Научная статья на тему 'MODERN POLITICAL AND LEGAL ASSESSMENT OF KREVSK UNION 1385'

MODERN POLITICAL AND LEGAL ASSESSMENT OF KREVSK UNION 1385 Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
26
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
КРЭЎСКАЯ УНіЯ / ВЕКТАРЫ РАЗВіЦЦЯ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Basiuk I.

It is noted that Krevsk union is of global importance in the history of the statehood of Belarus, it ushered in a new stage in the development of public relations of the Grand Duchy of Lithuania and Poland - stage personal dynastyk union, which lasted until the Union of Lublin in 1569. The political and legal analysis Krevsk Union is given, the causes and consequences of its conclusion are examined. The assessment of Belarusian, Polish and Lithuanian researchers of the legal status of the Grand Duke of union conditions are analyzed. two possible vector historical development Grand Duchy Lithuania are considered - southwest (Union Poland), and northeast (union with Moscow) shown circumstances selection Yahajlo Western vector development Principality. Crusaders shown inconsistency alleged religious motives of their trips to Lithuania. It is noted that Krevsk union objective was beneficial not only to the Grand Duchy of Lithuania and Poland, but also the peoples of Eastern Europe, as the united force against the Crusaders aggression contributed to the development of production and trade ties between the states. However, the union also had a negative effect on the Grand Duchy, as promoted the expansion of the Polish feudal lords on his land, forcibly stick a catholic faith of the population.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «MODERN POLITICAL AND LEGAL ASSESSMENT OF KREVSK UNION 1385»

ТЕОРИЯ И ИСТОРИЯ ГОСУДАРСТВА И ПРАВА

УДК 343.1/94(476)

СУЧАСНЫЯ ПАЛ1ТЫКА-ПРАВАВЫЯ АЦЭНК1 КРЭУСКАЙ УН11 1385 ГОДА

(д-р г^т. навук, праф. 1А. БАСЮК) (Гродзенск дзяржауны утвератэт тя Янк Купалы)

Адзначана, што Крэуская унiя мае глабальнае значэнне у гiсторыi дзяржаунасцi Белару^, яна па-клала пачатак новаму этапу у развщщ дзяржауных сувязей Вялжага Княства Лiтоускага з Польшчай -этапу персанальных дынастыйных унт, як доужыуся да Люблiнскай унИ 1569 года. Даецца палiтыка-прававы анал1з Крэускай унИ, даследуюцца прычыны яе заключэння i наступствы. Аналiзуюцца ацэнк беларустх, польстх i лiтоускiх даследчыкау прававога становiшча вялiкага князя па умовах унИ. Разгля-даюцца два магчымыя вектары гiстарычнага развщця Вялiкага Княства Лтоускага - заходш (саюз з Польшчай) i усходш (саюз з Масквой), паказаны акалiчнасцi выбару Ягайлам заходняга вектара развщця Княства. Паказана безгрунтоунасць сцвярджэнняу крыжакоу аб рэлШйных матывах iх паходау на Лтву. Адзначана, што Крэуская утя аб'ектыуна была выгадна не тольк Вялжаму Княству Лтоускаму i Польшчы, але i народам Усходняй Еуропы, бо аб'ядноувала сшы супраць агрэсИ крыжакоу, садзейтчала развщцю вы-творчых i гандлёвых сувязяу памiж дзяржавамi. Разам з тым утя мела i адмоуны уплыу на Вялкае Княства, бо садзейнiчала экспансИ польстх феадалау на яго землi, прымусоваму акаталiчванню насельнщтва.

Ключавыя словы: Крэуская утя, Польскае каралеуства, Вялiкае Княства Лiтоускае, вялiкi князь лiтоускi, кароль Польшчы, праваслауе, каталщызм, крыжат, вектары развщця.

Уводзшы. Беларуси псторык М.1. Ермаловiч справядлiва адзначыу, што "Крэуская ушя мае глабальнае значэнне для усёй нашай псторыГ [1, с. 219]. Сапрауды, Крэуская ушя паклала пачатак новаму этапу у развщщ дзяржауных сувязей Вялжага Княства Лггоускага з Польшчай - этапу персанальных унш, яю доужыуся амаль два стагоддз^ да Люблшскай унп 1569 года. Крэуская ушя разгля-даецца у значнай колькасщ навуковых даследаванняу. Шводзш даследчык псторыи Вялшага Княства Лггоускага i Польшчы XIV стагоддзя у сваiх працах не можа абыйсщ увагай Крэускую унш. Прычыны Крэускай унп, яе змест i наступствы разглядалг М.1. Каяловiч, 1.В. Турчыновiч, В.Ю. Ластоусю, У.М. 1гнатоусю, М.В. Доунар-Запольсю, М.1. Ерамаловiч - беларускя гкторът [2]; Я.А. Юхо, Т.1. Доунар, А.Ф. Вшнеусш, 1.М. Кузняцоу, В.А. Шэлкапляс - гкторыю права [3]; Ю. Бардах, Б. Леснадорскi, М. Шетрчак, У. Грабеньскi - польсюя гкторыю [4]; Э. Гудавiчус - лiтоускi гiсторык [5] i iншыя.

Разам з тым шмат яюя праблемы Крэускай унii па-рознаму ацэньваюцца у навуковых публша-цыях. Таму аутар (I. Б.) ставiць за мэту свайго артыкула прааналгзаваць некаторыя, на яго погляд, най-больш значныя ацэнкi i тлумачэннi прычын, зместу i наступствау Крэускай унii, у вышку вырашыць наступныя задачы:

- высветлщь дзяржауна-прававы статус Крэускага дагавора 1385 года, яго прычыны i наступствы;

- праанатазаваць змяненнi дзяржаунага ладу Вялiкага Княства ЛiтоУскага i статуса вялiкага князя па умовах унп;

- каго хрысщу у каталщкую веру Ягайла: язычнiкау щ язычнiкау i праваслауных хрысцiян?

- праанатазаваць магчымыя гiстарычныя вектары развщця Княства - заходш i усходш, прычыны выбару Ягайлам заходняга вектара;

- выказаць аутарсм погляд на ацэню унii у сучаснай навуковай лиаратуры.

Мэта даследавання - звярнуць увагу на сучасныя падыходы i ацэнкi прычын, характару i наступствау Крэускай унп. Навуковая навiзна артыкула у тым, што зроблены захад палiтыка-прававога аналiзу летапiсных дадзеных аб спробах надаць Лiтве статус каралеуства, паказаны прычыны выбару Ягайлам заходняга вектару развщця Вялшага Княства.

Асноуная частка. Звернем увагу на статус Крэускага дагавора 1385 года. У тэксце Акта Крэускай унп сказана, што у яго абмяркаванш i зацвярджэнш прынялi удзел прадстаушм як Лiтвы, так i Польшчы. Польская дэлегацыя прадстауляла iнтарэсы "Альжбеты, каралевы Вугорскай, Польскай, Далмацкай i г. д." [6, с. 32]. У яе склад уваходзш уплывовыя саноУнiкi: "айцец Стэфан, пробашч Хана-дзенскi, Уладзiслау, сын Какаса дэ Каза, каштэлян з Патока, Влодка, падчашы Кракаусю, Мiкалай, каш-тэлян Завiхоскi i Крыстын, дзяржауца Казiмiрскi" [6, с. 32, 33]. У склад лггоускай дэлегацыi уваходзiлi князi

лггоусюя: Сюргайла, Карыбут, Виаут i Лiгвен [6, с. 34]. Але у тых складаных палиычных умовах, аб якiх мы яшчэ скажам нiжэй, юруючыя колы Польшчы i Лiтвы адчувалi, што недастаткова толью вузкiм колам прадстаушкоу польскай каралевы i вялiкага князя лиоускага вырашыць вельмi адказнае пытанне дзяржаунага саюза (унii) памiж вялiкiмi дзяржавамi. Таму былi праведзены нарады: лиоускай i польскай знацi у Вiльнi, асаблiва важная прадстаушчая нарада знащ праведзена у Ваукавыску (1386 г.). На гэтых нара-дах быта выпрацаваны умовы дзяржаунага саюза Лтвы i Польшчы: агульны гаспадар - Ягайла, сумесная абарона дзяржау, агульная дыпламатыя па справах, яюя закранаюць супольныя iнтарэсы абедзвюх дзяржау. Разам з тым было адзначана, што мясцовае мраванне у Польшчы i Лiтве будзе асобным, кожная дзяр-жава будзе мець сваiх службовых асоб, асобныя фiнансы i уласныя войскi [7, с. 112].

