Научная статья на тему 'Дакументальныя крыніцы па дыпламатычным адносінам Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы канца XVI ст. '

Дакументальныя крыніцы па дыпламатычным адносінам Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы канца XVI ст. Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
56
22
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

DOCUMENTARY SOURCES ON THE DIPLOMATIC RELATIONS OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA AND MUSCOVY DATE FROM THE XVI CENTURY

Documentary sources of the diplomatic relations of the Grand Duchy of Lithuania and Muscovy date from the end of the XVI century are analyzed in the article. The author considered the legislative documents, the data of paperwork, the state papers and the correspondence of the Grand Duchy of Lithuania senators and Crown, legal acts. According to the historian‘s opinion the most important and well-grounded source on this subject is the Lithuanian Metrica and the documents of the Muscovy ambassadorial department.

Текст научной работы на тему «Дакументальныя крыніцы па дыпламатычным адносінам Вялікага княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы канца XVI ст. »

УДК 327(476+474.5+477.8)-89(091)

Лашкевіч С.А.

ДАКУМЕПТ АЛЬНЫЯ КРЫНІЦЫ ПА Д.МП.ЛАМЛТМЧПММ АДНОСІНАМ ВЯЛІКАГА КПЯСТВА ЛІТОЎСКАГА І МАСКОЎ СКАЙ

ДЗЯРЖАВЫ КАПЦА XVI СТ.

Кафедра міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін Беларускага

дзяржаўнага ўніверсітэта

Нягледзячы на тое, што на сённяшні дзень у айчыннай і замежнай гістарыяграфіі не напісана комплекснага даследавання па дыпламатыі Вялікага Княства і Маскоўскай дзяржавы канца XVI ст., тым не менш існуе вялікая колькасць гістарычных крыніц па дадзенай праблематыцы. Дакументальныя крыніцы гэта - заканадаўчыя дакументы, матэрыялы бягучага справававодства, дыпламатычныя дакументы і перапіска сенатараў ВКЛ і Кароны, публічна-прававыя акты. Трэба адзначыць, што большасць гістарычных крыніц канца XVI ст., прысвечаных дыпламатычнай дзейнасці ВКЛ, на сённяшні дзень апублікавана як айчыннымі, так і замежнымі даследчыкамі.

Пачнём разгляд дакументальных крыніц з кніг Літоўскай Метрыкі (ЛМ) [1; 2; 3; 4; 5; 6; 7; 8; 9; 10; 11; 12; 13; 14; 15; 16; 17]. Трэба заўважыць, што Літоўская Метрыка на сённяшні дзень захоўваецца ў архівасховішчах чатырох дзяржаў. Арыгіналы першай паловы XVII ст. ЛМ знаходзяцца ў Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве (фонд № 389). У Мінску ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца фотакопіі ўсіх кніг Літоўскай Метрыкі (КМФ - 18) [1-15]. Адзначым, што якасць некаторых фотакопій ЛМ вельмі дрэнная, бо зроблены яны былі ятттчэ ў савецкія часы. У Г алоўным архіве старажытных актаў у Варшаве таксама захоўваюцца некаторыя кнігі Літоўскай Метрыкі (фонды № 5, 10, 464). Часткова фільмакопіі Метрыкі захоўваюцца ў Дяржаўным гістарычным архіве Літвы (фонд 1519).

Вельмі каштоўнымі пры аналізе дыпламатыі ВКЛ ёсць наступныя кнігі Літоўскай Метрыкі: № 593 - перапіска Стэфана Баторыя і цара Фёдара Іванавіча і Барыса Гадунова ў 1585-1605 гг. [10-12]; № 594 - перапіска манархаў Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы 1585-1600 гг. [13-15]; № 622 - Дыпламатычная перапіска паміж уладамі Рэчы Паспалітай, Маскоўскай дзяржавы і Крымскага ханства [9]; № 623 - Інструкцыя канцлера ВКЛ Льва Сапегі паслам у Маскву Станіславу Радзімінскаму, Гаўрыле і Мацею Войнам [8]. Дадзеныя крыніцы ўтрымліваюць афіцыйную дыпламатычную перапіску паміж кіраўнікамі дзяржаў, а таксама вышэйшымі дзяржаўнымі служычымі, даверчыя граматы, інструкцыі ганцам, пасланнікам

14

і паслам у Маскоўскую дзяржаву, ход вядзення перагавораў, тэксты мірных дагавораў і перамір’яў, інфармацыйныя лісты аб становішчы ў замежных краінах і г.д.

