Научная статья на тему 'Деятельность интеллектуалов-краеведов в условиях компании по борьбе с "национал-демократизмом" в БССР в 1930 г'

Деятельность интеллектуалов-краеведов в условиях компании по борьбе с "национал-демократизмом" в БССР в 1930 г Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
139
27
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ИНТЕЛЛЕКТУАЛЫ / КРАЕВЕДЕНИЕ / КРАЕВЕДЧЕСКОЕ ДВИЖЕНИЕ / ИДЕОЛОГИЧЕСКОЕ ДАВЛЕНИЕ / НАЦИОНАЛ-ДЕМОКРАТИЗМ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Денисов Антон Владимирович

В статье рассматривается проблема взаимоотношений интеллектуалов и властей в БССР в начале 1930-х. гг. Этот период определяется кардинальными изменениями в разных сферах общественно-политической и культурной жизни белорусского общества. В первую очередь, тут можно отметить усиление идеологического давления, подчинение научной деятельности задачам социалистического строительства, компании по изобличению и критике уклонений и ошибок в деятельности интеллектуалов и ученых. Краеведческое движение БССР, которое практически полностью состояло из представителей отечественной интеллигенции, было трансформировано советскими властями одним из первых. В таких тяжелых условиях ведущие интеллектуалы-краеведы стремились сохранить результаты своих трудов, отстоять свои.взгляды на осуществление научно-исследовательской деятельности и определить направления исследований, которые б позволили сохранить баланс между идеологией и наукой.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

ДЗЕЙНАСЦЬ ІНТЭЛЕКТУАЛАЎ-КРАЯЗНАЎЦАЎ ВА ЎМОВАХ КАМПАНІІ ПА БАРАЦЬБЕ З «НАЦЫЯНАЛ-ДЭМАКРАТЫЗМАМ» У БССР У 1930 Г

У артыкуле разглядаецца праблема ўзаемаадносінаў інтэлектуалаў i ўлады ў БССР у пачатку 1930-х гг. Гэты перыяд вызначаецца кардынальнымi зменамi ў розных сферах грамадска-палітычнага i культурнага жыцця беларускага грамадства. У першую чаргу тут можна адзначыць узмацненне iдэалагiчнага ўціску, падпарадкаванне навуковай дзейнасці задачам сацыялістычнага будауніцтва, кампанii па выкрыцці i крытыцы разнастайных ухілаў i памылак у дзейнасцi інтэлектуалаў i навукоўцаў. Краязнаўчы рух БССР, які амаль цалкам складаўся з прадстаўнікоў айчыннай інтэлегенцыі, быў трансфармаваны савецкiмi ўладамi адным з першых. У гэтых складаных умовах вядучыя iнтэлектуалы-краязнаўцы iмкнулiся захаваць вынiкi саёй працы, адстаяць свае погляды на ажыццяўленне навукова-даследчай дзейнасцi i вызначыць напрамкi даследаванняў, якiя б дазволiлi захаваць пэўны баланс памiж iдэалогiяй i навукай.

Текст научной работы на тему «Деятельность интеллектуалов-краеведов в условиях компании по борьбе с "национал-демократизмом" в БССР в 1930 г»

УДК:9(476):32(476) «1930»:908

А. У. Дзяшсау

Беларускi дзяржауны тэхналапчны ушверсгот

ДЗЕЙНАСЦЬ 1НТЭЛЕКТУАЛАУ-КРАЯЗНАУЦАУ ВА УМОВАХ КАМПАН11 ПА БАРАЦЬБЕ З «НАЦЫЯНАЛ-ДЭМАКРАТЫЗМАМ» У БССР У 1930 Г.

