Научная статья на тему 'Саслоўна-прававое становішча замежных падданых у беларускіх губернях у другой палове хіX - пачатку ХХ стагоддзя'

Саслоўна-прававое становішча замежных падданых у беларускіх губернях у другой палове хіX - пачатку ХХ стагоддзя Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
10
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
СОСЛОВНО-ПРАВОВОЕ ПОЛОЖЕНИЕ / ИНОСТРАННЫЕ ПОДДАННЫЕ / ИНОСТРАННЫЕ ГРАЖДАНЕ / ПРАВОВОЕ ПОЛОЖЕНИЕ ИНОСТРАННЫХ ГРАЖДАН / ГУБЕРНИИ / БЕЛОРУССКИЕ ГУБЕРНИИ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Потрасава А.С.

Вторая половина XIX - начало XX века - период активного реформирования законодательства Российской империи, которое касалось прав иностранных граждан. Исследуется правовое положение иностранных граждан, которое могло отличаться в зависимости от имущественного состояния, происхождения, вероисповедания, национальности, цели приезда.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

LEGAL STATUS OF FOREIGN SUBJECTS IN BELARUSIAN PROVINCE IN SECOND HALF OF THE XIX CENTURY - THE BEGINNING OF THE XX CENTURY

The second half of XIX - the beginning of the twentieth century - the period of active reform in the legislation of the Russian Empire, which concerned the rights of foreigners. In the article the legal status of foreigners is investigated. It can vary depending on the property status, ancestry, religion, nationality, purpose of visit. The main categories of foreign nationals in the Belarusian provinces under the law were foreign nobles, clergy, colonists, artisans, merchants and Jews. The possibilities to purchase Russian citizenship and to exit from it are considered. One way of acquiring citizenship is the naturalization, which is divided into ordinary and extraordinary. The state strives to equalize the legal status of foreigners with the position of Russian citizens. Policy towards foreign nationals in the Belarusian provinces in the second half of XIX - the beginning of the XX century wore empire-wide character with some restrictions on the right of ownership fixed assets.

Текст научной работы на тему «Саслоўна-прававое становішча замежных падданых у беларускіх губернях у другой палове хіX - пачатку ХХ стагоддзя»

УДК [94(476):341.95]«18/19»

САСЛОУНА-ПРАВАВОЕ СТАНОВ1ШЧА ЗАМЕЖНЫХ ПАДДАНЫХ

У БЕЛАРУСК1Х ГУБЕРНЯХ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XIX - ПАЧАТКУ ХХ СТАГОДДЗЯ

А.С. ПОТРАСАВА (Полацк дзяржауны утвератэт)

Другая палова XIX - пачатак ХХ стагоддзя - перыяд актыунага рэфармавання заканадауства Расшскай 1мперы1, якое датычылася правоу замежткау. Даследуецца прававое становШча Iншаземцау, яно магло адрозтвацца у залежнасцI ад маёмаснага стану, паходжання, веравызнання, нацыянальнасщ, мэты прыезду. АсноунымI катэгорыям1 замежных падданых у беларускгх губернях згодна з заканадау-ствам был1 замежныя дваране, духавенства, калатсты, рамеснт, купцы I яурэ1. Разглядаюцца магчы-масц1 набыцця расшскага падданства I выхаду з яго. Адным з шляхоу набыцця падданства з 'яуляецца натуралгзацыя, якую падзяляюць на звычайную I надзвычайную. Дзяржава Iмкнулася максгмальна урау-наваць прававы статус Iншаземцау са становШчам руск1х падданых. Палтыка у адносгнах да замежных падданных у беларускгх губернях у другой палове XIX - пачатку ХХ стагоддзя наста агульнагмперст характар з некаторым1 абмежаванням1 у правах валодання нерухомай маёмасцю.

