Научная статья на тему '«РАЗБОРЫ» ШЛЯХТЫ ЯК СРОДАК ДЗЯРЖАЎНАЙ САСЛОЎНАЙ ПАЛІТЫКІ Ў РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ'

«РАЗБОРЫ» ШЛЯХТЫ ЯК СРОДАК ДЗЯРЖАЎНАЙ САСЛОЎНАЙ ПАЛІТЫКІ Ў РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
38
10
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ДВАРАНСТВА / ДЗЯРЖАЎНАЯ ПАЛIТЫКА / САЦЫЯЛЬНЫ СТАТУС / ДАКУМЕНТЫ / ЗАКОНЫ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Дамарад Аляксей Анатольевіч

Артыкул прысвечаны дзяржаўнай палітыцы ў Расійскай імперыі ХІХ ст., накіраванай на змяншэнне колькасці прадстаўнікоў дваранскага саслоўя ў заходніх губернях. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай вялікая колькасць шляхты папоўніла шэрагі падданых расійскай кароны. Аднак традыцыі палітычнай анархіі і гаспадарчага заняпаду рабілі яе небяспечнай ў сацыяльна- палітычным плане. Падзеі першай паловы XIX ст. паказалі, што гэтая група насельніцва Беларусі не ўпісваецца ў дваранства і нават пагражае спакою ў дзяржаве. Таму ўлады Расійскай імперыі вымушаны былі праводзіць палітыку «разбораў» шляхты напрацягу дзесяцігоддзяў. Разглядаюцца прычыны і матывы, асаблівасці, эвалюцыя адносін да нетытулаванага дваранства на тэрыторыі Беларусі і Украіны. Падсумоўваюцца статыстычныя звесткі і вынікі палітыкі па скарачэнні шляхты.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

TAKING APART" OF THE NOBILITY AS A MEANS OF STATE CLASS POLICY IN THE RUSSIAN EMPIRE

The article is devoted to the state policy in the Russian Empire of the 19th century, aimed at reducing the number of representatives of the nobility in the western provinces. After the partition of the Commonwealth, a large number of gentry joined the ranks of the subjects of the Russian crown. However, the traditions of political anarchy and economic decline made it dangerous in socio-political terms. The events of the first half of the 19th century showed that this group of the population of Belarus does not fit into the nobility and even threatens peace in the state. Therefore, the authorities of the Russian Empire were forced to pursue a policy of "тaking apart" of the nobility for decades. The reasons and motives, features, evolution of attitudes to the untitled nobility on the territory of Belarus and Ukraine are considered. The statistics and results of the policy of reducing the nobility are summarized.

Текст научной работы на тему ««РАЗБОРЫ» ШЛЯХТЫ ЯК СРОДАК ДЗЯРЖАЎНАЙ САСЛОЎНАЙ ПАЛІТЫКІ Ў РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ»

ИСТОРИЯ HISTORY

УДК 947.2:323.311

А. А. Дамарад

Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот

«РАЗБОРЫ» ШЛЯХТЫ ЯК СРОДАК ДЗЯРЖАУНАЙ САСЛОУНАЙ ПАЛ1ТЫК1 У РАС1ЙСКАЙ 1МПЕРЫ1

Артыкул прысвечаны дзяржаунай палггыцы у Расшскай 1мперы1 Х1Х ст., нашраванай на змяншэнне колькасщ прадстаушкоу дваранскага саслоуя у заходшх губернях. Пасля падзелау Рэчы Паспалггай вялжая колькасць шляхты папоунша шэрап падданых расшскай кароны. Аднак традыцып палггычнай анархп i гаспадарчага заняпаду рабш яе небяспечнай у сацыяльна-палггычным плане. Падзеi першай паловы XIX ст. паказал^ што гэтая група насельнщва Бела-русi не утсваецца у дваранства i нават пагражае спакою у дзяржаве. Таму улады Расшскай iM-перыi вымушаны былi праводзщь палiтыку «разборау» шляхты напрацягу дзесящгоддзяу. Раз-глядаюцца прычыны i матывы, асаблiвасцi, эвалюцыя адносiн да нетытулаванага дваранства на тэрыторыi Беларусi i Украины. Падсумоуваюцца статыстычныя звесткi i вынiкi палiтыкi па ска-рачэнш шляхты.

Ключавыя словы: дваранства, дзяржауная палiтыка, сацыяльны статус, дакументы, законы.

Для цытавання: Дамарад А. А. «Разборы» шляхты як сродак дзяржаунай саслоунай палггыи у Расiйскай iмперыi // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2022. № 1 (257). С. 5-10.

