Научная статья на тему 'The origin and development of the customs rituals in the ancient belarusian principalities (9 - first half 13 century)'

The origin and development of the customs rituals in the ancient belarusian principalities (9 - first half 13 century) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
39
9
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ГАНДАЛЬ / КУПЕЦ / ГАНДЛЁВЫ ШЛЯХ / МЫТА / МЫТНIК / МЫТНАЯ СПРАВА / ГАНДЛЁВАЯ СПРАВА

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Ostroga Victor Alexandrovich

The article deals with the genesis of customs rituals in the old belarus principalities in the 9 first half of the 13 century. Marked this factor in the emergence of customs as the exercise in Ancient Belarus foreign-trading contacts and trade routes, the emergence of foreign trade law. Analysis of the etymology of the term "myta customs duty", are characterized by different kelty existed at that time myta. The principal organization of myta collection is studied on the example of Polotsk Principality. It is concluded that by the 13 century in the ancient belarusian principalities under the influence of a number of external and internal factors formed a fairly developed system of myta collection.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «The origin and development of the customs rituals in the ancient belarusian principalities (9 - first half 13 century)»

Труды БГТУ, 2019, серия 6, № 1, с. 9-13

9

УДК 356.13-026.78(476)

В. А. Астрога

Беларуси дзяржауны ушверсгот

ЗАРАДЖЭННЕ I РАЗВШЦЁ МЫТНЫХ АДНОС1Н У СТАРАЖЫТНАБЕЛАРУСК1Х КНЯСТВАХ (IX - ПЕРШАЯ ПАЛОВА XIII СТ.)

У артыкуле разглядаецца генезю мытных адносш у старажв^ггнабеларуск1х княствах у IX -першай палове XIII ст. Пазначаны так1 фактар узншнення мытнай справы, як ажыццяуленне у Ста-раж^гтнай Беларуа знешнегандлёвых кантактау i гандлёвыя шлях1, нараджэнне знешнегандлёвага права. Аналiзуецца этымалопя тэрмша «мыта», характарызуюцца розныя ввды юнаваушага на той час мыта. Вывучаецца прынцыповая аргашзацыя сысквання мыта на прыкладзе Полацкага княст-ва. Робщца выснова, што да XIII ст. у старажытнарусшх княствах пад уплывам шэрагу знешнiх i унутраных фактарау сфармавалася дастаткова развiтая сiстэма збору мыта.

Ключавыя словы: гандаль, купец, гандлёвы шлях, мыта, мытнiк, мытная справа, гандлёвая справа.

V. A. Ostroga

Belarusian State University

THE ORIGIN AND DEVELOPMENT OF THE CUSTOMS RITUALS IN THE ANCIENT BELARUSIAN PRINCIPALITIES (9 - FIRST HALF 13 CENTURY)

The article deals with the genesis of customs rituals in the old belarus principalities in the 9 - first half of the 13 century. Marked this factor in the emergence of customs as the exercise in Ancient Belarus foreign-trading contacts and trade routes, the emergence of foreign trade law. Analysis of the etymology of the term "myta - customs duty", are characterized by different kelty existed at that time myta. The principal organization of myta collection is studied on the example of Polotsk Principality. It is concluded that by the 13 century in the ancient belarusian principalities under the influence of a number of external and internal factors formed a fairly developed system of myta collection.

Кеу words: trade, merchant, trade route, myta- customs duty, customs officer, customs, trade law.

Уводзшы. Праблемы генезюу мытнай справы на тэррыторьп Беларус да сённяшняга часу даследаваны не дастаткова. Адным з найбольш актыуных даследчыкау у гэтай сферы з'яуляуся гродзенсю краязнауца Саятн В. Ю. Але зболь-шага гэта дасследаванш па эканамiчнай псто-рып, псторыи гандлю, яю натуральна скрыжоу-вауся з мытным рэгуляваннем. Сярод навукоу-цау у першую чаргу адзначым Штыхава Г. Ф., Галубовiча В. I.