Таим чынам, умовы Крэускай унп былi узгоднены прадстаунiчымi дэлегацыямi бакоу, гэта забяс-печыла хуткае узвядзенне Ягайлы на польскi прастол. 14 жшуня 1385 года быу падшсаны Крэускi акт, 12 лютага 1386 года Ягайла ужо пераехау у Кракау, 15 лютага ён быу ахрышчаны па каталiцкаму абраду, 18 лютага 1386 года быу павянчаны з Ядвтай, а 4 сакавша 1386 года быу каранаваны каралём Польшчы. Так быу пакладзены пачатак дзяржаунаму саюзу (унii) памiж Вялшм Княствам ЛiтоУскiм i Польшчай, якому было наканавана доужыццца амаль 400 гадоу, да падзелау Рэчы Паспалиай i уключэння беларус-кiх зямель у склад Расшскай iмперыi.

Каб усвядомщь змест Акта Крэускай унп, неабходна разглядзець абставiны, якiя у тыя часы збль жалi Ливу i Польшчу, а таксама перашкоды i цяжкасцi на шляху усталявання дзяржаунага саюза дзвюх краiн. Беларуси псторык У.М. IгнатоУскi лiчыу, што Крэуская унiя "залежала не толью ад надворных (знешнiх - I. Б.), але i ад прычын хатшх" (унутраных - I. Б.) [8, с. 89]. У летатсу "Хрошка Быхауца" адзначана, што у бацькi Ягайлы - князя Альгерда было 12 сыноу. Ад першай жонкi Ганны у Альгерда было 6 сыноу i ад другой жоню Ульяны - таксама 6 сыноу; старэйшым быу Ягайла. У Альгерда быу родны брат Кейстут, ям валодау Трокамi i Жамойцкай зямлёй i таксама меу 6 сыноу; старэйшым быу Вггаут [9, с. 98, 99].

Такiм чынам, магчымымi спадкаемцамi вялiкакняскага лiтоУскага пасаду маглi лiчыць сябе усе 18 прэтэндэнтау. Праблема i у тым, што Ягайла быу ад другой жоню Альгерда - Ульяны; але былi яшчэ 6 сыноу ад першай жоню Ганны, яюя лiчылi, што маюць большыя правы на княсм трон, нават пры умо-ве, калi Альгерд вылучыу на трон не iх, а Ягайлу.

Супярэчлiва скалалiся адносiны Ягайлы з Кейстутам, малодшым Альгердавым братам, сваiм дзядзькам. Куйстут паважау волю памершага свайго брата вялшага князя Альгерда, яю перадау трон Ягайле, праяуляу паслушэнства свайму пляменнiку, прызнау яго вялiкiм князем. Каб падтрымаць аута-рытэт Ягайлы, Кейстут нават ездзiу да яго у Вшьню на пасяджэннi вялiкакняскай рады, як i раней ездзiу да свайго брата Альгерда. Але Ягайла баяуся папулярнасщ свайго дзядзькi Кейстута, таму ён пайшоу на вераломства, каб пазбавщца ад магчымага канкурэнта. З гэтай мэтай, як сведчыць "Летатс вялiкiх кня-зёу лiтоУскiх", Ягайла запраау Кейстута з сынам Вггаутам да сябе у госцi, дзе яны былi закаваны у ланцуп i зняволены у Крэуск1м замку. "I там у Крэва у пятую ноч, - сведчыць "Летатс вялшх князёу лiтоУскiх", -князя вялшага Кейстута задушылi каморнiкi Ягайлы" [10, с. 54]. Не лепшая доля чакала i Вiтаута, яю "сядзеу у Крэве пад моцнаю вартаю". Але Вiтауту дапамог выпадак: ён у жаночай вопратцы "спусщуся з замка i уцёк да немцау у Прусiю" [10, с. 54]. Летатс сведчыць, што у Вгиута былi асабiстыя прычыны варожасщ да Ягайлы. Такiм чынам, улада Ягайлы з-за сваяцюх мiжусобiц у Вялшм Княстве Лиоусюм не была моцнай i трывалай, таму ён аб'ектыуна iмкнууся шукаць сабе апоры, у тым лiку i за межамi Княства.

У 1382 годзе памёр польсю кароль Людовiк, яю адначасова быу i венгерскiм каралём. Пасля яго смерщ мужчын у каралеусшм родзе не засталося, таму спадчыну прынялi яго жонка i дзве дачкi - Марыля i Ядвiга. Людовiк у свой час аддау Марылю за Зыгмунда Брандэнбургскага i пакiнуу яму у спадчыну польсю каралеускi пасад. Але немцы не падабалкя польскiм панам, яны не хацелi бачыць на каралеу-скiм троне Зыгмунда. Два гады цягнулася бескаралеуе, якое Уносiла бязладдзе у Польскую дзяржаву. Патрэбна было знайсщ выйсце з такога становшча i пакончыць з бязладдзем. Пасля доупх перамоу мацi-каралева згадзiлася аддаць польсю прастол малодшай незамужняй дачцэ Ядвiзе. Кандыдатам у жа-нiхi Ядвiзе польскiя паны вызначылi Ягайлу, ям, па выразу 1гнатоускага, быу "не столью прыемным для яе, колью карысным для Польшчы" [8, с. 88].

Склалюя i шшыя цяжкасцi i перашкоды пры заключэнш Крэускай унii, якiя маглi ктотна пауплы-ваць на яе змест. З летатсных крынiц вядома, што шлюб шмат у чым не ладзiуся, нават узрост маладых, нявесты Ядвiгi i жанiха Ягайлы, выктакау шмат пярэчанняу, асаблiва з боку Ядвт. Ягайле было 37 гадоу, Ядвiзе, па розных крынiцах, - 12 щ 14 гадоу. Беларуси псторык М. Ермаловiч зазначыу, што Ядвта не хацела iсцi за Ягайлу, нават спрабавала у роспачы ад такого няроунага шлюбу атруцщца [1, с. 221]. Тады за справу узяуся касцёл. Ядвiга дш i ночы малiлася у касцёле, яна прасша у Бога заступнщтва ад няроунага шлюбу. 1снуе легенда, што падчас слёзнай малiтвы Ядвта пачула "незямны" голас з вышынь

касцёла, яю быццам зактакау яе выйсщ замуж за Ягайлу i гэтым садзейнiчаць хрышчэнню Аукштайтау i Жмудзi, апошнiх у Еуропе язычнiкау. Голас з вышынь касцёла Ядвта успрыняла як боскую волю, таму шлюб з Ягайлам яна разглядала як вызначаную ёй богам мiсiю [11].