Уводзшы. Найбольш поунае уключэнне чалавека у грамадскае жыцце i валоданне iм уам спектрам правоу, абавязкау i адказнасцю адбываецца толью пры наяунасщ у яго грамадзянства той дзяржавы, у якой ён знаходзщца. Грамадзянства адлюстроувае сувязь чалавека i дзяржавы. Аднак на тэрыторьи дзяржавы могуць пражываць таксама шшаземцы, ямх раней называлi замежнымi падданым^ У закана-даустве Расшскай iмперыi замест шстытута грамадзянства кнавау iнстытут падданства, ям вызначау прававы статус чалавека. Як сцвярджае I. Шаура, iнстытут грамадзянства у Расiйскай дзяржаве з'явiуся толью у 1917 годзе [1, с. 5]. Замежнiкамi прызнавалiся падданыя шшых краiн, якiя не уступiлi ва уста-ноуленым парадку у падданства Расп. 1м загадвалася падпарадкоувацца мясцовай уладзе i мясцовым законам, але у сваю чаргу яны набывалi правы i гарантыi з боку расшскага заканадауства i карысталкя аба-ронай палiцэйскiх i судовых устаноу [2, с. 1].

У апошняе дзесяцiгоддзе у Беларусi праводзщца палiтыка прыцягнення працаздольных мiгрантау для працы па менш запатрабаваных спецыяльнасцях, асаблiва у сельскiя раёны, паступова павялiчваецца колькасць замежнiкау, якiя атрымалi вiд на жыхарства. Пражыванне шшаземцау на тэрыторыi Беларусi мае шматвяковую гiсторыю. Вялiкую цiкавасць для даследавання праблем мiграцыi на сённяшнi дзень уяуляюць пытаннi, якiя датычацца прысутнасщ замежных падданых у сацыяльна-эканамiчным i культурным жыццi беларускiх губерняу у другой палове XIX - пачатку ХХ стагоддзя. Пстарыяграф1я даследавання дазваляе падкрэслiць павышаную увагу расiйскiх навукоуцау да высвятлення пытанняу прававога статусу замежнiкау. Да цяперашняга часу маецца шэраг прац, у яюх разглядаюцца асаблiвасцi уезду, зна-ходжання, а у большай ступеш грамадскай, эканамiчнай дзейнасцi замежнiкау як у агульнаiмперскiм, так i рэпянальным маштабе. У айчыннай навуцы гэтая праблема не атрымала належнага асвятлення i з'яуляецца малавывучанай. Да гэтага часу не натсана праца, якая б ахапiла усю псторыю знаходжання замеж-нiкау, аналiз iх жыцця i дзейнасцi на беларусюх землях. Але некаторыя аспекты грамадскай дзейнасщ замежнiкау знайшлi асвятленне у працах А. Кiштымава [3-5], Н. Фшюты [6], В. Урублеускага [7], М. Ялш-скай [8], С. Рындзша [9]. Так, А. Кштымау асноуную увагу у сваiх працах надае прадпрымальнщкай дзейнасцi замежных падданых у XIX - пачатку XX стагоддзя. Асаблiвую каштоунасць уяуляе зборшк даку-ментау «Замежныя падданыя у Беларуа», выдадзены у 2012 годзе Нацыянальным гiстарычным архiвам Беларусi. У гэтай працы змяшчаюцца архiуныя дакументы, якiя адлюстроуваюць розныя аспекты жыцця i дзейнасцi замежнiкау на тэрыторыi беларускiх губерняу з канца XVIII да пачатку XX стагоддзя [10].

Колькасны склад замежных падданых беларусюх губерняу у канцы XIX стагоддзя можна выявщь па наяуных статыстычных даных, атрыманых у вынiку правядзення першага усеагульнага перапiсу насельнщтва Расii у 1897 годзе. Матэрыялы перапiсу сведчаць, што у пящ беларускiх губернях пражывала 13 468 чалавек, яюя адносiлiся да катэгорыи "замежныя падданыя". На першым месцы па колькасцi пра-жывання замежнага насельнщтва стаяла Мiнская губерня (5127 чал.), далей iшлi Гродзенская (4722 чал.), Вшенская (1814 чал.), Вщебская (1098 чал.) губернi, найменшая колькасць замежшкау пражывала на тэрыторыi Магшёускай губернi (усяго толькi 707 чал.). Таим чынам, прадстаунiкi iншых дзяржау ад агульнай колькасцi наяунага насельнщтва (8 518 347 чал.) складалi прыблiзна 0,15 %. Сярод дзяржау, падданыя яюх пражывалi у беларусюх губернях, на першым месцы стаял Германiя, Аустра-Венгрыя. Прыязджалi таксама грамадзяне Францыi, Швейцарыi, Бельгii, Балгарыi, Вялшабрытанп, Турцыi, Iталii, Iспанii, Персii i iнш. Так, выхадцы з Аустра-Венгрыи у Мiнскай губернi, паводле перашсу 1897 года, налiчвалi 693 чалавею, з iх 378 мужчын i 315 жанчын [11].

