Научная статья на тему 'Дзейнасць злучэнняў віленска-навагрудскай акругі Арміі Краёвай у Заходняй Беларусі ў ліпені 1944 - студзені 1945 года'

Дзейнасць злучэнняў віленска-навагрудскай акругі Арміі Краёвай у Заходняй Беларусі ў ліпені 1944 - студзені 1945 года Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
17
4
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АРМИИ / СОЕДИНЕНИЯ АРМИЙ / ВОЕННЫЕ ОКРУГА / ПОЛЬСКАЯ АРМИЯ / СТРУКТУРА АРМИЙ / ПОДПОЛЬНАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ / ТЕРРОРИСТИЧЕСКАЯ ДЕЯТЕЛЬНОСТЬ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Ярмац А.А.

Исследуется деятельность соединений Краевой Армии, которые существовали на территории Западной Беларуси после освобождения региона от фашистских захватчиков с июля 1944 года до ее официального роспуска в январе 1945 года. Анализируются разные формы подпольной борьбы указанных соединений, их внутренняя структура после арестов ряда командиров и офицеров, последующие кадровые изменения в управлении Виленско-Новогрудским округом этой армии. Изучается влияние пропагандистской работы польских формирований на мероприятия советской власти, а также активная террористическая деятельность отрядов Краевой армии по отношению к партийным и советским работникам.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

ACTIVITIES OF THE COMPOUNDS OF THE HOME ARMY OF THE VILNIUS-NAVAHRUDAK COUNTY IN THE WESTERN BELARUS FROM JULY 1944 TILL JANUARY 1945

Article is devoted to the activities of the compounds of the Home Army, which existed in the territory of Western Belarus after the liberation from Nazi invaders in the region in July 1944, before the formal dissolution of the Home Army in January 1945. Analyzes the various forms of resistance to compounds of the Home Army, its internal structure after the arrests of a number of commanders and officers, and subsequent personnel changes in the leadership of the Vilnius-Navahrudak County Home Army. The influence of advocacy groups in the Polish events of Soviet power: the mobilization of the Red Army, the supply of grain to the state and others. Attention is paid to active terrorist activities units of Home Army in respect of Party and Soviet officials, local activists. Consider the measures of public authorities to eliminate underground and their main results.

Текст научной работы на тему «Дзейнасць злучэнняў віленска-навагрудскай акругі Арміі Краёвай у Заходняй Беларусі ў ліпені 1944 - студзені 1945 года»

УДК 947.6

ДЗЕЙНАСЦЬ ЗЛУЧЭННЯУ ВШЕНСКА-НАВАГРУДСКАЙ АКРУГ1 АРМ11 КРАЁВАЙ У ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУС1 У Л1ПЕН1 1944 - СТУДЗЕН1 1945 ГОДА

А.А. ЯРМАЦ

(Беларуст дзяржауны ушвератэт, Мтск)

Даследуецца дзейнасць злучэнняу АрмИ Краёвай, што гснавалг на тэрыторып Заходняй БеларусI пасля вызвалення рэггёна ад фашысцкх захопткау у лгпет 1944 года да афщыйнага роспуску яе у студзенI 1945 года. Аналгзуюцца розныя формы падпольнай барацьбы злучэнняу АрмИ Краёвай, ¡х унутра-ная структура пасля арыштау шэрага камандз1рау I афщэрау I наступных кадравых змяненняу у юрау-нщтве В1ленска-Навагрудскай акругг гэтай армИ. Вывучаецца уплыу прапагандысцкай работы польсюх фармграванняу на мерапрыемствы савецкай улады: мабтзацыю у Чырвоную Армгю, пастаукг збожжа дзяржаве I Iнш. Звернута увага на актыуную тэрарыстычную дзейнасць атрадау АрмИ Краёвай у да-чынент да партыйных I савецюх работткау, мясцовых актывгстау. Разгледжаны захады органау дзяр-жаунай бяспею па лгквгдацыи акаускага падполля 11х асноуныя вытт.

Уводзшы. Вызваленне Беларуа ад нямецшх захопшкау не стала для жыхароу крашы заканчэннем вайны. У заходняй яе частцы разгарнулася барацьба памiж Чырвонай Армiяй, органамi бяспек савецкай улады i прадстаунiкамi польскага нацыянальнага падполля. Паступовае пашырэнне кола даступных крынщ дае магчымасць больш глыбокага вывучэння гэтай маладаследаванай старонш навейшай псторьп Беларусi.

