваенню ёй пэуных этычных норм i каштоунасцей. Парау-ноуваючы сiтуацыю з пашырэннем адукацыи на беларускiх землях з iншымi еyрапейскiмi рэгiёнамi, можна адзначыць што у Чэхii ужо у 1791 г. было 2600 школак, у яюх навучалася 185 тысяч дзяцей, пры-чым выкладанне вялося па-чэшску [3, с. 104].

Таюм чынам, варта зазначыць што развiццё адукацыи не толькi уплывае на ход нацыябудаушчых працэсау, але фармiруе у асобы пэуны тып мыслення, рацыянальнае успрыманне свету, дае магчымасць

засвойваць тсьмовыя тэксты культуры, пашыраючы уласны вопыт i змяняючы асэнсаванне свайго месца у гэтым свеце. Невысокi узровень пашыранасщ адукацыi сярод беларусау на працягу XIX ст., з аднаго боку, рабiy iх шмат у чым неyспрымальнымi да нацыянальнай агiтацыi, а з другога - спрыяу захаванню асаблiвага мiстычнага успрымання свету, у яюм незвычайнае знаходзiлася побач, у рэальным свеце, i ва уам адчувалася уздзеянне звышсiл. Культурны вопыт назапашвауся i перадавауся праз вусную тра-дыцыю.

Многiя даследчыкi, разглядаючы працэс станаулення сучасных нацый, адводзяць ктотную ролю у дадзеным працэсе тэл^енцыь Менавiта на гэтую сацыяльную групу ускладваецца найважнейшая задача па стварэнню нацыянальных тэкстау у кантэксце высокай культуры, фармiраванне нацыянальнага праекту.

Нягледзячы на слабую артыкуляванасць беларускай нацыянальнай iдэi на працягу большай частцы XIX ст., мнопя прадстаyнiкi мясцовай шляхты, выхаваныя у традыцыях польскай культуры, пад уплывам iдэй рамантызму i лiбералiзму пачыналi звяртацца да культуры простага народу. Ствараючы на яе грунце узоры высокага мастацтва, у першую чаргу у лiтаратуры, яны yздымалi традыцыйную бела-рускую культуру на новы узровень, спрыят трансляцыи нормау, каштоунасцяу, асаблiвасцей света-погляду беларускага народа. Гэтым адзначалася дзейнасць таварыствау фiламатаy i фiларэтаy Вшенскага Унiверсiтэта.

Шэраг выдатных вучоных зрабiy свой унёсак у вывучэнне традыцыйнай культуры беларускага народа, яго традыцый фальклору, асаблiвасцей побыту i мовы - З. Даленга-ХадакоУскi, М. Бароусю, А. Рыпiнскi, П. Шпiлеyскi, I. Насовiч i iнш. Менавiта гэтыя асобы стаялi ля вытокау навуковага бела-русазнауства, чые дасягненнi у далейшым значна паyплывалi на развщцё беларускай мовы, лiтаратуры, гiстарычнай навукь

Характаразуючы ролю iнтэлiгенцыi у фармiраваннi нацыянальнай свядомасцi беларусау, П.В. Це-рашковiч адзначае, што на мяжы 1850-1860-х гг. насельнiцтва Беларусi захавала у агульных рысах папярэднюю этнасацыяльную структуру. Этнiчная самасвядомасць пачала фармiравацца толькi у асяроддзi вузкага кола ^элегенцыи, выхадцау з асяроддзя шляхты i духавенства, а таксама у асобных прадстаУнiкоУ пануючага класа [14, с. 97]. Даследчык канстатуе невысокую ступень уплыву беларуска артыкуляваных лпаратуры, фалькларыстыкi, гiсторыяграфiкi на этнiчную свядомасць на масавым узроУнi [14, с. 75].

У 1859 г. засноувае сваю друкарню у Вiльнi А. Юркор. Вакол вучонага утварыуся гурток мяс-цовых лiтаратараy i публщыстау, да якога мелi дачыненне У. Сыракомля, В. Каратынскi, В. Дунш-Мар-цiнкевiч, А. Вярыга-Дарэyскi i шш. [5, с. 84-85].

Другая палова XIX стагоддзя характарызуецца станауленнем беларускай нацыянальнай лиа-ратуры. Тэмы нацыянальнай годнасщ, лёсу i прызначэння беларусау загучалi у творах Ф. Багушэвiча, А. Гурыновiча, Я. Лучыны i iнш.

