Научная статья на тему 'МАСТАЦКАЯ ВОБРАЗНАСЦЬ З ЭКЗІСТЭНЦЫЙНЫМІ КАНАТАЦЫЯМІ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІРЫЦЫ МЯЖЫ ХХ-ХХІ СТСТ'

МАСТАЦКАЯ ВОБРАЗНАСЦЬ З ЭКЗІСТЭНЦЫЙНЫМІ КАНАТАЦЫЯМІ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІРЫЦЫ МЯЖЫ ХХ-ХХІ СТСТ Текст научной статьи по специальности «Языкознание и литературоведение»

CC BY
47
8
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
БЕЛАРУСКАЯ ЛіТАРАТУРА / ЛіРЫКА / ЭКЗіСТЭНЦЫЯ / КАНАТАЦЫЯ / МАСТАЦКАЯ ВОБРАЗНАСЦЬ / СМЕРЦЬ / АДЗіНОТА / КАХАННЕ

Аннотация научной статьи по языкознанию и литературоведению, автор научной работы — Анцімонік А. В.

Разгледжаны мастацкія тэксты беларускіх паэтаў, актыўных на мяжы ХХ-ХХІ стст., з трох розных пакаленняў. Аналізуецца лірыка з вобразамі, якія ўтрымліваюць экзістэнцыйныя складнікі. Зроблены кароткі агляд навуковай літаратуры па тэме артыкула. Вылучаны праблемы смерці, адзіноты і кахання, якія асэнсаваны ў беларускай лірыцы з выкарыстаннем экзістэнцыйных канатацый.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

ARTISTIC IMAGERY WITH EXISTENTIAL CONNOTATIONS IN THE BELARUSIAN LYRICS OF THE TURN OF THE XX-XXI CENTURIES

The article considers of the books of Belarusian poets, who are active at the turn of the XX - XXI centuries, from three different generations. There is an analysis of lyrics with images that contain existential components. There is a brief review of the scientific literature on the topic of the article. There are selected problems of death, loneliness and love, which are understood in the Belarusian lyrics with using existential connotations.

Текст научной работы на тему «МАСТАЦКАЯ ВОБРАЗНАСЦЬ З ЭКЗІСТЭНЦЫЙНЫМІ КАНАТАЦЫЯМІ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІРЫЦЫ МЯЖЫ ХХ-ХХІ СТСТ»

ЛИТЕРА ТУРОВЕДЕНИЕ

УДК 821.161.3.09-1

МАСТАЦКАЯ ВОБРАЗНАСЦЬ З ЭКЗ1СТЭНЦЫЙНЫМ1 КАНАТАЦЫЯМ1 У БЕЛАРУСКАЙ Л1РЫЦЫ МЯЖЫ ХХ-ХХ1 стст.

А.В. АНЦМОНШ (Беларуск дзяржауны ушверсШэт, Мтск) [email protected]

Разгледжаны мастацтя тэксты беларускгх паэтау, актыуных на мяжы ХХ-ХХ1 стст., з трох розных пакаленняу. Анал1зуецца л1рыка з вобразамг, як1я утрымл1ваюць экз1стэнцыйныя складнт. Зроблены каротт агляд навуковай лтаратуры па тэме артыкула. Вылучаны праблемы смерц1, адзгноты I кахання, як1я асэнсаваны у беларускай л1рыцы з выкарыстаннем экзктэнцыйных канатацый.

Ключавыя словы: беларуская лтаратура, л1рыка, экз1стэнцыя, канатацыя, мастацкая вобразнасць, смерць, адзтота, каханне.

Уводзшы. Да экзютэнцыйных праблем, яюя звычайна разглядаюцца у мастацкай лиаратуры, адно-сяцца пошую сэнсу жыцця i усведамленне наканаванасщ смерщ, разуменне кахання i свабоды, абсурдна-сцi свету i неабходнасцi таго асабютага выбару памiж "дабром" i "злом", што чалавек вымушаны рабщь усвядомлена - i не раз на працягу свайго жыцця. У кола названых праблем уваходзщь увесь феномен дра-матычнага светауспрымання: са страхам, вшой, трывогай, пакутамi асобы, якая адчувае сваю адзiноту у свеце i у цэлым космасе. Зразумела, што экзктэнцыйныя пытаннi пастаянна прыцягваюць увагу маста-коу. Кожнае новае тсьменнщкае пакаленне прыносiць у лиаратуру свае варыянты адказау на згаданыя пытаннi. I тым не менш яны заусёды застаюцца адкрытымц канчаткова i па-за пэуным пстарычным часам адказаць на iх немагчыма. Яны вырашаюцца кожным асабiста, "тут" i "цяпер". Разам з тым экзютэнцыйная праблематыка вывучаецца фiласофiяй як навукай; экзктэнцыйнае светаадчуванне звязанае i з вывучэннем псiхалогii, сацыялогii, што важна для разумення унутранага свету асобы, зштаванага з працэсамi у соцыуме.