Асноуная частка. Дакладных сведчанняу пра час узшкнення мытнага абкладання i асаб-лiвую аргашзацыю збору мыта (гандлёвых пла-цяжоу) на тэрыторыi нашай краiны няма. Пер-шыя звесткi пра рознага роду падатю i зборы з'явшся у раннiм Сярэднявеччы. У VI-VIII стст. на тэрыторыi старажытнай Беларус адбывауся працэс разлажэння першабытнаабшчыннага ладу. Аддзялялася ад сельскай гаспадарю рамяст-во, узнiкалi першыя паселiшчы-протагарады. У вынiку назiраецца адносна хуткае развiццё унутранага i знешняга гандлю.

Як вядома, праз Беларусь амаль да VIII ст. н. э. не праходзш якiя-небудзь значныя на той час гандлёвыя шлях^ аднак знешнiя гандлёва-гаспа-дарчыя кантакты усё ж былi. Яшчэ напрыканцы

I тысячагоддзя да н. э. з пашырэннем гегемонii Рыма у Мiжземнамор'i найбольш важным стау вываз рэдкага прыбалтыйскага бурштыну па Вюле - «Бурштынавы шлях», якi меу адгалша-ванне на Заходнi Буг. Гэты гандлёвы шлях звязвау Прыбалтыку праз старажытнабеларус-кiя тэрыторыi з рымскiмi правiнцыямi, з эгей-скiмi i прычарнаморскiмi гарадамi, iншымi ра-ёнамi Усходняга Мiжземнамор'я i усходнiмi краiнамi. Трэба адзначыць, што, кантактуючы з жыхарамi Прычарнамор'я, дзе ужо у V-IV стст. да н. э. iснавалi грэчаскiя i рымсюя мытныя звычаi, удзельнiчаючы у тавараабмене з сусе-дзямi, нашы продю даведвалiся пра iснуючыя правiлы гандлю i мытныя адносiны, актыуна iх запазычваючы.

Найбольш верагодна, што паняцце i сiстэма збiрання мытных пошлш (мыта) былi занесены на нашы землi усходнiмi купцамi i звязаны з гандлёвымi сувязямi з Вiзантыяй. Так, у 907 г. князь Алег, аблажыушы яе стал^ Царград, паслау да вiзантыйскага юраушка паслоу. Умо-вамi Алега была выплата яму даншы - на дзве тысячы караблёу па 12 грыуняу на уключыну (на караблях было у сярэднiм па 40 весляроу) i выплата утрымання «гасцям», гандлярам, якiя

10

Зараджэнне I разв1ииё мытных адноан у старажытнабеларуск1х княствах

прыбыват у Царград з Кiева, Чарнiгава, По-лацка i шшых славянскiх гарадоу. А калi у го-рад будуць прыбываць з гэтых месцау купцы, то з iх на працягу шасцi месяцау нельга браць гандлёвых пошлiн i нават трэба забяспечваць iх неабходным на зваротны шлях. Тэкст дагавора сведчыу пра веданне у гэты час славянамi мыта як збору за правоз таварау праз заставы i выка-рыстаннi яго.

З другога боку, славянсюя купцы павiнны былi самi выконваць некаторыя фармальнасцi. Так, кат полацкiя цi iншыя купцы дабiралiся да Царграда, то перш за усё, як i гандлёвыя людзi з iншых краiн, яны павшны былi даць мясцо-вым уладам граматы з княжацкiмi або баярскiмi пячаткамi, каб пад выглядам гандляроу у горад не маглi пракрасщся разбойнiкi. Затым купцоу перапiсвалi i па спiсе прапускалi у горад, гру-памi не больш за 50 чалавек i без збро^ у супра-ваджэннi прадстаушкоу улады. На набытыя у горадзе тавары, якiя аглядалiся «царавымi му-жамЬ», ставiлася спецыяльнае кляймо. На вываз некаторых таварау, напрыклад знакамiтых вiзан-тыйскiх тканiн - павалок, накладвашся абмежа-ваннi, каб не падрываць манаполiю на iх гандаль.

