Научная статья на тему 'Мясцовыя Улады: пад нажом аптымізацыі'

Мясцовыя Улады: пад нажом аптымізацыі Текст научной статьи по специальности «Политологические науки»

CC BY
72
20
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по политологическим наукам, автор научной работы — Дмитрий Кухлей

Мінулы 2013 год адзначыўся шырокай рэарганізацыяй першаснага ўзроўню адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы (АТБ) краіны, якая адбываецца ў агульным рэчышчы палітыкі па аптымізацыі выдаткаў бюджэту на ўтрыманне кіраўнічага апарату. Тым не менш эфектыўнасць рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі на месцах працягвае змяншацца. Павелічэнне колькасці непапулярных мер набліжае да крытычнай адзнакі ступень даверу насельніцтва да мясцовых органаў улады. Аднак нават у перадвыбарчы год беларускае кіраўніцтва не робіць захадаў для падвышэння рэйтынгу мясцовых саветаў і выканкамаў, за выключэннем адміністрацыйных адзінак самага ніжэйшага ўзроўню – сельсаветаў. Kіраўніцтва краіны імкнецца вырашыць праблемы ў кіраванні рэгіёнамі традыцыйнымі спосабамі – кадравай ратацыяй і пагрозамi крымінальнага пераследу. Гэта не павялічвае эфектыўнасць адміністрацый у кіраванні эканомікай рэгіёнаў. Акрамя таго кадравая палітыка на месцах перашкаджае стварэнню ўстойлівых рэгіянальных кланаў чыноўнікаў і, адпаведна, узнікненню канфлікта інтарэсаў з прэзідэнцкай уладай. Тым не менш размеркаванне сродкаў з мясцовых бюджэтаў сведчыць аб замацаванні ў рэгіёнах групавых інтарэсаў сярод наменклатуры.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Мясцовыя Улады: пад нажом аптымізацыі»

Государство

57

Рис. 2. География международной деятельности белорусского парламента, 2013 год

Источник: карта подготовлена с использованием инструмента https://mapsengine.google.com

заключение

В 2013 году ни политическая роль, ни функции парламента не претерпели изменений. Несмотря на доминирование в Палате представителей депутатов из РОО «Белая Русь», эта структура никак не отметилась в аспекте политической деятельности парламента.

Белорусские депутаты в целом проявили себя как идеологически грамотные, социально ответственные, спортивные, активные в международных контактах и абсолютно верные выбранному курсу правительства и президента граждане.

В анализируемый период депутаты парламента не инициировали ни одного законопроекта. Вполне оправданно ожидать, что в 2014 году в деятельности белорусского парламента не произойдёт существенных изменений.

58

МЯСЦОВЫЯ УЛАДЫ:

ПАД НАЖОМ АПТЫМІЗАЦЫІ

Зьміцер Кухлей

Рэзюмэ

Мінулы 2013 год адзначыўся шырокай рэарганізацыяй першаснага ўзроўню адміністрацыйна-тэрытарыяльнай будовы (АТБ) краіны, якая адбываецца ў агульным рэчышчы палітыкі па аптымізацыі выдаткаў бюджэту на ўтрыманне кіраўнічага апарату. Тым не менш эфектыўнасць рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі на месцах працягвае змяншацца. Павелічэнне колькасці непапулярных мер набліжае да крытычнай адзнакі ступень даве-ру насельніцтва да мясцовых органаў улады. Аднак нават у перадвыбарчы год беларускае кіраўніцтва не робіць захадаў для падвышэння рэйтынгу мясцовых саветаў і выканкамаў, за выключэннем адміністрацыйных адзінак самага ніжэйшага ўзроўню - сельсаветаў.

