Научная статья на тему 'Аристократия Беларуси в генеалогических процессах Российской империи 19 века'

Аристократия Беларуси в генеалогических процессах Российской империи 19 века Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
325
52
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ГЕНЕАЛОГИЯ / АРИСТОКРАТИЯ / ARISTOCRACY / БРАЧНЫЙ СОЮЗ / ВОЕННАЯ СЛУЖБА / MILITARY SERVICE / НАГРАДА / AWARD / ИНТЕГРАЦИЯ. GENEALOGY / MARRIAGE UNION / INTEGRATION

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Доморад Алексей Анатольевич

В статье рассматриваются основные аспекты влияния аристократии белорусских земель на генеалогические процессы в Российской империи в 19 веке. Раскрывается роль и восприятие властями, а также ее образ в среде российского дворянства. Участие аристократии показывается на примерах наиболее влиятельных дворянских семей и их представителей, акцентируется внимание на приближенности к императорскому двору.I

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Похожие темы научных работ по истории и археологии , автор научной работы — Доморад Алексей Анатольевич

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

n article the main aspects of influence of the aristocracy of the Belarusian lands on genealogical processes in the Russian Empire in the XlXth century are considered. Its role and perception the authorities of representatives of the Belarusian nobility, and also her image in the environment of the Russian nobility is shown. Participation of the aristocracy is shown on examples of the most known noble families and their representatives, the attention is focused on their proximity to an imperial yard. Following the results of article the conclusion is drawn on a significant role of the Belarusian aristocracy in the specified processes.

Текст научной работы на тему «Аристократия Беларуси в генеалогических процессах Российской империи 19 века»

УДК 947.2:323.311

А. А. Дамарад, кандыдат пстарычных навук, старшы выкладчык (БДТУ)

АРЫСТАКРАТЫЯ БЕЛАРУС1 У ГЕНЕАЛАГ1ЧНЫХ ПРАЦЭСАХ РАС1ЙСКАЙ 1МПЕРЫ1 Х1Х СТАГОДДЗЯ

У артыкуле разглядаюцца асноуныя аспекты уплыву арыстакратып беларуск1х зямель на ге-неалапчныя працэсы у Расшскай 1мперы1 з Х1Х ст. Раскрываецца яе роля i успрыманне уладаш, а таксама яе вобраз у асяроддзi расiйскага дваранства. Удзел арыстакратьп паказваецца на прык-ладах найбольш вядомых дваранскiх сямей i ix прадстаушкоу, акцэнтуецца увага на наблiжанас-цi да iмператарскага двара. Па вышках артыкула зроблена выснова аб значнай ролi беларускай арыстакратыi у названых працэсах.

In article the main aspects of influence of the aristocracy of the Belarusian lands on genealogical processes in the Russian Empire in the XlXth century are considered. Its role and perception the authorities of representatives of the Belarusian nobility, and also her image in the environment of the Russian nobility is shown. Participation of the aristocracy is shown on examples of the most known noble families and their representatives, the attention is focused on their proximity to an imperial yard. Following the results of article the conclusion is drawn on a significant role of the Belarusian aristocracy in the specified processes.

Уводзшы. Генеалопя прадугледжвае збор i сютэматызацыю звестак аб паходжанш, пера-емстве i радстве сямей i фамшш. У таюм кан-тэксце важнай падаецца роля беларускага дваранства у генеалапчных працэсах Расшскай iм-перыи Х1Х ст. У чалавека, далёкага ад псторыи, можа узшкнуць пытанне, наколью гэтая роля была значнай, бо, сапрауды, параунальна невя-лшая тэрыторыя з яе насельнщтвам не можа значна змянщь дэмаграфiчную штуацыю.