Пасля вяртання полацюх купцоу дадому за-хапляльныя i яркiя апавяданш пра заморскiя звычаi хутка распаусюджвашся, i неузабаве срэб-ралюбныя мясцовыя князi пачыналi Уводзiць у сваiх землях нешта падобнае. Таму найбольш верагодна, што паняцце i сютэма спагнання мыта былi занесены на нашыя землi усходнiмi купцамi i народжаны у значнай меры гандлё-вымi сувязямi з Вiзантыяй [1, с. 62].

Аднак нельга перабольшваць распаусю-джанасць мытных парадкау у той перыяд у на-шых лясных краях. Верагодна, магчыма казаць пра з'яуленне першай старажытнабеларускай мытнi (протамытнi) толью не раней як у канцы IX ст., час першага тсьмовага згадвання у «Аповесцi мiнулых гадоу» пра iснаванне княст-ва у Полацку у 862 г., г. зн. пра пачатак узшк-нення гарадоу у найбольш эканамiчна актыу-ных рэгiёнах, звычайна па берагах рэк, яюя слу-жылi у той час галоУнымi гандлёвымi шляхами Тады узнiкае i збор даншы з гандлёвых людзей, з яюх да XI ст. сталi вылучацца купцы-прафе-сiяналы. Як лiчыу расшсю дарэвалюцыйны тэарэтык мытнай справы Ладыжэнсю К., «мыта гэта яшчэ i збор за заступнiцтва, якi аказваецца купцам з боку уладау, свайго роду гарантыя выканання парадку у гандлi» [2, с. 8]. Гэтюм чынам, з' яуленне мытных зборау наупрост звяза-на са з'яуленнем дзяржавы. Таму, верагодна, першыя мытнi узнiкаюць адначасова са з'яуленнем гарадсюх гандлёвых цэнтрау. 1снуюць i iншыя меркаваннi адносна часу i прычын узшк-нення мытных адносш на нашых тэрыторыях у

старажытнасщ, якiя звязаны з роляй хрысщян-ства або ваенных паходау.

На зараджэнне мытнай справы i з'яуленне мытных структур на старажытнабеларусюх землях аказау велiзарны уплыу геаграфiчны фактар, iх транзггнае размяшчэнне памiж найбуйней-шымi гандлёвымi рэгiёнамi старажытнага i сярэднявечнага свету - Заходняй Еуропай i Ус-ходам. Несумненна, спрыяла i наяунасць у Бела-русi чатырох асноуных водных сiстэм Усходняй Еуропы: Волжскай, Дняпроускай, Заходнедзвш-скай i Волхава-1льменскай. Праз мноства буйных i малых суднаходных рэк яны былi звязаны з Каспiйскiм, Чорным i Балтыйскiм морамi. Значна спрыяла пераходу з адной воднай мапст-рал у другую яшчэ адна наша геаграфiчная асаблiвасць - рауншная мясцовасць.

З IX па XIII стст. праз старажытнабеларускае княства пралягау знакампы «Вялiкi гандлёвы шлях з варагау у грэкi» працягласцю 2700 км, як звязвау Балтыйскае i Чорнае моры. У ГХ-Х! стст. юрунак Поунач - Поудзень быу адным з самых прыярытэтных маршрутау у мiжнародным гандлi i шырока выкарыстоувауся у транзiтным гандлi заходнееУрапейскiмi, вiзантыйскiмi, сканды-наускiмi i славянскiмi купцами

Трэба адзначыць, што Полацкае княства, нароУнi з Тураускiм, Смаленскiм, было жыццё-ва зацiкаулена у забеспячэнш кантролю i аба-роны гэтых таварапатокау. Кантралюючы знач-ны участак гандлёвага шляху i беручы гандлёвыя пошлшы, Полацк стау самым багатым у старажытнай Беларусi горадам, i межы яго княства да канца XI ст. дасягалi нават Балтыю. Менавiта гандаль прыносiу палачанам вялшя даходы.

