Научная статья на тему 'БАРАБАН СПАСА-ПРААБРАЖЭНСКАГА ХРАМА Ў ПОЛАЦКУ (ПА МАТЭРЫЯЛАХ НОВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ У 2021 ГОДА)'

БАРАБАН СПАСА-ПРААБРАЖЭНСКАГА ХРАМА Ў ПОЛАЦКУ (ПА МАТЭРЫЯЛАХ НОВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ У 2021 ГОДА) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
2
1
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
старажытнарускае мастацтва / архітэктура / полацкае дойлідства / Полацк / Спаса-Праабражэнскі храм Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра / рэстаўрацыя / архітэктурна-археалагічныя даследаванні / ancient Rus’ art / architecture / Polotsk architecture / Polotsk / The Spaso-Preobrazhenskaya сhurch of the Spaso-Efrosinievsky monastery / restoration / architectural and archaeological research

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Я М. Торшын, П Л. Зыкаў, А Л. Коц

Артыкул прысвечаны вынікам архітэктурна-археалагічнага даследавання аднаго з найважнейшых помнікаў старажытнарускага дойлідства XII ст. – Спаса-Праабражэнскага храма Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра ў Полацку (Рэспубліка Беларусь). Рэстаўрацыйныя працы суправаджаліся навуковым вывучэннем помніка. У 2021 г. аб'ектам рэстаўрацыі і архітэктурных даследаванняў быў падкупальны барабан храма. Для ўмацавання кладкі барабана з яго была выдаленая тынкоўка за выключэннем слаёў XII ст. Пад знятым тынкам на паверхні сцен барабана былі выяўлены сляды дэкаратыўных і канструктыўных элементаў старажытнай царквы. Фрагменты дэкаратыўнага ўбрання Спаса-Праабражэнскай царквы змянілі наша ўяўленне аб архітэктурнай стылістыцы храма. Былі выяўлены дэталі, якія ніколі раней не сустракаліся на помніках мураванага дойлідства старажытнага Полацка. Некаторыя адкрытыя мураваныя элементы маюць аналагі ў іншых архітэктурна-будаўнічых традыцыях XII ст., што дазваляе выказаць здагадку аб іх перайманні ці ўдзеле іх у полацкай архітэктуры.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

DOME OF THE SPASO-PREOBRAZHENSKY CHURCH IN POLOTSK (RESEARCH IN 2021)

The Spaso-Preobrazhenskaya сhurch of the Spaso-Efrosinievsky monastery is the most important monument of ancient Rus’ architecture of the 12th century in Polotsk. The article is devoted to the results of an architectural study of the church in 2021. Then scientists examined the dome of the temple. During the restoration, the plaster from the 18th and 19th centuries was removed. Researchers have discovered traces of decorative and structural elements of the ancient church. Fragments of the decorative decoration of the Spaso-Preobrazhenskaya сhurch changed our understanding of the architectural style and appearance of the temple. Researchers have discovered architectural details never before known on the architectural monuments of ancient Polotsk. Some elements have analogues in other architectural and construction traditions of the 12th century: pavement, arcature belt, fresco painting, etc.

Текст научной работы на тему «БАРАБАН СПАСА-ПРААБРАЖЭНСКАГА ХРАМА Ў ПОЛАЦКУ (ПА МАТЭРЫЯЛАХ НОВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ У 2021 ГОДА)»

УДК 902.1.(476.5-21)+726.5.03 Б01 10.52928/2070-1608-2024-71-3-18-26

БАРАБАН СПАСА-ПРААБРАЖЭНСКАГА ХРАМА У ПОЛАЦКУ (ПА МАТЭРЫЯЛАХ НОВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯУ У 2021 ГОДА)

Я.М. ТОРШЫН, П.Л. ЗЫКАУ (Дзяржауны ЭрмШаж, Санкт-Пецярбург)

А.Л. КОЦ

(Полацт дзяржауны ушвератэт тя Еуфрасшт Полацкай)

Артыкул прысвечаны вышкам арх1тэктурна-археалаг1чнага даследавання аднаго з наиважнейших помт-кау старажытнарускага дойлгдства XII ст. - Спаса-Праабражэнскага храма Спаса-Еуфрастьеускага мана-стыра у Полацку (Рэспубл1ка Беларусь). Рэстаурацыйныя працы суправаджал1ся навуковым вывучэннем помт-ка. У 2021 г. аб'ектамрэстаурацьп I архтэктурных даследаванняу быу падкупальны барабан храма. Дляумаца-вання кладк барабана з яго была выдаленая тынкоука за выключэннем слаёу XII ст. Пад знятым тынкам на паверхн сцен барабана был1 выяулены сляды дэкаратыуных I канструктыуных элементау старажытнай царквы.

