Научная статья на тему 'Латышы ў выпрабаваннях вялікай Айчыннай вайны'

Латышы ў выпрабаваннях вялікай Айчыннай вайны Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
48
20
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
латышские партизаны / латышские батальоны СС / коллабо-рационисты / нацисты / Арнольд Арндт / Имант Судмалис / Latvian partisans / SS Latvian battalions / collaborators / Nazis / Arnold Arndt / Imants Sudmalis

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — У. Тугай, А. Цабкала

В статье рассказывается о том, как восприняли немецких оккупантов латыши в Латвии и «белорусские» латыши, проживающие на сопредельной с Латвией тер-ритории. Сложность ситуации заключалась в том, что часть населения Латвии под-держала оккупантов, другая же часть с оружием в руках выступила против. Приво-дятся примеры мужества и героизма гражданского населения в борьбе против нацистов, а также жестокости и цинизма латышских коллаборационистов.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

The article deals with the attitude of the Latvians from Latvia and Belarus toward the German occupants. It describes the complication of the situation as the part of the Latvians had supported the occupants. In the same time the other part fought against them. It demonstrated the samples of courage and heroism of the civilians in the fight against the Nazis, as well as cruelty of the Latvian collaborators.

Текст научной работы на тему «Латышы ў выпрабаваннях вялікай Айчыннай вайны»

»

ИСТОРИЯ

« «

УДК 94Ы74У1941/1945"

ЛАТЫШЫ У ВЫПРАБАВАННЯХ ВЯЛ1КАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ

У. Тугай, А. Цабкала

г. MiHCK, Беларусь

В статье рассказывается о том, как восприняли немецких оккупантов латыши в Латвии и «белорусские» латыши, проживающие на сопредельной с Латвией территории. Сложность ситуации заключалась в том, что часть населения Латвии поддержала оккупантов, другая же часть с оружием в руках выступила против. Приводятся примеры мужества и героизма гражданского населения в борьбе против нацистов, а также жестокости и цинизма латышских коллаборационистов.

Ключевые слова: латышские партизаны, латышские батальоны СС, коллаборационисты, нацисты, Арнольд Арндт, Имант Судмалис.

The article deals with the attitude of the Latvians from Latvia and Belarus toward the German occupants. It describes the complication of the situation as the part of the Latvians had supported the occupants. In the same time the other part fought against them. It demonstrated the samples of courage and heroism of the civilians in the fight against the Nazis, as well as cruelty of the Latvian collaborators.

Key words: Latvian partisans, SS Latvian battalions, collaborators, Nazis, Arnold Arndt, Imants Sudmalis.

Агрэшя Германп супраць СССР у чэрвеш 1941 г. абвастрыла этнана-цыянальныя i палпычныя супярэчнасщ унутры Латвп. У першыя ж дш вайны

тысячы латышоу сабралiся на пунктах фармiравання савецкiх воiнскiх часцей, каб атрымаць зброю i удзельшчаць у баях супраць нацысцюх акупан-тау. У гэтых адносiнах характэрны баявы шлях латышсюх палкоу i батальё-нау Рабочай гвардыi, а таксама 24-га нацыянальнага корпуса, якiя у 1941 г. вялi абарончыя ба! на тэрыторьи Латвii, Беларусi i Эстонп. Змагалiся яны у надзвычай цяжюх умовах. Большасць байцоу i камандзiрау загiнула, многiя трапiлi у германсю палон. У складзе Чырвонай Армп мужна змагалася 43-я гвардзейская латышская стралковая дывiзiя [1, с. 32].

Нягледзячы на упартае супращуленне савецюх войск, байцоу зшшча-льных батальёнау i Рабочай гвардыi, 26 чэрвеня германсюя агрэсары за-хапiлi Даугаутлс, а 1 лiпеня - Рыгу. Да 8 лiпеня 1941 г. уся тэрыторыя Латвii была акутравана германскiмi войскамi [2, с. 54-59].

На тэрыторыи Латвii была створана Генеральная акруга Латвiя, якая разам з Генеральнай акругай Беларусь, Генеральнай акругай Лiтва, Генераль-най акругай Эстонiя уваходзiлi у склад рэйхскамюарыята Остланд, цэнтр якога знаходзiуся у Рызе [3, с. 337-338].

Адразу пасля акупацыи нацысты устанавш у Латвii рэжым крывавага тэрору, абатраючыся на мясцовыя антыкамунiстычныя сшы. На акушрава-ную тэрыторыю вярнулюя працiунiкi савецкага рэжыму, якiя iмкнулiся аднавiць рэспублiку на свой лад, стварыьи Латвiйскае самакiраванне, якое узначалiу былы латвiйскi генерал Данкерс [14, с. 4, 371].

Крынщы сведчаць аб тым, што на захопленай немцамi тэрыторыi працяглы час дзейнiчалi акружэнцы i партыйна-савецкi актыу. Так, 11 лшеня латышская газета "Tevia" паведамляла, што «чырвонаармейцы працягваюць яшчэ заставацца на тэрыторьи, якая занята i вызвалена гер-манскiмi войскам^ разам з мясцовымi камунiстамi яны асобна щ у бандах хаваюцца у лесе» [5, с. 568].

