Научная статья на тему 'АСАБЛІВАСЦІ ПАМЕШЧЫЦКАГА ЗЕМЛЕЎЛАДАННЯ І ГАСПАДАРАННЯ НА ПАЛЕССІ Ў ПАРЭФОРМЕННЫ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1861–1914 гг.)'

АСАБЛІВАСЦІ ПАМЕШЧЫЦКАГА ЗЕМЛЕЎЛАДАННЯ І ГАСПАДАРАННЯ НА ПАЛЕССІ Ў ПАРЭФОРМЕННЫ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1861–1914 гг.) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
198
51
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Кахновіч Віктар Адамавіч, Яноўскі А. А.

У дадзеным артыкуле асвятляецца стан памешчыцкага (дваранскага) землеўладання ў сувязі апошняга з узроўнем гаспадарання ў маѐнтках на Палессі ў парэформенны перыяд Расійскай імперыі, 1861–1914 гг. Вылучаюцца тэрытарыяльныя асаблівасці: канцэтрацыя латыфундызму і агульных прыкмет памешчыцкага гаспадарання ў рэгіѐне (засяроджанне гаспадарчай актыўнасці ў буйных маѐнтках) у палескіх паветах Мінскай губерні (Пінскі, Мазырскі, Рэчыцкі); аслабленне агульных палескіх прыкмет латыфундыяльнага гаспадарання ў заходнім, паўднѐвым і ўсходнім накірунку. Выяўляецца адносна большая дынаміка ў рэалізацыі прадпрымальніцкай ініцыятывы «сярэдніх» латыфундый Берасцейшчыны і Валынскага Палесся ў выніку больш спрыяльнага геаграфічнага месцазнаходжання. Таксама вылучаецца адносная стабільнасць буйнейшага землеўладання ва ўмовах агульнага падзення ролі памешчыцкага землеўладання ў краі.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

This article is devoted to the state of landownership of the nobility and its level of development in 1861–1914. The special attention is paid to the territorial peculiarities and relative stability of the large-scale landownership in Polesie in the conditions of common decline of the manorial landownership.

Текст научной работы на тему «АСАБЛІВАСЦІ ПАМЕШЧЫЦКАГА ЗЕМЛЕЎЛАДАННЯ І ГАСПАДАРАННЯ НА ПАЛЕССІ Ў ПАРЭФОРМЕННЫ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (1861–1914 гг.)»

ПСГОРЫЯ

53

УДК 323.31(476)(043.3) + 947.6«1861/1914»

В. А. Кахновіч

АСАБЛІВАСЦІ ПАМЕШЧЫЦКАГА ЗЕМЛЕЎЛАДАННЯ І ГАСПАДАРАННЯ НА ПАЛЕССІ Ў ПАРЭФОРМЕННЫ ПЕРЫЯД РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ

(1861-1914 гг.)

У дадзеным артыкуле асвятляецца стан памешчыцкага (дваранскага) землеўладання ў сувязі апошняга з узроўнем гаспадарання ў маёнтках на Палессі ў парэформенны перыяд Расійскай імперыі, 1861-1914 гг. Вылучаюцца тэрытарыяльныя асаблівасці: канцэтрацыя латыфундызму і агульных прыкмет памешчыцкага гаспадарання ў рэгіёне (засяроджанне гаспадарчай актыўнасці ў буйных маёнтках) у палескіх паветах Мінскай губерні (Пінскі, Мазырскі, Рэчыцкі); аслабленне агульных палескіх прыкмет латыфундыяльнага гаспадарання ў заходнім, паўднёвым і ўсходнім накірунку. Выяўляецца адносна большая дынаміка ў рэалізацыі прадпрымальніцкай ініцыятывы «сярэдніх» латыфундый Берасцейшчыны і Валынскага Палесся ў выніку больш спрыяльнага геаграфічнага месцазнаходжання. Таксама вылучаецца адносная стабільнасць буйнейшага землеўладання ва ўмовах агульнага падзення ролі памешчыцкага землеўладання ў краі.

