Научная статья на тему 'Літоўская і ўкраінская гістарыяграфія па знешнепалітычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага другой паловы XVI ст. '

Літоўская і ўкраінская гістарыяграфія па знешнепалітычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага другой паловы XVI ст. Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
64
30
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Лашкевіч С.А.

В статье рассматривается литовская и украинская историография внешнеполитической и дипломатической деятельности Великого Княжества Литовского в постлюблинский период. Особое внимание автором уделено историографии отношений ВКЛ и Московского государства. Историк доказывает лидирующую роль литовской историографии в деле изучения внешнеполитической проблематики ВКЛ.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

LITHUANIAN AND UKRAINIAN HISTORIAGRAPHY OF FOREIGN POLICY OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN THE SECOND HALF OF THE XVI CENTURY

The article deals with Lithuanian and Ukrainian historiagraphy of foreign policy and diplomatic activities of the Grand Duchy of Lithuania in the post Ljubljana period. The author pays particular attention to the historiography of relations of the Grand Duchy of Lithuania and the Moscow government. Historian proves the leading role of the Lithuanian historiography in the study of foreign policy of the Grand Duchy of Lithuania.

Текст научной работы на тему «Літоўская і ўкраінская гістарыяграфія па знешнепалітычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага другой паловы XVI ст. »

УДК 327/474/476 ВКЛ/ (091) “15”

С.А. Лашкевіч

ЛІТОЎСКАЯ І ЎКРАІНСКАЯ ГІСТАРЫЯГРАФІЯ ПА ЗНЕШНЕПАЛІТЫЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI СТ.

Кафедра міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага універсітэта, г. Мінск

Пытаннямі знешнепалітычнай гісторыі і дыпламатыі Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) другой паловы XVI ст. займаюцца даследчыкі Літвы, Латвіі, Эстоніі і Украіны. З пералічаных навуковых школ нашых суседзяў больш поўна прадстаўлена літоўская і ўкраінская гістарыяграфія. У сваю чаргу літоўская гістарыяграфія прадстаўлена на больш высокім узроўні, чым украінская, што тлумачыцца аб’ектыўнымі прычынамі, сярод якіх наяўнасць дакументальных крыніц у Вільнюсе і плённы міжваенны перыяд у вывучэнні літоўцамі палітычнай гісторыі ВКЛ. Украінская гістарыяграфія была пазбаўлена вышэйпералічаных момантаў.

Першым, хто распачаў вывучэнне дыпламатычнай службы ВКЛ сярод савецкіх даледчыкаў, быў літоўскі навуковец Э.Д. Банёніс. У 1982 г. Ён абараніў кандыдатскую дысертацыю на тэму «Посольская служба Великого Княжества Литовского (середина XV - 1569)», у якой разгледзеў арганізацыю пасольскай службы ВКЛ, інстытут пасольсва Княства ў замежных краінах і канцылярыю пасольскай службы ВКЛ [1]. Хаця даследаванне прысвечана далюблінскаму перыяду арганізацыі дыпламатычнай дзейнасці ВКЛ, на яго можна абапірацца пры параўнаўчым аналізе з дыпламатычнай службай Княства канца XVI ст. Так, аўтар робіць выснову, што ў пачатку XVI ст. сферай знешнепалітычных інтарэсаў ВКЛ былі Інфлянты, Маскоўская дзяржава (МД), Вялікая Арда, Крымскае ханства і Малдова. Дыпламатычная служба Княства прадстаўляла ў гэтых краінах інтарэсы Польшчы [1, с. 8-9]. Даследчык заўважыў, што ўжо ў сярэдзіне XVI ст. у кампетэнцыю Княства ўваходзілі толькі адносіны з МД і Крымскім ханствам [1, с. 9-10]. Фінансавалася дыпламатычная службы ВКЛ са скарбу ВКЛ [1, с. 11-12]. Э.Д. Банёніс робіць выснову, што дыпламатычны цырыманіал Княства адрозніваўся ад цырыманіала МД больш мягкім ідэалагічным зместам [1, с. 15]. Даследчык адзначае, што працэс фарміравання дыпламатычнай службы ВКЛ як асобнай дзяржаўнай установы так і не быў завершаны па прычыне аслаблення ўлады вялікага князя [1, с. 21].