Кіраўніцтва краіны імкнецца вырашыць праблемы ў кіраванні рэгіёнамі традыцыйнымі спосабамі - кадравай ратацыяй і пагрозамі крымінальнага пераследу. Гэта не павялічвае эфектыўнасць адміністрацый у кіраванні эканомікай рэгіёнаў. Акрамя таго кадравая палітыка на месцах перашкад-жае стварэнню ўстойлівых рэгіянальных кланаў чыноўнікаў і, адпаведна, узнікненню канфлікта інтарэсаў з прэзідэнцкай уладай. Тым не менш размеркаванне сродкаў з мясцовых бюджэтаў сведчыць аб замацаванні ў рэгіёнах групавых інтарэсаў сярод наменклатуры.

Тэндэнцыі:

• аптымізацыя выдаткаў дзяржавы на кіраванне тэрыторыямі за кошт рэарганізацыі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак (АТА);

• змяншэнне эфектыўнасці і падкантрольнасці рэгіянальных і мясцовых уладаў у выкананні дзяржаўных праграм і рашэнняў Мінска;

• кадравая ратацыя рэгіянальнага і мясцовага кіраўніцтва, каб прадухіліць стварэнне ўстойлівых наменклатурных груповак;

• скарачэнне дэпутацкага корпусу ў мясцовых саветах для падвышэння ступені кіраванасці выбарчым працэсам і далейшае ўзмацненне ступені закрытасці органаў самакіравання ад ўплыву мясцовага насельніцтва.

рэарганізацыя сельсаветаў: вярхі хочуць, нізы не могуць

Беларускае кіраўніцтва разумее неабходнасць змены існай сістэмы кіравання тэрыторыямі, асабліва ў сель-

Государство

59

скай мясцовасці, і ў 2013 актывізуе працэс скарачэння сельсаветаў. Аднак гэтае рашэнне з’яўляецца дастаткова непапулярным сярод насельніцтва, якое яшчэ не падрых-таванае да такіх захадаў. Пры гэтым рэарганізацыя адзінак першаснага ўзроўню не з’яўляецца часткай доўгатэрміновай стратэгіі беларускіх уладаў па рэформе сістэмы кіравання тэрыторыямі. Скарачэнне колькасці сельсаветаў ёсць вынікам агульнай палітыкі па аптымізацыі выдаткаў з бюд-жэта, у тым ліку на дзяржаўны апарат.

Сярод беларускага кіраўніцтва разглядалася магчы-масць скасаваць мясцовыя саветы першаснага ўзроўню, замяніўшы іх сельскімі адміністрацыямі. Варта зазна-чыць, што па ўплыве на сацыяльна-эканамічнае развіццё мясцовасці сельсаветы значна саступаюць сельскага-спадарчым прадпрыемствам. Большасць сельсаветаў знаходзіцца ў фінансавай залежнасці ад бюджэтаў больш высокага ўзроўню, а ў апошнія гады іх функцыі і паўнамоцтвы значна звузіліся.

Пры гэтым структура насельніцтва за некалькі дзесяцігоддзяў кардынальна змянілася на карысць гарадоў. Колькасць жыхароў асобных сельсаветаў скарацілася да 500 чалавек. Гэта паўплывала на тое, што многія сельса-веты не могуць самастойна выконваць свае функцыі з-за недастатковай матэрыяльнай базы і кадравага рэсурсу.

Варта падкрэсліць, што ў аснове аптымізацыі колькасці саветаў першаснага ўзроўню ляжыць скарачэнне дзяржаўных выдаткаў. Згодна з рэкамендацыямі прэзідэнцкай адміністрацыі галоўнымі прынцыпамі реарганізацыі з’яўляюцца: (1) супадзенне межаў сельска-гаспадарчых прадпрыемстваў з межамі сельсаветаў, што дазваляе больш эффектыўна размяркоўваць дапамогу жы-харам сельскай мясцовасці, асабліва пажылым людзям; (2) колькасць насельніцтва адміністрацыйна-тэратарыяльнай адзінкі не меней за 2 тыс. чал., што з’яўляецца мінімальнай колькасцю для эфектыўнага прадастаўлення дзяржаўных паслуг за кошт бюджэта ў сённяшніх умовах.

