Научная статья на тему 'УТОПІЯ І НАВУКОВАЯ ФАНТАСТЫКА: ЖАНРАВЫЯ АСАБЛІВАСЦІ'

УТОПІЯ І НАВУКОВАЯ ФАНТАСТЫКА: ЖАНРАВЫЯ АСАБЛІВАСЦІ Текст научной статьи по специальности «Языкознание и литературоведение»

CC BY
41
6
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
УТОПіЯ / НАВУКОВАЯ ФАНТАСТЫКА / ФАНТАСТЫЧНАЕ / ЖАНР / ГіСТАРЫЧНАЯ ПАЭТЫКА

Аннотация научной статьи по языкознанию и литературоведению, автор научной работы — Шамякіна М.В.

У рабоце разглядаюцца суадносіны жанраў утопіі і навуковай фантастыкі ў сучаснай літаратуры. Закранаецца пытанне паходжання названых жанраў, а таксама іх назваў. Асаблівая ўвага надаецца гістарычнаму аспекту фарміравання навуковай фантастыкі і ўзаемадзеянню яе з больш старажытным літаратурным жанрам - утопіяй. Паказана, як утопія паступова трансфармуецца і робіцца паджанрам навуковай фантастыкі.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

UTOPIA AND SCIENCE FICTION: GENRE FEATURES

The paper considers the correlation between the utopia and science fiction genres in modern literature. The history of the origin of both genres and their names is touched upon. Special attention is paid to the historical aspect of the formation of science fiction and its interaction with the more ancient literary genre - utopia. It shows how utopia is gradually transformed and becomes a subgenre of science fiction.

Текст научной работы на тему «УТОПІЯ І НАВУКОВАЯ ФАНТАСТЫКА: ЖАНРАВЫЯ АСАБЛІВАСЦІ»

УДК 82-313.2

М. В. Шамякша

Кандыдат фшалапчных навук, дацэнт кафедры сацыяльна-гумаштарных дысцыплш, ДУА «1нстытут паграшчнай службы Рэспублт Беларусь», г. Мшск, Рэспублша Беларусь

УТОП1Я I НАВУКОВАЯ ФАНТАСТЫКА: ЖАНРАВЫЯ АСАБЛ1ВАСЦ1

У рабоце разглядаюцца суадносгны жанрау утопп I навуковай фантастык у сучаснай л1таратуры. Закранаецца пытанне паходжання названых жанрау, а таксама 1х назвау. Асаблгвая увага надаецца ггстарычнаму аспекту фарм1равання навуковай фантастыю I узаемадзеянню яе з больш старажытным лгтаратурным жанрам - утотяй. Паказана, як утотя паступова трансфармуецца I робщца паджанрам навуковай фантастыю.

Ключавыя словы: утотя, навуковая фантастыка, фантастычнае, жанр, гютарычная паэтыка.

Уводзшы

Утотя спарадзша цэлы шэраг мастацшх 1 культурных з'яу, аказала уплыу на фарм1раванне грамадска-пал1тычнай думш розных эпох 1, нарэшце, стала родапачынальнщай новага метажанра -навуковай фантастыш. Таму вывучэнне яе падаецца актуальным 1 запатрабаваным на сённяшшм этапе разв1цця соцыуму. Узаемадзеянне пам1ж навуковай фантастыкай 1 утотяй патрабуе дадатковага вывучэння, што 1 з'яуляецца тэмай дадзенай працы.

Даследаванне выканана у галше тэарэтычнага л1таратуразнауства. Яго мэта - анал1з некаторых фармальна-змястоуных рыс утопи, разгляд ¡х паступовай трансфармацьи, а таксама высвятленне стасункау утопи 1 навуковай фантастыш. Даследаванне сканцэнтраванае на вырашэнт дзвюх задач:

- прасачыць пстарычную дынамшу жанра утопи ад узшкнення да сённяшняга бытавання у якаст паджанра навуковай фантастыкц

- выявщь агульныя 1 адрозныя рысы утопи 1 навуковай фантастыш у адпаведнаст з клашфжацыяй характэрных рыс утопи, якую прапанавау Ф. Ашса у сваёй праграмнай працы «Рэканструкцыя утопи» [1].