Размеркаванне насельнщтва па роднай мове, паводле перашсу, таксама дапамагае вызначыць колькасць замежнага насельнщтва, якое пражывала у беларускiх губернях у канцы Х1Х стагоддзя. Аднак гэты паказчык дапамагае даследаваць толькi тэрытарыяльнае паходжанне замежнiка i яго народнасць. За-межнiкi, якiя перайшлi у падданства Расiйскай iмперыi, працягвалi карыстацца сваей роднай мовай. Так, дадзеныя перапiсу сведчаць, што 27 311 чалавек назвата нямецкую мову роднай. Носьбиау чэшскай мо-вы налiчвалася 868 чалавек. У Мiнскай губерш, якая стаяла на першым месцы па колькасцi чэшскага насельнщтва, пражывала 652 чалавекi. Чэшская народнасць складала 0,03 % ад усяго насельнщтва губерш. У сваю чаргу, нямецкае насельнщтва - 0,19 %. Менш за усе чэхау пражывала у Вiцебскай губернi - усяго толью 26 чалавек. Французскую мову сваей роднай мовай прызналi 524 чалавею, англiйскую - 74, турэц-кую - 156, шведскую - 65, ггальянскую - 25 чалавек [11].

Асноуная частка. Адным з важнейшых паказчыкау прававога становшча замежшкау з'яулялкя правiлы уезду i выезду з тэрыторыi дзяржавы. Пропуск асоб, яюя перасякалi межы Расшскай iмперыi, вы-рабляуся мытнымi установамi або чынамi асобнага корпуса жандармау. Права свабоднага уезду i пражы-вання замежнiкау у заходнiх губернях ажыццяулялася на падставе агульнарасiйскiх правш, вызначанных Уставам аб пашпартах i Уставам мытным. Iснавалi дзве катэгорьи неабходных дакументау для пропуску замежшкау на тэрыторыю Расiйскай iмперыi: першая - пашпарт расiйскiх мiсiй i консульствау, якiя зна-ходзяцца у замежных дзяржавах, другая - засведчанны iмi нацыянальны пашпарт. Пры адсутнасщ дадзе-ных дакументау замежнiкi падлягалi высылцы [12, с. 60-61]. Для вяртання замежшка у Расiю не патраба-валася новага засведчання мкш i консульствау, калi у пашпарце меуся надпiс аб выдачы асаблiвага рус-кага вiда на жыхарства. Пратэрмiнаваным лiчыуся нацыянальны пашпарт, пасля консульскай вiзы якога прайшло больш за 6 месяцау. Вiды на жыхарства i перамяшчэнне у Расп выдавалiся замежнiкам тэрмiнам на адзш год. Па заканчэннi гэтага тэрм^ iншаземец абавязаны быу атрымаць новы пашпарт у губерна-тара той губерш, у якой ён знаходзiуся [2, с. 39-40].

Але згодна з артыкулам 219 Устава аб пашпартах юнавау стс асоб, яюх не дапускалi да уезду у ра-сiйскiя губернi: тыя, яюм урад пайменна забараняу уезд на тэрыторыю дзяржавы; у дачыненш да яюх, па звестках пасольствау, мiсiй i консульствау, мелiся прычыны прызнаваць iх нядобранадзейнымi; езуiты, цыгане, катрыншчыю, разносчыкi аптэчных матэрыялау i ппсавых фiгур i наогул людзi валацужныя. У рускае падданства не моглi уступаць: 1) замужнiя iншаземкi асобна ад мужа, 2) яурэ^ 3) дэрвшы. Ся-род замежных яурэяу уезд у Расiйскую iмперыю дазваляуся тым, якiя прыязджалi з мэтай ажыццяулення працоунай дзейнасцi, у гэтым выпадку яны маглi быць прыняты нават у расiйскае падданства [13, с. 60-61].