Факт дзiунага замужаства малалетняй Ядвт з Ягайлам па-рознаму расцэньвалi у Польшчы. Поль-сю пiсьменнiк Генрых Сенкевiч адзначау, што Ядвта у Польшчы лiчылася святой, бо яна адраклася ад дзявочага кахання i выйшла замуж за Ягайлу, толью каб распаусюдзiць каталщкую веру на языч-нiцкую Ливу. Папа Батфацый IX называу Ядв^ "абраннщай" касцёла. Людзi верылi, што святая Ядвта магла толькi дакрананнем сваёй рукi вылечыць хворага [12]. Была яшчэ адна перашкода - справа аб так званых "200 тысяч фларынау". Ядв^а з сямi гадоу выхоувалася пры венскiм двары, была заручана з Вiльгельмам з дынастьи Габсбургау, якая правiла у Аустрыi. Габсбургi разлiчвалi праз шлюб Вшьгельма з Ядвiгай атрымаць польсюя землi. Пры заручынах Ядвiгi i Вiльгельма бацькi заключылi дагавор: дом Вшьгельма дае маладым 200 тыс. фларынау; калi ж Ядвiга па нейюм прычынам не зможа выйсщ замуж за Вшьгельма, у гэтым выпадку яму сям'я Ядвш павшна выплацiць 200 тыс. фларынау у якасщ адкуп-нога. Ядвiга парушыла дамоуленасць i не выйшла замуж за Вшьгельма, таму, згодна дамоуленасщ, павшна выплащць яму адкупныя 200 тыс. фларынау, аб чым было i запiсана у Акце Крэускай унп [7, с. 113]. У тэксце унп не сказана, пра як фларын щзе размова, бо у той час iснавалi залаты i срэбраны фларын. Выкажым меркаванне, што меуся на увазе менавiта залаты фларын, бо здзелю памiж дзяржавамi заклю-чалiся, як правша, па вышэйшаму стандарту - залатой манеце. Наша меркаванне пацвярджаецца i некато-рымi iншымi крынщам^ якiя называюць фларыны чырвонцамi [7, с. 113]. У тыя часы чырвонцамi назы-валi замежныя залатыя манеты. Залаты фларын меу 3,53 грамы золата [13]. У гэтым выпадку сума адкуп-нога была велiзарнай - 706 кiлаграмау золата; як слушна зазначыу прафесар Я. Юхо, за такiя грошы у той час можна было кутць цэлую дзяржаву [14, с. 84].

Мелкя i iншыя прычыны, яюя вымагалi дзяржауны саюз памiж Вялшм Княствам ЛiтоУскiм i Польшчай. "Аб'ектыуна саюз памiж Вялiкiм Княствам Лггоусюм i Польшчай быу выгадны абедзвюм дзяржавам i усiм народам Усходняй Еуропы, - адзначае прафесар Я.А. Юхо, - бо дазваляу аб'яднаць сiлы супраць нямецкай i татарскай агрэсп. Гэты саюз быу карысным таксама i для развiцця вытворчых сiл, гандлёвых сувязей" [14, с. 82]. Напрыклад, М.1. Ермаловiч не лiчыу галоУнымi прычынамi Крэускай унп ш крыжакоу, нi слабасць улады Ягайлы [1, с. 219, 220]. Галоуная прычына унii, на яго думку, у тым, што Польшча страцша заходнiя землi - Сшезда i Памеранiю. Крэуская унiя давала магчымасць кампен-саваць страты заходшх тэрыторый за кошт усходнiх - зямель Вялшага Княства ЛiтоУскага, пры гэтым польсмя вярхi "адкiнулi меч, замяшушы яго унiяй" [1, с. 221].

Даследчыкау i сёння здзiуляюць i умовы Крэускай унii у той рэдакцыi, у якой яны дайшлi да нас. У Акце Крэускага дагавора адзначана, што Ягайла за права шлюбу з Ядвтай "прагне прыняць веру каталiцкую святога рымскага Касцёла", ён перадасць "увесь свой скарб для вяртання страт, яюя пане^ як Польшча так i Лiтва", абавязуецца "вярнуць каралеуству Польскаму усе краi, кiм бы яны ад яго не (былО адарваны i забраны". "Нарэшце, - затсана у Акце унii, - той жа вялш князь Ягайла абяцае землi свае лiтоУскiя i рускiя на вечныя часы да Кароны каралеуства Польскага далучыць" [6, с. 33, 34].

Сапрауды, як адзначаюць многiя даследчыкi, умовы Крэускай унп больш падобныя на акт катту-ляцыi мацнейшай Лiтвы перад слабейшай Польшчай, чым на дзяржауны саюз дзвюх дзяржау. У летатсу "Хротка Быхауца" затсана, што у 1384 годзе, напярэдадт унii, "Князь Ягайла землю Ляшскую спу-стошыу i плёну шмат забрау - золата, i срэбра, i камення дарагога - ^ невымоунага скарбу набраушы, у цэласцi прыйшоу да стальца свайго - да Вшьт" [9, с. 104]. Больш таго, Ягайла не задаволiуся толькi польскiмi скарбамi, ён пашырыу тэрыторыю Княства за кошт польсюх зямель. У "Хронщы Быхауца" адзначана, што "Ягайла правёу мяжу з ляхамi па Белай Вадзе, гэта значыць па рацэ Вкле" [9, с. 105].

Як жа тлумачаць даследчыю гэты неверагодны летапiсны факт, калi мацнейшая Лива тбыта дабраахвотна абяцала перадаць свае землi i казну слабейшай Польшы, над якой толькi што атрымала блiскучую ваенную перамогу? Справа у тым, што арыгiнал тэкста Крэускай унп да нас не дайшоу, мы маем толью яго котю без рэквiзiтау - неабходных подпiсаУ i пячатак. Таму, на погляд прафесара Я. А. Юхо, магчыма, тэкст Крэускага пагаднення пазней быу сфальафшаваны складальнiкамi хронiк або зменены польскiмi феадаламi з прапагандысцкiмi мэтам^ пры гэтым, магчыма, "падроблены быу не увесь акт, а толью асобныя месцы" [14, с. 85]. Сапрауды, акт Крэускай унп стау вядомым толькi пасля смерцi Ягайлы, з хронш Яна Длугаша. Прадстаунш Вялiкага Княства ЛiтоУскага шмат раз заяулялi аб непрау-дзiвасцi польсюх хранiкёрау. Так, на Люблiнскiм сойме 1569 года паслы Вялiкага Княства Лпоускага аспрэчвалi тэкст Крэускага пагаднення, яны заяулял^ што гэтыя затсы наогул не iснавалi. Вядомы нам тэкст унп захоувауся не у дзяржаунай канцылярыi, дзе па тагачасным правiлам захоУвалiся усе дзяржауна-прававыя акты, а у архiве кракаускай капiтулы [14, с. 85].

