Научная статья на тему 'Апошняя дыпламатычная місія М. Гарабурды ў Маскоўскую дзяржаву (1585–1586 гг. )'

Апошняя дыпламатычная місія М. Гарабурды ў Маскоўскую дзяржаву (1585–1586 гг. ) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
38
11
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE LAST DIPLOMATIC MISSION OF M. GARABURDA TO MUSCOVY (1585–1586)

The author considers reasons, the character and results of diplomatic mission of Rzeczpospolita leaded by M. Garaburda to Muscovy (1585–1586). Matters of territorial disputes, trade contradictions and possible union of states on bases of alliance treaty were the main objects of negotiations between states.

Текст научной работы на тему «Апошняя дыпламатычная місія М. Гарабурды ў Маскоўскую дзяржаву (1585–1586 гг. )»

УДК 327(476+474.5+477.8)-89(091)

Лашкевіч С.А.

АПОШНЯЯ ДЫПЛАМАТЫЧНАЯ МІСІЯ М. ГАРАБУРДЫ Ў МАСКОЎ СКУЮ ДЗЯРЖАВУ (1585-1586 ГГ.)

Кафедра міжнародных адносін факультэта міжнародных адносін Беларускага

дзяржаўнага ўніверсітэта

Для літвіна М. Г арабурды гэта было апошняе пасольства ў Маскоўскую дзяржаву, летам 1586 г. ён памёр. За сваё жыццё ён ездзіў з дыпламатычнай місіяй у Маскву некалькі разоў, быў граматным спецыялістам у маскоўскіх справах, аб чым неаднаразова гаварылі прадстаўнікі царскага двору і служачыя пасольскага прыказу. Вось што гаворыцца ў Варкалабаўскім летапісу аб смерці менскага кашталяна і выдатнага дыпламата М. Гарабурды: «Року 1586 веснъ у великий постъ какъ Михайло Гарабурда посломъ на Москву ходилъ. Отталь вивезъ примиряя на годъ дванадцать, а мешкалъ на Москве от ло сеемое субботы, а приехавши у Литве умеръ» [1, с. 14].

Пасольства ў Маскву было накіравана 28 снежня 1585 г. з Гародні, дзе знаходзіўся ў сваёй рэзідэнцыі кароль Рэчы Паспалітай (РП) С. Баторый [2, с. 19; 3, с. 13]. Пры сабе пасол меў некалькі дыпламатычных дакументаў. Так, у даверчым лісце на імя цара Фёдара Іванавіча гаварылася: «Послали есмо до тебе, брата нашого, посломъ с посродъку Радъ нашихъ каштеляна меньского пана Михаила Богъдановича Гарабуръду росказавши ему некоторие речи словомъ отъ насъ тобе мовити. И што онъ тобе мовити будетъ, ты бы, братъ нашъ, в томъ его слухал и ему верилъ, бо то суть наши речи до тебе, брата нашого, черезъ него всказаные» [2, с. 19].

Разам з даверчай граматай пасол пры сабе меў два лісты да баяр маскоўскіх ад паноў-рад Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ) і Кароны. Дадзеныя лісты сваім тэкстам былі падобныя адзін да аднаго і ўтрымлівалі некалькі палажэнняў, якія датычыліся парушэння межаў, невыканання падпісаных раней пагадненняў, а таксама ў іх прапаноўвалася вырашыць спрэчныя пытанні падчас дадзенага візіту [2, с. 19-22].

У інструкцыі, дадзенай паслу, гаварылася аб некалькіх важных момантах, на якія павінен быў звярнуць увагу цара Фёдара Іванавіча Гарабурда [3, с. 13-16]. Пад першым пунктам перагавораў было вырашэнне спрэчных тэрытарыяльных пытанняў, якія былі страчаны ВКЛ падчас Лівонскай вайны і знаходзіліся пад уладаю Маскоўскай дзяржавы. Вось што гаварылася ў інструкцыі: «... о которие з давных часовъ межи продки нашими и твоими споръ и неприязнь точила се, а то естъ о Великим Новгородъ, Псковъ, Смоленескъ, Сивирскую землю и о инътттие городы, волости и земли, которие з давных часовъ ку Великому Князъству

10

Литовскому належали» [2, с. 22; 3, с. 15]. Такім чынам, мы бачым, што магнаты і шляхта Княства імкнулася выкарыстаць усе магчымыя дыпламатычныя сродкі з мэтаю вяртання страчаных тэрыторый падчас папярэдніх войнаў.

Інструкцыя М. Гарабурды ўтрымлівала палажэнні аб парушэнні Маскоўскай дзяржаваю гандлёва-эканамічных пунктаў папярэдніх дагавораў, што ўскладняла становішча купцоў з ВКЛ [3, с. 15-16]. Так, у інструкцыі гаварылася: «... черезъ Паны Рады наши с твоими послы на два годы задеръжаныи и постановленыи, въ многих делех торъгаеть ся и парушаеть, бо и подданымъ нашимъ, людемъ купецъкимъ, въ панъстве твоемъ вытегаючи на них мыта новые незвыклые добраволне езъдить и торговать не позволяють и далеи Смоленьска ихъ не пушчають, противъ звыклому обычаю и противъ всимъ грамотамъ перемерънымъ давнимъ и теперешним» [2, с. 23].

Інструкцыя М. Гарабурды ўтрымлівала канкрэтныя прыклады парушэння правоў літвінскіх купцоў у Маскоўскай дзяржаве: «Ку тому тежъ о забранье товаровъ у подданных его королевское милости людеи купецких, а меновите у Зенова Зарецкого, у Лукаша Мамонича, у Федора Грека и у инъших подданных, о чомъ сами люди укривжонные пану послу жаловати и справу давати будут ... » [3, с. 15].

