УДК 37.017.7 (476) + 1
АКСІЯЛАГІЧНЫ ПАДЫХОД ДА ВЫХАВАННЯ ВА ЎМОВАХ СУЧАСНАГА
БЕЛАРУСКАГА ГРАМАДСТВА
Г.Ф. ВЯЧОРКА
Палескі дзяржауны універсітэт, г. Пінск, РэспублікаБеларусь, [email protected]
УВОДЗІНЫ
Сучаснае беларускае грамадства пераходзіць да якасна новага стану ўсіх сфер жыцця: сацыяльнага, палітычнага, эканамічнага, культурнага і духоўнага. Гэты пераход, як падкрэслівае наш Прэзідэнт, павінен ад-бывацца эвалюцыйна і, перш за ўсё, ў рэчышчы уласных культурных традыцый: «К заимствованию идеалов, ценностей и целей необходимо подходить осторожно» [1].
Такая ўстаноўка ёсць не што іншае, як праява на высокім дзяржаўным ўзроўні менталітэту беларускага народа, яго нацыянальнага характару - памяркоўнасці, разважлівасці, няспешнасці, асцярожнасці і гэтак далей. «Мы создаём государство, - гаворыць Прэзідэнт, - в котором на деле реализуется принцип народовластия, воплощаются общечеловеческие идеалы и нравственные ориентиры, обеспечивается преемственность национальных традиций, сохранены и приумножаются фундаментальные ценности духовной веры, семьи, коллектива» [1].
Разам з тым, у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь пастанаўляецца, што «дзяржава адказная перад грамадзянінам за стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы» [2, с. 8]. Таму вельмі важнай і актуальнай з'яўляецца сёння праблема ўдасканалення накірункаў выхавання нашай моладзі менавгга для таю, каб гарманічна спалучаліся грамадскія патрабаванні і ўласныя патрэбы асобы, індывідуальныя і сацыяльныя каштоўнасці.
МЕТОДЫКА I АБ'ЕКТЫ ДАСЛЕДАВАННЯ
Даследаванне праблемы, якая разглядаецца, першапачаткова праводзілася на кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Пінскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта ў рамках агуль-накафедральнай тэмы «Фарміраванне асобы ва ўмовах сучаснага беларускага грамадства». Пры гэтым аўтар карыстаўся пераважна метадамі тэарэтычнага пошуку. Аналізавалася сацыяльна-культурная сітуацыя постса-вецкага часу ў Рэспубліцы Беларусь. Праводзіўся параўнальна-гістарычны аналіз мэтаў выхавання ў розных народаў у розныя часы. Вывучаўся стан даследуемых пытанняў з выкарыстаннем літаратурна-педагагічных і іншых крыніц. Вывучаліся дзяржаўныя дакументы (Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, законы, канцэпцыі, праекты, праграмы, выступленні кіраўнікоў дзяржавы) ў дачыненні да мэтаў і задач выхавання моладзі на сучасным этапе развіцця беларускага грамадства.
ВЫНІКІ I IX АБМЕРКАВАННЕ
Праблема, якая акрэслена ва ўводзінах, для філасофіі адукацыі і навуковай педагогікі - гэта праблема таго, як найлепшым чынам фундаваць або трансфармаваць прыярытэтныя каштоўнасці сучаснага грамад-ства ва ўласна педагагічныя катэгорыі ідэалаў, мэтаў і задач. Як адзначаецца ў сучаснай аксіялогіі, менавіта каштоўнасці з'яўляюцца сэнсастваральнымі асновамі чалавечага жыцця, задаюць яго накіраванасць і матыва-ванасць, вызначаюць маральныя асновы і характар паводзін людзей [3, с. 25].
Раздзяляючы паняцці каштоўнасцей і мэтаў, філосафы адукацыі пішуць: «Ценность как переживаемое отношение и цель как предвосхищённый результат деятельности могут замыкаться на одних и тех же объектах, но располагаются в различных плоскостях рассмотрения» [4, с. 139]. Пры гэтым мэты, якія ставіць перад сабой чалавек, у дачыненні да каштоўнасцей асобы займаюць падпарадкаванае становішча. Гэтак жа і мэты грамад-скага выхавання павінны быць падпарадкаваны сацыяльным каштоўнасцям, бо любое грамадства зацікаўлена ў тым, каб людзі прытрымліваліся тых, а не іншых прынцыпаў паводзін. I калі каштоўнасці захопліваюць асобу цалкам, уключаючы і несвядомую яе частку, то мэтам болып уласцівы свядомасны характар.