З боку пісьмовых крыніц Маскоўскай дзяржавы можна назваць дакументы пасольскага прыказу, што знаходзяцца сёння ў Расійскім дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве (РДАСА): фонд № 79, вопіс 1, зносіны Расіі з Польшчай [18; 19; 20; 21; 22; 23; 24; 25]. 79 фонд утрымлівае разнастайныя па свайму зместу дакументы канца XVI ст. па дыпламатычных адносінах РП і ВКЛ, з аднаго боку, і Маскоўскай дзяржавы, з другога. Гэта - дыпламатычная перапіска, даверчыя граматы, тэксты перамір’яў і дагавароў, інструкцыі паслам, інфармацыйныя лісты і г.д. Шмат дакументаў пасольскага прыказу пераклікаюцца са зместам 593 і 594 кніг Літоўскай Метрыкі. Трэба адзначыць, што дакументы гэтага фонда ў сваёй большасці былі раней апублікаваны альбо выкарыстоўваліся такімі вядомымі расійскімі даследчыкамі, як М.М. Шчарбатаў, С.М. Салаўёў, М.М. Карамзін, С.Ф. Платонаў, Б.М. Флора і г.д.

Да апублікаваных прац дакументаў пасольскага прыказа можна аднесці «Памятники дипломатических сношений Московсого государства с ПольскоЛитовским», якія ўваходзяць у «Зборнік імператарскага рускага гістарычнага таварыства». Трэці том быў выдадзены пад рэдакцыяй Г.Ф. Карпава і ахопліваў перыяд 1560-1571 гг. [26], чацвёрты том друкаваўся пад кіраўніцтвам С.А. Белакурава і ўтрымліваў дыпламатычныя дакументы 15981608 гг. [27].

М.М. Бантыш-Каменскі ў 1861 г. апублікаваў дыпламатычную перапіску паміж Расіяй і Польшчай у перыяд 1487-1584 гг. [28]. У 1897 г. была надрукавана яго праца пад назвай «Агляд знешніх зносін Расіі (па 1800 год)» [29]. У дадзеным аглядзе былі пералічаны дыпламатычныя місіі Маскоўскай дзяржавы ў Рэч Паспалітую з кароткай анатацыяй на кожнае пасольства.

Вядомы расійскі гісторык В.І. Буганаў у сярэдзіне 1950-х гг. прааналізаваў дакументы па гісторыі XVI ст., якія знаходзіліся ў Цэнтральным дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве, не абыйшоў ён і 79 фонд па ўзаемаадносінах з Рэччу Паспалітай [30]. У 1966 г. і ў 1974 г. ім была падрыхтавана і апублікавана разрадная кніга за 1475-1598 гг. і 15591605 гг. перыяды [31; 32].

Расійскі гісторык Г.М. Анпілогаў апублікаваў у 1967 г. 22 кнігу 79 фонда РДАСА [33]. Дакументы ўтрымліваюць перыяд узаемаадносін 15921593 гг. па знешнепалітычнай і дыпламатычнай гісторыіі ВКЛ, Кароны Польскай і Маскоўскай дзяржавы: даверчыя граматы, інструкцыі

дыпламатычным місіям, інфармацыя аб унутрыпалітычнай сітуацыі у

15

Маскоўскай дзяржаве і РП, гандлёвыя супярэчнасці паміж ВКЛ і Масквой і г.д. Гандлёвая праблематыка паміж дзяржавамі вельмі павярхоўна прадстаўлена ў апублікаваных дакументах па Ніжняму Ноўгараду канца XVI ст. [34].