Уводзіны

Сучасны вядомы расійскі гісторык-аграрнік П. І. Савельеў адзначае да гэтага часу актуальнае пытанне: «Могло ли помещичье хозяйство служить базой аграрно-капиталистической эволюции, если последняя вела прежде всего к его ликвидации как типа хозяйства и даже как типа землевладения?» [1, 41]. Параўноўваючы набыткі беларускай, украінскай, расійскай і польскай гістарыяграфіі, адзначым, што менавіта для першай уласціва вылучэнне пэўных асаблівасцей гістарычнага развіцця палескага краю. Так, М. Б. Фрыдман адзначала з’яву, калі большасць памешчыкаў Мінскай губерні выступала за беззямельнае вызваленне сялян, то менавіта землеўладальнікі-дваране неўрадлівых палескіх паветаў (Рэчыцкі і Мазырскі) рэкамендавалі вызваліць сялян з зямлёю: «Среди помещиков этих уездов, близко расположенных к рынкам сбыта, было сильно развито предпринимательство, и они были заинтересованы получить большой выкуп за малоценную землю» [2, 77, 79]. В. П. Панюціч істотнейшым чынам паглыбіў асвятленне выяўленых М. Б. Фрыдман асаблівасцей палескага аграрнага развіцця: у другой палове 1860-х гг. паверачныя камісіі забяспечылі ў Мінскай губерні рост выкупных плацяжоў (дадатковыя землі і ўмовы па дамовах з сялянамі) на 44,3%, асабліва ў палескіх паветах. У выніку - істотны рост сялянскіх надзелаў на Палессі; тое ж датычыла і дзяржаўных сялян [3, 91]. Заўважым, што для Расіі ў цэлым было ўласціва адваротнае - выкарыстанне памешчыкамі адрэзкаў як інструмента зацвярджэння эканамічнай залежнасці сялян [4].

У дадзеным артыкуле мы звяртаемся да асаблівасцей памешчыцкага землеўладання і гаспадарання (прадпрымальніцтва) ў найбольш дынамічную эпоху мадэрнізацыйных пераўтварэнняў пасля адмены прыгоннага права ў разрэзе рэгіянальнай палескай спецыфікі.

Акрэслім аб’ект даследавання. У межах Палесся (без заходняй ускраіны) былі вылучаны, кіруючыся прынцыпам максімальнай паўнаты геаландшафтнай і тэрытарыяльнай адпаведнасці, 18 паветаў: Бельскі, Брэсцкі, Кобрынскі, Пружанскі - Гродзенскай губерні; Пінскі, Мазырскі, Рэчыцкі - Мінскай; Гомельскі - Магілёўскай; Чарнігаўскі і Гараднянскі - Чарнігаўскай; Радамысльскі - Кіеўскай; Жытомірскі, Оўручскі, Ноўгарад-Валынскі, Ровенскі, Луцкі, Уладзімір-Валынскі - Валынскай. У выніку таго, што аб’ект акрэслены дастаткова шырока, асвятленне многіх момантаў прадстаўлена ў самым агульным рэгіянальным кантэксце, увага засяроджана на беларускай частцы рэгіёну.

Вынікі даследавання і іх абмеркаванне

Пазямельны перапіс 1877 г. у межах акрэсленай прасторы выяўляе 5605 землеўласнікаў-дваран, якім належала да 5 млн. дзесяцін (48% ад усёй плошчы рэгіёна) [5]. Усяго 18% плошчы памешчыцкага землеўладання на Палессі складала ворыва; асабліва сярод палескіх паветаў Мінскай губерні: Пінскі - 5,6%, Рэчыцкі - 8,2%, Мазырскі - 10,3%; набліжаліся да іх (каля 11%) Ровенскі і Оўручскі паветы; наадварот - болей 1/3 складала ворыва на заходняй (Бельскі, Брэсцкі), паўднёва-ўсходняй (Жытомірскі, Ноўгарад-Валынскі) і ўсходняй (Чарнігаўскае Палессе) ўскраіне