У сувязi з наблiжэннем савецк1х войск, 12 лшеня 1944 года шраунщтва Армii Краёвай выдала да сваiх удзельшкау адмысловую iнструкцыю з правiламi паводзiн у адносшах да Чырвонай Армii "Адносшы да Саветау". Так як савецкае шраунщтва не прызнавала польск1 эм^анцш урад, СССР назы-вауся пращушкам Армii Краёвай. Камандзiрам злучэнняу гэтай армп рэкамендавалася без вайсковай не-абходнасцi не уступаць у кантакты з савецк1м вайсковым камандаваннем, а салдатам забаранялася весцi палиычныя размовы з савецкiмi байцамi. Галоуная увага у дакуменце звярталася на тое, што у выпадку прымусовага уключэння атрадау Армii Краёвай у склад Чырвонай Армп щ армii Берлшга, рэкамендавалася пратэставаць, нават распускаць атрады i хаваць зброю. № у як1м разе не дазвалялася фармiраванням Армii Краёвай першымi уступаць у сутычк з партызанамi i атрадамi савецкай армii [1, с. 72].

Асноуная частка. Аддзелы Вшенска-Навагрудскай акругi пасля завяршэння аперацьп "Вострая Брама" сканцэнтравалюя на поудзень ад Вшьш. Камендант акругi Аляксандр Кжыжаноусш пайшоу на кантакт з шраунщтвам III Беларускага фронту для абмеркавання магчымага супрацоУнiцтва. Але савецк1 бок не разглядау Армiю Краёву у якасцi саюзнiка. Неузабаве кiраунiцтва гэтай арми было запрошана на перамо-вы у раён в. Багушы ля Вiльнi, дзе 17 - 18 лшеня i было арыштавана 26 афiцэрау Вiленска-Навагрудскай акругi Армп Краёвай [2, 174 - 175]. У той жа дзень савецкiмi органамi дзяржбяспеш быу арыштаваны Кжыжаноусш. Усяго за два дт было раззброена больш 3 тысяч салдат, як1я былi нак1раваны на пункты збору для далейшай службы у радах Чырвонай армп i армп Берлшга [3, с. 37]. Тым не менш большасць афщэрау i салдат акругi пазбегла арыштау i павiнна было прымаць рашэнне аб сва1х далейшых дзеяннях. З-за частых кадравых перастановак i адсутнасщ рэальнага кiраунiцтва, фактычна, кожны радавы каман-дзiр сам вырашау далейшы лёс свайго атрада - скласщ зброю i уступiць у армш Берлiнга, прабiвацца на Захад альбо прадоужыць барацьбу, але ужо супраць савецкай улады на Вiленшчыне i Навагрудчыне.

З лiку апошнiх у канцы лiпеня - пачатку жшуня фармiравалася структура Вiленска-Навагрудскай акругi Арми Краёвай, якую узначалiу Ю. Кулжоусш ("Рынграф"). Ён прыняу рашэнне аднавщь канст-рацыйную сетку армii у рэгiёне [2, s. 176]. Галоунаму штабу акругi падначальвалiся злучэннi:

а) "Поудзень", пад кiраунiцтвам Ч. Заянчкоускага ("Рагнера"), дзейнiчала у Навагрудск1м, Дзятлау-ск1м, Ляхавiчскiм, Лiдскiм i Жалудоксшм раёнах;

б) "Поунач", пад шраунщтвам Я. Барысевiча ("Крысi"), дзейнiчала у Воранаусшм, Радунск1м i Васiлiшкаускiм раёнах;

в) "Усход", пад кiраунiцтвам Я. Камшскага ("Загон", "Аркан"), дзейнiчала у 1уеусшм, Юращшкау-ск1м, Ашмянск1м i Л1дсшм раёнах.

Злучэнне "Захад", якое таксама фшуравала у дакументах органау дзяржбяспеш, не было адноу -лена [2, s. 178]. Акрамя злучэнняу, у склад акруп уваходзш асобныя брыгады, рэзервовыя абводы, "пляцувш", з як1х папауняуся склад асноуных злучэнняу [4, с. 273].