Экзiстэнцыйныя матывы аналiзавалiся як непасрэдна фiлосафамi-экзiстэнцыялiстамi (Ж.-П. Сартрам, А. Камю, М. Хайдэгерам, К. Ясперсам, М. Бярдзяевым i шш.), так i большасцю мысляроу i даследчы-кау розных часоу, сярод яюх мэтазгодна згадаць С. К'еркегора, А. Шапэнгауэра, Ф. Нiцшэ, Э. Фрома, Т. Гобса, М. Шэлера, а таксама пахолагау i пахатэрапеутау I. Ялома, Р. Мэя, Л. Бшсваргена, iнш. Сярод найбольш уплывовых работ, што выдавалiся на рускай мове у Беларусi, Расii, Украше на працягу 19902000-х гг., варта вылучыць наступныя: "Фiласофiя экзктэнцыятазму: Фiласофiя юнавання" О.Ф. Больнава (пер. з ням.; Санкт-Пецярбург, 1999); "Фшасофская антрапалогiя: нарысы гiсторыi i тэорьи" Б. Маркава (Санкт-Пецярбург, 1997); "Смерць i яе адносiны да непарушнасщ нашай iснасцi" з працы "Метафiзiка палавога кахання" А. Шапэнгауэра (пер. з ням.; Санкт-Пецярбург, 2008); "Быццё i час" М. Хайдэгера (пер. з ням.; Масква, 1997); "Пра прызначэнне чалавека" М. Бярдзяева (1993); "Хвароба у кiрунку да смерщ" С. К'еркегора (пер. з дацк.; Масква, 2014); "Пра смерць i памiранне" Э. Кюблер-Рос (пер. з англ.; Юеу, 2001); "Iмкненнi i iх лёс" З. Фрэйда (пер. з ням.; Масква, 1999); "Эрас i цывiлiзацыя" Г. Маркузэ (пер. з англ.; Масква, 2003); 'ТШф пра Сiзiфа" А. Камю (пер. з фр.; Масква, 2011); "Уцёю ад свабоды" (пер. з англ.; Масква, 1990) i "Мастацтва кахаць" (пер. з англ.; Санкт-Пецярбург, 2002) Э. Фрома; "Сэнс кахання" У. Салауёва (Масква, 1892-1894).

Вывучэнне праяу фiласофii экзiстэнцыялiзму непасрэдна у мастацкай лиаратуры ХХ ст. утрымлiва-ецца у працах: "Экзiстэнцыялiзм у фшасофп i лiтаратуры" Е. Косака (пер. з пол.; Масква, 1980); "Экзктэн-цыялiзм i сучасны амерыканскi раман" Т. Дзянiсавай (Кiеу, 1985); "Этыка кахання i метафiзiка сваволь-нщтва" Ю. Давыдава (Масква, 1989); "Экзктэнцыйная традыцыя у рускай лiтаратуры ХХ стагоддзя. Дыя-логi на мяжы стагоддзяу" В. Заманскай (Масква, 2002); "Беларуская проза XX стагоддзя у еурапейсюм лiтаратурным кантэксце: экзiстэнцыялiзацыя духоунага свету героя" Т.М. Тарасавай (Мшск, 2013).

Работы, прысвечаныя агляду сучаснай беларускай лiрыкi у цэлым, у беларусюм лiтаратуразнаустве з'яуляюцца рэгулярна: гэта кшп У. Гнiламёдава "Ад дауншы да сучаснасцi" (Мiнск, 2001); А. Бельскага "Краса i смутак" (Мшск, 2000), "Галасы i вобразы" (Мшск, 2008); В. Русшка "Сучасная беларуская паэзiя: творчыя iндывiдуальнасцi" (Вiцебск, 2005); I. Шматковай "Беларуская жаночая паэзiя другой паловы ХХ стагоддзя" (2017); С. Калядка "Беларуская сучасная жаночая паэзiя: мастацкiя канцэпцыi «жаночага» шчасця" (Мiнск, 2010), "«Жаночае» i «мужчынскае» пiсьмо у сучаснай беларускай паэзп" (Мiнск, 2017). С. Калядка з'яуляецца таксама аутарам артыкула "Экзютэнцыяльныя праблемы у беларускай паэзii" (2011).

