Научная статья на тему 'ІНСТЫТУТ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ: АРГАНіЗАЦЫЙНАЕ СТАНАўЛЕННЕ і РАЗВіЦЦЁ'

ІНСТЫТУТ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ: АРГАНіЗАЦЫЙНАЕ СТАНАўЛЕННЕ і РАЗВіЦЦЁ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
184
58
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Шаўчук Ігар, Карзенка Георгій

На базе глыбокiх сацыяльна-эканамiчных и палiтычных пераўтварэнняў 20-х гадоў XX стагоддзя быў створаны Iнстытут беларускай культуры. Пры гэтым ставiлася мэта пашырыць навуковыя даследаваннi, стварыць сiстэму падрыхтоўкi навуковых кадраў, ажыццяўляць планавае даследаванне прыродных i вытворчых сiл Беларусi, садзейнiчаць iх выкарыстанню ў народнай гаспадарцы.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

The Institute for Belarusian culture: organizational development

On the basis of profound socio-economic and political transformations of the 20-ies of XX century was created the Institute of Belarusian culture. In this case, the aim was to expand research, to create a system of training of scientific personnel, to carry out the planned study of natural and industrial forces of Belarus, to promote their use in national economy.

Текст научной работы на тему «ІНСТЫТУТ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ: АРГАНіЗАЦЫЙНАЕ СТАНАўЛЕННЕ і РАЗВіЦЦЁ»

ПСТОРЫЯ АКАДЭМii. ВЫТОК1

На базе глыбош сацыяльна-эканамiчных и nалiтычных пераутварэнняу 20-х гадоу XX стагоддзя быу створаны 1нстытут бе-ларускай культуры. Пры гэтым ставiлася мэта пашырыць навуковыя даследаваннi, стварыць сiстэму падрыхтоук навуковых кадрау, ажыццяуляць планавае даследаванне прырод-ных i вытворчых сiл Беларусi, садзейнiчаць iх выкарыстанню у народ-най гаспадарцы.

1нстытут беларускай культуры: аргамзацыйнае станауленне \ развшиё

1гар Шаучук,

прафесар кафедры сяавянсюх народау Брэсцкага дзяржаунага унiверсiтэта iмя А.С. Пушюна, доктар пстарычных навук

Георпй Карзенка,

загадчык кафедры палiталогii i права Беларускага дзяржаунага педагапчнага унiверсiтэта iмя М. Танка, доктар пстарычных навук, прафесар

Асвятленне шляху, пройдзенага 1нстытутам беларускай культуры (1БК), набывае с1стэмны характар у 1926-1928 гг., час, кал1 1БК стау актыуна падводз1цца пад рэарган1зацыю у Акадэмш навук [1, 9]. Паз-ней дадзенае пытанне закраналася у шгах 1.Ф. Шптеускага I Л.А. Бабров1ча [2,3]. У пасляваенны перыяд асобныя моманты з г1сторы11БК знайшл1 канспектыунае адлю-страванне у шэрагу манаграф1чных I аба-гульняльных прац, публ1кацыях тагачасных прэзщэнтау АН бСсР М.1. Грашчанкава [4] I В.Ф. Купрэв1ча [5].

З пачатку 1970-х гг. выдзяляецца новы этап вывучэння г1сторы1 Акадэмм навук ¡, зразумела, 1нбелкульта. Тут можна вы-значыць шэраг прычын, але асноуную мы бачым у паз1цы1 Прэз1дэнта АН БССР

акадэм1ка М.А. Барысев1ча. Менав1та ¡м у 1973 г. была створана група па напюаны псторьм АкадэмИ навук пад фауыцтвам П.Ц. Петрыкава. Пачынаюць публ1кавацца I артыкулы, спецыяльна прысвечаныя 1БК. Так, у 1972 г. у акадэм1чных «Весцях» з'яв1лася верс1я г1сторы1 1нстытута У.А. Па-луяна, у 1979 г. - У.М. М1хнюка, у 1982 г.-М.У. Токарава, у 1992 г. - П.Ц. Петрыкава. Праз год пабачыла свет калектыуная манаграф1я [6], дзе упершыню комплексна праанал1заваны шлях1 арган1зацыйнага разв1цця установы I асноуных юрункау на-вуковай дзейнасц яго супрацоункау. Не заставауся без уваг1 1нбелкульт I у наступ-ныя гады, аб чым сведчаць, напрыклад, артыкул М.У. Токарава (200б), манаграфИ I артыкулы ГУ. Карзеню (1998, 2002),

В МИРЕ НАУКИ

1.1. Шаучука (2002, 2007), зборык дакументау, падрыхтаваны да друку В.У. Скалабанам i М.У. Токаравым (2011), i ш.

Але, нягледзячы на значную пстарыя-графiю, усё яшчэ застаюцца пытаны, яш патрабуюць, на наш погляд, шчыльнейшай увагi. Гэта тычыцца, у прыватнасщ, часу фактычнага стварэння установы i яе коль-каснага складу, юрыдычных падставау, якiя рэгулявалi яе дзейнасць, i iнш.

