Научная статья на тему 'БАРАНАВіЦКАЯ АПЕРАЦЫЯ ЯК АДНА З БУЙНЕЙШЫХ ВАЕННЫХ БіТВАў НА БЕЛАРУСКіХ ЗЕМЛЯХ ПАДЧАС ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ'

БАРАНАВіЦКАЯ АПЕРАЦЫЯ ЯК АДНА З БУЙНЕЙШЫХ ВАЕННЫХ БіТВАў НА БЕЛАРУСКіХ ЗЕМЛЯХ ПАДЧАС ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
166
44
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ / ПЕРВАЯ МИРОВАЯ ВОЙНА / БАРАНОВИЧСКАЯ ОПЕРАЦИЯ / ВОЕННАЯ БИТВА

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Цуба М. В.

В данной статье исследуется проведение одной из крупнейших операций в годы Первой мировой войны на белорусских землях. Анализируется подготовка операции, ее цели и задачи. Особое внимание уделяется военным действиям, а также положительным и отрицательным последствиям данной операции.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

BARANOVICHI OPERATION AS ONE OF THE MAJOR MILITARY BATTLES ON BELARUSIAN LANDS DURING WORLD WAR I

This article researches the holding of one of the major military battles on Belarusian lands during World War I. It analyzes the preparation of the operation, its aims and tasks. Special attention is paid to military actions as well as positive and negative consequences of that operation.

Текст научной работы на тему «БАРАНАВіЦКАЯ АПЕРАЦЫЯ ЯК АДНА З БУЙНЕЙШЫХ ВАЕННЫХ БіТВАў НА БЕЛАРУСКіХ ЗЕМЛЯХ ПАДЧАС ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ»

УДК 947.6(=411.6) (1914/1916)

БАРАНАВ1ЦКАЯ АПЕРАЦЫЯ ЯК АДНА З БУЙНЕЙШЫХ ВАЕННЫХ Б1ТВАУ НА БЕЛАРУСК1Х ЗЕМЛЯХ ПАДЧАС ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ

М.В. ЦУБА

Палеск дзяржауны yнiверстэт, г. Шнск, Рэспублка Беларусь

Уводзшы. Пасля нарачанскай аперацыи на расшска-германсюм фронце працягвалася пазщый-ная вайна. Слабыя адгалоскi расшскага наступлення у сакавiку 1916 года каля возера Нарач за-глохлi у людской крывi i беларусюх балотах. Дзесяткi тысяч жыццяу былi ахвяраваны дзеля без-надзейных атак. Але Анмя i Францыя патрабаваш падтрымкi, настойлiва прапаноуваючы працягу баёу на расiйска-германскiм фронце ад свайго саюзшка. На пачатку лета яны амаль скончылi пад-рыхтоуку да вялшага наступлення на рацэ Соме. Дзеля вернага поспеху гэтай добра задуманай i распрацаванай аперацыi патрэбна было зноу заставiць расiйскiя войск пачаць наступленне з мэтай адцягнуць ад заходняга тэатра ваенных дзеянняу нямецкiя рэзервы.

Такiм чынам на Пауднёва-Заходшм фронце на Валынi (Украша) пачалося знакамiтае наступленне расшсюх войск, увайшоушае у гiсторыю пад назвай "Брусшаусю прарыу". Састауной часткай гэтай аперацып планавалася нанясенне другога галоунага удару ужо на беларусюх землях на Заходнiм фронце (галоунакамандуючы генерал А.Е. Эверт) у раёне Маладзечна. Задача-максiмум, якую ставша расiйскае галоунакамандаванне - гэта адначасовы прарыу аустра-германскага фронту на Беларус i Украiне i акружэнне буйных груповак пращушка у вышку замк-нёнага кальца у Брэст-Л™уску. Задача-мiнiмум - падтрымаць наступленне генерала Брусшава на ПаУднёва-Заходнiм фронце супраць 4-ай аустрыйскай армii фронта Лшзшгена, якое развiвалася паспяхова, адцягнуць на сябе рэзервы кайзераусюх войск, не даць магчымасщ iм дапамагчы саюз-шку.

