Научная статья на тему 'АРХЕАЛАГІЧНЫ КОМПЛЕКС САННІКІ: ГІСТОРЫЯ І ПЕРСПЕКТЫВЫ ВЫВУЧЭННЯ'

АРХЕАЛАГІЧНЫ КОМПЛЕКС САННІКІ: ГІСТОРЫЯ І ПЕРСПЕКТЫВЫ ВЫВУЧЭННЯ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
0
0
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
археалогія Беларусі / Старажытная Русь / Вялікае Княства Літоўскае / пахавальная абраднасць / язычніцтва / балты / славяне / archaeology of Belarus / Ancient Rus / Grand Duchy of Lithuania / funeral rites / paganism / Balts / Slavs

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — С.С. Юрэцкі

У артыкуле разглядаюцца пытанні інтэрпрэтацыі археалагічнага комплекса Саннікі (Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці). Аналізуецца гісторыя вывучэння гарадзішча Саннікі, а таксама варыянты яго інтэрпрэтацыі ў працах даследчыкаў. Прыводзяцца вынікі археалагічнага вывучэння, якія праводзіў аўтар. На падставе аналіза новых крыніц абгрунтоўваецца вылучэнне археалагічнага комплекса Саннікі.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

SANNIKI ARCHAEOLOGICAL COMPLEX: HISTORY AND STUDY PROSPECTS

This article deals with the issues of interpretation of the archaeological complex of Sanniki (Dzaytlava district, Grodno Region). The history of the study of Sanniki settlement is analysed, as well as its interpretation options in the works of researches. The results of the archaeological study conducted by the author are given.Based on analyses of new sourses, the selection of the Sanniki archaeological complex is justified.

Текст научной работы на тему «АРХЕАЛАГІЧНЫ КОМПЛЕКС САННІКІ: ГІСТОРЫЯ І ПЕРСПЕКТЫВЫ ВЫВУЧЭННЯ»

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 3(71)

УДК [902.2+903.4/.5] (476.6) DOI 10.52928/2070-1608-2024-71-3-9-12

АРХЕАЛАГ1ЧНЫ КОМПЛЕКС САНН1К1: Г1СТОРЫЯ I ПЕРСПЕКТЫВЫ ВЫВУЧЭННЯ

канд. гтт. навук С.С. ЮРЭЦК1 (Цэнтральная навуковая 6i6niMmwa Мя Якуба Коласа НАН Беларусь, Мтск)

e-mail: st.vuretski@yandex.bv

У артыкуле разглядаюцца пытант ттэрпрэтацъй археалагЫнага комплекса СаннМ (Дзятлаусю раён Гродзенскай вобласщ). Аналiзуецца гкторыя вывучэння гарадзшча СаннМ, а таксама варыянты яго ттэрпрэтацъй у працах даследчыкау. Прыводзяцца вынМ археалагЫнага вывучэння, яюя праводзiy аутар. На падставе анал1за новых крынщ абгрунтоуваецца вылучэнне археалагiчнага комплекса СаннМ.

Ключавыя словы: археалогiя Беларуа, Старажытная Русь, Вялiкае Княства Лтоускае, пахавальная абраднасць, язычтцтва, балты, славяне.

Уводзшы. У Дзяржауным cnice псторыка-культурных каштоунасцей Рэспублш Беларусь пад шыфрам 413В000254 пазначана гара^шча Саннш [1, с. 371]. Дадзенае гарадзшча размешчана у Дзятлаусшм раёне Гродзенскай вобласщ. Помшк лакалiзаваны у 250 м на поунач ад населенага пункта Саннш на правым беразе р. Лядзшка памiж населеньЕШ пунктамi Саннiкi i Раготна (GPS: 53.338169, 25.487204). Щкавасць да дадзенага помнiка археалогй праяулялi даследчыкi з канца XIX ст. У вышку шфармацыя аб iM увайшла у навуковую i энцыклапедычную лiтаратуру [2, с. 140; 3, с. 277]. Палявыя даследаванш, праведзеныя аутарам у 2021 i 2023 гг., адкрылi новыя даныя, як1я дазволiлi штэрпрэтаваць помнiк археалогй Саннiкi у якасщ археалагiчнага комплекса, як1 складаецца з гарадашча, селiшча i грунтовага мопльшка [4].