Па мнопх nазiцыях можна канстатаваць «салщарнасць» поглядау да- i паслява-енных аутарау. Яны заключаюцца у на-ступным: 1БК створаны на базе Навукова-тэрм'/налаг'/чнай камюн (НТК, Навуковая камiсiя па складанн i апрацоуцы беларускай тэрмшлоги) на пачатку 1922 г. (тут i далей курау аутарау - 1.Ш., Г.К.). Разам з тым прак-тычна не надаецца увага тым публiкацыям 1920-х гг., каторыя адрознiваюцца ад дад-зенай схемы. Напрыклад: «1нстытут Беларускай Культуры... пачау сваё юнаванне на пачатку 1922 г., замяыушы сабой Навукова-Тэрмiналагiчную Камюш» [7], альбо: «Фактычна ён (1БК - 1.Ш., Г.К.) пераняу на сябе працу т.зв. «Навукова-тэрмшлапчнай камюи» [8] i iнш. У.М. 1гнатоусю адзначау: у канцы 1921 г. 1БК пачау фактычнае юнаванне, фармальна 1БК замацоуваецца у пачатку 1922 г. [9]. Вучоны сакратар Акадэм-цэнтра М.М. Гуткоускi у кастрычыку 1921 г. адносiу да навуковых устаноу адначасова з НТК 1нстытуты беларускай i яурэйскай культуры [10].

Адносна часу стварэння 1нбелкульта у пасляваеннай навуковай лгаратуры прысутнiчае некальк амаль неверагод-ных пазiцый. Дам^уе меркаванне пра пачатак яго юнавання з 30 студзеня 1922 г., к^ адбылося першае пасяджэнне (дакладней - 28-30 студзеня; дарэчы, у адным з дакументау пазначана, што 1БК «арганiзаваны 28-30 студзеня» (Нацыя-нальны архiу Рэспублiкi Беларусь (НАРБ). Ф.42. Воп. 1. Спр. 130. Арк. 1). Наступная па папулярнасц дата - 20 лютага таго ж году, на якую былi прызначаны урачыстасщ але адказныя работнiкi Народнага камюарыята асветы (НКА), у тым л^у наркам, на iх не з'явтюя, таму урачыстае адкрыццё не адбылося. Сустракаюцца таксама: 29 студзеня [11], 20 сакавка (А.Ф. Мяшкоу) [12]. Вiдавочна, што i грамадска-палiтычная сiтуацыя, i навукова-арганiзацыйная, i даволi

невялiкая колькасць пакуль што выяуленага дакументальнага матэрыялу вымагаюць яго асаблiва уважлiвага сэнсавага i тэкстуаль-нага аналiзу. Памятаючы гэта, звернемся да апублкаваных i архiуных крынц

У чэрвенi 1921 г. адбылася рэарганiзацыя НКА. Пры iм, па расмскай аналогii, ства-раецца Акадэмiчны цэнтр (АЦ). Сярод асноуных задач, пастауленых перад АЦ, выдзелiм непасрэднае юраунщтва Установамi, якiя ставяць перад сабой чыста навуковую i мастацкую акадэмiчную работу (акадэмii, НДУ, вучоныя таварыствы i г.д.), запрашэнне у Беларусь i падрыхтоука уласных навуковых ст (НАРБ. Ф. 42. Воп. 1. Спр. 535. Арк. 4).

На працягу 1921 г. у структуры АЦ НКА БССР юнавала 17 устаноу: побач з НТК, навукова-пстарычным яурэйсюм тава-рыствам пад адзiнаццатым нумарам у справаздачы пазначаны 1нстытут беларускай культуры (НАРБ. Ф. 42. Воп. 1. Спр. 519. Арк. 40). Таксама i «Звестк аб дзейнасц устаноу НКА на 01.09.21 г.» на пытанне аб наяунасц навуковых устаноу адказваюць: «1. 1нстытут беларускай культуры (аргаызуецца)... 5. Беларуская тэрмiналагiчная камiсiя (выпрацоувае на-вуковыя тэрмiны на беларускай мове)» (НАРБ. Ф. 42. Воп. 1. Спр. 100. Арк. 4 адв).

За 1921 г. 1БК «зрабiу падрыхтоучую работу да аргаызацьм усiх беларускiх навуковых устаноу у адзш навукова-даследчы 1нстытут беларускай культуры, як павiнны адкрыць сваю дзейнасць у гэтым, 1922 г.» (НАРБ. Ф. 42. Воп. 1. Спр. 519. Арк. 40). Дарэчы, 4 лютапада 1924 г. намесык нар-кама асветы А.В. Балщю на пасяджэннi

С.М. Некрашэв1ч 1 У.М. 1гнатоуск1

ЦВК гаварыу лiтаральна наступнае: «Тры гады юнавання 1нстытуту паказалi яго важнае значэнне у культурным будаунщтве Беларуси [14]. Таюм чынам, 1нбелкульт пачынае сваё фактычнае юнаванне во-сенню 1921 г.

