Научная статья на тему 'Рецензия: [Русь. Литва. Орда в памятниках нумизматики и сфрагистики / редколл.: Д. В. Гулецкий [и др.]. Минск, Москва, 2015–2018. Т. 5.]'

Рецензия: [Русь. Литва. Орда в памятниках нумизматики и сфрагистики / редколл.: Д. В. Гулецкий [и др.]. Минск, Москва, 2015–2018. Т. 5.] Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
150
29
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Рецензия: [Русь. Литва. Орда в памятниках нумизматики и сфрагистики / редколл.: Д. В. Гулецкий [и др.]. Минск, Москва, 2015–2018. Т. 5.]»

Попель Р. И.

Рецензия: [Русь. Литва. Орда в памятниках нумизматики и сфрагистики / редколл.: Д. В. Гулецкий [и др.]. Минск, Москва, 2015-2018. Т. 5.]

Навуковая серыя зборшкау "Русь. Литва. Орда в памятниках нумизматики и сфрагистики" (коратка "Русь. Литва. Орда" щ РЛО) была заснавана у 2015 г. [1; 2; 3; 4; 5]. Рэдактарамi першага выпуска зборшка выступш беларусш нумiзмат i калекцыянер з Мшска Дзмiтрый Гулецк i украшсю даследчык з Харкава Юрый Зайанчкоусю. Першапачаткова зборнiк аб'яднау працы аутарау з чатырох краiн — Беларуси Расн, Украiны i Лтвы, у наступных выпусках публiкавалiся таксама аутары з шшых краiн. З 2015 да 2018 г. было вы-пушчана пяць зборшкау серый "Русь. Литва. Орда", прычым першы, другi i чацвёрты выпускi маюць стандартны змест, а трэцi i пяты зборнiкi з'яуляюцца спецвыпускамi, што будзе падрабязней разгледжана далей. Кожны выпуск зборшка прысвечаны якому-небудзь вядомаму даследчыку у галiне нумiзматыкi, сфрапстыю i iншых спецыяльных гiстарычных дысцыплш.

Акрамя прама заяуленых у назве серый нум1зматык1 i сфрагiстыкi, у зборшках "Русь. Литва. Орда" шырока прад-стаулены даследаваннi пломбау, можна сустрэць таксама ар-тыкулы па геральдыцы, гiстарычнай архiтэктуры, а таксама па шшым дысцыплiнам. У зборшках актыуна публiкуюцца не толькi прадстаушю акадэмiчнай навукi па прфiльных

дысцыплшах, але i нутшзматы, сфрапсты i шшыя калек-цыянеры-аматары, што не маюць адпаведнай гiстарычнай, археалапчнай цi культуралагiчнай адукацыi. Разам з тым, як 1 зазначаецца у прадмове да другога зборшка серый, многiя з iх з'яуляюцца вопытныиш i нават прызнананыиш спецыялктам, як1я знаходзяцца у пастаянным кантакце з прафес1яналам1 [2, с. 7]. Тут жа рэдактарам1 зборшка паднимаецца i яшчэ адна iстотная праблема. Ад iмя аутарау прама заяуляецца, што у зборнiках серыi РЛО фжсуюцца i вывучаюцца артэфакты, якiя уведзены у навуковы абарот як у вышку афщыйных археалагiчных раскопак, так i з да-памогай неафщыйнага прыборнага пошуку. Гэта тлума-чыцца важнасцю увядзення у навуковы абарот артэфактау як гiстарычных крынiц па-за залежнасцю ад таго, як яны быш знойдзены.

Зазначым, што праблема суадносш i узаемаадносш афщый-най, прафесшнай археалогii i непрафесiйных аматарау раскопак i пошуку пстарычнай дауншы сапрауды востра стаiць i актыуна дыскутуецца зараз як у Беларуси Украiне i Расii, так i у iншых краiнах усходееурапейскага рэгiёну. Прыклад гэтаму — хаця б увядзенне у Беларусi у апошнiя гады зака-надауства, што узмацняе адказнасць для так званых "чорных капальшкау". Аднак пры усёй праблематычнасщ стаулен-ня да падобнай дзейнасщ непрафесшных аматарау трэба адзначыць, што у яе вынiку вялшая колькасць гiстарычных i археалагiчных артэфактау аказваецца проста выключанай з хоць якога-небудзь навуковага абароту i рызыкуе з вялiкай доляй верагоднасцi школ! не стаць вядомай для навуковага даследавання. У гэтай атуацый магчымасць публiкацыi у сур'ёзных выданнях падобных здабытых неафщыйным

шляхам артэфактау дазваляе уключыць iх у навуковы аба-рот i актыуную прафесiйную дыскусш. Гэта, канешне, нiяк не апраудвае дзеянняу "чорных капальнiкау", але дае магчы-масць не страцiць для навук i грамадства мноства каштоуных гiстарычных крынiц. У гэтым сэнсе можна усё ж у агульным пагадзiцца з мэтай, што была абвешчана аутарамi серыi "Русь. Литва. Орда": "зафжсаваць максiмум iнфармацыi пра знаход-ку i увесцi яе у навуковы абарот" [2, с. 7].