Асноуная частка. У апошш момант расiйскае галоунакамандаванне прыняла рашэнне пе-ранесцi плануемую аперацыю з-пад Маладзечна у раён Баранавiчы - Гарадзшча. Тым самым ад-даушы перавагу блiзкасцi у адлегласцi наступлення на Брэст-Штоуск, аднак страцiушы нечака-

насць i раптоунасць удара для германсюх войск, якiя зараней прагназавалi расшскае наступленне пад Баранавiчамi. Аб тым, якое важнае значэнне мелi наступленш расiйскiх войск на Беларусi i Украiне для аустра-германскага блока, чытаем у выданнi Германскага дзяржаунага архiва: «Хай рускiя разглядваюць свае атак на Баранавiчы, як самастойную аперацыю альбо як частку у звяне Брусшаускага наступлення, мы ж можам iх разбiраць толькi у сувязi з боем пад Ковелем. У выпад-ку адступлення фронта Лшзшгена (пад Ковелем), асобная групоука Войрша (пад Баранавiчамi) немiнуема ахоплiвалася б з фланга. Разгромлены корпус Войрша, разгромлена i абарона Ковеля. А тут ужо справа не у абароне Баранавiчау i Ковеля, а справа у прыкрыцщ стратэгiчнага шляху на Брэст-Лггоуск»[1, с.56].

Такiм чынам, канчатковай мэтай аперацыi быу адначасовы прарыу i у раёне Ковеля, i у раёне Баранавiчау. Сапрауды, у выпадку узяцця Баранавiчау i Ковеля прарыу расiйскiх армiй быу за-бяспечаны, так як войск аустрыйцау i немцау былi б раз'яднаны. У вынiку адбыуся б стратэпчны разрыу, якi ахапiу бы абодва фланп. А гэта значыць, што усё набытае аустра-германскiмi войскамi у 1915 годзе пры прарыве у раёне Горлiца-Тарноу страчвалася б, што вяло да стратэпчнага паражэння усяго усходняга фронту.

Генерал А.Ф. Рагоза Генерал А.Е. Эверт

Таюм чынам, прадоужыць наступальную аперацыю, пачатую генералам Брусiлавым на Валынi, павшна была на беларускiх землях 4-ая армiя пад камандаваннем генерала А.Ф. Рагозы, якая ува-ходзiла у склад Заходняга фронту пад камандаваннем генерала А.Е.Эверта. Прарыу абароны пращушка на 8-кiламетровым участку фальварак Драбышы-Завоссе (цяпер Баранавiцкi раён) ускладауся на найбольш вопытныя i укамплектаваныя 9-ы i 35-ы вайсковыя карпусы. 1х падтрым-лiвалi: на 2,5 кшаметровым участку ад Драбышоу - 25-ы корпус, за 10 км на поудзень ад галоунай атакi - дывiзiя Грэнадзёрскага корпуса i за 20 км - 2 дьтази 10-га корпуса i Польская брыгада.

У ходзе падрыхтоукi аперацыi была створана 2-я рэзервовая лшя у складзе 3-га Сiбiрскага, 3-га Кауказкага i 3-га армейскага карпусоу, кожны з якiх налiчвау па дзве дытази. Усяго для пра-вядзення дадзенай аперацыi было сканцэнтравана 19,5 пяхотных i 2 казацкiя дытази (340 тыс. ча-лавек, 1324 кулямёты, 258 цяжкiх i 743 лёгюя гарматы) [2, с. 60-63].

На участку наступлення 4-й расшскай арми умацаваныя пазiцыi займала 9-я армiя працiунiка пад камандаваннем генерала Р. Войрша з группы фронту генерала-фельдмаршала Л.Баварскага. Армiя Войрша мела значны вопыт ваенных дзеянняу: прайшла з баямi праз усю Польшчу, удзель-нiчала ва узяццi Варшавы, вяла баi у Белавежскай пушчы, а у сярэдзiне верасня 1915 года, даволi «патрапаная i парадзелая», дасягнула Баранавiчау. Германскае камандаванне лiчыла прыгоднай яе не больш як для абароны у пазiцыйнай вайне у тым рэпёне, дзе ёсць добрыя ваенныя збудаваннi i прыродны загараджальны рубеж у выглядзе рэк Шчары, Сервача i забалочанай палескай шзмен-насцi.