Фрагменты дэкаратыунага убрання Спаса-Праабражэнскай царквы змянШ наша уяуленне аб архгтэк-турнай стылгстыцы храма. Был1 выяулены дэтал1, яюя н1кол1 раней не сустракалгся на помтках мураванага дойлгдства старажытнага Полацка. Некаторыя адкрытыя мураваныя элементы маюць аналагг у тшых архтэктурна-будаутчых традыцыях XII ст., што дазваляе выказаць здагадку аб Iх перайманн ц1 удзеле Iх у полацкай архтэктуры.

Ключавыя словы: старажытнарускае мастацтва, архгтэктура, полацкае дойлгдства, Полацк, Спаса-Праабражэнсю храм Спаса-Еуфрастьеускага манастыра, рэстаурацыя, арх1тэктурна-археалаг1чныя даследавант.

Уводзшы. У Спаса-Еуфрасшьеусшм манастыры, размешчаным на ускраше сучаснага Полацка, знахо-дзщца выдатны помшк архиэктуры - Спаса-Праабражэнсш храм, пабудаваны у другой чвэрщ - сярэдзше XII ст. заснавальнщай абщел^ Святой Еуфрасшняй. Старажытная царква з'яуляецца адзшай сярэднявечнай пабудовай Полацка, якая захавалася да нашых дзён амаль цалкам. Усе кнуючыя зараз сцены i перакрыцщ гэтага храма, уключаючы купал на светлавым барабане, з'яуляюцца першапачатковьЕШ канструкцыямг Несумненна, за больш як 800 гадоу псторын знешш выгляд будынка зведау ютотныя змены, але разбуранывш былi прыбудовы: прыдзелы i галерэi ля пауночнага i пауднёвага фасадау, экзанартэкс i прытвор пры заходняй сцяне. У XVII-XVШ стст. былi надбудаваны i завершаны гарызантальным каршзам усе сцены будынка, а у XVШ-XIX стст. з'явiуся двусхiльны дах, яш мы бачым сёння. Нягледзячы на змены у аблiччы будынка, гэтыя перабудовы дазволiлi захаваць на гарышчы царквы, першапачатковыя канструкцыi перакрыццяу. Менавiта яны звярнулi на сябе увагу даследчыкау у пачатку ХХ ст., калi пачалося вывучэнне храма.

Перакрыцщ, яюя завяршаюць Спаскую царкву, утва-раюць пiрамiдальную кампазщыю, якая складаецца са скля-пенняу, размешчаных на розных адзнаках вышынi. Н1жняя прыступка гэтай кампазiцыi складалася са скляпенняу над заходняй часткай царквы - нартэксам - i аметрычнай ёй з усходу конхай апады. Наступная па вышынi прыступка была утворана скляпеннямi цэнтральнага аб'ёму храма, размешчаныш на адным узроУнi. Верхняй прыступкай пера-крыцця з'яуляуся пастамент пад барабанам, завершаны кладкам^ яшя iмiтуюць яшчэ адзiн узровень зводау. Такая кампазщыя завяршэння Спаскай царквы вызначае усiм формам будынка вертыкальны акцэнт. Гэтая асаблiвасць пом-нiка была адзначана даследчыкамi як першы прыклад арх1-тэктурных рашэнняу, ужытых у пазнейшых царкоуных будынках, збудаваных у Смаленску, Пскове, Ноугарадзе, як1я вызначаюць галоуны напрамак развiцця старажытна-рускай архиэктуры.

Асаблiвую каштоунасць гэтаму помшку архiтэктуры надаюць фрэск1, раскрытыя у iнтэр'еры i, часткова, на сучасных фасадах, як1я уяуляюць сабой самы маштабны ансамбль старажытнарусшх росшсау XII ст., створаны адра-Малюнак 1. - Спаса-Праабражэнск храм. зу пасля завяршэння будаунiцтва царквы [4, с. 259-268].

Выгаяд барабана да рэстаурацьп Нягледзячы на добрую захаванасць помшка i яго

(фота Я.М. Торшын) унiкальнасць як адзiнага прыкладу старажытнага полацкага

мураванага дойлвдства, тольш у апошш час храм стау аб'ектам архпэктурнай рэстаурацын. Работы суправаджа-люя навуковым1 даследаваннямг археалапчным1 раскопкам1 1 натурным вывучэннем будынка. Яны быт ажыц-цёулены даследчыкам1 Полацкага дзяржаунага уншерспэта 1мя Еуфрасшт Полацкай сумесна са спецыялютам1 Архиэктурна-археалапчнай экспедыцын Дзяржаунага Эрмггажа.

