Научная статья на тему 'Азеф еўна фішалевіч (з гісторыі барацьбы з тэрарызмам)'

Азеф еўна фішалевіч (з гісторыі барацьбы з тэрарызмам) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
13
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
РЕВОЛЮЦИОННАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ / СОЦИАЛИСТЫ-РЕВОЛЮЦИОНЕРЫ / ТЕРРОРИЗМ / БОРЬБА С ТЕРРОРИЗМОМ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Басюк І.А.

Исследование посвящено революционной деятельности уроженца Беларуси, Азеф Евно Фишелевичу, главе Боевой организации партии социалистов-революционеров. Анализируется тактика террора, проводившейся социалистами-революционерами, политические последствия этой тактики, причины ее кризиса.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

HISTORY OF POLITICAL AND LEGAL THOUGHT OF BELARUS AZEF EVNO FISNELEVICH (HISTORY OF FIGHT AGAINST TERRORISM)

Article is devoted to revolutionary activity of the native of Belarus Azef Evna Fishelevich, the head of the Fighting organisation of party of socialists-revolutionaries. The tactics of terror used by socialists-revolutionaries, political consequences of this tactics, the reason of its crisis is analyzed. With the help of the method of terror socialists-revolutionaries tried to cause reciprocal repressive measures of the imperial government and a revolt. One part of socialists-revolutionaries considered that terrorist method could help to intimidate the tsar and force him to initiate political reforms. The main attention in article is given to a person of Azef, the head of terrorists and simultaneously the confidential agent of imperial police,and also his life and political career. Some data about structure of the Fighting organisation of socialists-revolutionaries and quantity of victims of its terror is reflected.

Текст научной работы на тему «Азеф еўна фішалевіч (з гісторыі барацьбы з тэрарызмам)»

УДК 94(476):323.285

АЗЕФ ЕУНА Ф1ШАЛЕВ1Ч (З Г1СТОРЫ1 БАРАЦЬБЫ З ТЭРАРЫЗМАМ)

д-р г^т. навук, праф. 1А. БАСЮК (Гродзенск дзяржауны утвератэт тя Янк Купалы)

Даследаванне прысвечана рэвалюцыйнай дзейнасцI ураджэнца Беларус1, Азэфу Еуна ФШалев1чу, траутку Баявой аргатзацъи парты! сацыял1стау-рэвалюцыянерау. Анал1зуецца тактыка тэрору, якая праводзшася сацыял1стам1-рэвалюцыянерам1, палтычныя наступствы гэтай тактыт, прычыны яе кры-з1су. Метадам тэрору сацыял1сты-рэвалюцыянеры спрабавалг выклжаць адказныя рэпрэс1уныя меры цар-скага урада, магчыма I паустанне. Частка сацыял1стау-рэвалюцыянерау лгчылг, што метадам тэрору магчыма запалохаць цара I прымусщь яго пайсц1 на палтычныя рэформы. Асноуная увага нададзена асо-бе Азефа, траутку тэрарыстау, як1 адначасова быу сакрэтным агентам царскай пал1цы1, яго жыццю I палтычнай кар 'еры. Адлюстраваны некаторыя дадзеныя аб складзе Баявой арган1зацы1 сацыял1стау-рэвалюцыянерау, аб колькасцг ахвяр яе тэрору.

Сёння няма неабходнасщ падкрэстваць актуальнасць барацьбы з тэрарызмам, бо зараз тэрарызм увасоб^ся у такую грамадскую язву, ад якой пакутаюць амаль усе дзяржавы свету, i пакуль няма рэцэпта такога лякарства, якое пазбавша б чалавецтва ад гэтай навалы. Тэрарызм не толью не утаймоваецца, але, як ракавая пухлша, распаусюджваецца па Планеце, набывая усё больш бесчалавечныя формы: з барацьбы супраць палиычных ворагау тэрарызм вар'яцм пераюнууся на сваiх суграмадзян. 11 верасня 2001 года самалёты, захопленныя тэрарыстамi, атакавалi вежы Сусветнага гандлёвага цэнтра у Нью-Йорку i буды-нак Пентагона у Вашынгтоне - загiнулi больш 3 тысяч чалавек. У верасш 2004 года адбыуся жудасны Бесланскi тэракт, калi група тэрарыстау захапiла заложшкау - вучняу i iх бацькоу сярэдняй школы № 1 Беслана (Пауночная Асецiя). У вынiку тэракта загiнулi больш 300 чалавек, сотш вучняу i iх бацькоу былi паранены [1]. Не абыйшла навала тэрарызму i нашу радзiму - Беларусь. У 2011 годзе адбыуся выбух у мшсюм метро, ад якога пацярпелi нi у чым не вiнаватыя людзi.

Тэрарызм узшк не сёння i не учора, тэрмiн тэрор (лац. 1егтог - страх, жах) увайшоу ва ужыванне у канцы XVIII стагоддзя для абазначэння рэпрэсiйнай палiтыкi, якая праводзшася якабiнцамi у часы Вяль кай Французскай рэвалюцыi. Затым тэрмiн "тэрарызм" набыу унiверсальнае значэнне для абазначэння прымусу з палiтычнымi цi iншымi мэтамi.

У Расiйскай iмперыi тэрарызм як метад палиычнай барацьбы супраць самадзяржау'я пачау выка-рыстоувацца рэвалюцыйным рухам з 1860-х гадоу i прайшоу у сваiм развiццi два "пш" (пад'ёмы): пер-

шы "тк" прыйшоуся на 1878-1882 гады \ быу звязаны з нарадавольцамц друп - на 1901-1911 гады, ён быу звязаны з рэвалюцыйнай барацьбой пар-тьи сацыялiстау-рэвалюцыянерау (эсэрау).

У нашым даследаваннi мы разгледзiм тэрарызм 1901-1911 гадоу, бо менавгга гэты перыяд звязаны з юраушком эсэраускiх тэрарыстау-баявiкоУ, ураджэнцам Беларусi Азефам Еуна Фiшалевiчам.

У расiйскай пстарыяграфп маецца значная колькасць лiтаратуры i кры-нiц аб жыццi i дзейнасцi Еуна Фiшалевiча. Адзначым працы Л.Г. Прайсмана, М.А. Алданава, Л.В. Бурцава, Б. Ншалаеускага, успамiны жандарсюх гене-ралау А.В. Герасiмава, А.1. Спiрыдовiча. Асаблiва каштоУнымi для нашага даследавання уяуляюцца успамiны жандарскага генерала А.1. Спiрыдовiча [2], якi добра ведау Азефа. Спiрыдовiч у сваiх мемуарах дзелiцца з чытачамi сваiмi назiраннямi, трапнымi характарыстыкамi паводзiн Азефа, аналiзуе яго светапогляд, адносiны да рэвалюцыи, тэрору, да супрацоУнiцтва з паль цыяй, разважае аб прычынах узлётау i правалау яго рэвалюцыйнай i паль цэйскай кар'еры.

Мы неаднаразова будзем спасылацца на яго успамшы, хаця i з долей крытыю, бо з'явы i падзеi тагачаснай Расii Спiрыдовiч ацэньвау праз прызму светауспрымання жандарскага афщэра, якi сумленна i аддана служыу расiйскаму iмператару.

Значная частка матэрыялау аб Азефе змешчана у сещвах iнтэрнэта, некаторыя з iх таксама выка-рыстаны пры падрыхтоуцы дадзенай працы.

На Беларусi жыццё i дзейнасць Еуна Азефа па шэрагу прычын выпалi з поля зроку айчынных п-сторыкау, ён нават не упамшаецца у фундаментальнай працы - 6-томнай Энцыклапедыi гiсторыi Бела-

Азеф Еуна Ф1шалев1ч

руа. У 18-томнай Беларускай Энцыклапедыи змешчаны невялiчкi артыкул аб Азефе, у яюм прыведзены толью некаторыя агульныя аб iм звестю. У артыкуле дапушчана недакладнасць: адзначана, быццам Азеф нарадзiyся у горадзе Гродна, што не адпавядае сапрауднасщ (т. 1, с. 162).