З тэксту Крэускага пагаднення даследчыю робяць супярэчлiвыя вывады аб характары i змесце дзяржауных сувязяу памiж Вялiкiм Княствам i Польшчай. Некаторыя даследчыкi ставяць пад сумненне -щ мела Вялiкае Княства у тыя часы сваю дзяржаунасць? Лггоусю прафесар Э. Гудавiчус сцвярджае, што у тыя часы у Лiтве не было паняцця дзяржавы, бо у Крэускай унп было затсана аб каралеустве Польскiм i аб землях Ливы i Русь "Пагэтаму Крэусю дагавор, - адзначае Э. Гудавiчус, - фактычна заключылi польская дзяржава i князь Лггоусю" [5, с. 167]. Для падмацавання сваёй думкi Гудавiчус спасылаецца на тое, што у Княстве не было дзяржауных "шстанцый", нават дзяржаунай канцылярыi, таму канцылярыi польскага караля прышлося "абслугоуваць i лiтоУскае справаводства" [5, с. 167]. Адсут-насць у Княстве дзяржауных "шстанцый", на погляд Гудавiчуса, прывяло "к встраиванию литовцев в польские государственные инстанции", гэта перашкаджала узнiкненню адпаведных дзяржауных устаноу у самой Лiтве. "1накш кажучы, - зазначае Э. Гудавiчус, - Лiтва пераутваралася у правшцыю" [5, с. 167]. На наш погляд, разважанш прафесара Э. Гудавiчуса шмат у чым скажаюць вщавочныя пстарычныя факты. Навукова абгрунтавана, што на тэрыторьи Беларусi першыя дзяржауныя утварэннi iснавалi за-доуга да Крэускай унй, яны мелiся ужо у Х1-Х111 стагоддзях у выглядзе княствау - Полацкага, Тураускага, Мшскага, Гродзенскага, Навагрудскага i iнш. Далейшае развiццё беларуская дзяржаунасць атрымала ужо у Вялiкiм княстве ЛiтоУскiм.

Што датычыцца тэкста Крэускай унй, у якой упамшаецца не "дзяржава", а "землi лiтоУскiя i рускiя", то яшчэ прафесар Я.А. Юхо звярнуу увагу, што у старадаунасцi для вызначэння дзяржавы iснавалi некалькi тэрмшау. У летапiсах i iншых тсьмовых крынiцах дзяржавы называюцца такiмi тэрмшам^ як "зямля", "горад", "княства", "воласць". Прауда, гэтыя паняццi мелi некаторыя адценш. Тэрмiны "княжэнне" i "княства" больш падкрэслiвалi уладныя паунамоцтвы, а тэрмш "зямля", "горад" -тэрыторыю дзяржавы i яе дзяржауную будову. "У склад "зямлГ"', - адзначае прафесар Я.А. Юхо, -як правша, уваходзш некалью больш дробных княствау, г. зн. "зямля" выступае як злучаная феадальная дзяржава" [14, с. 58, 59].

Адносна дзяржаунай кащыляръы Княства, то сапрауды гэтая установа з'явшася у Вялiкiм Княстве Лиоусмм пазней унй, пры Виауту, як i некаторыя iншыя "шстанцый" (установы дзяржаунага апарату). Але у дадзеным выпадку размова iдзе не аб вызначальных рысах беларуска-лiтоускай дзяржаунасщ, а аб эвалюцыйным працэсе станаулення i развiцця дзяржаунага апарату, яю у Княстве, як i у любой еурапейскай дзяржаве, заняу значны час.

Супярэчлiва, па умовах Крэускай унй, даследчыю вызначаюць характар мiждзяржауных адносiн Вялiкага Княства з Польшчай. "Уз'яднанне азначала сюзарэнiтэт Польскага каралеуства над Вялтм Княствам ЛiтоУскiм, - сцвярджае прафесар Э. Гудавiчус, - щ знешнi васалiтэт апошняга" [5, с. 166]. Але i тут у прафесара Гудавiчуса вщавочныя нестыкоую i супярэчнасцi. Сюзерэн у сярэднявеччы ра-зумеуся як буйны феадал - вярхоуны сеньёр тэрыторыi; кароль, яю з'яуляуся гасударом у адносшах да залежных ад яго васалау. Ягайла не страцiу Вялiкага Княства, бо у Акце Крэускай унй няма шямх абмяжаванняу вотчынных правоу Ягайлы на Княства. Выхад з тутковай сiтуацыi прафесар Гудавiчус знаходзщь у наступным: "Ягайла, якi аб'яднау на аснове персанальнай унй абоi прастолы, стау у якасцi вялшага князя ЛiтоУскага васалам сябе самога - як караля Польшчы" [5, с. 166].

На наш погляд, больш пераканаучая па гэтай праблеме пазщыя М.В. Доунар-Запольскага, яю лiчыу, што "Ягайла не быу настольм моцным у самой Лiтве гасударом, каб мог далучыць Лiтву да Кароны. Таму яму неадкладна давялося пайсщ на уступкi" [15, с. 87]. Але i падчас вымушаных уступкау Ягайла iмкнууся падкрэслiць свой статус вялкага князя (гаспадара) Ливы. Перад ад'ездам у Кракау Ягайла паюнуу сваiм намеснiкам у Княстве свайго брата Сюргайлу. Але Ягайла пазбавiу яго Вiльнi, якую аддау у кiраванне паляка Клiмента Маскажэускага. Сваёй рэзiдэнцый Скiргайлу прышлося абраць не Вшьню, а Трокi, што у вачах тагачаснай знацi прышжала уладу Скiргайлы.

Аб тым, што пасля Крэускай унй Лива не стала васалам Польшчы, яскрава сведчыць справа аб выплаце 200 тыс. фларынау адкупнога за Ядвiгу. Як адзначае М.1. Каяловiч, Ядвiга захавала да свайго былога жанiха старую прыхшьнасць, таму клапацiлася, каб гэтыя грошы яму былi выплачаны. У 1398 го-дзе Ядвiга напомнша аб доугу Вiтауту як вялшаму князю Лiтвы, з якой павшны былi быць сабраны патрэбныя адкупныя грошы. Вiтаут склiкау у Луцку сойм, на ямм з абурэннем аб'явiу аб гэтым знява-жальным для Лiтвы патрабаваннi, пры гэтым ён заявiу: "Мы не рабы Польшчы; продю нашы нiколi не плацш данiну. Мы людзi свабодныя i нашаю кроу'ю набылi гэтую зямлю" [7, с. 121]. У таюм тоне быу пасланы i адказ Ядвiзе, што прывяло яе у нямалы гнеу, але грошы засталкя не выплачанымi. У 1392 годзе Внаут атрымау ад Ягайлы уладу над Лпвой, а на з'едзе, яш адб^1уся на востраве Салiн (1398 г.), ён быу абвешчаны самастойным правiцелем Лiтвы [16, с. 123]. У святле гэтых фактау сцвярджаць аб ва-сальнай залежнасцi Лiтвы ад Польшчы няма абгрунтаваных падстау.