У 2021 годзе падчас рэстаурацьп Спаса-Праабражэнскага храма Спаса-Еуфрасшнеускага манастыра у Полацку была праведзена ачыстка сцен барабана купала храма ад позшх тынковак ХУП-ХИ стст. (малюнак 1). Пасля выдалення паверхневых тынкавых пакрыццяу адкрылюя муры, як1я адносяцца да XII ст. щ з'явшся пры пазнейшых рамонтах 1 перабудовах. Гэта дазволша правесщ даследаванне канструкцый 1 дэкаратыунага выра-шэння барабана, вынЫ якога мы прапануем у дадзеным артыкуле.

Асноуная частка. Купал на высоким вузк1м цыл1ндрычным барабане з'яуляецца цэнтрам аб'ёмна-прасто-равай кампазщын Спаса-Праабражэнскага храма. Барабан абашраецца на квадратны у плане пастамент, кожны бок якога завяршацца, так званым1, «какошшкамЬ» - мас1вам1 кладка, як1я маюць у наш час форму пазакамарнага завяршэння сцен трохлопасцевага абрысу. 1х падставы прымыкаюць да цылшдру барабана, а сярэдшя арк1 трох-лопасцевага завяршэння уключаны у яго мур. Такая перавязка пастамента з шжняй часткай цылшдру барабана робщь 1х адзшай канструкцыяй. Только вышэй за узровень завяршэння «какошшкау» барабан выяуляецца звонку храма як самастойная форма (малюнак 2).

»-И-Я 1 ¡. — I '--> п

Малюнак 2. - Схема канструкцьп падставы барабана i купала

Сучаснае архиэктурнае абл1чча барабан набыу, у асноуным, падчас рамонтау 1 рэканструкцый храма у ХУШ-Х1Х стст. Па версе барабана у XIX ст. быу узведзены каршз, як1 выраунавау разбуранае завяршэнне XII ст. Вынесеная наперад ад паверхш сцен верхняя палща каршза была зроблена з двух шэрагау цэглы. Нах1льная аснова каршза пад навюаючай плоскасцю палщы складалася з двух шэрагау цэглы, счэсанай пад кутом 45о. Цаглша, выкарыстаная у каршзе, была старанна сфармаваная. Яна мела памеры 24 х 11-11,5 х 5 см. Керам1чнае цеста цэглы раунамерна прамяшана 1 абпалена да насычанага чырвонага колеру. У якасщ дамешак выкарыстоувауся дробны пясок. Такая цэгла сустракаецца у канструкцыях Спаса-Праабражэнскай царквы у рамонтных мурах XIX ст.

Верхнюю трэць барабана пад каршзам займау фрыз. Ён уяуляу сабой тоусты пласт белай вапнава-пяшчанай рошчыны, па як1м был пракладзены вертыкальныя каннелюры. Дыяметр фрыза быу большы за аб'ём барабана, як1 размешчаны шжэй. Таму пад шжшм краем фрыза быу змешчаны аркатурны пояс, арш якога абашралюя на прастакутныя кансол1, выкананыя з рошчыны або брусковай цэглы, пастауленай вертыкальна, яш прымыкау лажковым бокам да сцяны.

У XVIII ст. закамары храма 1 «какошшш» у п'едэстале барабана был1 перакрыты агульным двусхшьным дахам. Ён закрыу таксама 1 шжнюю частку старажытных вокнау барабана, яшя апынул1ся пад дахам 1 был1 закла-дзены плшфай щ брускавай цэглай. У астатшм форма аконных праёмау, перакрытых скляпенням1, з XII ст. не зведала сур'ёзных змен.

Выдаленне позшх тынковак з паверхш фасада барабана дазволша вызначыць стан мура XII ст., выявщь наступствы рамонтау 1 пераробак 1 адкрыць сляды разбураных першапачатковых дэкаратыуных дэталяу 1 фасадных элементау.

Як 1 усе першапачатковыя (XII ст.) канструкцып Спаса-Праабражэнскага храма, барабан быу пабудаваны з плшфы на вапнава-цамяначнай рошчыне. Плшфа размяшчалася у муры у адпаведнасщ з тэхналопяй «схаванага шэрагу». Яна прадугледжвала чаргаванне радоу плшфы, як1я выходзяць на паверхню сцяны, з тым1, што схаваны у глыб мура 1 закрыты слоем рошчыны (малюнак 3).