Рускае падданства набывалася рознымi шляхамi: нараджэннем ад русмх падданых, натуралiзацы-яй (укараненне), а для шшаземак - шлюбам з русюм падданым. Адрознiваюць звычайную i надзвычай-ную натуралiзацыю. Згодна з звычайнай натуралiзацыяй, прыняццю падданства павшна было папярэдш-чаць «змяшчэнне» замежшка у межах iмперыi. Прашэнне аб «змяшчэнш» падавалася начальнiку губернi, у якой шшаземец жадау пасялiцца. Начальшк губернi выдавау пасведчанне, якое служыла доказам па-чатку яго знаходжання у губернi. Па заканчэннi пящгадовага тэрмiну прашэнне аб прыняццi падданства падавалася у Мiнiстэрства унутраных спрау i павiнна было змяшчаць указанне аб роду дзейнасщ, якiм жадау займацца замежшк. Прыкладалася пасведчанне аб змяшчэнш, ладзе жыцця i акт стану просьбиа. Жонка прыпiсвалася да стану свайго мужа. Ад замежшка мужчынскага полу патрабавалася пасведчанне аб праходжанш вайсковай павiннасцi або вызваленш ад яе. Мiнiстэрства магло задаволщь прашэнне або адмовiць у прыняцщ падданства [10, с. 65-66]. Прыняцце падданства суправаджалася прысягай, якая вы-маулялася у прысутнасцi губернскага праулення, духоунай асобы таго веравызнання, да якога належыць iншаземец або старэйшы член праулення.

Надзвычайная натуралiзацыя прадугледжвала скарачэнне тэрмiну папярэдняга змяшчэння, нават здзейсненае яго скасаванне. Для замежшкау, яюя аказалi Расii асаблiвыя паслуп або вядомыя выдатнымi талентамi, асаблiвымi навуковымi ведамi, цi якiя змясцш значныя капiталы у рускiя прадпрыемствы, тэрмiн папярэдняга змяшчэння мог быць скарочаны па меркаваннi мiнiстра унутраных спрау [10, с. 66]. Дзещ русмх падданых, якiя былi замужам за замежшкам^ але аудавелых або разведзеных, i дзецi замеж-шкау, якiя нарадзiлiся альбо пасялiлiся i атрымалi выхаванне у Расii, щ якiя нарадзiлiся за мяжой, але навучалкя у рускiх вышэйшых або сярэдшх навучальных установах, набывалi права прыняць прысягу на падданства Расп, калi таго пажадаюць, цi пастутць на рускую службу на працягу года па дасягненш iмi пауналецця. Калi яны прапускалi гэты тэрмш, то падпарадкоУвалiся правiлам звычайнай натуралiзацыi. У любы час i без усялякага тэрмшу маглi прымаць рускае падданства замежнш, якiя знаходзiлiся на рус-кай службе [14, с. 13].

Замежнш, прынятыя у рускае падданства, набывалi усё правы i неслi усе абавязкi падданых у адпаведнасщ з тым саслоуем, да якога яны залiчвалiся. Выхад з рускага падданства адбывауся цi сам сабой па праву, щ шляхам адмысловага звальнення. Само сабой спынялася падданства у выпадку вы-хаду рускай падданай замуж за замежшка або у выпадку аудавення щ скасавання шлюбу. Такая былая руская падданая магла зноу вярнуцца у ранейшае падданства з дапамогай простага пасведчання перад

мясцовым губернатарам аб спыненш шлюбу з замежнiкам. Звальненне з рускага падданства здзяйснялася на падставе спецыяльнага дазвалення iмператара, запрошанага мiнiстрам унутраных спрау праз Савет мiнiстрау. Самавольны пераход у замежнае падданства карауся. Дзецi замежных грамадзян, яюя нарадзь люя да прыняцця прысягi, не прызнавалкя падданымi Расii. Пауналетнiя дзещ самi заяулялi пра сваё жа-данне уступiць у падданства i вымавiць прысягу на iльготных умовах [10, с. 67].

