Научная статья на тему 'Прэзідэнцкая адміністрацыя: нявызначаны «Новы курс»'

Прэзідэнцкая адміністрацыя: нявызначаны «Новы курс» Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
38
10
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Вiталь Сiлiцкi

У 2009 годзе прэзідэнцкая адміністрацыя заставалася «эпіцэнтрам» прыняцця рашэнняў. Асноўныя тэндэнцыі яе дзейнасці, вызначаныя намі ў папярэднім аналізе – а гэта падмена адміністрацыяй дзейнасці некаторых дзяржаўных органаў, яе ператварэнне ў ценявое МЗС і ценявое Міністэрства эканомікі, – праявіліся ў новых колерах у 2009 г. Да гэтага можна дадаць фактычнае ператварэнне адміністрацыі ў ценявую спецслужбу ў сувязі са з’яўленнем аператыўнааналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, які ўжо ў наступным годзе атрымаў шырокія паўнамоцтвы ў дачыненне да правядзення следчых аперацый і кантролю за інтэрнэт прасторай. Змест дзейнасці прэзідэнцкай адміністрацыі вызначаўся кадравай палітыкай кіраўніка дзяржавы і парадкам дня кіраўнікоў адміністрацыі, якія пачалі сумяшчаць статус апаратных палітыкаў са статусам палітыкаў публічных. Што да наступстваў дзейнасці прэзідэнцкай адміністрацыі для ўнутрыі знешнепалітычнага развіцця краіны, то яны фармаваліся нявызначанасцю агульнага вектара развіцця дзяржавы і пэўнай энтрапіяй «лукашэнкаўскай трансфармацыі». Сістэма, нават нягледзячы на знешні ціск і сусветны крызіс, здолела самазахавацца без радыкальных пераўтварэнняў, таму дзейнасць прэзідэнцкай адміністрацыі цалкам супадала з «адаптацыйным сцэнарам», што рэалізоўваўся ўладай з 2007 г., – правядзенне мінімуму пераўтварэнняў, неабходных для задавальнення знешніх донараў, асноўных геапалітычных гульцоў.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Прэзідэнцкая адміністрацыя: нявызначаны «Новы курс»»

ПРЭЗ1ДЭНЦКАЯ АДМШ1СТРАЦЫЯ: НЯВЫЗНАЧАНЫ «НОВЫ КУРС»

В^аль Сiлiцкi

Рэзюме

У 2009 годзе прэзщэнцкая адмшютрацыя заставалася «этцэнтрам» пры-няцця рашэнняу. Асноуныя тэндэнцып яе дзейнасцi, вызначаныя намi у nаnярэднiм аналiзе1 - а гэта падмена адмшютрацыяй дзейнасцi некато-рых дзяржауных органау, яе ператварэнне у ценявое МЗС i ценявое Мшютэрства эканомiкi, - праявiлiся у новых колерах у 2009 г. Да гэтага можна дадаць фактычнае ператварэнне адмшютрацыи у ценявую спецслужбу у сувязi са з'яуленнем аператыуна-аналiтычнаra цэнтра пры прэз-iдэнце Рэспублш Беларусь, якi ужо у наступным годзе атрымау шырокiя паунамоцтвы у дачыненне да правядзення следчых аперацый i кантролю за iнтэрнэт прасторай.

Змест дзейнасц прэзiдэнцкай адмiнiстрацыi вызначауся кадравай паль тыкай кiраунiка дзяржавы i парадкам дня кiраунiкоу адмЫстрацып, якiя пачалi сумяшчаць статус апаратных палiтыкау са статусам палiтыкау пуб-лiчных. Што да наступствау дзейнасц прэзiдэнцкай адмiнiстрацыi для унутры- i знешнепалiтычнага развiцця краiны, то яны фармавалiся ня-вызначанасцю агульнага вектара развщця дзяржавы i пэунай энтрашяй «лукашэнкаускай трансфармацык Сiстэма, нават нягледзячы на знешнi цiск i сусветны крызiс, здолела самазахавацца без радыкальных пераут-варэнняу, таму дзейнасць прэзщэнцкай адмiнiстрацыi цалкам супадала з «адаптацыйным сцэнарам», што рэалiзоувауся уладай з 2007 г., - пра-вядзенне мЫмуму пераутварэнняу, неабходных для задавальнення знешшх донарау, асноуных геапалiтычных гульцоу.