Найбольш актыуную працу па рэарганiзацыi сш разгарнула злучэнне "Поудзень". Пасля вызвалення Вшьш сумеснымi намаганнямi савецшх i польских падпольных сiл, у л^ тых кiраУнiкоУ польских нацыянальных фармiраванняу, што пазбеглi арышту у лiпенi 1944 года, быу i Чэслау Заянчкоусш. Яго атрад

падчас знаходжання ля Вшьт адмов^ся скласц1 зброю па заклiку савецкага камандавання i, больш таго, устуту у бой з рэгулярнай часткай Чырвонай Армii. У вышку большая частка атрада была рассеяна [5, с. 213].

З групай найбольш правераных паплечшкау, каля трыццащ чалавек, "Рагнер" зрабiу спробу аднавiць канстрацыйную сетку Навагрудскай акругi на тэрыторьп Лiдскага павета, дзе раней дзейшчала 311 "пляцувка" Армii Краёвай. Вярнууся на указаную мясцовасць Заянчкоуси у канцы лiпеня - пачатку жтуня 1944 года i адразу застуту да актыунай арганiзацыйнай дзейнасцi. На пасаду каменданта узбро-еных сш у канспiрацыi "Рагнерам" 5 жшуня 1944 года быу прызначаны Пётр Барташ ("Рычэ"). Пазней ён распаусюдзiу свой першы загад, у яшм назывался iмёны яго намеснiка Альфрэда Матулевiча ("Фрэда"), а таксама шэфа па спецыяльных заданиях Ежы Баклажэца ("Пазуркевiча") [6, а. 163].

Задачамi камендатуры, што узначальвау "Рычэ", был каардынацыя усёй канспiрацыйнай працы у акрузе, ажыццяуленне кантролю над щэйнай працай арганiзацыi, дзейнасцю удзельнiкау раённых кампа -нiй, правядзенне ул^ выканання загадау i правiльнасцi рапартау. Тэрыторыя злучэння падзялялася на участи, а тыя у сваю чаргу на кампанii. Злучэнне "Поудзень" падзялялася на участи з канспiрацыйнымi назвамi "Леон", "Клера", "Амеля", шэф кожнага з як1х павiнен быу мець у распараджэнш трох сувязных i падводу. Праца арганiзацыi была размеркавана па наступным аддзелам: арганiзацыйны, разведи, мабш-зацыi, сувязi i прапаганды, канспiрацыi, экзекуцыi, легалiзацыi.

Кiраунiк прапаноувау весцi шыфраваныя дзённiкi працы аддзяленняу, кожныя 10 дзён афармляць рапарты аб iнспекцыi арганiзацыi [6, а. 164].

У наступных загадах Заянчкоускага i Барташа Удакладнялiся накiрункi дзейнасщ асобных аддзяленняу. Так, адказны за прапаганду "Фрэд" павiнен быу забяспечыць друкаванымi ма^ышл^^ радыё як удзельшкау канспiрацыi, так i насельтцтва, што непасрэдна не належала да Арми Краёвай. Пры аддзя-ленш павiнны былi iснаваць адказныя за грамадзянскую, ваенную прапаганду i шш. У распараджэнне "Фрэда" былi перададзены радыёапараты, акумулятары да iх, фарбы, папера капiравальная i звычайная, што мелюя на тэрыторыi злучэння. Каменданты асобных участкау са згоды ираутка аддзела прапаганды цi самога "Рагнера" прызначалi участковых шэфау прапаганды. Асаблiвая увага надзялялася таму, каб прапагандысция матэрыялы былi дастаулены у кожную вёску на тэрыторыi злучэння. Пры надзвычай-ных абставiнах - наблiжэннi да мясцовасцi савецкiх атрадау, напрыклад, задачай аддзялення было шфар-маванне аб гэтым мясцовага насельнщтва. У кожнай вёсцы меркавалася мець двух сувязных. У выпадку трывоп яны дзяжурылi цэлы дзень, а уначы чальцы арганiзацыi павiнны былi выстауляць узброены патруль. Абавязкам камандзiра кожнага узвода было папярэджанне акауцау суседнiх вёсак аб наблiжэннi працiунiка, iнфармаванне кiраунiцтва аб колькасным i якасным складзе частак пращушка, што знахо-дзяцца на тэрыторыi размяшчэння узвода [6, а. 164 - 165].