54

ВЕСНІК МДПУ імя І. П. ШАМЯКІНА

рэгіёну. Разам з тым, група ўладанняў да 50 дзесяцін (44% дваран-землеўладальнікаў пры 0,7% зямлі) ўтрымоўвала ворыва болей чым на 3/5 сваёй плошчы і ў гэтым дачыненні не адрознівалася ад былых памешчыцкіх сялянаў. Іншая справа, уласнікі з болей чым 500 дзесяцін зямлі (мелі ворыва толькі на 15% плошчы) і з больш чым 5 000 дзесяцін і 10 000 дзесяцін (10 і 9% адпаведна). Асаблівай была роля буйнейшых латыфундыстаў у тых жа палескіх паветах Мінскай губерні. Яшчэ ў 1954 г. выключны латыфундызм (64% зямлі) на Пінскім Палессі (колішняя тэрыторыя Пінскай вобласці) адзначаў у сваёй працы І. Л. Казлоўскі [6, 2]. Апошняе знаходзіць падабенства з Правабярэжжам і Стэпавым краем Украіны, аднак, у адрозненне ад гэтых рэгіёнаў, ворыва (а зн. і эканамічная гаспадарка) на Палессі ахоплівала ў 2,5-3 разы меншую плошчу землеўладання. У дадзеным дачыненні рэгіён больш падобны да Уралу і Заволжа, Цэнтральнага Нечарназем’я Расіі («нечарназемны тып» па Кавальчанка). Аднак была і свая адметнасць - адносна больш вялікі сярэдні надзел былога прыгоннага селяніна на Палессі. Адрозніваліся тыя ж паветы: Рэчыцкі - 25,4 дзесяцін, Мазырскі - 18,3, Пінскі - 17,8. Апошняе паказвае не заможнасць мясцовых сялян, а, хутчэй, агульныя неспрыяльныя геаграфічныя ўмовы для гаспадаркі ў краі.

З улікам таго, што перапіс 1877 г. фіксаваў надзельную зямлю прыгонных сялян, арыентуючыся на ўстаўныя граматы (Д. А. Тарасюк) [7, 45], суміруючы надзельную, прыватнаўласніцкую зямлю былых прыгонных і дваранскую зямлю, атрымаем прыкладную долю дваранскага землеўладання ў краі на 1861 год. Такім чынам, атрымоўваем для вылучаных паветаў 7,47 млн. дзесяцін (71,4% усяго землеўладання на Палессі) або скарачэнне на 33,2%. Апошняе ўпадабляе рэгіён да Беларусі (страта да 1/3 плошчы) і Правабярэжжа Украіны - да 40%; у той жа час на Украіне - 27%. Сітуацыя знаходзіць тлумачэнне ва ўрадавых мерах 1863 г.

Пазямельны перапіс 1905 г. для той жа тэрыторыі дае 7191 дваранскага землеўладання (ў 1877 г. улічвалі землеўласнікаў) пры 4,3 млн. дзесяцін або 37% ад агульнай зямельнай плошчы [8]. Такім чынам, адносная вага дваранскага землеўладання ў краі зменшылася больш чым на У; у абсалютных жа лічбах да 1877 г. скарацілася ўсяго на 13,7%, што звязана з істотным недаўлікам зямель у 1877 годзе. Сярэдні памер землеўладання складаў 743,2 дзесяцін (скараціўся на 40% да 1877 г.), але па-ранейшаму істотна пераўзыходзіў (на 65,7%) сярэдні паказчык губерній, дзе вылучаліся паветы рэгіёну. Група драбнейшых уладанняў да 50 дзесяцін (4423), як і ў 1877 г., пераважала (61,5%), але адносная вага яе і ў дваранскім (1,4%), і агульным землеўладанні (0,5%) амаль не змянілася. Група латыфундыяльных уладанняў (1223 ці 17%) не страціла сваіх пазіцый і захоўвала 91% дваранскага землеўладання, але адносная вага яе ў агульным землеўладанні скарацілася ўсяго на 10,1% (44% і 33,9%). У дадзеным дачыненні ўстойлівасць дваранскага землеўладання на Палессі не мае сабе падобнай сітуацыі ва ўсёй Расіі, апроч Прыбалтыкі.

Л. П. Мінарык выявіла на прыкладзе буйнейшых латыфундый Валыні, што перапіс 1905 г. істотна заніжаў ступень канцэнтрацыі памешчыцкай зямлі: напрыклад, не ўлічанымі засталіся маёнтак «Новая Гута» (11,8 тыс. дзесяцін) гр. Ю. А. Браніцкай, вялізны майярат кн. Р. У. Сангушка (64 тыс. дзесяцін); усяго статыстыка ўлічыла толькі 92% латыфундый [9, 59, 70]. Адметнасцю краю быў істотны недаўлік зямлі.