Мэтай дадзенага артыкула з'яуляецца аналiз гiсторыi вывучэння помнiка Саннш, аргументацыi яго штэр-прэтацыi у якасцi археалагiчнага комплекса X-XVI стст., а таксама вызначэння перспектыуных нашрункау яго далейшага даследавання. Актуальнасць пазначанай тэматык1 тлумачыцца як перспектыунасцю вывучэння матэ-рыяльнай культуры i аб'ектау, звязаных з сельским насельнiцтвам старажытнарускага часу i перыяду Вялiкага Княства Лггоускага, так i самiм рэпёнам даследавання. Менавiта тэрыторыя Верхняга Панямоння, i асаблiва яго пауднёвая частка, дзе знаходзщца археалагiчны комплекс Саннш, з'яуляецца надзвычай важнай для вызначэння складаных этнакультурных працэсау. Тых працэсау, як1 звязаны са славянскай калашзацыяй, станауленнем структур старажытнарускага часу i фармiраваннем новага дзяржаунага утварэння - Вялжага Княства ЛiтоУскага.

Першыя звесткь Упершыню сведчаннi аб гарадзiшчы Саннш был змешчаны у працы Ф.В. Пакроускага «Археологическая карта Гродненской губернии» (1895 г.). Даследчыкам на тэрыторш Рагатнянскай воласцi Сло-нiмскага павета адзначана: "Въ 100 саженяхъ отъ д. Санюковъ, на холмт, сохраняется круглая земляная насыпь, величиною около 15 саж. Въ дiаметрт и до одной сажени вышины - по откосу; называется «Талерка». На ней прежде находимы были золотыя и серебряныя монеты. Теперь и холмъ и пасыпь поросли мужжавельникомъ, ттмъ не менте и до сихъ поръ можно наблюдать на самой насыпи слтды деятельности человека, въ форме, повидимому, чего-то сходного съ полевыми запашками, а на холмт - слтды кладбища. - Народ втрит, что на насыпи прежде стояла церковь, которая впослтдствш ушла въ землю " [5, с. 14].

У прыведзенай цытаце звяртае на сябе увагу не только лакалiзацыя i агульнае атсанне помшка. Надзвычай важным з'яуляюцца сведчанш аб слядах могшак на тэрыторыi узвышша, на яшм знаходзщца гарадзшча, а таксама слядоу гаспадарчай дзейнасщ мясцовага насельнщтва. Метавши дадзеныя факты дазволяць тлумачыць вы-нш вывучэння адкрытага аутарам грунтовага мопльшка, пра што будзе пазначана шжэй.

Матэрыялы перших археалагiчных абследаванняу. Далейшыя даследаваннi гарадзiшча Саннiкi адно-сяцца да часу пасля заканчэння Вялшай Айчыннай вайны. У 1959 г. помшк абследавау ленiнградскi археолаг, буйны спецыялют па старажытнарускаму абарончаму дойлвдству i архпэктуры П.А. Рапапорт. Археолагам было зроблена апiсанне помнiка. Звярталася увага на яго размяшчэнне на халме вышынёй каля 12 м, а таксама на прашльную форму самога гарадзшча i яго памеры з дыяметрам па пляцоуцы 34 м [6, с. 10]. П.А. Рапапорт зняу план гарадзшча, яю стау у пэунай ступенi узорам для прац пазнейшых даследчыкау. Археолаг адзначыу адсутнасць слядоу культурнага слоя на плошчы помнiка i сляды падрэзк1 сх1лау халма у аснаванш гарадзiшча. Значнай з'яуляецца фшсацыя археолагам фрагментау керамiкi XI ст. на пол^ якое прымыкала з усходняга боку да гарадзiшча [6, с. 11].

1нфармацыя, якая была назапашана П. А. Рапапортам, была прыведзена яшчэ адным ленiградскiм археолагам Ф.Д. Гурэвiч у яе манаграфп «Древности Белорусского Понеманья» (1962 г.) [7, с. 203]. Неабходна падкрэс-лщь, што у паказальнiку помшкау пад назвай "СанюкГ ёю адзначана гарадашча i селiшча з храналапчным вызначэннем абодвух XI-XIII стст. [7, с. 219].