Асноуная частка. У вялшай еуразiйскай краiне прадстаунiкi новадалучаных заходшх земляу разглядалiся як большыя «еурапейцы», чым самi рускiя. Для родау, якiя валодалi тыту-лам князя Свяшчэннай Рымскай iмперыi, леп-тымiзаваць яго у Расii можна было щ не аута-матычна, паколью ён карыстауся вялiкiм аута-рытэтам i значэннем у Еуропе. Характарызую-чы адносiны царскай адмiнiстрацыi да шляхты беларусюх зямель, В. В. Швед справядлiва ад-значау, што «палпыка усix цароу ад Кацярыны II да Аляксандра I была прадваранскай падобна палiтыцы iмператарау Аустрып цi каралёу Пру-сii. Дзяржауныя апараты трох заxопнiкаУ зусiм не зачынялюя перад добра народжанымi новы-мi падданымi. Феадальным паняццям, яюм пакланялiся не толькi Расiя, але i таксама Ауст-рыя i Прушя, быу характэрны свойскi касмапа-лiтызм, заснаваны на тым, што рыцарсю стан, як i манарxi усix краiн, адчуваюць сябе пэуным сатаварыствам» [1, с. 103].

Князь Антонш Генрык Радзiвiл у 1816 г. стау намеснiкам Вялiкага княства Пазнанскага i нават параднiуся з прусюм каралеускiм домам, ажанiушыся з дачкой Фердынанда Людвiке, княгiне Прускай, маркграфше Брандэнбургс-кай. Князь Фрэдэрык Вiльгельм Радзiвiл адзна-чыуся на вайсковай службе у каралеустве Прус-

кiм. Ён камандавау iнжынернымi войскамi, меу званне генерала ад шфантэрып. Увогуле, Радз> вiлы ужо з XVI ст. карысталюя тытулам князёу Свяшчэннай Рымскай iмперыi (з 1518 г.), аднак у 1541 г. гэтая лшя згасла. Другая галiна роду Радзiвiлау атрымала гэты ж тытул «як князi на Олыцэ i Нясвiжы» ад iмператара Фердынанда 10 снежня 1547 г. Радзiвiлы, якiя прынялi прус-кае падданства, пацвердзiлi княжацкую год-насць толькi у 1859 i 1861 гг. Звязана гэта з тым, што, нягледзячы на шлюбны саюз з прус-юм каралеускiм домам, апошнi расчаравауся у Радзiвiлаx i адвярнууся ад ix [2, с. 325]. Нават у Расшскай iмперыi княжацю тытул Радзiвiлы пацвердзiлi раней - 5 красавка 1845 г. Трэба зауважыць, што гэтаю парадак атрымання дып-ломау зусiм не тыповы, паколью большасць арыстакратычных родау былой Рэчы Паспалi-тай у выпадку пацверджання iмi сваix тытулау за па-за межамi Расiйскай iмперыi рабiлi гэта раней, чым у ёй.

Дарэчы, i у Расii iмператарскi дом таксама адвярнууся ад Радзiвiлау, паколькi герой беларускай псторып князь Дамiнiк Радзiвiл актыуна удзельшчау у вайне на баку Напалеона Банапар-та. Выключэннем стала Алена Радзiвiл, жон-ка Мixала Герашма Радзiвiла, якая з фанатыч-най прых1льнасцю ставiлася да Аляксандра I, праудападобна была у яго закаханая. А. Радзiвiл з варожасцю ставшася да французскix войскау, сынам тсала, што «цэлае ix бярэмя звалшася цяпер на нас, бо гэта для нас бта, якую вядуць коштам нашым». Пасля стварэння Царства Польскага тсала: «Мы - паляю пад скiпетрам анёла-караля» [3, c. 392].

Прыкладам адпаведных i супрацьлеглых пра-цэсау у дачыненнi да беларускай арыстакратыи можа служ^1ць жыццё князя Льва Людвiгавiча