Малюнак 3. - Кладка барабана (ортафотаздымак, развёртка)

Найбольшыя пашкоджанш атрымау пауднёвы бок барабана: тут амаль цалкам, на глыб1ню да 8 см, паверхня мура XII ст. аказалася страчанай. Сляды разбурэнняу у XVIII ст. был1 запоунены кладкай з брусковай цэглы, арыентаванай пастэльным бокам уздоуж плоскасщ сцяны (гл. малюнак 3). Нягледзячы на страты паверхняу, захавалася архиэктурная кампазщыя барабана Спаскага храма XII ст. Яна складаецца з двух ярусау: у шжшм размяшчаюцца вокны, верхш быу прызначаны для складанай дэкаратыунай кампазщып, у якую увахо-дзш некальк арнаментальных паясоу (малюнак 4: 1, 2).

Ярус вокнау барабана Спаса-Праабражэнскага храма складаецца з васьм1 праёмау. Чатыры з 1х арыента-ваны па восях зводау прасторавага крыжа храма. Астатшя размешчаны пам1ж 1м1 1 нак1раваны на куты храма. Для граф1чнай фжсацып вокны был пранумараваны. Нумарацыя пачыналася з усходняга вакна 1 1 узрастала па ходу гадзшшка да вакна 8, нашраванага на пауночна-усходш кут царквы. Ваконныя праёмы у 2021 г. был даступныя для вывучэння тольш з вонкавага боку барабана. Пасля вымання ваконных блокау, праёмы был зачыненыя знутры храма уцяпляльныш мембранам!, што рабша немагчымым абследаванне 1х з боку штэр'ера.

Узровень падваконняу першапачаткова знаходз1уся непасрэдна над завяршэннем цэнтральнай арк1 «ка-кошшкау». Вышыня першапачатковых ваконных праёмау, так1м чынам, складала каля 3,04 м. Завяршэнне праёмау было выканана цышндрычным! скляпенням1. Шырыня праёмау вокнау складае 0,52 - 0,53 м. Адхоны размя-шчал1ся перпендыкулярна да знешняй паверхш барабана. Таим чынам, вокны атрымал у плане форму раструбау, як1я раскрывался вонк1. Пры збудаванш двусхшьнага даху, як1 захавауся да нашага часу, шжшя частк1 ваконных праёмау был1 закладзены. Вокны был1 змешчаны у неглыбок1х (да 0,11 м) шшах, як1я был шырэй за праёмы на 0,16 - 0,18 м па баках 1 на 0,12 м над зводамг Гэтыя памеры адпавядаюць шырыш плшф, ужытых на дадзеных участках мура. Шшы завяршалюя аркам1, як1я паутарал1 форму выпну зводау ваконных праёмау. Арш шш был1 выкананы з плшфы, якая выходзша на фасад тычковым бокам. Арш ваконнага праёму над шшам1 был1 складзе-ныя з плшф шырынёй 0,17 - 0,18 м. Кра1 аконных шш у прасценках пам1ж вокнам1, размешчаныя шжэй узроуню пят завяршальных арак, был узведзены са звычайнай сценавай плшфы (фармат 29-33 х 24-25 х 4 см).

Над уам1 вокнам1, над верхшм краем арак ваконных шш был выяулены рэштк счэсаных трох шэрагау плшфы, яшя выступал! першапачаткова з паверхш сцяны барабана. Яны быт выкладзены плашмя па паверхш рошчыннага пакрыцця арак 1 паутарал 1х выпн (гл. малюнак 4). Шжш шэраг быу складзены з плшфау шырынёй 10-11 см. Такую шырыню мел1 лякальныя плшфы з трохкутнай тарцовай часткай (так званыя «зубчыш»). У дадзеным месцы ад 1х захавал1ся тольк прамавугольныя фрагменты, змешчаныя у мур.

1.

Малюнак 4. - Графiчная фжсацыя кладю сцен барабана

У позняй закладцы разбуранай частк1 верхняга яруса арнаменту барабана быу знойдзены амаль цалкам захаваны экзэмпляр такой лекальнай плiнфы. Памер прамавугольнай частк1 плшфы (без «зуба») 13 х 11 х 4,7 см. Агульная даужыня пасцелiстага боку - 19,5 см (разам з «зубчыкам»). Выступ зубчатай частк1 - 6,1 см, даужыня бакавых плоскасцяу «зуба» - 8,6 i 8,2 см (малюнак 5).

Ташя плшфы утварал1 «парэбрык» - арнамент, як уяуляе сабой паласу зубчыкау. Гэты арнаментальны прыём можна бачыць на фасадах помшкау як старажытнарускага дойлщства, так 1 у сярэд-нявечнай в1зантыйскай 1 раманскай архтгэктуры.