Камандзiры асобных участкау павшны былi да 1 кастрычшка 1944 года прадставiць "Пазуркевiчу" шфармацыю аб сваiм колькасным складзе, указаць у рапартах колькасць i вщ узбраення па кожнай кампа -ни. Новыя чальцы прымалi прысягу з дазволу каменданта кампанii щ яго намеснiка. Непасрэдна асабiсты склад узброеных сiлау у канспiрацыi падзяляуся на тры катэгорыi: части для спецыяльных заданняу, ад-дзелы "першай гатоунасцi", аддзелы "другой гатоунасцi".

Да аддзелау "першай гатоУнасцi" адносiлiся узброеныя фармiраваннi, што выконвалi непасрэдныя заданш кiраунiцтва. У iх склад уваходзш патрулi i пасты, атрады для выканання асобных задач. Пасля за -дання камандзiры адпускалi салдат дахаты да атрымання загада аб наступнай аперацып. Раз у тыдзень па-вiнны былi праводзiцца нарады з мэтай вайсковага навучання.

Аддзелы "другой гатоунасщ" уключалi усiх чальцоу канспiрацыi нават простых прытльткау Арми Краёвай, знаёмых з ужыццём збро1. У кожнага каменданта узвода павшны был1 быць стсы мабшзава-ных па вёсках. Аб размяшчэннi складоу збро1 на тэрыторы1 участка ведал1 тольи камендант 1 яго намесшк.

Важкая роля адводзiлася аддзяленню экзекуцып i ваенна-палявому суду. На падставе данясенняу разведкi ц1 пратаколау камендантау "пляцувак" выноауся прысуд, за выкананне якога адказвала аддзя-ленне экзекуцып. Згодна загаду № 2 ад 18.09.1944 пакарання смерцю заслугоувала "невыкананне загадау сваiх камандзiрау, здрада щ праца супраць польскага народа ц1 польскай дзяржавы, у адносшах да чальцоу аргашзацш, а таксама да асоб, што не з'яуляюцца яе чальцамГ [6, а. 165]. Камандзiр злучэння меу права памшавання. Вiдавочна, што прысуды маглi выносщца i м1рным жыхарам.

Аддзяленне разведи сваю працу мусша сканцэнтраваць на выяуленш агентуры народнага камка-рыята унутраных спрау i асоб, што супрацоушчаюць з савецкай уладай.

У вышэйпададзеных загадах адзначалася, што каменданты асобных кампанш i узводау не маюць права рэкв1з1цы1 харчу i грошай у мясцовага насельнiцтва. Усе гэтыя справы афармляе самастойна ка-мандзiр рэквiзiцыйнага патруля [6, а. 164 - 165].

У рэпёне, дзе дзейнiчалi атрады злучэння "Поудзень", назiралася байкатаванне мерапрыемствау савецкай улады з боку мясцовага насельнiцтва. Так, на 8 верасня 1944 года дзяржауныя пастауи збожжа у Лщсим раёне 6ыл1 выкананы на 6 %, у Шчучынсим - на 7, у Жалудоксим - на 13 % [2, 8. 182].

Згодна данясенню загадчыка Палиадцзела ЦК КП(б)Б ад 9 верасня 1944 года 362 ваеннаабавяза-ныя паляи у Л1дск1м раёне адмовшся прымаць павести [7, а. 114]. За перыяд з 2 жшуня да 14 лiстапада 1944 года у Лвдсим раёне было забгга 66 i паранена 7 чалавек з л1ку партыйнага i савецкага актыву [8, а. 6].