Мнопя даследчыю схiляюцца да думкi, што дзяржава iмкнулася максiмальна ураунаваць прававы статус шшаземцау са становiшчам рускiх падданых, аднак нярэдка адбывалiся унутры- i знешнепалиычныя працэсы, якiя уплывалi на увядзенне абмежавальных мер у адносшах да iншаземцау або пашырэнне iх удзелу у розных сферах грамадскага жыцця. Расiйскае заканадауства не лiчыла натуралiзаваных замеж-нiкау «сапраУднымi» падданым^ такiмi ж як i русюх падданых па нараджэнню. У мнопх крынiцах шша-земец так i называуся «iншаземец, якi прыняу прысягу на падданства». Натуралiзаваны iншаземец зай-мау прамежкавы стан памiж падданымi i замежнiкамi. Так, У. Мшалаеу лiчыу, што натуралiзаваныя ш-шаземцы - гэта адна з катэгорый замежнiкау, прававы стан якiх адрозшвауся ад "прыродных" падданых [15, с. 54]. За iмi прызнавалася права на бесперашкодны выезд на радзiму. Нярэдка здаралася, што шша-земец, ям прыняу прысягу на падданства, знаходзiуся у такiм жа становшчы, як i непрысягнуты замеж-шк. Даследчык М. Каркуноу, наадварот, адзначау, што расiйскае заканадауства добразычлiва ставшася да пытанняу ураунавання правоу замежшкау i расiйскiх падданых, забяспечвала першым шэраг палпыч-ных правоу: удзел у дзяржаунай службе па вучэбным ведамствам, саслоуныя правы [16].

Менавиа да сярэдзiны XIX стагоддзя праходзша сiстематызацыя заканадауства па замежным пад-даным. Прававы статус iншаземцау мог адрозшвацца у залежнасцi ад маемаснага стану, паходжання, ве-равызнання, нацыянальнасщ, мэты прыезду. Кожная катэгорыя мела свае асаблiвасцi, якiя датычылiся парадку уступлення у расiйскае падданства, парадку знаходжання у губернях, правоу i абавязкау [12, с. 59]. Так, заканадауства Расшскай iмперыi вылучала наступныя катэгорыi замежных грамадзян: замежныя два-ране, замежнае духавенства, замежныя каланюты, замежныя рамеснiкi, замежныя купцы i замежныя яурэ1

Замежнымi дваранамi па расiйскаму заканадауству прызнавалiся «дваране, у лiку якiх павiнны ра-зумецца шляхцiцы, падданыя iншых дзяржау, калi яны пацвердзяць сваё дваранства». Доказам стану слу-жылi дыпломы i пасведчаннi, выдадзеныя замежнымi урадамi [13, с. 291]. Замежнiкау, яюя прысягнулi на падданства Расii i прасiлi аб прыняццi iх у расшскае дваранства згодна з дыпломам сваiх краiн, залiчвалi да дваранства на падставе заслуг, аказаных расшскаму уладару i дзяржаве, або пасля дасягнення чыноу, пры якiх гэта званне прысвойвалася карэнным падданым. Пры гэтым замежнiкi, дасягнуушыя на расшскай службе чын, якi прыносщь спыдчыннае дваранства, але яшчэ не прысягнуушыя на падданства Расii, не маглi быць нi самi, ш iх нашчадш зацверджаны у дваранскай годнасщ, пакуль не прымуць прысяп на падданства Расii [2, с. 2-3]. Так, паводле ператсу 1897 года у Мiнскай губернi было зарэпстравана 99 па-томных i 16 асабiстых замежных дваран [11]. Замежных дваран, яюя мелi дакументы аб сваiм паходжаннi i прысягнулi на падданства Расii, дазвалялася спецыяльным рашэннем Кiраунiчага Сената прымаць на грамадзянскую службу з атрыманнем трэцяга разрада канцылярсмх служачых. Замежн^1я дваране у вы-падку злачынствау не падвяргалюя цялесным пакаранням.