Тэндэнцьй:

• прэзiдэнцкая адмiнiстрацыя застаецца тормазам эканамiчных рэформау;

• дзейнасць прэзщэнцкай адмiнiстрацыi падмяняе дзейнасць шшых органау дзяржаунай улады i кiравання;

• вышэйшыя кiраунiкi адмЫстрацып набываюць статус nублiчных палiтыкау

Прэзщэнцкая адм™страцыя як ценявы урад

У эканамiчным плане «ценявое мiнiстэрства эканомт» стала галоуным фактарам блакавання прыватызацып у 2009 г. Па-

Силицкий В. Администрация президента // Белорусский ежегодник 2008. Минск, 2009. С. 7-18.

мочшк прэз^дэнта Сяргей Ткачоу пацвердзiу сваю рэпутацыю антырэфарматара у праграмным артыкуле у газеце Савецкая Беларуыя (жнiвень 2009 г.), заяв^шы, што «шхто так i не да-казау перавагау прыватнай уласнасцi над дзяржаунай». Болей за тое, Ткачоу фактычна заклжау да зварочвання тых паурэ-формау у сферы лiбералiзацыi умовау бiзнесу, што былi пра-ведзеныя у апошнiя два гады. У прыватнасщ, Ткачоу заявiу, што у сапраудных партнёрскiх адносiнах з дзяржавай прыват-ны бiзнес мусiць выкарыстоуваць прыбытак на грамадскiя патрэбы, у адваротным выпадку дзяржава можа нацыяналь заваць маёмасць.2

Прэзiдэнцкая адмiнiстрацыя паспяхова змагалася з урадам i Мiнiстэрствам эканомт, каб не дапусцiць аслаблення кант-ролю з боку юраушка дзяржавы над перадачай уласнасцi у прыватныя рукi. Законапраект, падрыхтаваны урадам i заб-лакаваны у прэзiдэнцкай адмшютрацьп, прадугледжвау маг-чымасць продажу акцый кампанiй, не прададзеных на конкурсных аукцыёнах i фондавай бiржы, дазваляу продаж стратных прадпрыемствау па балансавым кошце, давау магчымасць продажу кампанп пры адным удзельнiку аукцыёну, калi не паступала iншых заявак, а таксама прадугледжвау новы ме-хашзм раздзряржаулення — перадачу прадпрыемства у кiра-ванне.

Захавауся статус-кво, пры яюм ухваленне прыватызацыi неабходна нават на здзелю з мiнiмальнай сумай. Пры гэтым абсалютна не факт, што гэтым блакуецца уся прыватызацыя у будучынi. Магчыма, здзелкi з шзкай сумай могуць захаваць значныя «неафшаваныя» умовы продажу уласнасцi, што не-малаважна для кантролю за уладай i грашыма у працэсе пе-радзелу актывау.