"Рагнер" меу у сваiм распараджэннi добра узброеную мабiльную групу з 100 - 120 чалавек, якая давала магчымасць праводзщь даволi актыуную дзейнасць [9, с. 25]. Так, 3 верасня 1944 года старшыня гарсавета, старшыня гаршзона i кiраунiк народнага кашсарыята унутраных спрау г. Л1ды атрымалi па пошце л1сты наступнага зместу: "У адказ на бесперапынныя затрыманш безабароннага грамадзянскага на-сельшптва, зверскiя забойствы салдат Чырвонай Арми даводжу да вас, што части Арми Краёвай супраць-паставяць алу. З 4.09 да 9.09 затрымаем рух па чыгунцы. Калi акупацыйныя савеция улады будуць працягваць тэрор у далейшым, части Арми Краёвай прыступяць да дзеянняу у адказ, i кожны савеци ра-ботшк i салдат будуць лiчыцца бандыташ з выцякаючымi адсюль наступствамi. Камандзiр Наднёман-скага злучэння Рагнер" [8, а. 23]. Пагрозы 6ыл1 выкананы на працягу наступных дзён. У ноч з 4 на 5 верасня ля Л1ды быу падарваны чыгуначны мост, у ноч на 6 верасня была пашкоджана ужо сама чыгунка, а у адным з паравозау на ст. Лща выбухала толавая шашка [8, а. 23].

Усяго на працягу жшуня - снежня 1944 года атрады Заянчкоускага здзейснiлi 86 тэрарыстычных акцый, 6 дыверсш, 24 узброеныя напады [2, s. 183].

Таим чынам, можна вылучыць некальи галоуных наирункау дзейнасцi польских нацыянальных фармiраванняу у Заходняй Беларуа у азначаны час: сабатаж мерапрыемствау савецкай улады (мабшза-цыя у Чырвоную Армш, пастауи збожжа дзяржаве i шш.), дыверсп, тэрарыстычныя акты, вусная i шсь-мовая аптацыя. На гэтых формах дзейнасцi засяродзiлiся Удзельнiкi i 1ншых структурных частак поль-скага падполля у Заходняй Беларуа.

Так, яшчэ у ма 1944 года у адмысловай 1нструкцы1 "Асновы паводзш польскай грамадскасцi у вы-падку акупацыi паУночна-усходнiх земляу савецкiмi войскамГ' (май 1944)", распаусюджанай Бюро шфар-мацш i прапаганды Арми Краёвай, адзначалася, што "у выпадку мабшзацып у савецкую армiю, усе гра-мадзяне Рэчы Паспалiтай, а таксама паляи i шшыя павiнны ухмцца ад службы у савецкай арми... на-лежыць ухiляцца ад усяляих палиычных манiфестау, афiцыйных святкаванняу i 1нш." [7, а. 72]. Сярод мясцовага насельнщтва распаусюджвалiся друкаваныя матэрыялы: газеты, пракламацыi, лютоуи, а таксама звычайныя чутк1. Так, у Баранавщкай вобласцi у лiпенi 1944 года распаусюджвалася лiстоУка наступнага зместу: "Паляи павшны працягнуць барацьбу за сваю Польшчу, бо ад аднаго (нямецкага) аку-панта пазбавшся, але прыйшоу больш злы i небяспечны акупант - бальшавiзм. Шякай падтрыми ПКНВ i арми Берлшга як бальшавiцкiм агентам" [10, а. 77 - 78]. На Навагрудчыне распаусюджвалася адозва ад кiраунiцтва акруп Арми Краёвай: "Грамадзяне! Новы удар спасщг нашыя атрады, нашай арми, якая пра-лiвала кроу у барацьбе з нямецкiмi захопнiкамi, дапамагала Чырвонай арми у перамозе. Але атрады 6ыл1 падманам сабраны у адно месца i раззброены. Большая частка нашых салдат знаходзiцца у бальшавiцкiх турмах. Так, бальшавiкi адплацш нам за дапамогу, аказаную па загаду нашага урада у Лондане. Зараз мы не сумняваемся. Ведаем, што Чырвоная армiя супраць вол1 Англп i Амерыи прынесла нам цяжкую долю новай акупацыi. Чакаюць нас новыя турмы i здзеи, С161р, рабства... За апошнi час бальшавш абвесцiлi мабшзацыю. Нагласць, да якой не дайшлi нават немцы. Нас можа мабшзаваць только польси урад у Лондане. БальшавЫ пагоняць Вас ц1 на самыя небяспечныя участка фронту, ц1 на мяжу з Япон1яй, у С161р. I тое, i iншае для нас - смерць. Неабучаныя (бальшавтам няма часу навучаць) мы запнем на нямецим фронце. На мяжы з Япон1яй вас чакае галодная смерць. Мы пратэстуем супраць мабшзацш. На тэрор баль-шавiкоУ адкажам сшай. Мы не павiнны ющ таксама i у армiю Берлшга. Ведаем, што яна абараняе штарэ-сы бальшавiкоУ, прадала палову Польшчы i хоча зрабiць тут бальшавщи рай. Хто iдзе у армш Берлшга, той вораг нашага народа i дзяржавы" [11, а. 23].

