УДК 94(476)+94(438).081
РУХ НАСЕЛЬНЩТВА Ў БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКІМ ПАМЕЖЖЫ
Ў МІЖВАЕННЫ ЧАС
С.А. ФЯДЗЕЧКА
Палескі дзяржаўны універсітэт, г. Пінск, Рэспубліка Беларусь
УВОДЗІНЫ
У гісторыі Беларусі дастаткова прыкладаў міграцыі. Асабліва вызначаўся ў гэтым сэнсе перыяд напрыкан-цы 19 - пачатку 20-га стагоддзяў. Найбольш значнымі падзеямі былі:
- масавая міграцыя падчас сталыпінскіх рэформ у Сібір (за 1904 - 1914 гг. з беларускіх губерняў выяхала 356 378 чалавек), Паўдневую і Паўночную Амерыкі ( за 1903-1913 гг. - 1,5 млн. чалавек), Германію (у 1912 г. там працавала 100 тыс. выхадцаў з беларускіх губерняў) [1, с. 265]. Трэба адзначыць, што ў апошніх двух вы-падках мела месца звычайнае адыходніцтва, якое набыло такія формы дзякуючы капіталістычным зменам у грамадстве;
- перасяленне бежанцаў падчас Першай Сусветнай вайны на Усход (у пачатку кастрычніка 1915 г. каля Рэ-чыцы знаходзілася 64000 бежанцаў, да пачатку 1916 г. у Мінскай губерніі асела больш за 157000, у Віцебскай - 90000 бежанцаў. Усяго іх колькасць склада каля 1500000 чалавек) [2, с. 313].
Заканчэнне ваенна-палітычных канфліктаў у пачатку 20-х гадоў прывяло да афармлення новых геапалітычных ўмоў існавання народаў Усходняй Еўропы. Г эта прывяло да новай хвалі эміграцыі. У міжваенны час працягвалася легальная эміграцыя ў Паўдневую і Паўночную Амерыкі, якая мела пераважна эканамічныя карані і такім чынам не давала дастатковага ўяўлення аб сацыяльна-палітычных працэсах на тэрыторыі Беларусь Працэсы эміграцыі шырока даследаваліся беларускімі навукоўцамі. Але асобнай з’явай, на якую не звярталі ўвагі, была нелегальная эміграцыя на савецка-польскай мяжы. Тым не менш беларускія архівы ўтрымоўваюць дакументы мясцовага польскага кіраўніцтва [3] і Корпуса Пагранічнай Аховы [4] на падставе якіх можна прааналізаваць гэтую з’яву.
ВЫНІКІIIX АБМЕРКАВАННЕ
Нелегальная эміграцыя - з’ява, цяжкая для вывучэння па многіх прычынах. Цяжкасці паходзяць ад самога характеру з’явы, яго незаконнасці. Незаконныя перасоўванні адбываюцца па-за юрысдыкцыяй упад, і тему ніякая афіцыйная інфармацыя па гэтаму пытанню звычайна недасягальна. Таксама прычыны, якія пабуджаюць да вандроўкі з краіны ў краіну, маюць месца пры надзвычайных абставінах. Нелегальным эмігрантам наогул лічыцца чалавек, які па-за законам пераходзіць у іншую краіну і пражывае там, парушаючы тым самым законы гэтай краіны. Таму ен - «незадакументаваны рабочы», асоба, не меючая права грамадзянства ці незаконны эмігрант [5, с. 409].
Падзеі, якія адбываліся па абодва бакі польска-савецкай мяжы ў 1929-1933 гг, надзвычай моцна абвастрылі супярэчнасці ў грамадстве. Калектывізацыя ў БССР і эканамічны крызіс у Польшчы вызначылі слаі грамадства, якія не ў стане былі існаваць на гэтых тэрыторыях.
Нелегальная эміграцыя 20-30-х гг. XX стагоддзя непараўнальна па маштабах з міграцыяй пачатку стагодцзя, але таксама патрабавала істотных умоў для яе пачатку. Па характары гэтага працэсу можна зрабіць вывады аб сацыяльна-палітычных і эканамічных працэсах у суседніх краінах, а таксама, разгледзеўшы нацыянальны склад эмігрантаў, вызначыць этнічны аспект праблемы.