16

ISSN 1683-0377. Трулы БГТУ. 2013. № 5. История, философия, филология

(Герашма Лявона Дамiнiка) Радзiвiла, асабюты лёс якога адлюстроувае, як змянялюя адносiны да шляхты беларускiх зямель у залежнасщ ад асобы манарха. Год пачатку службы Герашма Лявона (1825) супау з узыходжаннем на расшсю трон Мiкалая I. Пакуль гэты Радзiвiл быу толькi юнкерам Гродзенскага лейб-гвар-дзейскага гусарскага палка, ягоны лёс з iмпера-тарскай асобай не перасякауся. Падчас паустан-ня 1830-1831 гг. ён ваявау на баку расшсюх войскау, штурмавау Варшаву. У чыне паручыка атрымау ордэн Св. Уладзiмiра 4-й ступенi «за смеласць i мужнасць». Праз год стау ужо проста фл^ель-ад'ютантам Мiкалая Паулавiча. Пры двары iмператара Геранiм Лявон Радзiвiл паз-наёмiуся са старэйшай за яго на два гады княжной Сафiяй Урусавай, на якой ажашуся у лютым 1833 г. Здавалася, кар'ерны рост i прыхшь-насць манарха Радзiвiлу былi забяспечаны, тым больш што дзякуючы сваёй блiзкасцi да двара ён здолеу ачысцщь ад даугоу бацькоусюя маён-тю. Аднак любiмiца Мiкалая I Сафiя мела рэпу-тацыю ягонай каханю. Да тае пары, пакуль яе законны муж гэта цярпеу, яго кар'ерны рост не спыняуся. У 1844 г. Г. Л. Радзiвiл атрымау званне палкоушка, а калi пачалася Усходняя вайна, ён у званш генерал-маёра камандавау рэ-зервовай уланскай дывiзiяй у Крыме. Але калi пасля вайны Г. Л. Радзiвiл у атмасферы скандалу развёуся з жонкай, яго кар'ера абарвалася. Ён пакiнуУ iмператарскi двор i адгэтуль тры-мауся ад яго далёка. У 1857 г. Аляксандр II прымусiу Г. Л. Радзiвiла прадаць вялiкаму князю Мшалаю свой буйны маёнтак недалёка ад Барысава. Жыу гэты Радзiвiл у Варшаве, а з 1863 г. лгаральна засыпау Санкт-Пецярбург скаргам^ што яго маёнткi абкладаюць кантры-буцыяй, крыудзяць яго, вернага падданага Ра-сiйскай iмперыi. Канчаткова расчараваушыся у расiйскiм двары, у 70-х гг. XIX ст. перадау усе свае ардынацюя i алаiдальныя маёнткi свайму стрыечнаму брату Антонiю Радзiвiлу за пажыц-цёвую рэнту 40 тысяч рублёу у год, пакiнуУ Ра-сiйскую iмперыю. Памёр Геранiм Радзiвiл у Па-рыж^!, не пакшуушы нашчадкау.

Яшчэ адным прадстаУнiком арыстакратьп, удзел якога у генеалагiчных працэсах набыу значны характар, быу Франщшак Ксаверый-Ста-нiслау Любамiрскi, адзiн з найбагацейшых маг-натау Рэчы Паспалггай. Ён адзначаны на вайско-вай службе, з 1777 г. - генерал русюх войскау, камандар Тамбоускага палка. Прауда, неабход-на адзначыць, што са службай Ф. К. С. Любамiр-скага звязаны щкавы факт. Падчас ягонай службы было выдадзена сакрэтнае прадпiсанне «о командировании Ф.-К. Любомирского к дивизии или в иное место, но с исключением пребывания в столице, так как он много врет» [5,

с. 151]. Яго сыны Канстанщн i Яугенш таксама служылi у войску, прычым старэйшы - Канс-танцiн - стау генерал-ад'ютантам iмператара Аляксандра I.

Князь Ксаверый-Станюлау Любамiрскi пакь нуу пасля сябе дзевяць дзяцей - 5 дачок i 4 сы-ноу - ад трох жонак. Жонкамi яго паслядоуна былi Антуанета Патоцкая, Тэафша Ржэвуская, i, нарэшце, Марыя Львоуна Нарышкiна, якая знаходзшася у сваяцтве з самой дынастыяй Ра-манавых [6, с. 29]. Шлюб з апошняй яскрава паказвае, яюм чынам адбывауся працэс штэгра-цыi магнатау былой Рэчы Паспалгай у склад дваранства Расiйскай iмперыi. Параднiушыся з домам Нарышкiных, Ксаверый Любамiрскi увайшоу у кола вышэйшай расiйскай арыстакра-тыi. Мусiць, менавгга дзякуючы гэтаму ягоны сын Канстанщн пазней увайшоу у св^ манарха.