Ідэал жа, у адрозненне ад мэтаў, уяўляе сабой нейкі канструкт вельмі жаданых мэтаў, верагоднасць здзяйс-нення якіх невялікая. Ідэалам можна лічыць канчатковую або дасканалую мэту дзейнасці, да якой імкнуцца і пры гэтым разумеюць, што цалкам яна ніколі дасягнута не будзе. Разам з тым «ідэалам можна назваць толькі
8
тое, што мае ў сабе рэальныя тэндэнцыі, перспектывы для ўвасаблення ў рэчаіснасці» [5, с. 11]. Такім чы-нам, ідэал служыць пуцяводнай зоркай або суперстратэгічным арыенцірам паводзін і дзейнасці, ў тым ліку і педагагічнай. Што ж тычыцца гіедагагічных задач, то гэта не што іншае, як тыя ж мэты, якія разглядаюцца канкрэтна ў плане іх рэалізацыі. Для поўнай рэалізацыі мэты, ў залежнасці ад умоў, часта даводзіцца паэтапна або паралельна вырашаць некалькі канкрэтных задач. Такім чынам, у структуры педагагічнага мэтапакладан-ня ідэалы могуць быць канкрэтызаваны спачатку ў мэтах, а потым у задачах выхавання. I наадварот, задачы выхавання могуць быць генералізаваны ў ідэалы.
Неабходна адзначыць таксама, што мэты выхавання, як і адпаведныя ім каштоўнасці, дастаткова рухомыя, зменлівыя, маюць канкрэтна-гістарычны характар. Пры гэтым у грамадствах, падзеленых на розныя сацыяль-ныя групы, класы, канфесіі, партыі, нават у адзін і той жа гістарычны перыяд могуць суіснаваць розныя мэты выхавання.
Так, у Старажытнай Грэцыі мэтай спартанскага выхавання юнакоў было фарміраванне фізічна здаровага, храбрага і дысціплінаванага ваяра, законапаслухмянага грамадзяніна, вернага сваёй дзяржаве. Дзяўчынак жа выхоўвалі як будучых фізічна здаровых маці, умелых і эканомных хатніх гаспадынь. Сістэма афінскага вы-хавання мела на мэце спалучэнне разумовага, маральнага і фізічнага выхавання. У той жа час гэтыя мэты не распаўсюджваліся на рабоў, якіх рыхтавалі да абслугоўвання гаспадароў у паслухмянасці ды пакорлівасці. Для Сярэднявечча характэрна адрозненне мэтаў выхаваня рыцараў, рамеснікаў і сялян. Прадстаўнік эпохі Адраджэн-ня, заснавальнік навуковай педагогікі Я.А. Каменскі лічыў, што выхаванне павінна быць накіравана на дасягненне трох мэтаў: пазнанне сябе і навакольнага свету (разумовае выхаванне), упраўленне сабой (маральнае выхаванне), імкненне да Бога (рэлігійнае выхаванне). У Новы час французскія філосафы-асветнікі К. Гельвецый, Ж.Ж. Русо і іншыя мэту выхавання звязвалі з памкненнямі на карысць грамадства, з агульначалавечымі каштоўнасцямі.
Шматлікія асветнікі і педагогі-гуманісты мэту выхавання бачылі ва ўсебаковым і гарманічным развіцці асо-бы. Так, швейцарскі педагог-дэмакрат I. Песталоцы сцвярджаў, што мэтай выхавання павінна быць развіццё здольнасцей і дараванняў чалавека, закладзеных у яго прыродай, пастаяннае іх удасканаленне для забеспя-чэння гарманічнага развіцця сіл і здольнасцей чалавека. Нямецкі педагог I. Гербарт мэтай выхавання лічыў усебаковае развіццё інтарэсаў, накіраваных на гарманічнае ўзбагачэнне чалавека, які ўмее прыстасоўвацца да розных адносін. Вялікай гуманістычнай сілы ідэя ўсебаковага і гарманічнага развіцця асобы, якая ўзнікла яшчэ ў Антычнасці і па-рознаму праяўляла сябе ў шматлікіх сістэмах выхавання, у поўнай меры была выка-рыстана філасофіяй марксізму. Менавіта гэтая ідэя ў розных варыяцыях стала асновай мэтапакладання ўсіх камуністычных адукацыйна-выхаваўчых праграм.
