Научная статья на тему 'ГРАМАДСКА-ПАЛіТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ РСДРП НА БЕЛАРУСКіХ ЗЕМЛЯХ ПАДЧАС ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (ЖНіВЕНЬ 1914 - ЛЮТЫ 1917 ГГ.)'

ГРАМАДСКА-ПАЛіТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ РСДРП НА БЕЛАРУСКіХ ЗЕМЛЯХ ПАДЧАС ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (ЖНіВЕНЬ 1914 - ЛЮТЫ 1917 ГГ.) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
197
59
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПЕРВАЯ МИРОВАЯ ВОЙНА / РСДПР / ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Цуба М.В.

Исследуются особенности и направления деятельности большевистских организаций в Беларуси с начала Первой мировой войны до Февральской буржуазной революции 1917 года. Значительное внимание уделяется условиям, которые имели место во время войны на белорусских землях и оказывали существенное влияние на работу большевистских партийных организаций.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

SOCIAL AND POLITICAL ACTIVITIES OF RSDLP IN BELARUS DURING THE WORLD WAR I (AUGUST, 1914 - FEBRUARY, 1917)

Peculiarities and activity trends of Bolshevik organizations in Belarus from the beginning of World War I to the February Revolution of 1917 are investigated. Much attention is paid to the conditions and circumstances which took place during the war on the Belarusian territory and exerted much influence on the activities of Bolshevik party organizations.

Текст научной работы на тему «ГРАМАДСКА-ПАЛіТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ РСДРП НА БЕЛАРУСКіХ ЗЕМЛЯХ ПАДЧАС ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (ЖНіВЕНЬ 1914 - ЛЮТЫ 1917 ГГ.)»

УДК 947.6 (411.6)

ГРАМАДСКА-ПАЛ1ТЫЧНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ РСДРП НА БЕЛАРУСК1Х ЗЕМЛЯХ ПАДЧАС ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ (ЖН1ВЕНЬ 1914 - ЛЮТЫ 1917 гг.)

М.В. ЦУБА

Палеск дзяржауны yнiверстэт, г. Шнск, Рэспублка Беларусь

Уводзшы. Падчас Першай сусветнай вайны у няпростым становшчы аказалiся апазщыйныя ураду партыi i рухi. Рэчаiснасць паставiла перад iмi складаны выбар: садзейнiчаць паражэнню у вайне свайму унутранаму ворагу - самадзяржаую, i тым самым фактычна прыняць iншаземнае нашэсце, што вяло да страты незалежнасщ; цi у ваенны час падтрымаць урад i выступiць супраць знешняга ворага. Усе партьп i рухi у пераважнай большасцi, за выключэннем бальшавiцкай Расшскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыi (РСДРП), выказалюя за апошняе. Такая пазiцыя бальшавщкай партыi у некаторай ступенi дала падставу расiйскаму ураду, якi разлiчвау у ходзе вайны не толью на далучэнне да Расiйскай iмперыi новых тэрыторый, але i меу на мэце пра-духiленне пагрозы рэвалюцыi i расправу з палiтычнымi пращушкам^ да правядзення рэпрэсiй. Праведзенныя уладамi на пачатку вайны масавыя рэпрэсii супраць апазiцыйных сiл прывялi да таго, што працягваючыя дзейнасць некаторыя нешматлiкiя i малаколькасныя партып i арганiзацыi не маглi аказваць рашаючага уплыву на грамадска-палiтычнае жыццё. Аднак з цягам часу грамад-ска-палiтычныя арганiзацыi змаглi прыстасавацца да умоу вайны, вядучы працу у патрэбным для сябе накiрунку. У дадатак расло сацыяльнае i грамадскае напружанне ва усiх слаях насельнщтва, выклiканае паражэннямi на фронце i няздольнасцю самадзяржауя прадухiлiць эканамiчную разруху у тыле. У гэтых абставшах лёс самадзяржауя быу вырашаны як дзякуючы дзейнасцi грамадска-пал^ычных арганiзацый, так i салдацкiмi масамi у ходзе Лютаускай рэвалюцыi.