Таюм чынам, прыведзены кароткi агляд лиаратуры i крынiц сведчыць, што пстарычная постаць Азефа слаба даследавана у айчыннай лiтаратуры.

Мэта нашага даследавання - у нейкай меры запоунщь узшкшы прабел айчыннай пстарыяграфп аб Баявой аргашзацыи партыi сацыялютау-рэвалюцыянерау i яе лiдэра Еуна Азефа, паказаць яго беларусюя старонкi жыцця. Навiзна працы, на наш погляд, - зрабщь спробу адлюстраваць дваiстасць натуры Азефа як рэвалюцыянера, мраушка Баявой аргашзацыи партыi сацыялктау-рэвалюцыянерау, так i яго супрацоу-нiцтва з царскай палщыяй у якасцi сакрэтнага агента.

Прааналiзуем светапогляд Азефа, вытокi яго двактай натуры, уплыу на фармiраванне яго духоу-насцi цяжкiх жыццёвых абставiн дзяцiнства i юнацтва, блiзкiх яму людзей, непамернай скрытнасцi i праг-насцi да грошай i раскошы.

На наш погляд, каб зразумець супярэчлiвую постаць Азефа, патрэбна звярнуца да яго дзвдчых i юнацкiх гадоу, бо менавiта у гэты перыяд сфармiравалiся асновы яго поглядау i прынцыпы жыццёвай логш, якiя у больш сталым узросце i сталi вызначальнымi крытэрыямi яго духоуных i матэрыяльных арыенщрау, рухавшом яго жыццёвых iмкненняy. Калi акшуць поглядам дзяцiнства i юнацтва Азефа, то найбольш уразлiвай адметнасцю гэтага перыяду была зняважлiвая яго асобу беднасць, недахоп самага неабходнага, ён жыу, па выразу тых часоу, на "медныя грошы".

Еуна Фiшалевiч Азеф нарадзiyся 11 лшеня 1869 года на Беларуси у мястэчку Лыскава Гродзенскай губерш у сям'i беднага яурэя-крауца. Сям'я была вялшай - сямёра дзяцей (тры сыны i чатыры дачю), Еуна быу другiм дзiцём. Сямярых дзяцей на сцiплы заробак крауца у невялiчкiм беларускiм мястэчку пракармщь, адзець, абуць, вывучыць, цi як у тыя часы казалi "вывесщ у людзГ', было вельмi складана. У Азефау узнiкла iдэя пераехаць з мястэчка у горад, заняцца камерцыяй, гэтым паправiць матэрыяльнае становшча сям'i i даць дзецям хаць б сярэднюю адукацыю. Выбар выпау на горад Растоу, якi знаходзiy-ся на тэрыторыi яурэйскай аселасщ.

У Растове бацька Еуна, Фшаль Азеф, вырашыу заняцца гандлем, яю, на яго погляд, мог хутка па-правiць матэрыяльнае становiшча сям'1 Але надзеi Фiшаля не спраудзшся, гандаль не прынёс матэры-яльнага дастатку, сям'я цярпела крайнiя нястачы, гэта выклiкала раздражальнасць i бясконцыя сваркi баць-коу. Па сведчанш малодшага брата Еуна, Уладзiмiра, у сямЧ сваркi нават перарасталi у бойкi, ад якiх "мама збегла з дому" [3, с. 1]. З-за цяжюх адносш у сямЧ Еуна прымушаны быу таксама сыйсщ з баць-коускай хаты i некаторы час тулiцца на прыватнай кватэры [3, с. 1].

Але нягледзячы на матэрыяльныя цяжкасцi, Еуна усё ж змог, па адных звестках, навучацца у пм-назп, па другiх - у рэальным вучылiшчы. З навучаннем у Еуна спярша не заладзшася: з вучылшча ён б^1у выключаны за нейю праступак, але не разгубiyся, праз тры гады здау экстэрнам экзамены за курс рэаль-нага вучылшча i, такiм чынам, атрымау сярэднюю адукацыю [3, с. 1].

У вучылшчы Еуна не карыстауся павагай, яго лiчылi "скрытаю душою" i "фiскалам", адзначалi яго грубасць [3, с. 2]. Пасля выключэння з вучылшча Еуна перабiваyся выпадковымi заробкамг быу рэ-парцёрам мясцовай газеты "Данская пчала", служыу пiсарам у канторах, давау прыватныя yрокi. Пер-спектыу на лепшае жыццё не прадбачвалася i гэта прыгнятала маладога Еуна.

Яшчэ у вучылiшчы Еуна звязауся з гуртком нарадавольцау, займауся распаусюджваннем лiстовак. Палiцыя напала на след гуртка, пачалiся арышты. Еуна выяв1у за сабою слежку i зразумеу, што у Расii, ак-рамя турмы, яму чакаць няма чаго. Месцам прытулку Азеф выбрау Германiю; але для эмiграцыi патрэб-ны б^Iлi сродкi. Прадпрымальны Азеф па даручэнш нейкага купца прадау яго тавар - масла на 800 рублёу, вы-ручаныя грошы прысвоiy, фактычна - украу [3, с. 3]. На скрадзеныя грошы эмiгрыраваУ; вясной 1892 года аказауся у Карлсруэ (Германiя), дзе пастушу вучыцца у мясцовы палiтэхнiчны шстытут. У Германii ён зблi-зiyся з рэвалюцыйна настроенай моладдзю, неузабаве стау членам мясцовага сацыял-дэмакрат^1чнага гуртка.

Сродкау у маладога Азефа катастрафiчна не хапала, ён быу прымушаны шукаць новыя крынiцы для папаунення уласнага бюджэту. Найбольш прывабнай крынщай Еуна палiчыy патаемнае супрацоу-нщтва з палiцыяй па формуле: ён пал^ыи - звесткi аб рэвалюцыйных гуртках расiйскiх паданых за гра-нiцай, палiцыя - дастойнае жалаванне за шфармацыю. З гэтай мэтай 4 красавша 1893 года, праз год пасля прыбыцця у Гермашю, Еуна даслау у Дэпартамент пал^ыи пiсьмо аб рэвалюцыйна настроеных расшсюх студэнтах за гранiцай, аб iх спробах стварыць рэвалюцыйную арганiзацыю. Шсьмо заканчвалася прапа-новай сакрэтнага супрацоунщтва з палiцыяй. "Калi звесткi, яюя я магу вам даць, - тсау Азеф, - знойдзе-це карысным^ тады прашу мяне аб гэтым уведамщь заказным пiсьмом" [3, с. 3].

Звернем увагу на важную акалiчнасць: зв^гчайна агентамi пал^ыи станавiлiся т^1я асобы, перад якiмi палiцыя ставiла выбар - або за рэвалюцыйную дзейнасць турма, або патаемнае супрацоунщтва. Еуна Фша-левiч па уласнай iнiцыятыве прапанавау супрацоунщтва з палщыяй, галоуны матыу такога паступка - не барацьба з рэвалюцыяй, а уласная нажыва.

Палщыя адгукнулася на прапанову Азефа, пачалася ператска аб характары шфармацыи, аб умовах i памерах аплаты. Пры гэтым ён паставiy умову - абсалютная скрытнасць i патаемнасць супрацоУнiцтва, "каб маё iмя было толькi вядома асобе, якая вядзе са мною перапiску" [3, с. 3].

15 лшеня 1893 года Азеф атрымау ад палщыи 100 рублёу у якасцi жалавання, гэтым пацвярджа-лася - Азеф залiчаны на службу тайным супрацоушкам Расiйскага Дэпартамента палiцыi [3, с. 4].