Два шэрап мура надваконных бровак, размешчаныя вышэй «парэбрыка», складалюя з прамых плоских плшф. Яны паутарал1 выгнутую форму арачнага завяршэння аконных шш. Абодва шэрап, пакрытыя вапнава-цамяначнай рошчыннай абмазкай, утварал выступ, яш накрывау зверху н1жн1 рад «парэбрыка». Разам яны фар-м1раавал1 над вокнам1 выгнутую броуку. Аналапчныя броуш юнавал над вокнам1 шжняга яруса Спаса-Праабражэнскага храма. Паукруг-лыя броуш, яшя складаюцца з шэрагу зубчыкау 1 палщы над 1м, злучалюя пам1ж сабой гарызантальным1 адрэзкам1 такога ж профшю. Ташм чынам, гэтыя элементы, размешчаныя над вокнам1, складал1 адзшы аркатурны пояс.

Пам1ж ваконным1 праёмам1 был выяулены сляды ад счэсаных вертыкальных цяг, яшя складаюцца з плшф, укладзеных у мур барабана перпендыкулярна яго фасаду. Яны размяшчалюя пад гарызан-тальным1 перамычкам1, пам1ж паукруглым1 ваконным1 броукам1 1 абашралюя на «какошшш», схаваныя пад сучасным дахам. Фрагмент такой цяп захавауся на прасценку пам1ж 1 1 8 вокнам1 у сучаснай паддахавай прасторы. Ён меу прамакутнае сячэнне. Пры адсутнасщ каштэляу 1 баз гэтыя цяп могуць л1чыцца тоншм1 лапаткамг

У прасценках пам1ж вокнам1 1 1 2, 1 1 8, 7 1 8 сляды ад вертыкальных лапатак захавалюя не тольш у выглядзе вертыкальнай паласы са счэсаных плшфау. Месцы 1х размяшчэння зауважны як разрывы у фасаднай абмазцы. Па краях гэтых разрывау засталюя фрагменты рошчыны, як пакрывал1 бак! лапатак. У ташх месцах можна больш дакладна разл1чыць 1х шырыню разам з тынковачным пакрыццём. У сярэдшм яна дасягае 0,24 м. Для выбу-доування сютэмы са «схаваным шэрагам» у муры лапатак спалучалюя плшфы шырынёй 22-23 см 1 16 см.

Першапачаткова уся паверхня фасада барабана была пакрыта пластом вапнава-пяшчана-цамяначнай рошчыны. Таушчыня гэтай абмазш вагалася ад 0,5 да 2 см. На шжшм ярусе барабана - ярусе вокнау - вялЫя па памеры участк рошчыннай абмазш захавалюя вакол вокнау 7, 8, 1, 2, 3. Побач з астатшм1 вокнам1 рошчыннае пакрыццё 1 нават паверхня старажытных муроу XII ст. был1 страчаны пры рамонце ХУт ст. На адхонах 1 зводах ваконных праёмау першапачатковая абмазка захавалася на вонкавым баку вокнау. На унутраным баку у глыбш1 праёмау, за лшяй сучасных ваконных блокау, першапачатковае рошчыннае пакрыццё падчас рэстаурацш фрэсак у штэр'еры барабана было перакрыта кансервацыйнай тынкоукай.

У адхонах вокнау падчас папярэдняга этапу рэстаурацыи пад позшм1 тынкоукам1 был1 выяулены каналы унутрысценных драуляных сувязей. У некаторых з 1х захавалюя брусы, заведзеныя у мур барабана пры будау-нщтве. Яны утварал два паясы на узроунях 149,35 1 148,01 (па шжшх адзнаках каналау сувязей). Сувяз1 прахо-дзш унутры сцяны: верхняя - на глыбш1 0,54 м ад фасада барабана, шжняя - на глыбш 0,47 м. Падчас папярэд-няй рэстаурацып брусы сувязей был1 ачышчаныя ад прылеглых да 1х рошчынау 1 закансерваваны рэстаурацыйным растворам. Тольш у праёме вакна 3 можна убачыць прылеглы да н1жняй сувяз1 першапачатковы цамяначны тынк. Побач з 1м сувязь была перасечаная, аднак немагчыма устанавщь, кал1 гэта было зроблена.

Слядоу прымыкання да адхонау першапачатковых аконнщ XII ст. не захавалася або яны не чытаюцца, але у вакне 1 на пауночным адхоне захавалася вертыкальная разгранка у выглядзе паласы чырвонай вохры, якая азначае, магчыма, мяжу пам1ж унутранай часткай ваконнага праёму 1 вонкавай. Верагодна, на гэтым месцы знаходзшася старажытная ваконнща. Разгранка размяшчалася на адлегласщ 30 см ад краю ваконнага праёму. Акрамя атсанай разгранш, слядоу фрэсак на адхонах 1 зводах аконных праёмау барабана не захавалася, щ яны был1 зачыненыя вапнавай тынкоукай, нанесенай падчас папярэдняй рэстаурацып ростсу. На тынкоуцы XII ст., якая пакрывала адхоны вокнау, засталюя пашкоджанш, злучаныя з усталёукай аконных блокау падчас рамонтных работ XVIII-XIX стст. Пашкоджанн уяуляюць сабой вертыкальныя штробы, прабггыя у пласце тынку або у выг-лядзе палос цёмна-шэрага колеру.

