Научная статья на тему 'Дыскурсіўныя інтэрнэт-стратэгіі: экстралінгвістычны ўплыў'

Дыскурсіўныя інтэрнэт-стратэгіі: экстралінгвістычны ўплыў Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
300
28
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
камп‟ютарна-апасродкаваная камунікацыя / кантэкст / Інтэрнэт / інтэрнэт-дыскурс / дыскурсіўная практыка / дыскурсіўная стратэгія / COMPUTER-MEDIATED COMMUNICATION / CONTEXT / INTERNET / INTERNET DISCOURSE / DISCURSIVE PRACTICE / DISCURSIVE STRATEGY

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Барковіч А. А.

Лінгвістычная абумоўленасць апасродкаванай камп’ютарамі камунікацыі і адчувальны зваротны ўплыў асяроддзя камп’ютарна-апасродкаванай камунікацыі на маўленчую практыку ўвогуле - характэрныя рысы дыскурсіўнай практыкі Інтэрнэту. Дыскурсіўныя стратэгіі - свядомая маўленчая дзейнасць удзельнікаў камунікацыі з выразнымі інтэнцыямі змяніць істотныя характарыстыкі дыскурсіўнай практыкі. Дыскурсіўныя інтэрнэт-стратэгіі падвержаныя значнаму экстралінгвістычнаму ўплыву. Характарыстыка сферы Інтэрнэту ў лінгвістычным аспекце валодае істотным патэнцыялам сістэматызацыі сінкрэтычных і інтэрдысцыплінарных ведаў аб асаблівасцях сучаснай камунікацыі ўвогуле.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

DISCURSIVE INTERNET STRATEGIES: EXTRALINGUISTIC IMPACT

Linguistic dependence of communication, that mediated by computers, and tangible feedback effects on the medium of computer-mediated communication on speech practice are characteristic features of discursive practice of the Internet. Discursive strategies are conscious speech activities of the communication parties with eloquent intention to change the essential characteristics of discursive practice. Discursive Internet strategies are exposing to the measurable extralinguistic impact. Characteristics of the Internet sphere in the linguistic aspect has significant potential for the systematization of syncretic and interdisciplinary knowledge about the peculiarities of modern communications broadly.

Текст научной работы на тему «Дыскурсіўныя інтэрнэт-стратэгіі: экстралінгвістычны ўплыў»

104

ВЕСНІК МДПУ імя І. П. ШАМЯКІНА

Ф І Л А Л А Г І Ч Н Ы Я Н А В У К І

УДК 8Г33

А. А. Барковіч

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры прыкладной лінгвістыкі БДУ, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

ДЫСКУРСІЎНЫЯ ІНТЭРНЭТ-СТРАТЭГІІ: ЭКСТРАЛШГВІСТЫЧНЫ УПЛЫУ

Лінгвістычная абумоўленасць апасродкаванай камп ’ютарамі камунікацыі і адчувальны зваротны ўплыў асяроддзя камп ’ютарна-апасродкаванай камунікацыі на маўленчую практыку ўвогуле - характэрныя рысы дыскурсіўнай практыкі Інтэрнэту. Дыскурсіўныя стратэгіі -свядомая маўленчая дзейнасць удзельнікаў камунікацыі з выразнымі інтэнцыямі змяніць істотныя характарыстыкі дыскурсіўнай практыкі. Дыскурсіўныя інтэрнэт-стратэгіі падвержаныя значнаму экстралінгвістычнаму ўплыву. Характарыстыка сферы Інтэрнэту ў лінгвістычным аспекце валодае істотным патэнцыялам сістэматызацыі сінкрэтычных і інтэрдысцыплінарных ведаў аб асаблівасцях сучаснай камунікацыі ўвогуле.

Ключавыя словы: камп ’ютарна-апасродкаваная камунікацыя, кантэкст, Інтэрнэт, інтэрнэт-дыскурс, дыскурсіўная практыка, дыскурсіўная стратэгія.