Спісы землеўласнікаў вельмі нераўнамерна ў тэрытарыяльным плане рэпрэзентуюць дынаміку землевалодання. Найлепей прадстаўлена найбольш цікавая ў плане рэпрэзентацыі тыповага палескага латыфундызму Мінская губерня. Ёсць спісы 1876, 1889 і 1911 гадоў [10], [11], [12]. Яны выяўляюць карціну няўмольнага ўпадку ўсіх латыфундыяльных фамільных землеўладанняў. Так, уладанні Горватаў у Рэчыцкім павеце скараціліся з 91,4 да 26,4 тыс. дзесяцін (на 71%); Пуслоўскіх у Пінскім павеце з 93,8 да 41,4 тыс. дзесяцін (на 56%); Скірмунтаў у Пінскім павеце з 60,3 да 10 тыс. дзесяцін (на 84%); Прыборы ў Мазырскім і Рэчыцкім паветах з 12,4 да 2 тыс. дзесяцін (на 85%); Ордаў у Пінскім павеце з 49,6 да 11,3 тыс. дзес. (на 77%); Еленскія, што ў 1876 г. мелі ў Мазырскім і Рэчыцкім паветах 26,5 тыс. дзесяцін, да 1890 г. валодалі ўжо толькі 12,2 тыс. дзесяцін (скарачэнне на 54%), а ў 1911 г. зусім зніклі са спісу буйнейшых землеўласнікаў у краі. Падобным жа чынам «знікаюць» дэ Бехлей у Рэчыцкім павеце, Замайскія і Прозары ў Мазырскім павеце, Корсакі, Алешы, Шчыты і Тукальскія-Нелюбовічы ў Пінскім павеце і многія іншыя.

Некаторыя роды гэтая з’ява закранула ў меншай меры: Аскерка ў Рэчыцкім павеце з 28,7 да 22,1 тыс. дзесяцін (на 23%), Друцкія-Любецкія ў Пінскім павеце з 38,2 да 20,8 тыс. дзесяцін (скарачэнне на 45%); Кеневічы, Радзівілы (ўсяго на 15,7%). Тая ж з’ява ў цэлым уласціва для землеўладання графа П. А. Зубава і яго нашчадкаў у Рэчыцкім, Рыбнікавых у Мазырскім павеце. З 1876 па 1890 г. не змянілася землеўладанне гр. К. К. Патоцкага ў Пінскім, гр. І. І. Тышкевіча,

ПСГОРЫЯ

55

гр. К. М. Хадкевіча, і нават узрасло ў І. І. Кеневіча (16,5 і 35 тыс. дзесяцін) у Мазырскім павеце. Разам з тым, у цэлым назіралася раздрабленне і скарачэнне фамільных валоданняў. Апошняе ўяўляла сабой агульную для Расіі сітуацыю. Адметнасцю, аднак, было тое, што з’ява суадносілася найперш з даўнімі акараніўшыміся ў рэгіёне дваранскімі родамі. На фоне іншых рэгіёнаў, у тым ліку і Заходняга краю Расіі (за выключэннем, хіба, Стэпавага краю Украіны і Мінскай губ. (уплываў распродаж латыфундыі кн. М. Л. Гогенлоэ), вызначальнай тэндэнцыяй з канца ХІХ -пачатку ХХ ст. для рэгіёну стала ўзрастаючае пранікненне «новых латыфундыстаў» расійскага і нямецкага паходжання: Ф. А. Агаркаў з 72,4 тыс. дзесяцін зямлі, І. Л. Маркварт з 43,3 тыс. дзесяцін, М. А. дэ Віт з 16,8 тыс. дзесяцін у Мазырскім павеце. Выключнай адметнасцю быў уздым некаторых родаў мясцовай дробнай шляхты: Калауры (1,4 і 8,1 тыс. дзесяцін), Шаламіцкія (130 дзесяцін і 9,1 тыс. дзесяцін) у Пінскім павеце. Апошняе знаходзіць падабенства ў Прывісленскім краі. Заўважым, што архіўныя матэрыялы, на прыкладзе Пінскага павета, у пэўнай меры ставяць спіс 1911 г. пад сумніў: у 1915 г. Скірмунты валодалі 24,4; Друцкія-Любецкія - 44,2; Пуслоўскія - 51,2; Патоцкія - 50,2 тыс. дзес. [13]. Аднак заўважаных агульных тэндэнцый, з улікам абставін ваеннага часу, папраўкі архіўных крыніц не адмяняюць.