Над вокнам1, на тры шэрап вышэй узроуня верха бровак (адметка 150.10), пачынауся верхн ярус барабана, складзены з некальшх арнаментальных паясоу, размешчаных адзш над адным, што уздымалюя да асновы купала. Дыяметр верхняга яруса барабана на гэтым участку быу шырэйшы, чым ярус вокнау. Усе дэкаратыуныя элементы, размешчаныя у верхняй частцы барабана, был выяулены пры выдаленш фрыза XIX ст. 1 расчыстцы аркатур-нага пояса у формах XIX ст., яш захавауся пад 1м.

Н1жн1 арнаментальны пояс верхняга яруса барабана XII ст. уяуляу сабой аркатуру, складзеную з невялЫх арак, сабраных са спец^1яльных керам1чных элементау. Бакав^1я дуг1 арак быт зроблены з двух выгнутых плшф даужынёй 23-24 см (вымярэнн1 зроблены па дузе), ш^1рынёй 15-16 см 1 таушчынёй 3,5 см. Пам1ж 1м1 у зен1це кожнай арш гарызантальна устаулены невял1к1 фрагмент прамой пл1нфы. Сумежн^1я арк! абап1рал1ся на спецы -яльна вырабленыя кансолг У кожнай кансол1 зверху была зроблена невялжая прастакутная пляцоука для

Малюнак 5. - Лекальная плшфа, якая выкарыстоувалася для будаyнiцтва парэбрыка

абашрання дэталяу арак, а тжняя частка кансол1 звужалася з дапамогай выкружак з трох бакоу. Прастора пад кожнай арачкай была запоунена паукруглай лякальнай плшфай (малюнк 6, 7).

Малюнак 6. - Фрагмент кладю барабана з найлепшай першапачатковай захаванасцю

на участку вокнау 1, 8, 7

Першапачатковы аркатурны пояс XII ст. захавауся тольш над вокнаш 1, 2, 6, 7, 8. Над вокнам1 3, 4, 5, дзе паверхня барабана была пашкоджана 1 счэсана, аркатурны пояс быу цалкам страчаны, але папоунены пры рамон-це у канцы XVIII - пачатку Х1Х ст. брусковай цэглай. Увесь аркатурны пояс захавауся у атынкаваным выгядзе на фасадзе сучаснага барабана.

Аркатурныя паясы, падобныя знаходцы на барабане полацкага Спаса-Праабражэнскага храма, на тэрыто-рып Старажытнай Руа прысутшчаюць на фасадах храмау канца XI - пачатку XIII ст., яшя адносяцца да шева-чартгаускай архiтэктурнай традыцып. Такая аркатура захавалася у саборы Елецкага манастыра у Чартгаве [6, с. 5767] 1 у царкве Пятра 1 Паула у Смаленску [1, с. 64-90]. Яна рэканстру1руецца на фасадах Барысаглебскага сабора у Чаршгаве [7, с. 188-210] 1 ва Успенсшм (Мсщслававым) храме ва Уладз1м1ры-Валынсшм [5, с. 18] (малюнак 8). Мы бачым, што падобная дэкаратыуная дэталь выкарыстоувалася на вял1знай тэрыторы1 у розных землях. Пахо-джанне гэтай арнаментальнай кампазщып звязваюць з раманскай архтгэктурай Пауночнай 1тали [3, с. 37-41].

Малюнак 7. - Нжш арнаментальны пояс. Дэталь Малюнак 8. - Чаршгау. Успенск1 сабор Елецкага манастыра.

Аркатурны пояс на фасадзе

Вышэй аркатурнага пояса (праз адзiн шэраг плiнфы) барабан ахоплiвалi два паясы зубчастага парэбрыка, падзеленыя гарызантальным радам плiнфы (малюнк1 3, 4: 1, 9). На большай частцы барабана завостраныя кончык1 зубчыкау парэбрыка у гэтых паясах был^ у асноуным, страчаны, але захавалюя iх бакавыя плоскасцi. Шырыня лекальных плшф складала 10 - 10,5 см пры таушчынi 4,5 см. Плшфы падзялялiся кладачнымi швамi таушчынёй 3-4 см. Швы былi падрэзаныя па плоскасцi зубчыка, а лекальная зубчастая плiнфа таксама была пакрыта тонким пластом рошчыны. Так1м чынам, паласа зубчыкау парэбрыка выглядала таусцей (да 10 см) i прыкметней на высока размешчаным завяршальным участку барабана. Паверхня атынкаванага парэбрыка была афарбавана у сiнi, светла-ахрысты, жоуты i зялёны колеры.