Аднак не ва ўсіх рэгіёнах краіны кіраўніцтва ад-нолькава падышло да выканання дзяржаўнай палітыкі па аптымізацыі сельсаветаў. Найбольшыя змены АТБ

60

БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013

першаснага ўзроўню адбыліся ў цэнтральным і двух заходніх рэгіёнах краіны (табл. 1). Віцебская, Гомельская і Магілёўская вобласці ў меньшай ступені адгукнуліся на ініцыятыву Мінска, хоць шчыльнасць сельскага насельніцтва ў гэтых рэгіёнах меншая за заходнія. У Магілёўскай вобласці мясцовыя ўлады вырашылі абме-жавацца патрабаваннем да колькасці насельніцтва сель-скай адміністрацыйнай адзінкі ў 1 тыс. чал., аднак і яго не выканалі.

Табліца 1. Колькасць скасаваных сельскіх і пасялковых саветаў у 2013 годзе і шчыльнасць насельніцтва па абласцях1

^'\Вобл. ата2^\ Брэсцкая Віцебская гомель- ская гродзен- ская Магілёў- ская Мінская

Сельсаветы 29 13 6 25 20 59

Пасялко-выя саветы 4 6 8 8 3 3

Шчыльнасць на-сельніцтва, чал./км2 13.6 7.4 8.8 11.8 8.2 15.3

У большасці рэгіёнаў назіраўся супраціў дзяржаўнай палітыцы па рэарганізацыі з боку мясцовага насельніцтва і некаторых чыноўнікаў. З-за гэтага змены амаль не закранулі першасны ўзровень АТБ ў Гомельскай і Віцебскай абласцях, нягледзячы на неадпаведнасць патра-баванням па колькасці жыхароў і аграпрадпрыемстваў. Аднак непапулярнасць такіх захадаў сярод сельскіх жыхароў не прывяла да значных актыўных дзеянняў па абароне сваіх інтарэсаў. Агулам па краіне ў 2013 былі скасаваныя 152 сельскія саветы, а 31 пасялковы савет быў ператвораны ў сельскі.

Трэба адзначыць, што захады па рэарганізацыі АТБ адпавядалі агульнаму дзяржаўнаму курсу па скарачэнні служачых дзяржаўнага апарата, агучанаму прэзідэнтам

1

2

Паводле аўтарскага аналізу рашэнняў аблвыканкамаў па рэаргані-зацыі АТБ, змешчаных на Нацыянальным прававым партале Рэспуб-лікі Беларусь: http://pravo.by.

АТА — адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі

Государство

61

А. Лукашэнкам напрыканцы 2012 года. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы не падтрымаў ініцыятыву асобных чыноўнікаў па ліквідацыі сельсаветаў.

Ініцыятыву па замене сельсаветаў на прызначаную з раёна адміністрацыю лабіявалі арганізатары выбарчых кампаній, а менавіта Цэнтральная выбарчая камісія. Гэта звязана з цяжкасцямі арганізацыі выбараў у мясцо-выя органы ўлады з-за нізкай ролі саветаў першаснага ўзроўню і дэпалітызацыі насельніцтва. Падчас апошніх чатырох выбарчых кампаній у мясцовыя саветы адсотак абраных дэпутатаў у параўнанні з колькасцю мандатаў павялічваўся, дасягнуўшы вяршыні ў 2010 годзе. З 21 303 месцаў у саветы усіх узроўняў не быў абраны толькі 1 дэпутат райсавета, 1 — пасялковага і 12 — сельсаветаў (табл. 2). Аднак дасягалася гэта ў значнай ступені шляхам скарачэння колькасці дэпутацкага корпусу, у тым ліку і скасавання саміх саветаў.