Аб'ектам даследавання тут сталi выбраныя праявы экзктэнцыял1зму як напрамку фшасофи у паэзii Я. Ку-палы, А. Вярцiнскага, Н. Мацяш, В. Шнша, Т. Бондар, Я. Яшшчыц.

Паэзiя моладзi з мяжы 1990-2000-х гг. аналiзуецца у манаграфiях А. Бязлепкшай "Разам i паасобку: Таварыства «Тутэйшыя»: Гiсторыя, асобы, жанры" (Мшск, 2003); А. Брадзiхiнай "Сучасная беларуская штымная лiрыка: тэндэнцыi i перспектывы развщця" (Гомель, 2009); К. Бартноускай (Katarzyna Bort-nowska) "Bialoruski postmodernizm: Liryka «pokolenia Bum-Bam-Litu»" (Варшава, 2009); А. Макмшна «Writing in a raid climate: belarusian literature from the 1970s to the present day» (Лондан, 2010) i "Рунь: Маладыя беларускiя паэты пачатку ХХ1 стагоддзя" (Мiнск, 2016); I. Скарапанавай "Поставангардызм Вiктара Жыбуля" (Мiнск, 2018). Неабходна назваць таксама шзку навуковых артыкулау I.C. Скарапанавай: "Теоретик белорусского поставангардизма: Юрась Борисевич" (2010), "Канцэптуалкцюя праекты Вiктара Ыванова" (2010), "Ироничный маскарад: В. Бурлак" (2010), "Функцыя штэртэкстуальнасщ у творах Андрэя Хадановiча" (2012); "Друкапiсы Змiцера Вiшнёва" (2012), "Калядныя вершы Андрэя Хадановiча" (2013), "«Минская школа» на рубеже XX-XXI вв." (2016); а таксама аутарэфераты кандыдацюх дысертацый Т. Дубоускай "Традыцыя паэзii Максiма Танка з акцэнтаванай нацыянальна-культурнай канцэптуаль-насцю у беларусюм верлiбры ХХ - пачатку XXI ст." (2015) i А. Бараноускага "Сучасная беларуская фша-софская лiрыка: праблематыка, вобразнасць, стыль" (2019).

У працах з галшы беларускай лггаратурнай крытыкi таксама утрымлiваецца аналiз сучаснай паэзп: вылучым выданнi Г. Юслщынай "Blonde attack" (Мiнск, 2003), "Новая лггаратурная сiтуацыя: змена куль-турнай парадыгмы" (Мiнск, 2006), "Культурны градыент: iдэi, манiфесты, кiрункi беларускай лггаратуры на мяжы XX-XXI стагоддзяу" (Мшск, 2015); А. Бязлепкшай "100 слоу пра сучасную беларускую лиара-туру" (Мiнск, 2012); В. Акудовiча "Разбурыць Парыж" (Мiнск, 2004); I. Шауляковай "Рэстаурацыя шчы-расцi" (Мiнск, 2005), "Сапраудныя хронiкi ПоУнi" (Мiнск, 2011); Л. Сшьновай "Крышталёвы сад" (Мшск, 2007); С. Дубауца "Вершы" (Мшск, 2007); Л. Алейшк "Пясочны гадзшшк" (Мiнск, 2010); Л. Галубовiча "Сыс i кулуары" (Мiнск, 2010).

Разам з тым праблемы i матывы з экзiстэнцыйнымi канатацыямi i iх увасабленне у беларускай паэзii пачатку XXI ст. яшчэ не станавшся элiмiнаваным, самадастатковым прадметам увагi у сучасных навуковых даследаваннях. Аднак ёсць вщавочная неабходнасць, па-першае, у выяуленш характарыстык лiрыч-нага суб'екта беларускай паэзп, створанай падчас чарговай пераломнай эпохi з яе "чалавекам памежжа", i, па-другое, у новых ацэнках мастацкага мыслення значных беларусюх паэтау, што актыуна працавалi на пераходзе з XX у XXI стст. менавиа у анталагiчным ракурсе: з трактоукамi праблем дзейснага i ме-тафiзiчнага быцця, грамадскага i асабiстага жыцця, фiзiчнай i духоунай смерцi.

Асноуная частка. Пытаннi чалавечага iснавання у лiрыцы XX ст. аформшся у адзiнае праблемнае поле экзютэнцыйнай свядомасцi. Аднак яе выяуленне паэтамi старэйшымi i маладзейшымi будзе адрозным па экзiстэнцыйных канатацыях.