Сярод трох прыгаданых у назве серый пстарычных рэпёнау найбольшая колькасць артыкулау прысвечана гiсторыi розных земляу Старажытнай Русi, але сустракаюцца таксама i матэрыялы, што непасрэдна закранаюць розныя аспекты псторый Залатой Арды, а таксама Вялжага Княства Лйоуска-га да XVI ст. уключна. Мiжнародны характар серый падц-вярджаецца i тым, што асобныя зборнiкi друкавалiся як у Мшску, так i у Маскве. Зборнiкi маюць лагiчную i простую для успрыняцця структуру i забяспечаны сур'ёзнай коль-касцю даведачнага матэрыялу — ¿люстрацый, таблiц i дыя-грам, а таксама змяшчаюць неабходную астэму спасылак i навуковага цытавання. Усе зборнiкi серыi маюць добрую якасць друку 1 дапоунены вялжай колькасцю дастаткова якасных — хоць i чорна-белых — iлюстрацый (фатаграфш i прамалёвак) нумiзматычнага матэрыялу i iншых артэфактау. Пры гэтым патрэбна адзначыць, што усе з пящ зборнiкау серыi выходзш вельмi невялшм накладам i у продажы маюць высою кошт, што робiць iх не вельмi добра даступнымi для усiх зацiкауленых прафесiяналау i аматарау падобнай тэма-тыкi. Гэта абумоулена, вiдавочна, фiнансавымi i тэхнiчнымi магчымасцямi выдауцоу, што, зрэшты, не з'яуляецца рэдкай з'явай для выданняу такога роду.

Актуальнасць i неабходнасць такой серый, як "Русь. Литва. Орда", не выклжае сумненняу. У такой вузкаспецы^заванай сферы, як нушзматыка ды шшыя спецыяльныя гiстарычныя дысцыплшы, звычайна кнуе дастаткова невялiкая колькасць перыядычных навуковых выданняу, таму з'яуленне новай падобнай серый не можа не быць зауважаным навуковай супольнасцю. Пры гэтым калi шэраг падобных навуковых зборшкау i часошсау iснуе у Расй (хаця б вядомая з савецшх часоу "Нумизматика и эпиграфика") i ва Украiне (напры-клад часошс "Нумiзматика i фалеристика"), то у Беларусi такiх выданняу фактычна няма. Адзшым на дадзены мо-мант падобным прыкладам у Беларусi можа стаць зборшк навуковых артыкулау перыядычных Навуковых чытанняу памящ В. Н. Рабцэв1ча щ Минску "Studia Мит18тайса А1ЬагиЛетса". Але з 2011 г. выйшла пакуль только два яго нумары. У гэтых умовах "Русь. Литва. Орда" удала заняла сваю шшу не толью сярод навуковых выданняу Беларуа, але i шшых краiн Усходняй Еуропы, i хутка знайшла сваiх чытачоу.

Першы зборнiк серый "Русь. Литва. Орда в памятниках нумизматики и сфрагистики" [1] быу надрукаваны у Мiнску, ды прысвечаны памяцi доктара гiстарычных навук, вядуча-га навуковага супрацоунiка Лабараторыi псторый Вiзантыi i Прычарнамор'я у Сярэдшя вяю А. Л. Панамарова (19572014). Выданне утрымлiвае дваццаць пяць артыкулау, большая частка яюх прысвечана нумiзматыцы — дваццаць тры матэрыялы. Найбольшую групу з iх складаюць матэрыялы па нумiзматыцы i грашоваму абарачэнню Русi да XVI ст. У якасщ прыклада назавем артыкулы С. Гаглова i Г. Ц^ова "Портретные" монеты Василия Дмитриевича Московского",