У друку падкрэ^валася, што мясцовае насельнщтва дапамагае парты-занам i чырвонаармейцам хавацца, забяспечвае iх харчамi i усiм неабход-ным. У Зiемерскай воласцi каля хутара Прындуи партызаны разбiлi атрад шуцманау, яюя ехалi лавiць партызан.

Складанасць штуацыи вымушаны былi канстатаваць i акупанты. Так, 18 кастрычнiка начальнiк войск СС i палiцыi Лiепайскай акруп даносiу, што палiтычнае палажэнне у акрузе за апошнi час значна абвастрылася. 9, 12 i 13 кастрычшка у горадзе Лiепая грамадзянсюя асобы стралялi у ваенных [5, с. 569].

Латышы па-рознаму успрынялi прыход немцау. Пакрыуджаныя савец-кай уладай сталi супрацоунiчаць з новай уладай, расцэньваючы яе як вызва-ленне ад бальшавiкоу. Адносiны грамадства да гэтых людзей да нашага часу застаюцца супярэчлiвымi.

Для паспяховага ажыццяулення каланiяльнай палiтыкi немцы стварылi вялiкi карны апарат - СС, СД, палщыю i iншыя карныя установы. Падчас акупацыi у Латвп было 46 турмау, 23 канцэнтрацыйныя лагеры i 18 гета. За

гады вайны нацысты i ix пасобшю знiшчылi на яе тэрыторыи 313 798 ча-лавек, у тым лiку 39 831 дзiця, вывезлi у Германiю 279 615 чалавек [6, с. 120].

На тэрыторьи Беларусi у войсках вермахта, фармiраванняx СС, палiцыi бяспекi i СД, а таксама у розных акупацыйных дапаможных часцях i каман-дах знаходзшся прадстаушю розных нацыянальнасцей, у тым лшу i ла-тышы. Яны служылi у ix, альбо працавалi у асноуным у якасщ перакладчы-кау, унтэр-афщэрау i радавых салдат, а таксама у якасщ спецыялютау: гаспадарчых дарадшкау, агентау, следчых i г.д. Апошнiмi пераважна было укамплектавана спецыяльнае падраздзяленне Вышэйшага начальшка СС i палiцыi (HSSPF) Остланда, якое дыслацыравалася пры мiнскiм СД. Га-лоунай яго задачай было аказанне дапамоп у барацьбе супраць антыфашыс-цкага падполля i партызанскага руху, а таксама актыуны удзел у акцыях знiшчэння яурэйскага насельнщтва Беларусi.

Расправы над яурэям^ беларусам^ рускiмi, палякамi i латышамi чынш латышскiя айзсаргi1 i пеньканькрустауцы2, яюя удзельнiчалi у карных апе-рацыях на тэрыторыi БССР, Латвй, Польшчы, РСФСР.

Восенню 1941 г. у Барысау з Мiнска прыбыу оберштурмфюрэр Крафт разам з перакладчыкам унтэршарфюрэрам Айхе i 50 афiцэрамi i салдатамi войск СС, пераважна латышам^ для удзелу у знiшчэннi Барысаускага гета, дзе i было расстраляна больш за 9 тыс. чалавек [7].

Летам 1942 г. спецыяльныя зшшчальныя атрады пад камандаваннем унтэрштурмфюрэра СС Амелунга, якiя складалiся з латышсюх дабраволь-цау i служачых СС, у Слонiмскай акрузе знiшчылi больш 18 тыс. чалавек яурэйскага насельнщтва [8, с. 231].

Першыя латышсюя фармiраваннi пачалi прыбываць на тэрыторыю Бе-ларусi менавiта восенню 1941 г. i заставалiся тут да канца 1943 г. На 1 лшеня 1942 г. на тэрыторыi Беларус дзейнiчалi чатыры латышсюх палщэйсюх ба-тальёны: 18-ы, 24-ы, 26-ы i 266-ы «Е», яюя у страявых адносiнаx падпа-радкоувалюя НSSРF Остланда, а у аператыуных - камандуючаму палiцыяй парадку Беларуси Батальёны дыслацыравалiся адпаведна у Стоубцах, Стань-каве, Бягомлi i Мшску. К канцу года з Латвй у Ганцавiчы прыбыу яшчэ адзш - 271-ы латышскi палiцэйскi батальён [8, с. 232].

Сустракаюцца звестю, што у гэты час на тэрыторыi Беларусi знаxодзiуся i 17-ы латышскi палiцэйскi батальён. Як сведчыць з 10-дзённай аператыунай зводкi камандуючага тылам групы армп «Цэнтр» генерала Макса фон Шэнкендорфа Галоунаму камандаванню сухапутных сiл вермахта ад 1 снежня 1942 г.: «17-ы латышсю палiцэйскi батальён на падыходзе i будзе задзейнiчаны у ЛепелЬ) [8]. Батальён знаxодзiуся у страявым i апера-тыуным падпарадкаваннi Вышэйшага начальшка СС i палiцыi Расп «Цэнтр» (HSSPF Rusland Mitte).

1 Айзсарг - "самаабаронцы", члены ваеннай аргашзацьи Латвй.

2 Пеньканькрустауцы - члены фашысцкай арга^зацыи «Крыж абароны».