Асноуная частка. На пачатку вайны РСДРП была адарванай ад свайго юраунщтва, якое на гэты час знаходзшася у эмiграцыi. Аднак сваечасова, у сувязi з такiмi абставiнамi, ролю Расшскага бюро ЦК у першыя месяцы вайны пачала выконваць бальшавщкая фракцыя IV Дзяржаунай думы на чале з членамi ЦК РСДРП - А.Е. Бадаевым, Г.1. Пятроусюм, М.К. Муранавым, Ф.Н. Самойла-вым, Н.Р. Шагавым i Р.В. Малшоусюм. Аб гэтым красамоуна сведчыць даклад Магiлёускай гу-бернскай жандармерыi аб становшчы у снежнi 1914 г. у Палескай арганiзацыi РСДРП, дзе сказана, што «Гомельсю камггэт РСДРП да пачатку цякучай вайны праз свайго сакратара меу сувязi непасрэдна з ЦК за мяжой, а затым - да арышту члена Дзяржаунай думы Бадаева - з апошшм» [1].

На пачатак вайны Палеская аргашзацыя РСДРП у Гомелi адрэагавала «выпускам лiстовак, яюя растлумачвалi рабочым, у чыiх штарэсах вядзецца вайна» [2]. Але ужо 15 лшеня 1914 г. палщыя зрабiла налёт на партыйны камгот гэтай арганiзацыi - арыштавала пяць чалавек, канфiскавала гектографы, адбiткi лютовак i iншую палiтычную лiтаратуру. Былi таксама разгромлены пар-тыйныя аргашзацып i праУдзiсцкiя групы у Мшску, Магiлёве, Вiцебску, Брэсце, Слуцку i iншых гарадах [3, с. 597]. Пасля гэтага рэвалюцыйная дзейнасць аргашзацый РСДРП на Беларусi на працягу некалькi месяцау была значна аслаблена. Сёння цяжка вызначыць, цi унёс у гэта сваю лепту Р.В. Малшоусю, як быу не толью кiраУнiком бальшавiцкай фракцыi у Думе i членам ЦК партыi, але ж яшчэ, як высвятлiцца пазней, правакатарам i агентам палiцыi. Вядома, што Малшоусю выдау шэраг вядомых рэвалюцыянерау, перадау у дэпартамент палщып архiу думскай фракцыi бальшавiкоУ i спiсак праУдзiсцкiх груп [4, с. 98-99].

Значныя разыходжаннi падчас пачаушайся вайны мелiся сярод бальшавiцкiх лщэрау у ад-носiнах да нацыянальнага пытання. Напрыклад, Бухарын, Пятакоу, упэуненыя у хуткiм крушэннi капiталiстычнай сютэмы, адносiлiся да ленiнскага лозунга «самавызначэння нацый» як да стра-щушага сваю сiлу i толькi раз'яднаючага пралетарыят розных нацый. Ленiн жа перад вайной i падчас вайны настойвау на захаваннi гэтага лозунга у праграме партый i тлумачыу яго як права нацый на аддзяленне i стварэнне самастойных дзяржау. Акрамя таго, ён даказвау, што паражэнне царызма - «самага рэакцыйнага i варварскага урада» - у вайне будзе найменшым злом з пункту гледжання працоуных усiх народау Расii. Ленiн таксама быу упэунены, што Расiйская iмперыя стаiць на парозе буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыi i у сувязi з гэтым здольная паскорыць су-светную пралетарскую рэвалюцыю [5, с. 27].

Асноуным жа пытаннем yнyтрыпaртыйнaгa xaрaктaрy, як для ytix партый y гэты перыяд, так i для РСДРП, было высвятленне свaix aдносiн да пaчayшaйся Першай сyсветнaй вайны. Вайна пры-вяла да знaчныx перaменay унутры пaртыi i да перaгрyпоУкi сiл. Рознaгaлоссi выйшлi на пярэдш план. У вынiкy былi створаны тры aсноУныx нaкiрyнкi: патрыятычнае, пацыфюцкае i рэвалю-цыйнa-iнтэрнaцыянaлiсцкaе.