У артыкуле разглядаецца праблема узаемаадносшау штэлектуалау i улады у БССР у пачатку 1930-х гг. Гэты перыяд вызначаецца кардынальнымi зменамi у розных сферах грамадска-паль тычнага i культурнага жыцця беларускага грамадства. У першую чаргу тут можна адзначыць уз-мацненне iдэалагiчнага ущску, падпарадкаванне навуковай дзейнасщ задачам сацыялютычнага будаунщтва, кампанii па выкрыцщ i крытыцы разнастайных ухшау i памылак у дзейнасцi штэлектуалау i навукоуцау. Краязнаучы рух БССР, яш амаль цалкам складауся з прадстаушкоу ай-чыннай штэлегенцьп, быу трансфармаваны савецкiмi yладамi аднам з першых. У гэтых склада-ных умовах вядучыя iнтэлектуалы-краязнаyцы iмкнулiся захаваць вынiкi саёй працы, адстаяць свае погляды на ажыццяуленне навукова-даследчай дзейнасцi i вызначыць напрамк1 даследаван-няу, як1я б дазволiлi захаваць пэуны баланс пам1ж iдэалогiяй i навукай.

Ключавыя словы: iнтэлектуалы, краязнауства, краязнаучы рух, вдэалапчны Уцiск, нацыя-нал-дэмакратызм.

А. U. Dzanisau

Belarusian State Technological University

ACTIVITIES OF THE INTELLECTUALS IN THE LOCAL MOVEMENT UNTIL THE TIME OF THE CAMPAIGN AGAIST "THE NATIONAL DEMOCRATIC" IN THE BSSR IN THE 1930'TH.

The problem of the relationship of intellectuals and power in the Byelorussian SSR in the early 1930s. This period is determined by the dramatic changes in various spheres of social, political and cultural life of the Belarusian society. First of all, we can note increased ideological pressure submission of scientific activity tasks of socialist construction, the company for opening and criticism of various biases and errors in the work of intellectuals and scientists. Local lore movement BSSR, almost entirely composed of representatives of the national intelligentsia, was transformed by the Soviet authorities to one of the former. In these difficult circumstances leading intellectuals historians sought to preserve their work, defend their views on the implementation of research activities and to identify areas of research that would maintain a certain balance between ideology and science.

Key words: intellectuals, local history, local history movement, ideological pressure, national democracy.

Уводзшы. Да сёняшняга часу праблема узаемаадносшау штэлектуалау i прадстаушкоу улады, наладжвання камушкацьп памiж iMi, застаецца даволi актуальнай. Канец 20-х - пача-так 30-х гадоу ХХ ст. вызначаецца вялiкiмi i ра-дыкальнымi зменамi у сацыяльна-паштычным i культурным жыцщ БССР, узмацненнем щэала-пчнага ущску, шматлiкiмi кампанiямi крытыч-нага i выкрывальнщкага характару i рэпрэсiямi у адносшах да разнастайных слаёу беларускага грамадства. Карыстаючыся тэрмшам Р. П. Пла-тонава, можна ахарактарызаваць гэты перыяд як «круты паварот». Гэтыя пературбацып не аб-мiнулi i краязнаучы рух. Аднак, нягледзяцы на пэуныя цяжкасщ i рызыкi, менавiта найбольш актыуная частка iнтэленктуалау-краязнауцау iмкнулася працягваць сваю працу.

Асноуная частка. У канцы 1929 - пачатку 1930 г. у СССР адбываюцца кардынальныя зме-ны у палiтыцы Савецкай улады да краязнаучага руху. Пачынаюцца шматлтя «выкрывацель-

скiя» кампанii, якiя закранулi навуку, мастац-тва, грамадскае жыццё. У 1929 г. Камiсiя На-роднага камiсарыята Рабоча-сялянскай iнспек-цып па «чыстцы» пачала праверку спрау ЦБК РСФСР. У вынiку камюя прыйшла да высновы, што краязнаучая сетка уяуляе сабою сукуп-насць разрозненых краязнаучых таварыствау са сваiмi yласнымi статутамi, якiя даюць магчы-масць доступу варож^1м элементам. Гэта, па меркаванш камiсii, патрабавала неабходнасць чыстю краязнаучай сеткi ад старых, непрыгод-ных i варожых элементау, якiя скажаюць сутнасць савецкага краязнауства [1, с. 2].