У 1987 г. літоўскі даследчык А. Тыла абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Борьба литовских и шведских феодалов из-за Ливонии в конце XVI -нач. XVII в.: политические и экономические последствия для Литвы», што адкрывала шлях для якасна новага перыяду ў вывучэнні літвінскай палітыкі ў дадзеным рэгіёне на рубяжы XVI - XVII ст. [9].

28

З набыццём незалежнасці ў 1991 г. у літоўскай гістарыяграфіі пачынаецца якасна новы этап вывучэння знешнепалітычнай дзейнасці Княства. З’яўляюцца навуковыя працы, прысвечаныя палітычнай дзейнасці вядомых магнацкіх родаў ВКЛ. Не застаецца па-за ўвагаю і род Сапегаў [10; 11].

У 2000 г. быў надрукаваны артыкул Р. Рагаўскене «Радзивилл Рыжий и Радзивилл Сиротка: преемственность клиентуры в Великом Княжестве Литовском в XVI в.», дзе былі павярхоўна разгледжаны знешнепалітычныя погляды сенатараў ВКЛ [7].

Сучаснай літоўскай гістарыяграфіяй па знешнепалітычнай праблематыцы ВКЛ займаецца М. Сірутавічус. Як адзначае даследчык ў сваім артыкуле, на сучасным этапе літоўскай гістарыяграфіі «почти нет работ, в которых дипломатия стала бы отдельным объектом исследования. Тема внешней политики и дипломатии затрагивается фрагментарно, часто в русле анализа внутренних проблем ВКЛ» [8, с. 238]. Аўтар па пальцам пералічвае невялікую колькасць даследчыкаў знешнепалітычнай праблематыкі ВКЛ апошніх часоў, сярод якіх А. Нікжэнтайціс, В. Станцэліс, А. Тыла, Г. Слесарунас и Э. Мейлус, Р. Трымонене і Э. Банёніс [8, с. 238].

Э. Мейлус у сваім артыкуле прааналізаваў выдадзеную літоўскім спецыялістам А. Балюлісам кнігу Літоўскай Метрыкі № 593 і зрабіў параўнаўчы аналіз з кнігай Літоўскай Метрыкі № 594: дадзеныя Метрыкі ўтрымліваюць афіцыйную дыпламатычную перапіску ВКЛ з МД [6].

Украінская гістарыяграфія прадстаўлена не так поўна, як літоўская, і, на думку аўтара, саступае і беларускім даследаванням. Як адзначае украінская даследчаца гістарыяграфіі ВКЛ К. Кірычэнко, «праці украшських вчених, присвячеш історіі Великого князівства Литовського займають взагальній масі сучасноі історіографіі надзвичайно маленьке, ледь помітне місце» [4, с. 487]. Даследчыца называе некалькі прычын занядбаласці гістарыяграфіі ВКЛ, сярод якіх адсутнасць у навучальных школьных і ўніверсітэцкіх праграмах поўнага курса гісторыі ВКЛ (вывучаецца толькі ў той частцы, якая разглядае ўкраінскі рэгіяналізм), адстутнасць дакументальнай базы даследавання, моўны бар’ер пры даследаванні польскіх і літоўскіх навуковых прац [4, с. 488-489]. Цікава, што даследчыца наогул не выдзяляе паслялюблінскі перыяд ВКЛ як прыярэтэтны для украінскай гістарыяграфіі; аналізу падвяргаюцца толькі пытанні ўзаемаадносін ВКЛ і МД у далюблінскі перыяд у той частцы якая тычыцца выключна ўкраінскіх зямель [4, с. 494].