У гютарыяграфм пануе думка пра тое, што першы статут 1нстытута пакуль не выяулены. Статут (палажэнне) 1БК, таксама i статуты iншых устаноу Акадэмцэнтра, напрыклад НТК, зацвярджалюя НКА, але кепская захаванасць матэрыялау пачатку 1920-х гг. дагэтуль не дазволта даслед-чыкам знайсцi арыгiнальны тэкст. Тым не менш лютападаускае (1921 г.) паведамлен-не «Вестника Наркомпроса ССРБ» i арты-кул С.М. Некрашэвiча [15, 26] даюць маг-чымасць скампанаваць iнфармацыю, якая утрымлiвае асноуныя палажэнн статута:

Агульныя палажэнн. 1нстытут беларускай культуры - вышэйшая культурна-навуковая установа. Яго асноунай задачай з'яуляецца даследаванне Беларусi у этнаграфiчным, лiнгвiстычным, лiтаратурным, мастацкiм, культурна-гютарычным, прыродазнаучым i геаграфiчным плане.

Агульны сход / Вучоная рада - у iх кампе-тэнцыю уваходзщь разгляд пытанняу агуль-накультурнага зместу, выдавецтва, школ, навуковыя, кадравыя i iншыя пытаннi.

Секцьн: этнолага-лiнгвiстычная, лтаратурна-мастацкая, культурна-гiстарычная, грамадска-эканамiчных навук, прыродазнаучых навук, геаграфii, танiчных i пластычных мастацтвау. Кожная секцыя з'яуляецца аутаномнай адзiнкай i самастойна вядзе працу па уЫх пытаннях, якiя яе тычацца. Секцьм падзяля-юцца на камюи. 1нбелкульт мае права аргаызоуваць экспедыцыi, склiкаць з'езды, адчыняць музе^ архiвы, бiблiятэкi, новыя секцыi i увогуле пашыраць сферу сваёй дзейнасц, накiроуваючы яе i у ^шыя галiны навукi, датычных беларусазнауства. Асабовы склад. Фармiруецца з гана-ровых i правадзейных

псторыя акадэмм. выток

членаy, навyкoвыx cyпрацoyнiкаy i членау-карэcпандэнтаy; яны абiраюцца Вyчoнай радай iнcтытyта. Правадзейныя члены -аyтарытэтныя навyкoвыя ciлы, вядуць cамаcтoйныя навyкoвыя даcледаваннi, загадваюць аcoбнымi кафедрамi i навyкoва-дапамoжнымi ycтанoвамi, кiрyюць навушвым заняткамi навyкoвыx cyпрацoyнiкаy. Hавyкoвыя cyпрацoyнiкi -аcoбы, якiя маюць вышэйшую адукацыю i праявiлi cxiльнаcць да дастедчыцкай рабoты, а такcама yœ iншыя аcoбы, якiя зарэкамендавалi cябе падрыxтаванымi да cамаcтoйныxJцаcледчыцкix рабoт; дапама-гаюць правадзейным членам y ix рабoце як аcicтэнты, лабаранты, кiраyнiкi практычныx заняткаy. Выбiраюцца Вyчoнай Pадай 1нбелкульта з аcoб, якiя маюць зашнчаную вышэйшую адукацыю, выявiлi cxiльнаcць да даcледчай працы y гал^е беларycазнаycтва, а такcама з ycix iншыx аcoб, якiя паказалi cябе даcтаткoва падрыxтаванымi да ажыццяyлення cамаcтoйныx даcледчыцкix рабoт. Члены-карэcпандэнты - агабы, якiя cваiмi працамi, паведамленнямi, пэуныш мерапрыемcтвамi cпрыяюць даcягненню iнcтытyтам яго навyкoвыx мэтаy.

Правадзейныя члены i навушвыя cyпрацoyнiкi працуюць y ^тытуце на штатныx паcадаx.

Падрыхтоука кадрау. ^тытут падрыxтoyвае практычныx дзеячаy для абстедавання i вывучэння белару-май культуры. Hавyкoвыя cyпрацoyнiкi падрыxтoyваюцца да cамаcтoйнай даcледчыцкай дзейнаcцi y галше беларycазнаycтва. Tэрмiн знаxoджання y ^тытуце для аcoб, штo рыxтyюцца да даcледчыцкай рабoты, - два гады, ён мoжа быць падoyжаны для агабным cyпрацoyнiкаy.

Tакiм чынам, 1нбелкульт мyciy мець y cваiм младзе 7 cекцый. У HKA лiчылi, штo HTK cкладзе тoлькi ядрo i тoлькi аднoй cекцыi - этнoлага-лiнгвicтычнай [15]. Aднак першапачаткoва ствараюцца тoлькi дзве - этнoлага-лiнгвicтычная i прырoдазнаyчая. Выxoдзiць, меy рацыю наркам YM. Iгнатoycкi, калi y 1928 г. пюау: «..Мелкульт y пачатку 1922 г. yпiтвае y cябе Tэрмiналагiчнyю камiciю, катoрая пе-ра^ае icнаваць cамаcтoйна» [9].

