Научная статья на тему 'ПЫТАННЕ ПЕРСАНАЛЬНАГА АБМЕНУ ВА ЎЗАЕМАДАЧЫНЕННЯХ БССР І ПОЛЬШЧЫ Ў 1921‒1939 ГГ.'

ПЫТАННЕ ПЕРСАНАЛЬНАГА АБМЕНУ ВА ЎЗАЕМАДАЧЫНЕННЯХ БССР І ПОЛЬШЧЫ Ў 1921‒1939 ГГ. Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
5
0
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
персанальны абмен / БССР / Польшча / Прадстаўніцтва Камуністычнай партыі Заход-няй Беларусі / Заходняя Беларусь / personal exchange / BSSR / Poland / Representation of the Communist Party of Western Belarus / West-ern Belarus

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — В.М. Бароўская

У артыкуле акцэнтуецца ўвага на пытанне персанальнага абмену ва ўзаемадачыненнях БССР і Польшчы ў 1921‒1939 гг. Падкрэсліваецца, што пасля заключэння Рыжскага мірнага дагавора пытаннямі двухбаковага абмену насельніцтвам займалася спецыяльна створаная Змешаная камісія па рэпатрыяцыі з цэнтрамі ў Варшаве і Маскве. У жніўні 1924 г. пытанне аб персанальным абмене стала часткай дыпламатычных зносін Польшчы і СССР. Праблемамі рэпатрыяцыі стала займацца, у прыватнасці, Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы і Польскае бюро пры ЦК РКП(б)-ЦК УКП(б). Былі таксама зроблены спробы ажыццявіць абмен зняволенымі праз ваенныя ўлады. Указваецца, што згодна з “Дагаворам аб персанальным абмене паміж Польшчай, Расіяй (Беларуссю) і Украінай”, заключаным у сакавіку 1923 г., прадугледжвалася ажыццяўленне найбольш буйнога абмену па колькасці асоб, якія падлягалі персанальнаму абмену паміж бакамі.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE ISSUE OF PERSONAL EXCHANGE IN RELATIONS BETWEEN THE BSSR AND POLAND IN 1921-1939

The article focuses on the issue of personal exchange in the relations between the BSSR and Poland in 1921-1939. It is emphasized that after the conclusion of the Riga Peace Treaty, the issues of bilateral population exchange were dealt with by a specially created Joint Commission for Repatriation with centers in Warsaw and Moscow. In August 1924, the issue of personal became part of diplomatic relations between Poland and the USSR. In particular the Ministry of Internal Affairs of Poland and Bureau under the Central Committee of the RCP (b)-Central Committee of the All-Russian Communist Party (b) began to deal with the problems of repatriation. Attempts were also made to effect an exchange of prisoners through the military authorities. It is indicated that according to the “Treaty on personal exchange between Poland, Russia (Belarus) and Ukraine” concluded in march 1923, the implementation of the largest number of persons subject to personal exchange between the parties was envisaged.

Текст научной работы на тему «ПЫТАННЕ ПЕРСАНАЛЬНАГА АБМЕНУ ВА ЎЗАЕМАДАЧЫНЕННЯХ БССР І ПОЛЬШЧЫ Ў 1921‒1939 ГГ.»

УДК 94(476)"1921/1939" Б01 10.52928/2070-1608-2024-69-1-51-55

ПЫТАННЕ ПЕРСАНАЛЬНАГА АБМЕНУ ВА УЗАЕМАДАЧЫНЕННЯХ БССР I ПОЛЬШЧЫ У 1921-1939 ГГ.

канд. гЪст. навук, дац. В.М. БАРОУСКАЯ (1нстытут гiсторыi НАН Беларусь, Мшск) ОЯСЮ: Шу://огс1й. оге/0000-0001-7164- 7432

У артыкуле акцэнтуецца увага на пытанне персанальнага абмену ва узаемадачыненнях БССР I Польшчы у 1921-1939 гг. Падкрэсл1ваецца, што пасля заключэння Рыжскага мгрнага дагавора пытаннямI двухбаковага абмену насельтцтвам займалася спецыяльна створаная Змешаная камгсгя па рэпатрыяцыг з цэнтрамI у Варшаве I Маскве. У жн1ун11924 г. пытанне аб персанальным абмене стала часткай дыпламатычных зносгн Польшчы I СССР. ПраблемамI рэпатрыяцып стала займацца, у прыватнасцг, Мтгстэрства унутраных спрау Польшчы I Польскае бюро пры ЦК РКП(б)-ЦК УКП(б). Был1 таксама зроблены спробы ажыццявщь абмен зняволенымг праз ваенныя улады. Указваецца, што згодна з "Дагаворам аб персанальным абмене пам1ж Польшчай, Рас1яй (Беларуссю) I Укратай ", заключаныму сакавгку 1923 г., прадугледжвалася ажыццяуленне найбольш буйнога абмену па колькасцI асоб, яюя падлягалг персанальнаму абмену пам1ж бакам1.