Уводзіны

Стратэгіі размяшчэння, мадыфікацыі і выкарыстання тэкстаў у глабальнай сетцы Інтэрнэт заслугоўваюць самай пільнай увагі па многіх прычынах. Не апошняе месца ў гэтым спісе займаюць лінгвістычная абумоўленасць апасродкаванай камп’ютарамі камунікацыі і адчувальны зваротны ўплыў сферы камп’ютарна-апасродкаванай камунікацыі (далей па тэксце - КАК) на маўленчую практыку ўвогуле. Сацыяльныя і асабовыя абставіны функцыянавання маўлення, як і прагматычныя, фарміруюць той самы дыскурсіўны кантэкст, які вызначае характарыстыкі маўленчай прадукцыі [1, 237].

Вынікі даследавання i ix абмеркаванне

Прагматычны аспект інтэрнэт-дзейнасці. Прагматычнае імкненне інтэрнэт-суб’ектаў да дасягнення мэтаў, у тым ліку дамінавання, добра зразумелае з пункту гледжання дыскурсіўнай стратэгіі. Інтэрнэт-фармат як нельга лепш спрыяе не толькі вывучэнню, але і асваенню сацыяльных і культурных інстытутаў. Глабальнасць, гібкасць, мабільнасць Інтэрнэту ідэальна падыходзяць для мадэлявання і рэалізацыі дыскурсіўных стратэгій. На сённяшні дзень у гэтым няма нічога новага: усё апрабавана і рэалізавана. Актуальны ўжо, хутчэй, перадзел сфер уплыву і барацьба за іх развіццё: прама ці ўскосна ў такім патэнцыяльна перманентным працэсе задзейнічаны ўсе карыстальнікі Інтэрнэту [2].

Магчыма, самым бяскрыўдным праяўленнем тэндэнцый да выразнай структурызацыі і дэперсаніфікацыі віртуальнай прасторы стаў краўдсорсінг, сумесныя стварэнне і развіццё інтэрнэт-кантэнту. Супярэчлівы характар многіх прывабных, на першы погляд, магчымасцяў Сусветнага павуціння праяўляецца нават у такім часткова стыхійным і неарганізаваным руху. Адваротным і адназначна негатыўным бокам такой практыкі стала аддзяленне вынікаў працы ад стваральнікаў інтэрнэт-прадукцыі: карыстальнікі Інтэрнэту, нават выдаткаваўшы свае ментальныя і матэрыяльныя рэсурсы, не маюць доступу да аналітычных высноў аб саміх сабе. Стваральнік вэб-фармату Ц. Бернерс-Лі, па звестках IDG News Service, лічыць, што: «...праблема кампаній накшталт Facebook і Google не ў тым, што яны збіраюць незлічоныя багацці дадзеных аб сваіх кліентах, а ў тым, што такія кампаніі не дзеляцца з аўтарамі тым, што пра іх змаглі зразумець, дзякуючы атрыманым звесткам» [3].

© Барковіч А. А., 2015

ФІЛАЛАГГЧНЫЯ НАВУКІ

105

Больш таго, менавіта з карыстальнікаў Інтэрнэту складаюцца сферы ўплыву інтэрнэт-кампаній, і менавіта карыстальнікі Інтэрнэту ствараюць для гэтых кампаній «дадатковую вартасць» - ментальнай якасці. Можна сказаць, што сёння ў віртуальнай рэальнасці ажыццявілася мара сярэднявечнай алхіміі: у золата ператвараецца нават не пясок і каменне, а яшчэ больш танны матэрыял. Матэрыял, які не каштуе, на першы погляд, нічога, але страшна недаацэнены - пры больш уважлівым разглядзе. Гэты матэрыял - ментальнасць людзей, іх час, веды, пачуцці, інтуіцыя. Тое, што складае змест дыскурсу Інтэрнэту.

Менавіта прагматычныя плыні ствараюць павярхоўную структуру сацыяльнай і псіхалагічнай дынамікі Інтэрнэту. Маўленчая практыка выразна адлюстроўвае і станоўча-канаціраваныя, сацыяльна-карысныя мэты, якія складаюць пасіўную, недамінантную плынь, і негатыўна-канаціраваныя меркантыльныя, маніпуляцыйныя мэты, якія сваёй актыўнасцю падаўляюць, ствараючы адпаведны агульны фон успрыняцця Інтэрнэту аб’ектамі такой агрэсіі, карыстальнікамі Інтэрнэту.