Па рэкамендацып палiцыi Азеф спярша прылiчваy сябе да марксютау, пасля, па волi палiцыi, аб'явiy сябе "леваком" - ярым прыхшьшкам тэрарыстычных метадау рэвалюцыйнай барацьбы; сярод рэвалю-цыянерау усяляк праслауляу тэрор, спрабавау абгрунтаваць, быццам толькi выключна тэрорам магчыма усяго дабiцца i вырашыць любыя рэвалюцыйныя задачы, быццам толью бомба - дастойная зброя сапрауд-нага рэвалюцыянера.

Паведамленнi яго у палщыю аб рэвалюцыянерах, iх планах i настроях, вызначалiся дакладнасцю, лаканiчнасцю i канкрэтнасцю. "Патрэбна асобую увагу звярнуць Вам на г. Карповiча, - даноау у палiцыю Азеф, - ... асобую увагу патрэбна звярнуць на Зензшава... Люксембург - рэдактар польскай са-цыялктычнай газеты" [4, с. 110].

Азеф завёу знаёмствы сярод рэвалюцыйных колау Германii i Швейцарыи, пры гэтым пазбягау пуб-лiчных выступленняу на сходках, iмкнуyся прытрымлiвацца iншай лiнii - быццам ён не тэарэтык, а толь-м практык, яго справа - не гучная рэвалюцыйная фраза, а канкрэтныя рэвалюцыйныя дзеяннi. Блiзкiя да Еуна людзi, у прыватнасцi яго жонка Люба, пацвярджала, што яе муж не прамоуца, на людзях "не мог i двух слоу звязаць як трэба" [3, с. 4].

З Любай Мшкшай ён пазнаёмiyся у красавiку 1895 года, бацька якой меу краму у Магiлёве. Яна вучылася на фшасофсюм факультэце Бернскага yнiверсiтэта, па водгукам, была мiлай дзяучынаю, i ... пе-ракананай, i смелай рэвалюцыянеркай. У асабiстым жыццi Еуна Фiшалевiча адбылася важная перамена -маладыя yступiлi у шлюб. Але хутка адкрылася, што характары у iх розныя. Паколькi Люба вучылася у Берне, з Еуна сустракалася толью на кароткi час у Германп цi у Швейцарыi, аднак i гэтыя кароткiя су-стрэчы не прыносш iм радасцi, бо адразу пачыналкя скандалы. "Але варта нам хаця б тыдзень пражыць разам, - успамшала Люба Азеф, - як у нас пачыналкя сварю, бо натуры у нас былi зусiм розныя" [3, с. 6].

Сапрауды, характар у Еуна Фiшалевiча быу, як кажуць, не цукар, калi не сказаць большага. Еуна перад знаёмымi i сябрамi паводзiy сябе не шчыра, хацеу уам даказаць, быццам ён чалавек бедны, ва уам церпiць нястачу; разам з тым ён быу пом^вым, скрытным, злапамятным. Калi ён пачау атрымоуваць ад палiцыi значныя сродю, перад iм паустала праблема: як растлумачыць блiзкiм, адкуль у яго, чалавека бед-нага, такiя грошы? Хiтры Еуна i тут адшукау выхад: ён на вiду у знаёмых шмат дасылау у розныя яурэй-скiя дабрачынныя арганiзацыi слязлiвыя лiсты аб матэрыяльнай дапамозе, i быццам адтуль атрымоувау значныя сродм. Калi гэты прыём састарэу, Еуна прыдумау шшую крынiцу свайго прыбытку: быццам вы-явiyся нейкi мiфiчны багацей Цiмафеяy, якi пералiчваy на яго рахунак значныя сродю [3, с. 5]. Азефу уда-валася yводзiць у зман блiзкiх, нават жонку, якая аж да выкрыцця яе мужа як палщэйскага агента нават не падазравала аб яго двактым жыцщ, аб сапраудных крынщах iх сямейнага прыбытку.

З Карлсруэ Азеф пераехау у Дармштадт, дзе у 1899 годзе атрымау дыплом iнжынера-электрыка у мясцовым палiтэхнiчным шстытуце. Навучанне у iнстытуце Еуна Фiшалевiч сумяшчау з актыунай рэва-люцыйнай дзейнасцю; у рэвалюцыйных гуртках ён паступова набыу папулярнасць. Задаволены Азефам быу i Дэпартамент палiцыi, якi за звестю аб рэвалюцыянерах падвоiy яму жалаванне i пачау дадаткова выплачваць значныя суммы узнагародных. Пашанцавала Еуна i з працай: ён уладкавауся iнжынерам-электрыкам у нямецкую фiрму на высокааплатную пасаду.

Здавалася, беднасць пераадолена, прыйшоу матэрыяльны дастатак, у Азефа адкрылася магчымасць парваць з палщыяй, каб спакойна жыць i працаваць за гранiцай. У тыя часы агенту парваць адносiны з палщыяй было вельмi проста - калi агент не прадстауляу патрэбнай шфармацыи, палiцыя спярша скара-чала яму жалаванне, а затым развивалася з iм. Але Азеф пайшоу iншым шляхам - ён прыняу прапанову Дэпартамента палiцыi пераехаць у Рааю, дзе яму было абяцана высокааплатнае месца у нямецкай фiрме i iстотная прыбаука жалавання ад палщы1 У лiстападзе 1899 года Азеф пераехау у Маскву i з гэтага часу пачауся новы этап яго канфщыцыяльнага супрацоунщтва з царскай палiцыяй, якi меу шэраг адметных асаблiвасцей.

Пасля вяртання у Расiю Азеф быу прыкамандзiраваны да маскоускага ахоунага аддзялення, якое у той час узначальвау вядомы жандарскi дзеяч Сяргей Васiльевiч Зубатау. Еуна Фiшалевiч шмат чаму на-вучыуся i пераняу у Зубатава. Навучанню садзейшчала i выдатная памяць Азефа: ён нiколi не затсвау i не блытау адрасы явак, тэлефоны, прозвiшчы рэвалюцыянерау, выдатна арыентавауся сярод гарадскiх вулiц i завулкау.

У 1899 годзе у Еуна Фiшалевiча адбылася яшчэ адна важная падзея - ён зблiзiyся з гурткамi сацыялiстаy-рэвалюцыянераy, заваявау там аутарытэт, што адразу было высока ацэнена Дэпартаментам палщы1 У 1900 годзе яму было павялiчана жалаванне да 150 рублёу, а у 1901 годзе - да 500 рублёу у ме-

сяц [5, с. 3], па таму часу значныя сумы, калi параунаць iх з месячнымi акладамi царскiх афiцэрау цi на-ват генералау. У Ваеннай энцыклапедыi (Пб., т. IX, 1912, с. 147) прыводзяцца наступныя дадзеныя аб за-робках ваенных у 1899 годзе: месячны аклад утрымання малодшага афщэра армii (падпаручнiка) складау 55 рублёу; ротнага камандзiра (капiтана) - 105, камандзiра батальёна (падпалкоУнiка) - 145 рублёу, ка-мандзiра палка (палкоушка) - 325, начальнiка дывiзii (генерал-лейтэнанта) - 500 рублёу. Радавому Азефу, як бачым, палiцыя выплачвала сумы, яюя раунялiся месячнаму акладу царскага начальшка дывiзii -генерал-лейтэнанта.