Нелегальны міграцыйны рух праз польска-савецкую мяжу з Заходняй Беларусі ў пачатку 30-х гадоў быў выкліканы перш за ўсе крытычным станам эканомікі з польскага боку і калектывізацыяй з савецкага. Крушэн-не Ўолл Стрыт (Wall Street) у 1929 г. моцна ўздзейнічала на эканомікі ўсіх еўрапейскіх краін. Мноства галін прамысловасці - апрацоўка металаў, дрэваапрацоўка і будаўніцтва апынуліся ў цяжкім становішчы. У выніку колькасць беспрацоўных моцна ўзрасла па ўсей Еўропе. Фінансавыя цяжкасці наспаткалі і сельскую гаспадарку. Вялікая колькасць малых гаспадарак не вытрымала ціску крызісу і знікла. Наогул, сацыяльная абарона была кепска арганізавана, і як вынік мноства людзей былі вымушаны шукаць работу па-за межамі сельскай грамады.
Раней Амерыка была «зямлей запаветнай» для вялікай колькасці беларусаў. У 20-х гг. XX ст. урад Злу-чаных Штатаў прыняў болын жорсткую эміграцыйную палітыку, якую падтрымала Канада. Пасля гэтага толькі некалькі сот беларусаў здолелі атрымаць магчымасць эмігрыраваць у ЗША кожны год. Патэнцыяльныя беларускія эмігранты вымушаны былі шукаць іншы накірунак эміграцыі.
59
У першыя гады пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вялікая колькасць людзей у заходніх краінах звярталася да Савецкіх улад за дазволам на эміграцыю ў СССР, але пускалі толькі малую частку прэтэндэнтаў. У 20-х гг. XX ст. рабочым з заходніх краін дазваляўся пераезд у СССР толькі праз так званыя канцэсіі, распаўсюджаныя ў час НЭПа як адна з форм існавання заходніх прадпрыемстваў на тэрыторыі Савецкага Саюза.
У 30-я гг. XX ст. асноўнымі сродкамі, дзякуючы якім рабочы з заходняй краіны мог апынуцца ў Савецкім Саюзе, былі створаны на падставе тэхнічныя пагадненні аб дапамозе. Улады СССР заключалі кантракты са шматлікімі амерыканскімі, нямецкімі, францускімі і іншымі прадпрыемствамі. Згодна з афіцыйнымі савецкімі крыніцамі, у пачатку верасня 1932 г. у краіне працавалі 9190 замежных спецыялістаў і 10655 замежных рабочих, якія знаходзіліся ў краіне разам з сем’ямі, якія налічвалі 17655 асоб: усіх разам каля 37500 асоб [6, с. 185]. Г эта лічба, верагодна, уключае ў сябе тых, хто ўступіў на тэрыторыю краіны незаконна.
Падчас Вялікай Дэпрэсіі колькасць нелегальных эмігрантаў значна павялічылася. Тысячи людзей нелегальна пераходзілі мяжу паміж СССР і Польшчай. Падобная з’ява назіралася таксама на фінска-савецкай мяжы. Гэ-тай праблеме была прысвечана надзвычай малая колькасць даследаванняў. Выдадзеныя даследаванні тычацца галоўным чынам палітычных бежанцаў, напрыклад, членаў КПЗБ і спачуваючых ім. Тыя, хто перасяляўся ў СССР ці імкнуўся гэта зрабіць па эканамічных прычынах, атрымалі ад даследчыкаў значна менш увагі [7, с. 190].
Аналізуючы дакументы польскага боку, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі ў абласных дзяржаўных архівах Гродна і Брэста, можна сцвярджаць, што колькасць асоб, якія перайшлі мяжу, толькі ў 1930-1932 гг. скла-дае задакументаваны мінімум у 2500 чалавек. Дакументацыя па гэтай праблеме носіць спарадычны характар. Ніякіх агульных выніковых дакументаў па праблеме нелегальнай эміграцыі ў абодвух накірунках не стваралася. Аналіз з’явы рабіўся на ўзроўні аналітычных запісак да палескага ваяводы (падобнае ў іншых ваяводствах вы-значыць цяжка з-за адсутнасці дакументаў). Маючы на ўвазе нелегальны характар з’явы, можна сцвярджаць, што сапраўдныя лічбы ў некалькі разоў большыя за пацверджаныя дакументапьна. Матэрыял даследавання склада-ецца з 1454 чалавек, з іх 81,2% мужчыны, 18,8% жанчыны. У адрозненне ад вялікай хвалі эміграцыі з Беларусі ў Америку напрыканцы XIX - пачатку 20 стагоддзяў, незаконньм эмігранты былі пераважна мужчынамі.