Так ці інакш, інфармацыйныя калізіі сённяшняга Інтэрнэту па вытанчанасці, глабальнасці і жорсткасці не саступаюць кровапралітным канфліктам мінулага. Але з улікам сённяшняга ўзроўню маніпуляцыйных тэхналогій іх можна і не заўважыць. Сапраўднае спаборніцтва паміж структурастваральнікамі віртуальнай рэальнасці ідзе за «душы» карыстальнікаў - за іх давер. Прычым прававыя рэаліі матэрыяльнага свету - амаль анахранізм віртуальнай рэальнасці. Напрыклад, перспектывы юрыдычных калізій часта зусім неістотныя пры завоблачным ўзроўні рэнтабельнасці інтэрнэт-кампаній: мэты рэалізуюцца сёння і зараз, а наступствы, накшталт штрафаў, могуць наступаць праз дзесяцігоддзі.

Адзначым, што ні самарэгуляцыя, ні інстытуцыянальна-юрыдычная рэгуляцыя Інтэрнэту на практыцы амаль не працуе: не толькі «мэта апраўдвае сродкі», як казалі езуіты ў Сярэднявеччы (лац. finis sanctificat media), але і сродкі здольныя ствараць і дыктаваць мэты, прагматычны кантэкст. Магчыма, адзін з найважнейшых на сёння стрымальных рэсурсаў Інтэрнэту -глыбінныя этычныя катэгорыі: самая істотная шкода, якую суб’екты Інтэрнэту могуць нанесці самі сабе або канкурэнтам - стварыць падставы для недаверу. З іншага боку, шкода ад распаўсюджання негатыўнай інфармацыі можа перасягнуць самыя вялікія матэрыяльныя выдаткі сучаснага інфармацыйнага прадпрымальніцтва. Страціць давер карыстальнікаў сёння - развітацца з бізнес-амбіцыямі заўтра.

Звернемся да прыкладаў. Не паспелі сціхнуць абвінавачванні ў манапалізме адносна панавання браўзера Internet Explorer - на чарзе манапалізм пошукавага сервісу Google, наступнай «лёгкай мішэнню», магчыма, будзе неасцярожная экспансія Facebook ці Twitter. Як толькі перавага нейкай кампаніі становіцца занадта відавочнай - канкурэнты незнарок нагадваюць калегам аб карпаратыўнай этыцы і рынкавых механізмах. Пакуль соцыум не ў стане абараніць свае правы перад «воблачнымі» і завоблачнымі тэхналогіямі - уся надзея на канкурэнцыю і пільнасць «калег».

Па дадзеных розных крыніц, да 80% пошукавых запытаў у Еўропе выконвае кампанія Google, якую неаднаразова абвінавачвалі ў розных парушэннях правіл канкурэнтнай барацьбы і правоў карыстальнікаў. Напрыклад, антыманапольнымі органамі ЕС ужо больш за два гады вядзецца расследаванне супраць Google. Для бізнесу, у якім дзень год корміць, цэлая вечнасць. Аднак падставай да расследавання, якое стартавала ў лістападзе 2010 года, сталі зусім не скаргі простых карыстальнікаў: пастараўся інтэрнэт-партнёр, кампанія Microsoft: «На думку рэгулятараў ЕС, Google выкарыстоўвае сваю найбуйнейшую ў свеце пошукавую сістэму для прасоўвання ўласных сэрвісаў і кантэнту на шкоду іншым удзельнікам рынку, капіруе турыстычныя і рэстаранныя агляды канкурэнтаў, а таксама пры дапамозе сваіх партнёраў абмяжоўвае канкурэнцыю на рынку анлайн-рэкламы» [4]. Наогул, пра гісторыі ўзлёту і падзення інтэрнэт-гігантаў можна не проста пісаць кнігі, а складаць легенды і эпасы - настолькі ўсё заблытана і цікава: амаль міфатворчасць навейшага часу.