A. A. Damarad

Belarusian State Technological University

"TAKING APART" OF THE NOBILITY AS A MEANS OF STATE CLASS POLICY IN THE RUSSIAN EMPIRE

The article is devoted to the state policy in the Russian Empire of the 19th century, aimed at reducing the number of representatives of the nobility in the western provinces. After the partition of the Commonwealth, a large number of gentry joined the ranks of the subjects of the Russian crown. However, the traditions of political anarchy and economic decline made it dangerous in socio-political terms. The events of the first half of the 19th century showed that this group of the population of Belarus does not fit into the nobility and even threatens peace in the state. Therefore, the authorities of the Russian Empire were forced to pursue a policy of "тaking apart" of the nobility for decades. The reasons and motives, features, evolution of attitudes to the untitled nobility on the territory of Belarus and Ukraine are considered. The statistics and results of the policy of reducing the nobility are summarized.

Key words: nobility, public policy, social status, documents, laws.

For citation: Damarad A. A. "Taking apart" of the nobility as a means of state class policy in the Russian empire. Proceedings of BSTU, issue 6, History, Philosophy, 2022, no. 1 (257), pp. 5-10 (In Belarusian).

Уводзшы. Атрымаушы у падданства насель-нщтва усходняй частю былой Рэчы Паспалггай, урад Расшскай iмперыi сутыкнууся са шля-хецюм пытаннем. Галоуным у iм была не праб-лема вернасщ шляхты расшскай кароне, а праб-лема вялшай колькаснай дыспрапорцьи. Мясцо-вае вышэйшае саслоуе значна пераузыходзша па сваёй колькасщ само расшскае дваранства. Справа у тым, што, прысягаючы на вернасць

царскай уладзе, мясцовая шляхта у масавым парадку дэманстравала свой лаялiзм, падмаца-ваны страхам страцщь тое, у асноуным невя-лшае, багацце, яюм яна валодала. Хрэстэма-тыйным стау прыведзены У. М. 1гнатоусюм адрас мясцовай шляхты расшскаму ураду: «Живя не в Польше, мы чувствуем себя как-бы в Польше и даже лучше, чем в настоящей Польше» [1, с. 166-167].

Асноуная частка. Прызнанне за такой вял> кай колькасцю лаяльных асоб дварансюх правоу у прынцыпе пагражала нарадзiць атуацыю, калi уласнае расшскае дваранства магло растварыцца сярод учорашней «польской шляхты». Паводле ацэнак даследчыкау Х1Х ст., суадносiны памiж працэнтам шляхецкага насельнiцтва у л^оуска-беларусюх i унутраных расiйскiх губернях 6ылГ вельмi i вельмi на карысць першага. Толькi па «лттоусюх» (Вшенскай, Гродзенскай) i «беларусюх» (Магшёускай, Мiнскай i Вiцебскай) губернях шляхта у 40-я гг. Х1Х ст. складала каля 200 тыс. чалавек i па гэтым паказчыку амаль да-ганяла усё расшскае дваранства у цэлым. Калi улiчваць таксама шляхту украшсюх губерняу, то атрымлiваецца, што па колькасным паказчыку шляхта былой Рэчы Паспалiтай пераузыходзша астатняе дваранства Расiйскай iмперыi амаль на 150 тыс. чалавек. Улiчваючы былы вопыт па iнтэграцыi у расшскае дваранства, напрыклад, грузiнскай знащ i зразумеушы яе недахопы, калi сукупнасць княскiх родау Расiйскай iмперыi зрабiлася ледзь не напалову грузшскай па па-ходжаннi, улады не жадалi паутарэння памы-лак, яюя б пагражалi размыццём асноунай апо-ры расiйскага абсалютызму. Спрыяла гэтаму i выразная дыферэнцыяцыя шляхты на дробную, пасешённую i магнатау. Каля 40% шляхты ад-носiлася да так званай «загонавай», якая не мела прыгонных, а 55% - не мела зямл^ Зразумела, што такое становшча не магло задавальняць цэнтральныя расiйскiя улады, паколью, як па-казала практыка першай паловы Х1Х ст., гэтая група шляхты не выконвала прадугледжаных дзяржавай сацыяльных функцый i часта ператва-ралася у базу для антыурадавых выступленняу.

Гледзячы на шляхту беларускiх зямель як на рускую па паходжаннi, але польскую па духу, урад, вiдавочна, не жадау распаусюджвання Гдэй польска-шляхецкай анархii у асноунай частцы дзяржавы. В. В. Ключэускi, характары-зуючы падзелы Рэчы Паспалiтай, шсау, што Расiя «не присвоила ничего исконно польского, отобрала только свои старинные земли да часть Литвы, некогда прицепившей их к Польше» [2, с. 295]. Сама iмператрыца Кацярына II асабюта неаднаразова падкрэ^вала, што у вы-нiку падзелау Рэчы Паспалгтай да Расiйскай Гм-перыi не было далучана нават маленькага кавал-ка польскай зямлi. Напрыклад, сцвярджалася, што «не толькi у Полацку, але i ва усёй Лгтве усе справы ва усiх судах у XVII ст. вялюя на рускай мове, што гады адзначалюя ад стварэння па грэцкаму вылiчэнню, што цэрквы iх былi звы-чайна будаваны алтаром на усход» [3, с. 73]. Аднак неабходна падкрэслщь, што вышэйшы стан тагачаснага мясцовага грамадства у ас-ноунай сваёй масе спавядау рыма-каталiцызм i