Табліца 2. Колькасць адміністрацыііна-тэрыятарыяльных адзінак (АТА) і дэпутатаў мясцовых саветаў у 1999, 2003, 2007, 20103

1999 2003 2007 2010

Агулам АТА усіх узроўняў 1 694 1 672 1 581 1 495

АТА абласнога ўзроўню і Мінгарсавет 7 7 7 7

АТА раённага ўзроўню 117 117 118 118

Гарады абласнога падпарадкавання 24 20 13 12

Гарады раённага падпарадкавання - 11 14 14

Пасялковыя саветы - 77 66 56

Сельсаветы 1 456 1 440 1 363 1 288

Выбарчыя акругі ў саветы усіх узроўняў 24 566 24 003 22 661 21 303

Абраныя дэпутаты ў саветы усіх узроўняў 24 058 23 469 22 639 21 288

Працэнт абраных дэпутатаў у саветы усіх узроўняў ад колькасці акругаў 97.932% 97.775% 99.903% 99.93%

Паводле аўтарскага аналізу дакументаў ЦВК, змешчаных на афіцыйным сайце: http://rec.gov.by/

62

БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013

Пры гэтым на мясцовых выбарах 2014 колькасць выбар-чых акруг скарацілася да 18 816 — на 11.77% у параўнанні з 2010 і на 23.41% у параўнанні з 1999 годам. Колькасць дэпу-тацкага корпуса змянілася не толькі за кошт рэарганізацыі саветаў першаснага ўзроўню, але і ў выніку скарачэння месцаў у раённых саветах.

Такім чынам, за кошт скарачэння дэпутацкага корпусу цэнтральныя улады палягчаюць сабе кіраванне выбар-чым працэсам у рэгіёнах, а на месцах — удасканальваюць фільтрацыю нелаяльных дзейным уладам прадстаўнікоў у мясцовых саветах.4 5

Мясцовыя выбары: бюракратызацыя саветаў

Шэраг непапулярных захадаў, якія рэалізоўвалі мясцовыя ўлады ў 2013 годзе, негатыўна паўплывалі на іх рэйтынг сярод насельніцтва. Упершыню ўзровень даверу да мясцовых уладаў напярэдадні апош -няй выбарчай кампаніі стаў ніжэй за 30% (табл. 3).

Табліца 3. Давер да мясцовых уладаў напярэдадні выбараў 2007, 2010 і 20145

лістапад 2006 чэрвень 2009 Снежань 2013

Давяраюць мясцовым саветам дэпутатаў, % 38.5 35.4 28.9

Давяраюць мясцовым выканаўчым камітэтам, % 39.6 35.4 28.6

Пры гэтым пераважная большасць дэпутатаў мясцовых саветаў 26-га склікання, асабліва базавага і абласнога ўзроўню, прадстаўлялі дырэктарскі корпус і мясцовае кіраўніцтва. За апошні дзясятак гадоў органы самакіравання фактычна закрыліся ад уплыву меркаван-ня мясцовага насельніцтва: патрапіць у іх могуць толькі зацверджаныя мясцовай вертыкаллю прадстаўнікі. Гэта

4 Варта зазначыць, што ў органах самакіравання двух апошніх скліканняў прадстаўніцтва апазіцыйных партый і незалежных ад вертыкалі дэпутатаў мізэрнае і налічвае каля дзясятка чалавек на болей за 20 тыс. дэпутатаў.

5 Даныя НІСЭПД, гл.: http://iiseps.org.

Государство

63

выклікае крызіс даверу з боку грамадства як да мясцовых саветаў так і да выканаўчай вертыкалі.

У сельскай мясцовасці многія органы самакіравання сутыкнуліся яшчэ і з іншай пагрозай — ростам абсэнтэізму жыхароў і крытычным змяншэннем колькасці палітычна актыўных грамадзян. Мясцовым уладам усё цяжэй знаходзіць кандыдатуры ў дэпутаты, а многія папро-сту адмаўляюцца быць «народнымі абраннікамі». Гэта абумовіла тое, што ў другой палове года ўлады зрабілі шэраг захадаў да павелічэння вагі саветаў першаснага ўзроўню. Савет па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі падрыхтаваў папраўкі ў законы аб статусе дэпутата мясцовага савета дэпутатаў і аб мясцовым кіраванні і самакіраванні, а таксама ў Бюджэтны кодэкс, якія датычацца саветаў дэпутатаў першаснага ўзроўню.