Беларуси псторык У.М. 1гнатоусю разглядау умовы Крэускай yHii з двух бакоу: з юрыдычнага i фактычнага. "Юрыдычна, паводле тэксту дагавора, ушя 1386 года была больш, чым дынастыйна-персанальнаю, - адзначыу 1гнатоускг - Яна была як бы шкарпарацыяй дзяржавы Лггоуска-Беларускай у каралеуства Польскае" [8, с. 89]. Сапрауды, у Акце Крэускай унп, як мы ужо адзначалг затсана, што "вялш князь Ягайла абяцае землi лпоусюя i рускiя на вечныя часы да Кароны Каралеуства Польскага далучыць" [6, с. 34]. Азначаная норма уни павiнна была пазбавщь Вялiкае Княства ЛiтоУскае незалежнасщ, бо яго землi далучалiся да Польшчы i разам з Польшчай станавшся адным палiтычным i дзяржауным механiзмам. "Але фактычна далёка не заусёды бывае тое, што тшацца у юрыдычных актах, - справядлiва зазначыу IгнатоУскi. - Так было i тут. Утя была зроблена больш на паперы, чым у жыцщ" [8, с. 90]. У гэтым сэнсе можна пагадзщца з Доунар-Запольсюм, ям Акт Крэускай унп, як i некаторыя наступныя акты стагоддзя называу "мёртванароджанымГ [15, с. 87]. Сапрауды, мы маем пстарычныя сведчант, што толькi дзве нормы Акта Крэускай унп былi рэалiзаваны на практыцы: Ягайла ажанiуся на Ядвiзе i стау каралём Польшчы, ён прыняу каталiцкую веру i актыуна распаусюджвау яе у Вялшм Княстве. Але застаецца неабвержаным фактам, што Вялшае Княства ЛiтоУскае больш двух стагоддзяу пасля Крэускай унп жыло сваiм жыццём i самастойнасць сваю не згубша. IгнатоУскi спра-вядлiва зазначыу, што Вiтаут як вялш князь лiтоУскi у 1392-1430 гг. юравау дзяржавай "зусiм незалежна ад Ягайлы, караля польскага" [8, с. 90]. Погляд У.М. 1гнатоускага пацвярджаецца гiстарычнымi фактамi. У 1380 годзе Ягайла, па вызначэнш 1.В. Турчыновiча, "легкомысленно" аддау Полацкае княства свайму брату Сюргайлу. Але палачане не прынялi Скiргайлу, "посадив его на старую клячу, с бесчестием" выправадзш яго з города, "взяв с него клятву никогда не возвращаться более" [17, с. 108].

Змятуся i статус Ягайлы пасля атрымання iм пасады караля. "У Польшчы Ягайла быу не толью кароль, але i прызнаны Еуропай манарх, - адзначыу прафесар Э. Гудавiчус, - а у Ливе ён быу для Еуропы - тхто" [5, с. 168]. Сапрауды, па сярэдневяковым традыцыям улада караля была вышэй княскай улады. Нагадаем затс у "Летапiсу вялiкiх князёу лiтоУскiх" аб спробе Вiтаута атрымаць тытул караля. Летапiс адзначе, што па традыцьп таго часу Вггаут павiнен атрымаць карону, дарованную рымска-германсшм iмператарам i асвечаную папай, а таксама яго у новым тытуле павiнны былi прызнаць шшаземныя дзяржавы. У гэтых мэтах у 1430 годзе Виаут запрасiу да сябе караля польскага Ягайлу, вялшага князя мас-коускага Васiля, вялшага князя цверскага Барыса, магiстра нямецкага i прускага, мапстра лiвонскага i ш-шых. Да Вiтаута прыехалi паслы ад цара царградскага, рымскага цэсара, дацкага караля, князя разанскага, ад Вялкага Ноугарада i Пскова, ад ардынскага цара i "ад шшых князёу i земляу паслы былГ [10, с. 65]. Мы свядома пералiчылi летапiсныя звесткi аб прысутных на з'ездзе 1430 года асобах, каб паказаць шы-рою прадстаунiчы характар каранацыйнага з'езда. "Гэтыя каралi, вялiкiя князi i паслы былi у вялiкага князя Виаута сем тыдняу на яго страве, - сведчыць летатс, - а на дзень шло аброку па 300 бочак мёду, па 300 ялавщ, баранау i вепрау па 300" [10, с. 65]. Для ВГтаута i яго жоню загадзя у Германп заказалi дзве кароны, яюя асвяцiу папа рымскi. У Рым за каронамi было наюравана спецыяльнае пасольства Княства. Польскiя феадалы разумелi, калi Вялiкае Княства Лиоускае атрымае статус каралеуства, у таим выпадку яно стане незалежным ад Польшчы. "Князь вялш ВГтаут хацеу ускласщ на сябе карону, але яго непры-яцелi ляхi не прапусцш яе, - адзначае летатс, - i таму ён не усклау на сябе карону" [10, с. 65], ад чаго князь ВГтаут моцна захварэу i неузабаве памёр. Прыведзеныя летапiсныя звесткi сведчаць, наколью скла-даным i матэрыяльна затратным быу працэс атрымання каралеускага тытула, як1, як у выпадку з Вгиутам, закончыуся трагiчна.

У Акце Крэускай унп было затсана, што "Вялш князь Ягайла з уам1 братам^ яшчэ не ахрышчо-ным1, а таксама з крэуным^ са шляхтай, зямянамi 6ольшымГ i меншымГ', жадаюць прыняць каталiцкую веру [6, с. 33]. Каталщкую веру прынял1 не толькГ Ягайла са сваiмi братамi, але i дынастыя Ягелонау, якая правiла з 1377 па 1572 год, да апошняга па мужчынскай лшп Ягелонау - Жыпмонта II Аугуста.

У псторыкау назiраюцца розныя тлумачэннi на конт таго, каго хрысщу Ягайла у каталiцкую веру -толькГ язычткау цГ язычнiкау i праваслауных хрысщян? У Акце Крэускай унГГ, як ужо адзначалася, было запiсана, што Ягайла "прагне прыняць веру каталщкую" з сваГмГ братамГ, са шляхтай "яшчэ не ахрышчо-нымГ" [6, с. 33]. Ключавое тут слова "яшчэ не ахрьшчонымГ, якое можна тлумачыць па-рознаму: толью язычнш? Щ i праваслауныя хрысцГяне "не ахрышчоныя" у каталГцкую веру? Як сцвярджае M.I. КаяловГч, у той час хрысцш толькГ язычнГкау, а "русюх праваслауных не чапалГ" [7, с. 15]. Аднак M.I. ЕрмаловГч удакладняе, што язычнГкГ хрысцГлГся у новую веру не адзшал1чна, а калектыуна, групамГ. "Для хрышчэн-ня язычткау у Вшьт сабралГ каля раю ВяллГ, - пГша ЕрмаловГч, - Гх дзялГлГ на групы (асобна мужчын i асобна жанчын), святары акраплялГ Гх свянцонай вадой i чыталГ Гм малГтвы, а пасля цэлым групам дава-лГ якое-небудзь каталщкае Гмя" [1, с. 28]. Хрышчэнне адбывалася масава, па звестках ЕрмаловГча, толькГ у ВГльнГ i Троках было ахрышчана каля 30 тысяч язычткау [1, с. 228]. Для заахвочвання да хрышчэння,

а таксама для адрознення хрышчоных ад нехрышчоных з Польшчы былi прывезены белыя свiткi, якiя раздавалiся хрышчоным. "Вельмi магчыма, - адзначау М.1. Каяловiч, - што пры гэтым шшыя хрысцiлiся два разы, каб атрымаць дзве свiткi" [7, с. 115]. Праваслауны Вiтаут перайшоу у касцёл пасля таго, як атрымау ад Ягайлы Бярэсце i Гародню [1, с. 223]. Гэтыя звестю даюць падставу лiчыць, што Ягайла да лшу "не хрышчоных" адноау не толью язычнiкау, але асабюта сябе i сваiх братоу, гэта значыць права-слауных. Таму, на наш погляд, няма дастатковых падстау сцвярджаць, што Крэуская унiя смравана была толькi на хрышчэнне лпоусмх язычнiкау. Праваслауны Ягайла i яго праваслауныя браты паказалi прыклад - сталi "ахрышчанымi католiкамi".

На думку прафесара Э. Гудавiчуса, "Лiтву ахрысцша не Польшча, Лiтва хрысцiлася сама" [5, с. 171]: спярша хрышчэнне прыняла шляхта, а затым у ваколщах адмiнiстрацыйных цэнтрау (замкау i двароу) хры-сцiлiся сяляне. У 1387 годзе быу пабудаваны каменны кафедральны каталiцкi сабор у Вшьш. Першыя каталiцкiя прыходы былi аргашзаваны у Вiленскiм i Вiцебскiм княствах, якiя належалi Ягайле. "Прыблiз-на за год у Ливе было уведзена каталщкае веравызнанне, створана i матэрыяльна забяспечана дзеяздоль-ная царкоуная арганiзацыя, - сцвярджае Э. Гудавiчус. - Вялiкае Княства ЛiтоУскае афщыйна стала хры-сцiянскай краiнай. Канфесшнае адставанне ад Еуропы было пераадолена" [5, с. 172].