Праблемамі гістарыяграфіі ВКЛ займаецца украінскі даследчык В. Васіленко [2]. Важна адзначыць, што знешнепалітычнай праблематыцы аўтар амаль не ўдзяляе увагі. Блізкім да нашага храналагічнага перыяду можна назваць яго аналітычны разгляд навуковых прац украінскага даследчыка Н. Якавенкі, які займаецца праблемай пераходу ўкраінскіх зямель пасля Люблінскай уніі да Кароны [2, с. 506]. Кіеўскі гісторык Д. Вірскі адзначае пазітыўныя моманты ўваходжання украінскіх зямель у склад Кароны ў 1569 г. Даследчык падкрэслівае, што: «Серед украінців, оглядаючих полюблінські часи, рідко знайдеш ностальгуючих за ВКЛ» [3, с. 512].

29

У 2002 г. выйшла з друку праца украінскага даследчыка П. Кулакоўскага пад назваю «Канцелярія руськоі (волннськоі) метрики 1569-1673 р.р. Студія з історіі ўкраінського регіоналізму в Речі Поспалнтій» [5]. У дадзеным даследаванні гісторык разгледзеў арганізацыю і функцыянаванне рускай канцылярыі (канцылярыя ўкраінскіх ваяводстваў) у 1569-1673 гг., яе дыпламатычныя функцыі, а таксама праблему ўзаемаадносін і падзел працы паміж рускай, вялікакняжацкай і кароннай канцылярыямі. Рэч Паспалітую аўтар вызначае як канфедэратыўную дзяржаву [5, с. 25].

Падводзячы вынік пад гістарыяграфіяй знешняй палітыкі і дыпламатыі ВКЛ літоўскіх і ўкраінскіх даследчыкаў, трэба адзначыць, што літоўская гістарычная навука знаходзіцца на высокім тэарэтычным узроўні. З набыццём незалежнасці гістарычная навука Літвы зрабіла вялікі рывок у справе вывучэння дыпламатыі ВКЛ у паслялюблінскі перыяд. На сённяшні дзень амаль кожная трэцяя кніга Літоўскай Метрыкі была выдадзена ў Літоўскай Рэспублікі. Тым не менш з-за моўных перашкод не ўсе даследчыкі могуць азнаёміцца з літоўскімі працамі па знешнепалітычнай гісторыі ВКЛ у паслялюблінскі перыяд. Што датычыцца украінскай гістарыяграфіі, то яна прадстаўлена значна скрамней, бо ў сваім развіцці арыентавана на праблему вывучэння ўкраінскага рэгіяналізму ў складзе Рэчы Паспалітай.

Літаратурныя крыніцы:

1. Банёнис, Э.Д. Посольская служба Великого княжества Литовского (середина XV-1569) : автореф. дис. ... канд. историч. наук : 00.07.02 / Э.Д. Банёнис; Ин-т истории АН Литвы. - Вильнус, 1982. - 21 с.

2. Василенко, В. Дослідження політачноі історіі Великого князівства Литовського (до 1569 р.) в сучасній украінській історіографіі (1991-2003 рр.) / В. Василенко // Вялікае княства Літоўскае : гісторыя вывучэння ў 1991-2003 гг. = Grand Duchy of Lithuania : history of research, 1991-2003 : матэрыялы міжнар. круглага стала «Гісторыя вывучэння Вялікага княства Літоўскага ў 1991-2003 гг.», Гродна (16-18 мая 2003 г.) / рэдкал. : С.Б. Каўн (адказ. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Медисонт, 2006. - С. 499-508.

3. Вирський, Д. Велике князівство Литовське як юторичний досвід : випадок Укра'ши / Д. Вирський // Вялікае княства Літоўскае : гісторыя вывучэння ў 1991-2003 гг. = Grand Duchy of Lithuania : history of research, 1991-2003 : матэрыялы міжнар. круглага стала «Гісторыя вывучэння Вялікага княства Літоўскага ў 1991-2003 гг.», Гродна (16-18 мая 2003 г.) / рэдкал. : С.Б. Каўн (адказ. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Медисонт, 2006. - С. 509-516.