К. І. Шабуня адзначаў, што найбольш шырока адпрацовачная сістэма (асабліва за сенакосы) была распаўсюджана ў палескіх паветах - Пінскім, Рэчыцкім, Мазырскім; у гэтых жа паветах была пашырана іспольшчына [14, 45-46]. Менавіта для Палесся была ўласціва абвостранная барацьба за сервітуты (К. І. Шабуня, В. П. Панюціч, А. П. Жытко, А. Р. Бухавец, У. П. Крук, В. П. Цяпліцкі, Дз. І. Пойда, М. А. Рубач, Ф. Е. Лось, М. Н. Лешчанка і інш.). Развярстанне сервітутаў у парэформенны час ішло вельмі маруднымі тэмпамі (117 маёнткаў на беларускім Палессі) з-за адкрытага супрацьдзеяння памешчыкаў. Апроч таго, характэрна была крайняя раскіданасць надзелаў і ўгоддзяў (звыш 1/10 сялянскіх надзелаў на Палессі складалі няўдобіцы), цераспалосіца [3, 99-100, 180]. Трэба дадаць, што, паводле В. П. Панюціча, менавіта для рэгіёну ў найбольшай ступені была ўласціва арэнда маёнткаў і фальваркаў. Таксама менавіта Палессе прыводзіцца як прыклад тэрыторыі з адносна хуткім тэхнічным прагрэсам у сельскай гаспадарцы: поруч з памешчыцкімі (1860-я гг.), да % сялянскіх гаспадарак (1890-я гг.; заможная, кулацкая частка сялянства) выкарыстоўвалі ўдасканаленыя прылады і машыны [3, 145-148, 151].

В. М. Бусько адзначае, што ў 90-я гг. ХІХ ст. члены Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі (А. Елавіцкі, Е. Кавалеўскі) наступным чынам вызначалі асноўную праблему эканамічнага развіцця панскіх гаспадарак: у той час як крэдыт даваўся пад 5,5% гадавых, даходы памешчыкаў у заходніх губернях не перавышалі 2-3%, у асноўным з-за асаблівых мясцовых умоў. Напрыклад, Палессе, дзе патрабаваўся меліяратыўны крэдыт [15, 59]. Разам з тым, Л. П. Ліпінскі адзначаў адносную прадпрымальнасць памешчыкаў на Палессі: з-за недахопу рабочай сілы мясцовыя памешчыкі яшчэ ў 60-я гг. ХІХ ст. пачалі запрашаць немцаў з Сілезіі, у 70-я гг. ХІХ ст. яны пачалі запрашаць беззямельную шляхту з суседніх паветаў; болей чым 3/5 мясцовых памешчыкаў вялі гаспадарку самі; адносна інтэнсіўна прымянялі ўгнаенні; дастаткова часта сярод палескіх маёнткаў патрапляліся «аазісы» развітай таварнай малочнай гаспадаркі (Галоўчыцы Горвата ў Рэчыцкім павеце, іншыя); была дастаткова развіта вінакурэнне (ў канцы ХІХ ст. з Палесся вывозілася ў Маскоўскі і другія рэгіёны 304 тыс. пуд. спірту); ужо ў 60-я гг. ХІХ ст. вылучылася памешчыцкае садаводства ў Пінскім павеце, затым у Мазырскім, Рэчыцкім і Гомельскім; вылучалася памешчыцкае травасеянне, пчалярства і рыбалоўства ў Пінскім павеце; вялікімі аб’ёмамі і інтэнсіўнасцю адрознівалася памешчыцкая распрацоўка лесу на Палессі; вылучаліся ў свой час цукровыя заводы памешчыкаў (Скірмунта, Вітгінштэйна, Паскевіча); у цэлым адметным было памешчыцкае прамысловае прадпрымальніцтва ў краі: суконны завод у Парэччы і завод свечак у Альбрэхтове Пінскага павета Скірмунтаў, Добрушская папяровая фабрыка Паскевіча [16, 48-54, 94-100, 142-155]. Супярэчнасць узнікае, аднак, бо Ліпінскі, спасылаючыся на сведчанне барона Урангеля 1870-х гг., заўважае рэгрэс у гаспадарцы палескіх памешчыкаў - вынік адсутнасці ў апошніх абаротнага капіталу і крэдыту [16, 49]. Між тым, адзначалі пэўным чынам адносна высокую прадпрымальніцкую ініцыятыву памешчыкаў на Палессі таксама В. П. Панюціч, А. П. Жытко, М. Б. Фрыдман, Х. Ю. Бейлькін, А. Л. Кіштымаў, А. І. Несцярэнка. Тое ж фіксавалі сучаснікі парэформеннай эпохі. Так, І. В. Левіцкі (1877 г.) пісаў: « ...хозяйства в Полесье находятся в довольно благоустроенном состоянии, (...) край этот, по моему убеждению, природою назначен для весьма широкого развития в нем фабричной и заводской деятельности» [17, 10, 25]. Менавіта апошняя, па сцверджанні Л. М. Несцярчука, пераўтварыла Парэчча Аляксандра

56

ВЕСНІК МДПУ імя І. П. ШАМЯКІНА

Скірмунта ў «адзіны буйны прамысловы цэнтр на Палессі ў ХІХ ст.» [18, 264]. Тое ж забяспечыла поспех гр. Ф. І. Тышкевіча, І. І. Кеневіча, Ф. А. Цярэшчанка, кн. Ф. І. Паскевіча, гр. С. А. Уварава, гр. Н. А. Бабрынскай, некаторых іншых латыфундыстаў [19]. Апошняе адрознівала рэгіён і набліжала яго да сітуацыі Прыбалтыкі і Прывісленскага краю.