Калі прыглядзецца да вопыту іншых краін і народаў, можна звярнуць увагу на адрозненне структур мэтапа-кладання ў дэмакратычных і таталітарных грамадствах. У дэмакратычных грамадствах, як правіла, назіраецца разнастайнасць мэтаў выхавання, якая вядзе да немагчымасці вылучэння галоўных з іх. Таму агульныя мэты выхавання ў такіх грамадствах дэкларуюцца надта абстрактна: «выхаванне здольных і карысных членаў гра-мадства, якія дастаўляюць яму гонар сваімі справамі», «прыстасаванне да нормаў, сталых стандартаў і вечных ісцін», «развіццё і рост асобы», «псіхалагічная сталасць асобы», «прыстасаванне да жыцця» і гэтак далей. Што тычыцца ЗША як найболып актыўнага генератара і абаронцы ліберальна-дэмакратычных каштоўнасцей, то, паводле ўзніклай там філасофска-педагагічнай канцэпцыі прагматызма, мэты выхавання на федэральным узроўні зводзяцца да таго, каб малады чалавек быў канкурэнтаздольным і эфектыўным вытворцай, адказным грамадзянінам, разумным спажыўцом і добрым сем'янінам.
У таталітарных монаідэалагічных грамадствах, як правіла, афіцыйна ўсталёўваецца адзіная для ўсіх гра-мадзян мэта выхавання. Прыкладам можа служыць СССР з яго аднапартыйнай сістэмай і непадзельным па-наваннем камуністычнай ідэалогіі, якая мэтай выхавання абвясціла ўсебаковае і гарманічнае развіццё асобы, падпарадкаванае, на самой справе, ідэалам камунізма. Такое падпарадкаванне, а па сутнасці эксплуатацыя ідэі ўсебаковага і гарманічнага развіцця асобы, ажыццяўлялася праз так званую адзіную працоўную політэхнічную школу і маральны кодэкс будаўніка камунізму.
Пасля распаду СССР болыпасць беларускіх педагогаў-навукоўцаў адмовілася ад усебаковага і гарманічнага развіцця асобы як мэты выхавання. Адмова матывавалася неканкрэтнасцю, нетэхналагічнасцю, утапічнасцю і нават выключнай прыналежнасцю гэтай мэты толькі камуністычнаму грамадству. У той жа час шматлікія вядомыя навукоўцы ў галіне педагогікі (Азараў Ю.П., Ліхачоў Б.Т., Підкасісты У.П., Падласы І.П., Селіванаў B.C., Харламаў І.Ф., Шыянаў Я.М. і іншыя) пераканальна адстойвалі - і працягваюць адстойваць-безальтэрнатыўнасць усебаковага і гарманічнага развіцця, падкрэсліваюць яго высокі гуманістычны патэнцы-ял у процівагу голаму практыцызму, які ушчамляе паўнацэннае фарміраванне чалавека.
Таму, калі кіравацца старажытнакітайскім правілам «залатой сярэдзіны», адважымся сфармуляваць наша мэтапакладанне наступным чынам.
Па-першае, усебаковае і гарманічнае развіццё асобы трэба было б лічыць не мэтаю, а ідэалам выхавання, які ў канкрэтных умовах розных напрамкаў і ўзроўняў адукацыі, кантынгенту выхаванцаў і тыпу адукацыйна-выхаваўчых устаноў, рэгіянальных і рэлігійна-этнічных умоў увасабляецца ў канкрэтных мэтах.