У выключных выпадках асабiстыя заслуп прадстаУнiкоУ пэуных беларускiх родау перад расшсюм уладамi дазвалялi iм увайсщ у склад вышэйшай iмперскай арыстакратыи. Так здары-лася, у прыватнасщ, з родам Святаполк-Мiрс-кiх. Паходзiу гэты род з шараговай шляхты Браслаускага павету, прычым нiхто з ягоных прадстаУнiкоУ не меу ш тытулау, нi ганаровай прыстаукi да прозвшча - гэта былi проста Мiр-скiя. Аднак з XVII ст. яны пачынаюць прэтэн-даваць на княжацю тытул, звязваючы сябе з князямi Святаполк-Чацвярцiнскiмi [7, с. 204]. У Расшскай iмперыi Тамаш Тэафш Ян Свята-полк-Мiрскi карыстауся пратэкцыяй М. М. На-васшьцава, з дапамогай якога у 1825 г. быу аб-раны паслом на сейм. Яшчэ раней, у 1821 г., Сенат Царства Польскага прызнау за Тэафшам Мiрскiм i яго нашчадкамi княжацкi тытул. У Раси зацвярджэнне у княскай годнасщ роду Святаполк-Мiрскiх адбылося 18 красавша 1861 г., калi Iмператар Аляксандр II «высочайшим указом» пацвердзiу тытул за Т. Т. Я. Свя-таполк-Мiрскiм i яго сынамi «без предъявления документов на сей титул, утраченных во время польской войны 1831 г.» [8, с. 2-3]. С. В. Думш i В. С. Пазднякоу сыходзяцца на думцы, што такое прызнанне адбылося дзякуючы наблiжанасцi сына Тамаша Тэафiла Яна Святаполк-Мiрскага Дзмiтрыя Iванавiча да манарха i ягоным заслугам у якасщ вайскоуца. Пачаушы вайсковую службу на Кауказе у 1841 г., Д. I. Святаполк-Мiрскi даслужыуся да генерала ад iнфантэрыi, асаблiва вызначыушыся пры узяццi у 1859 г. аула Гушба i захопе у палон Шамiля [6, с. 204]. Нельга абысщ увагай i шлюб Дзмiтрыя Iванавiча з Соф'яй Якаулеунай, князёунай Арбелiанi. Гэ-ты факт сведчыць аб тым, што род Святаполк-Мiрскiх прымалi у вышэйшых колах арыстак-ратыi Расiйскай iмперыi як роуны, дастойны княжацкага тытулу дом.

У адрозненш ад «псеуда-князёу», як называу Святаполк-MipcKix Ю. Вольф, род князёу Свята-полк-Чацвярцiнскiх быу запiсаны у пятую част-ку радаводнай KHiri Гродзенскай губерш. Гэта тыя самыя князi, ад каго шбыта пайшлi Свята-полк-Мiрскiя. Аднак, у адрозненнi ад апошнiх, Святаполк-Чацвярцшсюя, па паведамленню С. Ва-сiльевiча, сапрауды паходзяць ад князя Аляк-сандра Юр'евiча Святаполка, якi валодау маёнт-кам Чацвярня. Ён быу з л^ славутых Руры-кавiчау. У 1843 г. шталмайстар Барыс Антонавiч Святаполк-Чацвярцiнскi быу прызнаны разам з нашчадкамi у княжацкай годнасщ. Ягоная родная сястра была замужам за Д. Л. Нарышюным, якi займау пры iмператарскiм двары пасады гофмаршала, камергера i обер-егермайстра. Гэты сваяк зноу зацверджаных князёу Святаполк-Чацвярцiнскiх не дажыу да часу пацверджання ix тытула, але можна не сумнявавацца, што Нарышкш паспрыяу гэтаму пацверджанню.