Прадпрымальніцтва палескіх памешчыкаў дазваляе выявіць і ацаніць спіс землеўласнікаў пятага раздзела даведніка «Вся Россия» (Т. 2) 1900 г. [20]. Былі вылучаны буйнейшыя ў краі валоданні з болей чым 5 000 дзесяцін; дадзеныя былі зведзены па паветах. Крыніца дазваляе вылучыць 131 латыфундыю. У той жа час пазямельны перапіс 1905 г. фіксуе 177 такіх уладанняў. Вынікі адлюстроўваюць канцэнтрацыю да Уг латыфундыяльнага землеўладання менавіта ў палескіх паветах Мінскай губерні. Разам з тым, выяўляецца, што сярод вылучаных землеўладанняў толькі 56 (43%) можна аднесці да гаспадарак з высокім узроўнем прадпрымальніцкай ініцыятывы. Крытэрыі для іх вылучэння былі наступныя: наяўнасць прамысловых аб’ектаў, насенневай, племянной гаспадаркі, садаводства, лесаўзнаўлення і арганізаванай лясной гаспадаркі; пры наяўнасці вінакурэння, аднак, толькі ў тым выпадку, калі былі ў наяўнасці рэктыфікацыйныя аддзяленні або заводы. У цэлым, заўважана, гэтая група цесна карэлюе з латыфундыяльным землеўладаннем з той папраўкай, што адносна большая роля вылучаных гаспадарак пры меншай долі землеўладанняў у такіх паветах, як Кобрынскі (6,1 і 3,3%), Пружанскі (1,5 і 0,8%) і Ровенскі (4 і 10%). Без адзнак гаспадарчай актыўнасці выяўлена 44 гаспадаркі (ў тым ліку 12, пры засяроджанні 28% землеўладання ўсіх 131 маёнткаў, у Мазырскім павеце). Пераходную групу склаў 31 маёнтак (у тым ліку 10, пры 20% землеўладання, у Пінскім павеце). Паказальна, што зусім не прадстаўлена ўсходняя ўскраіна Палесся. У той жа час, напрыклад, не адлюстраваны такія буйнейшыя землеўладанні, як Гомельская Вотчына кн. Ф. І. Паскевіча (80,7 тыс. дзесяцін у 1903 г.) і «Чачэрск» гр. І. І. Чарнышова-Круглікава (не меней 70 тыс. дзесяцін у 1901 г.) у Рагачоўскім павеце, не адзначаны былі 2 немалыя шкляныя заводы Пуслоўскага ў Целяханах [20, 289, 291-292, 338].