а таксама I. Boлкава "Moнeты Ceмëна Bладимиpoвича Бopoв-скoгo начала втopoгo дeсятилeтия XV в." Cyp'ëзнаe мeсца y збopнiкy адвeдзeна i матэрыялам па нyмiзматыцы Залатoй Арды. Пpыгадаeм xаця б артыкул вядoмага ^ра^ската да-слeдчыка фальшэрства манeт А. Бoйка-Гагаpына "Kyстаpныe пoддeлeки мoнeт Зoлoтoй Орды". Тры артыкулы пpысвeчаны нyмiзматыцы Bялiкага Хняства Л^^ката. Гэта матэрыялы Д. Гyлeцкага i А. Цiyнчыка пра даслeдаваннe стаxастычныx улас^васц^ вагi вiлeнскix паyгoшаy Аляксандра Ягeлoнчыка, вядoмага лiтoyскага даслeдчыка Э. ^ана^таса па гiстopыi ма^т Л1твы y 149S-1S36 гг., а таксама псторыяграф1чны артыкул па нум1зматыцы BKЛ канца XV — тершай палo-вы XVI стст. члeна Бeлаpyскага нyмiзматычнага таварыства з Гpoдна А. Kаpача.

Cфpагiстыцы y выданш пpысвeчана два артыкулы. Гэта матэрыял I. Жукава пра в^лыя пячатю пoлацкага князя Ра-гвалoда Bасiля i ягo жoнкi княгiнi Алшы (XII ст.), а таксама сyмeсны артыкул I. Жукава i Д. Гyлeцкага пра вiслyю пячатку ^o^^ra князя Iвана Уладзiмipавiча. У агульным адчyваeц-ца, штo збopнiк арьюнтаваны на пyблiкацыю матэpыялаy двyx ramy: вялiкix аpтыкyлаy даслeдчага xаpактаpа i матэ-p^Iялаy-павeдамлeнняy пра адкpыццë нoвыx нyмiзматычныx i сфpагiстычныx аpтэфактаy. Cyp^mm аказаyся i агульны аб'ëм матэpыялаy збopнiка — амаль 290 стаpoнак.

Другi збopнiк сepыi РЛО пpысвeчаны памяцi рускага гiстopыка i нумзмата, загадчыка аддзeла нyмiзматыкi Дзяр-жа^ага Эpмiтажа А. А. Iльiна (1858-1842) [2]. Ён 6ыу выда-дзeны y 2016 г. у Mасквe. Гэты выпуск сepыi аказаyся бoльш аб'ëмным у паpаyнаннi з пepшым, ягo памep складаe 364 ста-poнкi. Збopнiк yтpымлiваe дваццаць тры навушвыя артыку-

лы, з яюх дзевятнаццаць даследуюць праблемы нумiзматыкi. Так, у артыкуле I. Волкава даследуюцца манеты 1вана Бары-савiча Нiжагародскага другога дзесящгоддзя XV ст., П. Гор-бань разглядае новыя знаходкi усходних манет Х1У-ХУ1 стст. на тэрыторыi Беларусi i г.д. Сфрагiстыцы прысвечаны толью адзiн артыкул — "Об атрибуции вислых печатей Полоцкого княжества Х1-Х11 вв." пастаяннага аутара серыi I. Жукава Яшчэ па аднаму артыкулу прысвечана праблемам гераль-дыкi Смаленскага княства i вывучэнню таварных пломбау Данii, а таксама свiнцовых пломбау з-пад летатснага Друцка. У друпм зборнiку серыi РЛО упершыню уводзяцца рубрыю "Дапауненнi" i "Паведамленнi". У "Дапауненнях" прадстауле-ны удакладненш да трох артыкулау па нумiзматыцы, што быш апублшаваны у першым зборшку серыi, аутарства А. Карача, I. Волкава i Ф. Ярмолава з суаутарамй У рубрыку "Паведам-ленш" вылучаны кароткiя шфармацыйныя матэрыялы пра знаходю новых артэфактау i адкрыццё новых тыпау манет i пячатак. Тут прадстаулена пяць паведамленняу па нумiзма-тыцы i адно па сфрапстыцы.

