Научная статья на тему 'Праблема легалізацыі нетытулаванай шляхты Беларусі ў кантэксце дзейнасці дзяржаўных органаў Расійскай імперыі ХІХ ст. '

Праблема легалізацыі нетытулаванай шляхты Беларусі ў кантэксце дзейнасці дзяржаўных органаў Расійскай імперыі ХІХ ст. Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
111
36
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
Расійская імперыя / Герольдыя / законы / шляхта / дваранства / дзяржаўная палітыка / Russian Empire / Herold / laws / gentrys / the nobility / state polisy

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Дамарад Аляксей Анатольевіч

Захаванне прававога і сацыяльнага статусу для шляхты Беларусі стала адной з прыярытэтных задач у ХІХ стагоддзі. Псіхалагічна не адаптаваныя да існавання ў новых палітычных умовах, мясцовыя дваране імкнуліся найперш да фактычнай легалізацыі праз удзел у выбарных органах улады і працы на дзяржаўных пасадах. Юрыдычнае замацаванне дваранскага статусу для шляхты Беларусі было аддаленай перспектывай па прычыне непадрыхтаванасці адпаведных дзяржаўных устаноў да сур'ёзнай працы, карупцыі, недахопу дакументаў. З іншага боку, вышэйшае кіраўніцтва Расіі мела вопыт і канкрэтныя прычыны для тармажэння легалізацыі шляхты.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THE PROBLEM OF LEGALIZATION OF THE BELARUSIAN GENTRY IN THE CONTEXT OF THE ACTIVITIES OF STATE BODIES IN THE RUSSIAN EMPIRE IN THE 19TH СENT.

Saving the legal and social status of the gentry of Belarus became one of the priorities of the 19th century. Psychologically, are not adapted to living in the new political environment, local nobles sought above all to the actual legalization through participation in elected bodies and work in local government positions. Legal status was a distant prospect for the consolidation of noble gentry of Belarus due to unpreparedness of relevant government agencies to serious work, corruption, lack of documents. On the other hand, the top authorities of Russia had the experience and the specific reasons for the deceleration of the nobility legalization.

Текст научной работы на тему «Праблема легалізацыі нетытулаванай шляхты Беларусі ў кантэксце дзейнасці дзяржаўных органаў Расійскай імперыі ХІХ ст. »

ИСТОРИЯ

УДК 947.2:323.311

А. А. Дамарад

Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот

ПРАБЛЕМА ЛЕГАЛ1ЗАЦЫ1 НЕТЫТУЛАВАНАЙ ШЛЯХТЫ БЕЛАРУС1 У КАНТЭКСЦЕ ДЗЕЙНАСЦ1 ДЗЯРЖАУНЫХ ОРГАНАУ РАС1ЙСКАЙ

1МПЕРЫ1 Х1Х СТ.

Захаванне прававога i сацыяльнага статусу для шляхты Беларуа стала адной з прыярытэт-ных задач у Х1Х стагоддзг Псiхалагiчна не адаптаваныя да юнавання у новых палгтычных умо-вах, мясцовыя дваране iмкнулiся найперш да фактычнай легалiзацыi праз удзел у выбарных органах улады i працы на дзяржауных пасадах. Юрыдычнае замацаванне дваранскага статусу для шляхты Беларус было аддаленай перспектывай па прычыне непадрыхтаванасцi адпаведных дзяржауных устаноу да сур'ёзнай працы, карупцьп, недахопу дакументау. З iншага боку, вышэй-шае шраунщтва Расii мела вопыт i канкрэтныя прычыны для тармажэння легалiзацыi шляхты.

Ключавыя словы: Расiйская iмперыя, Герольдыя, законы, шляхта, дваранства, дзяржауная палiтыка.

A. A. Damarad

Belarusian State Technological University

THE PROBLEM OF LEGALIZATION OF THE BELARUSIAN GENTRY IN THE CONTEXT OF THE ACTIVITIES OF STATE BODIES IN THE RUSSIAN EMPIRE IN THE 19TH CENT.