Метады i метадалогiя даследавання

Дзеля дасягнення пастауленай мэты прымяняецца параунальна-гктарычны метад. Метадалогiя даследавання рэал1зуецца праз супастауленне асобных творау жанру утопи, створаных у розныя пстарычныя перыяды, а таксама прыкладау навукова-фантастычных творау ХХ-ХХ1 стст. дзеля выяулення 1х агульных 1 адметных асабл1васцяу.

Метадалапчна артыкул абатраецца на тэарэтычныя палажэнш прац вядомых вучоных. У першую чаргу - аутарытэтнага даследчыка утопи Фердынанда Аiнса, як выяв1у шэраг рыс, што вылучаюць утотю сярод шшых л1таратурных жанрау, надаюць ёй мастацкую 1 змястоуную адметнасць [1].

На пэуным пстарычным этапе утатзм як сацыяльна-пс1халапчная з'ява выходзщь далёка за межы лггаратурнага увасаблення свету. Для таго, каб прашюстраваць значнасць уяуленняу пра щэальнае грамадства не тольш у мастацшм, але 1 у пал1талапчным, сацыялапчным, пал1тычным ракурсах, мы звяртаемся да працы Карла Манхейма «1дэалопя 1 утотя» [5].

Яшчэ адзш аспект нашага даследавання - фарм1раванне жанру навуковай фантастыш паралельна у рускамоуным 1 англамоуным дыскурсах. Апошш ярка прашюстраваны у кшзе л1таратуразнауцы, крытыка 1 шсьменшка Адама Робертса «Псторыя навуковай фантастыш» [4].

Крынщай натхнення 1 метадалапчным базюам дадзенага артыкула стала спадчына знанай брытанскай даследчыцы Фрэнсiс Йейтс, якая заклала падмурак надзвычай перспектыунай навуковай галшы - псторьи щэй [2].

© Шамякша М. В., 2021

Вышк даследавання i ix абмеркаванне

Жанр yTonii атрымау сваю назву ад аднайменнага твора Томаса Мора. Думаецца, невыпадкова. Акрамя эфектнасщ i запамiнальнасцi загалоука гэты раман прадвызначыу мно™ рысы, яшя сустракаюцца у пазнейшых творах названага жанру. Знакам^ы лацiнаамерыканскi даследчык лтаратуры Фердынанда Аiнса разгледзеу i сютэматызавау гэтыя рысы у сваёй клашчнай рабоце «Рэканструкцыя утопи». Пазначым асобныя з ix:

прасторавая iзаляванасць;

пазачасавасць, адсутнасць зменау;

свядомае абмежаванне кантактау з iншымi сyпольнасцямi людзей;

рэгламентацыя, аднастайнасць жыцця;

yрбанiзм [1].

У Томаса Мора юнавала шмат паслядоушкау, i утотя як жанр развiвалася даволi актыуна у эпоху Адраджэння i Барока. Элементы Утопii на сэнсавым цi фармальным yзроУнi можна адшукаць у шэрагу творау, вядомых i сёння. Напрыклад, «Горад Сонца» Тамаза Кампанэлы з'яуляецца у 1602 годзе, «Новая Атлантыда» Фрэнсiса Бэкана у 1627 г. Некалькi раманау, яшя можна аднесцi да жанру утопи, натсау Сiрано дэ Бержэрак: «1ншы свет, цi дзяржавы i iмперыi Месяца» (1657 г.), «Дзяржавы i iмперыi Сонца» (1662 г.). Вышэй прыгаданыя рысы Утопiй, вызначаныя Ф. Аiнса, сустракаюцца i у такix знакамiтыx творах, як «Падарожжа Гyлiвера» Джанатана Свiфта (1726 г.): цывшзацыя гyiнгмау, разумных коней, уяуляе сабой прыклад iдэальнага грамадства, а таксама у рамане Франсуа Рабле «Гарганцюа i Пантагруэль» (1533-1564), прынамс у апiсаннi Тэлемскага абацтва.