Гэтыя захады даюць дадатковыя гарантыі дзейнасці дэпутатам сельсаветаў і ўмацоўваюць фінансавую аснову мясцовых бюджэтаў Напрыклад, дэпутаты прапанавалі накіроўваць грошы з падаткаў ад дзейнасці камунальных унітарных прадпрыемстваў, што паступаюць у раённыя бюджэты, у бюджэт сельскага савета і інш.

Мясцовыя фінансы: змены прыярытэтаў

У 2013 годзе назіралася змяншэнне долі выдаткаў на сацы-яльную палітыку, ахову здароўя і адукацыю на карысць жыл-лёва-камунальных паслуг і жыллёвага будаўніцтва, нацыя-нальнай эканомікі і спорту.6 Аднак узровень датацыйнасці абласцей і раёнаў амаль не змяніўся ў параўнанні з 2012 годам. Агулам у 2013 было выдаткавана ў якасці трансфертаў мясцовым бюджэтам Br 39.84 трлн, або 32.7% ад агульных выдаткаў рэспубліканскага бюджэту, у той час як у 2012 годзе — Br 27.51 трлн, або 29.7%.

З 118 раёнаў краіны 115 з’яўляюцца датацыйнымі. Не атрымлівалі датацый з рэспубліканскага бюджэту толькі тры раёны: Мінскі, Гродзенскі і Салігорскі. Найменшую

6

Медвецкий А. Трансформации государства:расходы местных бюджетов // [Электронный ресурс] Точка доступа: http://nmnby.eu/news/ analytics/5313.html.

64

БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013

дапамогу з рэспубліканскага бюджэту атрымлівае Мінская вобл., а бюджэт Мінска увогуле з’яўлялецца самадастатко-вым. Пры гэтым у 53 раёнах узровень датацый перавышае 50% прыбытковай часткі бюджэта. Адначасова 79 раёнаў адстаюць ад сярэднеабласнога ўзроўню развіцця.

Паступова павялічваецца фінансавая самастойнасць бюджэтаў першаснага ўзроўню. Колькасць бездатацыйных сельсаветаў складала ў 2010 — 33, ў 2011 — больш за 240, а ў 2012 ўжо 288 сельсаветаў не датаваліся з дзяржбюджэту.7 Звычайна яны размяшчаюцца каля буйных гарадоў пра-мысловых цэнтраў і папаўняюць бюджэт за кошт продажу зямлі і маёмасці на аўкцыёнах. Найбольшая колькасць такіх адзінак знаходзіцца ў Мінскім раёне — 20 сельсаветаў.

Асноўнымі крыніцамі даходаў мясцовых бюджэтаў заставаліся падатак на прыбытак ад камунальных і прыват-ных арганізацый, падаходны падатак, падаткі на ўласнасць і адлічэнні ад падатку на даданую вартасць.

Асноўныя выдаткі у бюджэтах рэгіёнаў накіроўваюцца на забеспячэнне функцыянавання ўстаноў адукацыі, аховы здароўя і субсідыі мясцовым ЖКГ. Пры гэтым адбываецца некаторая дэцэнтралізацыя ў сферы кіравання камуналь-най гаспадаркай і фармаваннем тарыфаў на жыллёва-каму-нальныя паслугі (ЖКП).

Згодна з Праграмай развіцця ЖКГ Беларусі да 2015 года рэгу-ляванне асобных тарыфаў на ЖКП перакладзенае на рэгіянальныя органы ўлады. Гэтыя змены звязаныя з планаваным падвышэннем коштаў на ЖКП і давядзеннем іх да ўзроўню сабекошту. Зараз аблвыканкамы і Мінгарвыканкам, узгадняючы з Мінэканомікі, маюць магчымасць рэгуляваць тарыфы для насельніцтва па тэхабслугоўванні, капрамонце, водазабеспячэнні, водаадвядзенні, карыстанні ліфтам і жылымі памяшканнямі. Урад таксама пла-нуе перадаць з рэспубліканкай уласнасці ва ўласнасць мясцовых уладаў акцыі акцыянерных таварыстваў, якія ажыццяўляюць рамонт і тэхабслугоўванне ліфтаў.