У 1970-х гг. выконваліся даследаванні па сістэматызацыі фондаў Цэнтральнага дзяржаўнага архіва старажытных актаў. Так, у 1972 г. былі апісаны кнігі маскоўскіх прыказаў 1495-1718 гг., сярод якіх важнае месца займаў пасольскі прыказ Маскоўскай дзяржавы [35]. Праца па публікацыі дакументаў пасольскага прыказа працягваецца і сёння намаганнямі польскіх і расійскіх гісторыкаў. У 2004 г. была надрукавана «Пасольская кніга па сувязям з Польшчай (1575-1576 гг.)» [36].

Некаторыя моманты, звязаныя з міжнароднай праблематыкай Рэчы Паспалітай, можна знайсці ў апублікаваных дакументах М.В. Каяловіча [37; 38]. І.А. Маліноўскі апублікаваў зборнік матэрыялаў па гісторыі паноў-рад ВКЛ толькі ў далюблінскі перыяд [39]. Вядомы рускі гісторык і археограф П.А. Муханаў у 1866 г. выдаў дакументы па рускай гісторыі пад назвай «Зборнік Муханава», у якім ёсць дакументы па магдэбурскаму праву ВКЛ [40, с. 446].

Важнай крыніцай для разумення знешнепалітычных поглядаў вядучых палітыкаў ВКЛ і Кароны з’яўляецца перапіска паміж сенатарамі, а таксама з каралём і вялікім князем Рэчы Паспалітай [41; 42; 43; 44; 45]. Дадзены від крыніц карысны пры даследаванні стаўлення магнатаў ВКЛ да кандыдатуры Фёдара Іванавіча на каралеўскі трон РП падчас трэцяга бескаралеўя.

У Беларусі дакументы па гісторыі ВКЛ другой паловы XVI ст. пачынаюць публікаваць у 1930-х гг. У сваёй большасці пераважала сацыяльна-эканамічная тэматыка, а таксама пытанні нацыянальна-вызваленчага руху супраць польскага панавання [46; 47; 48]. Так, у «Гісторыі Беларусі ў дакументах і матэрыялах» ад 1936 г. сустракаюцца дакументы па трэцяму бескаралеўю ў РП [48, с. 472], па барацьбе РП супраць атрадаў Налівайкі [48, с. 473], па ўмовах Люблінскай уніі 1569 г., якія тычыліся знешнепалітычных момантаў адзінай РП [48, с. 566]. У зборніку дакументаў «Беларускі архіў» 1930 г. размешчаны ліст падканцлера ВКЛ Л. Сапегі з патрабаваннем да служачых Мінска дапамагаць маскоўскім дыпламатычным місіям, якія накіроўваюцца да караля РП [46, с. 37]. Гандлёва-эканамічная праблематыка ўзаемаадносін знаходзіцца ў першым томе зборніка дакументаў і матэрыялаў «Беларусь у эпоху феадалізма» [47, с. 309].

У 1963 г. пад рэдакцыяй Л.С. Абэцэдэрскага і М.Я. Волнава быў апублікаваны зборнік дакументаў па руска-беларускім сувязям ў 15701667 гг. [49]. Некаторыя дакументы па гісторыі Маскоўскай дзяржавы ўскосна ўтрымліваюць матэрыялы па знешнегандлёвых адносінах [50]. Так,

16

літвіны ў другой палове XVI ст. былі актыўнымі ўдзельнікамі гандлёва-эканамічных кантактаў з Вялікім Ноўгарадам, што фіксавалася ў Статутнай грамаце мытнай пошліны Вялікага Ноўгарада [51, с. 20-22].