У знешнепалггычным плане прэзiдэнцкая адмiнiстрацыя стала правадшком палiтыкi балансавання памiж Усходам i Захадам, якая пачала праводзiцца прэз^дэнтам Лукашэнкам. Нягледзячы на багацце знешнепалггычных падзеяу у 2009 г., знакавай можна назваць з'яуленне кiраунiка адмшютрацып Уладзiмiра Макея на святкаваннi дня незалежнасщ Грузii у траунi са спецыяльным пасланнем прэзiдэнта Беларусi да прэз^энта Грузii Мiхаiла Саакашвiлi. Менав^а чыноунiкi

Гл.: Беларусь сегодня: http://www.sb.by/post/90719/

прэз^дэнцкай адмшютрацып узялi на сябе галоуны цяжар пе-рамовау па асноуных знешнепалiтычных пытаннях у 2009 г., уключаючы беларуска-расiйскiя канфлiктныя эшзоды, час-тковую нармалiзацыю беларуска-амерыканскiх адносшау (маецца на увазе вызваленне Эману!ла Зэльцэра), а таксама супрацоунiцтва з еурапейскiмi арганiзацыямi у плане выка-нання умовау ЕС, агучаных Еуракамгаяй у 2008 г., для нар-малiзацыi адносiнау. Перамовы па гэтых пытаннях, як прав-iла, вёу асабiста кiраунiк прэзiдэнцкай адмiнiстрацыi Уладзiмiр Макей.

Кадравыя прызначэннк абнауленне щ голад?

Кадравыя прызначэннi у прэз^дэнцкай адмiнiстрацыi адпавя-дал логiцы развщця палiтычнай сiстэмы на сучасным этапе — адбываецца яе пэунае амаладжэнне, якое не прыводзiць да якасных зменау. Тэхнакраты i прафесiяналы, што замяняюць на вышэйшых пасадах ветэранау лукашэнкаускай сiстэмы, зусiм не гараць памкненнямi да рэформау, а старанна адпра-цоуваюць задачу па стабшзацып сiстэмы, хай i надаючы ёй новае, больш сучаснае аблiчча.

Кадравыя рашэнш у шэрагах прэзiдэнцкай адмшютрацып у 2009 г. — гэта прызначэнне Наталлi Пяткевiч першым на-меснiкам кiраунiка i Мiкалая Снапкова — намесшкам кiраун-iка прэз^дэнцкай адмiнiстрацыi 9 студзеня 2009 г. 4 жшуня яшчэ адным намесшкам юраушка адмiнiстрацыi быу прызна-чаны Валер Мiцкевiч, пераведзены на павышэнне з Нацыя-нальнага цэнтра заканадауства i прававых даследаванняу РБ. Пра дзейнасць Пяткевiч у прэзiдэнцкай адмшютрацып больш падрабязна будзе распаведзена шжэй.

Што да Снапкова, то ён пратрымауся на пасадзе усяго не-калькi месяцау i у снежш быу прызначаны мiнiстрам эка-номжь На сваёй папярэдняй пасадзе Снапкоу запомнiуся мала чым, акрамя можа спробау кантактау з незалежнымi эканам-iстамi у сувязi з парадам^ якiя ён мог бы даць юраушку дзяр-жавы. Некаторыя з прапановау, агучаныя Снапковым, у цэ-лым не выбiвалiся з рэчышча агульнага курсу, напрыклад, пра дадатковае матэрыяльнае стымуляванне кiраунiкоу дзяржп-радпрыемствау. Увогуле Снапкоу мае рэпутацыю чалавека «з абоймы», якi трапiу на вяршыню улады у даволi маладым уз-

росце дзякуючы паходжанню i сувязям на роднай Маплёуш-чыне, а яго перамяшчэнш выглядаюць прыкладам узрослага «кадравага голаду» i кароткай «лаую запасных» у прэз^дэнц-кай вертыкалi.