РСДРП нельга было назваць адзшай партыяй i таму, што нават y стане бaльшaвiкоУ мелiся наконт вайны розныя пaдыxоды. Тым больш гэтыя пaдыxоды рознiлiся сярод меншaвiкоУ, яюя на белaрyскix гyберняx падчас вайны па-ранейшаму прaцягвaлi супольна з бaльшaвiкaмi yвaxодзiць y склад aргaнiзaцый РСДРП. Напрыклад, Г. Плеxaнay, aпелiрyючы апелюючы к любовi да Айчыны i патрыятычнасщ, зaклiкay свaix прыxiльнiкay y партый змагацца за перамогу y вайне чаго б гэта не каштавала.

1ншага погляду прытрымлiвayся У. Ленш. У сваёй працы «Вайна i расшская сацыял-дэмакратыя» ён aбвясцiy лозунг «рэвалюцыйнага паражэнства». Гэты лозунг зыxодзiy з iнтaрэсay сусветнай сацыялютычнай рэвaлюцыi, яго сутнасць заключалася y iдэi паражэння y вайне «свай-го» урада. Па меркаванню Ленша, пaрaжэннi бyржyaзныx yрaдay прывядуць ix да пал^ычнага банкруцтва i адкрыюць выдатныя мaгчымaсцi для перaмогi сусветнай сацыялютычнай рэвалюцып. Спыненне вайны Ленш звязвay не з давядзеннем яе да пераможнага канца, а з сацыялютычнай рэвалюцыяй, якая павшна адбыцца y сyвязi з «перayтвaрэннем iмперыялiстычнaй вайны y гра-мадзянскую», супраць эксплyaтaтaрскix клaсay. «1мперыялютычнай» вайна называлася Ленiным, але далёка не yсiмi членaмi бaльшaвiцкaй пaртыi. Для многix iншыx гэта была вайна Айчынная. А што значыць перayтвaрыць вайну iмперыялiстычнyю y вайну грамадзянскую? Гэта наперш азна-чала развязаць бойню сярод насельнщтва Рaсiйскaй iмперыi i прынесщ велiзaрныя людскiя i матэрыяльныя страты свайму народу. Вышэй адзначаны лозунг Ленiнa амаль не 6ыу падтрыманы сацыял-дэмакратыяй Зaxоднix крaiн. Ва мнопм па гэтаму дадзены лозунг, абвешчаны У.I.Ленiным y 1914 г., iгнaрaвayся i y Рaсiйскaй iмперыi, ён зaкрaнay патрыятычныя пaчyццi людзей i не yспрымayся не толью шырокiмi мaсaмi, але i многiмi рэвaлюцыянерaмi, aдxiляyшымi шляx да рэвалюцып iдyчы праз нацыянальнае прынiжэнне як натуральны вышк вaенныx пaрaжэнняy [6, с. 142].

Акрамя таго, пры жаданш, гэтаму лозунгу можна было даць тлумачэнне, як зaклiк да канкрэт-ныx прaктычныx дзеянняy на карысць Германп. Менaвiтa Гермaнiя y 1914-1915 гг. прыкладвала значныя нaмaгaннi y ваеннай i дыпламатычнай сферax, дамагаючыся заключэння сепаратнага мiрy з Расшскай iмперыяй. Так як рaсiйскi Урaд aдкaзвayся iсцi на падобныя перамовы, гермaнскiмi кiрyючымi колaмi было вырашана aктывiзaвaць дзейнасць нямецкix спецслужб, яюя пaвiнны былi вывесцi Рaсiю з вайны пры дапамозе разлажэння яе тыла. Асaблiвaя yвaгa пры гэтым удзялялася рабоце з пaртыямi i р^ам^ якiя былi aпaзiцыйнa настроеныя y aдносiнax да царскага Урaдa. Адной з тaкix партый была РСДРП, значная частка кiрayнiцтвa якой на чале з Леншым з самага пачатку вайны выступала пад лозунгам «паражэння свайго Урaдa» [7, с. 1]. Кaлi дадаць да гэтага, што змест «рэвалюцыйнага паражэнства» 6ыу раскрыты У.1. Ленiным недастаткова, то не прыкодзщца здзiyляццa, што нават y частю бaльшaвiкоУ дадзены лозунг aсaблiвaгa зaxaплення не выклшау. Нельга y сyвязi з гэтым прызнаць выпадковым, што у лiстоУкax бaльшaвiцкix кaмiтэтay, якiя рас-паусюджвалюя у 1914-1917 гг. па Расшскай iмперыi, гэтага лозунга проста не было [6, с. 132-143].