Hяма y навушвай лiтаратyры i канcалiдаванага меркавання аб галька^

членаy IБK на працягу першыx гадoy ягo юнавання. Як правiла, гавoрыцца аб 15 cyпрацoyнiкаx на пачатку ягo дзейна^. Aд-нак, павoдле рoзныx каштарыcаy ycтанoвы на 1922 г., ^ладзенык y 1921 г., кoлькаcць яго cyпрацoyнiкаy меркавалаcя y памеры i 27, i 35, i 3В чалавек ^Б. Ф. 42. Bo^ 1. Спр. 519. Aрк.. 41 адв.; Спр. 513. Aрк. 45; Спр. 152. Aрк. 6). 26 вера™ 1921 г. былi зацвер-джаныя штаты AЦ. Павoдле ix ^тытут бе-ларycкай i яурэйэдай культуры павiнны 6ыу мець аднаго cтаршыню, аднагo cакратара i двyx членаy па cyмяшчэнню, а HTK - 20 (па адным - старшыня, cакратар i 1В членаy) (HAPБ. Ф. 306. Boп. 1. Спр. 9. Aрк. 2).

Pэальнаcць yнеcла cвае карэктывы y пла-наваныя паказчыкi. Aбмежаванаcць аб'ёму вымушае наc паказаць кадравую дынамiкy талью xраналагiчна, пачынаючы cа аудзе-ня 1922 г.:

• 24 студзеня ЦBK CCPБ паcтанавiy «паюнуць на утрыманнЬ y IБK 15 cyпра-цoyнiкаy (HAPБ. Ф. 42. Bo^ 1. Спр. 121. Aрк. 1 адв);

• 31 студзеня cкарoчаныя штаты Aкадэмцэн-тра, адпрауленыя y Aрганiзацыйны цэнтр HKA, yтрымлiваюць шфармацыю пра 17 членау iнcтытyта (1 дырэктар, 6 правад-зейныx членау, В навyкoвыx cyпрацoyнiкаy,

1 гакратар, 1 кур'ер) (HAPБ. Ф. 42. Bo^ 1. Спр. 121. Aрк. 12). Гэтая пазiцыя амаль цалкам, за выключэннем правацзейныx членау, пацвярджаецца пyблiкацыяй, якая дазваляе пайменна назваць першык cyпрацoyнiкаy: cтаршыня- C.M. Hекрашэвiч, cакратар - У.В. Чаржынcкi; правадзейныя члены - Я.Ф. ^cw, Я.Ю. Лёш, 1.Д. Лyцэвiч, K.M. 1У1щ^ч; навyкoвыя cyпрацoyнiкi - M.B. Aзбyкiн, M.Я. Байшу, Л.Л. Бтьдзю^ч, Ф.Ф. Бурак, M.A. Грамыка, M.M. rynoyc^, A.П. Kрyталевiч, B.Ф. Mixальcкi, M.M. Пятyxoвiч, С.Я. Плаyнiк, Ч.1. Poцзевiч -ycягo 17 чалавек [6]. Tакiм чынам, y першы cклац IБK увайшла бoльшаcць членаy HTK;

• y маi 1923 г. пры пацрыxтoУцы цаныx пра «нацыянальны cклац кyльтyрныx ycтанoУ Беларут ycë яшчэ фiкcyецца наяyнаcць 17 cyпрацoУнiкаУ - 16 беларycаy i адзш яурэй (HAPБ. Ф. 4п. Boп. 1. Спр. 1166. Aрк. 50; Спр. 10ВВ. Aрк. 3);

• на 1 кастрычшка 1нбелкульт налiчваy y cваiм cклацзе 12 cyпрацoУнiкаУ [16]; y cнежнi штаты EK, вызначаныя загадам HKA, акрэ^валюя y 12 чалавек: 1 стар-шыня, 1 cакратар, 9 членау, 1 cправавoц

(HAPБ. Ф. 42. Bo^ 1. Спр. 121. Aрк. 104). Toе cамае пацвярцжалаcя планамi на 1923/24 бюджэтны гoц.

Па^я актывiзацыi працы 1нбелкульта адбываецца пэуны рocт шэрагау ягo рабoтнiкаy:

• на пачатку гакавка 1924 г. ix ф^уецца 25 (Цэнтральны навугавы арxiy HAH Беларyci (ЦHA HAH Б). Ф. 67. Спр. 4. Aрк. 73);

• y маi 1926 г. - 71, y тым лку 19 чалавек тэxперcаналy (без выдзялення навушва-тэxнiчнага з аcтатнix 52) (ЦHA HAHБ. Ф. 67. Спр. 13. Aрк. 4 адв., 5);

• 30 вера™ 1927 г. 1нстытут налiчваy ВВ штатные cyпрацoУнiкаУ, y тым лiкy 32 наву-кoвыx рабoтнiка (ЦHA HAHБ. Ф. 67. Спр. 23. Aрк. 67).