18-ы латышсю палiцэйскi батальён у колькасщ 395 чалавек (з iх 22 афщэры i 75 унтэр-афiцэрау) прыбыу у аператыунае падпарадкаванне ка-мандзiра палiцыi парадку Беларусi у маi 1942 г. з Рыгi. Батальён дыслацы-равауся у Стоубцах. 6 чэрвеня сумесна з часцямi вермахта, палщыяй парадку i палщыяй бяспею батальён прымау удзел у баявой аперацыi супраць партызан у трохкутшку Узда-Капыль-Стоубцы. Батальёну была пры-дадзена каманда СС, якой камандавау хауптштурмфюрэр СС доктар Куну [9, арк. 46-48]. Летам 1942 г. батальён пад камандаваннем маёра Рубешса на працягу некалькiх дзён прымау удзел у зшшчэнш гета у Слонiме Бара-навiцкай вобласщ.

Ва успамiнах сведак захавалiся ашсанш гэтай жудаснай трагедыi [10, с. 163-166]. Перад расстрэлам людзей распраналi дагала, забiралi каш-тоунасцi, вырывалi залатыя зубы. Капрал Эдгар Вульшк фатаграфавау сцэны масавых забойствау i пазней прадавау фотакарткi па пяць марак за кожную. У перапынках памiж забойствамi лейтэнант Эглас хвалiуся сваiм уменнем дакладна страляць. Ён цышчна заяуляу: «З 30-цi метрау прама у галаву - для мяне гэта проста» [11, с. 44].

Загадам камандуючага палщыяй парадку Беларус оберста Клепша ад 28 жшуня 1942 г. хауптману i камандзiру батальёна Фрыдрыху Рубенiсу была аб'яулена падзяка: «24.07.1942 г. каля маёнтка Налiбокi у баi з перавы-шаючай бандай дзякуючы асаблiвай знаходлiвасцi i добраму кiраунiцтву ба-тальёнам змаглi знiшчыць пращушка» [12]. Апошшя звесткi аб загшуушых служачых батальёна тычацца 20 красавiка 1943 г. У дзённым загадзе камандуючага палщыяй парадку Беларус у спiсе гераiчна загшуушых у барацьбе з бальшавiзмам названы шутцманы Яню Урбiкс (загiнуу 22.02.1943 г. у Рудш), Хрыст Ога (загiнуу 05.03.1943 г. у Рудш). Усяго батальён страшу 13 чалавек [8, с. 241].

24-ы латышсю палiцэйскi батальён у колькасщ 433 чалавек (16 афщэрау i 78 унтэр-афiцэрау) у канцы мая 1942 г. прыбыу з Лiепаi у Стань-кава пад Мшскам. 28 мая 1942 г. паступша радыёграма камандуючага палщыяй парадку аб адпрауцы 1 афщэра i 30 чалавек каманды латышскага палiцэйскага батальёна №2 24 у Койданава (40 км на поудзень ад Мшска) [13, с. 237].

У канцы жшуня - верасш 1942 г. батальён прымау удзел у баявых апе-рацыях супраць партызан, яюя атрымалi кодавыя найменнi: «Балотная лiха-манка "Поудзень"» (у раёне Крывiчы - Даугiнава), «Балотная лiхаманка "За-хад"» (у раёне 1вянец - Стоубцы), «Балотная лiхаманка "Пауночны Захад"» (у Баранавiцкiм, Бярозаускiм, Iвацэвiцкiм, Слошмсюм i Ляхавiцкiм раёнах). Становiшча баявых дзеянняу батальёна у значнай ступеш перадае дзённiк баявых дзеянняу 23-га нямецкага палiцэйскага батальёна маёра Бшца. На тэрмiн баявых дзеянняу батальён называуся палком, а з 7 верасня - «Баявой групай Бшца». 24-ы латышсю палщэйсю батальён уваходзiу у гэты полк ба-

явым батальёнам. Архiвы захавалi такiя радыёграмы: «На участку 24-га ла-тышскага батальёна моцная стральба; 24-ы латышсю батальён паведамiу аб эксгумацыi аднаго яурэя; 5 верасня 1942 г. штабны доктар едзе у вёску Новы Двор для эксгумацыи трупау. Там расстраляны партызанамi латышы; 1-я рота батальёна вядзе бой з партызансюм атрадам колькасцю у 200 чалавек i г.д.» [9, арк. 1-100].

Аперацыя «Балотная лiхаманка "Пауночны Захад"» працягвалася да 22 верасня 1942 г. Пасля яе завяршэння 24-ы латышсю батальён па чыгунцы быу адпраулены у Стоубцы, а адтуль пешым парадкам у в. Наибою [9, арк. 87].

У снежш 1942 г. на Слошмшчыне праводзiлася чарговая аперацыя су-праць партызан, якая атрымала кодавае найменне «Гамбург». У складзе групы Бшца прымау удзел 271-ы латышскi палщэйсю батальён. Гэта была адна з самых паспяховых аперацый акупацыйных сш, якая была праведзена у Беларуси Дадзеныя разведкi каманды палiцыi бяспею i СД былi такiя да-кладныя, што удалося выявiць кожны партызанскi лагер. У шматлiкiх баях было забга 1 676 партызан. Далей было расстраляна па падазрэнш у сувязях з партызанамi 1 510 чалавек. Быи захоплены шмагшюя трафеi. У населеных пунктах, размешчаных у раёне аперацыi, акрамя таго, было знiшчана 2 658 яурэяу i 30 цыган. Страты немцау склалi 7 забiтых i 18 раненых [14, с. 71].