Ключавыя словы: персанальны абмен, БССР, Польшча, Прадстаунщтва Камунгстычнай партыI Заход-няй Беларуа, Заходняя Беларусь.

Уводзшы. Пасля заключэння Рыжскага мiрнага дагавора пытаннямi двухбаковага абмену насельнщтвам (польсш бок, перш за усё, щкав^ся выдачай прадстаушкоу каталщкага духавенства, супрацоушкау II аддзела Войска Польскага (разведка), савецш - членау Камушстычнай партьп Польшчы (КПП), дыверсантау, разведчы-кау) займалася спецыяльна створаная Змешаная камгая па рэпатрыяцш з цэнтраш у Варшаве i Маскве. Пасля лквадацып гэтай катси справаш абмену з восеш 1924 г. пачат займацца консульская службы. Актытазацып справы садзейнiчалi Польскае бюро пры ЦК РКП(б) (Польбюро), а пасля прадстаунщтва - Камушстычная рабочая партыя Польшчы (КПРП (з 1925 г. - КПП)) пры УЦВК (Польсекцыя).

Пытанне персанальнага абмену памгж БССР i Польшчай у 1921-1939 гг. знаходзщь сваё адлюстраванне у рамках даследавання В. Матэрскага [1] i падрыхтаванага iм асобнага зборнiка дакументау i матэрыялау [2]. У польскай пстарыяграфп неабходна адзначыць напрацоук Ф. Складоускага [3]. У айчыннай пстарычнай наву-цы, на жаль, да гэтага часу не было праведзена комплекснага асэнсавання пытання персанальнага абмену памiж беларусшм i польск1м бакамi. Крынiцавая база будуецца на аснове матэрыялау, размешчаных у сховiшчах Дзяр-жаунага архива Расiйскай Федэрацыi, Архiва знешняй палиыш Расiйскай Федэрацыi, Нацыянальнага архива РэспублЫ Беларусь.

Асноуная частка. У перыяд з 1919 г. па 1932 г. адбылося 10 персанальных абменау СССР i Польшчы; у Польшчу выехала больш за 60 ксяндзоу. 21-26 сакавiка 1923 г. у Маскве адбыуся судовы працэс над 15 ката-лiцкiмi служкамi (Я. Цэпляк, А. Малецш, К. Будкевiч, А. Васiлеускi, П. Януковiч, С. Эйсмант, Э. Юневiч, Т. Ма-туланiс, Л. Хвецка, Я. Тройга, П. Хадневiч, Д. 1ваноу, Л.Фёдарау, Ф. РуткоУскi, А. Праскецiс, Я. Шарнас), абвiнавачаных у "контрэвалюцыйнай дзейнасщ у штарэсах сусветнай буржуази". Я.Ф. Цапляк быу прыгавораны да смяротнага пакарання, якое пасля было заменена на 10 гадоу пазбаулення вол^ 9 красавiка 1924 г. быу вызва-лены з турмы i высланы у Польшчу. Па гэтай справе быу расстраляны ксёндз К.Р. Буткевiч (1867-1923). Створаная контрэвалюцыйная арганiзацыя ставiла сваёй мэтай супрацьдзеянне дэкрэту аб аддзяленнi царквы ад дзяржа-вы i шструкцып аб парадку правядзення у жыццё гэтага дэкрэта.

1 лютага 1923 г. у Маскве быу заключаны дагавор памгж Польшчай i СССР на персанальны абмен. Савецш бок атрымоувау 317 чалавек, у сваю чаргу польски бок - 617 чалавек. 16 сакавiка 1923 г. быу падшсаны "Дагавор аб персанальным абмене памiж Польшчай, Расiяй (Беларуссю) i Украшай"1, згодна з яшм прадугледжвауся абмен на 340 чалавек ад кожнага з бакоу. У люце паунамоцнага прадстаунiка Польшчы у РСФСР Р. Кноля да дырэктара Дыпламатычнага дэпартамента МЗС Польшчы С. Кентшыньскага адзначалася, што "праследванне каталщызму з'яуляецца формай самаабароны савецкага боку ад польскай штрып, менавiта таму польскае кiраунiцтва змянiла тактыку у гэтай справе, не перастала щкавшца навiнамi, аднак змясцiлi вектар у бок Ватыкану". У справе Я. Цэпляка польск1 бок, па-першае, не верыу у верагоднасць правядзення смяротнага прыгавору у жыццё, па-другое, не разглядау магчымасць правядзення персанальнага абмену пашж савецк1м i польсюм шраунштвам [2, 8. 91-92].