Прававое становшча замежных духоуных асоб рэгламентавалася Уставам замежных веравызнан-няу. Замежнае духавенства рымска-каталщкага веравызнання прымалася на службу у манастыры, духоу-ныя i свецкiя вучылiшчы, яму дазвалялася удзельшчаць у ажыццяуленнi рэлiгiйнага культу толью з да-зволу епархiяльнага юраунщтва i Мiнiстэрства унутраных спрау. Напрыклад, займаць месца пастара i вес-цi прапаведнiцкую дзейнасць замежнiкi маглi толькi на падставе пасведчання аб прыняцщ падданства. Ду-хоуныя асобы замежных веравызнанняу, запрошаныя па распараджэнш Мiнiстэрства унутраных спрау на службу у Рааю, дапускалiся да прыняцця прысяп на падданства у любы час [2, с. 4-5].

Яшчэ 7 лшеня 1798 года у Беларускае губернскае прауленне быу наюраваны Указ Кiраунiчага Сената аб парадку знаходжання у губернях замежных гандляроу. Было загадана памежным губернатарам строга сачыць за усiмi прыезджымi чужакамi: "кто из торгующих иностранцев, выехавших из России, или вовсе не бывших, пожелают в оную въехать, таковой должен снабдить себя двумя видами...: рекомен-дациею к какому-либо Российскому или Иностранному в России пребывающему торговому дому, или к кому-либо известному в торговле обращающемуся., и свидетельством от одного из Министров Двора Нашего или котораго-либо из Наших Консулов" [10, с. 21]. Да канца XIX стагоддзя дзейшчала становш-ча, паводле якога замежнш, яюя жадаюць устутць у Расп у першую купецкую гшьдыю, павшны былi мець пасведчанне аб тым, што яны хрысщяне. Замежным рамесшкам было дазволена уступаць у цэхi пасля зацвярджэння мясцовымi казеннымi палатами Яны абавязаны былi падаць пасведчанне ад цэха ш-шага горада або атэстат навучальнай установы.

Што дат^гчыць замежных каланютау, то сярод iх вылучаюць сельсюх працоуных i пасяленцау. Яны запрашалюя урадам i мясцовымi памешчыкамi для заняткау у сельскагаспадарчай вытворчасцi, удаскана-лення прыёмау апрацоУкi зямлi, развядзення новых культур i парод жывёлы, для удзелу у кiраваннi ма-

ёнткамi i гаспадаркам^ Практыка запрашэння замежных каланiстау у расшсюя губернi вядома ячшэ з ча-соу праулення Пятра I i Кацярыны II. Iснавалi замежныя калонп двух тыпау: на казенных землях i на землях, якiя замежнш набылi у маемасць. Правы замежных калашстау рэгламентавалiся Уставам аб ка-лонiях замежнiкау. Усiм землеуласнiкам 18 снежня 1861 года надавалася права наймаць замежных пра-цоуных. Указ Сената ад 28 чэрвеня 1873 года дазваляу мшскаму губернатару В.Н. Токараву вызвалщь чэшскiх пасяленцау ад выплаты казённых мыт, калi тыя прынялi расiйскае падданства i жадаюць набыць маёнткi у памешчыкау польскага паходжання [8, с. 72]. Нягледзячы на наяуныя прывiлеi для замежшкау, якiя знаходзiлiся у Расii, усталёувалкя абмежаваннi у правах на набыццё ва уласнасць, валоданне або ка-рыстанне маёмасцю. У адпаведнасцi з Указам ад 14 сакавка 1887 года у Вiленскай, Вiцебскай, Мшскай, Гродзенскай губернях замежнiкi не мат набываць права уласнасцi на нерухомасць.

Асобы статус мелi паводле расшскага заканадауства замежныя яурэ1 Па агульнаму правiлу, займац-ца гандлёвай справай замежным яурэям не дазвалялася. Аднак кнавау шэраг выключэнняу у адносшах да тых яурэяу, хто быу "вядомы па свайму становiшчу у грамадстве i па вялiкiм гандлёвым абаротам". Замежным яурэям для таго, каб гандляваць у губернях iмперыi, ствараць банюрсшя канторы i наладжваць фабрыкi, а таксама набываць нерухомасць, неабходна было атрымаць адмысловы дазвол мшстэрствау фiнансау, унутраных i замежных спрау. Дадзеная катэгорыя мела магчымасць набываць i наймаць неру-хомыя ненаселеныя маёнткi [3].