9
Па-другое, неабходна пераасэнсаваць само паняцце ўсебаковага і гарманічнага развіцця асобы, адкінуўшы яго камуністычную зашоранасць. Пры гэтым усебаковаму развіццю неабходна вярнуць яго спрадвечнае зна-чэнне цэласнага развіцця ўсіх здольнасцей, закладзеных у чалавека прыродай у выглядзе задаткаў. А пад гарманічнасцю развіцця сёння важна разумець не столькі гарманічныя суадносіны разумовых, фізічных, ма-ральных і іншых якасцей асобы, колькі гарманічнае спалучэнне асабістых патрэб і грамадскіх патрабаванняў, індывідуальных і сацыяльных каштоўнасцей, таму што ў савецкі час панавання партыйна-дзяржаўных інтарэсаў на гарманічныя суадносіны асабістага і грамадскага асабліва не звярталі ўвагі. Новае разумение гарманічнасці абараняе ўсебаковае развіццё асобы ад насілля і надае яму сапраўды гуманістычны характар, павышае ролю самаактуалізацыі, самаўдасканалення або самавыхавання асобы ў адпаведнасці з чаканнямі грамадства.
Менавіта ў такім разуменні ідэя ўсебаковага і гарманічнага развіцця асобы можа быць узята ў якасці ідэала выхавання дзяцей і моладзі ў нашай краіне. Тым самым ў пэўнай ступені пераадольваецца разрыў паміж не-абходнасцю захавання традыцый і пошуку інавацый ва ўмовах сучаснага беларускага грамадства. Як адзначаў адзін з заснавальнікаў філасофскай герменеўтыкі Г.Г. Гадамер, сапраўдныя адносіны да традыцыі гэта не адмаўленне і не апалагетыка, а «дыстанцыяванне». Toe ж самае можна сказаць і ў адносінах да інавацый, якія не павінны без аглядкі як прымацца, так і адхіляцца. Напрыклад, рынкавыя каштоўнасці (канкурэнтаздоль-насць, поспех, прадпрымальнасць і г. д.), якія прапануюцца ў нас у якасці сацыяльна-педагагічных арыенціраў, вядома ж могуць быць трансфармаваны ў педагагічныя мэты, але даволі памяркоўна і асцярожна. Папярэд-жаннем тут можа служыць заўвага доктара культуралогіі, старэйшага навуковага супрацоўніка інстытута параўнальнай паліталогіі РАН А.П. Давыдава: «Рыночные критерии нравственности в России не завоевали ключевых позиций в массовом сознании даже в начале XXI века. Они и сегодня в основном освистываются и предаются анафеме ____ Чем выше честная прибыль, тем нравственнее - это дико и невероятно слышать рус-
скому уху и сегодня, и ограничение «честная» не спасает, потому что высокая прибыль в русском сознании не может быть честной по определению» [6, с.272]. Зразумела, рускі менталітэт ад беларускага адрозніваецца, асабліва ў нашых заходніх рэгіёнах. I тым не менш, як падкрэслівае наш Прэзідэнт, «ярко выраженный индивидуализм, бездуховность, готовность жить в постоянной гонке за наживой - все это глубоко чуждо русским, восточно-славянскому менталитету в целом» [1].
Не менш важнай праблемай педагагічнага мэтапакладання з'яўляецца падзел арыентацый на агульначалавечыя і нацыянальныя каштоўнасці. «Сложность проблемы, - падкрэслівае акадэмік Б.С. Гершунскі, - заключается в том, чтобы в поисках инвариантов формируемых личностно и общественно значимых качеств личности и их общечеловеческих эквивалентов не подавлять специфику ментальных характеристик, обусловленных национальноэтническими, культурно-историческими, религиозно-философскими различиями сответствующих человеческих общностей. В противном случае в сферу образования может быть внесена органически противопоказанная ей односторонняя унитарность, своего рода «образовательный шовинизм», неизбежно реанимирующий единообразие образовательных учреждений и ведущий, в конечном итоге, к авторитарным методам управления образованием. Столь же опасен и «образовательный национализм», когда в угоду ложно понимаемому патриотизму неумеренно «выпячиваются» сугубо национальные ценности и приоритеты в надежде на их уникальную самодостаточность. Разумная гармония дифференциации и интеграции целей образования, как и во многих других случаях, - единственно надежный путь поисков новых философских доктрин образовательной деятельности» [7, с. 142].