Валер Мiцкевiч узначалiу дзяржаунае прававое упраулен-не, аднак у адрозненне ад шшых юраушкоу адмiнiстрацыi публiчным палiтыкам сябе не праявiу. Ён вядомы тым, што прымау удзел у перамовах з АБСЕ па рэформе выбарчага за-канадауства, i, мяркуючы па прынятым у канцы года дадатках i зменах у выбарчы кодэкс, яго асноуная задача — лiбералiза-ваць заканадауства без пагрозы для кантролю за выбарамi з боку дзяржавы — была блiскуча выканана. З папярэдняга жыцця Мiцкевiч запомшуся тым, што у якасцi дырэктара НЦЗiПД у 2007 г. уноау у парламент законапраект, якi заба-раняу дзяржслужбоуцам кантактаваць з незалежнай прэсай без узгаднення з начальствам, папярэджваючы, што «сёньня Узьнiкаюць сытуацыi, калi дзяржауны службовец выказвае свае вэрсii па тых цi iншых пытаньнях, прадстауляючы той цi iншы дзяржауны орган, але яюя не супадаюць з пунктам глед-жаньня гэтага органу»3.

Пяткевiч - iдэолаг нявызначанага курсу

Прызначэнне Наталлi Пяткевiч на пасаду першага намесшка кiраунiка адмiнiстрацыi Прэз^дэнта РБ 9 студзеня 2009 г. ад-былося на наступны тыдзень пасля дэвальвацып беларускага рубля — другога выразна антыпапулiсцкага кроку Лукашэню за апошнiя гады пасля сумнавядомага скасавання сацыяльных iльготау у 2007 г. Менав^а Пяткевiч, тады дарадца прэз^дэнта, была адказная як за шфармацыйнае асвятленне той кампанii, так i за «прасоуванне» рашэння праз Нацыянальны сход. Таму яе павышэнне нават iнтэрпрэтавалася некаторымi як падрых-тоука да новых мерау па «зацягванню пасау», што выглядала цалкам верагодным, прымаючы пад увагу будучы эканамiчны крызiс. Пяткевiч, такiм чынам, мусiла даць абгрунтаванне «но-ваму курсу» Лукашэню — праблема была аднак у тым, што сам юраушк дзяржавы так i не вызначыуся, яюм гэты курс мусщь быць.

Ра,дыё Свабода: http://www.svaboda.org/content/Article/759334.html.

Рэпутацыя Наталлi Пяткевiч даволi супярэчлiвая. Яна бе-зумоуна адна з найбольш лаяльных паплечнiц Лукашэню, палiтычная вага якой падмацоуваецца хауруснщтвам са ста-рэйшым сынам прэз^дэнта. Згодна з некаторымi меркаван-ням^ Пяткевiч — адна з тых сярод атачэння кiраунiка дзяр-жавы, што разумее неабходнасць мадэрнiзацыi крашы i пэу-ных рэформау, зразумела, у кантэксце самавыжывання сiстэмы. У той жа час дзеянш Пяткевiч характарызуюць яе як аднаго з найбольш рэакцыйных сяброу «унутранага кола» Лукашэню.

Як галоуны ^дэолаг краiны, Пяткевiч стала куратарам дзяр-жауных сродкау масавай iнфармацыi i усёй iдэалагiчнай вер-тыкалi. Што да дзяржаунай iдэалогii, то няпэунасць самога кiраунiка краiны у адносшах да «новага курсу» прыводзiла да даволi камiчных паваротау у працы iдэалагiчнай вертыкалi. Скажам, у 2009 г. значна пашырыуся дыяпазон палггычных замовау — ад неабходнасцi фармавання пазггыунага iмiджу для Еурапейскага Саюзу у сувязi з дыялогам Беларуа з ЕС (ад-зiны пал1тдзень у чэрвенi быу цалкам прысвечаны тэматыцы «Усходняга партнёрства») да традыцыйных прапагандысцкiх практыкаванняу афiцыйных медыяу (прапагандысцюя фiльмы, што дыскрэдытуюць апазiцыйныя рух^ i г. д.)