Атрымоувау Азеф жалаванне i ад партыi эсэрау, яно было сцiплым - прыкладна 125 рублёу у месяц [5, с. 3, 4]. Але гэта - афщыйнае жалаванне. Справа у тым, што уся шфармацыя аб Баявой аргашза-цыi, зыходзячы з патаемнага характару яе дзейнасщ (тэрарызм), у партыi эсэрау была абсалютна закры-тай. Нiякiх справаздач аб фiнансавых расходах Азэф як мраушк баявiкоУ нiкому не прадстауляу, нават членам ЦК. Пры гэтым у эсэрау было правiла: кольм просiць Баявая аргашзацыя, толькi сродкау i да-ваць. Каб уявщь памеры фiнансау баявiкоУ, спашлёмся на iх расходы, якiя з вясны па зiму 1906 года складалi фантастычную суму - да 1000 рублёу у дзень [5, с. 15]. Улiчваючы непамерную прагу Азефа да грошай i яго поуную бескантрольнасць, можна толькi здагадвацца, якiмi сумамi ён валодау у тыя часы.

На людзях, па старой звычцы, Азеф iмкнууся паказаць сябе сщплым i эканомным. Расказвалi аб таюм выпадку: на вакзале сябры прасiлi Азефа наняць насiльшчыка, але Еуна Фiшалевiч наадрэз адмо-вiуся: мауляу, нельга без крайняй патрэбы "рассточать партийные деньги" i упарта цягнуу на сабе цяж-кую паклажу. Некаторыя члены ЦК партыи эсэрау верылi у сцiпласць Азефа i гаварылi аб iм: "сядзщь на хлебе i сялядцах" [5, с. 4]. Але Азеф, як тольм заставауся адзiн, - адразу перайначвауся: ён падарожнiчау у самых дарапх вагонах кур'ерскiх паяздоу, наведвау самыя шыкоуныя рэстараны, трацiу фантастычныя сумы, у некалькi тысяч рублёу, на падарунм сваiм палюбоУнiцам.

У 1902 годзе на базе гурткоу была заснавана партыя сацыялютау-рэвалюцыянерау (эсэрау). У прагра-му партыi уваходзш патрабаваннi сацыялiзацыi зямлi (яе нацыяналiзацыя), усталяванне дэмакратычнай рэспублiкi, прызнанне дзяржавай грамадзянсюх правоу асобы i яе свабоды. Эсэры заявiлi, што тэрор -частка iх афiцыйнай палиым, якая скiравана на тое, каб справакаваць урад на рэпрэауныя меры, тым самым выктакаць шырокае народнае нездавальненне, а магчыма i паустанне. Частка эсэрау лiчылi, што тэрор застрашыць царскi урад i прымусщь цара на радыкальныя палiтычныя рэформы [6, с. 187-188].

Для ажыццяулення тэрору была утворана Баявая аргашзацыя, якая дзейнiчала у Расii у 1902-1911 гадах; уваходзiла у партыю эсэрау на правах аутаномнай адзiнкi, была строга засакрэчанай, нешматколь-каснай - за усе гады яе кнавання праз яе прайшло усяго каля 78 чалавек [7, с. 1]. Баявую аргашзацыю у розныя гады узначальвалi Рыгор Гершуш, Еуна Азеф i Барыс Савшкау.

У 1903 годзе, пасля арышта Гершунi, фактычная улада у Баявой арганiзацыi перайшла да Азефа, аб чым ведала толькi вельмi вузкае кола членау ЦК партыи эсэрау. Для канспiрацыi Азеф карыстауся пар-тыйнымi псеУданiмамi - '1ван Мiкалаевiч", "Валянцiн Кузьмiч", "Тоусты"; пры нягласных кантактах з палiцыяй - псеудашмам "Раскiн" [8, с. 2].

Узначалiушы Баявую арганiзацыю, Азеф правёу яе рэфармаванне: увёу новыя формы i метады яе тэрарыстычнай дзейнасщ. Ён адмовiуся ад выкарыстання пры тэрактах агнястрэльнай збро^ галоуны упор быу зроблены на выбуховыя прыстасаванш (бомбы). Для гэтага у Швецарыи былi абсталяваны некалькi патаемных лабараторый, якiя займалiся вырабам дынамiту. Баявш былi падзелены на групы, кожная мела свае канкрэтныя задачы: частка баявiкоУ адказвала за дынами i бомбы, iншыя сачылi за кожным кро-кам той асобы, на якую планавауся тэрарыстычны замах, асобную групу складалi баявiкi-выканауцы тэ-рактау. Азеф увёу у аргашзацыи строгую дысцыплiну, жорсткую адказнасць за выкананне загадау (пры-судау) партыи. Ён увёу жорсткую сiстэму канстрацыи, у тым лiку i асабкта для сябе, гэта дазваляла яму працаваць на два франты - на палщыю i эсэрау. Азеф, як правша, планавау адразу некалью тэрарыстыч-ных актау. Планы некаторых тэрактау ён раскрывау палiцыi, чым умацоувау веру, быццам ён «незаменимый и весьма ценный агент»; некаторыя тэракты ён ажыццяуляу у тайне ад пал^ыи, каб заслужыць давер партыi эсэрау, быццам Баявая аргашзацыя у надзейных руках, яна паспяховая у тэрарызме.

Для ажыццяулення тэрарыстычных актау Азеф старанна па^рау патрэбныя кадры. У Баявую аргашзацыю прымалюя людзi толькi пасля усебаковай праверкi iх маральных i дзелавых якасцей, якiя мелi, як правша, сярэднюю адукацыю, былi перакананымi рэвалюцыянерамi, гатовымi у iмя высоюх рэвалю-цыйных iдэалау самааддана ахвяраваць нават уласнае жыццё. Прывядзем аналiз склада Баявой арганi-зацыi эсэрау за 1903-1906 гады. У аргашзацыю уваходзш 64 баявш - 51 мужчына i 13 жанчын. Щкавы сацыяльны састау баявiкоУ: 13 - з дваран, 5 - выхадцы з сямей святароу, 10 - з купецюх сем'яу, 27 - былi мяшчанамi i толькi 6 баявшоу былi з сялян. Высоюм быу i iх адукацыйны узровень: вышэйшую адукацыю мелi 6 баявшоу, 28 - былыя студэнты вышэйшых навучальных устаноу, 24 мелi сярэднюю адукацыю i толью 6 баявiкоУ закончылi пачатковую школу. Сярод баявшоу было 19 яурэяу, рускiя i некалькi палякау. Касцяк Баявой аргашзацыи сладалi маладыя людзi ва узросце 20-30 гадоу [7, с. 6].

Як сведчаць прыведзеныя дадзеныя, Азеф сумеу залучыць у Баявую аргашзацыю маладых, энер-гiчных людзей розных саслоуяу, як мужчын, так i жанчын; больш паловы баявiкоУ мелi вышэйшую цi сярэднюю адукацыю.

Перад Азефам як новым юраушком Баявой арганiзацыi паустала нялёгкая задача - не толью адра-дзiць былы аутарытэт баявшоу, але i падняць свой уласны iмiдж як у партыi эсэрау, так i у палiцыi. Для гэ-тага патрэбна была гучная рэвалюцыйна справа, знакавы тэракт, яю ускалыхнуу бы ("вздыбил бы") Рааю.

Выбар Азефа упау на дзяржаунага дзеяча Расiйскай iмперыi Вячаслава Канстанцiнавiча Плеве, яш з 1902 года займау пасаду мiнiстра унутраных спрау i шэфа корпуса жандарау, праводзiy палiтыку разла-жэння рэвалюцыйнага руху знутры, пашырэння улады губернатарау, ён быу прыхiльнiк пагубнай для Расп руска-японскай вайны. Менавiта яму мнопя прыпiсвалi крылатую фразу, быццам "маленькая перамага-носная вайна утрымае Рааю ад рэвалюцыi". Рэпрэсiyнай палiтыкай Плеве былi незадаволены многiя у Расшскай iмперыi, таму яго забойства, на думку Азефа, абяцала быць гучнай i знакавай падзеяй.