З пэунай доляй умоУнасцi варта вылучыць асобныя групы персаналiй беларускiх паэтау трох пака-ленняу - па прыкметах творчай актыунасщ менавiта у перыяд 1980-х - 2010-х гг. i па прадстаунiчасцi, прыз-нанасщ у беларускiм лiтаратурным працэсе, па яскравасщ i сфармiраванасцi щыястыляу. Безумоуна, кожны паэт з кожнай генерацьй меу i мае вельмi адрозныя эстэтычныя прыхiльнасцi. Блiзкiя кожнаму ^i i эстэ-тычныя густы фармiравалася у адрозных умовах: у савецкую эпоху - у генерацыi старэйшых (з такiмi выбiтнымi творцамi, як Р. Баравшова, А. Bярцiнскi, Г. Каржанеуская, Н. Мацяш, А. Разанау, Я. СiпакоУ i М. Стральцоу. Апошнi сышоу з жыцця у 1987 г., але i сёння застаецца для моладзi "лiдарам меркаван-няу"); затым, з часоу фармiравання новай беларускай дзяржаунасцi i культурна-нацыянальнага адраджэння 1990-х гг. - сярэдняе пакаленне (гэта I. Бабкоу, Г. Дубянецкая, В. Шнiп, Л. Рублеуская, Л. Сом, А. Сыс i А. Мiнкiн); i з сучаснага этапу сацыяльна-культурнага развiцця айчыннай лиаратуры - генерацыя ад-носна маладзейшых паэтау (гэта Ц. Велет, З. Вшнёу, В. Гапеева, А. Дуброусю-Сарочанкау, В. Жыбуль, Н. Кудасава, М. Латышкевiч, В. Морт, А. Рудак, В. Рыжкоу, В. Трэнас, А. Xадановiч i Ю. Цiмафеева).

Праблема смерц1. Для паэтау старэйшага пакалення, у чыiх вершах мы вылучылi танат^гчныя вобразы з экзiстэнцыйнымi канатацыям^ найбольш характэрныя два варыянты асэнсавання названай праблемы.

Па-першае, яна звязвалася са спакойнымi развагамi (часам наблiжанымi да фiласафем) лiрычнага суб'екта пра звычайны ход жыцця. Смерць малявалася як натуральная, зададзеная перспектыва любога асобнага лёсу. Да сярэдзiны 1980-х гг. паэты часта трактавалi смерць у дыдактычным плане: веды пра скон павшны скiроУваць чалавека да годнага жыцця (А. Вярцшсю "Сярод вялiзнай, на увесь свет, вайны..."; Г. Каржанеуская "Я гэтак гляджу ."; М. Стральцоу "Ускраша абвалаклася дымам." i iнш.). Пры гэтым, паводле беларусюх традыцый, можна зауважыць (у вершах Я. Сшакова, iнш.) пэунае табу на выкары-станне лексемы "смерць". Замест яе выкарыстоуваюцца сталыя метафары або перыфразы (выправiцца да продкау, вярнуцца дадому).

Па-другое, смерць адмаулялася лiрычным суб'ектам, i пры гэтым у мастацюх вобразах былi зауваж-ныя канатацыi трывогi або iрацыянальнага страху перад невядомасцю, што чакае кожнага за сакрамен-тальнай рысай. Такiя матывы пашырылiся з наблiжэннем XXI ст. На яго сыходзе у лiрыцы старэйшых

паэтау вобраз смерщ як небыцця вылучыуся на першы план. Семантыка смерцi распаусюдзiлася на вобра-зы сну, непрытомнасцi ("Мы цёплыя, пакуль жывём..." Г. Каржанеускай; "Сон", "Як птушка" А. Разанава). Памiранне асэнсоуваецца таксама праз зварот да вобразау нiзу, долу, дна ("У Бога многа не прасще..." Г. Каржанеускай; "Дарога" А. Разанава), беззваротнасщ ("Слова на развiтанне. Пярэдадзень мшешума"

A. Вярцiнскага), выйсця, пераходу ("Цела - плынь...", "Кладкi" А. Разанава; "I гэты вечар" Н. Мацяш), лютасщ, лiха i бязлiтаснасцi ("Ведау, што мы смяротныя...", "Ад чаго мой сум" А. Вярцшскага). Часам канатацыи смерцi узнiкаюць пры узгадванш восенi i вечара ("Асеннi вечар" А. Вярцшскага), прорвы ("Вя-нок" Н. Мацяш), чэрапа ("Пячора" А. Разанава) i падобнага. Арыгiнальны вобраз падвоенай у сне свядо-масщ з канатацыяй смерцi знаходзiм у вершы "Напэуна, гусi на бяду..." М. Стральцова:

Тады я глянуу на зямлю, Дзе засталiся чалавею, I зразумеу, як я люблю Усё тыя ж паплавы i рэкi.