У 1974 г. помшк абследавала экспедыцыя 1нстытута псторып АН БССР пад кiраунiцтвам П.Ф. Лысенко. Археолагам у справаздачы па вышках палявых работ прыведзена ашсанне самога гарадзiшча, размешчанага на "отдельном моренном останце". П.Ф. Лысенка адзначыу таксама звестк1 пра слаба зауважны вал вышынёй 2030 см па перыметры пляцоуш [8, с. 10].

Дадзеныя звестш уцэлым был1 паутораны у выданш «Збор помшкау псторып i культуры Беларуси Гро-дзенская вобласць» (1986 г.) [9, с. 180]. Адзначым аднак два моманты. Па першае, у iM цалкам адсутшчаюць звестк1 пра сляды селшча каля гарадз1шча. Дадзеная акал1чнасць будзе характэрная i для некаторых пазнейшых выданняу [3, с. 277]. Па другое, у публжацьп згадваецца абследаванне помшка Ф.Д. Гурэв1ч у 1955 г. Пры гэтым, у навуковай справаздачы дадзенай даследчыцы па вышках палявых даследаванняу 1955 г. пазначана: "Близ деревни (Саннт - прым. С.Ю.) на холме расположено городище. Ввиду карантина осмотреть его не удалось " [10, с. 27-28].

Важным вышкам першых археалапчных абследаванняу помшка стала яго дакладная прасторавая ф1кса-цыя, а таксама лакалзацыя з усходняга боку гарадзшча селшча з керамчным матэрыялам1 старажытнарускага часу.

Гарадзшча-сховшча альбо гарадзшча-свяцШшча. Пытанш клаафжацш гарадз1шча i штэрпрэтацы1 помшка Саннш таксама пачал1 разглядацца у шэрагу даследаванняу. Вызначэнне месца гарадзшча сярод сш-хронных аб'ектау зраб1у П.А. Рапапорт у манаграфй «Военное зодчество западнорусских земель X-XIV вв.» (1967 г.). Гарадз1шча было аднесена археолагам да тыпу умацаванняу, яшя мел геаметрычна правшьныя формы, што не был1 прывязаныя да ландшафту. Адметнай з'яуляецца таксама прыведзеная датыроука керамш з селшча, што прымыкае да гарадзшча - X-XI стст. [11, с. 83]. Я.Г. Звяруга у сваёй абагульняючай працы «Верхнее Понеманье в IX-XIII вв.» (1989 г.) аднёс помшк Саннш да л1ку гарадз1шчау, форма як1х не залежыць ад канф1гурацы1 мясцовасщ. Даследчык звярнуу увагу на наяунасць у непасрэднай бл1засщ сел1шча, насельнщтва якога падчас небяспек1 магло знайсщ прытулак на гарадз1шчы [12, с. 96]. Гарадзшча Саннш разгледзеу у сва1х даследаваннях i С.А. Шваварчык. Першапачаткова даследчык з улжам адсутнасщ культурнага слоя, а таксама наяунасщ у непасрэднай бл1засщ ад яго селшча, аднёс Саннш да тыпу помшкау "гарадзшчы1-сховшчы1" [13, с. 105]. У далейшым, у адпаведнасщ з сацыяльна-пстарычнай тыпалопяй, якую выпрацавау археолаг для гарадзшчау Беларускага Панямоння X-XIII стст., Саннш был1 аднесены да тыпу ííгарадзiшчы-сховiшчы i гарадзшчы1-свяцШшчыГ. Пры-метай аднясення да дадзенага тыпу з'явшася адсутнасць культурнага слоя на пляцоуцы, а таксама натуральная абароненасць месцазнаходжання гарадзшча [14, с. 22]. Пры гэтым, у сва1м дысертацыйным даследаваннш С.А. П1ва-варчык разглядау гарадз1шча Саннш ужо якасщ гарадз1шча-свяцшшча [15, с. 162].