У маi 1923 г. мiнiстр замежных спрау Польшчы М. Сейда на форуме расшска-украшскай часткi Змешанай камiсii па рэпатрыяцып выказауся за неабходнасць прыступщь да хуткай рэалiзацыi шырокага абмену палоннымг НКЗС, у сваю чаргу, накравау у свае iнстанцыi шфармацыю аб спыненнi прыняцця кандыдатур на абмен 1 чэрве-ня 1923 г., а выезд астатшх планавалася ажыццявщь да 1 верасня 1923 г. Пра гэта было прашфармвана пасольства Польшчы у Маскве. Аднак ужо на пасяджэнш Змешанай кашси у чэрвенi 1923 г. канчатковым тэрмiнам прыняцця

1Dziennik Ustaw RP. - 12.IV.1923. - № 38. - S. 249.

кандыдатур на абмен было вызначана 1 лютапада 1923 г. На перагаворах у жшуш савецш бок прызнау спiс "317" неактуальным, а паляк патрабавалi выдачы 100 асоб са сшсау "317", "6", "18" i "50(51)". Таим чынам, намецiлiся вострыя рознагалоссi памiж Варшавай i Масквой па гэтым пытаннi.

20 верасня 1923 г. на пасяджэнш Савета Мшстрау Польшчы былi зацверджаны спiсы асоб, яшя падлягалi двухбаковаму абмену, згодна з "Дамовай аб рэпатрыяцыГ' 24 лютага 1921 г.: прадугледжвауся зварот у Польшчу з тэрыторыi РСФСР, УССР i БССР 386 чалавек, у сваю чаргу, 119 чалавек павшны былi вярнуцца з Польшчы у РСФСР, УССР. Гэты абмен адбывауся пры удзеле польскай i расшска-украшскай дэлегацыi Змешанай камiсii па рэпатрыяцьн. Асобы былi падзелены на тры катэгорыi: I - тыя, хто падлягау першачарговаму абмену у пра-порцыi 1:1 з атрыманнем афщыйнай згоды (складаннем пратаколу з подшсам) таго або iншага чалавека; II -другасная ступень абмену, III - асобы, у абмене яшх бак1 былi защкаулены у апошнюю чаргу. У будучым абмен удалося працягнуць. 26 красавiка 1924 г. у абмен на 107 чалавек, атрыманых польским бокам, савецк1 бок атрымау 33 чалавек!. Пры гэтым два чалавек! з савецкага стсу адмовшся выехаць у СССР, а адзш збег з заключэння.

Улады БССР правялi прапагандысцкае мерапрыемства у сувязi са святочнай сустрэчай камушстау, што прыбылi па абмене. Яе кульмшацыяй было пасяджэнне Мiнскага гарадскога Савета дэпутатау з удзелам гэтых асоб, якое праходзiла "пад знакам моцных антыпольск1х акцэнтау, а таксама абвшавачванняу у праследваннi палиычных зняволеных". 18 сакавiка 1924 г. быу абвешчаны Днём палиычнага зняволенага. У Варшаве таксама публiчна вiталi палякау, якiя вярнулiся з СССР.

У жшуш 1924 г. пытанне аб персанальным абмене стала часткай дыпламатычных зносiн Польшчы i СССР. Праблемамi рэпатрыяцып стала займацца, у прыватнасщ, Мiнiстэрства унутраных спрау Польшчы. Былi таксама зроблены спробы ажыццявщь абмен зняволенывш праз ваенныя улады. Актыуна абмяркоувауся польски спiс "317", з якога неабходна было выключыць савшкоуцау i самога Б.В. Савiнкава, яшя перашлi на савецк1 бок. 12 жшуня 1925 г. адбылося пасяджэнне Мшстэрства працы i сацыяльнай алеш па тэхшчных i арганiзацыйных аспектах абмену палонным^ Аргашзацыяй абмену займауся таксама II Аддзел Генеральнага штаба Войска Поль-скага [2, s. 163-165]. 26 жнiуня 1924 г. адбылася мiжмiнiстэрская нарада па справе персанальнага абмену пам1ж Польшчай i СССР2.