Што толькi мiг -

i ужо табе Нi спадзявання, нi вяртання, Што будзеш плакаць у журбе -Без даравання, без адхлання...

Што я хацеу, што я хацеу, Што за праява адбылася?.. Я снiу, што сам я адляцеу -Душа узяла i засталася [10, с. 424].

У паэтау сярэдняга пакалення праблема смерщ таксама разумеецца як фатальнае завяршэнне жыцця. Якраз прадстаунiкi гэтай генерацыи (I. Бабкоу, А. Мшкш, iнш.) пастаянна i публiчна сцвярджаюць свой тетэт перад асобай i спадчынай Мiхася Стральцова (напрыклад, бяруць удзел у Стральцоусюм фэсце -штогадовым мiжнародным фестывалi паэзii, яю праводзiцца у Мiнску з 2012 г.). Яны звяртаюцца да ха-рактэрных вобразау-выяу жыцця, знiтаванага са смерцю, праз экзктэнцыйныя канатацыi. !х знаходзiм у вершы "Вакно" I. Бабкова:

Надзейны прытулак далёкай i зрэбнай начы

(а можа жыццё што так прамшае праходзiць шукае напраудзе а гэтай гадзше)

Адбiтак празрысты асьветлены

дауна памерлы [1, с. 25].

Аднак паэтам сярэдняга пакалення блiзкая не толью фшасофская мадальнасць у роздумах пра скон. Яны падкрэ^ваюць таксама сваё памкненне да жыцця з яго асалодамь У iх вершах карэляцыя "жыццё -смерць" разглядаецца як каузуальная, а не антытэтычная. Пакуль жыццё доужыцца, лiрычны суб'ект, ты-повы для лiрыкi гэтай генерацыi, вызнае i горыч, i асалоду. Больш за тое: сам скон нярэдка набывае пазiтыуныя канатацыi. Калi герою прыходзщца жыць поруч са здрадай, страхам, няволяй, то юнаванне робщца або роуным скону, або менш прывабным за яго ("Калi восень..." I. Бабкова, "Хто мы" Г. Дубянец-кай, "Човен харона. Калi жыццё нашчэнт згалее." А. Мшкша, "Максiму" Л. Рублеускай, "Я баяуся стра-цiць волю." Л. Сом, "Я дарэшты у тваёй уладзе..." А. Сыса, "Ты ведаеш дауно, што мы памром."

B. Шнша, iнш.). З такога пункту гледжання вырастае стауленне да смерцi як да збавення - забыцця-спакою, "шрваны... - стану без жаданняу" [4, с. 252]. Так, напрыклад, у А. Мшкша (ХХХ!У. ВАЛУН) сустракаем наступныя вобразы з канатацыямi смерцi:

Дзьмухай не дзьмухай на прысак - нiяк

Попел ачахлы не запалымнее...

Шэры валун, ты мне - першы сваяк:

Сам я штодзень усё больш камянею [5, с. 40].

Адметна, што паэтыка вершау пра смерць блiзкага чалавека больш традыцыйная, з натуральнымi ма-тывамi роспачы, непрыняцця страты (напрыклад, "Я не дам табе памерщ..." Л. Сом, "Песня пра каханне" А. Сыса, "Пахмелле" Г. Дубянецкай, "Кавярня" I. Бабкова, "ЬХ1Х. Лiтаратурныя фрагменты. 4. Машэка "Мапла льва" А. Мшкша).

Найбольш мастацкiх вобразау смерцi створана паэтамi з маладзейшай генерацыi. Пры гэтым лiрыч-ныя (i ролевыя) героi гэтых паэтау часта робяцца выразнiкамi эпатажу, падкрэсленай абыякавасцi да фак-тау скону, адсутнасцi страху i пэунага пафасу мiстычнасцi дзякуючы прыёмам парадаксальнай эстэтыза-цыi альбо iронii ("што скура нованароджанага дш..." Ц. Велета, "я вязу на пахаванне вянок..." З. Вiшнёва, "МНЕ белым кггом..." В. Гапеевай, "Мы щзём па-над хвалямi велiчнай часавай плыш..." А. Дуброускага-Сарочанкава, "Сусвет - вялiзнае Гестапа..." В. Жыбуля, "Калi маё жыццё свой шлях завершыць..." Н. Ку-дасавай, "Ода да Брани" В. Морт, "Бабуля слухае музыку" А. Рудака, "самае щкавае" В. Рыжкова, "Смак адчаю" В. Трэнас, "З неба падаюць абрыкосы..." А. Хадановiча, "Бабулi" Ю. Цiмафеевай).