Пры гэтым y навуцы тыражуюцца даныя пра 176 членау lБк на 15 лiпеня 1927 г. ¡^жна згадаць i шшыя лiчбы. Чаcта выкарыcтoyваецца iнфармацыя пра тое, штo «на 1 ка^ычн^ 1926 г. 1нбелкульт налiчваy y cваiм cкладзе 224 члена... Aкра-мя тагo, y якаcцi членау працуе

каля 200 навyкoвыx працаyнiкoy, пера-важна з вышэйшым шкoл Беларyci» [1, 7]. Папулярныя яны i y cyчаcныx навуюэуцау. У.1. Hавiцкi yвoгyле «yдакладнiy» аутарау 1920-x гг. У ягo ^ва «пераважна» знiкла, а адпаведны тэкст пададзены наcтyпным чынам: «...каля 200 навуко-вых сynрацоyнiкаy з лку прафеcараy i выкладчыкау BHУ рэ^ублш» [17]. Пэуным чынам зразумець папулярна^ь завы-шаныx лiчбаy, штo прыюутычаюць y не-катoрыx дакyментаx, дапамагаюць ^вы з прамoвы A.A. Cмoлiча на II навyкoвай канферэнцыi (з'ездзе) y каcтрычнiкy 1925 г.: «EK не Aкадэмiя, а шырoкая грамадэдая Уcтанoва, якая яднае y cваëй працы шмат даcледчыкаy па рoзныx кyткаx Беларyci» (HAPБ. Ф. 306. Bo^ 1. Спр. 275. Aрк. 6В адв). Дапамагае зразумець жаданне прадставщь бoльш «важкую» кадравую карцшу y дрyгoй палoве 1920-x гг. i той факт, што менавта з 1926 г. актыуна прад-прымаюцца канкрэтныя практычныя крoкi па пераутварэнн IБK y Aкадэмiю навук.

^б cклаcцi уяуленне пра адэкват-наcць прыведзеныx даныx, якiя i cëння выкарыcтoyваюцца некрытычна, трэба звярнуцца да агульнай кoлькаcнай дынамiкi навумуцау y рэcпyблiцы. Павoдле звеcтак Секцым навyкoвыx

1 В МИРЕ НАУКИ 1

работшкау, у Беларус налiчвалася (зарэгютраваных) 186 членау СНР на

1 мая 1924 г., 202 - на 1 студзеня 1925 г., 359 - на 1 снежня 1926 г., 384 - на 1 лютага 1927 г., 403 - на 1 мая 1927 г.

З апошшх 103 не мелi «друкаваных прац». Прыведзенае таксама патрабуе верыфкацым, паколью у 1920-я гг. адбыва-ецца працэс выпрацоую самога паняцця «навуковыя работнiкi». Напрыклад, у 1926 г. у Белдзяржмузеi да навукоуцау залiчаны «дзелавод i чучальнш» у 1927 г. у БСГА - навукова-тэхычны персанал [18].

Што тычыцца дзейнасц 1БК, то тут у першую чаргу прыцягвае увагу традыцыйная манера яе асвятлення з 1922 г., к^ яна харак-тарызуецца толькi станоуча, як няухтьнае развiццё навуковых даследаванняу i павелiчэнне штатнага складу навукоуцау. Фактычна таю падыход стау стэрэатыпам. Але, на наш погляд, ён не зусiм адпавядае тагачаснай рэчаюнасцг Гэта становщца вiдавочным, калi звярнуць увагу на тое, што было зроблена, у прыватнасц, за пер-шыя 3-4 гады. Напрыклад, у 1922 г. праца выявтася у наступным:

• 1-7 лютага - 4 агульных сходы, на якiх абраны навуковыя супрацоушю, акрэслены план дзейнас^; створаны секцыi i камiсiя па арга^зацыи урачыстага пасяджэння з нагоды адкрыцця 1БК, якое павiнна было адбыцца 20 лютага;

• сакавк - 2 агульных i 15 секцыйных пасяджэнняу, разглядалася, галоуным чынам, беларуская навуковая тэрмшалопя, прынята каля 600 тэрмшау;

• красавк - за выключэннем звычайнай на-вуковай працы (тэрмiналагiчнай), пачалася падрыхоука матэрыялау для навукова-лтаратурнага часопiса «Веда», рэдакцыя даручана Я.Ю. Лёсiку;

• май - 2 агульных пасяджэнн i 20 пасяджэнняу камiсiй, на якiх разгледжаны i прыняты 660 тэрмшау;

• чэрвень - 18 пасяджэнняу, апрацавана 490 тэрмшау, вялася праца па выданы часопюа «Адраджэнне»;

• лiпень - частка супрацоункау знаходзiлася у адпачынку, астатнiя выязджалi у паветы у якасцi лектарау на розныя курсы;

• верасень - 14 пасяджэнняу, апрацавана 600 тэрмшау, слоушкавая камiсiя прыняла

2 тыс. слоу (НАРБ. Ф. 42. Воп. 1. Спр. 100. Арк. 27, 31, 58, 87, 103, 110, 134, 143).

За тры гады, з 1922 па 1924-ы, выдадзена 6 выпускау беларускай тэрмшлоги, прыняты 15 тыс. слоу-тэрмшу, аргаызаваны археалапчная i этнаграфiчная экспедыцыи у 1923 г. (НАРБ. Ф. 42. Воп. 1. Спр. 535. Арк. 71-72).

