Научная статья на тему 'Нацыянальная iдэнтычнасць: дзяржаўная палiтыка i грамадская думка'

Нацыянальная iдэнтычнасць: дзяржаўная палiтыка i грамадская думка Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
61
12
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Пётр Рудкоўск

На 2018 год выпала 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У гэтым жа годзе быў выдадзены першы том “Гісторыі беларускай дзяржаўнасці”, адбыўся шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных праблемам нацыянальнай ідэнтычнасці. Як на ўзроўні дзяржаўнай палітыкі, так і на ўзроўні грамадскай думкі назіраецца, аднак, няўпэўненасць наконт ролі БНР. Захоўваецца прыхільнасць да савецкай спадчыны, спалучаная са спробамі перагляду асобных яе элементаў, і замацоўваецца кансэнсус наконт ідэнтыфікацыйнай функцыі беларускай мовы.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Нацыянальная iдэнтычнасць: дзяржаўная палiтыка i грамадская думка»

HAЦЫЯHAЛЬHAЯ ЩЭ^ВШ^^Ь: ДЗЯРЖAУHAЯ ПAЛITЫKA I ГРAМAДСKAЯ ДУМKA

Пётр Рудкоусю

рэзюмэ

На 2018 год выпала 100-годдзе абвяшчэння незалежнасц Беларускай Народнай Рэспублiкi. У гэтым жа годзе 6ыу выдадзены першы том "Гiсторыi беларускай дзяржаунасцГ, адбыуся шэраг мерапрыемстваy, прысвечаныx праблемам нацыянальнай iдэнтычнасцi. Як на yзроyнi дзяржаyнай палiтыкi, так i на узроуш грамадскай думкi назiраецца, аднак, няупэуненасць наконт ролi БНР. Заxоyваецца прышльнасць да савецкай спадчыны, спалучаная са спробамi перагляду асобныx яе элементау, i замацоуваецца кансэнсус наконт щэнтыфкацыйнай функцыi беларускай мовы.

Тэндэнцьп:

• у дзяржаунай палiтыцы працягваецца трэнд "мяккай беларуазацыГ: умацоуванне нацыянальнай тоеснасцi шляxам прасоування iдэi "доугай псторыГ беларускай дзяржаунасц i культывавання iдэнтыфiкацыйнай ролi беларускай мовы;

• на yзроyнi грамадскай думк назiраецца рост "прасавецш" настрояу;

• зауважаецца трэнд да "беларусацэнтрычнага" асэнсоування савецкай спадчыны - як на узроуш дзяржаунай пал^ыю, так i на узроуш грамадскай думю;

• успрыманне БНР пераxодзiць са стадыi "ацэньваю адмоуна" y стадыю "не ведаю", i гэта таксама тычыцца як грамадскай думю, так i дзяржаунай палiтыкi.

Грамадская думка y Белaрyсi адиосиа рэдка вывучаецца иа прадмет ста^леим да тых цi iишыx эдемет^ иацыяиаль-иай iдэитычиaсцi. Але y 2018 годзе ажио дзве сацыялайчиыя службы — Беларуская аиалггычиая майстэрия (БАМ) i кампашя MIA Research — у межах иацыяиальиых aпытaиияy зaдaлi рэспаидэитам шэраг пытaиияy па щэитычиасщ, у прывaтиaсцi пра гiстaрычиы иаратыу иацыяиальиыя сiмвaлы i беларускую мову. У вышку мы зaймелi дастатко-вую колькасць дадзеиых, каб магчы aбиaвiць иашы веды

наконт фармавання кансэнсусу сярод беларусау адносна нацыянальнай щэнтычнасщ1

У гэтым артыкуле будуць спачатку прадстауленыя "фо-навыя падзеГ' 2018 года, як1я маглi мець уплыу на грамад-скую думку i дазволяць займець уяуленне пра дзяржауную палiтыку у сферы щэнтычнасщ. Затым будуць абмерка-ваны вынт сацыялапчных апытанняу па трох аспектах нацыянальнай щэнтычнасщ: БНР, савецкая спадчына i беларуская мова. Напрыканцы будуць сфармуляваны вы-сновы пра сённяшнш трэнды i прагнозы наконт будучых.