У разведзвестках, прысланых з-за лши фронту групай «КолЬ>, паве-дамлялася, што на тэрыторыi Слонiмшчыны восенню 1942 г. былi i латыш-сюя батальёны, якiя падчас аблавы выключна лютавалi, але у вераснi 1943 г. iх там ужо не было [15, арк. 28].

27 чэрвеня 1942 г. у раён Бягомль - Плешчанщы прыбыу 26-ы латышсю палщэйсю батальён у колькасщ 392 чалавею. Батальён быу сфармiра-ваны у Тукумсе. Ён знаходзiуся на тэрыторыi Беларусi да снежня 1942 г. i таксама прымау удзел у барацьбе з партызанамi [26].

Аб 266-м латышсюм палщэйсюм батальёне вядома, што ён быу сфармiраваны у Рызе i па дадзеных на 1 чэрвеня 1942 г. дыслацыравауся у Мшску. У жнiунi-вераснi 1942 г. батальён прымау удзел у карнай аперацый «Балотная лiхаманка» [9, спр. 67, арк. 8-11].

Па загаду HSSPF Латвй 7 чэрвеня 1942 г. з Лiепаi у Брэст быьи пера-дыслацыраваны 25-ы i 268-ы латышскiя батальёны. 1 лiпеня 1942 г. 25-ты батальён быу перадыслацыраваны у раён Жытомiр - Корасцень - Оуруч. 3 17 лшеня батальён змагауся супраць партызан на поуначы Беларусi (Ска-роднае, Лельчыцы, Буйнавiчы, Ельск, Славечна) [13, с. 272]. У лютападзе 1942 г. прымау удзел у карнай аперацый у раёне Хойшю - Брагш - Лоеу, а у лютым - у карнай аперацый «Горнунг» на тэрыторыи Мiнскай, Пiнскай i Палескай абласцей [16, арк. 215].

У чэрвеш-снежш 1942 г. у карных акцыях супраць партызан прымал удзел таксама 432-i латышскi палщэйсю батальён, 15-ы латышскi ахоуны

~ 8о ~

палщэйсю батальён палiцыi парадку Остланда. Сярод агульнага стса бата-льёнау згадваюцца 18-ы i 208-ы латышскiя батальёны. Аб апошнiм з даку-ментау вядома, што ён дыслацыравауся у Картуз-Бярозе i складау 17 афщэрау i 450 салдат [16, арк. 3-17].

Таюм чынам, можна сказаць, што у розны час у 1942 г. на тэрыторыи Беларус знаходзiлiся наступныя фармiраваннi: 15-ы, 17-ы, 18-ы, 24-ы, 25-ы, 26-ы, 208-ы, 266-ы «Е», 268-ы, 271 -ы, 432-i латышскiя палiцэйскiя бата-льёны.

У 1943 г. пры правядзенш аперацый супраць партызан прыцягвалiся новыя латышскiя палiцэйскiя фармiраваннi. Найбольш паказальнай у гэтых адносiнах з'яуляецца буйная аперацыя супраць партызан i насельнщтва Ра-сонска-Асвейскай партызанскай зоны, якая праводзшася у лютым-сакавiку 1943 г. Аперацыя атрымала кодавую назву «Вштэрцаубэр» («Зiмняе чарад-зейства»). У аперацый прымалi удзел 8 латышскiх батальёнау, а таксама 2-i лiтоускi i 50-ы украiнскi палiцэйскi батальёны [17, с. 423]. У ходзе аперацый было зшшчана i спалена жывым1 3 500 мiрных жыхароу, 2 000 чалавек сiлком адправiлi на катаржныя работы у Германiю, спалена 158 населеных пунктау [8, с. 238].

Паводле архiуных i апублшаваных крынiц можна падлiчыць, што у 1943 г. на тэрыторыi Беларус у розны час былi: латышсю палiцэйскi полк Рыга, 231, 271, 273, 276, 277, 278, 279, 280, 281, 282, 283, 313, 316 латышсюя батальёны, 317-ы латышсю рэзервовы батальён, 347-ы i 860-ы палiцэйскiя батальёны, а таксама 1 латышсю матацыклетна-стралковы узвод [8].

У 1944 г. новыя латышсюя палщэйсюя фармiраваннi прымалi удзел у карных акцыях супраць партызан i мiрнага насельнiцтва. Згадваецца 15-я латышская дывiзiя, а таксама 2-i i 3-1 латышскiя палiцэйскiя палкi i 5-ы ла-тышскi пагранiчны полк [16, спр. 5, арк. 107]. Можна прывесщ шэраг дока-зау таго, як захавалася у памяцi беларускага народа дзейнасць латышсюх батальёнау.