Тым больш не выкткау ён зaxaплення у меншaвiкоУ, i кaлi на пачатку вайны яны разам з баль-шaвiкaмi у Дзяржаунай думе заявш аб грaбежнiцкiм, неспрaвядлiвым xaрaктaры вайны з aбодвyx бакоу, то далей y рaдax РСДРП узмацшуся працэс размежавання, y xодзе якога меншавш-iнтэрнaцыялiсты у цэлым пaдтрымaлi бaльшaвiцкiя лозyнгi, а большая частка меншавшоу вы-стyпiлa з абарончык, цэнтрысцкix пaзiцый.

Што датычыцца бальшавшоу, то xyтчэй усяго яны свядома iшлi толькi на радыкальныя меры, каб нaйxyтчэй прыблiзiць рэвалюцыю, а таму цярпець не мaглi тык поглядау, якiя aдрознiвaлiся ад ixmx, а таксама прапаноу aльтэрнaтыyныx шляxоУ рaзвiцця грамадства, што выстayлялiся i прапа-гaндaвaлiся iншымi aпaзiцыйнымi да урада партыямь

Меншaвiкi ж наадварот iмкнyлiся да расшырэння унутрыпартыйнай дэмакратып, а таксама былi за стварэнне апазщыйна-рэвалюцыйнага блоку, дзе вялiкyю ролю адводзш i лiберaльным дэмак-ратам. Акрамя таго, яны aддaвaлi прыярытэт мiрным метадам барацьбы i легальным формам аптацыи перад гвaлтоУнымi i нелегaльнымi [8, с. 33].

Але на Беларус гэтая рознiцa поглядау амаль не адчувалася, i нешматлтя aргaнiзaцыi РСДРП, нягледзячы на пэуныя унутраныя рознaгaлоссi, зaстaвaлiся у асноуным адзшымь

Бясспрэчна, што ваенна-паттычныя рэпрэси, масавыя мабшзацып кадравых рабочых значна Ускладнялi грамадска-пал^ычную дзейнасць арганiзацый РСДРП сярод рабочага класа. Аднак нават у пачатковы перыяд вайны ix дзейнасць, у тым лiку на беларускiх землях, не спыншася.

У снежнi 1914 г. быу адноулены Палескi камтэт РСДРП. Вядома, што члены дадзенага камiтэта напрыканцы 1914 г. вялi аптацыйную працу сярод гомельскix рабочых, выпускам i рас-паусюджват лютоую, у якix выкрывалася iмперыялiстычная сутнасць вайны. Акрамя таго, у гэты час iмi былi наладжана сувязь з Петраградсюм камiтэтам бальшавшоу i Юеускай партыйнай ар-ганiзацыяй, створаны партыйныя групы на заводзе «Арсенал» i у майстэрнях Лiбава-Роменскай чыгуню [9, с. 206].