За праверкай адбылася серыя арыштау вя-домых дзеячау расiйскага краязнауства. Аб'яд-нанае дзяржаунае палiт^Iчнае упрауленне (АДПУ) займалася справай так званай «ленiнградскай групы» краязнауства, былi арыштаваныя вядо-мы бiолаг i краязнавец Б. Е. Райкоу, актывiсты Ленiнградскага аддзялення ЦБК Д. А. Святсю, Г. Э. Петры, Н. Н. Паулау-Ольвансю i iнш. Частка

краязнауцау была арыштавана у сувязi са спра-ваю Акадэми навук РСФСР [1, с. 3 ].

Адначасова адбыуся паварот краязнаучай справы да праблемау класавай барацьбы, калек-тывiзацыi, павышэння ураджайнасщ i iнш. [2, с. 36-37].

З канца 1929 г. спыняецца выданне часот-сау «Краеведение» i «Вести ЦБК РСФСР», а са студзеня 1930 г. пачынае выдавацца новы часо-пiс «Советское краеведение». Першы артыкул «Новый этап в краеведении» агучыу напрамкi новага выдання: «паварот краязнауства тварам да сацыялiстычнага будаунщтва», перабудова арганiзацыi краязнауства для актыунага удзелу у сацыялiстычным будаунiцтве, замена старых задач акадэмiчнага краязнауства новым^ якiя адпавядалi парабаванням дыктатуры пралета-рыяту [3, с. 3].

На новым этапе развщця краязнауства РСФСР апеку над iм пачала здзяйсняць Каму-нiстычная акадэмiя грамадскiх навук. Перад апошняй была пастаулена задача «узмацнення iдэалагiчнай вытрыманасцi краязнауства». Пры акадэмii была створана краязнаучая секцыя, якая пазней трансфармавалася у таварыства краязнауцау-марксiстау [4, с. 538]. Гэтыя тэн-дэнцыi агульнасаюзнага маштабу не мага не закрануць краязнаучы рух у БССР, у першую чаргу яго юруючыя органы - Цэнтральнае бюро краязнауства пры Беларускай Акадэми наук (БАН) [5, арк. 174].

25-26 студзеня 1930 г. адбылася Трэцяя Усебеларуская краязнаучая канферэнцыя. На ёй былi агучаны усе тыя спрэчныя i дваiстыя тэн-дэнцыi, якiмi характарызавауся краязнаучы рух у 1930 г. У канферэнцыи прынялi удзел прадс-таунiкi ад акруговых таварыствау краязнауства i навуковых устаноу, ад 34 раённых таварыствау - усяго 83 чал. [6, с. 50-51].

На канферэнцыи былi названы асноуныя не-дахопы, якiмi вылучауся краязнаучы рух, i якiя ЦБК не здолела пераадолець - спад масавасщ, недастатковае наданне увагi калгаснаму будау-нiцтву i iндустрыялiзацыi. У краязнаучай працы не былi у поунай меры рэалiзаваны агульныя метады сацыялiстычнага будаунiцтва як сацыя-лютычнае спаборнiцтва i кампанii самакрытыкi. Слабай была прызнана краязнаучая праца сярод сацыялютычных меншасцяу.

Са справаздачы аб дзейнасщ ЦБК вынiкала, што у рэспублщы дзейнiчалi 8 акруговых таварыствау краязнауства, 84 раённыя таварыствы, 103 гурткоу, 130 школьна-краязнаучых гурткоу. Усяго налiчвалася каля 333 краязнаучых арганiзацый. Дзейнiчалi 32 музеi з агульнай колькасцю экспанатау 16 735 адзшак [6, с. 69].

Па колькасщ не атрымалася дасягнуць зап-ланаваных вынiкау. Па плану краязнаучых гур-

ткоу пры сельсаветах павiнна было быць 300 адзь нак. Не лепшым было становiшча i з колькасцю членау краязнаучых аргашзацый. Калi на Другой краязнаучай канферэнцыи была агучана лiч-ба 10 500 чалавек, то у 1930 г. яна паменшылася да агульнага лшу 8819 чалавек.

У працэнтных суадносiнах адзначалася невя-лшае павелiчэнне лiку партыйцау - 9% (у 1929 -8%), членау ЛКСМБ - 15% (у 1929 - 11, 7%). Сялян i рабочых налiчвалася па ранейшаму (2 i 4% ад агульнай колькасщ краязнауцау), а коль-касць настаунщтва нават паменшылася (да 50%) [6, с. 61].