Аднак найбольш цiкавымi падаюцца Утопii, аутары якix былi мiстыкамi i акультысташ. Гэта такiя творы, як «Reipublicae Christianopolitanae descriptio» («Апiсанне рэспyблiкi Хрысщянапальскай») (1619 г.) 1агана Валянцiна Андрэа, якога лiчаць таксама стваральнiкам аднаго з самых загадкавых акультных творау - «Хiмiчнага шлюбу» (1616 г.). Ён жа, верагодна, стау стваральшкам таемнага ордэна розэнкрэйцарау. Вядомы сярэднявечны мiстык Райманд Лyлiй напiсау, акрамя акультных трактатау, i утапiчнyю «Кшгу пра Бланкенэра» (1275 г.). Гэта утотя з элементамi iдылii - атсанне шчаслiвага жыцця на фоне прыроднага ландшафту [2]. Нават Тамаза Кампанэла, акрамя сусветна вядомай утопи «Горад Сонца» (1602 г.), стварыу вядомую толькi у абмежаваных колах працу «Аб сyтнасцi рэчау i аб магii».

У названых творах «часам сустракаюцца пасажы яуна памылковыя цi такiя, якiя цяжка патлумачыць з пункту гледжання сучаснай навyкi, аднак вщавочна, што саш аутары мыслiлi ix цалкам рацыянальнымi i пазбауленымi элементу звышнатуральнага» [3, с. 107].

Выразная рацыянальнасць, iмкненне пабудаваць мастацкi свет, якi можна патлумачыць з пункту гледжання навую, - адметная рыса Утопiй. Да таго ж творы такога кшталту атсваюць грамадства, уладкаванае паводле перадавых навуковых канцэпцый, у якiм вялшае месца займаюць тэxнiка i тэхналоги, гyманiтарныя i прыродазнаучыя веды. Такое iмкненне да рацыянальнасцi, навyковасцi ад утопи пазней запазычыць навукова-фантастычная лтаратура.

Калi класiчная утотя - гэта жанр, уласщвы Адраджэнню i Барока, то навуковая фантастыка Узнiкае недзе у канцы Х1Х ст. i развiваецца па сённяшнi дзень.

Дзе ж пачатак навуковай фантастыш як жанра? Спачатку узшк тэрмiн «фантастычнае». Адбылося гэта у першых дзесящгоддзях Х1Х ст. дзякуючы французскаму рамантыку Шарлю Надзье (1780-1884), якi натсау працу «Аб фантастычным у л^аратуры». Фантастычны элемент наогул характэрны для лтаратуры рамантызму, але ён блiжэй да сучаснай мiстычнай лiтаратyры (кшталту Эн Райс) i фэнтэзi, а не да навуковай фантастыки

Непасрэдна сам тэрмш «навуковая фантастыка» (па-руску, па-беларуску) щ «science fiction» (у англамоуным дыскурсе) у розных мовах узшкае незалежна адзiн ад аднаго, але прыблiзна адначасова.

У выпадку з рускамоуным варыянтам мы ведаем дакладную дату i абставiны яго узткнення -гэта 1914 год, публшацыя у часопiсе «Прырода i людзЬк «Навукова-фантастычным» было названа апавяданне слыннага, любiмага многiмi настyпнымi пакаленнямi папулярызатара навyкi Якава Перальмана «Снеданне на бязважкай кyxнi». Сам Якау Перальман патлумачыу такi выбар жанравага азначэння свайго твора тым, што Жуль Верн называу свае творы «навуковыми>, а Герберт Уэлс -«фантастычнымЬ>. Са спалучэння двух паняццяу i фармiрyецца новы тэрмiн, як1 настольш адпавядау сутнасц1 жанру, што выкарыстоуваецца да нашага часу. У англамоуным дыскурсе з'яуленне тэрмiна «science fiction» звязана з дзейнасцю Хьюга Генсбека. Ён, у сваю чаргу, ахарактарызавау дадзеным словазлучэннем творчасць ужо узгаданых Жуля Верна i Герберта Уэлса, прауда, дадау да ix яшчэ i Эдгара По [4].