Такім чынам, падводзячы вынік пад аналізам пісьмовых дакументальных крыніц па дыпламатыі ВКЛ канца XVI ст., трэба канстатаваць што самай важнай і грунтоўнай крыніцай з’яўляецца Літоўская Метрыка і дакументы пасольскага прыказу Маскоўскай дзяржавы, якія знаходзяцца ў РДАСА. Што датычыцца астатніх пісьмовых дакументаў, то яны ўскосна альбо павярхоўна закранаюць нашу праблематыку і з’яўляюцца другаснымі па інфармацыйнасці крыніцамі.

Літаратурныя крыніцы:

1. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). - Ф. КМФ - 18. - Воп. 1. - Спр. 199. - Короля Сигизмунда Ш. Книга вице-канцлера Войтеха Барановского. - Ч. 1-2.

2. НГАБ. - Ф. КМФ - 18. - Воп. 1. - Спр. 199. - Короля Сигизмунда Ш. Книга вицеканцлера Войтеха Барановского. - Ч. 3.

3. НГАБ. - Ф. КМФ - 18. - Воп. 1. - Спр. 200. - Короля Сигизмунда Ш. Книга вицеканцлера Яна Тарновского. - Ч. 1-3.

4. НГАБ. - Ф. КМФ - 18. - Воп. 1. - Спр. 201. - Короля Сигизмунда Ш. Книга вицеканцлера Яна Тарновского. - Ч. 1-2.

5. НГАБ. - Ф. КМФ - 18. - Воп. 1. - Спр. 201. - Короля Сигизмунда Ш. Книга вицеканцлера Яна Тарновского. - Ч. 3.

6. НГАБ. - Ф. КМФ - 18. - Воп. 1. - Спр. 202. - Короля Сигизмунда Ш. Книга вицеканцлера Петра Тылицкого. - Ч. 1-2.

7. НГАБ. - Ф. КМФ - 18. - Воп. 1. - Спр. 202. - Короля Сигизмунда Ш. Книга вицеканцлера Петра Тылицкого. - Ч. 3-4.

8. НГАБ. - Ф. КМФ - 18. - Воп. 1. - Спр. 623. - Инструкция канцлера ВКЛ Льва Сапеги послам в Москву Станиславу Радзиминскому, Гавриле и Мацею Войнам, 1590.

9. НГАБ. - Ф. КМФ - 18. - Воп. 1. - Спр. 622. - Дипломатическая переписка между властями Речи Посполитой, Московии и Крымского ханства, 1585.

10. НГАБ. - Ф. КМФ - 18. - Воп. 1. - Спр. 593. - Переписка Стефана Батория и царей Федора Иоанновича и Бориса Годунова, 1585-1605. - Ч. 1-2.

11. НГАБ. - Ф. КМФ - 18. - Воп. 1. - Спр. 593. - Переписка Стефана Батория и царей Федора Иоанновича и Бориса Годунова, 1585-1605. - Ч. 3-4.

12. НГАБ. - Ф. КМФ - 18. - Воп. 1. - Спр. 593. - Переписка Стефана Батория и царей Федора Иоанновича и Бориса Годунова, 1585-1605. - Ч. 5.

13. НГАБ. - Ф. КМФ - 18. - Воп. 1. - Спр. 594. - Переписка государей Речи Посполитой и Московии, 1585-1600 гг. - Ч. 1-2.

14. НГАБ. - Ф. КМФ - 18. - Воп. 1. - Спр. 594. - Переписка государей Речи Посполитой и Московии, 1585-1600 гг. - Ч. 3-4.

15. НГАБ. - Ф. КМФ - 18. - Воп. 1. - Спр. 594. - Переписка государей Речи Посполитой и Московии, 1585-1600 гг. - Ч. 5.

17

16. Lietuvos metrika / Lietuvos istorijos institutas. Kn. 593 : (1585-1604) : Diplomatini^ reikal^ knyga : Book of diplomatic relations : Ksi^ga dyplomatycznych spraw / parenge Algirdas Baliulis, 2009. - 293 c.