Старшынёй ЦБК Казаком А. было адзнача-на, што мэтавая устаноука дапамагчы сацыялiс-тычнаму будаунщтву, якая была агучана на Першым Усебеларускiм краязнаучым з'ездзе у 1926 г., застаецца правшьнай. Пры гэтым пад-крэслiвалася, што у сучасных умовах гэта уста-ноука патрабуе удакладнення - дапамагаць са-цыялiстычнаму будаунщтву праз удзел у iм. Прынцыпы добраахвотнасцi, масавасцi краязнаучай справы павшны будуць захаваны. Так-сама надалей правiльным прызнавауся галоуны прынцып усебаковага вывучэння раёна.

На канферэнцып з боку большасцi выступа-ючых прагучалi папрокi у адрас дзейнасщ ЦБК i краязнаучых аргашзацый. Былi агучаны пат-рабаваннi больш паглыбленага вывучэння, ас-вятлення i фiксавання розных аспектау калек-тытазацыи. Краязнаучыя арганiзацыi абвiнавач-валiся у «штэлтенцюм ух1ле». Прагучалi i больш ураунаважаныя меркаваннi аб недахопе мета-дычнага i iнструкцыйнага матэрыялу, краязнаучай лгаратуры. Намеснiк старшынi ЦБК Кас-пяровiч М. на канферэнцып для большай эфек-тыунасцi працы прапанавау лiквiдаваць нацыя-нальныя секцыи пры таварыствах краязнауства. Аднак яго меркаванне не было падтрымана большасцю дэлегатау [6, с. 65].

Прынятая пленумам Трэцяй Усебеларускай краязнаучай канферэнцып рэзалюцыя прадпiс-вала ЦБК прыняць усе неабходныя меры па пе-раводзе краязнаучай сеткi на новы напрамак, у бок аргашзацый вытворчага краязнауства. Ся-род галоуных напрамкау вылучалiся: iндустры-ялiзацыя краiны, вывучэнне энергетычных рэ-сурсау, вывучэнне калгаснага руху, эканамiчнага стану раёна, павышэнне вытворчасцi сельскай гаспадаркi, вытворчых прыродных сiл, антырэ-лiгiйнага руху i iнш. ЦБК павiнна было дагава-рыцца з народным камiсарыятам асветы аб выз-начэннi пэунага зместу i форм школьна-краяз-научай працы, краязнаучыя аргашзацый былi заклiканы да актыунага удзелу у сацыялiстыч-ных спаборнiцтвах, трохмесячнiках беларускай сацыялiстычнай культуры, культуры нацмен-шасцяу i шш.

Вынш канферэнцын сведчаць аб тым, што кiраунiцтва ЦБК, улiчваючы тыя тэндэнцыi, якiя адбывалiся у расшсюм краязнаучым руху, iмкнулiся перабудаваць краязнаучую працу у Беларусi, паставiць яе на новыя рэйкi. Разам з тым меркавалася зрабiць гэта дастаткова плауна, без канкрэтных абвiнавачанняу i адмау-лення каштоУнасцi ранейшай працы, якую вялi краязнаучыя арганiзацыi пад юраунщтвам ЦБК. Менавiта аб гэтым сведчаць рэзалюцыi канфе-рэнцыi [6, с. 3-5].

Юраунщтва ЦБК старалася прывесщ краяз-научы руху у адпаведнасць з апошнiмi щэала-гiчнымi устаноУкамi. Вельмi важным аспектам з'яулялася скарачэнне колькасцi УдзельнiкаУ краязнаучага руху (з 10 500 чалавек у 1929 г. да 8800 чалавек у пачатку 1930 г.). Гэта сведчыла аб тым, што у вышку узмацнення щэалапчнага ущску пачауся выхад з краязнаучых аргашза-цый пэунай часткi удзельнiкау.