Адной з вядомых парубежных крэпасцяу на гэтым гандлёвым шляху «з варагау у грэкi» ста-лi Масковiчы (БраслаУскi раён). Паселшча, ап-роч iншага, мела прыстань i склады з таварамi. У канцы XX ст. археолап знайшлi там рунапа-добныя надпiсы i малюнкi на касцях птушак i жывёл, якiя адносяцца да Х^ХП стст. Таксама была знойдзена рэдкая ва Усходняй Еуропе ва-ражская фiбула, што яшчэ раз пацвярджае гандлёвыя кантакты старажытнай Беларусi i Скандынавii.

Тут нельга не згадаць i ушкальнае адкрыццё беларускiмi археолагамi буйнога гандлёва-рамеснага паселiшча мяжы VШ/IX-X стст. на Полацкай зямлi - кардон, як таксама знахо-дзiуся на шляху «з варагау у грэю» ад «верху Дняпра да Ловащ». У кардоне было знойдзена мноства прадметау скандынаускага i арабскага паходжання.

З XII ст., пасля захопу мангола-татарамi Усходняй Русi i падзення Царграда, шлях «з варагау у грэю» iмклiва губляе сваё ранейшае

В. А. Астрога

11

значэнне, адначасова аслабла i само Полацкае княства, якое гандлявала у больш позш перыяд ужо толькi пры пасрэднщтве Рып.

Згаданы гандлёвы шлях быу не адзшым ку-пецкiм маршрутам. Да Х ст. мiжнароднае значэнне набыу Прыпяцка-Заходне-Бугскi водны шлях, праз яю шоу гандаль з Польшчай i Цэн-тральнай Еуропай. Досыць вялiкае значэнне меу таксама Нёмансю водны шлях, важны для гандлю з Прусiяй. З XIII ст. значную ролю набыу Заходнедзвшсю шлях.

Як ужо адзначалася, працэс збору мыта з купцоу за права гандлю здауна быу вядомы на-шым продкам. Як сцвярджаюць гiсторыкi, з IX ст. у сучаснай беларускай мове захавалюя ста-ражытныя словы: «мыта», «мытная», «мыт-нiца», «мытнiк». З гэтым паняццем звязаны, да прыкладу, i назвы прытоку р. Прыпящ - Мыт-ва, вёсак у Лщсюм i Полацкiм раёнах - Мыта i iнш. У беларускую i iншыя славянсюя мовы слова «мыта» (шо1а) прынесена прыкладна у V ст. усходненямецкiмi плямёнамi готау, якiя засялялi некаторы час тэрыторыю ад правабярэжжа За-ходняга Буга да р. Гарынь.

Спецыялюты лiчаць, што першапачаткова мытам называлася месца, дзе спынялiся вазы i лодкi купцоу. З цягам часу мытам сталi назы-ваць любы гандлёвы плацеж, як пазней транс-фармавауся у выключна памежны з экспартнага або iмпартнага тавару. У старажытнасщ у на-шых продкау iснавау i свой сiнонiм «мыта» -«накла», пазней адсунутае i забытае. На той час «мыта» было зборным паняццем, у якое ува-ходзш гандлёвыя i падарожныя плацяжы.

У рускай жа мове слова «мыта», як i мнопя iншыя славяшзмы, з сярэдзiны XIII ст., ва умо-вах усталявання татара-мангольскага ^а, было выцеснена цюркскiм «тамга» (знак, тауро). Выдача ханскiх цэтлшау з тамгой, якiя пацвяр-джалi прывiлеi феадалау i духавенства, супра-ваджалася зборам пад назвай «тамга» Неузаба-ве тамгой сталi называцца i плацяжы (мыты), якiя збiралiся на юрмашах, а сам працэс яе збь рання сталi называць - тамжыць, а месца, дзе яе спаганял^ - тамажняй. Адпаведна зборшчык пошлiн, былы мытнiк, стау тамажшкам.