Менавiта гэтае пакаленне упершыню у беларускiм прыгожым пiсьменстве зрабша банальнай тэмай суiцыд. Маладзейшыя паэты спрэс агучваюць, "пражываюць" праз сваiх персанажау шырокi спектр эмо-цый, датычных самагубства ("па небасхiле цёмным караскалася чародка птушак..." Ц. Велета, "вось боута-юся на вяроуцы..." З. Вiшнёва, "Ружовыя галюцынацыи..." В. Гапеевай, "Серыйнае самазабойства" В. Жыбуля, "Калi сэрца прасякнутае святлом сущыду..." Н. Кудасавай, "Альберт Эйнштэйн" А. Рудака, "Верш калясамурайскай тэматыю" В. Рыжкова, "Чужынец" В. Трэнас, "Спеу аб маiм суiцыдзе" А. Хадановiча). Трэба прызнаць, што распаусюджанасць такiх матывау у мастацкiм паэтычным свеце дастаткова дакладна адлюстроувае рэальную жыццёвую статыстыку [12, с. 39].

Праблемы адзiноты i кахання. 1дэя адзiнокага чалавека i пошуку уласнага месца у варожым свеце, адна з важнейшых у фiласофii экзютэнцыятазму, па-мастацку увасоблена у тэкстах паэтау з уах трох па-каленняу. Пошук чалавекам свайго прызначэння набывае асаблiвае значэнне у сiтуацыi перад "знакам смертнасщ сваёй" (верш А. Вярцшскага "Ад чаго мой сум", [2, с. 85]). Паэты старэйшай генерацьи часцей за шшых свядома фiксуюць змены, непазбежныя праз злом былой эпохк свет перастае быць утульным, i лiрычны герой губляе давер да яго. Абвострана гучаць матывы унутранага дыскамфорту, самоты, адчу-жанасцi, сенсорнага голаду, а таксама супращу тэатралiзацыi i фальшу новай штодзённасщ. Больш важнай становiцца не канстатацыя факта, а эмоцыя, мадальнасць супрацiву негатыуным праявам у грамадстве. Пры гэтым з былых часоу усё яшчэ застаюцца актуальнымi (або абнауляюцца) i публiцыстычны пафас, i памкненне да непасрэднай лiрычнай споведзь Адкрыта выказваецца скепсiс, сумненнi у магчымасцi са-мапазнання ("Жыву, ^ дзякуй, не у прасторы голай..." Р. Баравiковай, "Пра дзiунае адчуванне" А. Вяр-цiнскага, "Рыпяць прыступю пры хадзьбе..." Г. Каржанеускай, "Не ведаю" Н. Мацяш, "Падводны плывец"

A. Разанава, "Пачатак" Я. Сшакова).

У лiрыцы паэтау сярэдняга пакалення адзшота не заусёды адлюстроуваецца з экзютэнцыйнай глы-бiнёй. Найперш яна падаецца як суб'ектыуная - штымная, бытавая цi псiхалагiчная сiтуацыя. Разам з тым драматычнае усведамленне сваёй самотнасщ неаднаразова гучыць у лiрыцы В. Шнiпа: "мяне адзiнота забша" ("Балада жыцця i смерцi", [14, с. 24]); "адзшота забiвае нас" ("Самотна жыць, нiбыта мёртвым быць.", [13, с. 239]). Часам, як у вершы Л. Сом, самота персашф^ецца, набывае матэрыяльнае аблiчча:

Ёсць мауктвасць

<.> Адзiноты маёй залатой [9, с. 38] ("Суразмоуцы далёка - папера.").

У лiрыцы прадстаушкоу гэтай генерацыi амаль не выяуляецца цiкавасцi да самапазнання як такога. Значна больш аутарау прыцягвае мастацкае вырашэнне праблемы унутранай свабоды. Яна, у сваю чаргу, часта зштавана з феноменамi смерцi i страху (прычым бояззю як страты вол^ так i яе набыцця), звыкла супрацьпастаулена залежнасцi i не набывае глыбокага фiласофскага i завершанага вызначэння у тэкстах, застаючыся неспасцiжным феноменам ("Сцякалi у сон" Г. Дубянецкай, "Дзень нараджэння дарогi" Л. Руб-леускай, "О, як нясцерпна i прагна." Л. Сом, "Маналог Апанаса Фiлiповiча" А. Сыса, "Воля на чужыне..."