Saving the legal and social status of the gentry of Belarus became one of the priorities of the 19th century. Psychologically, are not adapted to living in the new political environment, local nobles sought above all to the actual legalization through participation in elected bodies and work in local government positions. Legal status was a distant prospect for the consolidation of noble gentry of Belarus due to unpreparedness of relevant government agencies to serious work, corruption, lack of documents. On the other hand, the top authorities of Russia had the experience and the specific reasons for the deceleration of the nobility legalization.

Key words: Russian Empire, Herold, laws, gentrys, the nobility, state polisy.

Уводзшы. Мясцовае дваранства Беларусюх губерняу разглядалася расiйскiмi yладамi пста-рычна як частка расшскага, што фармальна па-вшна было уключаць першае у склад апошняга проста аутаматычна. Але на практыцы усё ака-залася значна складаней. Дзяржауная адмшютра-цыя iмкнулася да колькаснага скарачэння шляхты.

Расшсюя улады мелi адпаведны вопыт здзяй-снення падобнай працэдуры. У больш сцiслых маштабах штэграцыя шляхты у склад дваранства Расшскай iмперыi адбылася у межах Сма-ленскага ваяводства, якое перайшло да Расii у вынiку вайны з Рэччу Паспалiтай 1654-1667 гг. Смаленская шляхта доуг час была адмысловай ускраiннай групай вышэйшага саслоуя у царстве, а потым у iмперыi i захоувала значныя юрыдычныя i бытавыя адрозненнi ад уласна-рускага дваранства. У XVII ст. для юравання ёй быу створаны асобы Прыказ княства Смален-скага, як падпарадкоувауся спачатку Стралец-

каму, а потым Пасольскаму прыказу. Частка сма-ленскай шляхты па прычыне недахопу свабоднай зямлi была пераселена за раку Каму, ва Уфiмскi уезд (потым Арэнбургскай губернi), але i там пра-цягвала называць сябе «смаленскай шляхтай». Асаблiвае становiшча смаленскага шляхецтва было замацавана шасцю царскiмi граматамi, выдадзенымi у 1654-1694 гг., яюя гарантавалi ягоныя зямельныя правы, а таксама своеасаблiвы службовы лад. Смаленская шляхта складала асо-бы конны полк - «полк смаленскай шляхы». На чале палка у XVII ст. стаяу палкоyнiк, а у XVIII ст. - нават генерал. Палкавая канцылярыя называлася «канцылярыя генеральнага праулення смаленскай шляхты», на пасады у якой Сенатам прызначалiся асобы з лiку кандыдатур, адобра-ных смаленскай шляхтай. У асноуным iмi стана-вiлiся прадстаунЫ вядомых шляхецюх родау: Друцкiх-Сакалiнскiх, Корсакау, Швыйкоусюх, Ванлярсюх, Пацёмкiных. Да сярэдзiны XVIII ст.