У групу для замаху на Плеве Азеф уключыу лепшых баявiкоУ, сярод яюх былi Барыс Савiнкаy, Аляксей Пакацшау, 1ван Каляеу, Ягор Сазонау i iншыя. Падрыхтоука групы вялася у Парыжы, куды Азеф перанёс штаб Баявой аргашзацыи. Вясной 1904 года эсэры-баявш па падробленых дакументах, па адна-му, прыехалi у Расiю, дзе сустрэлiся з нечаканай перашкодай - у iх паявiyся канкурэнт. Гэта была група нейкай Серафiмы Крытчоглу, якая таксама рыхтавала замах на жыццё Плеве. Азеф паспрабавау адгава-рыць Серафiму ад тэракта, але тая наадрэз адказала яму. Тады Азеф выдау яе групу пал^ыи, былi ары-штаваны 60 паплечнiкаy Серафiмы. Такiм чынам, палiцыя, не ведаючы таго, сама расчысцша дарогу тэрарыстам-эсэрам для замаху на жыццё свайго ж начальшка - мшстра унутраных спрау Расп.

Каб усытць пiльнасць палiцыi i адцягнуць яе увагу ад аховы Плеве, Азеф дэзшфармавау яе. Спяр-ша ён iнфармаваy палiцыю, быццам эсэры плануюць замах не на Плеве, а на дырэктара Дэпартамента Лапухша; затым - быццам плануецца забойства 1ркуцкага генерал-губернатара [2, с. 156].

Заблытаушы палiцыю i адцягнуушы яе увагу ад аховы Плеве, Азеф прыняу самыя энергiчныя меры для аргашзацыи супраць яго тэракта. Юраушком групы ён прызначыу Барыса Савiнкава. Каб выклю-чыць усякую няудачу, былi прызначаны чатыры бамбiсты, якiя, калi не спрацуе першая бомба, павiнны па чарзе кщаць бомбы у Плеве. Сам Азеф з'ехау у Варшаву, адтуль намравау у Дэпартамент палiцыi ней-кую тэлеграму, каб забяспечыць сабе алiбi.

Эсэру-тэрарысту Ягору Сазонаву 28 лшеня 1904 года удалося мнуць бомбу у карэту Плеве, мшютр памёр на месцы здарэння. Забойства мшстра было аплачана высокаю цаною. Аляксей Пакацшау запнуу у сакав^ 1904 года з-за выпадковай дэтанацыи самаробнай бомбы. Сiкорскi i Сазонау был1 затрыманы на месцы злачынства i былi асуджаны - Окорсю да 20 гадоу катаргi, а Сазонау - да вечнай (безтэрмшовай) катарп. У 1910 годзе Ягор Сазонау пакончыу з сабою у катаржнай турме. 1ван Каляеу здолеу уцячы у Швейцарыю.

Але найбольшыя барышы за забойства Плеве як ад эсэрау, так i ад палщыи атрымау асабiста Азеф. Па сведчанш Спiрыдовiча, Азеф за гранiцай быу "сустрэты як тр^1умфатар", нават сама "бабуля рускай рэвалюцыГ, рэвалюцыянерка-народнiца Кацярына Канстанцiнаyна Брэшка-Брашкоуская "пакланiлася яму па-русю да зямлi" [2, с. 158]. Эсэры адзначылi забойства Плеве такой папойкай, якая, па сведчанш Ст-рыдовiча, "не абышлася без умяшання пал^ыи" [2, с. 158].

Атрымау Азеф выгоды i ад палщыи: яму было падвоена жалаванне з 500 да 1000 рублёу у месяц; столько ж, калi не больш, палiц^Iя выплачвала яму пад вiдам рознага роду даплат: сутачных, прэмiяльных, уз-нагародных i г. д. Толью узнагародных у 1904-1905 гадах Азеф атрып^вау па некалью тысяч рублёу [5, с. 4].

Таюм чынам, заахвочваемы з двух бакоу - эсэрамi i палiцыяй - Азеф служыу на два франты: крыху на рэвалюцыю, крыху на iмперыю, а фактычна - на свой асабюта аутарытэт i . уласную юшэню.

Даследчыкамi падлiчана: Азеф арганiзаваy больш 30 тэрарыстычных актау, у яюх загiнулi мiнiстр унутраных спрау Плеве, былы генерал-губернатар Масквы i камандуючы войскамi Маскоускай ваеннай акругi вялш князь Сяргей Аляксандравiч, Пецярбургскi граданачальшк Лаyнiц, галоуны ваенны пракурор В.П. Паулау. Адначасова Азеф працавау i на карысць палiцыi - ён выдау палщып першы склад ЦК партып сацыялiстаy-рэвалюцыянераy, шмат эсэраy-баявiкоУ, па яго даносу у 1901 годзе быу выкрыты "Пауночны саюз рэвалюцыянерау", арыштаваны дзеячы партыi А. Аргуноу, Е. Коласау, разбурана падпольная ты-паграфiя i iнш. [2, с. 230].

Цэнтральнай задачай "Баявой аргаизацып" i сваёй асабiстай Азеф лiчыy тэракт у адносiнах iмпе-ратара Мкалая II. Дакументы сведчаць што Азеф распрацоувау розныя планы забойства цара, некаторыя з iх больш нагадвалi фантазii, чым рэальныя справы. Так, у Азефа узшкла щэя з дапамогай аэраплана нанясцi бомбавы удар па Зiмоваму палацу - рэзщэнцып Мiкалая II. Пабудаваць там аэраплан узяуся iн-жынер Сяргей Бухало, яю жыу у Мюнхене. Па разлшам Бухало, яго аэраплан мог ляцець з хуткасцю да 140 кшаметрау у гадз^ i перавозiць лётчыка i бомбу вялiзнай выбуховай сiлы. На пабудову аэраплана патрабавался значная сума - 20 тысяч рублёу. Але ажыццявщь гэты праект не удалося, бо пасля вы-крыцця Азефа як правакатара эсэры адмовшся фiнансаваць такi затратны i рызыкоуны план.

Апошняй правакатарскай справай Азефа была выдача iм палщыи у лютым 1908 года Лятучага Ба-явога атрада сацыялктау-рэвалюцыянерау, гэта паслужыла пiсьменнiку Леашду Андрэеву сюжэтам для яго вядомага апавядання "Рассказ о семи повешанных".

Крывавая тактыка эсэрау выклiкала у грамадстве непаразуменне. Патрабавалася растлумачыць, чаму партыя эсэрау праводзiць палiтыку тэрору i у чым яе рэвалюцыйны сэнс. З гэтай мэтай 15 лшеня 1904 года эсэры на французскай мове апублiкавалi адозву "Да уах грамадзян цывiлiзаванага свету", у ёй гаварылася, што эсэры, як i iх папярэднiкi з "Народнай волi", "во всеуслышание порицаем... террор как тактическую систему в свободных странах". Але у Расп, "где деспотизм исключает всякую открытую политическую борьбу, - адзначалася у дакуменце, - мы вынуждены противопоставить насилию тирании силу революционного права" [7, с. 9].

Сиуацыя у Расп шмат у чым змяншася з выхадам Машфеста 17 кастрычшка 1905 года, яюм былi абвешчаны "непахкныя асновы грамадзянскай свабоды", у тым лшу недатыкальнасць асобы, свабода сум-лення, слова, сходау i саюзау, пашырэнне выбарчага права у Дзяржауную думу. Абвяшчэнне грамадзян-скiх свабод патрабавала змянення тактыю: пасля Манiфеста Цэнтральным Камiтэтам эсэрау была прыпы-нена тэрарыстычная дзейнасць партыi i фактычна лiквiдавана яе Баявая арганiзацыя, але не надоуга.