Давол щкавыя звестк1 аб гарадз1шчы Саннш змешчаны П.А. Русавым у навукова-папулярным выданш «Спатканыя у дарозе» (1995 г.). У дадзеным выданш гарадз1шча штэрпрэтуецца як гарадз1шча -свяцшшча. На карысць гэтаму прыводзяцца мясцовыя паданш i невялшя памеры гарадз1шча [16, с. 31-33]. Аутарам прыведзены таксама варыянт граф1чнай рэканструкцып гарадзшча-свяцшшча. Гарадз1шча Саннш як помшк перыяду славянскай калашзацып рэпёна у X-XII стст. разглядау В.У. Шаблюк. Пры гэтым звярталася увага на выкары-станне гарадзшча тагачасным мясцовым насельнщтвам у якасщ схов1шча [17, с. 25-26].

Археолагам, яш правёу значныя даследаванш на гарадзшчы Саннш стау Э.М. Зайкоусш. Менав1та ён у 1997 г. здзейсшу на пляцоуцы гарадзшча раскопк1 плошчай 120 м2 [2; 3; 18; 19]. Даследчык па вышках праве-дзеных прац адзначыу наяунасць культурнага пласта каля края пляцоуш глыбшёй да 1,15 м. Пры гэтым у цэнтры пляцоуш так1 пласт фжсавауся магутнасцю да 0,25 м. У культурным пласце даследчыкам был1 зафжсаваны па-рэштк1 драуншы, а таксама вуголля. Сярод щэнтыфжаваных артэфактау быу знойдзены фрагмент венца кружаль-най керамш, як1 можа быць храналапчна аднесены да XVI ст. [19, с. 36]. Э.М. Зайкоусш па вышках сва1х прац быу схшьны разглядаць гарадзшча Саннш у якасщ паганскага свяцшшча. Пры гэтым час яго функцыянавання адноау да позняга Сярэднявечча, звязваючы з мясцовым неславянск1м насельнщтвам [2, с. 140].

Да высноу аб сакральным прызначэнш дадзенага месца прыйшл1 Л.У. Дучыц i 1.Я. Ктмов1ч. На карысць юнавання тут паганскага катшча прыводзяцца мясцовыя паданш пра узгорак - "гару Талерка" [20, с. 179; 21, с. 11]. У якасщ сакральнага месца дадзенае узвышша разглядаецца i у пазнейшых абагульняючых працах [21, с. 81]. А.С. Юбшь таксама сх1ляецца да высновы аб верагоднай ступеш 1дэнтыф1кацы1 падобных гарадзшчау Верхняга Панямоння у якасщ свяцшшчау. Щкавым падаецца погляд даследчыка наконт "символического " прызначэння ташх гарадз1шчау [22, с. 27].

Ташм чынам, у шэрагу абагульняючых даследаванняу ужо разгледжаны пытанш клас1ф1кацы1 i 1нтэрпрэ-тацш гарадз1шча Санн1к1. Шэрагам навукоуцау звернута увага на яго верагоднае атаясамленне з гарадз1шчам-схов1шчам, альбо гарадз1шчам-свяцшшчам. Пры гэтым, частка даследчыкау звязвала яго функцыянаванне са стараж^1тнаруск1м часам з ул1кам размяшчэння пабл1зу сел1шча дадзенага пер^1яду (П.А. Рапапорт, Я.Г. Звяруга, С.А. ПШваварчык). Э.М. Зайкоусю па в^1н1ках в^1вучэння пляцоук1 гарадзшча аднёс яго да познесярэднявечнага часу.

Археалапчны комплекс. Аутарам у 2021 г. было праведзена даследаванне помшка Саннш, а таксама прылеглай да яго тэрыторы1. У вын1ку правядзення паверхневых зборау, а таксама раскопак плошчай 42 м2 на тэрыторы1 узвышша, на якой знаходзщца гарадз1шча, был1 атрыманы нов^1я даныя, як1я дазваляюць унесц1 1стот-ныя карэктывы у 1снуючую 1нтэрпрэтац^1ю помшка Саннш.