Адной з асобау, якiя змаглi адаптавацца у новых умовах, быу князь Ксаверый Францавiч Дрyцкi-Любецкi. Ён паxодзiу са старажытнага княжацкага дому Рyрыкавiчау. Ксаверый Друц-кi-Любецкi у 1812, 1815-1817, 1825-1834 гг. быу прадвадзщелем дваранства Гродзенскай губерш, з 1824 г. - мшютрам фiнансау Царства Польскага i нават членам Дзяржаунага савета Расшскай iмперыi (з 1833 г.). Ён у розныя гады быу вшенсюм i мiнскiм цывiльным губерната-рам, меу генеральскi «стацкi» чын тайнага са-ветнiка. За адданую службу князь Друцю-Лю-бецкi стау кавалерам ордэнау Св. Аляксандра Неускага, Св. Уладзiмiра 1-й стyпенi, Св. Ган-ны 1-й стyпенi. Ён быу вядомы не толькi у Ра-сiйскай iмперыi, але i «славился во всей Европе», пацверджаннем чаму з'яуляюцца атрыма-ныя iм прyскi ордэн Чырвонага Арла i аустрый-скi ордэн Леапольда 1-й ступеш. Вызначыуся Ксаверый Друцю-Любецю i як член масонскай ложы. Цiкава, але дабiцца канчатковага прыз-нання княжацкага тытула для сваёй сямЧ у Ра-сй ён так i не змог. Тольк праз пяць год пасля яго смерщ указам ад 24 студзеня 1851 г. дазво-лена у Расшскай iмперыi карыстацца княжац-юм тытулам сваякам князя Ксаверыя [8, с. 11].

Найбольш паказальнымi прыкладамi ролi дваранства Беларyсi у генеалапчных працэсах Расй з'яуляюцца шлюб Стэфанп, дачкi Дамш> ка Радзiвiла, з Людв^ам Леанам Вiтгенштэйнам i шлюб князя Ксаверыя Любамiрскага з Мары-яй Львоунай Нарышкiнай. Калi першы з ix ад-быуся з дазволу Аляксандра I i зрабiу Вiтген-

штэйнау адным з найбольш буйных землеулас-нiкау у Беларyсi, адначасова ператварыушы Стэфанiю Радзiвiл у расшскую «барышню», то дрyгi адкрыу прамы доступ князю Любамiрска-му у кола вышэйшай расiйскай арыстакратыi. М. Л. Любамiрская была дачкой камергера Льва Аляксандравiча Нарышкiна, а сярод яе сваякоу неабходна згадаць Наталлю Кiрылаунy, другую жонку цара Аляксея Мixайлавiча, мацi Пятра I. Вщаць, таксама i дзякуючы гэтаму яе старэйшы сын ад Ксаверыя Любамiрскага, Кан-станцiн, стау генерал-ад'ютантам iмператара Аляксандра I. Яшчэ адзiн княжацю дом з бела-рyскix зямель таксама парадшуся з сям'ёй На-рышкiныx. Брат Марыi Львоуны Дзм^рый Львовiч быу жанаты на князёуне Марыi Анто-науне Святаполк-Чацвярцiнскай, якая была фа-варыткай Аляксандра I [7, с. 34].

Заключэнне. Таюм чынам, арыстакратыя Беларyсi займала важнае месца у генеалагiчныx працэсах Расiйскай iмперыi, адыгрывала вяду-чую ролю у еурапезацьп дваранства. Менавiта генеалагiчныя сyвязi памiж беларускай i расiйс-кай арыстакратыяй дазваляюць казаць пра ix сумесную iнтэграцыю.

Лiтаратура

1. Швед, В. В. Памiж Польшчай i Расiяй: грамадска-палiтычнае ж^1ццё на землях Белару-сi (1772—1863) / В. В. Швед. - Гродна: ГрДУ, 2001. - 415 с.

2. Тымковский, М. История Польши / М. Тымковский, Я. Кеневич, Е. Хольцер; пер. с пол. - М.: Весь мир, 2004. - 544 с.

3. Polski slownik biograficzny. Tom 28. -Warzsawa-Krakow: PAN, 1973. - 370 с.

4. Екатерина II. Аннотированная библиография публикаций / сост. И. В. Бабач, М. В. Ба-бач, Т. А. Лаптева. - М.: Рос. полит. энцикл., 2004. - 928 с.

5. Долгорукий, П. В. Российская родословная книга: в 4 ч. / П. В. Долгорукий. - Ч. 3. -СПб., 1856. - 368 с.

6. Дворянские роды Российской империи: в 10 т. / авт.-сост. П. Гребеньский [и др.]. - Т. 2. -СПб.: ИПК «Вести», 1993. - 262 с.

7. Dunin-Borkowski, J. Almanach blekitny. Genealogie zyjacych rodow polskich / J. Dunin-Borkowski. - Lwow, 1908. - 767 s.

8. Васильевич, С. А. Титулованные роды Российской Империи / С. А. Васильевич. -СПб., 1910. - 498 с.

Пастуту 15.03.2013

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.