Напярэдаднi аперацыi 9-я армiя Войрша займала наступную пазщыю: на пауднёвым флангу знаходзiуся Бесюдсю корпус у складзе 2 дытазш (камандуючы Гофман), якi кантралявау 88 км лши фронту па Апнскаму каналу i выгiбу р. Шчары. Такая вялшая расцягнутасць дадзенай вайс-

ковай адзшю тлумачыцца тым, што немцы адназначна на гэтай забалочанай мясцовасщ не чакалi нiякага расiйскага наступлення. Тут не юнавала, з-за немагчымасщ збудавання, звычайнай акоп-най лшп, а яна была заменена сютэмай з рэдкiх палявых умацаванняу для вядзення кругавой аба-роны невялшм атрадам i называлася немцамi блакгаузамь

Самым стратэгiчна важным цэнтрам абароны 9-й армii былi Баранавiчы. Гэты горад з'яуляуся галоуным чыгуначным вузлом на скрыжаванш аперацыйных шляхоу Масква - Мшск - Брэст-Лггоуск i Вiльня - Роуна. Тут на пачатку Першай сусветнай вайны размяшчалася Стаука Вярхоунага галоунакамандуючага расiйскiмi войскамi.

Пасяджэнне Савета Мiнiстрау пад старшынствам iмператара Мiкалая II у Баранавiчах. 14 чэрвеня 1915 г.

Мшалай II, генерал-ад'ютант Сухамлiнау, дварцовы камендант генерал Ваякоу, флiгель-ад'ютанты Нарышкш, Саблiн i хiрург Фёдарау у Баранавiчах.

Ваенна-саштарны поезд у Баранавiчах

У вышку 9-я армiя Войрша у складзе 7 нямецкiх i 2 аустрыйсюх дывiзiй займала фронт агуль-най працягласцю 163 км. Умацаваная абарончая паласа гэтай армп у раёне Баранавiчы - Цырын, дзе верагоднасць расiйскага наступлення была найбольшай, уключала 3 лiнii акопау з штэрвалам у 5 км. Акопы былi абсталяваны траверсамi, казыркамi, 613 пляцоукамi для кулямётау, мелася болей за 400 гармат. Яшчэ 80 гармат з мэтай манеуравання i дастаую iх на самы патрэбны участак фронту знаходзiлiся напагатове на падводах у рэзерве.

Для укрыцця жывой сiлы ад абстрэлу было збудавана мноства жалезабетонных блiндажоУ, а перад акопамi з iнтэрвалам у 40 м праходзша драцяная загарода у 5-6 радоу з рагаткамi памiж iмi

[3, с27].

Адступленне пад Брусiлаускiм нацiскам 4-га армейскага аустрыйскага корпуса на Валынi не магло не пауплываць на суседшя участкi фронту працiунiка. Меркавалася, што 9-я армiя Войрша таксама выдзялщь значную частку свайго рэзерву для падтрымю церпячай няудачу армii Лшзшге-на. Аднак ужо праз дзень 12 чэрвеня 1916 года усяляюя загады наконт выдзялення вайсковых сш з рэзерва 9-й армii для адпраую на Валынь былi адменены. Менавiта у гэты час пращушк даведауся аб з'яуленнi першых прадвесшкау вялiкага расiйскага наступлення. «Баранавiчы загадана узяць», - так перадавалi нам расшсюя перабежчыкi. Палонныя паведамлялi аб загадзе па 4-й армii гасуда-ра ад 4 чэрвеня, яю абвяшчау барацьбу Расii да пераможнага канца, да апошняга салдата i аб хутюм узяццi Варшавы. Розныя абставiны падштурхоУвалi да думкi, што русюя паспрабуюць га-лоуную масу сваiх сiл накiраваць для прарыва участка ландвернай дывiзii каля СталовiчаУ, а затым развiваць свой поспех на больш слабым участку 12 аустрыйскага корпуса. Гэты прарыу (для расшсюх войск) быу неабходны i магчымы, а пасля яго i пераможны штурм Брэст-ЛiтоУска праз Баранавiчы [1, с.21].

У сваю чаргу ад расшсюх войск не выпала з-пад увап тое, што армiя Войрша павiнна была выдзялiць на дапамогу Лшзшгену частку сваiх войск. Таму яны смела разлiчвалi на поспех, маю-чы на увазе значную перавагу у сiлах.

Аперацыя пачалася у 5 гадзiн ранщы 19 чэрвеня (2 лiпеня) 1916 года артпадрыхтоукай на участку памiж населенымi пунктамi Карчова - Сталовiчы. Пад прыкрыццём артылерыйскага агню на пазщыях 9 расiйскага корпуса былi зняты штучныя перашкоды, што канчаткова указвала працiунiку на маючую адбыцца тут атаку. Германскi бок iмгненна адрэагавау на гэта i па загаду начальнiка штаба галоунакамандуючага усходшм фронтам генерала Людэндорфа быу высланы з Вшьш пяхотны полк, яю па чыгунцы павiнен быу прыбыць 21 чэрвеня у раён Гарадзшча для падтрымкi 12-га аустрыйскага корпуса. Акрамя таго, на дапамогу аустрыйцам генерал Войрш накiравау яшчэ адзш полк з рэзерву сваёй арми [1, с.22].