B. Шнiпа). Адметна, што свабода не уваходзщь у кола артыкуляваных асноуных iнтарэсау тых прадстаушкоу старэйшага i малодшага пакаленняу, чыю лiрыку мы прааналiзавалi.

Сучасныя аутары з маладзейшай генерцыi звычайна раскрываюць праблему адзiноты праз канфлiкт-нае супрацьстаянне "Я - Соцыум". У адрозненне ад вопыту папярэднiкау, гэтыя творцы выказваюцца катэгарычна, праблему адзшоты трактуюць як невырашальную. Напрыклад, у вершы "Зноу сакавiк да лютага лашчыцца..." А. Дуброускага-Сарочанкава чытаем:

Што ты шукаеш, як той звар'яцелы, у гэтым натоупе яшчэ? Кшь! Гэта статка галоднага цела, россып пустых вачэй [3, с. 24].

Суб'екты лiрыкi часам не знаходзяць шякага выйсця з падобнай канфлштнай атуацыи i таму апы-наюцца у стане роспачы. Адсюль такiя абарончыя рэакцыi, як скепсю i iронiя, агрэсiя, эскапiзм, культыва-ванне i эстэтызацыя болю, пакутау i адзiноты, за чым угадваецца трагедыйна-драматычнае светауспры-манне маладога пакалення ("над Бетлеемам штосьщ гарыць?.." Ц. Велета, "мае думю у гэтых мясцшах" З. Вiшнёва, "Канцонэ пра трох шьвоу" В. Гапеевай, "Мы у дзвюх краiнах - я i ты..." А. Дуброускага-Сарочанкава, "Вышывала аркушы вершамь.." Н. Кудасавай, "Перакулены горад" М. Латышкевiч, "Апош-няя яблыня" В. Морт, "Трамвайны шум" А. Рудака, "Рэцыдывы самоты" В. Трэнас, "Маленькi жабрак" А. Хадановiча, "грубасць гэтага горада..." Ю. Цiмафеевай i iнш.).

Альтэрнатывай адзшоце традыцыйна вылучаецца каханне. Зварот да гэтага пачуцця дастаткова значны у сiстэме мастацкай аксiялогii уах трох генерацый паэтау, названых вышэй. Эратычна-танатычная прырода любовi - вось радовшча мастацкай вобразнасцi з экзiстэнцыйнымi канатацыямь Каханне, любоу можа стаць жыццеутваральнай асновай, сродкам пераадолення неуладкаванасщ уласнай экзiстэнцыi: "Ра-шуча усе сумнент адх1т - /Няма адчаю, кал1 так кахаеш!" (верш Я. Сшакова "Травой траву нiколi не стры-маеш...", [8, с. 253]). Гэтае ж пачуццё можа быць разбуральнай сшай, крынiцай горычы, пакуты i адзiноты. Адметна, што пераважна жанчыны-аутарю са старэйшага i сярэдняга пакаленняу ствараюць любоуную лiрыку з драматычным модусам мастацкасцi ("За дзень да снежня" Р. Баравiковай, "Не ведаю" Н. Мацяш, "Fatiguee" Г. Дубянецкай, "Навыдумлялася каханне." Л. Сом), тады як у малодшай генерацьи прыхшь-насць да такога пафасу уласщва як жанчынам, так i мужчынам. 1х лiрычныя героi перажываюць цэлы спектр такiх пачуццяу, як страх, рэунасць, адзiнота, пакуты. З уласщвым маладосцi максiмалiзмам творцы схшьныя надаваць больш увагi эсхаталагiчным матывам, спалучаным з разглядаемай з'явай, чым вггаль-ным, у iх тэкстах часта з'яуляецца iронiя. Напрыклад, у вершы "Museo de los ninos" А. Хадановiча трапна апiсваецца уся схема iнтымных стасункау: тут па-экзютэнцыйнаму абсурдная сама магчымасць звядзення любовi да загадзя вядомых дзеянняу. Таюм чынам каханне дэсакралiзуецца, фармалiзуецца [11, с. 53]. Выразны матыу кахання як экзктэнцыйнай катэгорыi мае месца у вершы "Утопiя" В. Морт, дзе штымнае пачуццё асэнсоуваецца як з'ява, здольная рабщь чалавека ушкальным:

Да новага свiтання

каханкi рамантуюць нашыя целы.

Слiнаю змазваюць поры,

рукамi удасканальваюць нашыя твары.