У гэтым сэнсе ў беларускім грамадстве ў вобласці каштоўнасных арыентацый існуе пэўная дысгармонія. Ва ўмовах шматвяковага дамінавання калі польскіх, а больш рускіх культурных каштоўнасцей, белару-ская нацыянальная культура не магла паслядоўна і гарманічна развівацца. Дысгарманічная спадчына такіх культурна-гістарычных дэфармацый праяўляецца і сёння. Гэта асабліва бачна на прыкладзе выкарыстання мовы карэннага этнасу, менавіта беларускай мовы, як у дзяржаўных справах, так і ў прыватным жыцці. Таму для далейшай гарманізацыі міжнацыянальна-культурных арыентацый неабходна і адпаведная карэкціроўка мэтаў выхавання.
У сувязі з гэтым асаблівай увагі заслугоўваюць вывады і прапановы, якія ўтрымліваюцца ў адным з праектаў канцэпцыі нацыянальнай школы Беларусі, аўтары якога ў якасці прынцыповых лічаць тры акалічнасці нацыянальна-культурнага выхавання.
Па-першае, для мінімізацыі феномена «нацыянальнага эгаізму», зняцця псіхалагічнага комплексу «свае-чужыя» важна сфармаваць у дзяцей прыняцце агульначалавечых нормаў маралі, разумение таго, што няма дрэнных народаў, што ўзаемнае ўзбагачэнне і дыялог значна больш прадуктыўныя, чым узаемная ізаляцыя, што прыналежнасць да пэўнай нацыі не з'яўляецца найважнейшай прыкметай, якая вызначае месца чалавека ў грамадстве.
Па-другое, агульначалавечае і нацыянальнае не павінны супрацьпастаўляцца; агульначалавечыя правы і каштоўнасці служаць рэгулятарамі, крытэрыямі ў справе ўзгадненя разнастайных праграм нацыянальна-культурнага будаўніцтва.
Па-трэцяе, у сувязі з тым, што сучасная форма нацыянальнай культуры Беларусі складаецца на нашых вачах, станаўляльнае значэнне набывае дзейнасць дзяцей і настаўнікаў, скіраваная не проста на аднаўленне,
10
адраджэнне роднай культурнай традыцыі, а на будаўніцтва ўласнага нацыянальнага дому [8, с. 111]. I вельмі добра, што амаль усе гэтыя прынцыпы знайшлі сваё адлюстраванне ў Канцэпцыі выхавання дзяцей і моладзі ў Рэспубліцы Беларусь, адобранай пастановай калегіі Міністэрства адукацыі [9].
Важна таксама тое, што аксіялагічны падыход у поўнай меры рэалізаваны пры распрацоўцы «Программы воспитания детей и учащейся молодежи в Республике Беларусь», зацверджанай Міністэрствам адукацыі ў 2000 годзе і заяўленай як «первый национальный документ, задающий ориентиры практике воспитания в новом тысячелетии» [10]. Больш тага, калектыву аўтараў пад кіраўніцтвам Л.Н. Ціханава, 1.1. Цыркуна і M.I. Латыша ўдалося спецыяльна вылучыць асноўныя культурныя каштоўнасці па ўсіх напрамках выхавання ў якасці арыенціраў для практычных работнікаў. Пры гэтым трэба адзначыць, што многія сааўтары дадзенай праграмы прытрымліваліся культурнага кансерватызму (у добрым сэнсе гэтага слова) як аднаго з варыянтаў аксіялагічнага падыходу. Кансерватызму ў тым сэнсе, што не справа школы ўзначальваць пераўтваральныя рухі, яе справа - адстойваць ясныя, вызначаныя стабільныя каштоўнасці. Менавіта таму традыцыйныя каштоўнасці ў праграме перавагаюць над інавацыйнымі, і амаль поўнасцю адсутнічаюць ліберальна-дэмакратычныя, ў тым ліку і рынкавыя, каштоўнасці. Між тым рысы лібералізму (уменне і жаданне карыстацца сваімі правамі, свабода выбару ва ўмовах адноснага аксіялагічнага плюралізму, імкненне да поспеху, прадпрымальнасць, канкурэнтаздольнасць і гэтак далей), хаця і ў меньшай ступені, але павінны прысутнічаць і ў нас. I гэта за-кладзена ў аснову афіцыйнай ідэалогіі сучаснай беларускай дзяржавы. «Думаю, ничего плохого нет в жесткой конкуренции. Все равно мир в этом развивается, конкуренция порождает высочайшие образцы творчества и результатов труда», - заяўляе кіраўнік нашай дзяржавы [1].