Фонавыя падзеi: 100-годдзе БНР i абнауленне iдэалагiчнага наратыву

На 2018 год выпала стагоддзе БНР, таму ён прайшоу пад знакам шэрагу мерапрыемствау, прымеркаваных да гэтага юбтею. Найбольш вядомымi такiмi мерапрыемствамi сталi шматтысячны мiтынг i канцэрт ля Тэатра оперы i балета 25 сакавша, як1я хоць i не былi афiцыйна падтрыманы уладам^ але прайшлi пры негалосным спрыяннi з боку ^тэблшменту.

Нацыянальная акадэмiя навук Беларуй 15 i 16 сакавжа арганiзавала канферэнцыю на тэму "Беларуская Народная Рэспублша у йсторьп беларускай нацыянальнай дзяржаунасщ". Падчас канферэнцып ключавыя выступоуцы сышлiся на тым, што абвяшчэнне БНР было адназначна пазггыуным крокам у напрамку станаулення беларускай дзяржаунасщ Акадэм1я навук таксама стварыла маб1льны дадатак аб маршруце "слядамi БНР" па Мiнску. Грамадсюм актывiстам, аднак, не удалося дамагчыся усталявання шыльдау у гонар БНР у Гродне i Мiнску. Пазщыя уладау застигла у форме "забаранщь нельга дазволщь": анi не далi катэгарычнай адмовы, анi не дазволт.

Апошняе комплекснае даследаванне праблемы беларускай щэнтычнасщ на аснове сацыялапчных апытанняу мела месца у 2008—2009 гадах, кал1 Беларуск1 1нстытут стратэпчных даследаванняу (BISS) у партнёрстве з кампашяй "Будзьма" 1 лабараторыяй НОВАК рэал1зоувау праект пад назвай "Нацыянальная щэнтычнасць вачыма беларусау: хто мы 1 юм будзем?".

1ншай важнай падзеяй мшулага года стау выхад ёмютага, амаль 600-старонкавага, першага тома выдання па ricTopbii беларускай дзяржау насцi2, як! можна лiчьщь па-чаткам новага субэтапу дзяржаунай палгтыю щэнтычнасщ. У сваю чаргу грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" сумесна з 1нстытутам псторьп НАН запусцта праект "Беларуская дзяржаунасць: псторыя i сучаснасць". Удзельши праекта сыходзяцца на тым, што БНР — гэта адна з "нацыянальных формау беларускай дзяржаунасщ"3

Пяройдзем цяпер да дадзеных па грамадскай думцы: як1м чынам беларусы успрымаюць БНР i iншыя фактары щэнтычнасщ Там, дзе гэта магчыма, будзем супастауляць дадзеныя са звесткамi за 2009 год.

БНР: яшчэ не "за", але ужо i не "супраць"

Падчас апытання, якое праходзта неузабаве пасля свят-кавання 100-годдзя БНР, на пытанне пра стауленне да даты "25 сакавша" пераважала пазiцыя "не маю мерка-вання". Спасярод тых, хто меу акрэсленае меркаванне, доля пращушкау абвяшчэння 25 сакавжа святочнай датай выразна пераузыходзта долю прыхiльнiкау (32.8 i 21.1% адпаведна). У адказ на менш катэгарычнае пытанне: "Якое Ваша стауленне да гэтай даты?" — доля прыхтьшкау i пращушкау размеркавалася прыблiзна аднолькава: 18.5% выказалiся за шанаванне гэтай даты, 17.5% — супраць (гл. табл. 1 i 2).

Koni рэспандэнтам задавалi пытанне пра вытою беларускай дзяржаунасцi, то БНР апыналася на апошнiм месцы па колькасцi тых, хто прызнау яе так1м вытокам, прычым такая сгтуацыя была як у 2009, так i у 2018 годзе. (табл. 3). Гэта не значыць, аднак, што усе астатнiя ацэньваюць ролю

История белорусской государственности. В 5 т. Т. 1: Белорусская государственность: от истоков до концаXVIIIв. / А. А. Коваленя [и др.]. Минск: Беларуская навука, 2018.

Гл.: «Опираясь на многовековую историю...» Беларуская думка, № 8, 2018, с. 12; Стром, А. «Идеология белорусского государства как ценностный ориентир и руководство к действию.» Беларуская думка, № 12, 2018, с. 65.

БНР негатыуна. Вельмi iмаверна, што значная частка тых, хто вылучыу Полацкае i Тураускае княства або ВКЛ, успры-мае БНР таксама станоуча, проста вытош дзяржаунасщ яны бачаць на ранейшых этапах гiсторыi.