31 снежня 1924 г. адбылася савецка-польская канферэнцыя у справе персанальнага абмену "67-208" быу вызначы час i месца абмену, канчаткова зацверджаны спiсы. Ноччу з 31 студзеня на 1 лютага 1925 г. на ст. Кола-сава на чыгуначным пераездзе адбыуся абмен па сшсу "67-208". У Мшску быу арыштаваны епiскап Б. Слоскан

1 шшыя служк1. У той жа час савецш бок щкаиуся камушстам^ членамi Беларускай сялянскай работнщкай гра-мады (БСРГ). 3 студзеня 1928 г. адбыуся абмен "9-31". Савецш бок атрымау 9 асоб, узамен 31 польскага паль тычнага зняволенага3. У жшуш 1932 г. былi прынятыя два апошшх сшса персанальнага абмену. Было вырашана, што польсш бок дадаткова атрымае ксяндза Т. Скальскага. 3 жнiуня 1932 г. у Польшчу прыехалi 18 ксяндзоу. Праходзiлi таксама перамовы аб выездзе сем'яу палонных, як1 быу дазволены у пачатку 1933 г.

Згодна з прапановай мiнiстра замежных спрау Польшчы А. Скшыньскага у палпычны камiтэт Савета Мiнiстрау Польшчы ад 5 снежня 1924 г. была разгледжана справа абмену ксяндза Б.М. Усаса, члена польскай дэлегацын у Змешанай спецыяльнай камiсii. Улiчваючы дасягненнi Б.М. Усаса у справе вяртання культурных каштоунасцей i бiблiятэчных рарытэтау у Польшчу, у тым лiку, бiблiятэчных зборау князёу Залусшх, уздымалася пытанне яго абмену (ксёндз быу абвшавачаны у злачынстве за сэксуальнае дамаганне да няпоуналетшх, прыга-вораны да 10 год турэмнага зняволення). Сярод кандыдатур, як1я мата выступiць у якасцi асоб, падлягаючых абмену, узгадваюцца С. Баран (асуджаны на 4 гады за дзяржауную здраду, аргашзацыю антыдзяржаунага супра-щулення пры падтрымцы iмiграцыйнага урада В.Ю. Ластоускага, дапамозе Лiтве), С. Вальдэнберг (член РКП(б), КРПР, арыштаваны за камушстычную дзейнасць)4.

Справа у тым, што 29 сакавжа 1925 г. павшен быу адбыцца персанальны абмен памiж СССР i Польшчай на ст. Коласава (недалёка ад Стаубцоу). Польсш бок абменьвау членау КПП - В. Багшскага i А. Вечаркевiча.

2 жнiуня 1923 г. яны былi арыштаваны па абвшавачванш у камушстычнай дзейнасцi i аргагазацып выбухау у красавiку i маi 1923 г. у розных польсшх гарадах. Першапачаткова былi прыгавораны да смяротнага пакарання, аднак пасля прэзвдэнт Польшчы С. Вайцэхоусш замянiу яго на пажыццёвае зняволенне. Савецк1 бок, у сваю чаргу, абменьвау юрыста, былога польскага консула у Грузи I. Лашкевiча з жонкай i дочкамi, i каталiцкага святара Б. Усаса, яшх раней арыштавалi па падазрэнш у антысавецкай дзейнасцi i утры^ват у Лубянскай турме у Мас-кве. Аднак абмен не адбыуся, бо адзш з ахоуцау (Ю. Мурашка) забiу В. Багшскага i А Вечаркевiча.

Гэтая падзея стала штуршком для арганiзацыi i правядзення шэрагу миынгау па усёй тэрыторш БССР

3 выказваннем пратэсту i "абурэння" дзеяннямi польск1х улад. Хоць да канца не было зразумела: была гэта спла-наваная акцыя польск1х спецслужб, або праява асабiстай варожасцi ахоушка да арыштаваных. Так, працоуныя г. Слуцка у колькасщ 5200 чалавек удзельнiчалi у так1м мiтынгу, дзе адзначалася, што забойства з'яуляецца "бясконцай подласцю i мярзотай польских паноу", заяуляуся гучны пратэст супраць нявiданых злачынствау i на-шроувалася прывiтанне усiм барацьбггам рэвалюцыi i вязням капiтала"5. А на мггынгу працоуных i служачых

2АгсЫ№ит akt6w nowych (ЛАМ). MZS. Wardelpol. Sygn. 12674. - К. 118-121

3ЛЛ№ PRM. Sygn. 63. -К. 581-585.

