Научная статья на тему 'Цэрквы ў Беларусі: старыя праблемы і новыя лідары'

Цэрквы ў Беларусі: старыя праблемы і новыя лідары Текст научной статьи по специальности «Политологические науки»

CC BY
97
29
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по политологическим наукам, автор научной работы — Наталля Васiлевiч

У 2013 годзе рэлігійнае поле Беларусі знаходзілася пад значным дзяржаўным кантролем, які характарызаваўся не толькі дробнымі «зачысткамі» пратэстантаў, але і тым, што пад удары трапілі праваслаўная і каталіцкая цэрквы, каторыя ў канфліктных сітуацыях імкнуліся стрымліваць іх разгаранне. У сацыяльнай пазіцыі цэркваў істотную ролю адыгрываў парадак дня, звязаны з pro-life каштоўнасцямі (сям’я, дэмаграфія, аборты), фарміраваўся як кансалідацыйны, так і пратэстны патэнцыял гэтай тэматыкі, які, аднак, выкарыстоўваўся недастаткова. Супрацьстаянне ў кіраўніцтве Праваслаўнай Царквы ў Беларусі (БПЦ) з нагоды падрыхтоўкі да змены Патрыяршага Экзарха ўзмацнялася ўмяшальніцтвам, з аднаго боку, беларускіх уладаў, а з другога – маскоўскага цэнтру, які, урэшце, у адзінаасобным парадку ў якасці новага Мітрапаліта Мінскага накіраваў у БПЦ шараговага расейскага іерарха без сувязяў з Беларуссю. Арышт спецслужбамі рыма-каталіцкага ксяндза У. Лазара стаў пагрозай для дасягнутага балансу ў дачыненнях паміж беларускімі ўладамі і каталіцкай царквой, узніклі перадумовы іх перафарматавання ў кантэксце істотных кадравых зменаў у Ватыкане.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Цэрквы ў Беларусі: старыя праблемы і новыя лідары»

188

ЦЭРКВЫ ў БЕЛАРУСІ:

СТАРЫЯ ПРАБЛЕМЫ І НОВЫЯ ЛІДАРЫ

Наталля Васілевіч

Рэзюмэ

У 2013 годзе рэлігійнае поле Беларусі знаходзілася пад значным дзяржаўным кантролем, які характарызаваўся не толькі дробнымі «зачысткамі» пратэстантаў, але і тым, што пад удары трапілі праваслаўная і каталіцкая цэрквы, каторыя ў канфліктных сітуацыях імкнуліся стрымліваць іх разгаранне. У сацыяльнай пазіцыі цэркваў істотную ролю адыгрываў парадак дня, звязаны з pro-life каштоўнасцямі (сям’я, дэмаграфія, аборты), фарміраваўся як кансалідацыйны, так і пратэстны патэнцыял гэтай тэматыкі, які, аднак, выкарыстоўваўся недастаткова.

Супрацьстаянне ў кіраўніцтве Праваслаўнай Царквы ў Беларусі (БПЦ) з нагоды падрыхтоўкі да змены Патрыяршага Экзарха ўзмацнялася ўмяшальніцтвам, з аднаго боку, беларускіх уладаў, а з другога -маскоўскага цэнтру, які, урэшце, у адзінаасобным парадку ў якасці новага Мітрапаліта Мінскага накіраваў у БПЦ шараговага расейскага іерарха без сувязяў з Беларуссю.

Арышт спецслужбамі рыма-каталіцкага ксяндза У. Лазара стаў пагро-зай для дасягнутага балансу ў дачыненнях паміж беларускімі ўладамі і каталіцкай царквой, узніклі перадумовы іх перафарматавання ў кантэксце істотных кадравых зменаў у Ватыкане.

Тэндэнцыі:

• дзяржаўныя ўлады менш ідуць на адкрытую канфрантацыю з пратэстанцкімі цэрквамі, стасункі з якімі пераважна рэгулююцца заканадаўча;

• публічная прысутнасць цэркваў па-ранейшаму грунтуецца вакол prolife тэматыкі, кансалідацыйны і пратэстны патэнцыял якой застаецца нерэалізаваным;

• унутраныя супярэчнасці ўнутры кіраўніцтва БПЦ і ўплыў маскоўскага цэнтру ў БПЦ ўзмацняюцца;

• кадравае абнаўленне найвышэйшага ўзроўню Рыма-Каталіцкай Царквы не выводзіць яе стасункі з беларускімі ўладамі з “замарожанага” стану.