20 чэрвеня сiламi 3-х дывiзiй 9-га расiйскага корпуса пачынаецца першая атака у ходзе Бара-навiцкай аперацыi. Расiйскiя атаю 20-га чэрвеня сведчылi аб змяненнях у дзеяннях тактыкi пехоты. Афщэры асабiста вялi сваiх падначаленых у атаку i сваёй храбрасцю служылi прыкладам наступаючым салдатам. Але гэтага было мала, каб дасягнуць аустра-германсюх акопау. Расшсюя салдаты павшны былi пад моцным агнём пращушка фарсiраваць Шчару i затым пераадольваць добра умацаваныя штучныя перашкоды ворага. I усё ж пэунай частцы расiйскiх салдат удалося

уварвацца у перадавыя акопы працiунiка, але без своечасовай падтрымю яны былi асуджаны на немiнуемую смерць.

Так адна за другой у гэты дзень было праведзена 7 расшсюх атак. I калi 9-ты корпус, панёсшы вялiкiя людскiя страты, фактычна ужо не мог працягваць наступленне, былi уведзены у бой яшчэ дзве дытазп 35-га корпуса. Але час быу у значнай ступеш прамаруджаны i адзiным поспехам ата-куючых было тое, што яны змага замацавацца на невялiкiм участку заходняга берага Шчары, стварыушы плацдарм для наступлення на наступны дзень.

21 чэрвеня на стыку 9-га i грэнадзёрскага карпусоу 4 расшскай армii зноу працягвалася наступленне. У раёне Скробава - Завоссе 3 дытази адборнага грэнадзёрскага i дзве дытазп 9-га карпусоу, падтрыманыя сiламi 3-га кауказскага корпуса, iмкнулiся прарваць абарону працiунiка на гэтым участку фронта. Найбольш паспяхова атака развiвалася з занятага напярэдаднi плацдарма на бера-зе Шчары збоку вёсю Вайковiчы. Тут задача для атакуючых спрашчалася яшчэ i тым, што на гэтым участку больш удала «папрацавала артылерыя» - акопы пращушка у шматлiкiх месцах былi зрауняны з паверхняй зямлi i быу пракладзены праход шырынёй да 20 м у штучнай абарончай пе-рашкодзе. У вынiку грэнадзёрам удалося авалодаць не толькi першай лшяй акопау працiунiка, але i прасунуцца далей, захапiушы важнае у стратэгiчным плане умацаванне аустра-германскiх войск пад назвай «Балотны пагорак».

Неразважтвасць, неразбярыха i невалоданне сiтуацыяй, з аднаго боку, адвага, смеласць i напо-рыстасць, з другога, былi характэрны пры наступленнi 7-га грэнадзёрскага палка на участку пауд-нёвей вёсю Уласы. Аб чым чытаем з нямецкiх крынiц: «Працiунiк быу удзесяцера мацней. Вялшая колькасць русюх умацавалася сярод развалiн штучных перашкод. Фельдфебель Гоос з сваiмi сал-датамi кiнуУся насустрач рускiм, яюя хацелi пранiкнуць праз ход зносш i, паражоны куляй рускага афщэра, пау смерцю героя. Загiнулi i яго падначаленыя. Нечакана нас падтрымау сам жа працiунiк. Рускiя гранаты пападалi у iх жа уласныя рады. Дзякуючы чаму узяушы юраунщтва на сябе вiцэ-фельдфебель Зейдль аднавiу атаку. Працiунiк адхлынуу у беспарадку, гашмы агнём з палявых дазорау i амаль што разбуранага форта "Гогенцолерн". Не дапамагло рускiм i з'яуленне двух бранiраваных узброеных кулямётам^ аутамабiляу. Звыш 200 трупау iх салдат ляжалi перад нашымi акопамЬ>[1, с.24-25].