Трэцi том зборнiка "Русь. Литва. Орда" выйшау у 2017 г. у Мшску [3]. Гэта першы у дадзенай серыi спецвыпуск, яш атрымау назву "Русь дамангольская". Як мы ужо зауважыл^ i у першых двух выпусках серый найбольшай была колькасць матэрыялау па нумiзматыцы i сфрагiстыцы Старажытнай Руа, на другiм месцы па колькасщ — даследаваннi па мане-там i грашоваму абароту Арды, вывучэнню нумiзматыкi ВКЛ адводзiлася значна меншая колькасць артыкулау. У дадзеным жа выпадку рэдактарамi было вырашана выпусцщь наогул асобны том, якi б змяшчау матэрыялы па эпохе псторып Русi 1Х-ХШ стст. Пры гэтвм у зборшку размешчаны артыкулы

пa нyмiзмaтыцы ^ тoлькi Рyci, aлe i Hapвeгii i Boлжcкaй Бyлгapыi aдпaвeднaгa пepыядy. Пpыcвeчaны збopнiк пaмяцi Л. B. Aлякceeвa (1921-2GG8) — гicтopыкa i apxeoлaгa, 6уй-нoгa cпeцыялicтa m ricTOpbii Пoлaцкaгa княcтвa i тaпaгpaфii cтapaжытнaгa Biцeбcкa. Aгyльны aб'ëм збopнiкa cклaдae 2GG cтapoнaк.

Тpэцi збopнiк cepыi РЛО змяшчae aдзiнaццaць таута-вapтacныx ap^^y^y, з якix пыганш нyмiзмaтыкi зaкpaнa-юць тpы. Гэтa мaтэpыялы С. Гaглoвa пpa бязлюдaycкi cкapб мaнeт X cт., яго ж apтыкyл y cyayтapcтвe з A. Гaлямixaвым пpa мaнeтны чaкaн Boлжcкaй Бyлгapыi X cт., a яшчэ кaтaлoг cpэбныx remm-ay кapaля Hapвeгii Олaвa I (995-1GGG) ayrap-cтвa A. Пятpoвa. Apra^yvay, y я^ дacлeдyюццa пытaннi cфpaгicтыкi, y дaдзeным збopнiкy двa, y я^ вывyчaюццa плoмбы — тpы. Пpaблeмы эмблeмaтыкi зaкpaнae apтыкyл I. Сapoкiнa "К aтpибyции личныx княжecкиx зташв Рюpи-кoвичeй втopoй пoлoвины XI в.". Hoвaй pыcaй тpэцягa тoмa cepыi РЛО cтaлa з^у^н^ y iм мaтэpыялay пa apxiтэктypы Стapaжытнaй Fyci, штo знaчнa пaшыpae зaяyлeнyю тэмaтыкy cepыi. Тaк, B. Map^y пpaдcтaвiy apтыкyл з дacлeдaвaннeм ncropbii Бapыcaглeбcкix caбopay Смaлeнcкa i Чapнiгaвa, a тaкcaмa жыцця i дзeйнacцi ix бyдayнiкoy. Ён жa з'яyляeццa ayтapaм apтыкyлa пpa гicтopыю цapквы Пapacкeвы Пятнiцы y Смaлeнcкy y кaнтэкcцe aкaлiчнacцяy жыцця Пятнiцкaгa танщ гэтaгa гopaдa y XII-XIII стст. У pyбpыцы "Пaвeдaм-лeннi" пpaдcтayлeны aдзiн мaтэpыял Hpa нoвыя знaxoдкi вiзaнтыйcкix мaнeтay IX-XI cтcт. та тэpытopыi Бpaнcкaй вoблacцi Рacii.

Чацвёрты выпycк cepыi РЛО yбaчыy cвeт y Macквe y тым жa 2G17 г. [4]. Bыпycк 6ыу пpыcвeчaны пaмяцi вядoмaй дa-

следчыцы сярэднявечнай нумiзматыкi доктора пстарычных навук М. П. Сотшкавай (1930-2016). Дадзены зборнiк апы-нууся самым аб'ёмным з усёй серыi: ён займае 440 старонак. Дарэчы, рэцэнзентам чацвёртага, а потым i пятага тому серый "Русь. Литва. Орда" выстушу украшсю навуковец-нумiзмат, вядучы навуковы супрацоушк Нацыяналынага музея гiсторыi Украшы А. Бойка-Гагарын. У зборнiку рэдактары вярнулкя да структуры першага тома серый — публшацыя матэрыя-лау без вылучэння асобных рубрык. У агульным у дадзеным выпуску размешчана дваццаць шэсць матэрыялау па нуушзма-тыцы, пераважна Русi да XVII ст., а таксама ардынскай i крым-скататарскай. Так, I. Жукау разбiраецца у атрыбуцыi вклых пячатак князя Аляксандра Яраславiча Неускага (1228-1263), I. Шталянкоу разглядае срэбныя грыуны са зборау Нацыя-нальнага музея у Варшаве i г.д. Сфрапстычнай тэматыцы прысвечана тры матэрыялы. Тут хацелася б асабл!ва адзна-чыць смелую спробу атрыбуцыi актавых пячатак першага вядомага полацкага князя (ды i наогул, бадай што першага дакладна вядомага па iмю чалавека у беларускай гiсторыi) Рагвалода, што А. Пятроу i Д. Гулецш прадстауляюць у ар-тыкуле, яш адкрывае дадзены зборнiк.