Агульная характарыстыка

Колькасны рост рэлігійных арганізацый цягам году быў паступовым і без рэзкіх скачкоў. Паводле афіцыйнай

Общество

189

інфармацыі,1 на 1 студзеня 2014 года агульная колькасць зарэгістраваных рэлігійных арганізацыяў у Рэспубліцы Беларусь склала 3 280 рэлігійных абшчын, у тым ліку: 1615 Беларускай Праваслаўнай Царквы (49.24%), 488 Рыма-Каталіцкай Царквы (14.88%), 907 пратэстанцкіх абшчын (27.65%), з якіх хрысціян веры евангельскай — 520 (15.85%) і баптыстаў — 287 (8.75%).

Улетку 2013 года адбыўся шэраг канфесійных масавых мерапрыемстваў, колькасць удзельнікаў у якіх дазваляе параўнаць актыўнасць вернікаў розных канфесій: у святкаванні 1025-годдзя Хрышчэння Русі ў Мінску з удзелам найвышэйшых прадстаўнікоў памесных Праваслаўных Цэркваў паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў, узяло ўдзел каля 85 тыс. чал.; у юбілейным святкаванні 400-годдзя шанаванай Будслаўскай іконы, з удзелам папскага легата кардынала Тарана, узяло ўдзел каля 40 тыс. чал.2; абласны кангрэс Сведкаў Іеговы сабраў на мінскім стадыёне “Трактар” каля 10 тыс. чал.3. Даныя, нягледзячы на сітуатыўны характар, маюць ілюстратыўны патэнцыял, актуальны ва ўмовах адсутнасці афіцыйнай статыстыкі колькасці вернікаў той ці іншай канфесіі, бо даныя масавых апытанняў якія праводзяцца дзяржаўнымі ці незалежнымі агенцтвамі, значна адрозніваюцца ў залежнасці ад метадалогіі, пераважна пагаджаючыся ў высновах, што тыя, хто адносіць сябе да праваслаўных, — найбольш масавыя, але найменш актыўныя, каталікі — істотная меншасць з сярэдняй актыўнасцю, а колькасна нязначныя пратэстанты актыўна праяўляюць сябе як у рэлігійным, так і ў грамадскім жыцці.4

1

2

3

4

Справка Уполномоченного об этноконфессиональной ситуации в Республике Беларусь и сотрудничестве с соотечественниками за рубежом в 2013 году; гл.: http://www.belarus21.by/ru/nashi_ novosti?id=391774.

Даныя — паводле паведамленняў БелТА.

Десять тысяч свидетелей Иеговы съехались в Минск на областной конгресс // [Электронный ресурс] Точка доступа: http://news.tut.by/ society/361081.html.

Падрабязней: Василевич Н. Белорусская православная церковь в тени государства // Pro et Contra. 2013. № 5(60) С. 80—96; Васілевіч Н. Цэрквы і дзяржава: дзесяць год пасля закону // Белорусский ежегодник 2012. Минск, 2013. С. 209—218.

190

БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013

Заканадаўства і інстытуцыі:

дзесяцігоддзе партнёрства з Праваслаўнай Царквой

У сувязі з 10-годдзем з моманту заключэння пагаднення паміж Беларуссю і Беларускай Праваслаўнай Царквой у краіне праводзіліся мерапрыемствы па падвядзенні вынікаў супрацоўніцтва. Магчымасць з’яўлення грамадзянска-пра-вавых пагадненняў была ўведзена ў Закон «Аб свабодзе сум-лення» ў 2002 годзе, паводле якога «дзяржава можа будаваць свае ўзаемадачыненні з рэлігійнымі аб’яднаннямі шляхам заключэння з імі пагадненняў у адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам Рэспублікі Беларусь» 5.

Пагадненні існуюць на нацыянальным і рэгіянальным узроўні толькі з рэлігійнымі аб’яднаннямі Праваслаўнай Царквы — Беларускім Экзархатам і асобнымі епархіямі. Рыма-Каталіцкая царква, па-першае, не мае рэспублі-канскага рэлігійнага аб’яднання, што замінае ёй заключаць дамовы на нацыянальным узроўні, па-другое, яна імкнецца да заключэння дамовы больш высокага статуса, паводле іншага механізму — міжнародна-прававога. Менавіта такая форма канкардату традыцыйная для Рыма-Каталіцкай Царквы, аднак у беларускім кантэксце, нягледзячы на шматразовыя заявы цягам апошніх шасці год, яна выяўляецца нерэальнай.