У гэтай атуацып Пяткевiч выбрала для сябе самы бяспеч-ны шлях апалагетыкi свайго юраушка без зважання на тое, якую палiтыку ён праводзiць, што вышлася у вядомую тыраду падчас выставы «СМ1 у Беларусi» 5 трауня у Мiнску пра тое, што «нельзя привыкать к миру, нужно ценить каждое мгновение жизни, каждый шаг, сделанный властью во имя наро-да»4. Яе стауленне да свабоды прэсы адлюстроувае iншае вы-казванне, зробленае у вераснi 2009 г.: «Интересы журналиста должны совпадать с интересами общества. Пресса должна давать ту информацию, которую общество готово принять». В^давочна, што штарэсы грамадства i здольнасць прыняць тую цi iншую iнфармацыю мусщь вызначаць галоунае iдэалагiч-нае упрауленне прэзiдэнцкай адмiнiстрацыi.

Што датычыцца сродкау масавай шфармацып, то тут Пят-кевiч вызначылася як галоуны перамоуца з прадстаунiкамi еураструктур адносна лiбералiзацыi медыя прасторы. З адна-

Наша Нiва: http://www.nn.by/mdex.php?c = ar&i = 26018.

го боку, у 2009 г. адбылося пэунае змякчэнне кммату у аднос-iнах памiж дзяржавай i незалежнымi СМ1, збольшага за кошт пал^ычнага дыялогу памiж Беларуссю i ЕС i iншымi еура-пейскiмi арганiзацыямi (сакавiцкiя семiнары пры пасрэднщт-ве АБСЕ, стварэнне дарадчай рады па СМ1 з удзелам прадстау-нiкоу недзяржаунай прэсы). Акурат у 2009 г. сталi наспяваць канфлжты памiж прэзiдэнцкай адмiнiстрацыяй i некаторымi кiраунiкамi дзяржауных СМ1, якiя маюць асаблiвы статус у дачыненнях з юраушком дзяржавы i якiя могуць дазволщь сабе больш, чым шараговы рэдактар дзяржвыдання (маецца на увазе адкрытае «франдзёрства» кiраунiка Белтэлерадыё-кампанii Аляксандра Зiмоускага i рэдактара Савецкай Бела-ру& Паула Якубовiча).

З iншага боку, як толью незалежная прэса пачала перас-тупаць пэуныя межы (калi на старонках недзяржаунай прэсы пачалi уздымацца непрыемныя для улады тэмы: асабiстае жыццё кiраунiка дзяржавы, карупцыя цi свiны грып) — услед адразу быш прынятыя рэпрэсiуныя дзеянш з боку уладау. Сама Пяткевiч так i не абвясцiла «новага курсу» улады — яе дзеянш хутчэй канцэнтравал^я на кiраваннi ^дэалапчным апаратам, чым на яго канцэптуальным забеспячэннi.

Сага пра грамадскую раду,

або Парламент, яш мы так i не атрымалi

Як мы меркавалi у папярэднiм выпуску беларускага Штогод-нша, прызначэнне Уладзiмiра Макея юраушком адмшютра-цыi прэзiдэнта выльецца хутчэй у «пiярызацыю» дзейнасцi прэз^дэнцкай адмiнiстрацыi. Ваяж Макея у публiчную палiты-ку быу абмежаваным, але своеасаблiвым i справакавау iмгнен-ную рэакцыю у масмедыя, не у апошнюю чаргу таму, што стыль макееускiх пiяр акцыяу у нечым нагадвау палiтычны почырк яго працадауцы. Сапрауды, паходы па ЖЭСах з мэ-тай кантролю за выкананнем дырэктывы прэзiдэнта пра дэ-бюракратызацып нагадвалi лукашэнкаускi пiяр хаця б таму, што таюя дзеяннi абсалютна дакладна былi накiраваныя на дасягненне медыя эфекту.

У траунi Макей паутарыу сваё «хаджэнне у народ», на гэты раз выбраушы для гэтай мэты аптэкi, правяраючы, щ маюцца у наяунасцi недарагiя лею, даступныя большасцi насельнiц-

тва падчас крызюу. Прауда, гэтыя дзве давол удалыя пiяр ак-цыi (яны дапамаглi замацаваць статус Макея як публiчнай персоны) не атрымал працягу, i Макей вярнууся да больш звык-лай ролi апаратнага палiтыка.