нароуш з «маскоусюмЬ>, у Смаленсюм палку юнавау чын рэгементара-палкоушка, ротмютра, харунжага, што засталiся у спадчыну ад Вял> кага княства Л^оускага. Захоувауся таксама i парадак ваеннай службы. Смаленская шляхта, як i у Рэчы Паспалiтай, не атрымлiвала за службу ад дзяржавы жалавання, а yтрымлiвалася выключ-на за кошт сва1х зямель. Але ужо пачынаючы з сярэдзiны XVIII ст. дзяржауная служба не была для смаленскай шляхты абавязковай, што значна адрозтвала яе ад астатняга расiйскага дваран-ства. Тады ж можна назiраць значную маёмас-ную дыферэнцыяцыю смаленскай шляхты. Губер-натар князь Абаленсю шсау у Пецярбург: «Хотя все шляхтичи желают служить в своем полку, но за убожеством их не только платье, в ружье и лошадях, как надлежит шляхтичу исправно себя содержать, но оные из них и пропитания не имеют. Да и при смотре и разборе многие были пешие и в лаптях и в крестьянских серых кафтанах». У 1746 г. камандар палка смаленскай шляхты Лярсю паведамляу Сенату: «А оные шляхетство скитаются по разным местам меж чужих двор, питаясь подаянием милостыни» [1, с. 93]. У цэлым смаленская шляхта разумела свой асаб-лiвы статус i iмкнулася захаваць адасобленасць ад астатняга дваранства. У 1748 г. па яе патра-баванню Сенат загадау выключыць з лiку смаленскай шляхты тых, хто не меу дакументальных доказау аб кроунай да яе належнасщ. Прадстау-нiкi смаленскай шляхты падтрымлiвалi роднас-ныя сувязi са шляхтай суседнiх абласцей Рэчы Паспалггай. Заможныя смаленскiя роды у XVII-XVIII стст. аддавалi сваiх дзяцей на навучанне за мяжу у езуiцкiя установы Полацка, Оршы, Вщебска. Са свайго боку расiйскiя улады уво-гуле сачылi за канфесшнай прыналежнасцю смаленскай шляхты, у прыватнасщ, перашкаджа-лi распаусюджанню сярод яе каталщтва. Так, у 1728 г. Вярхоуны Тайны Савет выдау два указы, паводле якiх забаранялася аддаваць дзяцей на навучанне у Рэч Паспалiтую i забаранялася уступаць у шлюб з жанчынамi каталщ-кага веравызнання з-за мяжы i аддаваць дачок замуж за каталшоу.

У вынiку гэтых мерапрыемствау у XVIII ст. смаленская шляхта была аддалена ад каталщ-кай адукацыi i каталiцкай веры, згубша роднас-ныя сувязi з блiзкiм замежжам, i таму, нягле-дзячы на усе спробы самазахавання, паступова руафшавалася. Паспрыяла гэтаму i выданне у 1764 г. Кацярынай II указа, яюм быу лiквiда-ваны Полк смаленскай шляхты як асобная ваен-на-шляхецкая карпарацыя. Таму у вынiку распа-чатых расiйскiмi yладамi мерау у другой палове XVIII ст. смаленская шляхта паступова злiваецца з агульнай масай расшскага дваранства i страч-вае свае адметныя асаблiвасцi.

Таюм чынам, яшчэ напярэдаднi далучэння да Расшскай iмперыi беларускiх зямель Санкт-Пецярбург ужо меу вопыт па шкарпарацьи шляхты новадалучаных тэрыторый у расшскае дваранства.

Асноуная частка. У дварансюх дэпутацкiх сходах беларускiх i л^оусюх губерняу легалi-зацыя шляхецкай годнасщ адбывалася дастат-кова паслядоуна. Грунтавалюя гэтыя рашэннi на прадстауленых доказах.

У Мiнскай, Магшёускай i Вiцебскай губернях працэс пацверджання шляхецкага паходжання быу доупм, але, у адрозненне ад губерняу Вшен-скай i Гродзенскай, тэрмшы тут насiлi больш iн-дывщуальны характар. Так, справа аб статусе роду Бялькевiчаy цягнулася з 1817 аж да 1886 г. Прычым першапачаткова жыхар засценка Касы-шчы Слуцкага павета Васiль Даншашч Бялькевiч быу запiсаны у аднадворцы, аднак гэта атры-малася толью з прычыны страты дакументау у вышку пажару, у яюм згарэлi актавыя кнiгi былога Ашмянскага земскага суда. У якасщ доказау свайго паходжання Бялькевiчы прадаставiлi копи з царкоуных метрык, а таксама пасвед-чанне, выдадзенае iм паводле iмператарскага указа Мiнскай казённай палатай «записанному из дворян в крестьяне Сымону Белькевичу... в том, что по ревизским сказкам Слуцкого уезда за 1795 год показаны в числе шляхты, живущих на землях чиншевых..., и за 1816 год того ж уезда по списку дворянскому в числе шляхты на землях князя Радзивилла» [2, л. 77]. На аснове гэтых дакументау род Бялькевiчаy Мшсюм дварансюм дэпутацюм сходам быу зацверджаны у шляхецкай годнасщ яшчэ у 1817 г. Аднак у Дэпартаменце Герольдыи разгляд справы быу пачаты толью у 60-я гг. XIX ст., прычым было прынята ад-моунае рашэнне, абгрунтаванае тым, што апош-шя не даказалi факту валодання нерухомай маё-масцю да выдання «Жалаванай граматы дваран-ству» [2, л. 143, 207]. Зразумела, што апошняй шстанцыяй у гэтым пытаннi заставауся расiйскi iмператар, якi у 1878 г. «высочайше соизволил на исключение из крестьянского звания... Бельке-вичей и подтвердил в первобытном их предков дворянском достоинстве» [2, л. 264].