З 1915 г. дзейнасць аргашзацый РСДРП паступова набiрае моц. Па заключэнню жандарскага дэпартамента г. Дзвiнска, група РСДРП распаусюджвала тут 17 сакавiка 1915 г. «злачынныя заклiкi пад загалоукам «Да салдатау» выдавецтва ЦК РСДРП i сацыял-дэмакратыi Латышскага краю» [10]. Былi зроблены налёты палiцыi на членау апазiцыйныx да урада партый i у горадзе Мiнску, аб чым з жандарскага паведамлення даведваемся, што «ротмютр Паноу разгледзяу рэчы, забраныя у ходзе вобыска 30 красавка 1915 г. у Фшсы М.Б. Было пастаноулена: газету «1скра» за

2 гады i брашуру В. Медэма - «Сацыял-дэмакратыя i нацыянальнае пытанне» канфiскаваць, так як яны носяць рэвалюцыйны змест» [11]. Аднак гэта не перашкодзша у 1915 годзе аднавiць сваю дзейнасць аргашзацыям РСДРП Мiнска: спачатку летам гэтага года тут узшкае сацыял-дэмакратычная група латышоу, у якую уваходзш К.1. Ландар, П.П. Цэльмш, Л.П. Разавускi i iнш. [12, с. 205]. 17 сакавша 1915 г. каля варот станцыи Таварная у Мiнску палiцыя знайшла мноства экземплярау зварота «Да салдат», як быу выпушчаны ЦК РСДРП Латышскага краю. 6 красавца у горадзе зноу былi раскiданы звароты «Да салдат». Праз два дш вялшую колькасць гэтых лiстовак адшукалi у казармах 375-й пяхотнай Вiцебскай дружыны у Мiнску [13, с. 184], а затым у канцы 1915 г. была яшчэ створана бальшавщкая група у гаспадарчым аддзеле Земгора [3, с. 613].

Акрамя таго аднауляюць сваю дзейнасць сацыял-дэмакратычныя групы у Оршы, Дзвiнску i Вщебску. У маi 1915 г. прадстаушк вiцебскай арганiзацыi РСДРП удзельшчау у рабоце нарады членау маскоускай абласной партыйнай аргашзацый, дзе прысутнiчалi прадстаунш Петраграда, Масквы, Самары, Тулы. Тут абмяркоувауся стан партыйнай работы на месцах у прыняушых удзел у нарадзе арганiзацыяx i адносiны на дадзеным этапе да вайны [14, с. 34].

З мэтай навязвання свайго светапогляду на насельнщтва прыфрантавых беларусюх губерняу i салдат Заходняга фронту, члены мясцовых арганiзацый РСДРП дастаyлялi сюды i распаусюджват антыурадавыя лютоую - «Прауда аб вайне», «Да народа», «Да салдатау» i шшыя. У чэрвенi 1916 г.

3 Петраграда на Беларусь у шматлшай колькасщ экзэмплярау была завезена пракламацыя ЦК РСДРП «Стачачная барацьба i задача моманту», якая была распаусюджана сярод насельнiцтва Вiцебскай i Магшёускай губерняу. Гэтая лютоука растлумачвала, што у дадзеных умовах «усяляю рух пралетарыята павiнен немiнуча вылщца у пратэст супраць вайны» [15, с. 7]. Таксама з паведамлення слуцкага жандарскага упраулення ад 15 чэрвеня 1916 г. вышкае, што у горадзе Нясвiжы «у Нясвiжскiм малiтвенным доме знойдзена 49 экзэмплярау ваенна-рэвалюцыйнага органа аблас-нога саюза Лiтвы i Беларусi РСДРП «Салдацкае жыццё» [16]. А 14 снежня 1916 г. жандармерыяй «на Саборнай плошчы у горадзе Мшску былi знойдзены дзве пракламацыi пад загалоукам «Тава-рышы», выступаючыя супраць вайны i заклiкаючыя у сувязi з адказам на патрабаваннi салдат павярнуць штыю супраць свайго урада» [17].