Такiм чынам, прадстаyнiкi ^эл^ен^й, акрамя захавання i трансляцыi беларускай культуры, стварэння на яе грунце узорау высокага мастацтва, сваёй дзейнасцю сцвярджалi каштоунасщ чалавечай годнасцi, свабоды асобы, адказнасцi, ведау.

Духоуныя сацыякультурныя дэтэрмiнанты займаюць у фармiраваннi нацыянальнага этасу асаблiвае месца. Яны выступаюць фактарамi ацэнкi навацый i знешшх уплывау у адпаведнасцi з iх традыцыйным ладам жыцця, асаблiвасцямi народнага характару. Таюм чынам, адной з утваральных дэтэрмiнантаy нацыянальнага этасу трэба лiчыць традыцыйную культуру.

Пад уздзеяннем рэлтйных i сацыяльных фактарау, яюя спрыялi кансервацыi традыцыйнага укладу жыцця, у асяроддзi асноунай частцы насельнщтва на беларускiх землях (сялян) у XIX ст. не толью захавалася, але i працягвала функцыянаваць i уплываць на жыццядзейнасць народная культура. Беларуская народная культура рэфлексавалася у творчасцi многiх дзеячау культуры i мастацтва: А. Мщ-кевiча, Я. Чачота, Я. Баршчэускага, У. Сыракомл^ В. Дунiна-Марцiнкевiча i iнш.

Беларуси даследчык П.Р. Iгнатовiч сцвярджае, што традыцыйная народная культура вызначае i нармiруе усе аспекты жыццядзейнасцi супольнасщ: уклад жыцця, формы гаспадарчай дзейнасщ, рэгу-ляванне сацыяльных узаемаадносiн членау супольнасцi, тып сям'i, выхаванне дзяцей, характар жылля, тып адзення, харчавання, засваенне акаляючай прасторы, адносiны з прыродай, светам, паданнi, вера-ванш, звычкi, абрады, павер'i, веды, мову, фальклор [15, с. 34].

Таим чынам, традыцыйная культура рэгулявала амаль увесь спектр паводзш ва уах сферах жыццядзейнасцi беларусау. Такiя этычныя характарыстыкi, як сцiпласць, самадастаковасць, сумленне, разлк як на уласныя сшы, так i на волю Бога, крытычнае стауленне да новаувядзенняу сталi важнымi рысамi нацыянальнага этасу беларусау. Каштоунасныя арыентацыi, маральна-этычныя нормы традыцыйнай культуры, непасрэдна yплывалi на характар шшых дэтэрмiнантаy нацыянальнага этасу.

Як замежныя, так i айчынныя даследчыкi адводзяць важнае месца у нацыятворчых працэсах рэл^И. Акрамя задавальнення спецы^чных духоуных патрэб насельнiцтва, прапаганды хрысцiянскiх

каштоунасцяу, тлумачэння месца чалавека у структуры светабудовы, доуп час для беларусау яна адыгрывала ктотную ролю у этнакультурнай самаiдэнтыфiкацыi. Пасля уключэння беларускiх земляу у склад Расшскай iмперыi гэтым актыуна карысталкя як дзеючая улада, так i мясцовыя элiты, праводзячы этнiчны падзел у залежнасцi ад канфесiйнай прыналежнасщ (праваслауны - рускi, католiк - паляк).

Шэраг спецыялiстау адводзяць дзейнасщ унiяцкай царквы на нашых землях, амаль да сярэдзiны XIX стагоддзя, ктотнае месца у фармiраваннi у беларусау уяулення пра сябе як асобнага этна-культурнага суб'екта. Ролю ушяцкай царквы i унiяцкай штэлтенцыи адзначае А.А. Суша: "ушяцкая духоуная iнтэлiгенцыя у значнай ступенi фармавала самасвядомасць беларусау, выхоуваючы iх у духу любовi да Айчыны, адданасщ свайму краю (а не Польшчы цi Расii), талерантнасцi (праз здольнасць пры-мiрыць у сваёй веры два адгалшаванш хрысцiянства), павагi да працы i навукi, выкрышталёуваючы этшчную свядомасць" [16, с. 14-15].