4AAN. PRM, PP KP RM. - К. 116-118

5Нацыянальны арх1у Рэспублiкi Беларусь (НАРБ). Ф. 6. Воп. 1. Спр. 195. Арк. 174.

г. Мозыра нават заяулялася, што "забойства было ажыццяулена наумысна i з ведама польскага ураду праз сваiх агентау i пры дапамозе ППС, а таму мы патрабуем ад свайго ураду прыняцця адпаведных мерау супраць такога гвалтоунага незаконнага зверскага акту"6. У тэлеграме ад працаушкоу мiлiцыi i пракуратуры ДПУ Слуцкай акругi да ЦВК БССР А.Р. Чарвякову у снежнi 1924 г. указвалася: "дасылаем пралетарскае прывгганне нашым закардон-ным братам, яшя знаходзяцца у турмах буржуазii за справу вызвалення ад прыгнёту паноу. Няхай нашыя браты не маркоцяцца, мы прыслухоуваемся да iх стогнау i у патрэбную хвiлiну працягнем братскую руку. Дасылаем праклёны прыгнятальшкам, спадзяемся, што святкаванне сёмай гадавшы Савецкай Беларусi, слупы, як1я аддзяляюць нас адзiн ад аднаго, будуць знесены на край прорвы"7.

Праблема забойства Багшскага - Вечаркевiча была закранута у польск1м сейме дэпутатам ад ППС Н. Бар-лщшм 2 красавiка 1925 г. Яна характарызавалася як праява анархii i няздольнасцi органау дзяржаунай бяспек1 забяспечыць абарону правоу польск1х грамадзян. Выказвалася патрабаванне наказаць адказных за гэтае злачын-ства. У той жа дзень паступша нота народнага кашсара замежных спрау СССР Г.В. Чычэрына пасланнiку Поль-шчы у СССР С. Кентшыньскаму. У ёй выказвалюя пратэст супраць дзеянняу польскага боку, надзея, што у "на-ступны раз польск урад прыме усе неабходныя меры для папярэджвання паутору такога выпадку". 22-24 каст-рычшка 1925 г. у акружным судзе Навагрудка Ю. Мурашка быу прыгавораны да двух гадоу турэмнага зняволен-ня з залiкам шасцi месяцау папярэдняга заключэння [4, c. 387].

3 красавжа 1925 г. адбылася размова члена калегii Народнага кашсарыята замежных спрау (НКЗС) СССР С1. Аралава з пасланнiкам Польшчы у СССР С. Кентшыньсшм. Падчас яе была узнята праблема негатыунага стаулення да дыпламатычнага прадстаунщтва СССР у Польшчы i асабiста да П.Л. Вайкова у польск1м друку. Гэта было звязана з забойствам каля ст. Коласава В. Вечаркевiча i А. Багiнскага. 6 красавiка 1925 г. паступша нота пасланшка Польшчы у СССР С. Кентшыньскага народнаму камiсару замежных спрау СССР Г.В. Чычэрыну па гэтай справе. Выказвалася шкадаванне, што персанальны абмен асобаш не адбыуся. Пры гэтым адзначалася, што вырашылася пытанне аб устанауленш адказнасцi i меры пакарання за забойства Багшскага - Вечаркевiча [4, а 395]. 1 мая 1925 г. быу нак1раваны зварот Цэнтральнага Савета прафесiйных саюзау БССР i I Усебеларускай нарады па працы прафсаюзау у вёсцы да страйкуючых сельскагаспадарчых рабочых Польшчы. 8 мая 1925 г. было падрыхтавана прывианне II Усебеларускай канферэнцыi Мiжнароднай аргашзацып дапамогi барацьбiтам рэва-людыи (МАПР) палиычным заключаным Беластока [4, а 396].

З прамовы народнага камфара замежных спрау СССР Г.В. Чычэрына на III Усесаюзным з'ездзе Саветау аб знешняй палiтыцы савецкага ураду пра пытанне аб савецка-польскiх адносшах адзначалася, што "артыкул Рыжскага дагвора, як1 забяспечвау нацыянальным меншасцям магчымасць культурнага развiцця, застаецца у Польшчы мёртвай лiтарай". У пачатку лшеня 1925 г. адбыуся пераход праз савецка-польскую мяжу падпару-чыка 1-й роты 4-га батальёна корпуса памежнай аховы Ф.Ф. Манцынскага.