Некаторыя даследчыш выказваюць меркаванне, што народы Ливы зуам "не прагнулi" i "не хацелГ' прыймаць каталiцкую веру, як аб гэтым сказана у Акце Крэускай унй. Прафесар Каяловiч справядлiва адзначау, што лацiнскае духавенства у Лiтве спачатку складалася з палякау, бо на той час яшчэ не было ль тоусюх каталiцкiх святароу [7, с. 115, 116]. Утвораныя каталiцкiя бiскупствы на тэрыторыi Вялiкага Княства ЛiтоУскага былi падпарадкаваны не непасрэдна Рыму, яны былi уключаны у склад польскай Гне-зенскай царкоунай правiнцыi з падпарадкаваннем новых бiскупау польскаму духавенству. У некаторых выпадках дзеля аховы каталщкага духавенства i падтрымання парадку у месцах, дзе праводзiлася маса-вае акаталiчванне насельнiцтва, былi уведзены узброеныя атрады салдат-католiкаУ, набраных у Польшчы. "Прымусовае акаталiчванне, узмацненне феадальнай эксплуатацып, а таксама парушэнне суверэннасщ дзяржавы увядзеннем польскiх воiнаУ, - адзначау прафесар Юхо, - абвастрылi незадавальненне насель-нiцтва, i яно са зброяй у руках выступша супраць урада" [14, с. 86]. Урад Скiргайлы не мог сваiмi сiламi справiцца з выступленнямi насельнщтва, таму ён скарыстау дапамогу польсюх войск. У 1388 годзе урад Сюргайлы разам з польскiмi войскамi падавiу выступленне насельнiцтва Вiцебскай i Полацкай земляу, але i пасля гэтага выступленш i напады на польсюя войскi не спынялiся па усёй Беларусi i Лiтве [14, с. 86].

У 1387 годзе Ягайла выдау прывше^ якiмi надзялiу каталiцкiя касцёлы землямi, вызвалiу землi каталiцкiх прыходау ад павiннасцей, падаткау i плацяжоу, забаранiу шлюб католшам з праваслаунымi, а у змешаных сем'ях прадпiсвалася апошнiм прыняць каталщтва. У прывiлеi Ягайлы ад 20 лютага 1387 года адзначалася, быццам "лиоусю народ" выказвае "шчырае i свабоднае iмкненне ... у прыняцщ хрышчэння у правую каталiцкую веру" [18, с. 39]. "Свабоднае iмкненне" да каталщкай веры у прывiлеi Ягайлы пад-мацоувалася жорсткiмi прымусовымi мерамi. "Кожны рыцар або баярын, якi прыме каталiцкую веру, -адзначалася у прывiлеi, - i яго наступнш, законныя нашчадкi, маюць i будуць мець поуную i усякую маг-чымасць валодаць, трымаць, карыстацца, прадаваць, адчужаць, абменьваць, даваць, дарыць, паводле сваёй добрай волi i думкi замкi, воласцi, вёсю i дамы i усё, чым уладау бы па бацькоускай спадчыне" [18, с. 39]. Узнiкае пытанне: а калi рыцар цi баярын не пажадае здрадзiць праваслаую i не пяройдзе у каталiцкую веру? А "хто будзе адмауляцца прыняць яе (каталщкую веру - I. Б.), - затсана у прывiлеi Ягайлы, - не павiнен карыстацца нiякiмi вызначанымi правамi" [18, с. 40]. Атрымоувалася, дзецi праваслаунага шляхщча, якi не пажадау прыняць каталщкую веру, паводле прывшея, не атрымаюць па спадчыне бацькоускую маёмасць, шакш кажучы, яны астануцца нi с чым, пераутворацца у жабракоу. Супаставiм даты дакументау: акт Крэускай унй быу падшсаны 14 жнiуня 1385 года, а менш чым праз два гады, 20 лютага 1387 года, пры-вшей Ягайлы прадтсвау усёй шляхце перайсщ у каталщкую веру пад пагрозай страты уласнасщ - асноу-най крынiцы iх iснавання i багацця. Прыведзеныя нормы прывшея Ягайлы дакументальна пацвярджаюць, што Ягайла хрысщу не толькi язычшкау, але прымусовымi метадамi акаталiчвау i праваслауных.

Для Лiтвы i Польшчы у XIV стагоддзi мелася яшчэ адна смяртэльная небяспека - Нямецш (ТэУтонскi) крыжацкi ордэн. Войны ордэна супраць Ливы пачалкя з 1283 года i цягнулкя бесперапынна. Дробныя наезды невялiкiх атрадау крыжакоу, засады перамяжоувалюя больш буйнымi паходамi. Крыжацюя атрады налiчвалi ад некальмх дзесяткау да некалькiх тысяч вошау, паходы цягнулiся ад некалькiх дзён да некальмх тыдняу. У 1284-1328 гады крыжаю сем разоу нападалi на Гродна, аб'ектамi iх нападау былi i iншыя населеныя пункты. Леташсы адзначаюць, што не было года, каб не адбыуся крыжацю паход. Пасля замiрэння ордэна з Польшчай у 1343 годзе агрэаунасць крыжакоу супраць Вялшага Княства Лпоу-скага значна вырасла, павялiчылся маштабы iх паходау. Разбойнiцкiя напады на Вялшае Княства Тэутон-сю ордэн апраудвау быццам ускладзенай на ордэн мiсiяй - хрышчэння язычшкау Лiтвы, далучэння iх да Рымскага касцёла.

Каб выбщь з пад ног крыжакоу падставу для iх паходау на Вялкае Княства, патрэбна было уладам Лiтвы правесцi хрышчэнне яе язычаскага насельнiцтва. Менавiта гэтымi абставiнамi некаторыя даслед-чыкi тлумачаць нормы Крэускага дагавору i захады Ягайлы па хрышчэнню Лiтвы. На погляд некаторых даследчыкау, Крэуская унiя вызвала падставы для самога iснавання Тэутонскага ордэна, бо хрышчэнне язычнiкау Ливы павшна адбыцца не мячом крыжаносцау, а лiтоУскiмi уладамi па умовах унii. Каб адста-яць сваё манапольнае права на хрышчэнне Ливы, крыжаносцы прыклалi намаганнi на зрыу Крэускага пагаднення i яго галоунага пункта - шлюбу Ягайлы з Ядвкай. Было вырашана скарыстаць аутарытэт главы касцёла - рымскага папы. Крыжаносцы у Рыме узбудзш хадайнiцтва прызнаць шлюб Ядвiгi з Ягайлам "незаконным", бо шлюб парушау шбыта "царкоуныя правiлы" на той падставе, што раней Ядвиа была ужо заручана з Вшьгельмам Аустрыйсюм. Папа рымскi прызначыу спецыяльную камiсiю для вывучэння пытання. Але усё абышлося, папская Камiсiя прызнала шлюб Ядвт з Ягайлай законным, яю адпавядау царкоуным правiлам [19, с. 124]. Яшчэ далей пайшоу папа рымсю Урбан VI, якi у сваёй буле ад 19 красавка 1389 года прызнау не толью хрышчэнне Лiтвы, але i назвау Лiтву каталiцкай краiнай [5, с. 172]. Зда-валася, Нямецю ордэн страцiу нават фармальныя падставы для сваiх паходау на Ливу для яе быццам каталiцкага "хрышчэння". Але i пасля булы рымскага папы крыжаю не адмовiлiся ад сваiх разбойнiцкiх набегау на лиоус^ землi. Ордэн не прызнау хрышчэння Ливы намаганнямi Ягайлы, абвясцiу такое хрышчэнне паказным i несапраудным [5, с. 172]. Дакументы сведчаць, што у 1390, 1391, 1392 i 1394 гадах зноу адбылюя буйныя паходы крыжакоу на Вялкае Княства ЛiтоУскае, апроч iх штогод адбывалася па некалькi дробных крыжацюх нападау. У сувязi з тым, што рэлтйныя падставы паходау Ордэна на Ливу зшкш з часу яе хрышчэння па умовах Крэускага дагавора 1385 года, рымсю папа Башфацый IX булай ад 9 верасня 1403 года забарашу крыжацюя паходы супраць Вялiкага Княства Лиоускага. Але фак-тычна крыжацкiя паходы скончылюя только пасля перамогi аб'яднаных лiтоУскiх i польскiх войск над кры-жакамi у Грунвальдскай биве 1410 года.