Прыналежнасць да рэлiгiйных канфесiй можа быць iстотным чыннiкам уласнай сама-щэнтыфшацы^ прыналежнасцi да пэунага сацыяльнага цэлага, што адбiваецца на ходзе нацыятворчых працэсау. Як адзначае Р. Радзк, тоеснасць, якая грунтавалася на глебе праваслау'я, на усходнеславянскiх землях (беларусюх i украiнскiх) доуга дамiнавала над такой формай калектыунага самаусведамлення, як нацыя. У той час лггоуцы у перыяд станаулення нацыянальнага руху мелi сваю як моуную, так i рэль гiйную, а таксама цывшзацыйную адметнасць, што дазваляла iм супрацьстаяць русiфiкацыi [3, с. 115].

Яшчэ у другой палове XIX ст. уключэнне беларусамi (асаблiва праваслауным^ у свае рэлiгiйныя практыкi звычаi i абрады дахрысцiянскага, паганскага паходжання працягвала заставацца спецы^чнай рысай духоунага жыцця на нашых землях. Пры гэтым усё больш пашырауся скептычны, iранiчны погляд на дзейнасць святароу i рэлiгiйныя абрады [17, с. 116-117].

Тым не менш, нягледзячы на характар дзейнасцi iнстытута царквы щ стаулення да яе, асаблiвасцi хрысцiянскага светапогляду працiналi успрыманне беларусамi навакольнай рэчаiснасцi. Гэта тычылася як уласных паводзiн, так i адносш да блiжняга. Нацыянальны этас беларусау увабрау у сябе шэраг хрысщянсюх дабрачыннасцяу: любоу, абавязак, мiласэрнасць, свабода волi i iнш.

Заключэнне. Сацыякультурныя дэтэрмiнанты нацыянальнага этасу адыгрываюць вызначальную ролю у фармiраваннi маральна-этычных арыентацый, норм паводзiн у ходзе нацыятворчых працэсау. У залежнасщ ад характару уплыву той щ iншай дэтэрмшанты можна растлумачыць развiццё i сюра-ванасць этасу той цi шшай супольнасцi. Асаблiвасць фармiравання нацыянальнага этасу беларусау выз-начаецца абмежаванасцю уплыву грамадска-палиычных дэтэрмiнантау (адсутнасць на працягу доугага перыяду уласнай дзяржаунасцi, нацыянальнай адукацыi, адносна позняе з'яуленне i невялiкi маштаб дзей-насцi нацыянальна арыентаваных грамадскiх i палiтычных рухау, геапалиычнае становiшча), што пры-водзiла да замаруджвання фармiравання нацыянальнай iдэi i распаусюджвання нацыянальнай агiтацыi, у тым лку з-за адсутнасцю нацыянальнай адукацыi i слабой развiтасцi асветнiцкай дзейнасцi. Аднак пры адсутнасщ вялiкiх беларускiх супольнасцяу у буйных, а таксама эфектыуных камунiкацыйных каналау асаблiвасцi беларускай культуры транслявалюя галоуным чынам праз традыцыю. Менавiта духоуныя сацыякультурныя дэтэрмiнанты (традыцыйная культура i рэлiгiя) ляглi у аснову беларускага этасу на ключавых стадыях яго фармiравання.

Л1ТАРАТУРА

1. Ерышов, Д.В. Социокультурные детерминанты нормативного сознания и деятельности социального субъекта : ав-тореф. дис. ... канд. философ. наук : 09.00.11 / Д.В. Ерышов ; Армав. гос. пед. ун-т. - Армавир, 2015. - 24 с.

2. Кужугет, А.К. Социокультурные детерминанты исторической динамики духовной культуры тувинцев : автореф. дис. на ... д-ра культурологии : 24.00.01 / А.А. Кужугет ; Тувинский ин-т гуманитар. исслед. - Кемерово, 2006. -44 с.

3. Радзк, Р. Беларусы на фоне нацыятворчых працэсау у грамадствах Цэнтральнай 1 Усходняй Еуропы / Р. Радзк ; пер. С. Петрыкев1ча // Беларус. пстар. агляд. - 2011. - Т. 18, сш. 1/2. - С. 99-122.

4. Сакалова, М.А Пал1тычная атуацыя на беларусюх землях у 1815-1830 г. у кантэксце "новай пал1тычнай пстерыи" / М. Сакалова // Беларус. пстар. агляд. - 2012. - Т. 19, сш. 1/2. - С. 109-138.