не вылучау сябе з польскай культуры. У канцы XVIII ст. улады звярталi увагу на гэтую акалiч-насць, але не праводзiлi шякай абмежавальнай палiтыкi да каталiцкай шляхты. Звяртаючыся да сваiх новых падданых, Кацярына II абяцала, што «свабоднае веравызнанне ад продкау на-бытае... у цэласнасцi захаваныя будуць» [4, с. 147]. Паводле урадавых звестак, праваслау-нымг былi прыблiзна толью дзве тысячы шляхщ-цау, але iхняя беднасць не дазваляла iм уплываць на жыццё у губернях праз сютэму дваранскiх выбарау [5, с. 61].

Была паюнута за шляхтай i такая выключна дзяржауная манаполiя, як права на вшакурэн-не, што зусiм супярэчыла расшсюм парадкам. Не Уводзiлiся абмежаваннi i на ужыванне польскай мовы. У прыватнасцi, у паседжаннi павято-вага суда у 1798 г. пратакол вёуся на польскай мове. Прычым упiсаныя у яго вытрымю з прывiлея на маёнтак XVII ст. былi перакладзены са старабеларускай мовы на польскую [6, л. 86, 88]. Нават у складанш спрау аб дварансюм па-ходжаннi выкарыстоувалася польская мова. Напрыклад, у радаводнай справе Кантрымау, складзенай у 1800 г., абсалютна усе дакументы былi прадстаулены па-польску [7]. Дэкларавала Кацярына II i захаванне старой выбарнай судовай сiстэмы у «беларусюх» губернях [8, с. 26]. Нягле-дзячы на нерашучыя меры дзяржавы па ушфша-цыi судоу з расшсюм^ канчаткова гэтыя крокi уладау далi вынiк толью у 30-я гг. XIX ст. Паводле закона ад 30 кастрычшка 1831 г. усё справавод-ства было пераведзена на рускую мову, а земсюя i гродсюя суды былi пераутвораны у павятовыя.

Улады увогуле iмкнулiся да лiквiдацыi адроз-ненняу памiж карэннымi i новадалучанымi тэры-торыям^ Але на апошнiх гэты працэс, часам, набывау вельмi адмысловы характар. Назiралася фактычнае прыстасаванне старых службовых i прыдворных пасадау i званняу, якiя iснавалi у былой Рэчы Паспалгтай, да чыноу расiйскiх. Напрыклад, яшчэ у 1780 г. Кацярынай II судда Магiлёускага i Полацкага верхнiх земсюх судоу I. Xрапавiцкi, П. Багамолец, К. Вяшчынсю бьтш надзелены чынам стацкага саветшка, а засядацелi гэтых судоу - калежскага саветнiка [9, с. 49].

У адносшах да мясцовай арыстакратыi пал^ыка была зразумелай: прыцягнуць яе на свой бок i ператварыць у правадыра iмперскай палiтыкi, накiраванай, у прынцыпе, на швель роуку мясцовых асаблiвасцяу. Адным з вынiкау яе з'явшася фактычна поунае захаванне раней-шых пазiцый, яюя 6ылг у тытулаваных родау у лгтоусюх i беларускiх губернях. Але у адносшах да нетытулаванай шляхты праявiуся зушм шшы падыход. З першых гадоу панавання Санкт-Пецярбурга на беларусюх землях ажыцяуляецца палiтыка па наумысным скарачэннi абсалютнай

колькасщ прадстаушкоу гэтага саслоуя. Выкш-кана гэта было адзначанымi вышэй аб'ектыуны-мi прычынамi. Высветлiлася таксама, што шмат хто жадау выкарыстаць дварансюя правы у сваiх асабiстых мэтах (не плацщь пацаткi, валодаць свабодай перамяшчэння i г. д.). Першыя ж рэвiзii паказалi, што у дваранскае саслоуе трапiла вялiкая колькасць асоб, яюя шляхцiцамi раней увогуле не з'яулялюя. Так сталася па прычыне неразумення у першыя гады расшскай улады мясцовых асаблiвасцяу. Напрыклад, рэвiзiя 1811 г. выявiла, што да шляхецкага стану запiсана каля 200 тыс. чалавек з iншых саслоуяу толькi таму, што яны размаулялi па-польску i былi рыма-каталщкага веравызнання. З iншага боку, не усе асобы, што мелi дварансюя правы, былi зашса-ны дваранамi [3, с. 56].