Праведзены 2 краязнаучыя канферэнцыи i глебазнаучы з'езд. Слядоу яшчэ якой-небудзь навукова-даследчай працы пакуль што не устаноулена. Па сутнасцi, працягва-лася папярэдняя тэрмiналагiчная дзейнасць, нягледзячы на значна шырэйшыя навуковыя функцыи, прадугледжаныя першым статутам (за 1921 г. НТК «было прынята 2500 слоу-тэрмшу i праектавана 4184 тэрмшу» [26]). Сцiпласць iнтэлектуальных ст не дазволiла, такiм чынам, разгарнуць меркаваную працу. Яе адсутнасць паказвае, што 1БК фактычна не функцыянавау як установа новага тыпу, паколью не ажыццяуляу у адпаведнасцi з палажэннямi статута шырокай комплекснай навукова-даследчай дзейнасцг

Такое становiшча абумовiла чарговую хвалю увап да 1нстытута, як выглядае, з сярэдзiны 1923 г. - пачатку 1924 г. Аб гэтым можна меркаваць па выяуленых праек-тах двух статутау навукова-даследчага шстытута. Адзiн, магчыма, належыць пяру У.1. Пiчэты i мае назву «Праект статута Навукова-Даследчага 1нстытута па вывучэнню Беларусi пры Беларускiм Дзяржауным Унiверсiтэце». Два варыянты другога - «Статут 1нстытуту Беларускае культуры» (паводле тэкста i кантэкста iх можна датаваць канцом 1923 г. - пачаткам 1924 г.). Звернем увагу, што усе варыянты разглядаюць будучы НД1 як вышэйшую навуковую установу. Толью у праектах статута 1БК ёсць важны дадатак - слова «дзяржауная». Зразумела, амбщым шщыятарау i арх^эктарау навуковага будаунщтва у БССР сягалi далей прапано-вы зноу вярнуцца да ^i НД1 пры БДУ, не рэалiзаванай на першым годзе юнавання уыверстота. 1х мэту можна коратка сфар-муляваць наступным чынам: 1БК - пры-ступка на шляху стварэння Акадэми навук.

Развiццё эканомм ва умовах нэпа, рэалiзацыя нацыянальнай палiтыкi (беларусiзацыя i карэнiзацыя) у значнай ступенi пачынаюць уплываць на навукова-арганiзацыйную сiтуацыю. Такое супадзен-не палiтыка-iдэалагiчнага i эканамiчнага фактарау дазволiла пачаць з вясны

1924 г. кампанш па рэарганiзацыi 1БК. 26 красавiка 1924 г. агульны сход 1БК, на якiм прысутнiчалi 14 чалавек, зацвердзiу структуру установы у наступным выглядзе: секцым этнаграфй i геаграфй (арганiзацыя даручана М.В. Азбуюну), лiтаратурна-мастацкая (Я.Л. Дыла), юрыдычная (М.М. Гуткоускi), гiсторыка-археалагiчная (В.Д. Друшчыц), педагагiчная (Я.Ф. Сушынскi), медыка-ветэрынарная (1.1. Цвiкевiч), сацыяльна-эканамiчная (А. Успенскi i З.Хв. Жылуновiч); тэрмiналагiчныя (прэзiдыум) i бiяграфiчная (Я.Л. Дыла) камюи. Быу абраны новы прэзщыум у пашыраным складзе: С.М. Некрашэвiч (старшыня), 1.1. Цвiкевiч (намесык старшынi), Я.Л. Дыла (член прэзщыуму) i М.А. Грамыка (сакратар) (НАРБ. Ф. 42. Воп. 1. Спр. 535. Арк. 16).

Наступным крокам у развщц 1БК стала «Палажэнне», абмеркаванае на пасяджэннi ЦВК i юрыдычна аформленае пастановай ЦВК i СНК БССР 25 лтеня 1924 г. Тут не толью нармавалюя аргаызацыйныя пытаннi функцыянавання 1нстытута, але i афiцыйна абвяшчалася, што 1БК з'яуляецца «вышэйшай дзяржаунай навуковай устано-вай у Беларусi, уваходзячай у склад Наркамасветы БССР» [19].

У канцы 1924 г. акты^зуецца спецыяльная камiсiя ЦК КП(б)Б па рэаргаызацым 1БК. На яе пасяджэннях даволi канкрэтна i падрабязна разглядалюя будучая структура i асноуныя наюруню дзейнасцi |БК. Напрыклад, было вырашана скасаваць археаграфiчную камiсiю, усклаушы яе абавязкi на гiсторыка-археалагiчную; пастаноулена камiсii разумець як даследчыя кафедры, а секцым - як навуковыя тавары-ствы i г. д. Камiсiя ЦК зацвердзiла структуру i штаты установы (ЦНА НАНБ. Ф. 67. Спр. 8. Арк. 64-65). Асаблiвую цкавасць уяуляе яе пасяджэнне 12 снежня 1924 г., к^ у парадку дня стаяла пытанне «Аб адчынент нбелкульта», а у пятым пункце рашэння камюи запiсана: «Прызнаць пажаданым урачыстае адчыненне 1нбелкульту з запра-шэннем на яго прадстауыкоу навукi» (ЦНА НАНБ. Ф. 67. Спр. 8. Арк. 65). Думаецца, у пастанове камiсii ЦК няма двайной апюю. Такое рашэнне становщца зразумелым, калi памятаць аб зробленым 1БК за 1922-1924 гг. Па сутнасф, пад старой назвай - 1нстытут беларускай культуры - стваралася новая комплексная навуковая установа.