Таблща 1. "Некаторыя беларусы адзначаюць 25 сакавша (Дзень Вол1), дзень, кал1 была абвешчана Беларуская Народная Рэспубл1ка у 1918 годзе. Некаторыя беларусы л1чаць гэта важным днём для Беларуси 1ншыя — не. Якое Ваша стауленне да гэтай даты?"

2018 (БАМ-1)

Гэта важная дата у гiсторыi нашай краiны. Яна павшна адзначацца 18.50%

Гэта дата звязаная са спрэчнай падзеяй. Яна не павшна адзначацца 17.50%

Занадта мала ведаю пра гэта, каб меркаваць аб гэтым 61.10%

НА/ЦА 2.80%

Таблща 2. "Ц1 пав1нен дзень заснавання БНР (25 сакав1ка) быць нацыянальным святам 1 адзначацца штогод?"

2018 (БАМ-1)

Так 21.10%

Не 32.80%

Не маю меркавання на гэты конт 44.30%

Адмова ад адказу 1.80%

Табл1ца 3. "На Вашу думку, што ёсць вытокам беларускай дзяржаунасщ?"

2009 (Нов) 2018 (БАМ-2)

Полацкае i Тураускае княства 17.70% 15.90%

ВКЛ (Вялшае Княства Лггоускае) 38.10% 30.40%

БНР (Беларуская Народная Рэспублша) 5.00% 7.00%

БССР (Беларуская Савецкая Сацыялютычная Рэспублiка) 12.40% 21.80%

РБ (Рэспублiка Беларусь) 9.20% 9.30%

НА/ЦА 17.70% 15.70%

Тайм чынам, датычна БНР сярод беларусюх грамадзянау дамiнуе пазiцыя "не ведаю", i гэта не дзiуна, зважаючы, што фармаванне уласнай пазiцыi па так1м пытаннi патра-буе часу, пстарычных ведау i навыкау па перапрацоуцы пстарычнай iнфармацыi. Колькасная вага "прьшльшкау"

\ "пращушкау" БНР прыбл1зна роуная, з этзадычнай пе-равагай "пращушкау".

Савецкая спадчына: "за", але не дзвюма рукамi

Кур'язальным можа падацца тое, што, як вщаць з табл. 3, у 2018 годзе выявтася ледзь не удвая больш прыхтьшкау "саветацэнтрычнага погляду" на беларускую дзяржаунасць у параунанн1 з 2009 годам. Гэта выглядае тым больш дз1уна, кал1 зважым, што колькасць прыхтьшкау тэзы пра тое, што вытокам1 дзяржаунасш был1 Полацкае/Тураускае кня-ства 1 ВКЛ, зменшылася, хоць 1 нязначна. "Паварот да са-ветызму" — гэта, хутчэй за усё, часовы прадукт салщарнасщ з Расеяй на фоне яе канфл1кту з Украшай 1 Захадам, а таксама таго, што падрасло пакаленне, якое выхоувалася у 1995—2010 гадах — у перыяд падкрэсленай варожасщ да адраджэнскага наратыву у адукацыйна-щэалапчнай палггыцы дзяржавы.

Захоуваецца таксама прыхшьнасць да памятных датау, звязаных з псторыяй БССР. У параунанш з 2009 годам нязначна зменшылася колькасць энтуз1ястау "3 лшеня" (з 57 да 53%), але вырасла колькасць прыхтьшкау гадавшы утварэння Савецкай Сацыял1стычнай Рэспублш! Беларус — з 4.5 да 8.0% (што прауда, тут трэба рабщь папрауку на тое, што мноия магл1 асацыяваць 1 студзеня з Новым годам) (табл. 4).

Таблща 4. "Яю дзень, на Вашу думку, з'яуляецца галоуным святам для беларусау?"

2009 (Нов) 2018 (БАМ-2)

1 студзеня (Новы Год 1 дзень утварэння ССРБ) 4.50% 8.10%

25 сакавша (Дзень Вол1) 1.20% 10.40%

3 лшеня (дзень вызвалення М1нска ад нямецк1х нацыстау) 56.90% 52.60%

27 лшеня (дзень прыняцця дэкларацы1 аб суверэштэце БССР) 21.80% —

7 л1стапада (дзень Кастрычнщкай рэвалюцы1) 1.20% —

19 верасня (дзень перайменавання БССР у РБ) — 7.30%

1ншае 1.40% 3.90%

Няма такога 0.30% —

НА/ЦА 11.60% 17.70%

Высоюм таксама застаецца узровень прыхтьнасщ да афщыйнага (з 1995 года) чырвона-зялёнага сцяга i герба "з каласкамi" — ймвалау родам з БССР. Тым не менш у параунаннi з 2009 годам зауважна вырасла коль-касць прыхiльнiкау сiмволiкi БНР — з 8 да 13%. Варта падкрэслщь, што у 2018 годзе, калi рэспандэнты не мелi магчымасщ заняць "паяднаучую" пазiцыю (пазначыць "абодва у аднолькавай ступенi"), частка з 1х "уцякла" у катэгорыю "цяжка адказаць", але частка, хутчэй за усё, зраб1ла выбар на карысць бел-чырвона-белага сцяга i "Пагонi" (табл. 5).