Асабовы аспект інтэрнэт-дзейнасці. Актыўнасць і інтэнсіўнасць паспяховых камунікацыйных акцый Інтэрнэту, як правіла, беспамылкова сведчаць аб іх сістэмнай прыродзе: відавочна, яны з’яўляюцца часткай стратэгіі. Напрыклад, на фоне «джунгляў» Інтэрнэту вельмі падазрона гучаць настойлівыя заклікі «давяраць». Самазаспакоенасць, якую дэманструюць асобныя журналісты на фоне шматлікіх сведчанняў падазронай актыўнасці інтэрнэт-кампаній, выглядае не зусім зразумелай - у адрыве ад стратэгічнай прагматыкі. Такая актыўнасць добра

106

ВЕСНІК МДПУ імя І. П. ШАМЯКІНА

прыкметная па ўсіх магчымых напрамках даследавання структуры і культурных адметнасцяў дыскурсіўнай практыкі.

Але, напрыклад: «Так што баяцца новага пошуку зусім не трэба - бо і Facebook, і Google, і іншыя “банкі дадзеных” ведаюць пра чалавека не больш, чым ён сам вырашыў ім паведаміць» [5]. Чытаючы падобныя аптымістычныя заклікі, патэнцыйныя «грамадзянскія ахвяры» медыйных кібервойнаў, відаць, павінны адчуваць сябе нават лепш, чым на прыёме ў псіхааналітыка: галоўнае не нервавацца з-за дробязяў. Выразны суб’ектыўны настрой такіх выказванняў - аказаць уплыў на фарміраванне кантэксту, псіхалагічных арыенціраў карыстальнікаў Інтэрнэту.

Між іншым, інтэрнэт-дыскурс дазваляе дасведчанаму карыстальніку знайсці зусім іншую інфармацыю. Напрыклад, аб сур’ёзным штрафе для кампаніі Google: «Некалькі месяцаў кампанія Google выкарыстоўвала спецыяльны праграмны код для адсочвання інфармацыі, так званы кукі, на камп’ютары і гаджэты людзей, якія выкарыстоўвалі браўзер кампаніі Apple - Safari, нягледзячы, на тое, што Safari звычайна блакуе такі пошук» [6].

Калі раней бізнес быў эквівалентам амаль безасабовых адносін паміж кліентам і менеджэрам, цяпер усё наадварот: дзелавыя адносіны становяцца больш і больш асабовымі, шукаюцца падыходы да кожнага індывідуальнага пакупніка. Галоўнае, каб пакупнік знайшоўся, а тавар, з дапамогай інфармацыі, якая аднойчы загружаная ў віртуальную прастору, ужо практычна нікуды не знікае, - падбяруць.

Віртуальны трафік кожнага карыстальніка з «дапамогай» Інтэрнэту фільтруецца самым уважлівым чынам. Не паспявае ўладальнік IP-адраса пацікавіцца чым-небудзь пэўным у прасторы Сусветнага павуціння - штучны інтэлект праз сістэму гіперспасылак імгненна робіць прапанову, ад якой цяжка часам адмовіцца. Паводзіны ахвяры павуціння гіперспасылак пастаянна аналізуюцца, над гэтым працуе цэлая прамысловасць па здабыванні інфармацыі.

З іншага боку, задоўга да з’яўлення Інтэрнэту было добра вядома: «Мы не рэагуем і не можам аўтаматычна рэагаваць на ўсё, што мы чуем. У працэсе нашай паўсядзённай дзейнасці мы падвяргаемся ўздзеянню мноства сігналаў, шмат большага, чым тое, на якое мы гіпатэтычна мелі б час зрэагаваць». (We do not and cannot automatically respond to everything we hear. In the course of our daily activities we are exposed to a multitude of signals, many more than we could possibly have time to react to) [7, 1]. Праблематыка ўспрыняцця інтэрнэт-інфармацыі носіць яшчэ больш складаны характар: яна іншай моўнай якасці і колькасці.