Таму, на наш погляд, працэс, яю атрымау назву «разбор» шляхты, быу па сваёй сутнасщ аб'ектыуна непазбежны. Ён быу наюраваны не супраць усяго шляхецтва, а тольк супраць дроб-най шляхты, якая новым расшсюм крытэрыям i уяуленням аб дваранстве у сваёй масе, вщавоч-на, не адпавядала. Да гэтай групы насельнiцтва адносiлi тых, хто увогуле не валодау нi прыгон-ньеш, нi зямлёй [10, с. 115]. З вобразнага выразу В. В. Ключэускага, яшчэ з эпохi Пятра I у Расш-скай iмперыi дваранскае саслоуе «старалось подчищаться, стряхивая с себя прилипавшие к нему сторонние элементы» [2, с. 332].

Практычныя крою уладау па абмежаванш удзелу незаможнай шляхты у дварансюх выба-рах былi пакладзены яшчэ у 1773 г., калi быу устаноулены фiксаваны маёмасны цэнз. Закон увогуле не дапускау да удзелу у дваранскiх вы-барах тых прадстаушкоу шляхты, яюя не служылi на расiйскай службе або атрымат за-межныя тытулы i узнагароды. Гэтым ад кары-стання саслоУнымi прывiлеямi адсякалася тая частка шляхты, наконт лаяльнасщ якой да са-мадзяржауя былi пэуныя сумненнi.

Новы iмператар Аляксандр I увогуле право-дзiу вельмi асцярожную палiтыку у адносiнах да дваранства заходнiх губерняу, паколькi спадзявауся знайсцi у iм непасрэдную паттыч-ную апору. Вщаць, менавiта гэтым можна рас-тлумачыць падтрымку расiйскiм iмператарам нават спадзяванняу некаторай часткi шляхты (найперш арыстакратьп) на аднауленне дзяр-жаунасцi Рэчы Паспалiтай. Але агульнай дзяржаунай паттыю у адносiнах да дробнай шляхты ён не змяшу, паслядоуна абмяжоуваю-чы яе удзел у дварансюх выбарах.

Аляксандр I не спышуся нават перад ютот-ным памяншэннем колькасщ падатнага насель-нiцтва. 1м было санкцыянавана права даказваць сваю прыналежнасць да дваранства тым асо-бам, яюя былi запiсаны у аднадворцы. Гэта пра-

дугледжвалася знакамiтым машфестам пачатку царавання Аляксандра I ад 2 красавка 1801 г. Фактычна кола прэтэндэнтау на «сопричисление» да вышэйшага саслоуя iмперыi пашыралася даволi iстотна. Але пазней гэтая iльгота на прак-тыцы скасоувалася. У дваранстве пакiдалi толькi тых, хто быу прышсаны да гэтага саслоуя па складу на 1795 г. Астатшм асобам адпаведна з указам Сената ад 20 студзеня 1816 г. прадтсва-лася пацвярджаць сваё паходжанне дакумешаш. Напрыклад, у 1819 г. паштальён Мiнскай гу-бернскай паштовай канторы Антон Тамашэвiч звярнууся у мясцовы Дваранскi дэпутацю сход з прашэннем зацвердзiць яго у шляхецтве [11, л. 2]. Адзшым дакументам, якi пацвярджау яго паходжанне, было пасведчанне з месца службы, дзе наконт яго згадваецца: «из дворян Антону Томашевичу дано сие согласно прошению его в том, что он продолжая в сей конторе служение свое 1815 г. июля с 17 числа, в худых поступках замечен не был, и когда пожелает от оной уволится, в том никакого препятствия иметь не может» [11, л. 13]. Зразумела, што ён i яго сям'я не былi зацверджаны у дваранстве. Тое самае стала i з Карповiчамi, яюя пачат працэс даказвання свайго дваранскага статусу у 1817 г. Аднак i у гэтым выпадку улады станоучага ра-шэння не прынял^ паколью дакументы аб па-ходжанш Карповiчау таксама былi страчаны, а прыгоннымi яны не валодат [12, л. 3, 8].

На думку Т. Лепкоускага, на гэтых землях шляхта надавала польскi характар значнай част-цы як Беларуси так i Валынi. Даследчык лiчыць, што мясцовае дваранства праяуляла паауны пратэст супраць расiйскай дзяржавы i практычна не прымала удзелу у яе дзейнасцi. Але разам з тым ён прызнае, што апазщыя Расiйскай iмпе-рыi была вельмi слабая, паколькi эканамiчная сiтуацыя спрыяла задаволенасцi шляхты сваiм становiшчам, i яна не адчувала сябе прыгнеча-наю [13, с. 182]. Сапрауды, пра адсутнасць абмежаванняу нацыянальнага характару для шлях-сведчыць i той факт, што пры унясенш шляхты у губернск1я радаводн^1я кшп яна упiсвалiся ме-навiта у шостыя iх часткi без увап на «поль-скае» цi «рускае» паходжанне, каталiцкае цi праваслаунае веравызнанне. Гэта значыць, што мясцовае дваранства разглядалася афщыйнымi Уладамi як старажытнае рускае.