Па-першае, на тэрыторы1, якая прымыкае да узвышша (не тольш з заходняга, але i з пауднёвага i усходняга бакоу), было лакал1завана сел1шча стараж^1тнарускага пер^1яду. У вышку правядзення паверхневых зборау на тэрыторы1 узворвання был1 знойдзены фрагмент бронзавага бранзалета, бронзав^1я бляшк1 (наклади) пасавыя, фрагменты керам1чнага посуду. Выяуленыя на сел1шчы матэр^1ял^1 звязваюцца са старажытнарусшм насельн1ц-твам i могуць быць датаваны X-XIII стст.

Па-другое, на тэрыторы1 узвышша, на яшм знаходз1цца гарадз1шча, б^1у в^1яулены грунтовы мог1льн1к. На ускр^ггай раскопкам1 плошчы 42 м2 было в^1яулена 10 грунтовых пахаванняу па абрадзе шгумацы1. Большая частка з в^тяуленых аб'ектау разбурана з-за сельскагаспадарчай дзейнасц1 на тэрыторш узв^тшша (паверхнев^тя зборы

ГУМАНИТАРНЫЕ НАУКИ. Исторические науки

№ 3(71)

дазволш выяв^ жалезны наканечнiк дзвды i сякеру, крэсiва, спражку i фрагмент пярсцёнка). У трох пахаваннях выяулены выразны пахавальны iнвентар. У мужчынсшм пахаваннi (раскоп 1, аб'ект 1) былi знойдзены пенязi Вггаута (калюмны/дзща з крыжом), нож, крэава, спражка пасавая i сякера з пашкоджаным лязом, якая знаходзiлася у нагах пахаванага. Па прыметах развщця шк1лета узрост памерлага вызначаны у дыяпазоне 12-14 год. У жаночым пахаваннi (раскоп 1, аб'ект 2) пахавальны швентар быу прадстаулены наступньЕШ артэфактамi: бронзавая фiбула -сакта (знаходзiлася на правай ключыцы у раёне грудзшы), бронзавыя пярсцёнк1, з iх адзiн захаваны цалкам на левай руцэ i адзiн фрагментарна, жалезны нож (знаходзiуся злева каля вобласщ таза), 2 бронзавыя наклади, з яюх 1 гузiк (?) (знаходзшся у раёне грудной клети), 3 фрагменты кружальнай керамiкi (1 фрагмент знаходзiуся у раёне таза, два шшыя - каля шжняй костцы правай нагi). Па ступеш сцёртасцi зубоу узрост пахаванай вызначаны у дыяпазоне 18-20 год. У наступным жаночым пахаваннi (раскоп 1, аб'ект 4) былi знойдзены пытаннепадобныя завушшцы i пярсцёнак. Узрост памерлай вызначаны у дыяпазоне каля 18-20 год. Астатняя частка пахаванняу не мела паха-вальнага iнвентара, або пашкоджаны характар аб'ектау не дазволiу выяв^ так1я артэфакты.

Характар вывучаных пахаванняу дазваляе звязваць iх з балцшм насельнiцтвам i датаваць Х1У-ХУ стст. Адметнасцi пахавальнай абраднасцi маюць аналогii у матэрыялах балцк1х грунтовых мопльшкау Х1У-ХУ стст. на тврыторып сучаснай Лiтвы на усход ад Каунаса - напрыклад могiльнiка Румшышкес [23, pav. 1; 12: 1-3; 13: 2, 3].

У вышку на падставе атрыманых новых даных неабходна iнтэрпрэтаваць помнiк Саннiкi у кантэксце археалагiчнага комплексу, як1 уключае у сябе гарадзiшча, селiшча i грунтовы могiльнiк. На сённяшнiм этапе даследаванняу археалагiчны комплекс Саннiкi датуецца Х-ХУ стст.

Перспектывы далейшага вывучэння. Археалагiчны комплекс Саннiкi мае важнае значэнне для даследа-вання пстарычных працэсау, як1я праходзiлi на тэрыторыi Верхняга Панямоння у перыяд Сярэднявечча. На сённяшнiм этапе вывучэння мы можам казаць аб двух асноуных этапах у гiсторыi функцыянавання комплекса.