У канцы снежня 1905 - пачатку студзеня 1906 года у Фтяндыи адбыуся чарговы з'езд партыi эсэрау, ям абрау новы склад ЦК, у ям увайшоу i Азеф. Новы ЦК вырашыу аднавщь тэрор на той падставе, бо царсю урад для захавання старых парадкау i для задушэння рэвалюцыi ужывае узброеную сiлу. На ас-нове гэтага рашэння Азеф i Савiнкау на тэрыторыi Фiнляндыi пачалi адраджаць Баявую аргашзацыю, сю-ды i пачалi з'язджацца былыя баявiкi, якiя зноу атрымалi фiнансаванне, зброю, выбуховыя рэчы. ЦК партыi эсэрау прыняу рашэнне аб правядзенш новых тэрактау, на гэты раз супраць мiнiстра унутраных спрау Пятра Дурново i маскоускага генерал-губернатара Фёдара Дубасава. Планавалiся замахi на жыццё адмь рала Чухнша, якi задушыу паустанне на крэйсеры "Ачакау", i генерала Мiна, ям загадау страляць у снежнi 1905 года па паустанцам у Маскве.

Але ажыццявщь планы не удавалася, тэракты правальвалiся адзiн за друпм. Была кiнута бомба у экшаж Дубасава, але загiнуу эсэр-бамбiст, а Дубасау быу толькi паранены [7, с. 17]. Не удалося Баявой аргашзацыи ажыццявiць замахi на жыццё адмiрала Чухнiна i генерала Мша, на мраушка палiтычнага вышука Расп Рачкоускага. Правалiлiся замахi на пецярбургскага граданачальшка Трэпава, вялiкага князя Уладзiмiра Аляксандравiча, якi загадау салдатам страляць падчас вядомай "Крывавай нядзелi" 1905 года. У Юеве не атрымалася спроба замаха на губернатара Клейгельсома. У той жа час палщыя сумела нанесцi шэраг адчувальных ударау па эсэраускiм баявiкам: 16-17 сакавша 1905 года былi арыштаваны 17 членау Баявой арганiзацыi; 30 чэрвеня 1905 года быу затрыманы блiжэйшы паплечнiк Барыса Савiнкава Xаiм Гершковiч, а 20 жнiуня ён быу павешаны [7, с. 12]. З красавша па жнiвень 1906 года палщыяй былi арыштаваны яшчэ каля дзесящ членау Баявой аргашзацып [7, с. 20].

Правалы i няудачы Баявой арганiзацыi сталi прадметам вострай яе крытыкi. Азеф i Савiнкау па-ставiлi на ЦК пытанне аб даверу. Давер iм быу аказаны, але ЦК патрабавау для адраджэння аутарытэта партыи арганiзаваць замах на пецярбургскага граданачальшка Лаунща i прэм'ер-мiнiстра Расiйскай iмперыi Сталыпiна. Але ад замаху на Сталытна прышлося адмовiцца, бо палщыяй былi прыняты сур'ёзныя да-датковыя меры па яго ахове.

Няудачы эсэрау-тэрарыстау, iх арышты палiцыяй прывялi да таго, што амаль на год былi прыпы-нены справы цэнтральнага тэрору [7, с. 13]; у партыи эсэрау пачалiся разборю: хто вгнаваты у правалах Баявой аргашзацыи?

Сярод эсэрау блукалi чутю, быццам няудачы Баявой арганiзацыi звязаны з дзейнасцю патаемнага правакатара, яю выдае палiцыi сакрэтныя планы баявшоу. Падазрэннi у правакатарстве упалi на Азефа, справа дайшла нават да яго публiчнага абвшавачвання. Спашлёмся на там факт. У Жэневе эсэры сустра-калi новы, 1905 год. Моладзь спявала рэвалюцыйныя песнi, з iмi бавiу час i Азеф. Затым пачалi гуляць "у пошту" - разносiлi "пiсьмы", у яюх у жартоунай форме выказвалiся розныя навагоднiя пажаданнi. Ат-рымау такое "тсьмо" i Азеф, якi раскрыу яго i па традыцыi прачытау услух - у "пiсьме" Азефа называлi "подлецом, негодяем и предателем" [5, с. 6]. Патрэбна аддаць належнае вытрымцы i знаходлiвасцi Азефа -яму удалося абвшавачванш перавесщ на. навагоднi жарт. Але i у ЦК партыi эсэрау паступалi пiсьмы, у якiх Азеф абвшавачвауся у патаемным супрацоУнiцтве з палщыяй.

Паустае пытанне: чаму кiраунiцтва партыи эсэрау не прымала неабходных мер у адносшах Азефа? Каб зразумець паводзшы партыйнага кiраунiцтва, патрэбна нагадаць тую пстарычную абстаноуку, у якой давялося дзейшчаць эсэрам, - гэта пастаянныя правакацыi палiцыi, част^1я правалы, бясконцыя арышты, недавер сярод самiх эсэрау. Чуткi аб правакатарстве Азефа - юраушка баявiкоу - балюча успрымалкя кiраунiцтвам партыi, бо гэта абражала не толью аутарытэт ЦК, але i усёй партыi. "Распаусюджванне чутак, якiя ганьбiлi главу баявой аргашзацыи Азефа, - пiсау у сваiх успамiнах Барыс Савiнкау, - абражалi гонар партыi. Абарона гэтага гонару з'яуляецца маiм партыйным доугам" [9, с. 198].

Сходную пазщыю займалi i шшыя кiраyнiкi эсэрау. Мiхаiл Гоц неяк спытау Г. Плеханава, як быць, бо маюцца звесткi аб правакатарстве Азефа. Плеханау абыякава адказау: "Аба мне i Лаурове гаварылi тое самае" [5, с. 6]. Азеф як аргашзатар паспяховых тэрактау супраць Плеве, вялiкага князя Сяргея Аляк-сандравiча быу на той час у вачах эсэрау героем, амаль не святыняй партыи. А што датычыцца чутак, у абстаноуцы палщэйсюх правакацый аб юм не распускалюя зняважальныя чуткi? Паказальна i такая сггу-ацыя. Нават пасля 17-га пасяджэння партыйнага суда над Азефам (усяго было 18 пасяджэнняу), Вера Фмер сказала Бурцаву, галоунаму выкрывацелю Азефа: "Вы жахлiвы чалавек, вы зняславш героя, вам застаецца толью застрэлiцца" [5, с. 7].

Працэс выкрыцця Азефа як правакатара мы можам прасачыць па yспамiнах Барыса Савiнкава. Савiнкаy адзначау, што Бурцау, галоуны рэдактар часопiса "Былое", расказау яму, быццам у 1906 годзе да яго у рэдакцыю завиау нейкi чалавек, якi прадставiyся чыноушкам для асобых даручэнняу пры вар-шаyскiм ахоуным аддзяленнi. ЧыноУнiк расказау, што з палщыяй супрацоУнiчае нейк член партыi эсэрау, ям вядомы яму пад псеyданiмам "Раскт ". Прааналiзаваyшы гутарку з чыноушкам, Бурцау прый-шоу да высновы, што здраднiк - Азеф. Але каб канчаткова пераканацца у гэтым, Бурцау сустрэуся з былым начальшкам дэпартамента царскай палiцыi Лапухшым, i той пацвердзiy, што Азеф сапрауды супра-цоУнiчаУ з палщыяй [9, с. 390-397].

Матэрыялы на Азефа Бурцау перадау ЦК партый эсэрау; партыйны суд над Азефам пачауся у Па-рыжы у кастрычшку 1908 года i цягнууся да студзеня 1909 года. Спярша юраунш партыi Чарноу, Натансон i Савiнкаy не паверылi Бурцаву i усяляк адстойвалi Азефа. Але Азеф, не на жарт напалоханы судом, да-пусцiy памылку: 11 лктапада 1908 года ён тайна прыехау у Расiю, сустрэуся з Лапухшым i лiтаральна умольвау яго адказацца ад сваiх паказанняу. Але алiбi Азеф не займеу, бо Лапухш наадрэз адказау яму. Як адзначае у сваiх мемуарах Барыс Савшкау, гэты факт стау вядомы юраунщтву партыi эсэрау i пар-тыйнаму суду, якiм адкрылiся непраyдзiвасць, фальшывасць паказанняу Азефа i яго вша у супрацоунщ-тве з палщыяй [9, с. 397-408).