На цяперашні момант дзейнічаюць наступныя даку-менты, што прадугледжваюць дзяржаўна-царкоўнае супрацоўніцтва: 1) Праграма развіцця канфесійнай сферы, нацыянальных зносін і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой на 2011—2015 гады,6 узнодненая з адзінай рэ-лігійнай арганізацыяй — Беларускай Праваслаўнай Царквой; 2) Рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і БПЦ, прыярытэтнымі

5

6

Ст. 8 Закона Республики Беларусь «О свободе совести и религиозных организациях» № 2054-ХІІ.

Программа развития конфессиональной сферы, национальных отношений и сотрудничества с соотечественниками за рубежом на 2011—2015 годы. Утверждена решением коллегии Аппарата Уполномоченного от 26 января 2011 года № 1; см.: http://www.

belams21.by/dffles/000343_178124_Programma__razvitija_etnokonfess_

otrasli_20112015_gg.doc.

Общество

191

накірункамі якога вызначаюцца «грамадская маральнасць, выхаванне і адукацыя, культура і творчая дзейнасць, ахова, узнаўленне і развіццё гістарычнай і культурнай спадчыны, аховы здароўя, сацыяльнае забеспячэнне, міласэрнасць, дабрачыннасць, падтрымка інстытута сям’і, мацярынства і дзяцінства, апякунства асобаў якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, выхаваўчая, сацыяльная і псіхалагічная работа з ваеннаслужачымі, ахова навакольнага асяроддзя»; 3) галіновыя пагадненні і праграмы з дзяржаўнымі орга-намі і арганізацыямі, якія не маюць адзінай структуры і маюць форму альбо «дэкларацый аб намерах», альбо даюць бакам некаторыя правы, ці з’яўляюцца сукупнасцю мерапрыемстваў з каляндарным планам; 4) рэгіянальныя праграмы і пагадненні; 5) асаблівыя палажэнні ці інструк-цыі, якія рэгулююць супрацоўніцтва:

• інструкцыя аб парадку працы святароў БПЦ ў папраўчых установах, лячэбна-працоўных прафілакторыях, следчых ізалятарах крымінальна-выканачай сістэмы МУС (2007);

• палажэнне аб парадку, умовах, змесце і формах узаемадзеяння ўстаноў адукацыі з рэлігійнымі аргані-зацыямі ў пытаннях выхавання навучэнцаў (2011);

• метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі супрацоў-ніцтва ўстаноў адукацыі з БПЦ (2011).

Паводле Палажэння (2011) Мінадукацыі заключае пагадненні аб узаемадзеянні толькі з рэспубліканскімі рэлігійнымі аб’яднаннямі, якія маюць пагадненні аб супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь у адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам, а такой арганізацыяй прынцыпова можа з’яўляцца толькі БПЦ. Рыма-Каталіцкая Царква ў Беларусі, па-першае, не мае рэспуб-ліканскага рэлігійнага аб’яднання, па-другое, не заключыла пагаднення з Рэспублікай Беларусь аб супрацоўніцтве, па-трэцяе, форма канкардату, у якой такое пагадненне мае быць заключана, з’яўляецца не грамадзянскай дамовай, а міждзяржаўным дакументам. Няўдалай была спроба адкрыць каталіцкі клас у гомельскай школе № 34, пра набор у які на 2014/15 ужо было абвешчана, бо адпаведныя органы правялі спецыяльную тлумачальную працу — аб

192

БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013

немагчымасці супрацоўніцтва з рэлігійнымі арганізацыямі, апроч БПЦ.7

Новая рэдакцыя Закона «Аб сацыяльным забеспя-чэнні», што ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2013 года, увяла распаўсюджаную ў свеце форму супрацоўніцтва некамерцыйных (у тым ліку рэлігійных) арганізацый і дзяржавы — дзяржаўны сацыяльны заказ. Ён праду-гледжвае фінансаванне дзяржавай сацыяльных паслуг некамерцыйных арганізацый за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў што патэнцыйна давала царкоўным арганізацыям магчымасць атрымання бюджэтнага фінансавання для рэалізацыі сацыяльных праграм. Аднак з пілотнага праекта ў межах тэндэраў на выкананне паслуг сядзелак, абвешчаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ды тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага забеспячэння насельніцтва, рэлігійныя арганізацыі былі выключаныя праз немагчымасць адпавядаць патрабаванню высокай ступені прафесійнасці. Супрацоўніцтва праз механізм дзяржаўнай закупкі сацыяльных паслугаў ажыццяўляецца з Домам міласэрнасці і рэабілітацыйным цэнтрам «Элеас» пры ім.