Табл. 1. Справаздача аб асобах, якія перайшлі савецка-польскую мяжу (па дадзеных ПВУ) [8].
Нацыянальны склад
X (па вядомых дадзеных)
№ Дата справаздачы Колькасць 1 перайшоўші мяжу беларусы '5 к 5 е '2 £ іншыя Заўвагі
1. 2. 3. 4. 5. 6. 7. 8.
1. 31.3.1930 58 Ппыйшлі з СССР.
2. 19.7.1930 82 Збеглі ў СССР. 80-праваслаўныя, 2 - каталікі, 12 -сымпатызуюць КПЗБ. Косаўскі павет.
3. 15.10-31.11.1930 92 Прыйшлі з СССР.
4. 26.1.1931 49 Прыйшлі з СССР.Дрысненскі павет.
5. 1-15.2.1931 94 83 3 4 4 Прыйшлі з СССР. Лунінепкі павет.
6. 1.4.1931 1 Прыйшоу з СССР. Верагодна - агент, пайшоў назад.
7. 4.5.1931 5 3 2 Прыйшлі з СССР. 2 - пайшлі назад.
8. 19.9.1931 82 Пайшлі ў СССР. 78 - затрыманы.
102 Вернуты з СССР.
45 Прыйшлі з СССР.
36 Прыйшлі з СССР.
154 136 13 4 1 Прыйшлі з СССР.
142 128 10 4 Ппыйшлі з СССР.
9. 12.10.1931 42 Пайшлі ў СССР. 31 - затрыман.
43 Пайшлі ў СССР. 14 - затрыман.
36 Пайшлі ў СССР. 15 - затрымана, 4 - вернуты з СССР.
94 Пайшлі ў СССР. 24 - затрымана, 8 - вернуты.
10 4.4.1932 8 Прыйшлі з СССР. 5 - праваслаўныя.
11 4.4.1932 7 Прыйшлі з СССР. 7 - праваслаўныя.
12 15.4.1932 57 5 1 Прыйшлі з СССР. 5 беларусаў, 1 паляк пайшлі назад.
13 Вынік 31.3.1930 - 739 401 33 9 9 Прыйшло з СССР.
15.4.1932 (8) Вяртаюцца назад у СССР.
301 Пайшлі ў СССР.
(162) Затрымана пры зыходзе ў СССР.
114 Вернуты з СССР
60
Табл. 2. Справаздача аб асобах, якія перайшлі савецка-польскую мяжу (па дадзеных НВУ) [9].
№ Дата справаздачы Колькасць перайшоўшых мяжу Нацыянальны склад (па вядомых дадзеных) Заўвагі
беларусы '2 G 5 ‘2 о о, 0? 3 э X
1. 2. 3. 4. 5. 6. 7. 8.
1. 1922- 1929 83 Збеглі v СССР.
2. 1922 47 Ппыйшлі з БССР.
3. 1923 24 Збеглі v СССР.
4. 1923 29 Ппыйшлі з СССР.
5. 1925 10 Поыйшлі з СССР.
6. 1927 8 Шыйшлі з СССР.
7. 1930 10 Збеглі v СССР.
8. 1928- 1934 41 Збеглі v СССР.
9. 1937 4 Поыйшлі з СССР.
10 1930 15 Збеглі v СССР (затлыманы ) [101.
11 Вынік 1922 -1937 98 173 Прыйшло з СССР. Пайшлі v СССР.
Патрэбна адзначыць недасканаласць справаводства па праблеме ў навагрудскім ваяводстве. Не афармля-лася ніякіх выніковых дакументаў. Улады абмяжоўваліся пратаколамі допытаў. Пры гэтым не рабілася ніякай аналітычнай работы (як у палескім ваяводстве).
Беларускае бегства на ўсход звязана са становішчам на працоўным рынку. Разам са змяншэннем магчымасцяў працаўладкавання ўвага беспрацоўных пераходзіла на Савецкі Саюз, пяцігадовыя планы якога былі вядомы ў Польшчы дзякуючы радые Камінтэрна (ідэалагічны ціск якога адзначалі польскія ўлады ў сакрэтных дакла-дах на імя міністра ўнутраных спраў). У той час, як Еўропа змагалася з усеагульным крызісам, Савецкі Саюз планаваў уздым эканомікі галоўным чынам за кошт працоўнай сілы.