Першы этап звязваецца са старажытнарусшм часам i датуецца Х-Х111 стст. адпаведна знаходкам з тэрыто-рып селiшча. Знаходкi дадзенага часу (паясныя накладка) зафiксаваны i на тэрыторыi узвышша. Пры гэтым неабходна зрабщь заувагу, што вызначальных знаходак перыяду Старажытнай Русi на тэрыторыi самога гарадзiшча пакуль не выяулена. Аднак, з вялiкай доляй упэуненасщ можна казаць аб часе з'яулення гарадзiшча адначасова з селiшчам i звязаць дадзеную падзею са славянскай калашзацыяй рэгiёна. На карысць дадзенага сцвярджэння сведчыць наяунасць падобных гарадзiшчау без культурнага слоя у межах асваення славянамi тэрыторый [24, 1993, с. 20-24]. З улжам правшнай геаметрычнай формы круга гарадзiшча неабходна разглядаць у якасцi куль-тавага аб'екта. На карысць гэтаму сведчыць малая плошча пляцоуш (34 м у дыяметры), якая рабiла нязручным сховiшча значнай колькасцi людзей i маёмасцi. Круглая форма у якасщ сакральнай шырока вядомая сярод анало-гiй культавых аб'ектау [25, с. 18-19].

Пытаннем для далейшага вывучэння з'яуляецца, безумоуна, высвятленне больш дакладнага часу i адмет-насцей узвядзення гарадзiшча. Для яго вызначэння у будучым неабходна правесцi прарэзку вала. Выразных сведчанняу культавых пабудоу альбо падобных iм аб'ектау пакуль не выяулена на пляцоуцы гарадзiшча. Таму перспектыуным застаецца даследаванне i самой пляцоуш. Мэтазгодным з'яуляецца i далейшае вывучэнне сель шча, што на дадзены момант знаходзiцца пад ворывам. Таксама неабходна правесцi больш грунтоуную разведку у наваколлi з мэтай пошуку селiшчау старажытнарускага часу. Характар гарадзiшча сведчыць пра яго даволi значны статус для тагачаснага мясцовага насельнiцтва. Высветлщь трэба колькасць селiшчау у наваколлi, насель-нiцтва яшх гшатэтычна магло выкарыстоуваць дадзены культавы аб'ект.

Вынiкi даследавання грунтовага мопльшка паказалi наяунасць тут балцкага (лггоускага) насельнiцтва. На сённяшнi дзень пахаванш датуюцца Х1У-ХУ1 стст. Неабходна далейшае i суцэльнае вывучэнне могiльнiка. Адным з найбольш важных пытанняу застаецца пошук магчымых больш раннiх балцшх пахаванняу (перадусiм, па абрадзе крэмацыi). У вынiку iх адсутнасщ i на падставе сучасных даных можна сцвярджаць пра з'яуленне тут балцкага насельнщтва у XIV ст. Дадзеныя факты пры далейшым комплексным вывучэнш могуць унесцi i пэуныя карэктывы адносна часу з'яулення балтамоунага насельнiцтва на тэрыторыi Дзятлаушчыны.

Адным з пытанняу для далейшага даследавання з'яуляецца i выкарыстанне гарадзiшча у якасцi культавага аб'екта у Х^-ХУ стст., а магчыма i у пазнейшы час. Прынамсцi, ажно па сённяшшя днi мясцовае насельнiцтва выкарыстоувае пляцоуку гарадзiшча падчас палення кастрышча на Купалле.

Высновы. Гарадзiшча Саннш, вядомае у навуковай лiтаратуры з канца Х1Х ст., стала аб'ектам абследа-вання археолагамi з 1950-х гг. У пстарыяграфп прадстаулены погляды на яго як на гарадзiшча-сховiшча альбо гарадзiшча-свяцiлiшча. Храналогiя яго функцыянавання таксама вызначалася па-рознаму: старажытнарусш час (П.А. Рапапорт, П.А. Пiваварчык, А.С. Юбшь i iнш.), альбо Позняе Сярэднявечча (Э.М. Зайкоусш).