Кіраванне рэлігійнай сферай на рэгіянальным узроўні перайшло ад аддзелаў па справах рэлігій і нацыянальнасцяў як самастойных органаў да структурных падраздзяленняў у складзе галоўных упраўленняў па ідэалагічнай працы, культуры і справах моладзі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Самастойныя органы па справах рэлігій і нацыянальнасцей захаваліся толькі ў Брэсцкім і Віцебскім аблвыканкамах.

Пункты напружання: рэгістрацыя, культавыя збудаванні, дактыласкапія, смяротнае пакаранне, аборты

Працягваецца супрацьстаянне з незарэгістраванымі арганізацыямі, звязанае як з крытыкаваным праваабаронцамі артыкулам 193-1 Крымінальнага кодэкса, так і па-за ім. Рас-

Гл.: Справка Уполномоченного (2013).

Общество

193

пачатая ў чэрвені рэзанансная крымінальная справа супраць католіка Шчадрова, які арганізаваў у вёсцы Аляксандраўка Шчучынскага раёна прытулак для бяздомных, была спыне-ная пасля рэгістрацыі Шчадровым прыватнай сацыяльнай установы «Павер у сябе».

Хваля пераследу была паднятая ў дачыненні да незарэгістраваных баптысцкіх супольнасцяў у Гомелі, што збіраюцца ў прыватных дамах на набажэнствы: спачатку, пасля ініцыяванага КДБ ператрусу 14 красавіка, лідары аб-шчыны Яшчанка і Шчадрэнка былі аштрафаваныя паводле арт. 23.34 ч. 1 Адміністратыўнага кодэкса «Арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве», а 22 снежня супрацоўнікі міліцыі ажыццявілі новы рэйд са складаннем пратаколаў па тым самым артыкуле.8

Чарговы раз за кароткі тэрмін адбылася спроба ціску на пратэстанцкую царкву «Новае жыццё», звязанага з вы-карыстаннем ёю будынка па вул. Кавалёва, 72, вакол якога супрацьстаянне ў рознай ступені інтэнсіўнасці цягнулася дзесяць год і якое, здавалася, вырашылася ў канцы 2012 года.9 Справа ўзнавілася на кароткі тэрмін, дастатковы для таго, каб пастар, у выніку шматгадовага супрацьстаяння, трапіў у рэанімацыю з інсультам, калі 13 чэрвеня судовы выканаўца Гаспадарчага суда ў чарговы раз запатрабаваў, каб царква вызваліла памяшканне. На наступны дзень высветлілася, што пазоўнік — Упраўленне жыллёвай гаспадаркі — папрасіў суд перапыніць высяленне — не-вядома, ці канчаткова.

Што тычыцца культавых збудаванняў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, паводле інфармацыі Упаўнаважанага,10 забяспечанасць імі складае 92 і 98% адпаведна, пры гэтым за 2013 год толькі палова зваротаў аб узгадненні месцаў размяшчэння зямельных участкаў для будавання культавых аб’ектаў (22 з 49) атрымала станоўчыя заключэнні. Прычы-ны, паводле якіх дзяржава адмовіла астатнім, наступныя:

8

9

10

Очередной рейд в незарегистрированной протестантской общине в Гомеле // [Электронный ресурс] Точка доступа: http://forb.by/ node/398.

Гл.: Васілевіч, Цэрквы і дзяржава, op. cit.

Справка Уполномоченного (2013).

194

БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013

значная колькасць незавершанага будаўніцтва культавых аб’ектаў і парушэнні парадку ўнясення дакументаў на разгляд. У такіх умовах рэлігійныя абшчыны БПЦ сама-вольна захопліваюць зямельныя ўчасткі і ўзводзяць на іх культавыя збудаванні (такія выпадкі мелі месца ў в. Зарэчча Камянецкага раёна і в. Плошчава Пінскага раёна Брэсц-кай вобл.). Аднак дзяржаўныя органы хоць і выказваюць сваю незадаволенасць такім бегам спраў, падыходзяць параўнальна мякка да гэткіх выпадкаў з боку праваслаўных супольнасцей.