У рэзалюцыях i зваротах ЦБК гаварылася, што краязнаучыя аргашзацыи у першую чаргу павшны канцэнтраваць увагу на вывучэнш кал-гаснага руху, фабрычна-завадскiх i саматужна-прамысловых прадпрыемствау ды на падрых-тоуку да удзелу у сельскагаспадарчай i прамыс-ловай выставе БССР. Краязнауцы павiнны былi наюраваць свае намаганнi на арганiзацыю краязнаучых таварыствау у калгасах i на прадпры-емствах. ЦБК прымала удзел у папулярных на той час сацыялютычнх спаборнiцтвах.

Са студзеня па сакавш 1930 г. ЦБК i краязнаучыя аргашзацыи прынялi удзел у трохмесяч-нiку беларускай пралетарскай культуры нац-меншасцяу БССР. Краязнаучыя таварыствы на месцах вялi планавае вывучэнне гiсторыi мяс-цовага рэвалюцыйнага руху, прымалi меры па папулярызацыi пящгадовага плана гаспадарча-га i культурнага будаунiцтва раёна. Таксама краязнауцы займалюя вывучэннем працы мяс-цовых прафесшных i аматарскiх тэатрау, кше-матографа i iнш. Працягвалiся феналагiчныя даследаванш, асветная праца, даследаваннi быту сялян i рабочых, прамысловасцi .

Пасля канферэнцыи у часопiсе з'яувiуся ар-тыкул старшынi ЦБК Казака А. «Краязнаучую працу на новыя рэйкт. Краязнауцы закткалюя не толью вывучаць мясцовы край, але i удзель-нiчаць у яго развщщ, змяняючы на карысць са-цыялютычнаму будаунiцтву .

Дзеля актывiзацыi далейшай дзейнасцi у сферы мясцовага краязнауства ЦБК прапанавала наладзiць больш цесны кантакт з навукова-дас-ледчымi установамi (Аддзел прыроды i гаспа-даркi БАН, Навукова-даследчы iнстытут iмя Ленiна, 1нстытут прамысловасцi i шт.). Краязнаучыя арганiзацыi прынялi удзел ва Усе-

беларускай выставе сельскай гаспадарю i пра-мысловасцi.

25 сакавша 1930 г. у Маскве адбылася Чац-вёртая Усерасiйская краязнаучая канферэнцыя, дзе быу абраны новы склад ЦБК РСФСР. На гэ-тай канферэнцыi было пастаноулена лшвща-ваць усе грамадскiя краязнаучыя аргашзацын i паставiць на iх месца краязнаучыя бюро. Фак-тычна добраахвотныя арганiзацыi замянялiся органамi, якiя выконвалi выключна адмiнiстра-тыуныя функцыi. У № 4 часотса «Наш край» быу надрукаваны аналiз А. Казака па вышках Чацвёртай Усерасiйскай краязнаучай канферэн-цыi. Таксама быу прадсаулены праект рэарганi-зацыi структурнага падзелу краязнаучых арга-нiзацый БССР, распрацаваны ЦБК. З яго вынi-кала, што дзяленне краязнаучых таварыствау на тры асноуныя секцыi (прыродна-геаграфiчная, грамадска-эканамiчная i культурна-гiстарычная) i секцый па нацыянальнай (яурэйская i польская) i школьнай справе (школьная) не апрауда-ла сабе. У далейшым было прапанавана правес-цi наступны аргашзацыйны падзел краязнаучых арганiзацый на секцык прамысловая, сельска-гаспадарчая i школьная. Гэтыя тры секцыi па-вшны былi стаць абавязковымi для усёй краязнаучай сеткi, уключаючы i раённыя таварыствы краязнауства. «Вывучэнне прыроды, геаграфи i культуры павiнна цяпер адбывацца у рамках апiсання i вывучэння саугаса або прамысловага аб'екта».

Нягледзячы на змены арыенцiрау, часотс «Наш край» працягвау публiкаваць матэрыялы, якiя тычылiся не толькi вытворчага краязнауства, але i пстарычнага i мастацкага напрамкау. У пачатку 1930 г. быу выдадзены: зборшк «Случчына» (вынiк працы Слуцкага таварыства краязнауства), з'явiлася выданне яурэйскага сектара БАН, якое змяшчала краязнаучыя пра-цы. ЦБК рабiла спробы паступовай перабудовы краязнаучага руху у адпаведнасцi з устаноукамi уладау. Аднак гэтыя намаганш былi перапыне-ны падзеямi другой паловы 1930-га года.