Варта зазначыць, што ўлады ўжо не ў стане забяспеч-ваць былы ўзровень цэнаў на ЖКП і падтрыманне ў на-

Бюджэт — гэта не фонд міласэрнасці; гл.: http://old.zviazda.by/ru/ pril/article.php?id=109635&prilid=109629.

Государство

65

лежным стане тэрыторый выключна за кошт бюджэта. Для павелічэння ўдзелу грамадзян у фінансаванні камунальных выдаткаў актывізуецца стварэнне камітэтаў тэрытарыяль-нага грамадскага самакіравання (КТГС) і выкарыстанне механізма самаабкладання. Напрыклад, за мінулы год у Мінску колькасць КТГС павялічылася да 128 у параўнанні з 110 у 2012 годзе. У 2013 у мясцовыя бюджэты ад самаабкладання паступіла Br 3.4 млрд.

Эканоміка рэгіёнаў:

вычарпанасць механізмаў для развіцця

Нягледзячы на з’яўленне ў асобных рэгіёнах краіны структурных эканамічных праблем, мясцовыя ўлады аператыўна ро-бяць захады, каб прадухіліць рост сацыяльнай напружанасці. Пры гэтым, акрамя росту заробку, у мясцовага кіраўніцтва не атрымліваецца выканаць большасць паказнікаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў і дзяржаўных праграм. У мінулым годзе ўсе рэгіёны краіны правалілі прагнозныя паказнікі па росце валавага рэгіянальнага прадукту (табл. 4). На 2014 год гэтыя паказнікі былі значна зніжаныя па ўсіх абласцях у 2—3 разы, што сведчыць аб вычарпанасці механізмаў стымулявання эканамічнага развіцця рэгіёнаў.

Табліца 4. Валавы рэгіянальны прадукт па абласцях у 2013 годзе ў параўнанні з 2012 і прагноз на 2014 год, %8

Вобласщ Брэсц- кая Віцеб- ская гомель- ская гродзен- ская Магілёў- ская Мінская

Прагноз на 2013 год 109.9 112.0 106.5 109.4 108.7 108.0

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

Па выніках 2013 года 102.1 98.2 101.1 102.9 97.8 104.0

Прагноз на 2014 год 102.5 103.5 103.5 103.0 103.5 103.0

Варта зазначыць, што ў 2013 мясцовыя ўлады правалілі праграму мадэрнізацыі рэгіянальных валаўтваральных прадпрыемстваў. Па-першае, нягледзячы на вялікія аб’ёмы

Гл.: http://belstat.gov.by/

66

БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013

інвестыцый з дзяржаўнага і мясцовых бюджэтаў, канку-рэнтаздольнасць на знешніх рынках беларускай прадукцыі не павялічылася. Пры гэтым мясцовыя адміністрацыі пачалі заяўляць аб негатыўных наступствах гэтай дзярж-праграмы для сацыяльнай стабільнасці ў рэгіёнах: мадэрнізацыя прадугледжвае скарачэнне работнікаў прадпрыемстваў і рост беспрацоўя. Па-другое, найбольш буйныя капіталаўкладанні дзяржавы ў дрэваапрацоўку засведчылі поўную неэфектыўнасць як кіраўніцтва дзяржпрадпрыемстваў, так і мясцовых уладаў, што меліся ажыццяўляць нагляд за выкананнем гэтых праектаў.

Праграма будаўніцтва жылля, якая з’яўляецца крытыч-на важнай для дзейнага палітычнага кіраўніцтва краіны, на месцах таксама прабуксоўвае. На працягу года выдаткі абласных бюджэтаў на ЖКП і жыллёвае будаўніцтва былі значна павялічаныя, аднак, паводле старшыні Дзяржкан-тролю А. Якабсона, за 2013 год так і не былі здадзеныя 77 праблемных дамоў па ўсіх абласцях, акрамя Гродзен-скай, нягледзячы на абяццанні мясцовага кіраўніцтва. Дзяржкантроль таксама засведчыў неэффектыўнасць выкарыстання ў рэгіёнах сродкаў на мерапрыемствы па энергазберажэнні, з-за чаго згублены прыбытак ацэньва-ецца ў памеры Br 328 млрд.