ПСтОРыт АКАДЭМii. ВытОК1

Аб значэнн1 новага 1БК сведчыць яго к1раун1чы склад. Сакратарыят ЦК КП(б)Б 30 снежня 1924 г. вызначыу склад прэзщыуму ¡нстытута у колькасц1 шасц1 чалавек: У.М. 1гнатоуск1, З.Хв. Жылунов1ч, А.А. Смол1ч, С.Л. Гельтман, Я.Л. Дыла, Я.К. Апанск1. Персанальнае вызначэнне старшыы, намесн1ка I сакратара аднесена да кампетэнцым камфракцы1 |БК (НАРБ. Ф. 4п. Воп. 1. Спр. 1285. Арк. 457). Якое рашэн-не яна прыняла, вын1кае з пастановы агуль-нага сходу 1нбелкульта 31 студзеня 1925 г., кал1 па прапанове А.В. Балщкага сход абрау старшынёй 1нстытута I прэз1дыума У.М. 1гнатоускага, намесн1кам - А.А. Смол1ча, членам! прэз1дыума - З.Хв. Жылунов1ча, Б.М. Аршанскага, С.Л. Гельтмана, Я.Л. Дылу (ЦНА НАНБ. Ф. 67. Спр. 12. Арк. 1). Важнасць канстытуявання 1нбелкульта у гэты час падкрэсл1ваецца тым, што яго узначал1у наркам асветы. 16 студзеня НКА зацвердз1у асабовы склад I структуру 1нбелкульта [20].

Так1м чынам, можна гаварыць аб друг1м нараджэнн1 1нстытута беларускай культуры у 1924 г. Дарэчы, В.К. Шчарбакоу шсау пра ¡снаванне |БК з 1923 па 1929 г. [21]. А замежны даследчык яурэйскай навуковай дзейнасц1 у СССР А. Грынбаум яшчэ у 1970-х гг. выказау слушную думку: «Ужо у л1пен1 1924 г. нанова засноуваецца 1нстытут беларускай культуры...» [22].

Як уяуляецца, I першыя захады па разв1цц1 навуковай дзейнасц1 у БССР, I другое стварэнне |БК мел1 стратэг1чную мэту - адкрыццё нацыянальнай Акадэми навук. Расшсю вучоны Ф.Ф. Перчанок у 1995 г. адзначау: «Яшчэ у 1924 г. фаунЫ 1БК пастав1л1 перад урадам Беларус1 пытанне аб пераутварэнн 1БК у БелАН» [23]. Падаецца, менав1та абмежаванасць штэлектуальных рэсурсау не дазволта у сярэдз1не 1920-х гг. непасрэдна прыстутць да будавання Акадэми навук.

Станов1шча 1БК як адной са шматлшх устаноу Наркамата асветы у свой час, магчыма, аблягчала правядзенне унутры1нстытуцк1х рэканструкцыйных мерапрыемствау, не патрабуючы аба-вязковага узгаднення з маскоуск1м1 цэнтральным1 установамк Але ж гэтае станов1шча, па усёй бачнасц1, звужала поле дзейнасц1 пры наяуным ¡мкненш да далейшых арган1зацыйных зменау. Менав1та таму у лютым 1926 г. урад

Беларус1 павышае статус 1нбелкульта, выводзячы яго з падпарадкавання НКА I робячы самастойнай установай пры СНК БССР. Адначасова старшынёй прэзщыуму 1нстытута зноу быу зацвер-джаны У.М. 1гнатоуск1, як1 той жа пастано-вай па уласным жаданн1 вызваляуся ад абавязкау наркама асветы [24].

1мкненне арган1заваць БАН тым не менш не зыкла, нягледзячы на адмову ЦК ВКП(б) зрабщь гэта да 10-годдзя Кастрычн1цкай рэвалюцы1. Працягам стала юрыдычнае афармленне працэсу, што выявтася у прыняцц1 прынцыпова новага статуту 1нбелкульта, створанага па аналоги з адпаведным1 дакументам1 акадэм1й навук СССР I Укра1ны. У акадэм1чным статуце 1БК, зацверджаным СНК БССР 29 чэрвеня 1927 г., вызначалюя прынцыпы структурнай будовы установы, кадравай складовай I прадугледжвалася значнае пашырэнне аб-сягу навукова-даследчай дзейнасц1. Цяпер ¡нстытут быу падзелены на два аддзелы: прыроды I гаспадарк1 I гумаытарных навук, нацыянальныя аддзелы стал1 называцца сектарам1, больш дакладна фармулявал1ся квал|ф|кацыйныя патрабаванн1 да супрацоун1кау, далейшае юрыдычнае афармленне атрымала с1стэма падрыхтоук маладых навукоуцау- асп1рантура [25].