За выкрыццё Азефа пацярпеу i А. А. Лапухш, яю у 1902-1905 гадах займау пасаду дырэктара Дэпартамента палщый Расii. Некаторых даследчыкау i сёння здзiyляе пытанне: як ён мог парушыць службо-вую тайну i выдаць эсэрам сакрэтнага агента Азефа? У лиаратуры ёсць розныя тлумачэнш гэтай падзеi.

На наш погляд, у дадзенай сiтуацыi Лапухiн у большай меры кiраваyся yласнымi амбщыям^ чым iнтарэсамi iмперыi. Вядома, што у Расii меу месца скрыты скептытызм у адносiнах памiж пракуратурай i палiцыяй. Лапухiн прыйшоу у палщыю менавiта з пракуратуры, таму для яго на новым месцы службы "усё было не так", таму ён з пылам прыняуся за. удасканальванне палiцэйскай сiстэмы iмперыi. Ва умовах самадзяржауя яго рэформы, вядома, не прайшлi, а iх шщыятар б^1у зволены з палщэйскай службы. Лапухiн затаiy крыуду, якая адчувалася са старонак яго кшп "Из итогов служебного опыта (настоящее и будущее русской полиции", якую ён апублшавау пасля звальнення з палщыи. На нашу думку, менавиа затаённая крыуда, што ён аказауся пакiнутым i незразумелым царскiмi yладамi у яго лепшых iмкненнях, падбухто-рыла яго публiчна заявiць аб сабе, няхай i праз скандал - праз выкрыццё агента Азефа. Зразумела, гэта было грубым парушэннем дзяржауных сакрэтау iмперыi. Справа дайшла да Мкалая II, якi загадау судзiць Лапухiна крымiнальным судом. Але у крымiнальным законе Расiйскай iмперыi не мелася артыкула, якi прадугледжвау бы пакаранне за выкрыццё правакатара. Каб выканаць манар^ю волю "Особым присутствием Сената", Лапухш быу асуджаны на 5 гадоу катарп "за прынадлежнасть да партыi эсэрау i у садзейнiчаннi ёй" [2, с. 247]. Нават i сёння цяжка уявщь сабе, каб дырэктар Дэпартамента палiцыi пры-надлежау .да тэрарыстычнай партыi сацыялiстаy-рэвалюцыянераy. Прауда, катарга была яму заменена ссылкай у Сiбiр, а пазней, калi адкрылася здраднiцтва Азефа i iмперыi, i эсэрам, па царскаму указу ад 4 снежня 1912 года Лапухш быу памшаваны i адноулены у правах [2, с. 247].

Але вернемся да справы Азефа. Перад ЦК партыи эсэрау паустала пытанне: як паступщь з правака-тарам? З дакументау вядома, што 5 студзеня 1909 года юраунш партын Чарноу i Савiнкаy прыехалi на кватэру Азэфа у Парыжы i прапанавалi яму адкрыта расказаць аб супрацоунщтве з палiцыяй, пасля чаго па прыкладу правакатара-народавольца Сяргея Дзегаева спакойна з'ехаць, скажам, у Злучаныя Штаты Амерыю. Але Азеф усё адмауляу i прауды кiраyнiцтву партын не адкрыу. Яму было прапанавана паду-маць на працягу 12 гадзш, але Азеф па-своему зразумеу прапанову кiраyнiцтва партыi i за гэты час бяс-следна зшк з Парыжа [7, с. 22].

Выкрыццё Азефа-правакатара нанесла цяжю удар па партын эсэрау. Тое, што палщэйсш агент Азеф на працягу стольюх гадоу кiраваy самым сакрэтным падраздзяленнем эсэрау - Баявой аргашзацыяй, лiта-ральна страсянула партыю, некаторыя эсэры пакiнулi яе, некаторыя у роспачы пакончылi з сабой. Было утрачана узаемаразуменне памiж радавымi членамi i кiраyнiцтвам партыi, у партын i у расiйскiм грамад-стве ра^ антытэрарыстычныя настроi. Паказальны таю факт: нават у дакладзе партыйнай следчай камi-сii па справе Азефа прагучала асуджэнне тэрору Баявой аргашзацып [7, с. 24].

У таюх умовах Баявая арганiзацыя кнаваць больш не магла. Гэта разумеу i яе кiраyнiк Барыс Савшкау, яю 13 снежня 1910 года зашсау: "я два гады працавау, але з маёй працы не выйшло нiчога, горш,

нашмат горш, чым шчога" [7, с. 24]. У пачатку 1911 года Савшкау сабрау рэшткi членау Баявой аргаш-зацыi, якiя галасаваннем прынялi рашэнне - аргашзацыю распусцiць [7, с. 24].

Так завяршылася псторыя Баявой аргашзацын партыi эсэрау, якая шмат пралша крывi i загубiла ча-лавечых жыццяу. Даследчыкамi падлiчана: за 1909-1911 гады эсраускiмi баявiкамi быт здейснены 263 тэ-рарыстычных акты, iх ахвярамi сталi 2 мшютры, 33 генерал-губернатары, губернатары i вщэ-губернатары, 16 граданачальнiкау, начальнiкау акруговых аддзяленняу, палiцмейстрау, пракурорау i iх памочшкау, на-чальнiкау вышуковых аддзяленняу, 7 генералау i адмiралау, 15 палкоушкау, 8 прысяжных павераных, 26 агентау палiцыi i iншых. Усяго за 1901-1911 гады, па падлках даследчыкау, ад тэрарыстау пацярпелi каля 17 тысяч чалавек [10]. Бывалi выпадкi, калi эсэры-баявiкi памылкова забiвалi зусiм не тых людзей, на яюх яны планавалi замахi. Так, у 1906 годзе эсэры ставш мэтай забiць пецярбургскага генерал-губернатара Трэпава, а памылкова забш генерала Казлова. У Пензе замест жандарскага генерала Празароускага забь лi пяхотнага генерала Люоускага, у Кiеве замест жандарскага генерала Навщкага забiлi нейкага адстау-нога армейскага генерала, у Швейцарын замест мiнiстра Дурново адправiлi на той свет нямецкага купца Мюллера [2, с. 95-96].

Тэрор адымау у партын шмат сш i матэрыяльных сродкау, успрыймауся неадназначна, гэта выклка-ла размежаванне у партыi. Частка эсэрау, прыхiльнiкау тэрору, аб'ядналюя у партыю "эсэрау-максгмалктау ", якая правяла шэраг гучных тэрактау, у iх лiку i падрыу дачы Сталыпiна на Аптэкарскiм востраве, у яюм загiнулi 27 чалавек [7, с. 24]. Частка членау партын, не згодная з палиыкай тэрору, утварылi партыю "народных сацыял1стау"(энэсау), якая выключыла тэрарызм з сваёй праграмы, але захавала усе шшыя праграмныя патрабаваннi сацыялютау-рэвалюцыянерау [7, с. 24].

Пасля выкрыцця Азеф наладзiу уцёкi за гранiцу, адзначым, пры патураннi кiраунiцтва партыi эсэрау. На гэты бок справы звярнуу увагу i жандарскi генерал А.! Спiрыдовiч, якi пiсау у сваiх мемуарах: "Нягледзячы на даказанасць здраднщтва Азефа, нягледзячы на усю статыстыку павешаных i сасланых з-за яго здраднiцтва, верхаводы партыi сацыялютау-рэвалюцыянерау усё-таю далi магчымасць Азефу без-наказана зшкнуць" [2, с. 152]. Азеф з'ехау у Берлiн i зажыу там заможным чалавекам па пашпарце, выда-дзенаму Мiнiстэрствам замежных спрау Расii на iмя нейкага Аляксандра Неймайера.