Цяпер тыя рысы, яшя мы перал1чыл1 у якасщ характарыстык утопй, пераасэнсоуваюцца у навуковай фантастыцы. Пры гэтым захоуваецца нязменнай галоуная агульная рыса - 1мкненне да рацыянальнасщ, да навуковага спасщжэння свету.

Сярод прыкмет клашчных утопш Ф. Ашса называе прасторавую iзаляванасць, абмежаванне кантактау з iншымi кра1пам1 i пазачасавасць. Сапрауды, дзеянне утопш часта разгортваецца на востраве цi у аазюе пасярод пустынi. Або - на Месяцы, як у рамане Срано дэ Бержэрака. Пры гэтым «у клаачнай утопи знешнеэканам1чныя сувязi зведзены да мiнiмуму. Большасць утатчных праектау выступае за самадастатковую гаспадарку i не прымаюць гандлёвых сувязей i узаемазалежнасщ, бо яны нiбыта спараджаюць грамадскiя праблемы» [1, с. 23].

Пазней у навукова-фантастычных творах ХХ ст. дзеянне таксама нярэдка разгортваецца у прасторава iзаляваных лакацыях - на шшых планетах («Аэл^а» А. Талстога, «Гадзiна быка» 1вана Яфрэмава, «Заселены вострау» А. i Б. Стругацшх), нават на схаваных ад астатняга свету астравах («Дзецi сшяга фламiнга» У. Крапiвiна). Большасць гэтых творау не з'яуляецца утотям^ бо людзi ужо пераасэнсавалi многiя грамадсшя з'явы, i адарванасць ад астатняга свету больш не разглядаецца як нешта станоучае. Так, выбiтны фшосаф ХХ стагоддзя, аутар тэрмiна «адкрытае грамадства» Карл Попер звяртау увагу на тое, што у большасщ Утопiй прасочваецца выразная тэндэнцыя да дэспатызму, гвалту i рэпрэсiй супраць усялякага вальнадумства. Пра тое ж кажа i Фердынанда Аiнса: «Кшга Томаса Мора стала родапачынальнщай утопш свабоды, «Горад Сонца» Кампанэлы спарадзiу утопii парадку. Сфармiравалiся дзве супрацьлеглыя тэндэнцыi у рэчышчы жанру: утопй, яшя узнауляюць «¿дэальны стан чалавека» (яны узыходзяць да народнай i рэвалюцыйнай традыцыи), i Утопii, у яшх ствараецца вобраз «iдэальнага грамадзянша Дзяржавы» (яны устанаулiваюць той щ iншы парадак i маюць тэндэнцыю да дагматызму, нават таталiтарызму)» [1, с. 28].

У якасщ пераасэнсавання гэтага матыву можна прывесцi раман «Заселены вострау» А. i Б. Стругацшх. Галоуны герой родам паходзiць з утапiчнага свету (у дадзеным выпадку гэта «утотя свабоды»), у яш ператварылася наша Зямля. У той жа час жыхары планеты Саркаш, куды ён патрату, будуюць сваю Утопiю - «утотю парадку», у якой кантралююцца не только дзеяннi людзей, а нават думш i эмоцыi.

Яшчэ адна асаблiвасць утапiчнага топасу - урбанiзм. У барочныя часы, акрамя утопiй, дзе дзеянне адбываецца на фоне пераробленых чалавекам ландшафтау (у гарадах, iншых паселшчах, рознага кшталту штучных збудаваннях i iнш.) ёсць яшчэ щыли - творы, дзе бесклапотнае жыццё персанажау працякае на улонт некранутай чалавекам прыроды. Менавiта горад сiмвалiзуе прастору, рацыянальна аргатзаваную у адпаведнасщ з пэуным разлiкам. Гэта прырода, палепшаная чалавекам, прасякнутая культурай, i яна супрацьпастауляецца стыхiйнасцi дзiкай прыроды (прыроды iдылiй).