Звернемся да прыкладаў. Час ад часу самая сакрэтная інфармацыя становіцца вядомай. Наўрад ці супрацоўнікі самавітай кампаніі могуць дазволіць сабе выкрываць некарэктную стратэгію кампаніі, дзе яны працуюць: карпаратыўная этыка. Іншая справа - пасля звальнення, тым больш гучнага. Прыблізна такім чынам ўсе даведаліся і пра Кэтрын Лос, якая ў адно імгненне трапіла на першыя старонкі папулярных выданняў. Кампанія, дзе яна працавала і пісала прамовы для шэфа, - Facebook, а шэф - заснавальнік кампаніі, Марк Цукерберг, уласнай персонай: «Кэтрын Лос, якая на працягу пяці гадоў працавала ў Facebook, пакуль не звольнілася ў 2010 годзе, паведаміла Guardian, што ў той час, калі ўвагу многіх карыстальнікаў сацыяльных сетак займала выкрыццё ролі АНБ [Агенцтва Нацыянальнай Бяспекі ЗША] у доступе дзяржаўных структур да прыватных звестак, супрацоўнікі падужэлых сацыяльных сетак ажыццяўлялі доступ да тых жа дадзеных з дапамогай асабістых пароляў карыстальнікаў» [8].

Кэтрын Лос выкрыла, як кажуць, усіх: не толькі АНБ і былых супрацоўнікаў, але і «сістэму». Між іншым, дадзены прыклад збою ў адладжаных тэхналогіях дыскурсіўных стратэгій, які з’яўляецца своеасаблівым выключэннем з правілаў, сведчыць аб існаванні, з іншага боку, адладжаных механізмаў рэалізацыі мэтаў стратэгічнай якасці. Яшчэ адзін паказальны прыклад -доўгатэрміновая і індывідуальна-небяспечная дзейнасць Джуліяна Асанжа (Julian Assange) -інтэрнэт-журналіста, заснавальніка сеткавага праекта WikiLeaks [9]. Сваёй безумоўна патрэбнай грамадству дзейнасцю ён набыў сабе нямала ворагаў, у тым ліку магутных дзяржаў. Сёння практычна ва ўсіх СМІ знойдуцца спасылкі на былога супрацоўніка «знакамітага» АНБ Эдварда Сноўдэна (Edward Snowden). Пакуль адны яго ўзмоцнена «шукаюць», іншыя прапаноўваюць намінаваць яго на Нобелеўскую прэмію. Магчыма, у адпаведнасці з тэорыяй верагоднасці, хаця б палова дадзеных аб парушэннях грамадзянскіх правоў карыстальнікаў Інтэрнэту (у тым ліку, прэзідэнтаў незалежных краін) адпавядаюць рэчаіснасці. Тады, не выключала, вельмі хутка нас чакае шырокі пратэстны рух па карэнным рэфармаванні віртуальнай прасторы.

Сацыяльны аспект інтэрнэт-дзейнасці. Іншы паказальны напрамак дыскурсіўных стратэгій - забеспячэнне глабальных сацыяльных інтарэсаў. Так, яшчэ да з’яўлення

ФІЛАЛАГГЧНЫЯ НАВУКІ

107

звышэфектыўных інструментаў Інтэрнэту ваенныя канфлікты сталі суправаджацца інфармацыйнымі атакамі, блакадамі і іншымі метадамі грубага і настойлівага ўздзеяння на грамадскую думку. Зразумела, за гады і дзесяцігоддзі актыўнай практыкі па адпрацоўцы тэхналогій уздзеяння на грамадскую думку суб'екты камунікацыі навучыліся па-майстэрску ўтойваць сапраўдныя мэты і задачы дзейнасці па фарміраванні грамадскай думкі - піяру. У кантэксце эфектыўнасці такой сукупнасці метадаў у Інтэрнэце выкарыстанне сродкаў масавай камунікацыі і маніпуляцыйных тэхналогій для вырашэння прыватных задач заўсёды насцярожвае: значыць, нешта растлумачыць метадам простых паведамленняў цяжка.