Буйнейшым землеўласнікам у краі ў 1900 г. быў дзейсны стацкі саветнік С. Ф. Агаркаў. Ён валодаў буйнейшымі маёнткамі на Палессі - колішняй уласнасцю кн. П. Л. Вітгінштэйна і кн. М. Л. Гогенлоэ - 188,8 тыс. дзесяцін зямлі ў Мазырскім павеце (маёнткі Ленін, Грабава, Сітніца, Юрэвічы, Гарадзятычы, Чучавічы, Дзякавічы). Апроч таго, яму належаў буйны маёнтак Гаўрыльчыцы (зараз Ганцавіцкі раён) з 11,8 тыс. дзесяцін у Слуцкім павеце і 13 тыс. дзесяцін у Таўрычаскай губерні. Такім чынам, у межах вылучанага абсягу Палесся было 88,5% зямель Агаркава. Характэрна, што ніякіх адзнак гаспадарчай ініцыятывы ў крыніцы адносна гэтай латыфундыі не зафіксавана. Падобным жа чынам характарызуецца гаспадарка другога буйнейшага палескага латыфундыста кн. К. К. Патоцкага (95,2 тыс. дзес.), гр. Ф. У. Пуслоўскага ў Пінскім; кн. А. В. Радзівіла ў Мазырскім і Пінскім паветах. Вялікай гаспадарчай актыўнасцю на фоне ўсяго рэгіёна адрозніваўся гр. С. А. Увараў - пяты землеўласнік у краі з 65,8 тыс. дзесяцін -у Ноўгарад-Валынскім павеце (Эмільчын і інш.); у меншай меры - гр. Ф. І. Тышкевіч (3-я пазіцыя ў рэгіёне) з 89 тыс. дзес. (Лельчыцы, Астражанка) ў Мазырскім павеце. Такім чынам, насуперак агульнай сітуацыі ў Расіі, калі буйнейшыя землеўласнікі з’яўляліся буйнейшымі прамыслоўцамі-дваранамі (Л. П. Мінарык, А. М. Анфімаў), для Палесся ўласціва актыўнасць менавіта мясцовых латыфундыстаў сярэдняй рукі. Тое ўпадабляе край да Прыбалтыкі і Прывісленскага краю. Разам з тым, заўважана, што ў маёнтках з меней чым 1 000 дзесяцін амаль заўжды адзнак гаспадарчай ініцыятывы ў крыніцы не фіксуецца (тое ж група ў 4-8 тыс. дзесяцін). Пры гэтым менавіта для групы валоданняў з 1-4 тыс. і з болей чым 8 тыс. дзесяцін (да 25 тыс. дзесяцін) уласціва адносна высокая ступень выяўлення гаспадарчай ініцыятывы. Напрыклад, такія вядомыя сваёй паспяховай гаспадаркай валоданні, як «Высока-Літоўскае» гр. М. К. Патоцкай (3,1 тыс. дзесяцін) у Брэсцкім павеце; М. І. Талубеева (1,2 тыс. дзесяцін) і гр. Н. А. Бабрынскай (15,3 тыс. дзесяцін) у Кобрынскім; М. М. Герарда (3,6 тыс. дзесяцін) у Гомельскім; А. А. Скірмунта (6,5 тыс. дзесяцін) у Пінскім; А. А. Аршэнеўскага (1,3 тыс. дзесяцін), нашчадкаў Ф. А. і М. А. Цярэшчанка ў Жытомірскім павеце; іншыя [19], [20].

Вывады

Падсумоўваючы, адзначым, што: першае - рэгіён адрозніваўся на фоне агульнарасійскай і нават беларускай сітуацыі крайнім латыфундызмам, прычым канцэнтрацыя якасці назіралася менавіта ў беларускай частцы рэгіёну (Мазырскае і Пінскае Палессе); другое - назіралася дастаткова моцная канцэнтрацыя гаспадарчай актыўнасці памешчыкаў у краі менавіта ў латыфундыях: яны былі засяроджаннем фактараў (сродкаў) вытворчасці ў свой час. Разам з тым, менавіта для найбуйнейшых латыфундый у краі быў характэрны пасіўны характар праяўлення

ПСГОРЫЯ

57

гаспадарчай ініцыятывы (перыферыйная гаспадарчая роля Палесся). Заўважым, што ў найбольшай ступені праяўлялася прадпрымальніцкая ініцыятыва ў «сярэдніх» латыфундыях заходняй і паўднёвай ускраін рэгіёну. Трэцяе - адметнасцю краю быў адносна павольны працэс раздраблення і скарачэння памешчыцкага землеўладання ў рэгіёне. На апошняе, у цэлым, істотна ўплывала прадпрымальніцкая актыўнасць, асабліва прамысловая. У найбольшай меры, між тым, апошняя спрыяла захаванню менавіта буйнейшых латыфундый у краі.

Літаратура

1. Савельев, П. И. Пути аграрного развития России в дискуссиях российских историков / П. И. Савельев // Россия сельская. ХІХ - начало ХХ века / отв. ред. А. П. Корелин. - М. : РОССПЭН, 2004. - С. 25-53.

2. Фридман, М. Б. Отмена крепостного права в Белоруссии / М. Б. Фридман. - Минск : Изд-во Белгосуниверситета, 1958. - 202 с.

3. Панютич, В. П. Социально-экономическое развитие белорусской деревни в 1861-1900 гг. / В. П. Панютич. - Минск : Навука і тэхніка, 1990. - 375 с.

4. Долбилов, М. Д Статистический эксперимент реформаторов: коллизии в расчетах высших размеров крестьянских наделов при освобождении / М. Д. Долбилов // Россия сельская. XIX - начало ХХ века / отв. ред. А. П. Корелин. - М. : РОССПЭН, 2004. - С. 83-106.