Здавалася, што працiунiк трымау абарону на мяжы сваiх магчымасцей i на большае не здольны. Але ж нечакана для расшскага камандавання некаторыя аустра-германскiя вайсковыя фармiраван-нi вечарам 21 чэрвеня перайшлi у наступленне. Заспетыя знянацку расшсюя войскi не змаглi ака-заць належнага супрацiулення i вымушаны былi адступаць. Такiм чынам, у ходзе нямецкага контрудара, адзшы поспех першай спробы прарваць фронт на Баранавiчы, якi заключауся у авало-данш пазiцый працiунiка па лiнii умацавання «Балотны пагорак», быу лiквiдаваны. Акрамя таго, падчас нямецкай контратак шмат расшсюх салдат было узята у палон. Аб карцiне боя i стратах наступаючых расiйскiх войск германсюя крынiцы сведчаць наступнае: «Бледны змрок кароткай чэрвеньскай ночы сваiм пакровам адзеу прапiтаную кроую зямлю. Жудасна даносшся крыкi i стогны аб дапамозе расшсюх параненых грэнадзёр з вады, балотау i штучных перашкод. Нашы урачы i санiтары прыступш да працы, выконваючы сумны абавязак мшасэрднасщ да сваiх i не-прыяцеля. Узыходзячае сонца асвяцiла страшную карцшу бiтвы. Памiж штучнымi перашкодамi i перад iмi на дроце вiселi разорваныя целы, на поле i у вадзе ляжала мноства параненых i трупау. Перад участкам 11 ландвернага палка да 23 чэрвеня было захавана 600 чалавек, на участку 51 -га палка звыш 500, на пазщыц мушкецёрскага палка 800, каля 1500 забрана самiмi русюм^ Сотш трупау на працягу мнопх дзён чакалi магшы. Звестю ад палонных i наш падлiк на участку 3-га ландвернага корпуса даюць агульную лiчбу страт працiунiка у 7 тысяч чалавек» [1, с.27]. Безумоуна, пасля першых дзён баёу значныя страты панеслi i аустра-германскiя войсю: па розных крынiцах яны вагаюцца ад 150 да звыш 2 тысяч чалавек.

Фактычна пбель грэнадзёрскага i вялшя страты 9-га карпусоу зрабш моцнае уражанне на га-лоунае камандаванне расiйскiмi войскамi. 22 чэрвеня, правёушы невялiкiмi сiламi разведку боем, непадалёку ад вёскi Крашын, па загаду Эверта армiя Рагозы на галоуным напрамку удара пры-ступiла да аснавальнай перагрупоУкi сваiх войск. Не бяздзейнiчалi i аустра-германсюя войскi, якiя выкарысталi наступiушыя дш параунальнай цiшынi для аднаулення старых i будаунiцтва новых пазiцый.

Нямецюя салдаты умацоуваюць абарончую лiнiю. 1916 г.

У той жа час начальшкам штаба расшскага галоунакамандавання М.В.Аляксеевым i га-лоунакамандуючым Заходнiм фронтам А.Е.Эвертам прымалюя усе неабходныя меры, яюя на iх думку мага паспрыяць дысцыплiне сярод салдат i абмежаваць доступ iнфармацыi аб дэталях но-вага наступлення для пращушка. Так падчас аперацыi выдаецца загад Эверта «Па барацьбе з п'янствам», дзе забараняецца усяляю продаж, набыццё i распiццё спiртных напiткау [4]. А затым на падставе «Правш аб мясцовасцях, аб'яуленых на ваенным становiшчы» былi праведзены во-бысю сярод прыфрантавога насельнiцтва, а таксама аргашзаваны прагляд пiсьмау, запiсау салдат i г д. [5].

Генерал М.В. Аляксееу

Участак падрыхтоум новага расшскага наступлення ахоплiваУ 11-12 км, ад Завосся да Цырына. Планавалася галоуны удар нанесщ праз Скробава на Гарадзiшча, а другарадны, адцягваючы ува-гу - у раёне Цырына. Каб увесщ у зман ворага, тут адкрыта прымянялi на работах ваеннага прыз-начэння мясцовых жыхароу i бежанцау [6].