Пяты том серый "Русь. Литва. Орда" быу выпушчаны у Мiнску у 2018 г. Гэта друп у серый спецвыпуск, ён мае назву "Сфрапстычны зборшк" [5]. Па традыцып выпуск прысвечаны памяцi вядомага навукоуца. У дадзеным выпад-ку гэта М. П. Лiхачоу (1862-1936) — спецыялкт у галше сфрагiстыкi i крынщазнауства. Матэрыялы па сфрагiстыцы стабiльна прысутнiчалi у чатырох папярэднiх выпусках серый. Аднак яны был прадстаулены у значна меншай ступенi у параунанш з даследаваннямi па нумiзматыцы. Вiдавочна,

што рэдактары вырашыл1 выправщь гэты "недахоп" праз выданне асобнага тома па дадзенай тэматыцы. У пятым томе серыi РЛО змешчана чатыры артыкулы па сфрапсты-цы Старажытнай Русi Х1-Х11 стст., а таксама тры артыкулы па свшцовым пломбам Полацкай, Чаршгаускай, Смаленскай земляу Х1-Х11 стст. Як i у папярэднiх зборнiках серыi, у пятым томе выказваюцца щкавыя дыскусiйныя меркаваннi наконт атрыбуцыi сфрапстычных артэфактау. Так, у гэтым рэчышчы iнтарэс выклiкае сумесны артыкул Д. Гулецкага i М. Ярашэускага, дзе на памежжы сфрагiстыкi i эмблема-тыкi ажыццяуляецца спроба атрыбуцыi свшцовых пломбау з уладнай сгмволжай Рурыкав1чау на падставе знаходкак апошнiх гадоу на тэрыторыi Украiны. Тут жа аутары пра-паноуваюць сваю вераю aтрыбуцыi пломбау Святаполка Iзяслaвiчa i яго папярэдшкау падчас iх праулення у Тураусюм княстве. Змяшчае зборшк упершыню i aдзiн англамоуны артыкул. У канцы зборнiкa знaходзiццa бiблiягрaфiчны спiс публ1кацый рас1йскага спецыял1ста у гал1не сфраг1стык1 I. А. Жукава за 2009-2018 гг. Агульны аб'ём выдання скла-дае 212 старонак.

Серыя "Русь. Литва. Орда в памятниках нумизматики и сфрагистики" з'яуляецца грунтоуным выданнем навуков^гх даследаванняу па спецыяльным гiстaрычным дысцыплiнaм. Не будзе перабольшваннем сказаць, што яна у многiм пра-цягвае добрую традыцыю выпуску змястоун^гх зборнiкaу профьльнай тэматыю накшталт той жа "Нумизматики и эпиграфики". Няма сумненняу, што серыя РЛО знайшла немалую колькасць чытачоу — як прaфесiaнaлaу, так i аматарау — i надалей будзе прыцягваць да сябе значную щкавасць, тым больш, што рэдaктaрaмi анансаваны далейшы працяг серыi.

Б1блшграф1чны сшс

1. Русь. Литва. Орда в памятниках нумизматики и сфрагистики / Д. В. Гулецкий, Ю. В. Зайончковский. Том 1. Минск: РИФТУР ПРИНТ, 2015. 292 с.

2. Русь. Литва. Орда в памятниках нумизматики и сфрагистики / редколл.: Д. В. Гулецкий, Ю. В. Зайончковский [и др.]. Том 2. Москва, 2016. 364 с.

3. Русь. Литва. Орда в памятниках нумизматики и сфрагистики / Д. В. Гулецкий. Том 3: Спецвыпуск «Русь домонгольская». Минск: РИФТУР ПРИНТ, 2017. 200 с.

4. Русь. Литва. Орда в памятниках нумизматики и сфрагистики / редколл.: Д. В. Гулецкий, Ю. В. Зайончковский, Г. А. Титов (от-вественный секретарь) [и др.]. Том 4. Москва: РИА Внешторг-издат, 2017. 440 с.

5. Русь. Литва. Орда в памятниках нумизматики и сфрагистики / редколл.: Д. В. Гулецкий, Н. А. Дорошкевч. Том 5: Спецвыпуск «Сфрагистический сборник». Минск: РИФТУР ПРИНТ, 2018. 212 с.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.