Важна адзначыць, што арнаментальную кампазiцыю, якая складаецца з двух шэрагау парэбрыка i аркатурнага пояса, сабранага са спецыяльна вырабленых элементау, мы можам бачыць на помнiках Смаленска, яшя заха-валiся да нашых дзён: на фасадах царквы Пятра i Паула i Мiхаiла Архангела [1, с. 195]. Верагодна, традыцыя выканання гэтай дэкаратыунай дэталi у полацшм храме мае сувязь са смаленскай будаунiчай школай.

Над верхнiм парэбрыкам на барабане царквы Спаса былi збудаваны яшчэ шэсць радоу клади у тэхнiцы «са схаваным шэрагам». Верхнi з iх служыу асновай для завяршальнага пояса арнаментацыi барабана. Ён скла-дауся з 12 арачных нiш, кожная з яшх была утворана дзвюмя аркамi, яшя знаходзшся адна унутры другой. Вонкавая арка фармiравала знешнюю мяжу шшы, меншая - унутраны уступ. Унутраная плоскасць нiшы была выканана з прастакутных плiнф, выкладзеных гарызантальнымi шэрагам^ як1я выходзiлi на фасад тычковым бокам. Вонкавыя арк1 былi складзены з плiнфы шырынёй 15 см, што таксама выходзша на фасад тычковай стараной. Унутраная арка, утвараючая уступ у сярэдзiне нiшы, была выканана з плiнфы шырынёй 11 см. Зверху вонкавыя арк былi пакрыты радам размешчаных плашмя вузшх плiнф шырынёй 10-11 см, што адпавядае шырыш зубчастых плшф парэбрыка. Шэраг парэбрыка не тольш пакрывау зверху знешнюю арку, але i праходзiу гарызантальным поясам у прасторы пам1ж нiшамi (малюнк1 6 i 10).

Малюнак 9. - Два паясы парэбрыка над шжшм Малюнак 10. - Верхш ярус архпэктурнага дэкора

аркатурным поясам

Падобныя завяршэннi барабанау добра вядомыя у архiтэктуры Старажытнай Русi з XI ст. i прадстаулены, напрыклад, на помнiках дойлвдства Ноугарада (ГеоргiеУскi сабор Юр'ева манастыра (малюнак 11) [2, с. 404-408]. Аднак, яны знаходзяць сабе аналоги i у архiтэктуры Вiзантыi, прыкладам можа служыць сабор манастыра Оаас Мелецiас у Атыке (Грэцыя).

Малюнак 11. - Ноугарад. Георпеусю сабор Юр'евага манастыра (1119 г.)

Шшы дасягалi шырыш 1 м у аснове дэкаратыунага пояса. Вонкавыя арк1 першапачаткова уздымалюя вы-шэй асновы захаваушагася да нашых дзён купала XII ст. Прастора пам1ж аркаш была рознай шырыш, але усе яны былi запоуненыя плшфай, выкладзенай гарызантальна у тэхнiцы мура «са схаваным шэрагам». Магчыма, такая кладка падшмалася вышэй узроуня зенпу вонкавых арак. Гэта азначае, што верхнi абрэз барабана быу, ввдавочна, гарызантальным. Цяпер убачыць гэта немагчыма - верхняя частка барабана была перабудавана у XIX ст. i заменена карнiзам з брусковай цэглы. Мур верхняга дэкаратыунага пояса барабана у XII ст. быу пакрыты абмазкай, падобнай па складзе на старажытную рошчыну для кладкi, але з больш дробным фракцыямi цамянш. Па абмазцы на дэкаратыуных дэталях захавалася афарбоука, нанесеная у тэхнщы фрэск1.

Заключэнне. Архиэктурна-археалапчныя даследаваннi у 2021 годзе паказалi, што паверхня сцен барабана XII ст. была моцна пашкоджана, а знешняе аздабленне у пауднёва-заходняй частцы цалкам страчана. М1ж тым выдаленне позняй тынкоуш дазволiла раскрыць i даследаваць ушкальную сiстэму архiтэктурнай дэкарацыi барабана Спаса-Праабражэнскай царквы, аб якой раней не было нiякiх звестак. Былi выяулены архиэктурныя дэталi, яшя нiколi раней не сустракалiся на помшках мураванага дойлiдства старажытнага Полацка - аркатурны пояс з двума радаш парэбрыка. У той жа час некаторыя архиэктурныя дэталi злучаюць дэкарацыю барабана Спаса-Праабражэнскай царквы з традыцыямi мураванага дойлвдства Рус XI ст. Новым адкрыццём, якое характарызуе дойлiдства Полацка, стала выяуленне знешняй афарбоуш на асобных элементах дэкарацьн фасада барабана.