Шматлiкiя мосцiкi, перакшутыя ноччу з 24 на 25 чэрвеня праз Шчару i Сервач, стал прад-веснiкамi гэтага наступлення. 25 чэрвеня, пасля увядзення на стыку памiж 9-м i 35-м карпусамi 3-га Сiбiрскага i 3-га армейскага карпусоу i працяглай артпадрыхтоукi, сiламi 6-цi дывiзiй пачалася гэтая атака. Галоуны удар быу нанесены па праваму крылу 12-га аустрыйскага корпуса. На пачат-ку даволi паспяхова развiвалася наступленне у ходзе дапауняльнага, адцягваючага удара у раёне Цырын - Карчова. Тут сходу была прарвана абарона аустра-германсюх войск i атакi 9-га расшскага корпуса працягвалюя ужо на 2-ю лшю акопау працiунiка. Камандуючы у гэты час 9-м расшсюм корпусам генерал ад iнфантэрыi Ю.Н. Данiлау, успамiнаючы аб брусiлаускiм прарыве затым зазначыць наступнае: "У летш перыяд 1916 года былi праяулены баявыя намаганнi i на шшых нашых франтах, прычым на Заходшм фронце корпусу, на чале якога я меу высокi гонар стаяць у той час, удалося прарваць стык памiж германскiмi i аустрыйскiмi войскамi пауночней Ба-ранавiч каля Карчова. Але гэта быу толью частковы поспех"[7, с.86].

Аб тым як развiвалiся падзеi на галоуным накiрунку удара у раёне Скробава чытаем з нямецкай крынiцы: "Падышоушы у густым тумане прыкрыты высокай травою працiунiк у ходзе атак зама-цавауся на першай лшп пазiцый. Становiшча стала крытычным. Прарыу казауся немiнуемы у вы-падку далейшага адыхода аустрыйскага корпуса. Усе рэзервы на правым крыле корпуса былi вы-карыстаны; працягвауся жорстю бой на другой лiнii. З гадзшы на гадзiну павялiчвалася небяспека прарыва. Працiунiк улiчыу спрыяльныя умовы i кiдау усё новыя i новыя сiлы для барацьбы з аустрыйцамь Дауно былi знiшчаны акопы, а прыбыушая нямецкая падмога змагалася на адкры-тым полi. ... I хаця небяспека прарыва была у значнай ступенi лiквiдавана, становшча спасцi было нельга. Працiунiк, выкарыстаушы значную колькасную перавагу авалодау участкам Выгада -Скробава i застауся у аустрыйскiх акопах"[1, с.35-36].

Як бачым, аустра-германскiя войскi трымалi абарону на граш магчымасцяу. Тым ня менш, часцi 3-га Сiбiрскага i 9-га карпусоу тройчы аднауляушыя артпадрыхтоуку i чатыры разы хадзiушыя у атаку, усё ж прарваць абарону пращушка не змагль Панёсшы вялшя страты яны за-даволiлiся тым, што на участку наступлення удалося пераадолець першую i у некаторых месцах другую абарончую паласу аустра-германсюх войск i узяць у палон 2 тысячы 800 афiцэрау i салдат працiунiка.

27-28 чэрвеня на ушм баранавiцкiм напрамку ад Цырына да Лабузы iшла барацьба за шщыяты-ву. Бесперапынныя атакi расшсюх войск на участках Цырын - Выгада, Крашын - Адахоушчына, а таксама на умацаваныя пункты у раёне Дарава, Лiтва, Гiрэва зменьвалюя контрударамi рэзервовых палкоу аустра-германскай арми. У ходзе гэтых баёу ш адзiн нi другi бок яюх-небудзь значных по-спехау не дасягнуль

29-30 чэрвеня былi днямi часовага защшша. Аперацыя, якая прыняла упарты, зацяжны характар патрабавала ад абодвух бакоу пэунай перадышкi для аднаулення сiл i новай падрыхтоУкi баявых дзеянняу. Менавiта гэтых 2-х дзён для аустра-германсюх войск аказалася дастаткова, каб ума-цаваць прыбыушымi свежымi вайсковымi адзiнкамi панёсшы вялiкiя страты 12 аустрыйсю корпус. Што датычыцца расiйскiх войск, дык iх перагрупоука у гэты час значна зацягнулася. Гэтая акалiч-насць у поунай ступенi i была выкарыстана пращушкам. З паведамлення нямецкай крынiцы: "Усё указвала на тое, што пращушку патрабуецца час i спакой для правядзення перагрупоУкi i падвядзення падмацаванняу. Патрэбна было выкарыстаць гэта: генерал Война вырашыу контрата-кай вярнуць страчаную (25 чэрвеня) каля Скробава пазщыю. 5-я рэзервовая дывiзiя трымала абарону амаль на адкрытай мясцовасцi. Не было укрыцця, а штучныя перашкоды тут былi зроблены наспех. Па гэтаму штодзённыя страты дадзенай дывiзii былi даволi адчувальным^ i неабходна было нечаканай атакай вярнуць добра умацаваную старую пазщыю"[1, с.49]. Адсюль становiцца зра-зумелым, што для аустра-германскiх войск вяртанне страчанай пазщып было не задачай гонару, а тактычнай неабходнасцю, звязанай з далейшай немагчымасцю утрымлiвацца падчас абароны на неабсталяванай пазщып.