Неабходнасць больш поўнага ўліку ў выхаваўчай рабоце інавацыйных каштоўнасцей дыктуецца і змя-неннем духоўна-маральнага свету моладзі пад уздзеяннем рэальных працэсаў развіцця сацыяльнай сітуацыі. Як паказваюць вынікі сацыялагічных даследаванняў, праведзеных сярод розных катэгорый навучэнцаў на-шай рэспублікі, «в последнее время принижены идейно-нравственные установки личности, уменьшился эмоционально-нравственный максимализм, связанный с неприятием антисоциальных проявлений в общественной жизни, притупились коллективистские начала и принципы общежития, обострились проблемы общечеловеческих духовно-нравственных ценностей. Возросла потребность личности в признании ее достоинства, прав и свобод, в том числе права на собственный выбор жизненного пути, самореализацию, самосовершенствование; терпимость к инакомыслящим и ведущим рискованный образ жизни стала нормой; знания, направленные на повышение профессионализма и деловых качеств индивида, стали восприниматься как выгодный капитал» [10, с. 37-38].
ВЫВАДЫ
Як сведчаць рэзультаты даследаванняў, сацыяльная трансфармацыя і чаканні грамадства, а таксама рэаль-ныя працэсы сацыялізацыі моладзі ў нашай краіне патрабуюць адэкватнага рэагавання шляхам удакладнення мэтаў і задач выхавання. Мяркуецца, што адным з крокаў на гэтым шляху магло б стаць удакладненне структуры мэтапакладання ў дзяржаўнай канцэпцыі выхавання дзяцей і навучэнцаў, пра якую гаварылася вышэй.
Па-першае, ў якасці канцэптуальных арыенціраў працэсу выхавання можна пабудаваць іерархію ідэалаў, мэтаў і задач выхавання. У якасці ідэала выхавання, безумоўна, можна вызначыць усебакова і гарманічна развітую асобу ў новым яе разуменні. Разумнасць арыентацыі на ідэал усебакова і гарманічна развітай асобы пацвярджаецца і сусветнай інавацыйнай практыкай у галіне адуацыі. Напрыклад, вальдорфская педагогіка, якая стала прыкметным рухам у Германіі, Швейцарыі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Галандыі, Аўстрыі, Англіі і ЗША, сцвярджае: школа не павінна ставіць перад сабой іншых задач акрамя найбольш поўнага раскрыцця за-кладзеных ў чалавеке задаткаў. Асноўным паняццем такога педагагічнага працэссу і арыенцірам работы школы лічыцца паняцце «целостности», «намерение дать образование всему человеку, его мышлению, чувству, воле или, иными словами, его голове, сердцу и рукам» [12, с. 155]. Тая ж ідэя, ў якасці аднаго з арыенціраў выхавання, закладзена і ў канвенцыі ААН аб правах дзіцяці. Тэты гуманістычны дакумент, падпісаны нашай дзяржавай у 1990 годзе, абвяшчае: дзяржавы-ўдзельнікі пагаджаюцца ў тым, што адукацыя дзіцяці павінна быць накіравана на развіццё асобы, талентаў, разумовых і фізічных здольнасцей «в их самом полном объеме» [13, артыкул 29].
Па-другое, мэта выхавання, вызначаная ў Канцэпцыі выхавання дзяцей і моладзі як «формирование социально, духовно и морально зрелой творческой личности, субъекта своей жизнедеятельности», з'яўляецца няпоўнай. Напрыклад, тут адсутнічае фізічнае развіццё асобы. А між тым, на самым высокім дзяржаўным узроўні падкрэсліваецца: «Жизнь и здоровье наших людей должны стать приоритетными ценностями в общественном сознании, в стратегии и тактике государственной социально-экономической политики» [1].