Найбольш яскрава аб iх расказау паручык Балцшш - афiцэр па асобых даручэннях тылу Рускай вызваленчай армii (РВА) прадстаушку РВА у Рызе палкоушку Пазднякову: «У сярэдзiне снежня 1943 г. па справах службы да-вялося мне быць у раёне Беларуш, у вёсках Князева, Барсую, Разалiна i iнш. Гэтыя вёсю займалi нямецкiя часцi i зушм цярпiма адносiлiся да насель-нщтва, але калi iм на змену прыйшлi латышскiя часцi СС, адразу пачауся беспрычынны тэрор. Ж^1хары вымушаны былi па начах разбягацца па лясах i маскiравацца пад прасцiнамi ад стральбы. Вакол гэтых вёсак ляжала шмат трупау жанчын i старых. Ад ж^1хароу я даведауся, што гэтымi бясчынствамi займалiся латышсюя СС. У пачатку мая у раёне в. Кабыльшю у адной з ла-жбiн мы бачылi каля трох тысяч расстраляных сялян, пераважна жанчын i дзяцей. Жыхары, якiя выратавалiся, расказвалi, што расстрэламi займалiся людзi, якiя разумелi па-руску, насш чарапы на шапках i чырвона-бела-чыр-воныя флажкi на левым рукаве - латышсюя СС» [18, с. 74-75]. Гэта толью

маленькая частка з даклада паручыка, якая вельмi адмоуна характарызуе дзейнасць латышсюх батальёнау.

У гiстарычнай памяцi беларускага народа аб латышскiх палiцэйскiх ба-тальёнах, якiя у розны час дыслацыравалюя на тэрыторыi Беларусi, засталюя негатыуныя звесткi i успамiны як аб каршках, якiя вылучалiся лютасцю i жорсткасцю у адносiнах да беларусау.

Аднак вялiкая частка латышскага народа не толькi не пайшла на супра-цоунiцтва з нямецкiмi акупантамi, але i выступiла актыунымi змагарамi супраць iх. Тэрор не запалохау латышскiх патрыётау. Большасць вымушана была перайсцi на нелегальнае становiшча. Многiя пакiнулi межы радзiмы i знайшлi прытулак на беларускай зямл^ знаходзячыся у радах беларусюх партызан.

На тэрыторыi Беларусi пачыналi свой нялёгкi баявы шлях латышы Вiлiс Самсонс, 1мант Судмалiс, Эдуард Азалшьш, Зелла Фiшманс, Петэрыс Брыедзю i многiя iншыя.

У канцы чэрвеня 1941 г. у Рыгу прабрауся адзiн з кiраунiкоу абароны Лiепаi, член ЦК ЛКСМ Латвп I. Судмалiс. Калi ён сустрэуся з сваiмi знаё-мымi i роднымi - Р. Пуцiк, Т. Розентрэсцер, А. Мiхельсонам i О. Суд-малiсам, - ён адразу прыцягнуу iх да падпольнай барацьбы [19, с. 34].

Паступова падпольныя групы павялiчвалiся, набiралiся моцы i баявога вопыту, пераходзiлi да больш актыуных дзеянняу. Так, селянiн Кулдзiчскага уезда А. Сiмiнь у пачатку вайны схавау у сябе хворага батальённага камiсара М. Стрэльнiкава i выхадзiу яго. М. Стрэльнiкау i А. Сiмiнь арганiзавалi падпольную групу, пасля перайшлi да партызан [20, с. 54]. Тое ж можна ска-заць пра сялян i рабочых Мейера, Шоука, Казулiня, Юргена, Пранцана i iншых, якiя стварыьи моцную баявую групу. 3 цягам часу усе падпольшчык i партызансюя групы аб'ядноувалiся у атрады, а затым у палкi. У жорстюх баях загiнулi кiраунiкi падполля: Г. Петэрсе, першы сакратар Абрэнскага укама Е. Каупуж, былы сакратар Валкскага укама Э. Дзервiт i шшыя [21, с. 338].

Жорсткiя умовы акупацыйнага рэжыму прывялi да гаго, што большасць латышсюх патрыётау перайшла у лясныя масiвы Беларуси Прыкла-дам мужнасцi для мнопх латвiйскiх i беларускiх партызан з'яуляуся 1мант Судмалiс.

14 лiпеня 1942 г. пры нападзе экспедыцыi каршкау на партызанскi атрад I. Судмалю у пылаючай вёсцы адзiн на працягу гадзiны прыкрывау адыход партызан за раку i апошнi перайшоу праз мост. Тады ён ваявау разам з беларускiмi партызанамi у раёне асвейскiх i себежскiх азёрау i праславiуся як добры кулямётчык. "Бой без кулямёта - што гулянне без духавога ар-кестра" - гаварыу 1мант [19, с. 34].

У канцы 1943 г. I. Судмалю зноу вярнууся у Рыгу, арганiзавау там падпольную друкарню, узначалiу Рыжскi падпольны гаркам камсамола. У лютым 1944 г. яго схапша нямецкая палщыя. Нi пагрозы, нi здзекi, нi

блiзкасць смерщ не зламалi дух сапрауднага сына сваёй Бацькаушчыны. 25 мая 1944 г. яго павесш у турме горада Pыгi. 1мя Героя Савецкага Саюза I. Судмалiса носщь адна з вулiц горада Мшска.