Мiстыкi-утапiсты надавалi выключнае значэнне геаметрыi гарадской прасторы, рацыянальнасщ i иметрьи плану, а таксама сiмвалiчнаму значэнню асобных пабудоу щ цэлых ансамбляу. Даследчыца гiсторыi дай Фрэнсю Йейтс узгадвае, як Кампанэла у пачатку XVII стагоддзя сцвярджау, што можа «пабудаваць горад таим дзiуным чынам, што, толькi гледзячы на яго, можна засвоiць усе навуш» [2, с. 250]. Гармошя грамадства зрокава выражалася у гарматчным размеркавант на гарадсшм плане вулщ, плошчау i кварталау, а iх иметрыя адлюстроувала стабiльнасць i нязменнасць (яшчэ адна рыса утопii па Ф. Ашса).

Зразумела, гарады утопш павiнны былi выглядаць куды больш упарадкаваным^ рацыянальна аргашзаваным^ чым звычайныя гарады, яшя узткаюць i растуць стыхшна. «Не дзiва, - тша Ф. Ашса, -што, пачынаючы з 1516 года, калi поспех кшп Томаса Мора паклау пачатак развiццю жанра, усялякая карцiна утопи не абыходзщца без плана горада» [1, с. 26].

У той жа час сучасная навуковая фантастыка iмкнецца пашырыць межы засвоенай чалавекам прасторы - праз асваенне космасу, глыбшяу ашяна цi праз стварэнне вiртуальнай рэальнасцi. I свет, у яшм адбываецца дзеянне ташх творау, зушм не выглядае як месца дзеяння Утопiй, упарадкаваным i застылым. Так, свет клаичнай савецкай утопи «Поудзень. ХХ11 стагоддзе» А. i Б. Стругацких зауважна мяняецца з цягам часу, адны тэхналогii узшкаюць, другiя старэюць i сыходзяць. Яшчэ выразней такiя перамены вiдавочныя у цыкле тых жа аутарау, яш складаецца з раманау: «Краiна барвовых хмар» (1959 г.), «Шлях на Амальтэю» (1960 г.), «Стажоры» (1962 г.), «Драпежныя рэчы стагоддзя» (1965 г.).

Наогул, савецкая утотя - гэта у першую чаргу прагрэс. Нярэдка iмкненне змятць навакольную рэчаюнасць, палпычны лад цi саму прыроду з'яуляецца рухавiком сюжэту таюх творау. У прынцыпе i сацыёлаг ХХ стагоддзя Карл Мангейм у сваёй кшзе «1дэалопя i утопiя» (1929 г.) разглядае утотю як заклт да зменау, пошук рацыянальных шляхоу паляпшэння жыцця людзей. Утопii тут супрацьпастауляецца щэалопя, накiраваная на кансервацыю iснуючага парадку i супрацьстаянне усяляшм пераменам [5, с. 7].

Змена грамадска-пал1тычнага ладу робщца мэтай герояу ташх клаичных творау савецкай фантастыш, як «Аэл1та» Аляксея Талстога 1 «Прадавец паветра» Аляксандра Бяляева. Прыроду мяняюць геро1 культавага савецкага ф1льма «Праз церт да зор» (1980 г., рэжысёр Рычард Вштарау), дзе вышкам дзейнасщ герояу з'яуляецца ш больш ш менш поунае тэрафарм1раванне планеты.

Будзе няправшьным сцвярджаць, што гэта рыса тольк савецкай фантастыш. Напрыклад, у далёка не утатчным рамане «Дзюна» Фрэнка Герберта (1963-1965 гг.) марай [ вышкам дзейнасщ галоунага героя таксама становщца поуная змена воблжу планеты Аракю, узвядзенне на ёй новых гарадоу, стварэнне новага грамадства I урэшце рэшт - новай цывЫзацьп. Але у Ф. Герберта у аснове сюжэту ляжыць 1мкненне герояу да улады, а не да паляпшэння свету.