Яго жонка Люба, як толью даведалася аб правакатарстве Азефа, адразу парвала з iм усяляюя су-вязi. Азеф жанiуся друп раз, яго жонкай стала былая палюбоунща, спявачка-немка, з якой ён пражыу да канца жыцця [5, с. 13]. У Берлше Азефы займелi рэпутацыю хлебасольных гаспадароу. Азеф iмкнууся жыць у сваё поунае задавальненне, ён адпачывау на шыкоуных курортах, наведвау дарагiя забауляльныя устано-вы, модныя летнiя пляжы. Паважау азартныя гульнi, неяк ён прайграу 75 тысяч залатых франкау [5, с. 15].

Але пакой быу нядоупм. З цягам часу бяспечны Азеф-Неймайер перакiнууся у недаверлiвага, па-лахлiвага чалавека, якi усяго асцерагауся i усяго баяуся. Каб замясщ свае сляды, ён часта мяняу гасцiнi-цы, пашпарты. Чорнай навалай для Азефа стала Першая сусветная вайна, падчас якой ён ушчэнт раза-рыуся, бо усе яго сродю былi укладзены у расшсюя каштоуныя паперы. Каб неяк звясщ канцы з канцамi, Еуна Фiшалевiч адкрыу у Берлiне гарсэтную майстэрню. У чэрвеш 1915 года нямецкая палщыя яго ары-штавала як былога сакрэтнага рускага агента. Азеф утрымлiвауся у нямецкай турме да снежня 1917 года. Турэмнае знявольванне цяжка адбшася на здароуi Еуна, ён моцна захварэу (ускладнiлiся хваробы нырак i сэрца) i 24 красавка 1918 года памёр ва узросце 49 гадоу.

У Берлше, дзе быу пахаваны Азеф, на яго мапле не было шякага помнiка, толькi дошка з нумарам месца "446". Даследчык бiяграфii Азефа Б. Ншалаеусю вясной 1925 года спытау яго жонку-немку, чаму на магше яе мужа няма помшка. "Ведаеце, тут так шмат русюх, часта ходзяць i сюды, - заклапачона ад-казала жонка Азефа, - могуць быць непрыемнасцi. Лепш не трэба" [11, с. 3]. Безымянная магшка Азефа праз нейю час забылася i да нашых дзён не захавалася [8, с. 3].

Яюя вывады i урою выцякаюць з жыцця i дзейнасщ Азефа? У чым яго адметнасць?

Вядомы нам жандарскi генерал А.! Спiрыдовiч, якi асабiста ведау Азефа, дау яму такую абагуль-няючую характарыстыку: "Азеф мог круцiцца у адзiн i той жа час сярод далёка не дурных прадстаушкоу двух процшеглых лагерау - урада i сацыялiстау-рэвалюцыянерау, заслужыць рэдкi давер як аднаго, так i другога боку. I пазней, калi ён ужо быу выкрыты у яго двайной гульш, яго з запалам абараняу з трыбуны Дзяржаунай думы як сумленнага супрацоушка сам Сталытн, i у той жа час за яго рэвалюцыйнае сум-ленне бшся з пенай на губах таюя дзеячы партыi сацыялiстау-рэвалюцыянерау, як Гершуш, Чарноу, Са-вiнкау i iншыя" [2, с. 151-152).

Праз шмат гадоу пасля выкрыцця Азефа як правакатара вядомы публщыст Марк Аляксандравiч Алданау так выказауся аб стане духоунасщ Азефа: "Сапрауднага унутранага свету у Азефа, магчыма, не было i зусiм. Было нешта даволi бясформеннае, якое уключала у сябе любоу да рызыкi, любоу да грошай, любоу да роляу..." [5, с. 23]. Сапрауды, Азеф сумленна не служыу нiкому - ш палiцыi, нi эсэрам, ён юра-вауся iншай жыццёвай лопкай - непамернай ганарлiвасцю i бязмежнай прагай да грошай. Фенамен п-старычнай постацi Азефа, няхай i адмоуны, у пачатку XX стагоддзя выклшау настолькi бурны i супярэч-лiвы грамадскi рэзананс, што у лiтаратурны ужытак б^1у нават уведзены спец^гяльны тэрмiн "азефаушчына ",

яК у "Тлумачальным слоушку рускай мовы" пад рэдакцыяй Д.М. Ушакова (т. 1, 1935) тлумачыцца як "буйная палиычная правакацыя ".

Азефаушчына безумоуна адмоуны вопыт, але i такi вопыт у нейкай меры можа быць карысным, бо нездарма кажуць: лепш вучыцца на чужых памылках, чым на уласных, i не паутараць ix, асаблiва у такой адказнай справе, як барацьба з тэрарызмам.

Матэрыялы дадзенай працы могуць быць карыснымi для студэнтау-юрыстау, якiя вывучаюць курс псторьи палiтычнай i прававой думкi Беларуа, а таксама для псторыкау i юрыстау, якiя даследуюць па-лиычную гiсторыю Расii i Беларусi пачатку ХХ стагоддзя.

Л1ТАРАТУРА

1. Терроризм // Большая энциклопедия Кирилла и Мефодия (с изм. и доп., 2009) [Электронный ресурс]. -Диск DVD.

2. Спиридович, А.И. Записки жандарма / А.И. Спиридович. - М.: Худож. лит., 1991. - 268 с. - (Репр. воспр. изд. 1930 г.).

3. Прайсман, Л.Г. Террористы и революционеры, охранники и провокаторы / Л.Г. Прайсаман [Элек-торонный ресурс]. - Режим доступа: http://www.kouzdra.ru/page/texts/priceman/index.html. - Дата доступа: 20.02.2012.

4. Письма Азефа (1893-1917) / сост. Д.Б. Павлов, З.И. Перегудова. - М.: Терра, 1994. - 287 с.

5. Алдонов, М.А. Азеф / М.А. Алдонов [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://www.hrono.ru/ libris/lib a/aldonov asef.html. - Дата доступа: 18.02.2012.

6. Басюк, I. А. Псторыя палггычнай i прававой думю Беларус / I. А. Басюк. - Гродна: ГрДУ, 2011.

7. Боевая организация партии социалистов-революционеров [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://ru/wikipedia.org/wiki. - Дата доступа: 22.02.2012.

8. Азеф, Евно Фишалевич [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://ru/wikipedia.org/wiki. - Дата доступа: 17.12.2011.

9. Савинков, Б. Воспоминания террориста / Б. Савинков. - М.: АСТ: Зебра Е, 2009. - 445 с.

10. Терроризм в России // Большая энциклопедия Кирилла и Мефодия. - (С изм. и доп., 2009) [Электронный ресурс]. - Диск DVD.

11. Евгений Филиппович Азеф (Евно Фишалевич): биография [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://to name.ru/biography/evno-azef.htm. - Дата доступа: 17.12.2011.

Пастуту 09.12.2014

HISTORY OF POLITICAL AND LEGAL THOUGHT OF BELARUS AZEF EVNO FISNELEVICH (HISTORY OF FIGHT AGAINST TERRORISM)

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

I. BASIUK

Article is devoted to revolutionary activity of the native of Belarus Azef Evna Fishelevich, the head of the Fighting organisation ofparty of socialists-revolutionaries. The tactics of terror used by socialists-revolutionaries, political consequences of this tactics, the reason of its crisis is analyzed. With the help of the method of terror socialists-revolutionaries tried to cause reciprocal repressive measures of the imperial government and a revolt. One part of socialists-revolutionaries considered that terrorist method could help to intimidate the tsar and force him to initiate political reforms. The main attention in article is given to a person of Azef, the head of terrorists and simultaneously the confidential agent of imperial police,and also his life and political career. Some data about structure of the Fighting organisation of socialists-revolutionaries and quantity of victims of its terror is reflected.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.