Увогуле, як пісаў А.С.Макаранка, «попытки воплотить выражение цели воспитания в короткой формуле доказывают только полный отрыв от всякой практики, от всякого дела» [14, с. 169]. Мэта, сапраўды, павінна быць разгорнутай, зразумелай, канкрэтнай і тэхналагічнай. Хутчэй за ўсё гэта павінна быць не адна, а некалькі
11
мэтаў. Галоўнае, каб яны не супярэчылі, а ўзаемна дапаўнялі адна другую і найбольш поўна раскрывалі ідэал выхавання. I на гэтую ролю мэтаў цалкам падыходзяць арыенціры выхавання, якія сфармуляваны ў Канцэпцыі выхавання дзяцей і моладзі ў Рэепубліцы Беларусь пад выглядам задач «нравственного развития личности, формирования патриотизма и гражданственности, трудовых и жизненных навыков, здорового образа жизни» і гэтак далей.
Па-трэцяе, у якасці задачы выхавання можна прапанаваць фарміраванне «базовых компонентов культуры личности», выкладзеных ў разделе «Содержание воспитания» вышэйпамянёнай Канцэпцыі. Гэта фарміраванне маральна-этычнай, нацыянальнай, грамядзянскай, псіхалагічнай, гендэрнай, эстэтычнай, экалагічнай і другіх відаў культуры асобы. Пры гэтым павінна быць зразумелым, што перад рознымі грамадскімі, дзяржаўнымі, групавымі і індывідуальнымі суб'ектамі выхаваня могуць стаяць свае спецыфічныя задачы.
ЛІТАРАТУРА
1. Лукашенко, А.Г. Сильная и процветающая Беларусь должна иметь прочный идеологический фундамент / А.Г. Лукашенко // Настаўніцкая газета. - 28.03.2003 г.
2. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 года (са змяненнямі і дапаўненнямі). - Мінск, 2002. - 94 с.
3. Новейший философский словарь: 2-е изд., перераб. и дополн. -Минск: Интерпрессервис, 2001. - 1280 с.
4. Гусинский, Э.Н. Введение в философию образования / Э.Н. Гусинский, Ю.И. Турчанинова. М.: Логос, 2001. -224 с.
5. Грымаць, А.Л. Фарміраванне маральных ідэалаў школьнікаў: манаграфія / А.Л. Грымаць. - Мінск: Геомант, 2000. 237 с.
6. Давыдов, А.П. Социокультурные основания модернизации религиозного сознания / А.П. Давыдов // Мир психологии. - 2003. - №2. - С. 259-278.
7. Гершунский, Б.С. Менталитет и образование / Б.С. Гершунский. - М.: Институт практической психологии, 1996. -128 с.
8. Канцэпцыя нацыянальнай школы Беларусі: праект // Адукацыя і выхаванне. - 1995. - №10. - С.89-126.
9. Концепция воспитания детей и учащейся молодежи в Республике Беларусь // Настаўніцкая газета. - 22.02.2000 г.
10. Программа воспитания детей и учащейся молодежи в Республике Беларусь // Праблемы выхавання. - 2001. - №4. -С. 4-128.
11. Лаптенок, С.Д. Духовно-нравственный мир учащейся молодежи / С.Д. Лаптенок. - Минск: Амалфея, 2001. -176 с.
12. Загвоздкин, В.К. О вальдорфской педагогике и ее критиках / В.К. Загвоздкин //Человек. - 1998. - №1. - С. 89-94.
13. Конвенция ООН о правах ребенка // Настаўніцкая газета. - 8.04.1999 г.
14. Макаренко, А.С. Педагогические сочинения в 8-ми т. / А.С. Макаренко. - Т.1. - М.: Педагогика, 1983. - 366 с.
THE VALUABLE APPROACH ТО THE EDUCATION IN THE CONDITIONS OF MODERN BELARUSIAN SOCIETY
G.F. VECHORKO Summary
Sociocultural situation of valuable orientations and goal-setting experience in the upbringing process have been analysed in the article. On the basis of the conclusions made, measures for more precise definition of students upbringing goals and tasks in the Republic of Belarus have been suggested.
Паступіў ў рэдакцыю 20 лютага 2008 г.