Асновай і адзіным сродкам разнастайнай дзейнасці людзей у сферы камунікацыі з’яўляецца маўленне ў той ці іншай форме. Папулярны сёння кантэнт-аналіз, адна з найбольш папулярных сацыялінгвістычных методык, якраз даследуе змест тэкстаў камунікацыі па адпаведнай тэматыцы. Напрыклад, у перыяд Другой сусветнай вайны (1939-1945 гг.) у ЗША методыка даследавання тэкстаў сродкаў масавай інфармацыі ў рэчышчы кантэнт-аналізу набыла шырокую папулярнасць. Найбольш вядомы прыклад з найноўшай гісторыі: менавіта

ў інфармацыйнай прасторы была выйграна «Халодная вайна». Не падрыхтаваны да інфармацыйных войнаў узору канца ХХ стагоддзя, Савецкі Саюз імгненна па гістарычных мерках скончыў сваё існаванне, як толькі пачалася «эпоха галоснасці».

Свае войны сучасныя, як глабальныя, так і рэгіянальныя, супердзяржавы спачатку абавязкова выйграюць у інфармацыйнай сферы. Калі станоўчая інтэпрэтацыя канфліктнай сітуацыі ў вачах спажыўцоў інфармацыйнага кантэнту невідавочная, нават матэрыяльна забяспечаныя супрацьстаянні не пачынаюцца ў рэчаіснасці. Пакуль вайна шматкратна не пратэстуецца на адпаведных камп’ютарных праграмах - яна наўрад ці адбудзецца наогул. На мэты інфармацыйнага і камунікацыйнага забеспячэння прыватных інтарэсаў выдаткоўваюцца сродкі, параўнальныя з утрыманнем цэлых армій. Аднак на практыцы «электронный арміі» з лішкам адпрацоўваюць затрачаныя на іх утрыманне бюджэты. Краіны, якія не хочуць карміць свае інфармацыйныя арміі, кормяць чужыя.

Магчымасці па мадэляванні стратэгічных наступстваў, дарэчы, ваенных канфліктаў з дапамогай штучнага інтэлекту, становяцца ўсё больш рэалістычнымі. Але нельга сказаць, што грамадству гэта карысна: войнаў і «лакальных канфліктаў», як гэта сёння называецца, каб не засмучаць інтэрнэт-чытачоў, у XXI стагоддзі стала больш, чым у ХХ стагоддзі, і значна больш, чым у XIX стагоддзі. Нягледзячы на віртуальныя ўласцівасці сучасных войнаў, актыўны ўдзел у іх прымаюць рэальныя людзі. Гэта яшчэ адзін феномен Інтэрнэту, які можна не заўважаць, але праігнараваць не атрымаецца.

Звернемся да прыкладаў. Звышактуальнае ўздзеянне на соцыум аказвае кантэнт Інтэрнэту з «рэкламай» узброеных канфліктаў, асабліва міжканфесійных. Фатаграфіі і відэа адпаведнага, часта непрымальнага па этычных нормах, зместу свабодна цыркулююць у Інтэрнэце: «Прапаганда ў Інтэрнэце тым і небяспечная, што, проста начытаўшыся пастоў і нагледзеўшыся ролікаў, можна без прамога кантакту з вярбоўшчыкам узяць і паехаць на “свяшчэнную вайну”» [10].

Калі інтэрнэт-уладам, правайдарам паступаюць скаргі на нейкі сумніцельны пост або кантэнт, яго выдаляюць, але часта размяшчаюць на суседнім сайце ці ў аналагічнай групе сацыяльнай сеткі. Тым не менш, можна падлічыць абсалютна дакладна, колькі гледачоў з ім азнаёмілася ў выніку: часта лік ідзе на мільёны. Наступствы адпаведнай дыскурсіўнай практыкі не застаюцца ізаляванымі ў віртуальнай прасторы, інтэрнэт-удзельнікі такіх войнаў нярэдка бяруць зброю ў рукі і супраць рэальных людзей, суседзяў. Гэта стала сапраўдным кашмарам, напрыклад, для амерыканскіх школ.