Даследаваннi, праведзеныя аутарам, дазволiлi вылучыць тут археалапчны комплекс Саннiкi, як1 складаец-ца з селiшча, гарадзiшча i грунтовага мопльшка. Селшча датуецца Х-Х111 стст. i звязваецца са старажытнарусшм насельнщтвам. Грунтовы могiльнiк адносiцца да балцкага (лггоускага) насельнiцтва XIV-XVI стст. Пры гэтым, гарадзiшча, што было узведзена у старажытнарусш час, магло выкарыстоувацца у культавых мэтах i насельнщ -твам, якое пак1нула пасля сябе могшьшк.

ПерспектыуныЕШ застаюцца даследаванш як асобных складнiкау археалагiчнага комплекса (селiшча, гара-дзiшча i мопльшка), так i iх узаемасувязi памiж сабой. На сённяшнiм этапе даследаванняу археалапчны комплекс СаннЫ датуецца Х-Х'У! стст.

Л1ТАРАТУРА

1. Дзяржауны стс псторыжа-культурных каштоунасцей Рэспублiкi Беларусь: [давед.] / склад.: В.Я. Абламсю, 1.М. Чарняу-сю, Ю.А. Барысюк. - Мшск: БЕЛТА, 2009. - 684 с.

2. Зайкоусю Э.М. Познесярэдневяковыя язычншюя свяцшшчы i культавыя аб'екты // Археалог1я Беларусi: у 4 т. / Нац. акад. навук Беларуа, 1н-т псторыц рэдкал.: М. С. Сташкевiч (старш.) [i шш.]. - Мшск, 2001. - Т. 4: Помнiкi XIV-XVIII стст. / Ш.1. Бекцшееу, Ю.М. Бохан, 1.У. Ганецкая [i шш.]. - С. 139-248.

3. Зайкоусю Э.М. Саннш // Археалопя Беларуси энцыклапедыя: у 2 т. / склад. Ю.У. Каласоусю; рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [i шш.]. - Мшск, 2011. - Т. 2: Л-Ю. - С. 277.

4. Юрецкий С.С. Археологический комплекс Санники в Верхнем Понеманье // Второй республиканский форум молодых ученых учреждений высшего образования Республики Беларусь: сб. науч. тр. / Белорус.-Рос. ун-т; редкол.: В.М. Пашкевич (общ. ред.) [и др.]. - Могилев, 2023. - С. 121-122.

5. Покровский Ф.В. Археологическая карта Гродненской губернии. - Вильна: Тип. А. Г. Сыркина, 1895. - 165 с.

6. Раппопорт П.А. О полевой работе 1959 г. в Гродненской и Брестской областях БССР // Центральный научный архив НАН Беларуси (ЦНА НАН Беларуси). - Ф. - Оп. 1. - Арх. № 59.

7. Гуревич Ф.Д. Древности Белорусского Понеманья. - М.; Л.: Изд-во Акад. наук СССР, 1962. - 222 с.

8. Лысенко П.Ф. Отчет о полевых исследованиях Туровского археологического отряда в 1974 году // ЦНА НАН Беларуси. -Ф. - Оп. 1. - Арх. № 474.

9. Збор помнжау псторып i культуры Беларуа. Гродзенская вобласць / Акад. навук БССР, 1н-т мастацтвазнауства, этнаграфи i фальклору; рэдкал.: С.В. Марцэлеу (гал. рэд.) [i шш.]. - Мшск: Беларус. Сав. Энцыкл., 1986. - 369 с.

10. Гуревич Ф.Д. Отчет о работе славяно-литовского отряда Прибалтийской экспедиции за 1955 г. // ЦНА НАН Беларуси. -Ф. - Оп. 1. - Арх. № 11.

11. Раппопорт П.А. Военное зодчество западнорусских земель X-XIV вв. - Л.: Наука, Ленингр. отд-ние. - 240 с.

12. Зверуго Я.Г. Верхнее Понеманье в IX-XIII вв. - Мшск: Навука i тэхнжа, 1989. - 207 с.

13. Шваварчык С.А. Сацыяльна-пстарычная тыпалопя гарадзшч Панямоння X-XIII стст. // Пст.-археал. зб.: у 2 ч. / 1н-т псторып АН Беларуси - Мшск, 1993. - Ч. 2: Памящ Мiхася Ткачова. - С. 93-108.