Супярэчлiва ацэньваецца Крэуская ушя у навуковай лiтаратуры. Некаторыя даследчыкi засярод-жваюць увагу толью на яе станоучых вынiках. Польсю гiсторык, акадэмiк В. Грабеньскi, адзначае, што Крэуская ушя "сыграла важную ролю i для Ягайлы, i для малапольсюх паноу", бо яна утрымлiвала iдэю "пад'ёму лiтоУска-рускага насельнщтва да вялiкасцi заходняй цывiлiзацыi" [19, с. 119].

Прафесар А. Грыцкевiч звяртае увагу на тое, што дзякуючы Крэускай унп удалося лквщаваць пагрозу з боку Тэутонскага Ордэна, перамагчы яго у Грунвальдскай биве 1410 года, адкрыць гандлёвыя новыя шляхi, а таксама культурнае зблiжэнне з iншымi краiнамi Еуропы [20]. Станоуча ацэньваюць вы-нiкi Крэускай унп прафесар А.Ф. Вшнеусю [21, с. 56] i прафесар Т.I. Доунар [22, с. 57].

Польскiя псторыю Ю. Бардах, Б. Леснадорскi, М. Шетрчак таксама разглядаюць Крэускую ушю як спробу узмоцнiць польска-лiтоУскi блок супраць Нямецкага ордэна, а таксама каб аблегчыць лиоусюм панам захаваць сваё панаванне над праваслауным насельнщтвам, якое складала большасць у Вялшм Княстве [16, с. 123].

Некаторыя даследчыю iмкнуцца у сваiх працах надаць Крэускай унii больш узважаную ацэнку, адзначыць як станоучыя, так i адмоуныя яе бакi.

Прафесар Я.А. Юхо адзначае, што Крэуская утя дала пачатак трываламу саюзу абедзвюх дзяржау, садзейшчала барацьбе супраць анямечвання, разам з Вшенска-Радамскай ушяй 1401 года адыграла важную ролю у разгроме войск Тэутонскага ордэна у Грунвальдскай биве 1410 года. Але, з другога боку, прафесар Юхо ацэньвае умовы Крэускай унп "несуразнымi i кабальнымГ [14, с. 84], бо ушя садзейшчала прымусоваму акаталiчванню насельнщтва Вялкага Княства, узмацненню феадальнага прыгнёту [23].

Насцярожана да умоу Крэускай унii адносщца i М.I. Ермаловiч: "Хаця знешне Крэуская ушя насша характар персанальнай дынастыi, якой яе i лiчаць даследчыкi, аднак маюць больш рацыю тыя, хто называе яе шкарпарацыяй Вялкага Княства Лиоускага у Польскае каралеуства" [1, с. 223].

На наш погляд, у ацэнцы Крэускай унп некаторымi даследчыкаш з поля зроку выпускаецца яшчэ адна важная акалiчнасць. Справа у тым, што у сярэдзiне 80-х гадоу XIV стагоддзя мелюя два варыянты жанщь-бы Ягайлы - на польскай каралеве Ядвiзе цi на дачцы Дзмiтрыя Данскога. Iнакш кажучы, перад Ягайлам меуся выбар вектара гiстарычнага развщця Вялжага Княства: заходт - польсю, щ усходт - маскоусю.

Дзмiтрый Iванавiч Данскi (1350-1389 гг.) - вялш князь маскоусю i уладзiмiрскi, праваслауны, у сваёй палиыцы абапiрауся на аутарытэт i падтрымку Сергiя Раданежскага. Менавiта ён першы з мас-коУскiх князёу узначалiу барацьбу супраць татара-манголау i перамог iх у КулiкоУскай бiтве, што i пак-лала пачатак вызваленню Русi ад татара-мангольскага панавання. За гэту биву ён празваны Дансюм (бiтва адбылася каля упадзення раю Няпрадвы у Дон). Пры Дзмирып Данскiм Масква замацавала кiруючае ста-новiшча у рускiх землях. Усходт, маскоусю, вектар развiцця таксама узмоцшу бы становiшча Вялiкага Княства i самога Ягайлы, дапамог бы пазбегнуць прымусовага акаталiчвання насельнiцтва, якое пасля

Крэускай унй шмат у чым нагадвала грамадзянскую вайну. Але Ягайла выбрау шшы варыянт, ён ажашу-ся на Ядвiзе i стау каралём Польшчы.

Маюцца падставы сцвярджаць, што Ягайла свядома пазбягау сувязяу з усходам - з Маскоусюм княствам. Нагадаем: у Кулшоускай бiтве Ягайла выстуту саюзнiкам ардынскiх сiл на чале з Мамаем, хаця у бпве супраць войска Дзмпрыя Данскога не удзельшчау, бо да пачатку бiтвы спазнiуся, таму без бою вярнууся назад у Лiтву. Не рэалiзавалася i другая спроба усталявання дзяржауных сувязей с мас-коусюм княствам. Сын Дзмiтрыя Данскога Васшь, вяртаючыся ад хана праз Малдавда i Валынь, заехау у Луцк да Впаута. Тут ён пазнаёмiуся з дачкою Вiтаута Софiяй, якая яму спадабалася i нават была з iм заручана. Ягайла варожа аднёсся да заручын, па сведчанш М.1. Каяловiча, памiж Вiтаутам i Ягайлам на гэтай глебе адбылкя "непрыемныя размовы", узмоцнiлася iх "старая варожасць" да такой ступенi, што Впаут прымушаны быу у 1390 годзе юнуцца ва уцёкi у Прусiю, да нямецкiх рыцарау [7, с. 117]. Перамог заходш вектар пстарычнага развщця Вялшага Княства, ям знайшоу сваё юрыдычнае замаца-ванне у Акце Крэускай унй 1385 года.