Разам з прывезенымi распаусюджвашся такiя пракламацыi i лiстоyкi, яюя друкавалiся i на Беларусь Напрыклад, у канцы 1916 г. з'явшася пракламацыя, выдадзеная Гомельскiм Палесюм камiтэтам РСДРП, у якой гаварылася: «Уся краiна стогне пад ущскам самадзяржауя. Трэцi год льюцца патою чалавечай крывi, гiнуць мiльёны рабочых i сялян. Краiна без хлеба, без патва, без адзення - вось да чаго прывяло панаванне прыгоннщкага самадзяржауя. Смерць у акопах, смерць у царсюх казематах - вось што нас чакае. Дзе ж выйсце з такога тушка? Выйсце у барацьбе за звяржэнне царскага самауладства. Далоу цара, далоу вайну!» [3, с. 611].

Ва умовах цяжкай вайны, галечы, беднасщ хутка расло незадавальненне i адбывалася рэвалю-цыянiзацыя настрояу народных мас. У вынiку палiтычная агiтацыя бальшавщюх арганiзацый мела пэуны поспех, падтрымку i сярод часткi беларускага сялянства.

Згодна з паведамленнем жандармау на беларусюх землях сярод сялянскага насельнщтва вялася «шкодная агiтацыя, звязаная з ваеннымi абставiнамi i накiраваная на падрыу улады урада». У Мшскай, Гродзенскай губернях, а таксама на Лщшчыне Вiленскай губернi у маi 1915 года рас-паyсюджвалiся пракламацып РСДРП, якiя заклiкалi: «Далоу вайну, далоу царскую манархда, няхай жыве рэвалюцыя!» [18, с. 231]. 34

Аднак адной з самых галоуных сваiх задач аргашзацып РСДРП на прыфрантавой Беларусi лiчылi агiтацыйную працу сярод салдат. Асноунымi лозунгамi масавай аптацьп у 1915-1916 гг. былi барацьба са здрадай царскiх улад i вярхоунага камандавання, з растучай эканамiчнай разру-хай, за падтрымку бастуючых рабочых i сялян i шшыя. Паражэннi расiйскiх войск Заходняга фронту летам 1915 г. выклiкалi хваляванш у салдацкай масе. У гэты час паток падпольнай лгара-туры у армiю значна павялiчыуся. Члены РСДРП выкарыстоувалi для дадзенай мэты усемагчымыя гурткi, якiя займалiся зборам i пасылкай на фронт падарункау, укладваючы у пасылаемыя рэчы рэвалюцыйныя лютоую. Адна з такiх лютовак Пецярбурскага камiтэта РСДРП, распаусюджаная летам 1915 г. на тэрыторып Гродзенскай губерш пад назвай «Таварышы рабочыя i салдаты», за-канчвалася заклшамк «Далоу вайну!», «Няхай жыве рэвалюцыя!», «Няхай жыве РСДРП!», «Няхай жыве аб'яднанне салдат i рабочых!» [19, с. 85].

На тэрыторыi беларусюх губерняу размяшчауся Заходнi фронт (паутара мiльëна салдат). Тут праз мясцовыя партыйныя арганiзацыi падтрымлiвалася сувязь петраградсюх i маскоУскiх пар-тыйных груп РСДРП з юраунщтвам гэтай партып, што знаходзiлася у эмiграцыi. Гэтым абставiнам надавалася вялiкае значэнне, i на Беларусь накiроУвалiся найбольш вопытныя партыйныя кiраунiкi.

Значна ажывiу рэвалюцыйную працу сярод салдацкiх мас Заходняга фронта М.В. Фрунзе, як па заданню ЦК РСДРП прыехау на Беларусь у красавiку 1916 года. Пад прозвшчам Мiхайлава ён уладкавауся на службу у Мiнск у камiтэт Усерасiйскага земскага саюза. Фрунзе разгарнуу актыуную работу па стварэнню бальшавiцкiх арганiзацый як у вайсковых фармiраваннях, так i сярод рабочых i сялян. Праца у земскiм саюзе, установы якога былi параскiданы па усiх беларускiх гу-бернях, у тылу i на фронце, давала добрыя магчымасцi для падпольнай рэвалюцыйнай дзейнасцi. Фрунзе развозiу i распаусюджвау рэвалюцыйную лiтаратуру, устанаулiвау сувязi з рабочымi, ся-лянам^ салдатамi, шматразова праводзiу нелегальныя сходы i гутаркi у вайсковых гаршзонах Мш-ска, Лунiнца, 1вянца i iншых гарадоу i мястэчкау [18, с. 230].