Актыуныя баявыя дзеяннi латышскiх партызан пачалюя пасля таго, як у варожы тыл з асобым заданнем ЦК КП(б) Латвй прыбыу спецыяльны атрад пад камандаваннем В. Самсонса (потым ён стау партызанскай брыгадай). Пасля першых паспяховых дыверсiй байцы атрада В. Самсонса вымушаны быьш з цяжкiмi баямi адступiць у Расонска-Асвейскую партызанскую зону у Вщебскай вобласцi. Кiравалi латышскiмi партызанамi, яюя дзейнiчалi i на тэрыторыi Беларуш, К. Озалiньш, О. Ошкалн i шш. [22, с. 84].

Латышсюя партызаны паспяхова дзейнiчалi разам з беларускiмi i рускiмi баявымi фармiраваннямi, якiя кантралявалi раён на поунач ад Асвей-скага возера, мелi свае тылавыя базы у вёсцы Гнiльцы (каля ракi Свольны). Там жа знаходзшася гаспадарчая база, каменданцк узвод i аператыуная група ЦК КП(б) Латвй. Не адну аперацыю правялi латышскiя мсцiуцы разам з беларускiмi партызанамi. Доуга помнiлi жыхары пагранiчных раёнау Бе-ларусi i Латвй пра Вецслабадскую аперацыю, у вышку якой у немцау была захоплена вялшая колькасць правiянту i збро^ так неабходных партызанам. У аперацыи разам з iншымi дзейшчау i атрад iмя Шчорса, яюм камандавау П. Машэрау [27, с. 218].

У псторыи барацьбы супраць германсюх захопнiкау шмат прыкладау цеснага узаемадзеяння партызан i падпольшчыкау Беларус з латышскiмi патрыётамi. Паказальна у гэтым плане дзейнасць падпольнай аргашзацыи, якая узнiкла у першыя дш акупацыi на стыку мяжы Беларуш, Латвй i РСФСР, у вёсцы Прошк Асвейскага раёна. Аргашзацыя аб'ядноувала у сваiх радах патрыётау акольных вёсак трох рэспублiк. Падпольшчыкi абсталяваи тут аперат^1уную базу. Сюды яны перапраулялi савецкiх байцоу i камандзiрау, якiя збеглi з палону. У лесе быу створаны склад збро^ дзе захоувалася нямала кулямётау, аутаматау, гранат, патронау. Вясной 1942 г. гэта зброя была пера-дадзена партызанскаму атраду iмя Фрунзе, яюм камандавау I. Захарау [23, с. 88-107]. Баявое ядро атрада склаи кадравыя ваенныя, а таксама прошкаусюя i себежскiя падпольшчыкi i маладыя латышскiя патрыёты. Тут яны вучылюя тактыцы барацьбы, рыхтавалiся да дальшх пераходау. Адсюль першыя групы латышсюх партызан прасочвалiся на тэрыторыю Латвй, ствараи там свае базы [16, воп. 4, спр. 32, арк. 2]. К лету 1942 г. латышы складаш палову асабiстага саставу атрада 1.К. Захарава.

ЦК КП(б) Беларусi цiкавiуся развiццём народнай барацьбы на тэрыторыi Латвй i аказвау латвiйскiм патрыётам усялякую падтрымку. У 1942 г., каш Пауночна-Заходняй аператыунай групе стала вядома пра тое, што у Асвейскi атрад I. Захарава улшася група латышскiх патрыётау, начальшку Цэнтраль-нага штаба партызанскага руху П. Панамарэнку было паслана данясенне: «Да асвейскiх таварышау, яюя дзейнiчаюць ужо цяпер актыуна, далучыуся моцны i баявы атрад латышоу, якiя прыйшлi з тэрыторыi Латвй... праз Асвею можна

разгарнуць вялкую работу у Латвii...» [9, арк. 6-18].

Беларусюя партызаны аказваи усялякую дапамогу латышскiм ды-версшным i арганiзатарскiм групам. У сярэдзше верасня 1942 г. у Расонска-Асвейскую зону прыйшлi з савецкага тылу 3 групы латышсюх патрыётау пад камандаваннем I. Бараноускага, Х. Грыслюа i А. Лапы. Хутка латышсюя групы паспяхова перайшлi на тэрыторьпо Латвii, дзе разгарнулi баявую работу. Да зiмы, калi карнiкi пачалi наступленне на базы партызан, яны зноу вярнулiся на тэрыторыю Асвейскага раёна [21, с. 348-394].

Да канца 1942 г. намаганнямi беларусюх, рускiх i латышсюх партызан на стыку мяжы БССР, РСФСР i Латвii была вызвалена значная тэрыторыя i створаны партызансю край. Ён прасцiрауся ад Невеля на усходзе i Лудзы на захадзе, ад Полацка на поудш да !дрыцы i Себежа на поуначы, займау плошчу каля 10 тысяч кв.км. з насельнщтвам звыш 100 тысяч чалавек i з'яуляуся непрыступным бастыёнам для ворага.

Асаблiва цяжкiя баi прыйшлося вытрымаць партызанам у лютым-са-кавiку 1943 г. Барацьбу з карнiкамi у той час вялi 10 беларускiх брыгад, 2 асобныя атрады, 8 калшшсюх брыгад, 2 латышскiя асобныя атрады пад камандаваннем В. Самсонса i П. Пранявiчуса. Падчас наступлення немцау з боку Латвii у сакавшу-красавшу 1943 г. у склад аб'яднанага партызанскага камандавання былi уключаны i прадстаунiкi Латвii - юраушк аператыунай групы ЦК Кампартыi Латвп К. Озалiнь i iнш. [23, с. 66-99].