Заключэнне. У другой палове XIX - пачатку XX стагоддзя у беларусюх губернях Расшскай iм-перыi склауся мехашзм прававога рэгулявання статусу замежных грамадзян. У заканадаустве не iснавала ктотных адрозненняу у правах памiж замежнiкамi i расiйскiмi падданымi. Аднак натуралiзаваныя замеж-нiкi не лiчылiся «сапрауднымЬ> падданымi. Усе мерапрыемствы, якiя праводзшся заканадаучай уладай i рэгламентавалi пражыванне замежных падданых у беларускiх губернях, насш агульнарасiйскi характар. Прававое становшча iншаземцау адрознiвалася у залежнасцi ад маёмаснага стану, роду заняткау, вера-вызнання i мэты прыезду. ктотна абмяжоУвалiся замежнiкi, якiя пражывалi у заходнiх губернях, у сферы маёмасных правоу, у свабодзе перамяшчэння. Былi арганiзаваны меры па кантролю за перамяшчэннем шшаземцау у губернях.

ШТАРАТУРА

1. Шауро, И.Г. Возникновение и развитие института подданства в России в XVI - начале XX века: автореф. дис. ... канд. юрид. наук / И.Г. Шауро. - М., 2013. - 27 с.

2. Мыш, М.И. Об иностранцах в России: сб. узаконений, трактатов и конвенций, с относящимися к ним правительственными и судебными разъяснениями / М.И. Мыш. - СПб., 1888. - 561 с.

3. Киштымов, А. Л. Германские капиталы и немецкие предприниматели в экономике Беларуси XIX -начала XX в. / А. Л. Киштымов // Беларуска - А1ЬагиШешса. Кн. 7. Беларуска-нямецкае грамадска-культурнае узаемадзеянне: псторыя, сучаснасць, перспектывы; рэдкал.: Л. Кулажанка р шш.]. -Мшск, 1996. - С. 13-21.

4. Киштымов, А. Л. Турецкие капиталы и турецкие предприниматели в экономике Минска начала XX века / А.Л. Киштымов // Беларусь - Турция: пути сотрудничества: материалы междунар.-науч. практ. конф., Минск, 8 дек. 2009 г. - Минск: Четыре четверти, 2010. - С. 92-97.

5. Юштымау, А. Л. Удзел замежных прадпрымальшкау i фшанастау у развщщ прамысловасщ транспарту Беларуа (канец XVIII - пачатак XX ст.) / А.Л. Юштымау // Штогодшк Шстытута псторыи НАН Беларуси 1999. - Мшск, 1999. - С. 57-63.

6. Филюта, Н.М. Чешский и словацкий этносы в истории Беларуси (XIX - начало XXI в.) / Н.М. Филюта // Этнокультурное развитие Беларуси в XIX - начале XXI в.: материалы междунар. науч.-практ. конф.; редкол.: Т. А. Новогродский (отв. ред.) [и др.]. - Минск: БГУ, 2011. - С. 219-223.

7. Урублеусм, В.В. Род галандсюх дваран Гартынгау на Беларуа / В.В. Урублеусю // Архiварыус: зб. навуковых паведамленняу i артыкулау. Вып. 7; рэдкал.: Ю.М. Бохан р шш.]. - Мшск, 2009. -С. 258-266.

8. Елинская, М.М. Источники о дворянских родах западноевропейского происхождения в белорусских губерниях конца XVIII - начала XX в.: автореф. дис. ... канд. ист. наук / М.М. Елинская. - Минск, 2005.

9. Рындин, С.Н. Этнические немцы на территории Беларуси в конце XIX - начале XXI века / С.Н. Рындин // Актуальные вопросы философии, истории и политологии: междунар. заочная науч.-практ. конф., Россия, Новосибирск, 28 янв. 2013 г. [Электронный ресурс]. - Режим доступа: http://sibac.info/ шёех.рИр/2009-07-01-10-21 -16/6236. - Дата доступа: 21.01.2014.

10. Иностранные подданные в Беларуси (конец XVIII - начало XX в.) / сост. И.Л. Вернер; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. - Минск: Тип. Макарова и К°, 2012. - 528 с.

11. Первая Всеобщая перепись населения Российской Империи 1897 г. / под ред. Н.А. Тройницкого. Т. I. Общий свод по Империи результатов разработки данных Первой Всеобщей переписи населения, произведенной 28 января 1897 года. - СПб., 1905. - Табл. VIII. Распределение населения по сословиям и состояниям.