Часта бывае I так, што месца дзеяння сучасных фантастычных творау - штучныя структуры, яшя растуць стыхшна, хаатычна. Яны пазбауленыя плану. Дзякуючы творам Ушьяма Пбсана такое месца дзеяння сталася канонам для жанра шберпанк. У яго творах напаузруйнаваны мост ператвараецца у жылы квартал (трылопя "Мост" 1993-1999 гг.). Жыхары у працэсе прыбудоу I рамонтау поунасцю змяняюць абл1чча арбгтальных станцый, як у рамане «Нейрамант» (1984 г.), а таксама у апавяданш «Чырвоная зорка, арбгта з1мы» (1983 г., у суаутарстве з Брусам Сцерлшгам). Тым жа шляхам щзе Рычард Морган, аутар рамана «В1дазменены вуглярод» (2002 г.) [ услед за 1м -стваральшш экрашзацыи названага рамана (2018 г., Ларэта Калагрыдзю).

Прыведзеныя вышэй прыклады шюструюць таксама I адсутнасць пазачасовасцi, так характэрнай для утопи. Фердынанда Ашса ашсвае пазачасовасць так: «У клас1чнай утопи няма ш мшулага, ш будучыш, бо у 1х развщцё немагчымае. Як тольш утошя рэал1завана, пачынаецца царства вечнай сучаснасщ, статычнага часу, характэрнага для ус1х райсюх мрояу, [ таму невядома, кал1 I як адбылюя тыя змены, што спарадзш утотю» [1, с. 24].

Таму клаичнай утопи быу наканаваны нядоуп лёс - у раманах Св1фта, Рабле, нават дэ Бержэрака мы знаходз1м тольш матывы [ асобныя фармальныя элементы утопш. У свеце, пазбауленым усялякай недасканаласщ, а таму статычным, немагчымым1 робяцца мнопя в1ды канфлшту - [ адпаведна абмяжоуваюцца I магчымасщ пабудовы сюжэту. I сапрауды - клас1чныя утопи зус1м не могуць пахвалщца захапляльным1 сюжэтамь

Першыя утопи размяшчаюцца у недасягальным для чытача месцы, а не у будучыш, як у сучасных навукова-фантастычных творах. Фердынанда Ашса узгадвае дзве рантя утопи, дзеянне яшх адбываецца у будучыш. Гэта «Базшяда» (1753 г.) { «Кодэкс прыроды» (1755 г.) Марэл1 [1, с. 43]. Яны створаны у сярэдзше XVIII стагоддзя.

«Перанясенне дзеяння з недасягальнага месца у недасягальны час адыграла выключна важную ролю у развщщ утопи, а пасля [ навуковай фантастыю. З гэтага моманту утошя перастае быць аб'ектам вопыту, да якога можна хаця б тэарэтычна дакрануцца - у выпадку адкрыцця падобнага мацерыка, щ неажыццяв1май марай, кал1 прызнаць, што атсанага месца не юнуе. Цяпер щэальнае грамадства робщца магчымай мэтай, яго нельга знайсщ, але можна пабудаваць» [3, с. 108].