Прыход да улады iмператара Мiкалая I у 1825 г. стау пачаткам новага этапу у грамадскiм i дзяржауным ж^Iццi Расшскай iмперыi. Звы-чайна перыяд 1825-1855 гг. характарызуецца у гiстарыяграфii як рэакцыйны.

ГалоУнымi захадамi самадзяржауя, яюя пауплывалi на працэс iнтэграцыi шляхты у склад дваранства Расiйскай iмперыi, стау указ ад 19 кастрычшка 1831 г. «О разборе шляхты

в западных губерниях и об устройстве сего рода людей» i спецыяльнае распараджэнне аб вы-барах у заходнiх губернях 1835 г.

Указ 19 кастрычшка 1831 г. замацоувау ус-кладнены двухступенны парадак пацверджання дварансюх правоу шляхтаю спачатку у Дваран-сюх дэпутацкiх сходах, а затым у Герольдыи Сената. Тым, хто здолеу пацвердзiць сваё дваранства, гарантавалiся усе правы i перавап дваранства Расiйскай iмперыi. Для тых прадстаушкоу шляхты заходнiх губерняу, яюя не даказалi дваранства, спецыяльна быу створаны новы грамадсю стан аднадворцау заходнiх губерняу. Як змяншася колькасць шляхты у былых «лттоусюх» губернях адпаведна з новым парадкам, бачна з таблщы.

Змены, яюя прынесла мiкалаеуская пал^ы-ка у адносшах да шляхты, таксама нельга раз-глядаць як праяву нацыянальнай дыскрымша-цыi. Манарх сваiмi дзеяннямi толькi пачау абмяжоуваць сепаратысцкiя уплывы у дзяржа-ве. Значна больш жорстка дзейнiчалi у гэтым плане улады Прусii i Аустрыi. Так, у Прусп з пасады намесшка Вялiкага княства Пазнанскага быу зняты Антонiй Радзiвiл, а замест яго на пост обер-прэзщэнта правiнцыi прызначаны этнiчны немец Эдуард Флотвель. У Аустрын частка шляхты на чале з намесшкам Галiцыi графам Агенорам Галухоусюм-старэйшым без-вынiкова шукала шляхоу кампрамiсу з Венай у нацыянальным пытаннi [14, с. 325, 337].

1люстрацыяй iншых бакоу «разборау» шляхты можа стаць справа Фларыяна Васiлеускага. Гэты шляхцiц у сувязi з пераездам у Вiцебскую губерню у 1830 г. звярнууся deputacyi wywodowej» Мiнскай губернi, дзе праау выдаць дакументы на дваранства. Там жа ён растлу-мачыу, што разам з братамi Вшцэнтам i Пятром валодае фальваркам Оваковы, а iх бацька па-водле рэвiзii 1795 г. быу зашсаны у лiк ваколiч-най шляхты i нiколi падушнымi падаткамi аб-кладзены не быу [15, л. 1]. Можна сцвярджаць, што карыстанне правамi дваранства гэтай фа-мiлiяй на працягу больш чым трыццацi гадоу было цалкам законным (згадаем закон, якi дазва-ляу не даказваць сваё шляхецкае паходжанне у выпадку праходжання па рэвiзiях у складзе два-ранскага саслоуя не пазней 1795 г.), але з шшага боку гэтюя абставiны прывялi да таго, што пер-шае рашэнне губернскага дваранскага дэпутац-

кага сходу аб прызнанш за гэтымi Васiлеускiмi правоу на дваранства было прынята толькi у 1830 г. Справа ускладншася тым, што у сувязi з пераменай месца жыхарства Вiцебскi губернскi дваранскi сход вымушаны быу весцi перапiску з Мшсюм. У вынiку да канца 1830-х гг. да Ге-рольдыi не дайшлi дакументы аб шляхецтве гэтага роду, а пасля iхняга разгляду у Санкт-Пецярбурзе Васiлеускiя былi пазбаулены два-ранскiх правоу, паколью нi разу не праходзiлi па справах аб дварансюх правах [15, л. 5, 6].

У цэлым колькасць дваранства на працягу 50 год Х1Х ст., нягледзячы на усе скарачэнш i «разборы», не толью не паменшылася, але нават крыху узрасла.