Дамова памгж Польшчай i СССР аб вырашэнш памежных канфлiктау была падпiсана у Маскве 3 жнiуня 1925 г. у асобе С.! Аралава, члена калегп НКЗС СССР, i С. Кентжыньскага, надзвычайнага пасланнiка i пауна-моцнага мiнiстра Польшчы, "у мэтах усталявання, па магчымасцi, спрошчанага парадку вырашэння канфлiктау гаспадарча-бытавога характару, яшя узшкаюць на мяжы" [4, а 406]. Гэтая дамова вырашала дробныя памежныя канфлiкты i шцыдэнты (адзшкавае абстрэльванне тэрыторыi цi памежнай аховы шшага боку без ахвяр), а таксама памежныя канфлжты гаспадарчага характару. Яны павшны былi в^1рашацца начальнiкамi адпаведных памежных атрадау ДПУ (СССР), старастамi адпаведных памежных паветау. Калi абодва бак1 не прыйшлi да паразумення на мясцов^1м узроУнi, то пытанш выносiлiся на узровень адказнасщ Народнага камiсар^Iята замежных спрау (НКЗС) i Мiнiстэрства замежн^1х спрау.

13 снежня 1926 г. была прынята "Пастанова Савета Мiнiстрау Польшчы аб абмене палиычныш зняволе-нымi памiж Польшчай i СССР". На аснове закона ад 16 сакавжа 1923 г. Савет Мшстрау Польшчы атрымау пау-намоцтвы на складанне сшсу 340 асоб, як1я знаходзяцца у Польшчы i падлягаюць в^1дачы СССР у абмен на асоб польскага паходжання, яшя знаходзяцца на тэрыторып СССР. Савету Мшстрау перадавалася таксама кампе-тэнц^1я у справе прыпынення судовай, адмiнiстрацыйнай, дысцыплiнарнай i шш. адказнасцi у адносiнах да асоб, прадугледжаных для абмену. У вышку, на аснове гэтай пастановы польсш урад павiнен быу в^1даць СССР 9 асоб у абмен на 32 асобы, пераданыя Польшчы. Абмен адбыуся на ст. Коласава 3 студзеня 1928 г. Ужо 6 студзеня 1928 г. газета "Звезда" паведамляла аб прыбыцщ у Мшск Ф. Гжэльшчака-Гжэгажэускага, С. Мартэнса-Скульскага i iншых был^1х палiт^Iчных зняволеных i iх ад'ездзе у Маскву [4, а 387-388].

Згодна з зашсам у дзённiку мiнiстра унутран^1х спрау Польшчы Ф. Славой-Сладкоускага ад 24 лшеня 1929 г. адносна пытання персанальнага абмену з савецк1м бокам, адзначалася негатыунае стауленне Ю. Пшсудскага да гэтай справы [3, s. 71]. З сярэдзiны 1930-х гг. пасольства Польшчы у Маскве i консульская прадстаунiцтвы у СССР хадайнiчалi аб персанальным абмене, але гэтыя спробы прывялi толькi да паляпшэння умоу утр^1мання зняво -леных. Гэт^1я дзеяннi аж^IццяУлялiся главой Генеральнага консульства Польшчы у Мiнску В. Аконьсшм у адно-сiнах да ксяндзоу В. Кунды i В. Тамашэускага. У вераснi 1932 г. адбыуся абмен пам1ж СССР i Польшчай вялiкiмi групамi палiтзняволеных. Абмен адбыуся на савецка-польскай мяж^1, на ст. Коласава, у 40 км на захад ад Мшска.

6Там жа. Арк. 229.

7НАРБ. Ф. 6. Воп. 1. Спр. 624. Арк. 23.

З савецкага боку пры абмене прысутнiчaлi адказны супрацоушк НКЗС В .Г. Якаулеу i прадстаушк Чырвонага Крыжа у Польшчы С. Семпалоуская8.

15 верасня 1932 г. 40 чалавек былi падрыхтаваныя для перадачы СССР Польшчай. Быу заключаны пратакол, дзе вызнaчaлiся дакладная колькасць асоб, падлягаючых абмену, час i месца абмену. З польскага боку яго пaдпiсaлi упаунаважаны па персанальным абмене В. Кулшоусш, сaветнiк польскай дыпламатычнай мiсii у Маскве А. Паншсш, з савецкага - загадчык I Заходняга аддзела НКЗС М.Я. Ра1вщ9. На савецкую зямлю прама з турмы уступша 40 дзеячау Камушстычнай пaртыi i нацыянальна-вызваленчага руху Польшчы, сярод ix: члены ЦК КПП - Я. Пашын, К. Цыхоусш, Т. Жaрскi; вщныя дзеячы КПЗБ - Я.С. Бaбровiч, М.Л. Перавалоцш,