12. Тесленко, А.М. Правовой статус иностранцев в России (вторая половина XVII - начало ХХ в.): дис. ... канд. юрид. наук: 12.00.01 / А.М. Тесленко. - Екатеринбург, 2000. - 226 с.

13. Свод уставов о паспортах и беглых 1833 г. // Полное собрание законов Российской империи. - Собр. 3. -Т. XIV, № 10102.

14. Свод законов Российской Империи. Законы о состояниях Т. IX. - СПб.: Гос. тип., 1857. - 572 с.

15. Николаев, В.Б. Подданство Российской империи: его установление и прекращение: (историко-правовой анализ): дис. ... канд. юрид. наук: 12.00.01 / В.Б. Николаев. - Нижний Новгород, 2008. - 205 с.

16. Коркунов Н.М. Русское государственное право: Введение и общая часть. Т. 1 / Н.М. Коркунов; под ред. и с доп.: З.Д. Авалов, М.Б. Горенберг, К.Н. Соколов. - 6-е изд. - СПб.: Тип. М.М. Стасюлевича, 1908. - 623 с.

17. Вишняков-Вишневецкий, К.К. Иностранцы в структуре петербургского предпринимательства (1860-е гг. -1914 г.): дис. ... д-ра ист. наук: 07.00.02 / К.К. Вишняков-Вишневецкий. - СПб., 2005. - 509 с.

18. Градовский, А. Д. Начала русского государственного права / А. Д. Градовский. - М., 1892. - Т. 1: О государственном устройстве. - 441 с.

19. Жукова, С. А. Иностранцы в Москве на рубеже XIX-XX вв.: автореф. дис. ... канд. ист. наук: 07.00.02 / С. А. Жукова. - М., 2012. - 30 с.

20. Позняк, Т.З. Иностранные подданные в городах Дальнего Востока России (вторая половина XIX -начало XX в.): автореф. дис. ... канд. ист. наук / Т.З. Позняк. - Владивосток, 2001. - 30 с.

21. Позняк, Т.З. Иностранные подданные в городах Дальнего Востока России (вторая половина XIX -начало XX в.): дис. ... канд. ист. наук: 07.00.02 / Т.З. Позняк. - Владивосток, 2001. - 459 л.

22. Смирнов, С.А. Правовое регулирование иностранного предпринимательства в России во второй половине XIX - начале XX века: дис. ... канд. юрид. наук: 12.00.01 / С.А. Смирнов. - Волгоград, 2002. -164 л.

23. Таможенный устав 1857 г. // Свод законов Российской империи. - СПб. - Т. 6: Уставы таможенные 1857.

24. Тесленко, А.М. Правовой статус иностранцев в России (вторая половина XVII - начало ХХ в.): дис. . канд. юрид. наук: 12.00.01 / А.М. Тесленко. - Екатеринбург, 2000. - 226 с.

25. Устав о паспортах: [Внесены узаконения, обнар. по 31 дек. 1903 г.]. - СПб.: Гос. тип., 1903. - 126 с. -(Свод законов Российской империи. - Т. 14).

Пастуту 24.06.2014

LEGAL STATUS OF FOREIGN SUBJECTS IN BELARUSIAN PROVINCE IN SECOND HALF OF THE XIX CENTURY - THE BEGINNING OF THE XX CENTURY

A. POTRASAVA

The second half of XIX - the beginning of the twentieth century - the period of active reform in the legislation of the Russian Empire, which concerned the rights of foreigners. In the article the legal status of foreigners is investigated. It can vary depending on the property status, ancestry, religion, nationality, purpose of visit. The main categories offoreign nationals in the Belarusian provinces under the law were foreign nobles, clergy, colonists, artisans, merchants and Jews. The possibilities to purchase Russian citizenship and to exit from it are considered. One way of acquiring citizenship is the naturalization, which is divided into ordinary and extraordinary. The state strives to equalize the legal status of foreigners with the position of Russian citizens. Policy towards foreign nationals in the Belarusian provinces in the second half of XIX - the beginning of the XX century wore empire-wide character with some restrictions on the right of ownership fixed assets.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.