Увогуле, афiцыйныя звесткi аб колькасщ дваран, паводле заувагi А. М. Лютага, недак-ладныя [16, с. 202]. У прыватнасщ, ён адзначае, што сапрауды пятая рэвiзiя насельнiцтва Расiйскай iмперыi, праведзеная у 1796 г., значна (прыблiзна на 60%) занiзiла колькасць дваранства [16, с. 202]. Справа у тым, што дваране, яюя не мелi прыгонных, у рэвiзii насельнiцтва не улiчаны. Адпаведна сапраудныя i дакладныя звесткi аб колькасщ асоб шляхецкай годнасщ на землях Беларуш прывесцi цяжка. Са «Статы-стычных таблiц Расiйскай iмперыi» вышкае, што на 1858 г. у «штоусюх» i «беларускiх» гу-бернях удзельная вага дваранства заставалася самай высокай у iмперыi. Гэты паказчык скла-дау 6,1% у Гродзенскай, 6,0% у Вшенскай, 4,7% у Мшскай, 4,2% у Магiлёускай i 3,8% у Вiцебскай губернях адпаведна [17].

У той жа час, спасылаючыся на матэрыялы рэвiзiй, А. М. Люты прыводзщь iншыя лiчбы удзельнай вап дваранства Беларусi. Так, паводле падлшау А. М. Лютага, на працягу 1796— 1858 гг. у працэнтных адносiнах колькасць дваранства зменшылася з 5,2 да 2,9% насельнщтва (прыблiзна 99 700 асоб абодвух полау) [16, с. 202]. Але калi улiчыць, што сам даследчык агаворвау занiжэнне статыстычных дадзеных прыблiзна на 50-60%, то у цэлым гэтыя лiчбы суадносяцца з лiчбамi, прадстауленымi вышэй.

Прыведзеныя даныя сведчаць, што нават не пацвердзiушыя сваё шляхецтва асобы на прак-тыцы карысталiся дваранскiмi правамi на працягу мнопх i многiх гадоу. Насуперак iснуючаму агульнаiмперскаму парадку, фактычна у «бела-рускiх» i «штоусюх» губернях уводзiцца асобы статус «доказывающего дворянство».

З паступовым пераходам Расшскай iмперыi да капiталiстычных адносiн у 50-60-я гг. Х1Х ст. павялiчваецца колькасць дваран i у беларусюх гарадах. Асноуную iх частку складала без-зямельная шляхта, якая шукала падтрымю свай-го сацыяльнага статусу на дзяржаунай службе. Напрыклад, у 1866 г. у Магшёве пражывала

Дымам1ка колькаснага складу дваранства у ^<лiтоyскiх» губернях (1795-1834)

Губерня Колькасць дваран мужчынскага полу

1795 г. 1834 г.

Мшская 23 470 35 110

Ыленская 24 889 24 887

Гродзенская 11 538 23 225

1817 спадчынных i 2461 асабiстых дваран, што складала 14,6 i 47,0% ад усяго губернскага спадчыннага i асабютага дваранства адпаведна [18, с. 2, 7]. У вышку з 1858 да 1866 гг. коль-касць дваран у Магшёве узрасла з 1325 да 4278 ча-лавек, щ на 220%. Павялiчэнне колькасщ дваран назiралася i у iншых гарадах. Таю рост не толью вёу да расслаення шляхты, але спрыяу фармiраванню рынку наёмнай працы i нават пауперызацьи гарадскога дваранства [16, с. 205].

Безумоуна, абсалютысцкая расiйская манария вымушана была праводзщь палiтыку, сюраваную на умацаванне унутранага адзiнства i аднастай-насщ «благородного российского дворянства» як агульнадзяржаунага саслоуя, безадносна да на-цыянальнай прыналежнасцi ягоных прадстауш-коу. Гэта само па сабе патрабавала выключэння з дварансюх шэрагау нашай дробнай i драбнюткай чыншавай, засцянковай i загонавай шляхты. Коль-касная перавага «былой польскай шляхты» у дачыненнi да карэннага расшскага дваранства была, вщавочна, недапушчальная. Адпаведна гэты матыу, зусiм не прага помсты за удзел у паустан-нях, быу галоунай прычынай знакампых разборау шляхецтва. Трэба падкрэошць, што расiйскiя ула-ды таксама мусiлi праводзiць адпаведныя са-нацыйныя мерапрыемствы, лiтаральна чысцiць шэрагi шляхецтва ад тых шматлiкiх «нядобра-сумленных» асоб, якiя падманам упiсалiся у дваранства, карыстаючыся фальшывымi даку-ментам, у першыя гады пасля падзелау Рэчы Паспалiтай. Нарэшце, як паказвае параунанне

стану справау у Вшенскай i Мiнскай губернях, працэнт незацверджаных у дваранстве залежау, увогуле, не столью ад палiтыкi цэнтральных ула-дау, колькi ад паз^и мясцовых уладау.