У сувязi з чым 1 лшеня у другой палове дня адна з дывiзiй абноуленага 12 аустрыйскага корпуса распачала дэманстрацыю атакi на пауночным флангу свайго корпуса. Нягледзячы на тое, што дадзеная атака не дасягнула нават штучных перашкод расшскай абароны, яна усё ж заставша сцягнуць к месцу падманнага удару значныя сшы расiйскiх войск. А у гэты час 5-я дывiзiя Война скрытна, пад пралiуным дажджом, падабраушыся як мага блiжэй да расiйскай абарончай паласы, 30

нечакана распачала атаку супраць расшсюх пазщый у раёне Скробава. "Крок за крокам, нямецюя войскi, пры вялшай навальнiцы, выконвалi сваю сур'ёзную задачу, а вечарам дасягнулi так назы-ваемай першай пазiцыi памiж iменнем Скробава i перагiбам рэчкi Сервач... Нягледзячы на вялiкiя страты, атакуючыя узялi у палон 11 расшсюх афiцэрау, звыш 1 тысячы 500 салдат i 11 трафейных кулямётау"[1, с.49]. Такiм чынам, раней страчаная першая лшя аустрыйскiх акопау была вернута назад у ходзе атаю 5-й нямецкай рэзервовай дытазп.

Ранщай 2 лiпеня падчас працягваушагася дажджу, якi на гэты раз толью абцяжарвау задачу, расiйскiя войскi правялi дзве атакi з мэтай вярнуць страчанае. Аднак пращушк чакау такога ходу падзей. Ноччу немцамi была праведзена значная работа па умацаванню занятых пазщый i дадзе-ныя атакi без асаблiвых намаганняу былi адбiты.

Страцiушы за апошнiя дш толькi перад пазiцыямi 12-га аустрыйскага корпуса болей за 24 тысячы салдат, расшскае галоунакамандаванне адказалася ад працягу наступлення на галоуным напрамку запланаванага прарыву Скробава - Гарадзшча. Пасля няудачы 1 лшеня яно фактычна адказалася наогул ад якога-небудзь прарыва, а гэта значыць i ад раней мяркуемай задачы-максiмум. З гэтага часу на войск 4-й армii ускладалася толью адна задача-мiнiмум: падтрымаць наступленне Пауднёва-Заходняга фронту на Украiне. У сувязi з чым было вырашана пераюнуць у раён новага асноунага наступлення Дарава - Лабузы (крыху пауднёвей Баранавiч) цалкам 9-ты корпус i некаторыя iншыя фармiраваннi, якiя ужо мелi вопыт баёу у раёне пауночней Баранавiч. Акрамя таго к месцу новага наступлення былi пераведзены усе гарматы цяжкага калiбра. Падтрымаць дадзенае наступленне павшны былi дывiзii 3-га корпуса лабавой атакай на Баранавiчы з ра-ёна Адахаушчына - Лiтва супраць 3-га ландвернага корпуса i перамясщушыйся у раён возера Вы-ганаускае - Целяханы 3-цi сiбiрскi корпус супраць бясюдскага корпуса. Аднак вялiкае пера-мяшчэнне войск i падвод з гарматамi i боепрыпасамi з пауночнай часткi баранавiцкага рэгiёна у яго пауднёвую частку не засталося не зауважаным для паветранай разведкi пращушка. Улiчыушы каштоуныя звесткi дастауленыя у ходзе разведвальных палётау авiяцыi, аустра-нямецюя войскi у сваю чаргу таксама правялi перагрупоуку вайсковых фармiраванняу, тым самым прыняушы усе неабходныя меры для адбщця расiйскiх атак.

Вечарам (12 лшеня), пасля доугай бесперапыннай артылерыйскай стральбы пачалося рашучае расшскае наступленне на значным па працягласщ участку Скробава - Лабузы сiламi 9-й, 55-й i 67-й дытазш - 35 корпуса, 52-й дывiзiяй, уваходзiушай у 3-цi Кавалерыйсю корпус i Польскай брыга-дай, якая была у асноуным укамплектавана з беларусау-католшау. З нямецкага боку на гэтым ад-рэзку тип фронту супрацьстаяу атакуючым 3-цi ландверны корпус. Галоуны удар наносiуся на 3-х кшаметровым участку памiж вёскамi Дарава - Лабузы. Позна вечарам Польскай брыгадзе удалося на рубяжы галоунага удару прарваць абарону пращушка i захапiць адну з ключавых пазiцый вора-га на узвышанасщ. На наступны дзень немцы контратакуюць i вяртаюць страчанае становiшча. Так у бесперапынным, часам маючым поспех расшсюм наступленнi i аднауляючых пазщый гер-манскiх контратаках прайшлi апошшя 5 дзён баранавiцкай аперацыi.