Нямала паспяховых баявых аперацый было праведзена сумесна бела-рускiмi i латышскiмi партызанамi. У iх лiку удалы налёт на валасны цэнтр у Шкяунэ, у яюм прымалi удзел беларускiя атрады "Дубняка", iмя М. Фрунзе, iмя Сяргея i група латышоу на чале з А. Громам. Партызаны без страт за-хапш гаршзон Шкяунэ, знiшчылi яго ахову, лiквiдавалi спiсы людзей, якiх немцы адшуквалi для адпраукi у Германiю, спалш пошту, валасное упрауленне, тэлефонную станцыю. Былi рэквiзаваны запасы двух складоу i часткова падзелены памiж мясцовымi жыхарамi [23, с. 112].

Латышсюя партызаны таксама актыуна дапамагалi сваiм беларускiм i рускiм змагарам па збро^ Яны дзялiлiся з iмi боепрыпасамi, iнфармавалi аб перамяшчэнш працiунiка, выдзялялi праваднiкоу, аказвалi дапамогу у вы-кананнi баявых заданняу.

У вераснi 1943 г. немцы здзейснш масiраваны налёт на партызансю аэрадром у Сяляушчыне Расонскага раёна. На лётнае поле з паветра было сюнута звыш 600 спецыяльных мш-"сюрпрызау" Патрабавалася тэрмiнова размiнiраваць аэрадром, але сярод беларускiх партызан не аказалася спе-цыялiстау, якiя былi б знаёмыя з такiмi нямецкiмi мшат. На дапамогу прыйшлi мiнёры з латышскай партызанскай брыгады. Яны размiнiравалi аэрадром, аднак пры выкананнi гэтага задання загiнулi мiнёры М. Ламсю i В. Гарберс [24, с. 125].

Мнопя сыны i дочк латышскага народа змагалюя з нацыстамi у складзе партызанскiх фармiраванняу i падпольных аргашзацый на беларускай зямлi, разам з патрыётамi Мiнска вялi барацьбу у акупiраваным ворагам горадзе. Стойка змагалюя i загiнулi кiраунiкi падпольных груп у Мшску Аляксандр Платайс, Арнольд Арндт i яго сын Аляксандр, Мiхаiл Думбра, Роберт Бруцю, Эмма Бумбiерыс i iнш. [24, с. 125].

У 1943 г. латгальская моладзь вельмi актыуна уступала у партызаны. Кiраунiк латышскiх патрыётау К. Озалшь падкрэслiвау у сваiх пасланнях у Маскву, што людзi рвуцца у бой, i прасiу аутаматычнай зброi. Беларускiя i рускiя партызаны у радыёграмах хвалiлi суседзяу за iх умелыя дзеяннi.

Паводле няпоуных дадзеных, толькi у партызанскiх атрадах Латвй змагалюя 12-13 тыс. чалавек. Улiчаныя страты, яюя нане^ ворагу партызаны i падпольшчыкi, вельмi значныя. Яны пусцiлi пад адхон 279 воiнскiх эшало-нау з войскамi i тэхнiкай, разбiлi i пашкодзш 261 паравоз, 3 875 вагонау i платформ, сотш аутамашын, узарвалi i спалiлi 53 чыгуначныя i шашэйныя масты, вывелi з строю дзясяткi тысяч немцау i iх пасобнiкау [25, с. 328].

На жаль, сёння вядомы далёка не усе iмёны беларусюх латышоу, якiя загiнулi на франтах Вялжай Айчыннай вайны, цi былi расстраляны ня-мецкiмi захопнiкамi. За мужнасць, праяуленую у час вайны, каля 20 тыс. латышоу узнагароджаны ордэнамi i медалямi, 16 з iх прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Трое - Отамар Ошкалн, 1мант Судмалiс i Вшс Самсонс -удастоены гэтага высокага звання за барацьбу з захопнiкамi на акупiраванай тэрыторыi Беларусi.

Што тычыцца дзейнасцi латышскiх легiянерау СС, а таксама шшых па-собшкау нацыстау у гады Другой сусветнай вайны, то гэта нярэдка падаецца у постсавецкай Латвй ва усхваляючых i апраудальных танах, прычым, нават на высоюм узроунi улады.

Латышсю лепён СС, у склад якога уваходзш усе падраздзяленнi латвiйскiх СС, прызнаны у адпаведнасцi з прыгаворам Мiжнароднага ваен-нага трыбунала злачыннай групай. Аднак пад выключэнне з гэтай ацэнк усё ж падпадае некаторая катэгорыя асоб, якiя былi прымусова прызваны у ра-давы склад легiёну з лютага 1944 г. i яюя не служыьи у гэты час у 15-й i 19-й дывiзiях латвшсюх войскау СС. Пасля 1945 г. гэтым катэгорыям з латвiйскiх лепёнау, асаблiва з "каманды Арайс", быьи зроблены саступкi, якiя далi глебу для апраудання усiх злачынствау латвшсюх калабарантау.