Заключэнне. Далучыушы да Расшскай iмпе-рыi беларускiя i украшсюя землi, афщыйныя ула-ды неаднаразова падкрэслiвалi, што гэта не была анэкая. Тагачасная афщыйная iдэалогiя Расшскай iмперыi тлумачыла яе поунае права на валодан-не усходнеславянскiмi землями Менавiта з гэтай прычыны шляхта, якая апынулася у расiйскiм пад-данстве, не зведала такога моцнага нацыянальнага ущску, як тая яе частка, што трапiла у Прускае каралеуства i Аустрыйскую iмперыю. Спробы стварыць нацыянальна-культурную аутаномда для палякау у гэтых дзяржавах былi, фактычна, толью намшальнымь У Расiйскай iмперыi, у сваю чаргу, да 30-х гг. XIX ст. шляхта заходшх губерняу не толькi захоувала поуныя правы у судовай га-лiне, але i свабодна карысталася у афщыйных зносiнах з мясцовымi органамi улады польскай мовай. Не было у гэты час i рэлiгiйнага ущску.

Такiм чынам, можна вылучыць 2 галоуныя матывы «разборау»:

- фюкальны, якi прадугледжвау абкладанне падушнымi падаткамi дробнай шляхты, паколь-кi гэтая сацыяльная група не жадала выконваць свой пачэсны абавязак - служыць дзяржаве;

- «засцерагальны», якi стау крокам па стра-хаваннi расшскага самадзяржауя ад магчымага растварэння i асiмiляцыi сярод шляхты заход-шх губерняу дваран з губерняу унутраных.

Спiс лiтаратуры

1. IгнатоУскi У. М. Каротю нарыс гiсторыi Беларусь Мшск: Беларусь, 1992. 190 с.

2. Ключевский В. О. Русская история. Полный курс лекций: в 3 кн. Кн. 3. Ростов н/Д: Феникс, 1998. 576 с.

3. Псторыя Беларусь у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) ^ шш.]. Мiнск: Экаперспектыва, 20002005. Т. 4: Беларусь у складзе Расiйскай iмперыi (канец XVIII - пачатак XX ст.) / М. Бiч ^ iнш.]. 2005. 518 с.

4. Емяльянчык У. П. Паланез для касшерау (З падзей паустання 1794 г. пад кiраунiцтвам Т. Касцюшю на Беларусi). Мiнск: Беларусь, 1994. 160 с.

5. RycЫinkowa I. Сага! -^Ыес polskiej 821асЬ1у па 2е1ш1асЬ ЕаЬгапусЬ w 1а1асЬ 1772-1831 г. // ^айаЫк histoгyczny. 1991. № 3. 8. 34-57.

6. НГАБ. Ф. 686. Воп. 1. Справа 9. Актовая книга «Минский земский поветовый суд». 34 л.

7. ЛДГА. Ф. 391. Воп. 5. Спр. 794. «Родословная рода Контрымов (1800 г.)». 13 л.

8. Белоруссия в эпоху феодализма: сб. док.: в 3 т. Т. 3. Воссоединение Белоруссии с Россией и ее экономическое развитие в конце XVIII - первой половине XIX в. (1772-1860) / сост.: В. В. Чепко, В. В. Шатилло; ред. В. В. Чепко. Минск: Изд-во Акад. наук БССР, 1961. 625 с.

9. Смяховiч М. У. Адносшы самадзяржауя да польскага насельнщтва Беларуа у гады падзелау Рэчы Паспалгтай // Нацыянальная паттыка расшскага самадзяржауя на Беларуш у канцы XVIII -пачатку XIX ст.: зб. навук. прац. Мшск: БДПУ, 1995. С. 39-54.

10. Тумiловiч Г. М. Паттыка царызму у адносшах да дробнай шляхты Беларуш у канцы XVIII -першай палове XIX ст. // Нацыянальная паттыка расшскага самадзяржауя на Беларуа у канцы XVIII - пачатку XIX ст.: зб. навук. прац. Мшск: БДПУ, 1995. С. 114-128.

11. НГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 3241. «О дворянском происхождении рода Томашевичей». 12 л.

12. НГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 1307. «О происхождении рода Карповичей». 18 л.

13. Lepkowski Т. Naгod bez panstwa // Ро^ка: Игеу panstwa i naгodu. Waгszawa, 1992. 8. 179-198.

14. Тымковский М. История Польши. М.: Весь мир, 2004. 544 с.

15. НГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Справа 400. «О дворянском происхождении рода Василевских». 32 л.

16. Люты А. М. Сацыяльна-эканамiчнае развiццё у Беларусi у другой палове XVIII - першай палове XIX ст.: манаграфiя. Мшск: БДПУ, 2004. 320 с.

17. Переписи населения России: итоговые материалы подворных переписей и ревизий населения России (1646-1858). М.: Наука, 1972. 573 с.

18. Статистические таблицы Могилевской губернии за 1866 год. Могилев: Губернская тип., 1867. 82 с.