A.М. Розеншайн (Р. Макамоусш), Л.Г. Шайкоусш, В.З. Харужая, Р.Х. Гелер, С.А. Клiнцэвiч, В. Фрышман, М.М. Словiк. Сярод абмененых знаходзшся таксама былыя кiрaунiкi разгромленай БСРГ i дэпутацкай фрaкцыi "Змаганне", дэпутаты польскага сейма П.П. Валошын, 1.С. Двaрчaнiн, I.E. ГaУрылiк, П.С. Крынчык, Ф.1. Валынец. М.С. Арэхва, член КПЗБ, дырэктар школы Камушстычнай партьп Заходняй Белaрусi (КПЗБ) у Мшску у 1932 г. ва успамшах адзначау, што "па усiм маршруце ад мяжы да Мiнску на кожным прыпынку ix сардэчна впал i зaкiдвaлi кветкaмi жыхары мясцовых вёсак. У Мiнску на прывакзальнай плошчы, а потым у Доме культуры адбылася святочная сустрэча прадстаушкоу грaмaдскaсцi гораду з aбмененнымi польскiмi рэвалюцыянерам^

w • •îîin

якая вылiлaся у дэманстрацыю пралетарскай сaлiдaрнaсцi 1и.

Усе дзеячы КПЗБ i беларускага нацыянальна-вызваленчага руху пасля адпачынку i лячэння былi выкары-станы на адпаведнай працы. Я. Бaбровiч i В. Фрышман - у Кашсй па вывучэнш Заходняй Беларус пры БАН. Я. Бaбровiч у сааутарстве з Багданск1м нашсау брашуру "Аб класавай барацьбе у Заходняй Белaрусi падчас Беларускай сялянска-работнщкай грамады", а В. Фрышман - манаграфш "Прамысловасць Заходняй БеларусГ.

B.З. Харужая (пад iмем А. Шыпшына) - "За Чырвоны Кастрычшк у Заходняй БеларусГ i Р.Х. Гелер (пад iмем К. Ткачынск1) - "Як i што змагаюцца беластоксшя тэкстыльшчыкГ - былi выкарыстаны у працы рэдaкцыi. М. Словiк займауся школай КПЗБ, а пасля стау членам тройю Прадстаушщва КПЗБ у Мшску. М.Л. Перавалоцш i Л.Г. Шайкоусш был нашраваны на вучобу у Камунстычны ушверспэт нацыянальных меншасцей у Маскве. С. А. Клн-цэвiч - на працу з ЦК МАПРа БССР, А.М. Розеншайн (Макамоусш) стау рэдактарам польскай газеты органа ЦК УКП(б) "Трыбуна Радзецка". 1.С. Двaрчaнiн як фiлолaг працавау у Беларускай акадэмп навук, I.E. Гаурылк -членам калегп Народнага камюарыята асветы, Ф.1. Валынец - сакратаром ЦК МАПРа БССР. П.С. Крынчык знaxодзiуся на лячэнш С.А. Рак-Шхалоусш працавау дырэктарам Беларускага дзяржаунага пстарычнага музея. Што датычыцца Б.А. Тaрaшкевiчa, то пасля дaтэрмiновaгa вызвалення у крaсaвiку 1930 г. з польскай турмы ён перайшоу на нелегальнае стaновiшчa i выкарыстоувауся на заданнях ЦК КПЗБ. Пасля другаснага арышту у лютым 1931 г. быу асуджаны на 8 год турмы i тольш у верaснi 1933 г. па абмену выехау у СССР. Працавау у М1жна-родным аграрным iнстытуце у Маскве, загадвау аддзелам Польшчы i Прыбалтык!