Да таго ж творы, дзеянне яшх аднесена у будучыню, стал1 пляцоукай для больш вольнага творчага выяулення шсьменшкау. Ашсанне сацыяльнай, пал1тычнай аргашзацыи грамадства перастае быць ¡х галоунай тэмай. Цяпер грамадства з рысам1 утопи робщца проста фонам, на яшм разгортваецца дзеянне некаторых творау. Фердынанда Ашса, м1ж шшым, адзначае, што «уташчныя складши магчыма адшукаць у шшых л1таратурных жанрах» [1, с. 31]. Часта мы нават не зауважаем, што месца дзеяння - будучыня з яуным1 рысам1 утопи. Гэта характэрна для савецкай фантастыш, у якасщ прыкладу можна прывесщ цыкл творау Юра Булычова пра Алюу Селязнёву, аповесць Уладзюлава Крашвша «Свята лета у Старагорску» з цыклу «Галубятня на жоутай паляне» (1983-1985 гг.). Амаль утатчным выглядае I грамадства Зямл1 з раманау братоу Стругацшх пра Макс1ма Камерэра («Заселены вострау» (1969 г.), «Жук у мурашшку » (1979 г.), «Хвал1 гасяць вецер» (1985 г.). У прыведзеных творах утатчнасць роднага свету героя супрацьпастауляецца мехатстычнай, бяздушнай варожай т^^заит (у У. Кратвша) т таталгтарнаму грамадству планеты Саркаш з «Заселенага вострава» А. [ Б. Стругацшх. А у двух ¡х астаттх раманах цыклу пра Макама Камерэра на першы план выходзщь характэрная для утопи сацыяльная стагнацыя, адсутнасць зменау. Бо тут ашсваецца грамадства напярэдадш глабальных перамен, яшя могуць стаць наступным крокам у эвалюцыи чалавека як б1ялапчнага в1да.

Заключэнне

Утотя як жанр у чыстым выглядзе юнавала адносна нядоуп час, але пакшула пасля сябе багатую спадчыну. З аднаго боку, яе змястоуныя [ фармальныя элементы легл1 у падмурак надзвычай прадуктыунага жанру навуковай фантастык1, з другога - яна спарадзша цэлы дыскурс рацыянальных разваг пра будучыню - аснову сучаснай футуралоги [ прагназавання.

Варта адзначыць, што у навуковай фантастыцы был1 вельм1 значна пераасэнсаваныя асноуныя элементы, характэрныя для утопш [1], ускладшуся i стау больш гульнёвым сюжэт, меньшую ролю стал адыгрываць iнтэлектуальныя развагi, а большую - выяуленчыя сродкi, характэрныя для мастацкай лiтаратуры. Сёння элементы утопи сустракаюцца у мастацюм свеце асобных навукова-фантастычных творау, але апiсанне щэальнага грамадства больш не з'яуляецца мэтай шсьменшка. Цяпер зварот да утопи - гэта сродак, як дазваляе аутару закрануць пэуныя тэмы, больш поуна раскрыць характары герояу i у цэлым стварыць запамiнальную i непауторную мастацкую рэальнасць.

СП1С АСНОУНЫХ КРЫН1Ц

1. Аинса, Ф. Реконструкция утопии / Ф. Аинса. - М. : Наследие - Editions UNESCO, 1999. -

206 с.

2. Йейтс, Ф. Джордано Бруно и герметическая традиция / Ф. Йейтс ; пер. с англ. Г. Дашевского. - М. : Новое лит. обозрение, 2000. - 524 с.

3. Шамякина, М. В. Утопия и научная фантастика: разграничение жанров / М. В. Шамякина // Актуальныя праблемы сучаснага л^аратурнага працэсу : матэрыялы рэсп. навук.-практ. канф., Брэст, 20 лютап. 2019 г. / Брэсц. дзярж. ун-т iмя А. С. Пушкша ; рэдкал.: Л. В. Леванцэвiч, Т. А. Юскель, Н. Р. Якубук ; пад агул. рэд. Л. В. Леванцэвiч. - Брэст : БрДУ, 2020. -С.106-110.

4. Roberts, A. The history of science fiction / А. Roberts. - New York : Palgrave Macmillan, 2006. - 546 p.

5. Манхейм, К. Избранное: диагноз нашего времени / К. Манхейм. - М. : РАО Говорящая книга, 2010. - 744 с.

Паступгу у рэдакцыю 10.03.2021 E-mail: shamyakinamv@yandex.by

M. V. Shamyakina UTOPIA AND SCIENCE FICTION: GENRE FEATURES

The paper considers the correlation between the utopia and science fiction genres in modern literature. The history of the origin of both genres and their names is touched upon. Special attention is paid to the historical aspect of the formation of science fiction and its interaction with the more ancient literary genre -utopia. It shows how utopia is gradually transformed and becomes a subgenre of science fiction.

Keywords: utopia, science fiction, fantasy, genre, historical poetics.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.