Л1ТАРАТУРА

1. Воронин Н Н., Раппопорт П.А. Зодчество Смоленска XII-XШ вв. - Л.: «Наука», 1979. - 413 с.

2. История русского искусства. Т. 1: Искусство Киевской Руси IX - первая четверть XII века / Отв. ред. А.И. Комеч. - М.: «Северный паломник, 2007. - 664 с.

3. История русского искусства. Т. 2/1: Искусство 20-60-х годов XII века / Отв. ред. Л.И. Лифшиц. - М.: Гос. ин-т искусствознания, 2012 - 460 с.

4. Раппопорт П.А., Штендер Г.М. Спасская церковь Ефросиньева монастыря в Полоцке // Памятники культуры, Новые открытия. 1979 - 1980. - С. 459-468.

5. Раппопорт П.А. «Мстиславов храм» во Владимире-Волынском // Зограф, Белград. -1977. - № 7. - С. 17-22.

6. Холостенко Н.В. Архитектурно-археологическое исследование Успенского собора Елецкого монастыря в Чернигове // Памятники культуры. - 1961. - Т. 3. - С. 51-67.

7. Холостенко Н.В. Исследования Борисоглебского собора в Чернигове // Советская археология. - 1967. - № 2. - С. 188-210.

Пастушу 02.04.2024

БАРАБАН СПАСО-ПРЕОБРАЖЕНСКОГО ХРАМА В ПОЛОЦКЕ (ПО МАТЕРИАЛАМ НОВЫХ ИССЛЕДОВАНИЙ В 2021 ГОДУ)

Е.Н. ТОРШИН, П.Л. ЗЫКОВ (Государственный Эрмитаж, Санкт-Петербург)

А.Л. КОЦ

(Полоцкий государственный университет имени Евфросинии Полоцкой)

Настоящая статья посвящена результатам архитектурно-археологического исследования одного из важнейших памятников древнерусского зодчестваXII века - Спасо-Преображенского храма Спасо-Ефросиниевского монастыря в городе Полоцке (Республика Беларусь). Исследования сопровождали реставрацию здания. В 2021 году объектом реставрационных работ и архитектурных исследований был подкупольный барабан храма. Для укрепления кладки барабана с него была удалена штукатурка за исключением растворного покрытия XII в. Под снятой штукатуркой на поверхности стен барабана были обнаружены следы декоративных и конструктивных элементов древней церкви.

Фрагменты декоративного убранства Спасо-Преображенской церкви изменили наше представление об архитектурной стилистике облика храма. Были обнаружены архитектурные детали, никогда ранее не встречавшиеся на памятниках архитектуры древнего Полоцка. Некоторые, открытые во время исследования, архитектурные элементы имеют аналоги в других архитектурно-строительных традициях XII в., что позволяет предположить заимствования из них или их участие в полоцкой архитектуре.

Ключевые слова: древнерусское искусство, архитектура, полоцкое зодчество, Полоцк, Спасо-Преобра-женский храм Евфросиниевского монастыря, реставрация, архитектурно-археологические исследования.

DOME OF THE SPASO-PREOBRAZHENSKY CHURCH IN POLOTSK

(RESEARCH IN 2021)

E. TORSHIN, P. ZYKOV (State Hermitage Museum, Saint Petersburg)

A. KOTS

(Euphrosyne Polotskaya State University of Polotsk)

The Spaso-Preobrazhenskaya сЫгch of the Spaso-Efrosinievsky monastery is the most important monument of ancient Rus' architecture of the 12th century in Polotsk. The article is devoted to the results of an architectural study of the church in 2021. Then scientists examined the dome of the temple. During the restoration, the plaster from the 18th and 19th centuries was removed. Researchers have discovered traces of decorative and structural elements of the ancient church.

Fragments of the decorative decoration of the Spaso-Preobrazhenskaya сЫгch changed our understanding of the architectural style and appearance of the temple. Researchers have discovered architectural details never before known on the architectural monuments of ancient Polotsk. Some elements have analogues in other architectural and construction traditions of the 12th century: pavement, arcature belt, fresco painting, etc.

Keywords: ancient Rus' art, architecture, Polotsk architecture, Polotsk, The Spaso-Preobrazhenskaya сЫгch of the Spaso-Efrosinievsky monastery, restoration, architectural and archaeological research.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.