Таим чынам, у заключэнне праведзенага даследавання можна зрабщь наступныя высновы:

- Крэускай унй належыць лёсавызначальнае значэнне для Беларусi, Ливы i Польшчы;

- па умовах унй вялт князь лиоусю Ягайла атрымау польскi прастол, тым самым быу пакла-дзены пачатак у развщщ дзяржауных сувязей Вялiкага Княства Лпоускага i Каралеуства Польскага - пе-рыяду персанальных унiй, ям доужыуся да Люблiнскай унй 1569 года;

- аб'ектыуна ушя была выгадна не толькi Вялшаму Княству ЛiтоУскаму i Польшчы, але i народам Усходняй Еуропы, бо аб'ядноувала алы супраць агрэси крыжакоу, садзейшчала развiццю вытворчых сiл i гандлёвых сувязяу памiж дзяржавамi. Разам з тым Крэуская ушя мела i адмоуны уплыу на Вялшае Княства, бо садзейнiчала польскай экспанп на яго землi, прымусоваму акаталiчванню насельнiцтва, якое пасля Крэускай унй набыло рысы грамадзянскай вайны.

Асноуны вынiк навуковага даследавання - рэалiзаваны захад палiтыка-прававога аналiзу леташс-ных дадзеных аб спробах надаць Ливе статус каралеуства.

Л1ТАРАТУРА

1. Ермаловiч, М. Беларуская дзяржава Вялiкае княства Лпоускае / М. Ермаловiч. - Мшск : Беллiтфонд, 2000. - 448 с.

2. Коялович, М.И. Чтения по истории западной России / М.И. Коялович. - Минск : БелЭН, 2006; Турчинович, И.В. Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен / И.В. Турчинович. - Минск : БелЭН, 2006; Ластоусю, В.Ю. Кароткая псторыя Беларуа / В.Ю. Ластоусю. - Мшск : Ушверспэцкае, 1992; 1гнатоусю, У.М. Каротю нарыс гiсторыi Беларусi / У.М. 1гнатоусю. - Мiнск : Беларусь, 1992; Доунар-Запольсм, М.В. Гiсторыя Беларуа / М.В. ДоУнар-Запольскi. - Мшск : БелЭН, 1994; Ермаловiч М. Беларуская дзяржава Вялкае княства Лпоускае / М. Ермаловiч. - Мшск : Беллифонд, 2000.

3. Юхо Я.А. Каротю нарыс гiсторыi дзяржавы i права Беларуа / Я.А. Юхо. - Мшск : Ушверспэцкае, 1992; Доунар Т.1. Гiстор^Iя дзяржавы i права Беларуа / Т.1. Доунар. - Мiнск: Амалфея, 2007; Вшнеусш, А.Ф. Гiстор^Iя дзяржавы i права Беларуа / А.Ф. Вшнеусю. - Мшск : Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003; Кузнецов И.Н. История государства и права Беларуси / И.Н. Кузнецов, В.А. Шелкопляс. - Минск : Тесей, 2004.

4. Бардах Ю. История государства и права Польши / Ю. Бардах, Б. Леснодорский, М. Пиетрчак. - М. : Юрид. лит., 1980; Грабеньский, Вл. История польского народа / Вл. Грабеньский. - М. : МФЦП, 2006.

5. Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года / Э. Гудавичюс. Т. 1. - М. : Фонд имени И. Д. Сытина, ВАЬЯШ, 2005. - 679 с.

6. Вшнеусю, А.Ф. Псторыя дзяржавы i права Беларуа у дакументах i матэрыялах : Са старажытных часоу да нашых дзён : Акт Крэускай унй 1385 года / А.Ф. Вшнеусю, Я. А. Юхо. - Мшск : Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. - С. 32-34.

7. Коялович, М.И. Чтения по истории западной России / М.И. Коялович. - Минск : БелЭН, 2006. - 474 с.

8. 1гнатоусм, У.М. Каротю нарыс пстерыи Беларуа / У.М. 1гнатоусм. - Мшск : Беларусь, 1992. - 188 с.

9. Хрошка Быхауца // Беларусюя леташсы i хрошм. - Мшск : Беларуси кшгазбор, 1997. - С. 69-166.

10. Леташс вялшх князёу Лпоусюх // Беларусюя леташсы i хронш. - Мшск : Беларус. кшгазбор, 1997. -С. 47-68.

11. Народная газета. - 1992. - 25 жшуня. - С. 3.

12. Сенкевич, Г. Крестоносцы / Г. Сенкевич. - М. : ЭКСМО, 2005. - С. 58, 59.

13. Археалопя i нумiзматыка Беларуа : энцыкл. / рэдкал.: В.В. Гетау [i шш.]. - Мшск : БелЭН, 1993. -С. 630.

14. Юхо, Я.А. Каротм нарыс псторьи дзяржавы i права Беларуа / Я.А. Юхо. - Мшск : Ушверспэцкае, 1992. - 267 с.

15. Доунар-Запольсю, М.В. Псторыя Беларуа / М.В. Доунар-Запольсю. - Мшск : БелЭН, 1994. - 509 с.

16. Бардах, Ю. История государства и права Польши / Ю. Бардах, Б. Леснодорский, М. Пиетрчак. - М. : Юрид. лит., 1980. - 558 с.

17. Турчинович, И.В. Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен / И.В. Турчинович. - Минск : БелЭН, 2006. - 590 с.

18. Вшнеусю, А.Ф. Псторыя дзяржавы i права Беларуа у дакументах i матэрыялах : Са старажытных ча-соу да нашых дзён : Прывшей вялшага князя Штоускага i караля Польскага Уладзклава (Ягайлы). 20.02.1387 г. / А.Ф. Вшнеусш, Я.А. Юхо. - Мшск : Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. - С. 39-41.

19. Грабеньский, Вл. История польского народа / Вл. Грабеньский. - М. : МФЦП, 2006. - 572 с.

20. Грыцкевiч, А. Крэуская ушя 1385 г. / А. Грывд^ч // Энцыкл. псторып Беларуа : у 6 т. - Мшск, 1999. -Т. 5. - С. 287.

21. Вшнеусю, А.Ф. Псторыя дзяржавы i права Беларуа / А.Ф. Вшнеусю. - Мшск : Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003. - 319 с.

22. Доунар, Т.1. Псторыя дзяржавы i права Беларуа / Т.1. Доунар. - Мшск : Амалфея, 2007. - 400 с.

23. Юхо, 1.А. Крэуская ушя 1385 / 1.А. Юхо // Статут Вялшага княства Лиоускага 1588 : Тэксты. Давед. Камент. ; рэдкал.: 1.П. Шамякш (гал рэд.) [i шш.]. - Мшск : БелСЭ, 1989. - 496 с.

Пастуту 06.02.2018

MODERN POLITICAL AND LEGAL ASSESSMENT OF KREVSK UNION 1385

I. BASIUK

It is noted that Krevsk union is of global importance in the history of the statehood of Belarus, it ushered in a new stage in the development of public relations of the Grand Duchy of Lithuania and Poland - stage personal dynastyk union, which lasted until the Union of Lublin in 1569. The political and legal analysis Krevsk Union is given, the causes and consequences of its conclusion are examined. The assessment of Belarusian, Polish and Lithuanian researchers of the legal status of the Grand Duke of union conditions are analyzed. two possible vector historical development Grand Duchy Lithuania are considered - southwest (Union Poland), and northeast (union with Moscow) shown circumstances selection Yahajlo Western vector development Principality. Crusaders shown inconsistency alleged religious motives of their trips to Lithuania. It is noted that Krevsk union objective was beneficial not only to the Grand Duchy of Lithuania and Poland, but also the peoples of Eastern Europe, as the united force against the Crusaders aggression contributed to the development of production and trade ties between the states. However, the union also had a negative effect on the Grand Duchy, as promoted the expansion of the Polish feudal lords on his land, forcibly stick a catholic faith of the population.

Keywords: Krevo union, the Kingdom of Poland, Grand Duchy of Lithuania, Grand Duke of Lithuania, King of Poland, Orthodox Christianity, Catholicism, the Crusaders, the development of vectors.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.