У паведамленш аб ходзе мабшзацып у Жабычыцим раёне Пiнскай вобласщ адзначаецца, што "з выклiканых на прызыуныя участка 2500 чалавек не з'явшася 617, шмат з 1х сышл1 у лясы, "масавая няяука з'яуляецца вынiкам варожай работы агентау польскага лонданскага урада, як1 распускае чутк1, што н16ы тэрыторыя раёна па дамоуленасщ Амерыи з Англ1яй адыходзiць зноу да Польшчы... на мясцо-вае насельнiцтва гэтая аптацыя мае даволi моцны уплыу. На хлебауборку ураджая не выходзяць цэлыш вёскамi" [10, а. 77 - 78]. Юраунщтва Ляхавiцкага раёна Баранавщкай вобласщ паведамляла 30.10.1944, што шырокае распаусюджванне сярод насельнiцтва маюць чути аб хутим вяртаннi Заходняй Беларуа у склад Польшчы [10, а. 51]. 1стотную ролю у паспяховасщ агiтацыйнай работы сыграу удзел у ёй некато-рай часткi каталщкага духавенства [4, а. 279]. Не дзiуна, што i частка польскага насельнщтва рэпёна пад-трымлiвала меры падполля i Удзельнiчала у прапагандзе. У в. Багдзюкi Камянецкага раёна, напрыклад, некаторыя сем'i 11 лютапада на сва^х хатах вывешвалi невялЫя польская сцяжк1 з надпiсам "Няхай жыве Польшча" [8, а. 9].

Акрамя аптацып, дзеля зрыву мабiлшзацыi i 1ншых дзяржауных мерапрыемствау, выкарыстоу-валiся i шшыя меры. 3 жшуня у 5 км ад Васшшак была абстраляна са станкавага кулямёта група маб>

лiзаваных, у вышку чаго ёсць параненыя, а 32 чалавек прапалГ без вестак. Запалохвалюя i ваенныя камГ-сары асобных раёнау. Астравецкаму раёнваенкому, напрыклад, быу падк1нуты анатмны лют: "На днях прибудем и всех вас уничтожим" [7, а. 115]. Не дзГуна, што ташя меры прыносш плён.

Па стану на 9 верасня 1944 года у 1вянецшм раёне Баранавщкай вобласщ з лГку выклГканых на прызыуныя пункты 748 чалавек шхто не з'явГуся. У Радуньск1м Г Воранаусшм раёнах была сарвана мабш-зацыя конскага складу [7, а. 115]. Сакратар Воранаускага РК КП(б)Б паведамляу шраунщтву, што "нягле-дзячы на актыуную прапагандысцкую работу, падчас мабшзацш павялГчваецца колькасць дэзертырау Г ухшенцау. З агульнай колькасщ прызваных у 1000 чалавек добраахвотна з'явшася 200; 85 чалавек был! знойдзены падчас праверк1 па населеным пунктам; 39 збегла падчас канваГравання на пункт прызыву. У сельская саветы выехал! групы партыйна-савецкага актыву з прадстауткаш абласнога ваенкамата". 1м жа паведамляецца, што узброеныя групы пераймаюць падводы, што вяртаюцца з лесанарыхтовак, пагражаюць Г збГваюць працуючых, пасля чаго шхто не хоча ехаць Г працаваць на нарыхтоуках, "што з'яуляецца галоуным тормазам па выкананш лесанарыхтовак" [12, а. 115].

АсаблГва складанай была сиуацыя у тых раёнах Гродзенскай, Маладзечанскай абласцей, дзе поль-скае насельнщтва пераважала. Так, у Астравецшм раёне з 1506 ваеннаабавязаных на прызыуныя пункты на 15 жшуня 1944 года з'явшася тольш 98 (6,5 %), у СвГрсшм з 4197 - 313 (7,5 %), у Ашмянсшм з 2674 -675 (25,2 %) [13, а. 223].