У кожны з гэтых дзён ад артылерыйскага, кулямётнага агню i у рукапашных баях гiнулi тысячы людзей, шла барацьба фактычна за кожны метр зямль Рух наперад на 300-500 метрау лiчыуся вялiкай перамогай, а лшя фронту па-ранейшаму працягвала заставацца нерухомай. Тым часам сшы як аднаго так i другога боку у ходзе баёу былi аслаблены стратамi i выматаны. Пасля чаго Стаукай расiйскага галоунакамандавання на 4-ю армда Рагозы, як на увесь Заходш фронт была ускладзена задача па стрымлiванню сiл германскай группоую пад камандаваннем Леапольда Ба-варскага.

Заключэнне. Такiм чынам, 16 лшеня 1916 года завяршылася Баранавiцкая аперацыя. Завяршы-лася тым, што значная частка аустра-германсюх войск была скаваная, гэта пасадзейшчала у пэунай ступеш паспяховаму развiццю брусiлаускага прарыва на Украше i паступоваму пераходу шщыятывы у рукi саюзнiкау на заходне-еурапейсюм тэатры ваенных дзеянняу. Але выканаць га-лоуную запланаваную задачу - прарваць пазщып 9-й германскай арми i ажыццявiць вялiкi стратэгiчны прарыу ва узаемадзеяннi з наступленнем на украшсюх землях не удалося.

АсноУнымi прычынамi няудачы былi дрэнная распрацоука, непрадуманасць стратэгiчных пла-нау наступлення, бяздарнае, няумелае кiраунiцтва войскамi у ходзе прарыва: рэзервы уводзiлiся у бой несвоечасова, наступленне часта вялося разрозненна без узаемадзеяння i падтрымю памiж вайсковымi адзiнкамi; у дзеяннях было шмат неразбярыт i блытаншы; адчувауся недахоп артыле-рыi, снарадау, вiнтовак (каля 20 тысяч салдат 4-й арми наогул не мелi збро^; фактычна адсутнiча-ла усялякая маскiроУка пры перагрупоуцы войск i пры падрыхтоуцы iх да наступлення.

У ходзе баранавщкай аперацып страты расшсюх войск забiтымi, параненымi i узятымi у палон па розных крынщах складаюць ад 80 да 105 тысяч салдат i афiцэрау. Страты аустра-германсюх войск па тых жа паказчыках вагаюцца ад 15 да 25 тысяч чалавек.

Л1ТАРАТУРА

1. Фогель, В. Мировая война в отдельных операциях. Барановичи 1916 / Перевод с немецкого издания Германского государственного архива под ред. П.И. Изместьева. / В. Фогель. - Петербург: Государственное издательство, 1921. - 61 с.

2. Зайончковский, А.М. Мировая война 1914 - 1918 гг. / А.М. Зайончковский. - М.: 3 изд,1938. - Т.2.

3. Шварте Пионерные и инженерные средства борьбы в Первой мировой войне / перевод с нем. проф. В.В. Яковлева. - Петербург: Государственное издательство, 1921. - 59 с.

4. Национальный архив Республики Беларусь (НАРБ) - Фонд. 705. - Воп. 1. - С. 27. - Л. 144.

5. НАРБ. - Фонд 705. - Воп. 1. - С. 27. - Л. 146.

6. НАРБ. - Фонд 295. - Воп. 1. - С. 9176. - Л. 1, 76.

7. Данилов, Ю.Н. На пути к крушению / Ю.Н. Данилов // Военно-исторический журнал. - Москва, 1991. - № 9.

BARANOVICHI OPERATION AS ONE OF THE MAJOR MILITARY BATTLES ON BELARUSIAN LANDS DURING WORLD WAR I

M. V. TSUBA Summary

This article researches the holding of one of the major military battles on Belarusian lands during World War I. It analyzes the preparation of the operation, its aims and tasks.

Special attention is paid to military actions as well as positive and negative consequences of that operation.

© Цуба М.В.

Поступила в редакцию 12 апреля 2013г.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.