Такiм чынам, падчас Вялжай Айчыннай вайны Савецкага Саюза ла-тышскаму i беларускаму народам па волi лёсу давялося сутыкнуцца з такiмi з'явамi, якiя паставiлi на карту само iх iснаванне. Цяжкасць сiтуацыi усклад-нялася тым, што частка насельнщтва падтрымала акупантау, а шшыя са зброяй у руках выступша супраць. Зараз цяжка падлiчыць, хто каму з гэтых суседшх народау прычынiу большы урон, колью iх прадстаунiкоу змагалася на баку ворага, а колью - супраць яго. Але безумоуна, гэта усё неабходна ведаць.

Выкарыстаныя крышцы:

1. Костенецкая, М. О репрессиях, депрессиях и языке сердца / М. Костенец-кая // Мы в Латвии. - Рига: Звайзгне, 1989. - С.26-47.

2. Наир^ W. Baltikum 1941. Geschichte eines ungelösten Problems / W. Наир1 - Neskargemud, 1963. - 274 S.

3. Война в тылу врага: О некоторых проблемах истории сов. партиз. движения в годы Отеч. войны. Вып.1. - М.: Политиздат, 1974. - 447 с.

4. Штарас, П.Ф. В едином строю / П.Ф. Штарас // Советские партизаны: Из истории партизанского движения в годы Великой Отечественной войны / ред.-сост. В.Е. Быстров. - М.: Госполитиздат, 1963. - С. 598-638.

5. Рашкевич, А.К. За Советскую Латвию / А.К. Рашкевич // Советские партизаны. - М.: Госполитиздат, 1963. - 247 с.

6. Крупников, П.Я. Полвека истории Латвии глазами немцев / П.Я. Крупников. - Рига: Авотс, 1989. - 214 с.

7. Памяць: Псторыка-дакументальная хротка г. Барысава i Барысаускага раёна. - Мн.: Бел. Энцыкл., 1977. - 797 с.

8. Литвин, А. Латышские полицейские (шутцманшафт) батальоны в Беларуси (1941-1944) / А. Литвин // Акупацыя Беларус 1941-1944: Пытант супращву i калабарацьп. - Мн.: Бел. Ктгазбор, 2000. - 288 с.

9. Нацыянальны архiу Рэспублт Беларусь (НАРБ). - Ф. 4683. - Воп. 3. -Спр. 969.

10. Трагедия евреев Белоруссии в 1941-1944 гг. - Мн.: «Артифекс», 1995. -228 с.

11. Вайна у тыле ворага. - М.: Политиздат, 1974. - Вып. 1. - 456 с.

12. НАРБ. - Ф. 510. - Воп. 1. - Спр. 17. - Арк. 45.

13. Тугай, У.В. Латышск этнас у сацыяльна-эканамiчным i культурным жыцщ Беларус / У.В. Тугай; пад навук.рэд. В.М. Фамша. - Мн.: Вучэбна-выда-вецю цэнтр БДПУ, 2002. - 317 с.

14. Преступленния немецко-фашистских оккупантов в Белоруссии. 19411944. - Мн.: Беларусь, 1965. - 464 с.

15. НАРБ. - Ф. 3518. - Воп. 1. - Спр. 5.

16. НАРБ. - Ф. 3500. - Воп. 2. - Спр. 221.

17. Пономаренко, П.К. Всенародная борьба в тылу немецко-фашистских захватчиков 1941-1944 / П.К. Пономаренко. - М.: Наука, 1986. - 438 с.

18. Кудряшова, С. Уничтожить как можно больше русских / С. Кудряшова // Источник. - 1998. - № 2. - С.74-75.

19. Дзинтарас, Я. Антифашистское подпольное движенне на оккупированной гитлеровцами территории Латвийской ССР / Я. Дзинтарас. - Рига: АН Латв. ССР, Ин-т истории, 1968. - 37 с.

20. Самсонс, В. Партизанское движение в Северной Латвии в годы Великой Отечественной войны / В. Самсонс. - Рига: Латгосиздат, 1951. - 224 с.

21. Борьба латышского народа в годы Великой Отечественной войны 1941-1945 / Ред. кол.: акад. А.А. Дризул и др. - Рига: Лиесма, 1967. - Кн. 2. - 371 с.

22. Хацкевич, А.Ф. Становление партизанского движения в Белоруссии и дружба народов СССР / А. Ф. Хацкевич, Р.Р. Крючок. - Мн.: Наука и техника, 1980. -319 с.

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

23. Самсонс, В. Сквозь метели: Воспоминания. Документы, комментарии / В. Самсонс. - Рига: Лиесма, 1985. - 205 с.

24. Тугай, У.В. Латышы на Беларус / У.В. Тугай. - Мн.: Скакун, 1999. - 242 с.

25. Борьба за Советскую Прибалтику в Великой Отечественной войне советского народа, 1941-1945 гг. - Кн. 2. - Рига: Лиесма, 1967. -371 с.

26. НАРБ. - Ф. 391. - Воп. 1. - Спр. 67. - Арк. 28.

27. Захаров, И. Война в краю озер: Воспоминания / И. Захаров. - 2-е изд. перераб. и доп. - Мн.: Беларусь, 1973. - 319 с.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.