Перабежчыкамі былі галоўным чынам нежанатыя мыжчыны з вялікіх сем’яў ці кармільцы сям’і. Звычайна кармілец сям’і пераходзіў мяжу першым. Сям’я спрабавала часта перасекчы мяжу легальна, але такая маг-чымасць была досыць слабой, таму часта вярталіся да нелегальных спроб. Узроставая структура эмігрантаў нагадвала тую, што і ў Паўночную Амерыку: 45% мужчын былі паміж 20 і 30 гадамі ўзросту. 3 другога боку, значная колькасць эмігрантаў была старэйшая за 50 гадоў.
Пераход мяжы суправаджаўся вялікай рызыкай. Абодва бакі, і польскі і савецкі, прымалі вельмі падоб-ныя жорсткія меры для аховы мяжы. Акрамя звычайнай сістэмы пагранічнай аховы, стваралася своеасаблівая санітарная зона, якая на польскім баку складалася з ідэалагічна сталых асаднікаў, а на савецкім са спецыяльна створаных «чырвонаармейскіх калгасаў», якія камплектаваліся былымі ваеннымі і ўзначальваліся афіцэрамі. Такім чынам акрамя непасрэдна мяжы, трэба было пераадолець прыкладна 20-40 кіламетраў спецыяльнай зоны [11]. Таму больш напружаным рухам нелегальных эмігрантаў вызначалася Палессе, дзе мерапрыемствы па ахове мяжы, дзякуючы прыродным умовам, давалі менш плену.
Нелегальная эміграцыя пасля 1933 года значна зменшылася. Верагодна, галоўным фактарам быў эканамічны ўздым, у выніку чаш зменшылася колькасць беспрацоўных. Другім фактарам была пазіцыя польскіх і савецкіх улад. Абодва бакі не жадалі пасіўна назіраць за гэтай з’явай. Акрамя таго ў тэты час нармалізуюцца адносіны паміж СССР і Полыычай, у ліпені 1932 г. заключаецца пагадненне аб ненападзе. Вялікая колькасць даследчыкаў лічыць, што ў гісторыі савецка-польскіх адносін гэта быў перыяд найбольшага збліжэння і супрацоўніцтва [12, с. 8].
Змяншэнню эміграцыі спрыялі веданне фактаў аб умовах, у якіх існавалі эмігранты. Нават у параўнанні з Польшчай у час крызісу, умовы жыцця ў Савецкім Саюзе былі значна горшыя. У пачатку 30-х гадоў СССР меў вядомыя праблемы з забеспячэннем насельніцтва харчаваннем дзякуючы безагляднай калектывізацыі. Стрымлівалі эміграцыю і беспрычынныя арышты, допыты, заключэнні. Шмат хто спрабаваў вярнуцца назад.
Перш за ўсе неабходна адзначыць, што дадзеныя аб асобах, якія перайшлі мяжу, не былі апрацаваны па нейкаму стандарту ў храналагічнай ці іншай залежнасці. Справаводства палескага і навагрудскага ваяводскіх упраў не падводзіла вынікаў эміграцыі па нейкіх паказчыках , аддаючы перавагу разавым справаздачам па факту пераходу, спарадычна ствараючы зводныя ведамасці з анкетнымі дадзенымі эмігрантаў (паходжанне, узрост, нацыяныльнасць, веравызнанне, сувязь з савецкім бокам, сучасным месцазнаходжаннем).
Аналізуючы прычыны нелегальнай эміграцыі насельніцтва, можна вызначыць асноўныя з іх:
- выкліканыя эканамічнымі праблемамі. Перш за ўсе гэта глабальны эканамічны крызіс 30-х гадоў, які мацней адбіўся на адсталых краінах, і Полыпчы ў тым ліку;
61
- выкліканыя сацыяльна-палітычнымі праблемамі. Калектывізацыя ў СССР зрабіла небяспечнай прына-лежнасць да заможнай часткі сялянства.
СССР, безумоўна, карыстаўся сваей ідэалагічнай перавагай сярод бяднейшай часткі насельніцтва. Тое, што рабіла немагчымым жыцце ў СССР для багатых сялян, прываблівала беларускіх сялян-беднякоў, якія пражывалі ў Заходняй Беларусі. Польскія ўлады адзначалі ўзмоцненую агітацыю з боку СССР, якая грунтава-лася на наступных тэзісах:
- неабходнасць пабудовы Днепрагэса трымастамі тысячамі працаўнікоў;
- клопат дзяржавы аб матэрыяльным становішчы рабочых і сялян у СССР.