17. Lietuvos metrika / Lietuvos istorijos institutas. Kn. 594 : (1585-1600) / parenge Algirdas Baliulis. - Vilnius : Lietuvos istorijos institutas leidykla, 2006. - 297 p.

18. Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. - Ф. 79. (Зносіны Расіі з Польшчай). -Воп. 1. - Спр. 16.

19. Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. - Ф. 79. (Зносіны Расіі з Польшчай). -Воп. 1. - Спр. 17.

20. Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. - Ф. 79. (Зносіны Расіі з Польшчай). -Воп. 1. - Спр. 18.

21. Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. - Ф. 79. (Зносіны Расіі з Польшчай). -Воп. 1. - Спр. 19.

22. Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. - Ф. 79. (Зносіны Расіі з Польшчай). -Воп. 1. - Спр. 20.

23. Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. - Ф. 79. (Зносіны Расіі з Польшчай). -Воп. 1. - Спр. 21.

24. Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. - Ф. 79. (Зносіны Расіі з Польшчай). -Воп. 1. - Спр. 22.

25. Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў. - Ф. 79. (Зносіны Расіі з Польшчай). -Воп. 1. - Спр. 23.

26. Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-

Литовским. - Т.3 : 1560-1571 гг. / Под ред. Г.Ф. Карпова // Сборник императорского русского исторического общества. - СПб. : Тип. Моск. ун-та, 1892. - Т. 71. - 630 с.

27. Памятники дипломатических сношений Московского государства с ПольскоЛитовским. - Т. 4. 1598-1608 гг. / Под ред С.А. Белокурова // Сборник

императорского русского исторического общества. - Москва : Императорское русское историческое общество, 1912. - Т. 137. - 808 с.

28. Переписка между Россией и Польшей по 1700 г., собранные по дипломатическим бумагам управляющим Московским архивам Коллегии иностранных дел Н.Н. Бантыш-Каменским. - М., 1861. - Ч. 1 : 1487-1584 гг. - 189 с.

29. Бантыш-Каменский, Н.Н. Обзор внешних сношений России (по 1800 год) / Н.Н. Бантыш-Каменский. - М. : Тип. Э. Лисснера и Ю. Романа, 1897. Ч. 3 : Курляндия, Лифляндия, Эстляндия, Финляндия, Польша и Португалия. - 319 с.

30. Буганов, В.И. Ценное пособие // В.И. Буганов // Исторический архив. - М. - Л. : Изд-во Акад. наук СССР, 1956. - №2. - С. 234-237.

31. Разрядная книга 1475-1598 гг. / Подгот. В.И. Буганов. - М. : Наука, 1966. - 614 с.

32. Разрядная книга 1559-1605 гг. / АН СССР, Ин-т ист. Сост. Л.Ф. Кузьмина; Под ред. В.И. Буганова. - М. : Ин-т истории, 1974. - 371 с.

33. Анпилогов, Г.Н. Новые документы о России конца XVI - начала XVII в. / Г.Н. Анпилогов. - М. : Изд. Моск. ун-та, 1967. - 541 с.

34. Анпилогов, Г.Н. Нижегородские документы XVI века (1588-1600 гг.) / Г.Н. Анпилогов. - М. : Изд-во Моск. ун-та, 1977. - 462 с.

35. Книги московских приказов в фондах ЦГАДА : Опись. 1495-1718 гг. / Гл. арх. упр. при Совете Министров СССР. - М., 1972. - 327 с.

18

36. Памятники истории Восточной Европы : источники XV-XVII вв. / Российский государственный архив древних актов, Instytut historyczny Uniwersytetu Warszawskiego, Centrum historii Europy Srodkowo-Wschodniej. - Т. 7 : Посольская книга по связям России с Польшей (1575-1576 гг.) / [Генеральное консульство Республики Польша в Санкт-Петербурге]. - Москва. - Варшава : Древлехранилище, 2004. - 158, [1] с.