5. Статистика поземельной собственности и населенных мест Европейской России. - СПб. : Тип. Мин-ва внутр. дел, 1884. - Вып. 3 : Губернии малороссийские и юго-западные. - 218 с. ; 1882. - Вып. 5 : Губернии литовской и белорусской групп. - 208 с.

6. Козловский, И. Л. Социалистическое переустройство сельского хозяйства Пинского Полесья : автореф. ... дис. канд. экон. н. : 08.00.05 / И. Л. Козловский ; МосСХА им. К. А. Тимирязева. - М., 1953. - 14 с.

7. Тарасюк, Д А. Поземельная собственность пореформенной России. Источниковедческое исследование по переписи 1877-1878 гг. / Д. А. Тарасюк. - М. : Наука, 1981. - 129 с.

8. Статистика землевладения 1905 г. - СПб. : «Центральная» типолитогр. М. Я. Минкова, 1906. -Вып. 11 : Гродненская губерния. - 46 с. ; СПб. : Тип. «Народная польза», 1906. - Вып. 19 : Минская губерния. - 46 с. ; СПб. : Тип. Т-ва «Электротипография Н. Я. Стойковой», 1906. - Вып. 13 : Могилевская губерния. - 53 с. ; СПб. : Тип. С.-Петерб. акц. об-ва «Слово», 1906. - Вып. 41 : Волынская губерния. - 55 с. ; СПб. : «Центральная» типолитогр. М. Я. Минкова, 1906. - Вып. 43 : Киевская губерния. - 57 с. ; СПб. : Тип. Т-ва «Народная польза», 1906. - Вып. 47 : Черниговская губерния. - 60 с.

9. Минарик, Л. П. «Статистика землевладения 1905 года» как источник по изучению крупного помещичьего землевладения в России в начале ХХ века / Л. П. Минарик // Малоисследованные источники по истории СССР XIX-ХХ вв. (Источниковедческий анализ). - М. : Наука, 1964. - С. 56-73.

10. Список землевладельцев Минской губернии за 1876 г. - Минск : Тип. губернского правления, 1877. - 190 с.

11. Список землевладельцев Минской губернии. - Минск : Минская губернская тип., 1889. - 419 с.

12. Списки лиц, владеющих в Минской губернии имуществом и имеющих право участвовать в Земском Избирательном Собрании: Прибавление к № 46 Минских губернских новостей. - 18 июня 1911 г. -[Списки с раздельной пагинацией по уездам]. - 320 с.

13. Раскладка дзяржаўнага пазямельнага падатку, 1915 г. // Нацыянальны гістарычны архіў у г. Мінску (НГАБ). - Ф. 723. - Воп. 1. - Сп. 38. - Л. 3-21 аб.

14. Шабуня, К. И. Аграрный вопрос и крестьянское движение в Белоруссии в Революции 1905-1907 гг. / К. И. Шабуня. - Минск : Изд-во М-ва высш., средн. спец. и проф. образования БССР, 1962. - 436 с.

15. Бусько, В. Н. Экономическая мысль Белоруссии середины ХІХ - начало ХХ в. Очерки. / В. Н. Бусько. - Минск : Наука и техника, 1990. - 144 с.

16. Липинский, Л. П. Развитие капитализма в сельском хозяйстве Белоруссии (Вторая половина XIX века) / Л. П. Липинский. - Минск : Наука и техника, 1971. - 256 с.

17. Левитский, И. О. Очерк хозяйственных условий Полесья и значение для них проводимой ныне канализации этого края / И. О. Левитский. - СПб. : Тип. В. Демакова, 1878. - 25 с.

18. Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. - Мінск : БЕЛТА, 2002. - 336 с., іл.

19. Краткие справочные сведения о некоторых русских хозяйствах. - СПб. : Типография В. Киршбаума, 1897. - Вып. 1. - 546 с.

20. Вся Россия. Русская книга промышленности, торговли, сельского хозяйства и администрации. Адрес-календарь Российской империи : в 2 т. - СПб. : Изд. А. С. Суворина, 1900. - Отдел VI. - Т. 2. - С. 163-345.

Summary

This article is devoted to the state of landownership of the nobility and its level of development in 1861-1914. The special attention is paid to the territorial peculiarities and relative stability of the large-scale landownership in Polesie in the conditions of common decline of the manorial landownership.

Паступіў у рэдакцыю 03.11.08.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.