Можнавызначыць адсутнасць выражанай камуністычнай прапаганды, ціскрабіўся перш заўсе насацыяльна-эканамічныя тэзісы. Аддзел Бяспекі ПВУ ў сваей аналітычнай запісцы [13] у Міністэрства Ўнутраных Спраў Рэчы Паспалітай характарызаваў катэгорыі збеглых у СССР:
- скампраметаваныя члены кампартыі (10 выпадкаў);
- беспартийны рэвалюцыйны актыў (7-10 выпадкаў);
- шпіены (10 выпадкаў);
- грамадзяне, якія маюць радню ў СССР;
- найболыпая па колькасці група - тыя, хто не меў маемасці, працы і сымпатызаваў Савецкай уладзе.
Як было сказана вышэй , асноўнай прычынай нелегальнай эміграцыі з СССР з’яўлялася калектывізацыя. Паказальны тайны даклад столінскага павятовага старасты палесскаму ваяводзе ад 4 мая 1930 г. [14], у якім прыводзіліся вынікі допыту беглых:
- Богуш Юліян - ураджэнец сяла Мар’янаўка Жыткавіцкай гміны, аставіў там жонку і дзіця (брат Богуша Станіслаў быў сасланы на Салавецкія астравы на 10 гадоў як супраціўнік Савецкай улады, другі брат Браніслаў быў сасланы на 3 гады ў Сібір). Сам уцякач ужо знаходзіўся пад арыштам у Жыткавічах, дзе, па яго словах, было сабрана каля 300 чалавек за агітацыю супраць калектывізацыі. Другой турмой такога роду з’яўляецца былы дварэц у Людзеневічах (Ludzieniewicze) Жыткавіцкай гміны (стыль справаздачы захаваны - нат. С.Ф.), дзе знаходзілася каля 120 чалавек. Юліян Богуш таксама сведчыць аб сутыкненні паміж незадаволенымі палітыкай калектывізацыі сялянамі вескі Верасніца (Weresnica) і атрадам войскаў колькасцю да 150 чалавек.
- Шукановіч Андрэй - не быў прылічаны да кулакоў, але тым на менш агітаваў супраць калектывізацыі, збег, пакінуўшы дома жонку і двух дзяцей. Адзначаецца моцная рэлігійнасць у праваслаўнай веры.
- Лукашэвіч Тадэвуш - збег з-за пагрозы арышту (служыў у польскай арміі).
- Дашкевіч Юліян - збег з-за прыналежнасці да каталіцкай веры.
- Асецкі і Пракаповіч - няма дакладных дадзеных, утрымліваюцца пад арыштам, есць думка, што яны -агенты разведкі.
Звяртае на сябе ўвагу пачасовае размеркаванне хваляў эміграцыі. Наибольшая колькасць прыйшоўшых з боку СССР прыходзіцца на час з верасня па сакавік, тэта сведчыць аб тым, што ў час найбольшай гаспадар-чай занятасці эмігранты з СССР не лічылі неабходным пакідаць краіну і асабістую гаспадарку. У тэты ж час уцекачы з Полыпчы асабліва не падпарадкоўваліся гападарчым справам. Г эта яшчэ раз пацвярджае агульныя прычыны эміграцыі: калектывізацыя ў СССР і сусветны эканамічны крызіс у Полыпчы.
Дзейнасць уладаў абедзвюх краін - Польшчы і СССР - вызначае стан дзяржаўнай ідэалогіі ў дачыненні да ўцекачоў. Як не дзіўна, пазіцыі дзяржаў прыкладна супадалі. Калі польскія ўлады не жадалі выпускаць эмігрантаў (з 301 уцекача 162 было затрымана Корпусам Пагранічнай Аховы (КОР) ), то савецкія ўлады вярталі болыпасць затрыманых назад (114 чалавек). Наколькі рэгуляваўся такім чынам паток эмігрантаў з СССР у Полыпчу, вызначыць немагчыма з-за недахопу інфармацыі аб дзейнасці пагранвойскаў НКУС СССР. Але польскія ўлады прымалі ўсіх (з адпаведнай праверкай), на мясцовым узроўні падымаючы пытанне аб звароце да Лігі Нацый за дапамогай (верагодна, чакаючы болыпай колькасці ўцекачоў ад калектывізацыі і голада).