У сваю чаргу, Антон Губарэвiч, родам з Лщ-скага павета, меу ваенны чын. Ён быу штаб-ротмютрам Украiнскага уланскага палка, аднак гэта не дапамагло яму хутка пацвердзщь шля-хецкае паходжанне [3, л. 10]. Ягон^1 брат Ста-нiслаy у пачатку 30-х гг. XIX ст. быу засяда-целем Першага дэпартамента Галоунага гродзе-скага суда. Гэтая пасада дэфакта азначала пры-належнасць да дваранскага саслоуя, тым больш, што Губарэвiчы карысталiся распаусюджаным гербам «Радван» i у 1828 г. былi прызнаны два-рансюм сходам у дваранскай годнасцi [3, л. 11].

А. А. Ламарад

7

Аднак юрыдычнага замацавання свайго статусу у Герольдьп яны, вiдаць, не атрымалi, паколью у архiyнай справе няма шяюх згадак пра гэта.

У 1841 г. канчаткова зацвердзiлi свой дваран-сю статус Дамброусюя з Рашенскага павета. Пры-чым галоуным доказам гэтага было тое, што «Дом-бровские действительно происходят от показанных родителей дворянского происхождения, и все они подушным обкладом незаняты, и в числе однодворцев не записаны, к бывшему же в 1831 г. мятежу не принадлежали, а потому Павел-Степан и Константин сыновья Степана к выше означенному [дваранскаму саслоую - А. Д.] могут быть сопричислены» [4, л. 13]. Яшчэ щкавей адбыва-лася прызнанне шляхецтва роду Машэусюх. Гэ-тая фамiлiя атрымала пацверджанне у дваран-стве у Земсюм судзе Полацкай правiнцыi 22 са-кавша 1773 г. i у Лгтоусюм дваранскiм сходзе 16 сакавiка 1798 г. Паколью у XIX ст. дадзеныя тэрытарыяльныя адзiнкi ужо не юнаваш, 5 мая 1821 г. Гродзенсю дварансю дэпутацю сход па-станавiy, на падставе ранейшых рашэнняу, уне-сцi род Машэyскiх у 6-ю частку губернскай ра-даводнай кшп [5, л. 11]. У сваю чаргу, Пясецюя з Лщскага павета прадставiлi у якасцi аднаго з доказау прывiлей караля Аугуста II на званне вознага, нададзенага продку 1х Казiмiру у 1724 г., а таксама яшчэ i дакумент, яю пацвярджау права уласнасщ Антона Пясецкага на 3-ю частку рода-вага маёнтка. Гэтыя доказы леглi у аснову рашэн-ня дваранскага дэпутацкага сходу 1829 г. аб пры-знаннi Пясецюх у дваранстве i унясент у першую частку радаводнай кнiгi Гродзенскай губерш. Цiкава, але праз тры гады, у 1832 г., гэты род канчаткова быу зацверджаны у шляхецкай год-насщ. Дастаткова характэрным было прызнанне дваранства роду Шалевiчаy. Казiмiр Шалевiч, яю пiсаyся «бывшим Лидским уездным хорунжим», меу сына Франца-Рудольфа. Гэты прадстаушк свайго роду у 20 год стау навучэнцам у вучы-лiшчы Iнжынераy у Санкт-Пецярбургу [6, л. 22]. Сярод прадстауленых доказау на дваранства гэтая шляхецкая фамiлiя мела дакумент, яю пацвярджау валоданне маёнткам у Лщсюм павеце, у яюм паводле рэвiзii пражывала 64 душы [6, л. 22]. Паколью Шалевiчы мелi усе неабходныя даку-менты, 15 сакавiка 1841 г. указам Герольдып яны былi зацверджаны у расiйскiм дваранстве. Зразу-мела, што на шляху ¡нтэграцш у склад дваранства Расшскай iмперыi пацверджаннем свайго шляхецтва яны пераадолелi толью першую ступень. Навучаннем дзяцей у сталщы Расiйскай iмперыi Казiмiр Шалевiч не абмежавауся. Ягоны другi сын Адольф стау чыноушкам у г. Таганрогу [6, л. 23].