У нашых заходнiх суседзяу, у Польскай дзяржаве, таксама прыблiзна у гэты час замест ранейшага тэрмша «мыта» з'явiлася славяш-заванае запазычанне з нямецкай мовы - «цло». Такiм чынам, спрадвечнае слова «мыта» з гэта-га часу засталося на беларускiх i некаторых шшых славянскiх землях (Украiна, Балгарыя), маецца яно i у лiтоУскай i латышскай мовах.

Звычайна месцам збору мыта была юрма-шовая плошча - «торг», як размяшчауся недалёка ад гарадской брамы, i да яго з усiх бакоу цягнулiся вулiцы. 1ншым распаусюджаным

месцам збору розных падаткау быу i «пагост» -царкоуная плошча. Мытнщы часта размяшча-лiся i у буйных паселшчах, праехаць мiма яюх купецкiм караванам з 10-40 вазоу было прак-тычна немагчыма. Мытшкау можна было су-стрэць каля мастоу, грэблi, на скрыжаваннях дарог, прыстанях.

У перыяд феадальнай раздробненасщ кож-ны удзельны князь у межах сваiх уладанняу вы-находзiу i развiвау уласную сiстэму, па сутнас-цi кажучы, унутраных мыт, падпарадкаваную выключна мэтам свайго асабютага узбагачэння. Таму вiды i памеры мыта былi самымi рознымi. Так, па звестках Статута смаленскага князя Расщслава Мсцiславiча 1136 г., у Копысе, якi размяшчауся супраць 60-кiламетровай суха-путнай дарогi на Друцк - Полацк, за пера-воз (пераезд праз раку людзей i грузау) бралi 4 грыунi, за праезд у горад збiралi «гандлёвае мыта» - 4 грыуш, а у Прапойску на Сожы (Слаугара-дзе), пры уездзе у Смаленскае княства - 10 грыуняу. Князь брау i «гасцёуную данiну», або «госць», - за правоз купецкiх тава-рау [3, с. 6].

У гэты перыяд у асноуным iснавалi два вщы мыта - вадзяное (плацяжы з лодак, водных шляхоу) i сухое (плацяж^1 з вазоу, сухапутны). У «Прастраннай рускай праудзе» была рэгла-ментавана цэлая сiстэма гандлёвых i мытных «мыт»:

1) звычайнае - за права правесщ тавар на тэрыторыю;

2) перавоз - плата за пераправу тавару праз раку;

3) маставое - за праезд праз мост;

4) камернае - плата за захоуванне тавару на царкоуных складах;

5) гасцшае - за права весщ гандаль;

6) вагавое - за карыстанне «вагамi» [4, с. 12].

Iснавалi i iншыя мыты: пасаджанае - у за-

лежнасцi ад велiчынi воза у сажнях, голоушчы-на - асабюты падатак з кожнага чалавека на возе цi судне; замыт - з кошту тавару, а не з воза, пляма - за клеймаванне коней пры купль продажы; звальнае - за зняцце тавару з воза пры узважванш на мытнщы; уздымнае - за уздыман-не тавару на шалц пабярэжнае - за прычальван-не да берага; падужнае - за колькасць вазоу у абозе; узольцавае - збор за абвязку тавару з пас-тауленымi мытнымi пячаткамi.

Варта сказаць, што унутраныя мыты у кож-н^1м княстве мелi мноства асаблiвасцяу. Да прыкладу, вызваленне асобн^1х груп насельшцтва ад выплаты мыта, прадастауленне права спаганяць мыта на сваю карысць i iнш. Аб кантрабандзе (прамыце) ва усходнеславянск1х княствах ведалi яшчэ у X ст., але толью з XIII ст. яна была прызнана афiцыйна i стала пераследвацца, што

12

Зараджэнне I разв1ииё мытных аднос1н у старажытнабеларуск1х княствах

зафiксавана у пiсьмовых крынiцах. Пра гэта сведчыць iснаванне у даунiх гiстарычных крынщах прамыта - падвойнага штрафу з кож-нага воза пры спробе купца ухiлiцца ад выплаты мыта. Таксама асабюта з купца у гэтым вы-падку бралася як штраф i запаведзь.