Наступнае патрабаванне тычылася вяртання палонных РП, якія былі захоплены падчас Лівонскай вайны, на радзіму, [3, с. 16]: «А наших людеи, которихъ и до сихъ местъ в Полоцку собе держишъ, немъцовъ Инфлянтское земли и инъшихъ народовъ, велелъ бы еси с полону выпустити по тому, какъ и мы всихъ твоих людеи выпустили есьмо ... » [2, с. 23].

23 сакавіка 1586 г. М. Гарабурда дабраўся да Масквы, а 10 красавіка быў прыняты царом Фёдарам Іванавічам [4, с. 94]. Высказаўшы цару ўсе тыя патрабаванні, якія знаходзіліся ў дыпламатычнай інструкцыі, М. Гарабурда перайшоў да галоўных патрабаванняў, што, на думку даследчыка, былі перададзены паслу ў вуснай форме ў канцылярыі ВКЛ, бо афіцыйных адпаведных дакументаў не існуе. М. Г арабурда прапанаваў заключыць вечны мір альбо падпісаць доўгатэрміновае перамір’е на ўмовах захавання статус-кво ў тэрытарыяльным пытанні ў абмен на выбрання на царскі трон у выніку смерці Фёдара Іванавіча караля РП С. Баторыя і, наадварот, у выніку смерці С. Баторыя пасадзіць на каралеўскі трон Кароны і ВКЛ маскоўскага цара [5, с. 107; 4, с. 95].

Пасля таго як прапановы пасла РП былі адхілены як царом, так і баярамі, М. Г арабурда прапанаваў яшчэ адзін варыянт дагавору, на ўмовах якога РП можа падпісаць вечны мір з Маскоўскай дзяржавай: гэта вяртанне ВКЛ Смаленскай і Северскай зямель [4, с. 96-97]. Цар адхіліў і гэты варыянт, пасля чаго М. Гарабурда 30 красавіка ад’ехаў з Масквы ў РП. Літвінскі

11

дыпламат рэкамендаваў цару і баярам для вырашэння спрэчных пытанняў і для перагавораў па вечнаму міру прыслаць пасольства з адпаведнымі паўнамоцтвамі ў Гародню, дзе знаходзіўся кароль і вялікі князь РП С. Баторый [4, с. 97]. Маскоўскія баяры разам з М. Гарабурдам выслалі да паноў-рад РП ліст, дзе паведамлялася, што для вядзення далейшых перагавораў па адзначанай праблематыцы накіруюць сваіх паслоў у РП [2, с. 31].

Пасол ВКЛ М. Г арабурда вярнуўся з Масквы ў Г ародню 24 чэрвеня 1586 г. [2, с. 31; 3, с. 21]. З сабою ён прывёз грамату ад вялікага князя маскоўскага Фёдара Іванавіча, дзе былі адказы на адпаведныя запросы РП. Так, у дадзеным дыпламатычным дакуменце даказвалася прыналежнасць спрэчных тэрыторый да Маскоўскай дзяржавы. Наконт свабоднага гандлю паміж дзвюмя краінамі гаварылася, што падчас пасольства 1584 г. у Маскву літвінскія купцы гандлявалі амаль паўгода без утрымання мыты, а, вяртаючыся на радзіму, захапілі ў рабства маскоўскіх людзей [2, с. 31; 3, с. 25-26].

Такім чынам, падводзячы вынік пасольству М. Гарабурды ў Маскву, трэба адзначыць, што, выконваючы інструкцыі і рэкамендацыі караля РП, пасол зыходзіў у першаю чаргу са знешнепалітычных інтарэсаў Княства, што не супярэчыла тагачасным поглядам караля і вялікага князя РП. План аб’яднання дзвюх дзяржаў у выніку смерці аднаго з манархаў, верагодна, быў распрацаваны ў канцылярыі ВКЛ і даваў магчымасць Княству быць лідэрам у новым дзяржаўным утварэнні.

Літаратурныя крыніцы:

1. Варколабовская летопись / под редакцией действительного члена комитета Е.Р. Романова. - 1910. - [31] л.

2. Lietuvos metrika / Lietuvos istorijos institutas. Kn. 593 : (1585-1604) : Diplomatinip reikalp knyga : Book of diplomatic relations : Ksi^ga dyplomatycznych spraw / parenge Algirdas Baliulis, 2009. - 293 c.

3. Lietuvos metrika / Lietuvos istorijos institutas. Kn. 594 : (1585-1600) / parenge Algirdas Baliulis. - Vilnius : Lietuvos istorijos institutas leidykla, 2006. - 297 p.

4. Щербатов, М.М. История российская от древнейших времен / М.М. Щербатов -Т.6 : От начала царствования царя Федора Иоанновича до его кончины, Ч.1 : От возшествия на престол царя Феодора Иоанновича до убиения царевича Димитрия. -Спб. : При Имп. Акад. наук, 1790. - 362 с.

5. Бантыш-Каменский, Н.Н. Обзор внешних сношений России (по 1800 год) / Н.Н. Бантыш-Каменский. - М. : Тип. Э. Лисснера и Ю. Романа, 1897. Ч. 3 : Курляндия, Лифляндия, Эстляндия, Финляндия, Польша и Португалия. - 319 с.

12

Lashkevich S.A.

THE LAST DIPLOMATIC MISSION OF M. GARABURDA TO MUSCOVY (1585-1586)

Department of International Relations, Faculty of International Relations, Belarussian State

University

Summary

The author considers reasons, the character and results of diplomatic mission of Rzeczpospolita leaded by M. Garaburda to Muscovy (1585-1586). Matters of territorial disputes, trade contradictions and possible union of states on bases of alliance treaty were the main objects of negotiations between states.

13

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.