Паказаныя прыклады выдатна iлюструюць доyгi працэс легалiзацыi дваранскага статусу на агульнадзяржауным узроУнi. Фактычна, адсут-насць неабходнага фармальнага статусу пера-

шкаджала штэграцыи шляхты беларускiх зямель у склад дваранства Расшскай iмперыi. З шшага боку, допуск асоб, яюя не мелi зацверджанага Ге-рольдыяй дваранства, да дварансюх пасад i званняу сведчыу аб фактычнай iнтэграцыi прадстаушкоу вышэйшага саслоуя «лiтоУскiх» i «беларусюх» губерняу. Так, Мiкалай Антонавiч Грамыка быу тытулярным саветнiкам, Iван !лыч - меу званне капiтана, а Пётр Грамыка у 1870-х гг. служыу у чыне тытулярнага саветтка «канцелярским чиновником Могилёвского губернского управления государственных имуществ» [7, л. 37]. Мiхаiл Мь хаiлавiч Грамыка акрамя таго, што меу званне палкоушка, займау пасаду начальшка Смаленскага губернскага жандарскага упраулення [7, л. 4]. Таю кар'ерны рост, кат з 1865 г. да канца XIX ст. звы-чайны шляхцщ узначальвае губернскую жан-дармерыю, сведчыць, па-першае, пра сапраудную штэграцыю не толькi у склад дваранства, але i у дзяржауна-палгтычную сютэму, а па-другое, пра дастаткова вял^ю ступень даверу расiйскiх ула-дау да прадстаушкоу «былой польскай шляхты».

Што датычыцца дзяржаунай службы, то шляхта беларусюх зямель у цэлым не апраудала спа-дзяванняу урада, паколькi мясцовыя шляхцiцы са значна большым жаданнем займалi менавiта выбарныя дваранскiя пасады. Гэта, безумоу-на, стрымлiвала iнтэграцыю шляхты беларускiх зямель у склад дваранства Расшскай iмперыi, паколью служба у якасцi чыноушка давала добрую магчымасць кар'ернага росту, атрымання чыноу i узнагарод, якiя дазвалялi вырашыць праблему сацыяльна-прававой легалiзацыi. кава, што у карэнных расiйскiх губернях усё было з дакладнасцю да наадварот. Там на пачатак XIX ст. склалася парадаксальная сгтуацыя: нават захады урада па замяшчэннi незанятых выбар-ных пасад прызначанымi чыноУнiкамi i урауна-нне чыноу дзяржаунай i выбарнай службы не дасягнулi поспеху. Адваротную сiтуацыю у беларусюх губернях С. А. Корф тлумачыу проста больш высокiм культурным узроунем мясцовай шляхты, лепшай адукацыяй, большай карпара-тыунасцю [8, с. 193]. Так, мясцовыя дварансюя маршалю пры сусрэчах iмператара Аляксандра I трымалюя з гонарам, а прадвадзiцелi у расiйскiх губернях больш нагадвалi афiцыянтаy, паколькi баялiся прамовiць слова. На наш погляд, ад-значаныя «перажытю» з часоу Рэчы Паспаль тай, скiроyвалi нетытулаваную шляху да удзелу у дварансюх выбарах, паколью атрыманыя пасады станавiлiся дэ-факта шляхам для уваходжання у дваранства Расшскай iмперыi. Сучаснымi да-следчыкам была зроблена выснова, што для незаможнай нетытулаванай шляхты выбарныя пасады (асаблiва у судовых органах) станавш-ся пэунай крынiцай узбагачэння. Так, паводле выбарау 1785 г. у Полацюм, Вiцебскiм, Дры-

сенсюм, Сурaжскiм i Гарадоцюм паветах з 20 за-сядацеляу павятовых i нiжнiх земсюх судоу 11 чалавек Meni у сярэднiм да 30 душ прыгонных.