Таблща 5. "Як1 нацыянальны с1мвал Вы л1чыце сва1м?" (2009) 1 "Кал1 заутра адбыуся б рэферэндум па нацыянальных с1мвалах Беларуа, якому варыянту Вы б аддал перавагу?" (2018)

2009 (Нов) 2018 (БАМ-2)

Чырвона-зялёны сцяг i герб Рэспублiкi Беларусь 72.60% 69.40%

Бел-чырвона-белы сцяг i герб «Пагоня» 7.70% 13.20%

Абодва у аднолькавай ступенi 11.20% —

1ншы 0.40% 1.00%

НА/ЦА 8.20% 16.50%

Пра узровень прыхiльнасцi да савецкай спадчыны сведчыць шырокая падтрымка захавання савецк1х назвау вулщ, плошчау i шшых аб'ектау (табл. 6). Увап заслугоувае тое, што выявiуся немалы адсотак (16%) прыхтьшкау "беларусацэнтрычнага" асэнсавання савецкай спадчыны: савецк1я назвы — так, але тольк1 тыя, што звязаны з псторыяй уласна Беларусi. Гэты трэнд мае свой аналаг у афщыёзным дыскурсе, дзе таксама назiраюцца спробы такога асэнсавання.4

Такiм чынам, беларускае грамадства надалей ставiцца да савецкай спадчыны або прыхшьна, або талерантна, што лёгка тлумачыцца "эфектам даступнасщ": тыя сiмвалы i наратывы, яюя паусюль афiшуюцца, успрымаюцца як нешта нармальнае i патрэбнае ("ёсць, значыць павтна быць").

Гл., напр., артыкул: Елюееу, Аляксей. "Зм1цер Жылунов1ч: палиык, творца, чалавек." Беларуская думка, № 2, 2019.

Таблща 6. "Ц1 трэба мяняць савецк1я назвы гарадоу, вул1ц, плошчау 1 шшых аб'ектау у Беларуы?"

2018 (БАМ-2)

Так, абавязкова трэба змянщь усе назвы, як1я звязаны з КПСС 7.40%

Не, н1 у як1м разе, бо савецк1я назвы — гэта наша псторыя 44.40%

Трэба, але выбарачна. Трэба перайменаваць месцы, названыя у гонар Ленша, Маркса, Энгельса 1 шшых асоб, як1я наупрост не звязаны з Беларуссю, але варта захаваць назвы, яыя звязаны з беларускай савецкай псторыяй 16.10%

Трэба даць магчымасць выбару назвау ж^гхарам дадзеных мясцовасцяу 1 вул1ц 22.40%

Савецк1х назвау павшна быць яшчэ больш. Тых, што на дадзены момант ёсць, недастаткова для патрыятычнага выхавання маладога пакалення 2.60%

Не ведаю 6.50%

Адмова ад адказу 0.50%

Беларуская мова у якасц1 нацыянальнага маркера: амаль кансэнсус

Мова можа выконваць як мш1мум дзве функцьп — камушкацыйную 1 щэнтыф1кацыйную. У мнопх крашах гэтыя дзве функцып зл1ваюцца, але можа быць так, што — прынамс на нейк!м этапе — яны разыходзяцца.

У той час як у Беларус няшмат людзей актыуна валода-юць беларускай мовай 1 зуйм мала карыстаюцца ёю у штод-зённай камушкацып, наз1раецца давол1 моцны кансэнсус наконт яе щэнтыф1кацыйнай ролк ажно 86% л1чаць гэтую мову "найважнейшай часткай нашай культуры" (табл. 7).

Таблща 7. "Беларуская мова — гэта..."