37. Документы объясняющие историю Западно-Русского края и его отношения к России и к Польше / [собрал документы и составил исследование М. Коялович. - С.Петербург, 1865. - CCIII, 658 c., 3 л. карт.

38. Коялович, М.О. Дневник Люблинского сейма. Соединение Великого Княжества Литовского с Королевством Польским в 1569 г. / М.О. Коялович. - СПб. : Печатня Головина, 1869. - 786 с.

39. Малиновский, И. Сборник материалов, относящихся к истории панов-рады Великого княжества Литовского / И. Малиновский. - Томск, 1901. - 508 с.

40. Муханов, П.А. Сборник Муханова : [док. по русской истории] / П.А. Муханов. -Санкт-Петербург : в Типографии Эд. Праца, 1866. - 780 с.

41. Archiwum Domu Sapiehow / Wyd. A. Prochaska. - Lwow, 1892. - 569 s.

42. Czybek, J. Pisma polityczne z czasow pierwszego bezkrolewia / J. Czybek. - Krakow : Druk. Uniw. Jagiellonskiego, 1906. - 758 s.

43. Listy krola Zygmunta Augusta do Radziwillow / Oprac. I. Kaniewska. - Krakow : Wyd-wo Literackie, 1999. - 648 s.

44. Polkowski, I. Sprawy wojenne krola Stefana Batorego. Diariusze, relacje, listy i akta z lat 1576-1586 / I. Polkowski. - Krakow : Druk. Uniw. Jagiellonskiego, 1887. - 693 s.

45. Solikowski, J. Krotki pami^tnik rzeczy polskich od zgonu Zygmunta Augusta (1572) do r. 1590 / J. Solikowski // Przeklad z lacin. Wl. Syrokomla. - Petersburg i Mohylew : Wolff, 1855. - 97 s.

46. Беларускі архіў / Інстытут беларускай культуры, Гістарычна-археалагічная камісія. Т. 3 : (XV-XVIII) / Беларуская акадэмія навук: выданне Беларускай акадэміі навук, 1930 (вокладка 1931). - XXV, 413 с.

47. Белоруссия в эпоху феодализма : Сб. док. и материалов: В 3 т. Т. 1 : С древнейших времен до середины XVII века / Сост. : З.Ю. Копысский. - Минск : издательство Академии наук БССР, 1959. - 515, [1] с.

48. Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах / Акадэмія навук БССР, Інстытут

гісторыі. Т. 1 : TX-XVTTT ст. / склалі : В.К. Шчарбакоў, К.І. Кернажыцкі і

Д.І. Даўгяла, 1936. - XVI, 678 с.

49. Русско-белорусские связи. Сборник документов (1570-1667 гг.). [Отв. ред. Л.С. Абецедарский]. - Минск, «Высш. школа», 1963. - 534 с.

50. Привилегированные купечество России во второй половине XVI - первой четверти XVIII в. : сб. док. / Федер. арх. агентство, Рос. гос. арх. древ. актов. - М. : Росспэн, 2004. Т. 1 / сост. Т.А. Лаптева. - 518, [1] с.

51. Великий Новгород во второй половине XVI в. : Сб. док. / Федер. арх. служба России, Рос. гос. арх. древ. актов. - СПб. : Дмитрий Буланин, 2001. - 274, [1] с.

19

Lashkevich S.A.

DOCUMENTARY SOURCES ON THE DIPLOMATIC RELATIONS OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA AND MUSCOVY DATE FROM THE XVI CENTURY.

Department of International Relations, Faculty of International Relations, Belarussian State

University

Summary

Documentary sources of the diplomatic relations of the Grand Duchy of Lithuania and Muscovy date from the end of the XVI century are analyzed in the article. The author considered the legislative documents, the data of paperwork, the state papers and the correspondence of the Grand Duchy of Lithuania senators and Crown, legal acts. According to the historian’s opinion the most important and well-grounded source on this subject is the Lithuanian Metrica and the documents of the Muscovy ambassadorial department.

20

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.