4. Кириченко, К. Історія Великого князівства Литовского в украінській історіографіі 1991-2003 рр. : основні тенденціі / К. Кириченко // Вялікае княства Літоўскае : гісторыя вывучэння ў 1991-2003 гг. = Grand Duchy of Lithuania : history of research, 19912003 : матэрыялы міжнар. круглага стала «Гісторыя вывучэння Вялікага княства Літоўскага ў 1991-2003 гг.», Гродна (16-18 мая 2003 г.) / рэдкал. : С.Б. Каўн (адказ. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Медисонт, 2006. - С. 487-498.

5. Кулаковский, П. Канцелярія руськоі (волинсько^ метрики 1569-1673 р.р. Студія з історіі ўкраінського регіоналізму в Речі Поспалшій / П. Кулаковский. - Острог-Львів, 2002. - 304 с.

6. Мейлус, Э. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 593 (1585-1604). Diplomatinip reikalp knyga [Литовская Метрика. Книга № 593 (1585-1604). Книга дипломатических дел] /

Э. Мейлус // Новости Литовской Метрики = Lietuvos Metrikos naujienos = News of Lithuanian Metrica : научно-информационное приложение журнала «Ежегодник истории Литвы» /

30

Редакционная группа : Ирена Валиконите, Артурас Дубонис (отв. редактор), Инга Иларене, Зигмантас Кяупа, Вильнюс: LII leidykla, 2010. - [№] 11 (2009). - С. 25-30.

7. Рагаускене, Р. Радзивилл Рыжий и Радзивилл Сиротка : преемственность клиентуры в Великом княжестве Литовском в XVI в. / Р. Рагаускене // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 15. Минск, 2000. - С. 209-215.

8. Сирутавичюс, М. Тенденции в исследовании истории внешней политики Великого княжества Литовского в литовской историографии последнего десятилетия / М. Сирутавичюс // Вялікае княства Літоўскае : гісторыя вывучэння ў 1991-2003 гг. = Grand Duchy of Lithuania : history of research, 1991-2003 : матэрыялы міжнар. круглага стала «Гісторыя вывучэння Вялікага княства Літоўскага ў 1991-2003 гг.», Гродна (16-18 мая 2003 г.) / рэдкал. : С.Б. Каўн (адказ. рэд.) [і інш.]. - Мінск : Медисонт, 2006. - С. 238-246.

9. Тила, А. А. Борьба литовских и шведских феодалов из-за Ливонии в конце XVI - нач. XVII в. : политические и экономические последствия для Литвы : автореф. дис. ... д-ра исторических наук : 07.00.02 / А. А. Тила; Вильнюсский государственный университет им. В. Капсунаса. - Вильнюс, 1987. - 40 с.

10. Lazutka, S. Leonas Sapiega : Gyvenimas, valstybine veikla, politines ir filosofines paziuros / S. Lazutka. - Vilnius : Margi Rastai, 1998. - 175 p.

11. Sapiegu gimmes dokumentai : Fondo aprasas. F.N.1292 / Liet. arch. dep. Liet. valst. istorijos arch. - Vilnius, 1995. - 73 p.

S.A. Lashkevich

LITHUANIAN AND UKRAINIAN HISTORIAGRAPHY OF FOREIGN POLICY OF THE GRAND DUCHY OF LITHUANIA IN THE SECOND HALF OF THE XVI

CENTURY.

Department of International Relations, Faculty of International Relations, Belarussian State

University, Minsk Summary

The article deals with Lithuanian and Ukrainian historiagraphy of foreign policy and diplomatic activities of the Grand Duchy of Lithuania in the post Ljubljana period. The author pays particular attention to the historiography of relations of the Grand Duchy of Lithuania and the Moscow government. Historian proves the leading role of the Lithuanian historiography in the study of foreign policy of the Grand Duchy of Lithuania.

31

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.