Адным з галоуных нашрункау дзейнасщ Арми Краёвай было здзяйснененне тэрарыстычных актау. Камендант злучэння "Поунач" у шструкцып ад 30.09.1944 для камендантау "пляцувак" фактычна давау поуную свабоду тэрарыстычнай дзейнасщ сваГм падначаленым у адносшах да партыйна-савецкага акты-ву, чырвонаармейцау Г мясцовых актывютау [4, а. 285].

22 жшуня 1944 года ля Воранава акауцаш быу здзейснены напад на вайсковую машыну, у вышку якога было забгга два салдаты Чырвонай армп Г забрана 160 аутаматау 6 станкавых кулямётау "Макам", 6 супрацьтанкавых ружжау [7, а. 116]. АкауцамГ праводзшся аперацый па вызваленш сваГх паплечшкау, арыштаваных органам! дзяржаунай бяспек1. У СвГрсшм раёне Вшейскай вобласщ 19.8.1944 група з 50 ча -лавек напала на сельск савет, зшшчыла усе дакументы па улГку насельнщтва, зямельных угоддзяу. 1мГ ж был! вызвалены юраушк1 некаторых атрадау Армп Краёвай, што дзейнГчал на тэрыторш раёна [10, а. 95].

Ад рук падпольшчыкау пнул! прадстаушш мясцовай улады. За першыя два з паловай месяцы 1945 года у Гродзенскай вобласщ зафксавана 53 тэракты, у яшх запнула 69 асоб, а 10 паранена [14, s. 157]. У Маладзечанскай вобласщ да кастрычшка 1945 года адзначана 57 атак на сельсшя саветы, калгасы Г г.д. Як правша, яны суправаджалюя спаленнем будынкау, зшшчэннем дакуметацый, сабатажам мерапрыем-ствау савецкай улады. У вобласщ запнула ад рук падполля 150 асоб, у тым лГку 55 партыйных функцы-янерау, 64 вяскоуцау-актьшстау Паранена яшчэ 30 асоб [15, а. 11]. Тольш у Сапоцшнсшм раёне Гродзенскай вобласщ за май 1945 года зафшсавана 17 акцый польскага падполля, хоць за гэты ж час тут было пра-ведзена 10 аперацый органау бяспек1 з прачэсваннем тэрыторып раёна. У Юращшкаусшм раёне за першы месяц 1945 года забгга 39 чалавек з раённага актыву Г работшкау органау народнага камкарыята унутра-ных спрау Г народнага камГсарыята дзяржаунай бяспек1 [13, а. 107]. У 1уеусшм раёне за 20 дзён студзеня 1945 года запнула ад антысавецшх банд 15 чалавек партыйнага Г савецкага актыву, у тым лГку старшыня Г сакратар райвыканкама. Да раённага цэнтра Валожын на адлегласць 5 - 6 км падышлГ тры шматколь-касныя польская атрады Г размясцшся у мясцовых вёсках. На працягу некальк1х дзён у раёне было забгга 12 чалавек з лГку актывГстау Г супрацоушкау бяспек1 [13, а. 109].

У ташх складаных абставшах прадстаушк1 улады у вёсках Гмкщшся пак1нуць месцы працы Г пера -бГралГся у райцэнтры, дзе сиуацыя была больш бяспечнай. У верасш 1944 года у 1уеусшм раёне праца-вала тольш 3 сельсшх саветы з 15. Работшш астатшх выехал! у горад [7, а. 114].

Заключэнне. Баявы патэнцыял злучэнняу Армп Краёвай, тым не менш, паступова згасау. Не была завершана праца па Гх аргашзацш. КГраушк злучэння "Поудзень" паведамляу аб недахопе харчавання, абмундзГравання, дэзерщрстве, дрэнным маральным стане салдат [16, а. 44]. Галоунай жа прычынай была актыуная дзейнасць органау дзяржаунай бяспеш супраць польскага падполля. 1мГ было праведзена не-кальш аперацый з мэтай л^шацый злучэння. Падчас адной з Гх, у пачатку кастрычшка 1944 года, быу знойдены склад боепрыпасау Г штабныя дакументы "Рагнера" на тэрыторыГ Лщскага раёна [7, а. 137]. 3 снежня 1944 года ля х. ЯрэмГчы ЛГдскага раёна быу забиы сам «Рагнер». У канцы снежня распачалася чарговая аперацыя НКУС - НКДБ, вышкам якой стау разгром злучэння "Поудзень" у студзеш 1945 года. Было забгга больш 300 Г арыштавана больш 200 удзельшкау злучэння [1, с. 75].