Актыуную рэвалюцыйную работу у вайсковых фармiраваннях Заходняга фронту праводзiу, адзiн з кiраУнiкоУ бальшавщюх арганiзацый на Беларусi Ф. Мясшкоу. Будучы мабiлiзаваным у армiю з самага пачатку вайны, ён, знаходзячыся на Заходнiм фронце, вёу актыуную прабальшавщ-кую агiтацыю сярод салдат i у 1916 годзе стварыу у сваёй вайскавай часцi бальшавщкую аргашза-цыю [18, с. 230].

Патрэбна адзначыць, што у расшсюх вайсковых фармiраваннях, размешчаных на тэрыторып беларускiх губерняу, мелi месца утварэнш сацыял-дэмакратычных груп i у больш раннi час. Напрыклад, была створана такая група пры вайсковай часщ у Лунiнцы, якую узначалiу I.Я.Любiмау. Група падтрымлiвала сувязi з Масквой, адкуль атрымлiвала рэвалюцыйную лгара-туру. Яе дзейнасць не абмяжоувалася працай сярод салдат. Члены групы наладжвалi сувязi з ак-тыунымi Удзельнiкамi рэвалюцыйнага руху, прыцягваючы iх у свае рады. Характэрным у гэтым плане з'яуляецца прыклад з С.В. Федаровiчам, якi у снежнi 1916 г. пасля чатырохгадовага турэм-нага зняволення за пал^ычную агiтацыю сярод сялян вярнууся у родную вёску Грычынавiчы Ма-зырскага павета i ужо праз некалькi дзён наладзiу сувязi з Лунiнецкай арганiзацыяй i быу залiчаны у яе склад [20, с. 156-157].

У 1916 годзе салдаты Кнорын, Крывашэш, Панамароу арганiзоУваюць ячэйку РСДРП у 32-м эвакапункце Мшска [13 с. 184]. Падобныя групы былi створаны у вайсковых часцях Нясвiжа на чале з 1.К. Ксенафонтавым, а таксама у мястэчку Мiр i у Маладзечна [19, с. 83]. Вялася пэуная палiтычная прапаганда сярод салдат Заходняга фронту такiмi членамi РСДРП, як Б.П. Позерн, С.Г.Магшёусю, 1.Я. Альбегау, В.В. Фамiн. Усяго у вайсковых фармiраваннях Заходняга фронту к пачатку 1917 года было створана болей 30 аргашзацый РСДРП бальшавщкага наюрунку [9, с.206].

Заключэнне. Нягледзячы на рэпрэсii, раз'яднанасць у поглядах, адсутнасць адзiнага арганiза-цыйнага цэнтра, усё ж аргашзацый РСДРП у Беларусi i Заходнiм фронце вялi iстотную рэвалю-цыйную работу сярод салдат, рабочых, сялян па растлумачванню, з свайго пункту гледжання, прычын вайны, рыхтавалi сiлы для звяржэння самадзяржауя. У вышку вайскавыя фармiраваннi Заходняга фронту паступова разлагалюя, праяуляючы няздольнасць да вядзення баявых дзеянняу. Усё большы адчай i стомленасць ад вайны, якая не прынесла хуткай перамоп, адчувалi народныя масы прыфрантавых губерняу.

Агiтуючы грамадскасць за неадкладнае спыненне усiм надакучыушай вайны i заключэнне мiру, арганiзацыi РСДРП заваëувалi усё большы давер сярод салдацюх мас, пэунай часткi рабочага кла-са i сялянства. Прытрымлiваючыся такой тактыкi яны змаглi перацягнуць на свой бок значныя ра-

валюцыйныя сшы, што дало iм надзейны шанс у будучым перамагчы у партыйнай барацьбе i узяць уладу у свае рукi.