Заключэнне. Пасля заключэння Рыжскага мiрнaгa дагавора пытaннямi двухбаковага абмену насельнщ-твам (польск1 бок, перш за усё, цiкaвiуся выдачай прадстаушкоу каталщкага духавенства, супрaцоУнiкaУ II аддзела Войска Польскага (разведка), савецк - членау КПП, дыверсантау, разведчыкау) займалася спецыяльна ство-раная Змешаная камЫя па рэпатрыяцыи з цэнтрaмi у Варшаве i Маскве. Пасля л^щацып гэтай кaмiсii спрaвaмi абмену з восеш 1924 г. пaчaлi займацца консульская службы. Актывiзaцыi справы сaдзейнiчaлi Польскае бюро пры ЦК РКП(б) (Польбюро), а пасля прадстаунщтва - КПРП (з 1925 г. - КПП) пры УЦВК (Польсекцыя). Ступень эфектыунaсцi персанальнага абмену знаходзшася у прамой зaлежнaсцi ад агульнага стaновiшчa савецка-польск1х aдносiн. Агульная защкауленасць у пaспяxовaсцi абменнага працэсу прымушала абодва бак1 шукаць прымальныя шлях1 вырашэння спрэчных момантау. Нават зрывы у меxaнiзме персанальнага абмену (шцыдэнт на савецка-польскай мяжы, звязаны з забойствам А. Вечaркевiчa i В. Багшскага), не стaлi прычынай адмовы ад гэтага сродку камушкацып.

ЛIТАРАТУРА

1. Materski W. Pobocza dyplomacji. Wymiana wiçzniôw politycznych pomiçdzy II Rzeczypospolitq a Sowietami w okresie miçdzywojennym. - Warszawa: Inst. Studiôw Polit. PAN, 2002. - 320 s.

2. Wymiana wiçzniôw politycznych pomiçdzy II Rzeczypospolitq a Sowietami w okresie miçdzywojennym: Dokumenty i materialy / Oprac. Materski W. - Warszawa: Inst. Studiôw Polit. PAN, 2000. - 294 s.

3. Skladkowski F. Strzçpy meldunkôw. - Warszawa, 1988. - 117 s.

4. Документы и материалы по истории советско-польских отношений. - М., 1965. - Т. 4: апрель 1921 г. - май 1926 г. - 560 с.

nacmyniy 09.08.2023

8НАРБ. Ф. 976. Воп. 1. Спр. 73. Арк. 139-141.

9Арх^ знешняй палпыю расшскай Федэрацш (АЗП РФ). Ф. 09. Оп. 3а. Папка 1. Спр. 136. Арк. 30-32.

10НАРБ. Ф 976. Воп. 1. Спр. 72. Арк. 23.

ВОПРОС ПЕРСОНАЛЬНОГО ОБМЕНА ВО ВЗАИМООТНОШЕНИЯХ БССР И ПОЛЬШИ В 1921-1939 ГГ.

канд. ист. наук, доц. О.Н. БОРОВСКАЯ (Институт истории НАН Беларуси, Минск)

Статья посвящена вопросу персонального обмена во взаимоотношениях БССР и Польши в 1921-1939 гг. Подчеркивается, что после заключения Рижского мирного договора вопросами двустороннего обмена населением занималась специально созданная Смешанная комиссия по репатриации с центрами в Варшаве и Москве. В августе 1924 г. вопрос персональого обмена стал частью дипломатических отношений между Польшей и СССР. В частности, проблемами репатриации стали заниматься МВД Польши и Польское бюро при ЦКРКП(б)-ЦК УКП(б). Предпринимались также попытки осуществить обмен пленными через военные власти. Указывается, что согласно «Договору о персональном обмене между Польшей, Россией (Белоруссией) и Украиной», заключенному в марте 1923 г., предусматривалось осуществление наиболее крупного обмена по числу лиц, подлежащих обмену между сторонами.

Ключевые слова: персональный обмен, БССР, Польша, Представительство Коммунистической партии Западной Беларуси, Западная Беларусь.

THE ISSUE OF PERSONAL EXCHANGE IN RELATIONS BETWEEN THE BSSR AND POLAND IN 1921-1939

O. BOROVSKAYA

(Institute of History of the National Academy of Sciences of Belarus, Minsk)

The article focuses on the issue ofpersonal exchange in the relations between the BSSR and Poland in 1921-1939. It is emphasized that after the conclusion of the Riga Peace Treaty, the issues of bilateral population exchange were dealt with by a specially created Joint Commission for Repatriation with centers in Warsaw and Moscow. In August 1924, the issue ofpersonal became part of diplomatic relations between Poland and the USSR. In particular the Ministry of Internal Affairs of Poland and Bureau under the Central Committee of the RCP (b)-Central Committee of the All-Russian Communist Party (b) began to deal with the problems of repatriation. Attempts were also made to effect an exchange of prisoners through the military authorities. It is indicated that according to the "Treaty on personal exchange between Poland, Russia (Belarus) and Ukraine" concluded in march 1923, the implementation of the largest number ofpersons subject to personal exchange between the parties was envisaged.

Keywords: personal exchange, BSSR, Poland, Representation of the Communist Party of Western Belarus, Western Belarus.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.