Заключэнне. Тагам чынам, праблема легал> зацыi нетытулаванай шляхты Беларус засяро-джвалася вакол фактычнага прызнання дваран-скага статусу праз уключэнне у дзейнасць адм> нiстрацыйных i выбарных дзяржауных органау.

Прызнанне правоу на афiцыйным узроуш стала дастаткова аддаленай перспектывай для нетытулаванай шляхты Беларус па прычыне яе эканамiчнай слабасцi, а таксама з-за сумшунай рэпутацш, якая дапаунялася слабымi фармаль-mmi прыкмeтамi дваранства. Таму фактычная iнтэграцыя у склад расшскага дваранства апярэ-джвала дакументальную.

Лiтаратура

1. Жукович П. Н. Дворянство, крестьянство и мещанство в западно-русских областях, присоединенных по второму и третьему разделу // ЖМНП. 1915. № 5. С. 87-145.

2. НГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Спр. 376 [О дворянском происхождении рода Белькевичей].

3. ЛДГА. Ф. 391. Воп. 5. Спр. 215 [Дело о дворянском происхождении рода Губаревича Лидского уезда].

4. ЛДГА. Ф. 391. Воп. 5. Спр. 106 [Дело об установлении дворянского происхождения рода Добровольских Россиенского уезда (1817-1841)].

5. ЛДГА. Ф. 391. Воп. 5. Спр. 403 [Дело о дворянском происхождении рода Машевских].

6. ЛДГА. Ф. 391. Воп. 5. Спр. 650 [Дело об установлении дворянского происхождения рода Шалевичей Лидского уезда].

7. РГИА. Ф. 1343. Оп. 35. Д. 6669 [О дворянстве рода Дробышевских].

8. Корф С. А. Дворянство и его сословное управление за столетие (1762-1855 гг.). СПб., 1906.

References

1. Zhukovich N. P. The nobility, the peasantry and the petty bourgeoisie in the West Russian regions, connected to the second and third section. ZhMNP [Journal of Ministry of National Education], 1915, no. 5, pp. 87-145 (In Russian).

2. NHARB. Fund 319. Minsk deputy assembly. I. 2. F. 376 [The case for the nobility origin of Belkevich family].

3. LSHA. Fund 391. Vilno deputy assembly. I. 5. F. 215 [The case for the nobility origin of Guba-revich family from Lida district].

4. LSHA. Fund 391. Vilno deputy assembly. I. 5. F. 106 [The case for the nobility origin of Dob-rovolski family from Raseiniaj district 1817-1841].

5. LSHA. Fund 391. Vilno deputy assembly. I. 5. F. 403 [The case for the nobility origin of Mashevski family].

6. LSHA. Fund 391. Vilno deputy assembly. I. 5. F. 650 [The case for the nobility origin of Shalevich family from Lida district].

7. RSHA. Fund 1343. Geroldy council. I. 35. F. 6669 [The case for the nobility origin of Drobyshevski family].

8. Korf S. A. Dvoryanstvo i yego soslovnoye upravleniye za stoletiye (1762-1855 gg.) [The nobility and the estates management in a century 1762-1855]. St. Petersburg, 1906.

Информация об авторе

Дамарад Аляксей Анатольевiч - кандыдат пстарычных навук, дацэнт кафедры псторьп Бела-рус i палгалоги. Беларуск дзяржауны тэхналапчны ушверсггэт (220006, г. Мшск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспублша Беларусь). E-mail: domorad@belstu.by

Information about the author

Damarad Aliaksei Anatolievich - PhD (History), Assistant Professor, the Department of History of Belarus and Political Science. Belarusian State Technological University (13a, Sverdlova str., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: domorad@belstu.by

Паступгу 15.03.2016

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.