14. Пивоварчик С.А. Городища Х-ХШ вв. Белорусского Понеманья: автореф. дис. ... канд. ист. наук: 07.00.06. - Минск, 1994. - 26 с.

15. Пивоварчик С.А. Городища X-XIII вв. Белорусского Понеманья: дис. ... канд. ист. наук: 07.00.06. - Минск, 1994. - 253 л.

16. Русау П.А. Спатканыя у дарозе. - Мшск: Навука i тэхнжа, 1995. - 53 с.

17. Памяць. Дзятлаусю раён: пст.-дак. хротю гарадоу i р-нау Беларуа / рэдкал.: П.М. Бараноусю [i шш.]. - Мшск: Утверспэцкае, 1997. - 397 с.

18. Зайкоусю Э.М. Справаздача пра палявыя археалапчныя даследавант у 1997 г. // ЦНА НАН Беларуси - Ф. - Воп. 1. - Арх. № 1678.

19. Зайкоусю Э. Язычншюя свяцшшчы пауночнай перыферып уплывау галщка-валынскага княства // Галич и Галицька земля в державотворчих процесах Украгни: Матерiали Мйжнар. ювш. наук. конф. / НАН Украши, Прикарпат. ун-т; ред. В. Кононенко [та ш.]. - 1вано-Франювськ ; Галич, 1998. - С. 33-37.

20. Дучыц Л., Кймкжч I. Узгоркi, апетыя у мiфах i паданнях // Полымя. - 2010. - № 10. - С. 177-188.

21. Сакральныя узгорю Беларусi / В.Ф. Вшакурау, Л.У. Дуч^1ц, Э.М. Зайкоускi [i iнш.]. - 2-е выд. - Мшск: Беларус. навука, 2022. - 267 с.

22. Кибинь А.С. От Ятвязи до Литвы: русское пограничье с ятвягами и Литвой в Х-ХШ века. - 2-е изд. - М.: Квадрига, 2022. - 269 с.

23. Urbanavicius V. Rumsiskenai XIV-XVI amziais = Население Румшишкес в XIV-XVI вв. - Vilnius: [s. n.], 1970. - 81 p.

24. Русанова И.П., Тимощук Б.А. Языческие святилища древних славян. - М.: [б. и.], 1993. - 144 с.

25. Русанова И.П. Истоки славянского язычества: культовые сооружения Центральной и Восточной Европы в I тыс. до н.э. -I тыс. н.э. - Черновцы: Прут, 2002. - 172 с.

Пастуту 18.04.2024

АРХЕОЛОГИЧЕСКИЙ КОМПЛЕКС САННИКИ: ИСТОРИЯ И ПЕРСПЕКТИВЫ ИЗУЧЕНИЯ

канд. ист. наук С.С. ЮРЕЦКИЙ (Центральная научная библиотека именеи Якуба Коласа НАН Беларуси, Минск)

В статье рассматриваются вопросы интерпретации археологического комплекса Санники (Дятловский район Гродненской области). Анализируется история изучения городища Санники, а также варианты его интерпретации в работах исследователей. Приводятся выводы археологического изучения, проводимого автором. На базе анализа новых источников обосновывается выделение археологического комплекса Санники.

Ключевые слова: археология Беларуси, Древняя Русь, Великое княжество Литовское, погребальная обрядность, язычество, балты, славяне.

SANNIKI ARCHAEOLOGICAL COMPLEX: HISTORY AND STUDY PROSPECTS

& YURETSKI

(The Yakub Kolas Central Scientific Library of National Academy of Sciences of Belarus, Minsk)

This article deals with the issues of interpretation of the archaeological complex of Sanniki (Dzaytlava district, Grodno Region). The history of the study of Sanniki settlement is analysed, as well as its interpretation options in the works of researches. The results of the archaeological study conducted by the author are given.Based on analyses of new sourses, the selection of the Sanniki archaeological complex is justified.

Keywords: archaeology of Belarus, Ancient Rus, Grand Duchy of Lithuania, funeral rites, paganism, Balts, Slavs.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.