Стварэнне грамадска-кансультацыйнай рады (ГКР) пры адмiнiстрацыi прэз^дэнта Рэспублiкi Беларусь стала пал^ыч-най сенсацыяй напачатку 2009 г., хаця «сенсацыйны» статус падзеi надалi хутчэй няспрауджаныя чаканнi наконт працягу палггычнай лiбералiзацыi, якая у пачатку мшулага году ужо выразна застопарылася. Стварэнне рады было напэуна шщы-явана самiм кiраунiком адмiнiстрацыi i, магчыма, задумвала-ся як пэуная маральная кампенсацыя ЕС за нявыкананыя абя-цаннi правесцi парламенцкiя выбары 2008 г. больш менш у адпаведнасщ з агульнапрынятымi еурапейскiмi стандартамь Склад рады (20 «лукашыстау», 10 умоуных прадстаунiкоу апазiцыi i грамадзянскай супольнасщ) прыкладна адлюстро-увау той расклад, яю цалкам бы задаволiу еураструктуры i прывёу да хуткай легiтымiзацыi рэжыму на еурапейскай арэне.

Ад «грамадзянскай супольнасщ» у склад рады увайшлi тыя, каго юраушк дзяржавы назвау бы «не из оголтелых» — публiчныя асобы без выразных памкненняу да звяржэння «крывавага рэжыму», супрацоунiцтва з якiмi надавала б самой сютэме большую рэспектабельнасць (Пётр Марцау, Юры Зюер, Аляксандр Патупа, Уладзiмiр Нiсцюк, Алег Тру-сау, Станiслау Багданкевiч, Алег Гулак, Жана Грынюк, Ле-ашд Заiка). Склад прауладных прадстаунiкоу даволi страка-ты: ад рэжымных <^бералау» (намеснiк мiнiстра эканомiкi i былы сябра АГП Андрэй Тур) да абсалютна адыёзных асобау кшталту былога сенатара Мiкалая Чаргiнца, якi праславiуся сваiм змаганнем з iнтэрнэтам i рок-музыкай, або дырэктара самага загадкавага даследчага цэнтра крашы «Экаом» Мжа-лая Мусiенкi.

Застаецца пытаннем, щ быу намер ва Уладзiмiра Макея атрымаць кампетэнтныя парады наконт прыняцця нейкiх ра-шэнняу, якiя потым магл1 б пайсцi на стол юраушка дзяржавы. Сам юраушк рады на першым паседжаннi спрабавау аб-вергнуць меркаваннi, што рада — гэта бутафорсю орган, «создан под давлением ЕС и США, и якобы власть вынуждена лицемерно заигрывать с оппозицией, чтобы таким образом

добиться нормализации отношений с Европой»5. Аднак шфар-мацыйны эфект ад стварэння рады больш адчувауся на за-ходнiм фронце, чым унутры краiны, дзе да яго стварэння пас-тавiлiся досыць скептычна. Дастаткова сказаць, што аутару гэтага анализу на працягу двух тыдняу пасля абвяшчэння рады прыйшлося адказваць на пытанш замежных медыяу i дыпла-матау разы у тры больш, чым беларусюх СМ1 наконт перспек-тывау ГКР. Сам кiраунiк дзяржавы паспяшауся «асадзiць» раздутыя на Захадзе чаканш ад працы Рады i засцерагчы са-мога кiраунiка адмшютрацыи ад таго, каб ператвараць дарад-чы орган ва уласны шяр праект, заяв^шы, што рада — не «пар-ламенцкая трыбуна, каб гвалтам крычаць i прапiхваць бруд-ныя iдэi»6.