2018 (М1А)

Найважнейшая частка нашай культуры 1 павшна захавацца 86.10%

Мова, якая пам1рае 1 павшна зшкнуць 13.90%

НА/ЦА 0.01%

Варта зауважыць, што 1снуе таксама патэнцыял для пашырэння камушкацыйных функцый беларускай мовы у будучыш (хутчэй за усё, аддаленай). Хоць няшмат ёсць людзей, яыя гатовы 1нвеставаць час 1 энерг1ю у засваенне гэтай мовы для сябе, усё ж давол1 вял1к1 адсотак дарослых —

каля 66% — жадае, каб ix дзещ размаyлялi па-беларуску гэтаксама добра, як i па-руску (табл. 8).

Таблща 8. "Цд хацелi б Вы, каб Вашы дзецi размаyлялi на беларускай мове гэтаксама добра, як i на рускай?"

2018 (М1А)

Так 65.90%

Не 34.10%

НА/ЦА 0.01%

Абодва трэнды грамадскай думкi супадаюць з дзяр-жаунай палiтыкай, якая цягам апошнГх шасцi-сямi гадоу паслядоуна умацоувае гдэнтыфГкацыйную функцыю беларускай мовы, а у 2018—2019 гадах пачынае уключаць у пара-дак дня таксама пашырэнне яе камушкацыйных функцый. У прынятай у сакавiку 2019 года Пастанове Савета Бяспей Рэспублiкi Беларусь "Аб Канцэпцыi iнфармацыйнай бяспекi Рэспублт Беларусь" пастулюецца "пашырэнне сацыяльных функцый i камунiкацыйных магчымасцяу беларускай мовы", а яе развщцё трактуецца як "гарант гуманГтарнай бяспекi дзяржавы".5

Высновы 1 прагнозы

У 2018 годзе дзяржауная палiтыка iдэнтычнасцi у цэлым упiсвалася у парадыгму "мяккай беларусГзацып", якая акрэсл1лася прыблiзна у 2011—2012 гадах.6. Гэты трэнд працягнецца у 2019 Г наступных гадах, адкрытым застаецца тольк1 пытанне пра яго штэнсГунасць.

На узроуш грамадскай думк1 (як Г н1жэйшых эшалонау чынавенства) дзейшчае сгла шерцык Гдэалагемы Г ар-гументацыйныя стратэги, засвоеныя у савецкую пару

«Концепция информационной безопасности Республики Беларусь.»

Беларусь сегодня, 19 Mar. 2019, https://www.sb.by/articles/kontseptsiya-

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

informatsionnoy-bezopasnosti-respubliki-belarus.html.

Рудкоусш, Пётр. "Ад хворага да здаровага нацыяналiзму." Беларуск

irnmbimym стратэгiчных даследаванняу (BISS), 22 Jan. 2018, http://

www.belinstitute.eu/be/node/3432.

або/i у 1995—2010 гадах, дагэтуль моцныя, i яны будуць дамшоуным яшчэ шмат гадоу. Захаваюцца прыхтьнасць да савецкай спадчыны, няупэуненасць наконт ролi БНР i засваенне "дауняй псторыГ' (Полацкага княства i ВКЛ).

Працягне замацоувацца кансэнсус наконт щэнтыфь кацыйнай функцыi беларускай мовы. Што да яе камунь кацыйнай функцыi, то мала iмаверна, што у бл1жэйшыя гады яна пашырыцца, а магчыма, што яна яшчэ больш звуз1дца: у сiтуацыi слабой йстэмы стымулау зазвычай верх бярэ ста шерцьп. Магчымае пашырэнне камушкацыйнай функдыi беларускай мовы — гэта перспектыва аддаленай будучынi.

Умоуныя абазначэнт

(Нов) — дадзеныя з нацыянальнага апытання, якое ла-бараторыя "Новак" праводз1ла у перыяд з 27 жшуня па 11 верасня 2009 года. Памер выбарк — 1011 чалавек. (БАМ-1) — дадзеныя з нацыянальнага апытання, якое Беларуская аналгтычная майстэрня праводзта у перыяд з 24 красавца па 13 трауня 2018 года. Памер выбаркi — 1071 рэспандэнт.

(БАМ-2) — дадзеныя з нацыянальнага апытання, якое БАМ праводзта у перыяд з 15 чэрвеня па 18 лшеня 2018 года. Памер выбарк1 — 1051 рэспандэнт.

(М1А) — дадзеныя з нацыянальнага апытання, якое Кампашя MIA Research па замове Кастрычнщкага эканам1чнага форуму праводзта у трауньчэрвеш 2018 года. Памер выбарк1 — 1016 рэспандэнтау.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.