Перыядычныя аргаызацыйныя змены мел1 на мэце пашырэнне I аптым1зацыю навукова-даследчай працы у рэспубл1цы. Як сведчаць даследаванн1 I дакументаль-ныя матэрыялы, менав1та з другой паловы 1920-х гг. 1нбелкульт пачынае усё больш упэунена заяуляць пра сябе як беларуск1 цэнтр навуковай думю. Няудалая спроба стварэння Акадэми навук у 1927 г. мела I станоучы бок - наданне 1нбелкульту акадэм1чнага статуту ¡, фактычна, статусу. З сакав1ка 1928 г. думка аб своечасовасц1 рэаргаызацым 1БК у Акадэм1ю навук, адзначау У.М. 1гнатоуск1, «будзе спаты-кацца цяпер часта, як на Беларуси так I у СССР». I далей: «Паступова яна усё больш I больш будзе пашырацца I захапл1ваць як партыйную, так I беспартыйную гра-мадскасць» [9]. Пры таюм разв1цц1 падзей пераутварэнне 1нстытута беларускай культуры у Беларускую акадэмш навук станав1лася справай часу. Нагодай для яго давол1 хуткага набл1жэння стау 10-гадовы юб1лей заснавання БССР.

Лгаратура

1. 1нстыут Беларускае Культуры (1нбелкульт). Гiсторья узнкнення. Сучасная структура. Навукова-даследчая дзей-насць. - Мн., 1926.

2. Шпилевский И.Ф., Бобрович Л.А. Белорусская Академия наук на пороге второй пятилетки: ист. очерк.- Мн., 1933.

3. Шпшеусю 1.Ф. Беларуская Акадэм™ навук да Х^годдзя БССР: гютарычны нарыс. - Мн., 1934.

4. Академия наук Белорусской ССР // Академии наук союзных республик. - М.; Л., 1947. С. 35-72.

5. Купревич В.Ф. Академия наук Белорусской ССР. Исторический очерк. - Мн., 1957, 1958, 1968.

6. {нстытут беларускай культуры. - Мн., 1993.

7. Белорусская Советская Социалистическая Республика. -Мн., 1927. С. 422.

8. Кароткая жфармацыя аб дзейнасц 1нстытута Беларускае Культуры // Бюллетень СНК БССР. 1926. №8. С. II.

9. 1гнатоусю У. Старонка з псторым культурнага будаунщтва у БССР // Бальшавк Беларусг 1928, №12. С. 10-27.

10. Академический центр Наркомпроса ССРБ // Вестник Нар-компроса ССРБ. 1921. №2. С. 19.

11. http://www.svaboda.org/content/artide/791813.htmL

12.http://jivebelarus.net/atJhis_day/death-o^sciapan-niekraszewicz.html.

13. Петрыкау П.Ц. 1нстытуту беларускай культуры - 70 гадоу // Весц АН РБ. Сер. гумангар. навук. 1992. №5-6. С. 54-55, 58-59.

14. Стэнаграфiчнь запiс трэцяе сэси Цэнтральнага Выканаучага Камiтэту БССР VI склканьня (2-5 лiст. 1924 г.).-Мн., 1924. С. 96.

15. В Народном комиссариате просвещения // Вестник Наркомпроса ССРБ. 1921. №2. С. 32.

16. Беларусь. Нарысы погорыи, эканомiкi, культурнага i рэва-люцыйнага руху. - Мн., 1924, дадатак.

17. Навщю У. Паслярэвалюцыйнае нацыянальна-культ^рнае адраджэнне: дасягненнi, супярэчнасцг абрыу (1917 - пачатак 30-х гг.) // Псторыя культуры Беларуа / Л. Лыч, У. Навщю. -Мн., 1996. С. 236.

18. Научные работники Белорусской Социалистической Советской Республики. Справочник. - Мн., 1927.

19. Палажэньне аб IБК: пастанова ЦВК i СНК БССР, 25 лш. 1924 г. // ЗЗ БССР. Аддз. I. 1924. №18. Арт. 161.

20. Аб рэаргажзацым Iнстытуту Беларускае Культуры: пастанова НКА БССР, 16 студз. 1925 г. // Абвесьжк НКА БССР. 1925. №4. С. 2-4.

21. Шчарбакоу В.К. Класавая барацьба i гютарычная навука на Беларусг - Мн., 1934. С. 82.

22. Гринбаум А. Еврейская наука и научные учреждения в Советском Союзе. 1918-1953 // Евреи в России. Историографические очерки. 2-я половина XIX века - XX век. - М.; Иерусалим, 1994. С. 33.

23. http://www.ihst.ru/projects/sohist/papers/perdh95f.htm.

24. Аб рэаргажзацым Iнстытуту Беларускае Культуры: пастанова СНК БССР, 12 лютага 1926 г. // ЗЗ БССР. Аддз. I. 1926. №51. Арт. 189.

25. Статут Iнстытуту Беларускай Культуры: паст. СНК БССР, 29 чэрв. 1927 г. // ЗЗ БССР. Аддз. I. 1927. № 31. Арт. 158.

26. С.Н. ^отшут Беларускай Культуры // Вестник Нарком-прса ССРБ. 1921, №3-4. С. 15.

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.