У другой палове 1944 - пачатку 1945 года органам! бяспеш Г унутраных спрау БССР был! лшвь даваны таксама галоуныя сшы злучэнняу "Усход" Г " Поунач", падчас чаго было забгга 100 Г арыштаваны 171 удзельнГк польскага падполля [1, с. 75].

Тым не менш прынятыя меры был! тольш першымГ крокамГ па нармалГзац^1Г становшча у рэгГёне. Асабовы склад Арми Краёвай, як1 пазбег арышту у 1944 - пачатку 1945 года, працягнуу сваю дзейнасць, пе-

райшоушы у глыбокае падполле. Пасля загаду аб роспуску Армй Краёвай ад 19 студзеня 1945 года, яю на-

tiy даволi фармальны характар, адбылося частковае аднауленне структуры Армй Краёвай у Заходняй Беларусi.

Л1ТАРАТУРА

1. Валаханович, И.А. Антисоветское подполье на территории Беларуси в 1944 - 1953 гг. / И.А. Валаха-нович. - Минск: БГУ, 2002. - 148 с.

2. Boradyn, Z. Armia Krajowa na Nowogrodczyznie i Wilenszyznie, 1941 - 1945 / Z. Boradyn, A. Chmielarz, H. Piskunowicz. - Warszawa, 1997. - 195 s.

3. НКВД и польское подполье 1944 - 1945. (По «Особым папкам» Сталина). - М.: Ин-т славяноведения и балканистики РАН, 1994. - 305 с.

4. Польское подполье на территории западных областей Беларуси (1939 - 1954 гг.) / С.А. Ситкевич [и др.]. -Гродно: ГГАУ, 2004. - 345 с.

5. Сямашка, Я. Армiя Краёва на Беларуа / Я. Сямашка. - Мшск: Беларус. выдавец. т-ва "Хата", 1994. -416 с.

6. Нацыянальны архiy РэспублЫ Беларусь (далей - НАРБ). - Фонд 4п. - Воп. 29. - Спр. 161.

7. НАРБ. - Фонд 4п. - Воп. 29. - Спр. 61.

8. НАРБ. - Фонд 4п. - Воп. 29. - Спр. 812.

9. "Ты з Усходняй, я з Заходняй нашай Беларусь..". - Мшск: Беларус. навука, 2009. - Кн. 2: .Шпень 1944 -1956 гг. - 299 [2] с.

10. НАРБ. - Фонд 4п. - Воп. 29. - Спр. 810.

11. НАРБ. - Фонд 4п. - Воп. 29. - Спр. 56.

12. НАРБ. - Фонд 4п. - Воп. 29. - Спр. 42.

13. НАРБ. - Фонд 4п. - Воп. 42. - Спр. 150.

14. Ruchniewicz, M. Wies zachodniobialoruska 1944 - 1953. Wybrane aspekty / M. Ruchniewicz. - Wroclaw, 2010. - 445 s.

15. НАРБ. - Фонд 4п. - Воп. 29. - Спр. 98.

16. НАРБ. - Фонд 4п. - Воп. 29. - Спр. 33.

Пастуту 14.11.2011

ACTIVITIES OF THE COMPOUNDS OF THE HOME ARMY OF THE VILNIUS-NAVAHRUDAK COUNTY IN THE WESTERN BELARUS FROM JULY 1944 TILL JANUARY 1945

A. YARMATS

Article is devoted to the activities of the compounds of the Home Army, which existed in the territory of Western Belarus after the liberation from Nazi invaders in the region in July 1944, before the formal dissolution of the Home Army in January 1945. Analyzes the various forms of resistance to compounds of the Home Army, its internal structure after the arrests of a number of commanders and officers, and subsequent personnel changes in the leadership of the Vilnius-Navahrudak County Home Army. The influence of advocacy groups in the Polish events of Soviet power: the mobilization of the Red Army, the supply of grain to the state and others. Attention is paid to active terrorist activities units of Home Army in respect of Party and Soviet officials, local activists. Consider the measures of public authorities to eliminate underground and their main results.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.