5. Баршчэусю, Л.П. Беларуская лтратура 1 свет: ад эпох1 рамантызму да нашых дзён : папулярныя нарысы / Л.П. Баршчэусю, П.В. Васючэнка, М.А. Тычына. - Мшск : Радыёла-плюс, 2006. - 574 с.

6. Псторыя БеларуЫ : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [1 шш.]. - Мшск : Экаперспектыва, 2000-2005. -Т. 4 : Беларусь у складзе Расшскай ¡мперын (канец XVШ-пачатак XX ст.) / М. Б1ч [1 шш.]. - 2005. - 518 с.

7. Беларусы / В. К. Бандарчык [1 шш.]. - Мшск : Беларус. навука, 2001. - Т. 4 : Вытою 1 этшчнае развщцё. - 432 с.

8. Макарэв1ч, В.С. Трансфармацыя сацыяльнай структуры дваранства БеларуЫ у канцы XVIII—XIX ст. /

B.С. Макарэв1ч // Навук. зб. / Пстарыч. фак. БДУ. - Мшск, 2009. - Вып . 4 : Працы пстарычнага факультэта БДУ. -

C. 33-40.

9. Каханоусю, А.Г. Шлях1 сацыяльнай мабшьнасщ насельнщтва БеларуЫ у другой палове XIX - пачатку XX ст. / А.Г. Каханоусю // Навук. зб. / Пстарыч. фак. БДУ. - Мшск, 2010. - Вып. 5 : Працы пстарычнага факультэта БДУ. -С. 48-56.

10. Люты, А.М. Сацыяльнае i эканамiчнае развщцё Беларуа у другой палове XVIII - першай палове XIX стагоддзя : манагр. / А.М. Люты. - Мшск : БДПУ, 2004. - 320 с.

11. Запрудшк, Я. Беларусь на пстарычных скрыжаваннях / Я. Запрудшк. - Míhck : Бел. фонд Сораса, 1996. - 264 с.

12. Карmевíч, В.А. Развщце гандлю у Беларусí (1861-1900) : ауарэф. дыс. ... канд. ricT. навук : 07.00.02 : 30.05.2003 /

B.А. Карmевíч ; Беларус. дзярж. пед. ун-т ím. М. Танка. - Мшск., 2003. - 20 с.

13. Токць, С.М. Сацыяльныя i культурныя працэсы у беларускай вёсцы у другой палове XIX - пачатку XX ст. /

C.М. Токць. - Мшск : Дзярж. íh-т юравання i сацыял. тэхналогíй БДУ, 2016. - 327 с.

14. Терешкович, П.В. Этническая история Беларуси XIX - начала XX в.: в контексте Центр.-Вост. Европы / П.В. Терешкович. - Мшск : БГУ, 2004. - 221 с.

15. 1гнатдач, П.Р. Традыцыйная культура у сучасным сацыякультурным працэсе Беларус / П.Р. Iгнатовiч // Культура. Наука. Творчество Культура. Навука. Творчасць. Culture. Science. Arts : сб. науч. ст. / Белорус. гос. акад. музыки. - Минск, 2008. - С. 33-36.

16. Суша, А.А. Уплыу уни на этшчную самасвядомасць беларусау / А.А. Суша // Человек. Культура. Общество / Бел. гос. ун-т. - Минск, 2005. - С. 12-15.

17. Токць, С.М. Змены у рэлтйным жыцщ беларускай вёсю у другой палове XIX - напачатку XX ст. / С.М. Токць // Гадавк Цэнтра Беларус. Студыяу. - 2015. - Г. 1, № 1. - С. 97-119.

Пастушу 05.09.2017

SOCIO-CULTURAL DETERMINANTS OF FORMATION OF NATIONAL ETHOS

K. LYSAK

Formation of a nation is a complicated process that takes place under an influence of a system of internal and external socio-cultural conditions. Together with a creation of high national culture samples, an emergence of nationalist movements, an expansion of a national consciousness, is established a system of moral and ethical norms, values, behaviors that are typical for representatives of certain national community, - a national ethos.

Nation building processes in the Belarusian lands in the XIX century occurred in the context of an emergence of modern nations in the Eastern European region. Specificity of formation of the Belarusian nation was associated with both political conditions and with features of the Belarusian culture. Identification and characterization of socio-cultural determinants of the national ethos in early stages of formation of the Belarusian nation is directed to a disclosure of a value system and basic moral norms inherent to the Belarusians. Keywords: national ethos, social and cultural determinants, nation building processes.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.