Таму мы й не падобныя адно да аднаго -

мы ручной працы [6, с. 74].

Заключэнне. Такiм чынам, экзiстэнцыйная праблематыка вельмi яскрава выяулена у паэзп уах беларускiх сучасных творцау. Матывы смерщ, свабоды, адзiноты, кахання, сэнсу жыцця i месца чалавека у свеце вылучаюцца сваёй унiверсальнасцю: яны прысутшчаюць у жыццi кожнага пастаянна i незалежна ад таго, асэнсоуваюцца яны людзьмi альбо не. Яны з'яуляюцца у вынiку сутыкнення iндывiдуума з быццём i востра перажываюцца у суб'ект^1уным унутраным свеце. Лiрыка мяжы тысячагоддзяу (з акцэнтам на па-чатку XXI ст.) трох умоуна вылучаных пакаленняу беларускiх паэтау пацвярджае, што асобнае "Я" заста-ецца падкрэслена-суб'ектным, вылучаным з агульнай плыш дзякуючы багаццю арыгiнальных вобразау з экзiстэнцыйнымi канатацыямi. Таксама у творчасщ маладейшай паэтычнай генерацыi вылучаюцца роле-выя персанажы, праз якiх транслюецца дэсакралiзацыя вобразау смерцi, эпатажнае стауленне да праблем суiцыду i фатальнай адзшоты.

Л1ТАРАТУРА

1. Бабкоу, I. Герой вайны за празрыстасць / I. Бабкоу. - Мшск: БГАКЦ, 1998. - 92 с.

2. Вярцшсю, А. Жыцьмем: вершы i паэмы / А. Вярцшсю. - М1нск: Кн1газбор, 2012. - 136 с.

3. Дуброусю-Сарочанкау, А. Эстэтыка маучання: вершы, паэма / А. Дуброусю-Сарочанкау. - М1нск: Кшгазбор, 2011. - 88 с.

4. Маркузе, Г. Эрос и цивилизация / Г. Маркузе ; пер. с англ. А.А. Юдина. - М. : АСТ : ЗАО НПП «Ермак», 2003. - 312 с.

5. Мшюн, А. Мяне тут не было. : паэз1я i проза / А. Мшюн. - Мшск: Кшгазбор, 2018. - 276 с.

6. Морт, В. Эшдэ]шя ружау / В. Морт. - Мшск : Логвшау, 2017. - 100 с.

7. Разанау, А. На гэтай зямл1 / Алесь Разанау. - Вшьня : Логвшау, 2015. - 410 с.

8. Сшакоу, Я. Выбраныя творы: у 2 т. / Я. Сшакоу. - Мшск : Маст. л1т., 1995. - Т. 1 : Паэз1я. - 431 с.

9. Сом, Л. Свабода Слова З1ма: вершы / Л. Сом. - Мшск : Логвшау, 2005. - 130 с.

10. Стральцоу, М. Выбранае : Проза, паэз1я, эсэ / М. Стральцоу ; [прадм. А. Адамов1ча]. - Мшск : Маст. л1т., 1987. - 607 с.

11. Xадановiч, А. Цягшк Чыкага-Тоюё: вершы / А. Xадановiч. - Мшск : Логвшау, 2016. - 182 с.

12. Чхартишвили, Г. Писатель и самоубийство [Электронный ресурс] / Г. Чхартишвили. - Режим доступа: http://roy-allib.com/read/chhartishvili_ grigoriy/pisatel_i_samoubiystvo.html#784025. - Дата доступа: 21.03.2020.

13. Шнш, В. Балада камянёу: паэзiя i проза / В. Шнш. - Мiнск : Маст. л1т., 2006. - 318 с.

14. Шнiп, В. Выратаванне атрутай. Рублеуская, Л. Над замкавай вежай / В. Шнш, Л. Рублеуская. - Маладзечна, 2003. - 128 с.

Пастуту 05.07.2021

ARTISTIC IMAGERY WITH EXISTENTIAL CONNOTATIONS IN THE BELARUSIAN LYRICS OF THE TURN OF THE XX-XXI CENTURIES

A. ANTSIMONIK

The article considers of the books of Belarusian poets, who are active at the turn of the XX - XXI centuries, from three different generations. There is an analysis of lyrics with images that contain existential components. There is a brief review of the scientific literature on the topic of the article. There are selected problems of death, loneliness and love, which are understood in the Belarusian lyrics with using existential connotations.

Keywords: Belarusian literature, lyrics, existence, connotation, artistic imagery, death, loneliness, love.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.