Нярэдка вайна ўяўляецца знешне падобнай на шматкарыстальніцкія анлайн гульні, якія могуць быць вельмі рэалістычнымі. Прыняць удзел у сапраўдных баявых дзеяннях пасля «адаптацыі» псіхікі ў віртуальнай вайне здаецца справай не асабліва складанай. А вось наступствы такой гульнявой залежнасці для кожнага асобна ўзятага чалавека падлічыць немагчыма. Лік аматараў некаторых камп’ютарных гульняў, у тым ліку «шутэраў», уражвае. Толькі ў Call of Duty гуляюць сотні мільёнаў, па дадзеных «Вікіпэдыі» [11]. Між іншым, стваральнікі такіх гульняў жывуць літаральна сярод спажыўцоў сваёй жа прадукцыі, «на суседняй вуліцы». Магчыма, ім здаецца, што гульня не закране іх у рэальным жыцці. Але грань паміж віртуальнай і сапраўднай рэальнасцю становіцца ўсё танчэйшай.

108

ВЕСНІК МДПУ імя І. П. ШАМЯКІНА

Вывады

Практычная рэалізацыя аналітычных дасягненняў дадзеных дыскурсіўнай інтэрнэт-практыкі, зразумела, значна пераўзыходзіць іх выключна лінгвістычную значымасць. Але менавіта характарыстыка сферы КАК у лінгвістычным аспекце валодае істотным патэнцыялам сістэматызацыі і мэтазгоднасці такіх даследаванняў, які пакуль недастаткова ўлічваецца ў сінкрэтычнай інтэрдысцыплінарнай парадыгме.

СПІС ЦЫТАВАНЫХ КРЫНІЦ

1. Dijk, T. A. van. Ideology: A Multidisciplinary Approach / van T. A. Dijk. - London : Sage, 1998. - 374 p.

2. Баркович, А. А. Интернет-дискурс: компьютерно-опосредованная коммуникация : учеб. пособие / А. А. Баркович. - М. : ФЛИНТА : Наука, 2015. - 288 с.

3. Scott, Cameron. Berners-Lee: Demand Your Data From Internet Companies: Would giving users access to the data companies collect on them improve digital privacy? / Cameron Scott // PCWorld. April 19, 2012.

4. Гайнуллина, Алина. Евросоюз дал Google месяц на урегулирование антимонопольных претензий / Алина Гайнуллина // РИА Новости. 19 декабря 2012 г. [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу : http://rian.com. ua/world_news/20121219/336567753.html. - Дата доступу : 29.10.2013.

5. Благовещенский, Антон. Facebook, искать! Крупнейшая социальная сеть запустила глобальный поиск «внутри себя» / Антон Благовещенский // Российская газета. - 17 января 2013 г.

6. Angwin, Julia. Google in New Privacy Probes / Julia Angwin // The Wall Street Journal. March 16,

2012.

7. Gumperz, J. Discourse strategies / J. John, Gumperz. - Cambridge University Press 1982. - 225 p.

8. Datoo, Siraj. Facebook: Mark Zuckerberg’s former speechwriter warns of password issues / Siraj Datoo // The Guardian. - 17 July, 2013.

9. WikiLeaks [Electronic resourse]. URL: http://wikileaks.org. - Date of access : 29.10.2013.

10. Коц, Александр. Джихад на экспорт / Александр Коц, Дмитрий Стешин // Комсомольская правда. - 28 ноября 2013 г. - Ч. 1.

11. Вікіпедыя [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу : http://be.wikipedia.org/wiki. - Дата доступу : 29.10.2013.

Паступіў у рэдакцыю 20.11.14 E-mail: albark@tut.by

A. A. Barkovich

DISCURSIVE INTERNET STRATEGIES:

EXTRALINGUISTIC IMPACT

Linguistic dependence of communication, that mediated by computers, and tangible feedback effects on the medium of computer-mediated communication on speech practice are characteristic features of discursive practice of the Internet. Discursive strategies are conscious speech activities of the communication parties with eloquent intention to change the essential characteristics of discursive practice. Discursive Internet strategies are exposing to the measurable extralinguistic impact. Characteristics of the Internet sphere in the linguistic aspect has significant potential for the systematization of syncretic and interdisciplinary knowledge about the peculiarities of modern communications broadly.

Key words: computer-mediated communication, context, Internet, Internet discourse, discursive practice, discursive strategy.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.