References

1. Ignatovsky V. M. Karotki narys gistoryi Belarusi [A short essay on the history of Belarus]. Minsk, Belarus Publ., 1992. 190 p. (In Belarusian).

2. Klyuchevskiy V. O. Russkaya istoriya. Polnyy kurs lektsiy [Russian history. Full course of lectures]. Book 3. Rostov-on-Don, Phoenix Publ., 1998. 576 p. (In Russian).

3. Gistoryya Belarusi. Tom 4: Belarus' u skladzie Rasiyskay imperyi (kanets XVIII-pachatakXXst.) [History of Belarus. Vol. 4. Belarus in the Russian Empire (late 18th - early 20th century)]. Minsk, Eka-perspektyva publ., 2005. 518 p. (In Belarusian).

4. Emelyanchik V. P. Palaniez dlia kasinerau (Z padziey paustannya 1794 g. pad kiraunitstvam T. Kastsyushki na Bielarusi) [Polanez for cossins (From the events of the uprising of 1794 under the leadership of T. Kosciuszko in Belarus)]. Minsk, Belarus Publ., 1994. 160 p. (In Belarusian).

5. Rychlinkowa J. Carat as a prophet of the Polish nobility in the lands taken in the years 1772-1831. Kwartalnik historyczny [Historical quarterly], 1991, no. 3, pp. 34-57 (In Polish).

6. NGAB. Fund 686. I. 1. F. 9.

7. LDHA. Fund 391. I. 5. F. 794.

8. Belorussiya v epokhu feodalizma: sbornik dokumentov. Tom 3. Vossoyedineniye Belorussii s Rossiyey i yeyo ekonomicheskoye razvitiye v kontse XVIII - pervoy polovine XIX v. (1772-1860) [Belarus in the era of feudalism: collection of documents. The reunification of Belarus with Russia and its economic development in the late 18th - first half of the 19th centuries]; coll. by V. V. Chepko, V. V. Shatillo; ed. by V. V. Chepko. Minsk, Akad. nauk BSSR Publ., 1961. 625 p. (In Russian).

9. Smyakhovich M. V. Attitudes of the autocracy to the Polish population of Belarus during the partition of the Commonwealth. Natsyanal'naya palityka rasiyskaga samadzyarzhayya na Belarusi u kantsy XVIII - pachatku XIX st. [National policy of the Russian autocracy in Belarus in the late 18th - early 19th century]. Minsk, BSPU Publ., 1995. Pp. 39-54 (In Belarusian).

10. Tumilovich G. M. Tsarist policy towards the petty gentry of Belarus in the late eighteenth and first half of the nineteenth century. Natsyanal'naya palityka rasiyskaga samadzyarzhaya na Belarusi u kantsy XVIII -pachatku XIX st. [National policy of the Russian autocracy in Belarus in the late 18th - early 19th century]. Minsk, BSPU Publ., 1995. Pp. 114-128 (In Belarusian).

11. NGAB. Fund 319. I. 2. F. 3241.

12. NGAB. Fund 319. I. 2. F. 1307.

13. Lepkowski T. A nation without a state. Polska: iosy panstwa i narodu [Poland: the woofs of the state and the nation]. Warsaw, 1992. Pp. 179-198 (In Polish).

14. Tymkovsky M. IstoriyaPol'shi [History of Poland]. Moscow, Ves' mir Publ., 2004. 544 p. (In Russian).

15. NGAB. Fund 319. I. 2. F. 400.

16. Lyuty A. M. Satsyyalna-ekanamichnaye razvittsyo u Belarusi u drugoy palove XVIII - piershay palove XIX st. [Socio-economic development of Belarus in the second half of the 18th century - the first half of the 19th century]. Minsk, BSPU Publ., 2004. 320 p. (In Belarusian).

17. Perepisi naseleniya Rossii: itogovyye materialy podvornykh perepisey i reviziy naseleniya Rossii (1646-1858) [Censuses of the population of Russia: final materials of household censuses and revisions of the population of Russia (1646-1858)]. Moscow, Nauka Publ., 1972. 573 p. (In Russian).

18. Statisticheskiye tablitsy Mogilevskoy gubernii za 1866 gogd [Statistical tables of the Mogilev province for 1866]. Mogilev, Gubernskaya tipographiya Publ., 1867. 82 p. (In Russian).

1нфармацыя пра аутара

Дамарад Аляксей Анатольевiч - кандыдат пстарычных навук, дацэнт кафедры псторып Бела-рус i палiтaлогii. Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсггэт (220006, г. Мшск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспублша Беларусь). E-mail: domorad@belstu.by

Information about the author

Damarad Aliaksei Anatolievich - PhD (History), Assistant Professor, the Department of History of Belarus and Political Science. Belarusian State Technological University (13a, Sverdlova str., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: domorad@belstu.by

Пастуту 14.03.2022

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.