Часта феадалы у сваiм памкненнi сабраць больш мыта даходзiлi да поунага самадурства. Напрыклад, спецыяльна не сачылi за сваiмi дарогамi, паколькi забаранялi купцам пады-маць тавар, яю упау на iх зямлю. У вышку эгаютычны, карыслiвы iнтарэс феадала значна тармазiу гандаль, эканамiчнае развщцё усяго краю, нават запавольвау развщцё i самой мыт-най справы, ператвараючы сыскванне мыта часам у прым^ыуны збор грошай i таварау з купцоу.

Такiм чынам, у сярэдзше IX ст. на тэрыто-рьп Старажытнай Беларусi з'яуляюцца пераду-мовы для зараджэння мытнай справы. Пазней, у перыяд феадальнай раздробненасцi, гэты працэс нават актывiзавауся. З XII ст. на межах Полацка-га, Турава-Пшскага, Мiнскага, Вщебскага Гро-дзенскага, Слуцкага, Навагрудскага, Смаленска-га i iншых княствау i зямель, пры уездзе-выездзе i унутры iх, на важнейшых участках гандлёвых шляхоу сталi з'яуляцца шматлiкiя мытныя установы - мытнiцы для збору «мыта» у скарб мясцовага князя. Паступова у ста-ражытнабеларускiх княствах узшкае наступная прынцыповая арганiзацыя збору мыта.

Ад iмя князя, пасля узгаднення з яго бль жэйшым асяроддзем, месцамi збору пошлiн i iх старэйшымi зборшчыкамi (мытнiкамi) юравау спецыяльны княжацкi упрауляючы, звычайна щвун, якi меу памочнiкаУ, што непасрэдна ажыццяулялi збор пошлiн, - служыцеляу. На волаках, з рачных суднау збiрау мыта ва-лочскi щвун, як пры неабходнасцi павiнен быу даць купцам таксама i абарону ад разбойшкау. Трэба адзначыць, што мытнш лiчылiся пава-жанымi людзьмь Паводле найстаражытнейшага зводу законау «Руская прауда», голас мытнiка пры сведчаннях у судзе рауняуся галасам двух свабодных мужоу [5, с. 8].

Сярод старажытнабеларусюх мытных слу-жэбнiкау iснавалi i спецыялiзацыi. Так, для узяцця «вагавага мыта» меуся спецыяльны «важчы». Да прыкладу, Смаленская грамата 1229 г. адзначае i спецыяльных зборшчыкау па-даткау - «бiрчых». Гэты тэрмш быу запазычаны ад варажскiх купцоу i першапачаткова азначау бiрку - драуляны брусок, на яюм надрэзамi вёуся улiк чаго-небудзь (коп у пол^ ячменю у гумне, тавару на возе i г. д.). Часам права збору мыта мелi i уплывовыя царкоуныя iерархi.

XIII ст. увайшло у беларускую псторыю мытнай справы як перыяд зараджэння гандлёвага права. Заснаваны немцамi у 1201 г. у вусщ Дзв^1, з дазволу полацкага князя, стратэгiчны у ваенным i гандлёвым значэннi горад Рыга хутка стау ключавым звяном гандлю усходне-славян-скiх дзяржау з Заходняй Еуропай. Гэта прывяло да заключэння вялiкай колькасцi гандлёвых да-мовау Рыгi са славянскiмi князямк самым пер-шым гандлёвым пагадненнем Рыгi з Полацкам была дамова 1210 г., у якой полацю князь Уладзь мiр давау шыроюя правы купцам. Дамова сма-ленскага князя Мсцiслава Давыдавiча разам з князямi полацкiм i вiцебскiм з Рыгай i Гоцкiм бе-рагам 1229 г. - гэта адна з першых на беларускiх землях шсьмовых крынiц гандлёвага права, зма-цаваная пячаткамi гарадоу Вiсбю, Любека, Дан-цыга, Мюнхена, Гронiнгема, Дортмунда, Брэме-на, Смаленска, Полацка i Вiцебска. Яе палажэннi рэгламентавалi розныя аспекты гандлёвых сувя-зяу. У ёй падкрэ^валася, што гандлёвы шлях павшен быць «чысты», «без мяжы», адзначалася, што купцы-госцi маглi карыстацца апекай уладау i льготамi пры гацдш. «Кожнаму латиненскому чалавекам з ушх вольны путе з Гочкого берага да Смольнеска без мыта» [5, с. 18]. Гэтая дамова паслужыла асновай i для iншых пагадненняу.