Л1ТАРАТУРА

1. НАРБ - Ф. 60. - Воп. 3. - С. 113. - Л. 2.

2. НАРБ - Ф. 60. - Воп. 3. - С. 113. - Л. 11.

3. Псторыя Беларускай ССР : у 5 т. - Мшск : Навука 1 тэхшка, 1972. Т. 2. Беларусь у перыяд каштал1зму (1861-1917 гг.). - 688 с.

4. Жарава, Л.Н. История 0течества,1900-1940 гг. / Л.Н. Жарава, И.А. Мишина. - М. : Просвещение, 1992. - 335 с.

5. Вернигоров, В.И. Политические партии и общественные движения в России и Беларуси: вторая половина Х1Х - первая треть ХХ века: Пособие / В.И. Вернигоров. - Минск : Амалфея, 2001. - 176 с.

6. Первая мировая война: дискуссионные проблемы истории. - М. : Наука, 1994. - 304 с.

7. Брестский мир 1918 г. и Беларусь. Режим доступа : http:// beljoumal.by.ru/ 1999/2/8.8Ыш1?ех1гаС=1107524280. - Дата доступа : 15. 09.2011.

8. Алпеев, А.П. Политическая история ХХ века: Учебно-методическое пособие для самостоятельной работы студентов / А.Н. Алпеев [и др.]; Под ред. В.К. Коршука. - Минск : БГУ, 1990. - 131 с.

9. История Белорусской ССР. Минск : Наука и техника, 1977. - 632с.

10. НАРБ. - Ф. 705. Воп.1. С. 15. - Л. 119.

11. НАРБ. - Ф. 705. Воп.1. С. 15. - Л. 256.

12. Агурский, С. Очерки по истории революционного движения в Белоруссии (1863-1917) / С. Агурский - Минск : Белгиз, 1928. - 348 с.

13. Тугай, У.В. Латышсш этнас у сацыяльна-эканам1чным 1 культурным жыцщ Беларуси Манагр. / Пад навук. рэд. праф. В.М. Фамша / У.В. Тугай. - Мшск : БДПУ, 2003. - 305 с.

14. Кукушкин, С. Московские большевики в годы первой мировой войны и Февральской революции./ С. Кукушкин. - М. : Московский рабочий,1963. - 191 с.

15. Саладкоу, Д.Я. БальшавЫ Беларуа у перыяд лютаускай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцып / Д.Я. Са-ладкоу. - Мшск : Полымя, 1957. - 92 с.

16. НАРБ - Ф. 705. - Воп. 1. - С. 47. Л. 171-174.

17. НАРБ - Ф. 705. - Воп. 1. - С. 47. Л. 237-239.

18. Липинский, Л.П. Крестьянское движение в Белоруссии в период между двумя революциями (июнь 1907 - февраль 1917 гг.) / Л.П. Липинский, Е.П. Лукьянов. - Минск : Наука и техника, 1964. - 260 с.

19. Савицкий, Э.М. Революционное движение в Белоруссии (август 1914 - февраль 1917гг) / Э.М. Савицкий. - Минск : Наука и техника, 1981. - 182 с.

20. Цуба, М.В. Грамадска-палиычнае жыццё на Беларуа з пачатку Першай сусветнай вайны да Лютаускай рэвалюцып (жшвень 1914 - люты 1917гг.) Матэрыялы да курса «Псторыя Беларусь» / М.В. Цуба. -Мшск: Арты-Фэкс. - 231с.

SOCIAL AND POLITICAL ACTIVITIES OF RSDLP IN BELARUS DURING THE WORLD WAR I (AUGUST, 1914 - FEBRUARY, 1917)

M. V. TSUBA

Summary

Peculiarities and activity trends of Bolshevik organizations in Belarus from the beginning of World War I to the February Revolution of 1917 are investigated. Much attention is paid to the conditions and circumstances which took place during the war on the Belarusian territory and exerted much influence on the activities of Bolshevik party organizations.

© Цуба М.В.

Поступила в редакцию ¡октября 2011

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.