Звяртаючы ўвагу на нацыянальны склад эмігрантаў, трэба адзначыць, што небеларусы складаюць тут нават меншую частку, чым яны складалі наогул сярод насельніцтва БССР. Такую з’яву можна растлумачыць тым, што асноўная прычына нелегальнай міграцыі - калектывізацыя - уздзейнічала на вясковае насельніцтва, зра-зумела беларускае.
401
9 9 33
В Беларусы
□ Палякі ■ Рускія
□ Іншыя
Мал. Нацыянальны склад уцекачоў з СССР
62
Дыяграмма створана па дадзеных ПВУ. Неадпаведнасць у колькасці выклікана недакладнасцю справавод-ства, нацыянальнасць перабежчыкаў указвалася не заўседы, часта яе замянялі сведкі пра веравызнанне.
ВЫВАДЫ
Падзеі 20-х-ЗО-х гг. XX ст. надзвычай павялічылі рухомасць людзей на беларуска-польскім памежжы, таму супярэчнасці ў грамадстве часта ператвараліся ў эміграцыю, а не ўзброенае процістаянне. Такім чынам, нелегальную міграцыю на беларуска-польскай мяжы ў 1929-1932 гг. можна вызначыць не толькі як форму сацыяльна-палітычнага пратэсту супраць існуючых абставін, але і як спосаб пазбегнуць залішняй сацыяльнай напружанасці на фоне буйных сутыкненняў, якія прайшлі ў пачатку XX ст.
ЛІТАРАТУРА
1. Эканамічная гісторыя Беларусі / В.1. Галубовіч [і інш.]; пад рэд. праф. В.І. Галубовіча. - Мінск: ВП «Экаперспекты-ва», 1999. - 410 с.
2. Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 т. / рэдкал.: Касцюк М.П. (гал. рэд.) [і інш.] - Мінск: Беларусь, 1994. Т. 1. - 520 с.
3. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці. - Ф. 1. - Воп. 9. - Спр. 937; Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці. - Ф. Р-541.
- Воп. 1. Ф. 551. Воп. 1.
4. Занальны дзяржаўны архіў Маладзечна. - Ф. Р-5. - Воп. 1. - спр. 60.
5. Ellen М. Brennan, Irregular Migration: Policy Responses in Africa and Asia. - International Migration Review. - Vol. XVIII.
- No 3,- Fall 1984. - c. 400—410.
6. Корниенко, Л .H. Развитие интернациональных связей советского рабочего класса в годы первой пятилетки / Л ,Н. Корниенко // История СССР. - 1979. - №6. - С. 65 - 75.
7. Tomaszewski J. Z dziejow Polesia. Zarys stosunkow spoleczno-ekonomicznych. - Warszawa, 1963.
8. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці. Ф. 1. - Воп. 9. - Спр. 937.
9. Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці. - Ф. Р-541. - Воп. 1; Ф. - 551. - Воп. 1.
10. Занальны дзяржаўны архіў Маладзечна. - Ф. Р-5. - Воп. 1. - Спр. 60.
11. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. - Ф. 1. - Воп. 11. Спр. 251,- Арк. 11.
12. Матерски В. К вопросу о периодизации польско-советских отношений в межвоенный период / В. Матерски // Вестник Московского университета. - 1995. - №4. - С. 70-85.
13. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці. - Ф. 1. - Воп. 9. - Спр. 937. - Арк. 285-286.
14. Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці. - Ф. 1. - Воп. 9. - Спр. 1322. - Арк. 1.
MOVE OF THE POPULATION IN THE BELARUSIAN - POLISH BORDER ZONE DURING THE INTERMILITARY PERIOD
S.A. FYADZECHKA Summary
Illegal emigration between BSSR and Poland has appeared during 1929-1933. It was display of natural need in moving inside the Belarus society, is artificial 1921 divided by the Riga peace treaty. The primary factors directly generated illegal emigration, were Great Depression (from the Polish side), collectivization and creation of totalitarian system in the USSR. From the Polish side have emigrated a poor men and the unemployed. From the Soviet side ran from collectivization and deprivation of the property (for fermers).
Паступіўу рэдакцыю 30 верасня 2008 г.