Заключэнне. Такiм чынам, да XIII ст. у старажытнабеларусюх княствах пад уплывам шэра-гу знештх i унутраных фактарау сфармавалася досыць развiтая сiстэма збору мыта. Да гэтага часу таксама склалася практыка заключэння гандлёвых дагаворау, што рэгламентават iсну-ючыя гандлёва-мытныя адносшы.

Лiтаратура

1. Кисловский Ю. Г. История таможенного дела и таможенной политики России. М.: РУСИНА-ПРЕСС, 2004. 592 с.

2. Саяпин В. Ю. Таможенная служба: в 2 кн. Гродно: Гродн. тип., 2005. Кн. 1: Мыто и мытники. 400 с.

3. Основы таможенной службы: учеб.-метод. пособие / И. И. Дубик [и др.]. Мшск: Амал-фея, 2013. 336 с.

4. Государственная таможенная служба Республики Беларусь. История и современность / под общ. ред. А. Ф. Шпилевского Минск: Белтаможизсервис, 2006. 248 с.

5. Вшнеусю А. Ф., Юхо Я. А. Псторыя дзяржавы i права Беларуш у дакументах i матэрыялах. Мшск: Акадэмiя МУС Рэспублш Беларусь, 2003. 320 с.

B. A. AcTpora

13

References

1. Kislovskiy Yu. G. Istoriya tamozhennogo dela i tamozhennoy politiki Rossii [History of customs and customs policy of Russia]. Moscow, RUSINA-PRESS Publ., 2004. 592 p.

2. Sayapin V. Yu. Tamozhennaya sluzhba. Kn. 1. Myto i mytniki [Customs Service. Book 1. Myto and mytniki]. Grodno, Grodnenskaya tipografiya Publ., 2005. 400 p.

3. Dubik I. I. [et al.]. Osnovy tamozhennoy sluzhby [Basics of customs service]. Minsk, Amalfeya Publ., 2013. 336 p.

4. Gosudarstvennaya tamozhennaya sluzhba Respubliki Belarus'. Istoriya i sovremennost' [State Customs Service of the Republic of Belarus. History and modernity]. Ed. by A. F. Shpilevskiy. Minsk, Beltamozhizservis Publ., 2006. 248 p.

5. Vishneuski A. F., Yukho Ya. A. Gistoryya dzyarzhavy i prava Belarusi u dakumentakh i materyyalakh [History of state and law in Belarus documents and materials]. Minsk, Akademiya MUS Respubliki Belarus' Publ., 2003. 320 p.

lH(l)apiviaubm npa ayTapa

AcTpora BiKTap A.rakcahflpabih - goKTap ricrapbiHHbix HaByK, ga^HT, 3aragHbiK Ka^egpbi mmt-HaM cnpaBbi. EenapycKi g3ap^ayHbi ymBepcrreT (220030, r. MiHCK, np-T He3ane^Hac^, 4, Рэспy6mкa Eenapycb). E-mail: ostroga.v@mail.ru

Information about the author

Ostroga Victor Alexandrovich - DSc (History), Fssociate Professor, Head of the Department of Customs Affairs. Belarusian state university (4, Nezavisimosti Ave., 220030, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: ostroga.v@mail.ru

nacmyniy 11.03.2019

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.