Пры гэтым па некаторых пытаннях інтарэсы Мінска і рэгіёнаў разыходзяцца. На пачатку 2013 года на мясцовыя органы ўлады былі ўскладзеныя абавязкі асноўнага рэгуля-тара прысутнасці буйных гандлёвых сетак, якія ў большасці выпадкаў прадстаўляюць замежны капітал. Напрыкан-цы 2013 года А. Лукашэнка выказаў незадаволенасць павелічэннем долі замежных гандлёвых сетак і выцісканнем з рынку дзяржаўнага манапаліста Белкаапсаюза.

Аднак асноўныя рэакцыі цэнтральнай улады на ўзні-каючыя праблемы ў дачыненнях з рэгіёнамі застаюцца традыцыйнымі: кадравая ратацыя і пагроза крымінальнага пераследу. Варта зазначыць, што большасць кіраўнікоў раёнаў займае свае пасады 3—5 гадоў. Напярэдадні кожнай з прэзідэнцкіх кампаній кіраўнік дзяржавы замяняе найбольш непапулярных чыноўнікаў у рэгіёнах, што дазваляе спісаць на іх памылкі ў сацыяльна-эканамічным развіцці. У

Государство

67

старшыні прызначаюцца выхадцы з іншых абласцей і раёнаў, мясцовыя кадры звычайна не дапускаюцца да кіравання.

Пры гэтым найвышэйшае кіраўніцтва дзяржавы часта выкарыстоўвае антыкарупцыйную рыторыку і пагражае крымінальным пераследам у адносінах да мяс-цовых чыноўнікаў, але ў большасці выпадкаў пагрозы не рэалізуюцца. Дзейная «вертыкаль улады« забяспечвае сацыяльную і палітычную стабільнасць у рэгіёнах, што цалкам задавальняе прэзідэнта А. Лукашэнку.

Заключэнне

Цэнтральныя ўлады ў сітуацыі скарачэння рэсурсаў пашы-раюць магчымасці мясцовых уладаў для самастойнага забес-пячэння бюджэтаў, а таксама ствараюць новыя крыніцы іх папаўнення. Улады таксама імкнуцца павялічваць узровень фінансавання мясцовых выдаткаў за кошт насельніцтва. Аднак яны працягваюць абмяжоўваць уплыў жыхароў на размеркаванне мясцовых фінансаў праз закрытасць органаў самакіравання.

Пры гэтым і мясцовая наменклатура, і цэнтральныя ўлады зацікаўленыя ў захаванні status quo ў расстаноўцы сіл на мясцовым узроўні. Найвышэйшае кіраўніцтва дзяржавы разглядае мясцовыя выбары 2014 як «іспыт для ўлады» напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі 2015 і не зацікаўленае ў з’яўленні прадстаўнікоў апазіцыі нават на такім узроўні. Мясцовы дырэктарат і наменклатура, прадстаўнікі якой ужо даўно дамінуюць у саветах, хацелі бы захаваць непублічнасць працэса размеркавання бюджэтных сродкаў.

Як вынік, дэпутацкі корпус саветаў 27-га склікання застанецца не менш бюракратызаваным, чым папярэдні, з мізэрным адсоткам пазасістэмных прадстаўнікоў у перы-ферыйных раёнах. Асноўнымі бенефіцыярамі закрытасці мясцовых органаў улады з’яўляюцца прадстаўнікі сферы ЖКГ, жыллёвага будаўніцтва і сельскагаспадарчае лобі, бюджэтныя выдаткі на якія ўзрастаюць найбольшымі тэмпамі. Аднак наўзамен, нягледзячы на непапулярнасць, мясцовыя ўлады будуць вымушаныя працягваць працэс аптымізацыі органаў улады ў сельскай мясцовасці.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.