Сам фармат працы Рады вызначауся аморфнасцю, фак-тычна парадак дня i неабходнасць яе склжання вызначае юраушк адмiнiстрацыi, нягледзячы на тое, што сябры могуць прадстауляць свае меркаваннi i нават прапановы наконт ка-аптацыi новых сяброу. Паседжаннi рады пастаянна перанось лiся часам па прычынах, што нагадвалi «дыпламатычны на-смарк» (занятасць щ хвароба юраушка рады), а фактычна выдавалi тое, што рашэнш, якiя мусiлi быць ухваленыя Радай, яшчэ не был1 узгодненыя «наверсе».

Так, на працягу году было праведзена толью адно змястоу-нае паседжанне рады — па прапановах аб выхадзе эканомiкi Беларусi з крызюу. Гэтае паседжанне паспрабавалi выкарыс-таць аб'яднаныя дэмакратычныя сiлы для прэзентацыи праз Станiслава Багданкевiча сваёй антыкрызюнай платформы. Але платформа атрымала «адлуп» як з боку прадстаушкоу дзяржавы, так i некаторых сяброу ад грамадзянскай суполь-насцi як занадта iдэалагiзаваная i нерэалiстычная.

Другое паседжанне па рэформе выбарчага заканадауства зацягвалася па розных прычынах i так i не адбылося да абвяшчэння у лютападзе 2009 г. прыпынення працы Рады у сувязi з крытыкай яе з боку СМ1. Перамовы з дзяржструктурамi па лiбералiзацыi выбарчага заканадауства такiм чынам «праля-целi» мiма Рады, што яшчэ раз падкрэсл^а яе рэальны уплыу i статус (можна сказаць, першапачатковы прапагандысцкi

См.: БелТА: http://www.belta.by/ru/news/politics?id = 331255.

См.: Хартия'97: http://admin.charter97.Org/be/news/2009/2/10/14932/

эфект ад яе склжання быу дасягнуты, пасля чаго улада прад-казальна страцiла да яе щкавасць).

Для самiх сяброу рады такое запрашэнне стварала пэуны выгляд атрымання палiтычнага капiталу, набыць якi ва умо-вах неканкурэнтнай палiтычнай сютэмы iншымi шляхамi амаль немагчыма. У апазщыйных колах з'яуленне Рады было адразу ж штэрпрэтавана як крок да стварэння у Беларусi «юруемай дэмакратыi» па расiйскаму узору, а «апазщыйных» сяброу рады адразу ж залiчылi у «намеснiкi цара па рэвалю-цыi». Частка грамадзянскай супольнасщ убачыла у сябрах рады канкурэнтау за «месца пад сонцам» у плануемым для стварэння форуме грамадзянскай супольнасщ «Усходняга партнёрства» i шщыявала шэраг мерапрыемствау, якiя так щ iнакш мусiлi дыскрэдытаваць сяброу рады i падкрэслiць iх за-лежны, марыянетачны статус. (Пры гэтым адказы на запра-шэннi некаторых сяброу Рады акурат пра тое i сведчыш, што яны, у першую чаргу, лiчаць сябе «государевыми людьми».)

Цжава, што на калектыуным сайце сяброу ГКР не з'яуля-лася абнауленняу з трауня 2009 г. i што каментары на сайце забароненыя.7 Хваляваннi прадстаунiкоу грамадзянскай супольнасщ аказалюя збольшага марнымi. У той жа час частка сяброу ГКР паспрабавала выкарыстаць Раду як пляцоуку для агучвання рэфарматарскiх ^дэяу, у прыватнасцi у плане рэфор-мы выбарчага заканадауства, правёушы адпаведныя кансуль-тацыi з прадстаунiкамi грамадзянскай супольнасщ i незалеж-нымi фабрыкамi думак. Аднауленне дзейнасцi ГКР у 2010 год-зе, калi яно адбудзецца, стане знакам таго, што беларуская улада яшчэ не цалкам пазбав^ася патрэбы у дэмакратычных дэкарацыях.

См.: http://oksovet.blog.tut.by/about.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.