Заключэнне. Таюм чынам, бачна, што у палтщы савецкiх уладау да краязнаучага руху у 1930 г. адбываюцца карэнныя змены. Гэтаму спрыялi, па-першае, агульнасаюзныя тэндэнцыi у краязнаучай справе, а па-другое, згортванне пал^ыю беларусiзацыi i кампанiя па барацьбе з нацыянал-дэмакратызмам. Фактыч-на ад краязнаучых аргашзацый пачынаюць патрабаваць непасрэднага удзелу у сацыялi-стычным будаунiцтве, прапагандзе поспехау калектывiзацыi i iндустрыялiзацыi. Нягледзячы на гэта, найбольш актыуныя удзельнш краязнаучага руху працягвалi сваю працу у склада-ных i нават небяспечных умовах.

Л^аратура

1. Борина Е. Н. (Буринская). Из истории деятельности Центрального бюро краеведения (19221927 гг.) // Труды (ЛГИК). 1967. Т. 17. С. 285-296.

2. Увага краязнауцы! // Наш край. 1930. № 1. С. 3-4.

3. Размустова Т. О. Музеи и эволюция российского краеведения // Экология и культура [Электронный ресурс]. Режим доступа: http://www.aonb.ru/depart/sik/main.phtml?op=606.

4. Соболев В. С. Академия наук и краеведческое движение // Вестник РАН. 2000. № 6. Т. 70. С. 535-541.

5. Цэнтральны навуковы архiу Акадэми навук Беларусi (ЦНА АНБ). Фонд 1. Воп. 1. Спр. 6. «Протоколы заседаний президиума Академии наук БССР». 272 л.

6. Трэцяя Усебеларуская краязнаучая канферэнцыя // Наш край. 1930. № 2. С. 50-69.

References

1. Borina E. N. (Burinskaja). Iz istorii dejatel'nosti Central'nogo bjuro kraevedenija 1922-1927 [From the history of the Central Bureau of Local History] Scientific Proceedings of the Leningrad Institute of Culture named after N. K. Krupskaya [Trudy LGIK], 1967, vol. 17, рp. 285-296 (In Russian).

2. Attention, historians! Nash kraj [Our region]. 1930. № 1, pp. 3-4 (In Belarusian).

3. Razmustova T. O. Museum of Local History and Evolution of the Russian Jekologija i kul'tura [Ecology and Culture]. [Electronic resource]. Available at: http://www.aonb.ru/depart/sik/ main.phtml?op=606 (accessed 10.03.2015).

4. Sobolev V. S. Akademija nauk i kraevedcheskoe dvizhenie [Academy of Sciences and Regional Studies Movement] Bulletin of the Russian Academy of Sciences. 2000, no. 6, vol. 70, pp. 535-541 (In Russian).

5. Cjentral'ny navukovy arhiy Akadjemii navuk Belarusi (CNA ANB) [Central Scientific Archive Academy of Sciences of Belarus]. Fond 1. Vop. 1. Spr. 6. Protokoly zasedanij prezidiuma Akademii nauk BSSR. 272 l (In Russian).

6. Trjecjaja Usebelaruskaja krajaznaychaja kanferjencyja [Third All-Belarus Studies Conference. Nash kraj [Our region]. 1930, № 2, pp. 50-69 (In Russian).

1нфармацыя пра аутара

Дзяшсау Антон Уладзiмiравiч - кандыдат пстарычных навук, асютэнт кафедры псторыи Беларус i патталогп. Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот (220006, г. Мшск, вул. Свяр-длова, 13а, Рэспублша Беларусь) [email protected])

Information about the Author

Dzyanisau Anton - Ph. D. History, assitant of the Department of History of Belarus and Political Science. Belarusian State Technological University (13a, Sverdlowa str., 220006, Minsk, Republis of Belarus) contact: [email protected]).

nacmyniy 11.03.2015

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.