Нягледзячы на памяншэнне актуальнасці супраць-стаяння абавязковай дактыласкапіі11, маюць месца выпадкі пакарання штрафамі праваслаўных святароў што адмаўляюцца праходзіць працэдуру11 12.

Пры агульным падзенні грамадскага інтарэсу да тэмы смяротнага пакарання, яна нечакана актуалізавалася праз агучаны на круглым стале Савета Еўропы «Рэлігія і смя-ротнае пакаранне» ў Мінску 21 чэрвеня зварот кіраўніка БПЦ Мітрапаліта Філарэта на карысць адмены смяротнага пакарання.13 Аднак з прычыны адноснай неактуальнасці тэмы заяўленая пазіцыя хоць і атрымала рэзананс у колах дэмакратычнай грамадскасці, але не сталася выразным канфліктным момантам у дачыненнях з дзяржаўнымі ўладамі.

Па-ранейшаму канфліктагеннай тэмай з’яўляецца культываванне цэрквамі сямейных каштоўнасцяў і бараць-ба супраць абортаў у кантэксце як дэмаграфічнага крызісу, так і крызісу сям’і і маральнасці. Пра-лайф каштоўнасці сталіся ў 2013 аб’яднальным дыскурсам супрацоўніцтва паміж хрысціянскім цэрквамі. Апроч гэтага, становячыся

11 Василевич Н. Дактилоскопирование и Церковь: контуры сопротивления // [Электронный ресурс] Точка доступа: http://nmnby.eu/news/ express/4863.html.

12 Прилепский И., свящ. Обязательная дактилоскопическая регистрация: итоги // [Электронный ресурс] Точка доступа: http://churchby. info/bel/906/

13 Митрополит Минский Филарет (Вахромеев). Приветствие участникам круглого стола «Религия и смертная казнь». Минск, 21 июня 2013 года; гл.: http://church.by/ru/node/1085.

Общество

195

парадкам дня, ён мае пратэстны патэнцыял, дзеля якога цэрквы могуць «выйсці на вуліцы» і ўступіць у дыялог з грамадскімі сіламі.

Адмена гарадскімі ўладамі запланаванага на 21 верасня ў Мінску агульнанацыянальнага марша пад дэвізам «За жыццё, за сям’ю, за дзяцей», у арганізацыі якога прынялі ўдзел хрысціянскія цэрквы і грамадскія арганізацыі Беларусі, выявіла супрэчнасці ў супольнай пра-лайф пазіцыі. Па-першае, пратэстны настрой ад пачатку нівеліраваўся мэтанакіраваным пазбяганнем канфрантацыі з дзяржаўнымі ўладамі, што, аднак, не перашкодзіла апошнім забараніць марш. Супрацоўніцтва паміж цэрквамі, нягледзячы на каштоўнаснае і стратэгічнае абгрунтаванне, апынулася хісткім, што выявіла забарона маршу.14

І ўрэшце, замест каштоўнаснага яднання з палітычнымі і грамадскімі сіламі, цэрквы дыстанцыяваліся ад петыцыі БХД аб унясенні зменаў у беларускае заканадаўства, скіраваных на абмежаванні штучнага перапынення цяжарнасці. Цэрквы і царкоўныя пра-лайф арганізацыі выказалі, з аднаго боку, больш радыкальную па змес-це пазіцыю — ніякіх паўмераў, толькі поўная забарона абортаў — з іншага боку, іх пазіцыя была нашмат менш радыкальнай па сродках — з пазбяганнем пратэстнага гучання.15

Беларуская Праваслаўная Царква: канец эпохі Мітрапаліта Філарэта

Увесь год унутры кіраўніцтва БПЦ працягваліся апаратныя супрацьстаянні, звязаныя з падрыхтоўкай да магчымай

14 Первый общенациональный Марш в защиту жизни и семьи: опыт реконструкции // [Электронный ресурс] Точка доступа: http://www.pro-life.by/analyst/demograficheskaia-dinamika-v-rb/ pervy-j-obshhenatsional-ny-j-marsh-v-zashhitu-zhizni-i-sem-i-opy-t-rekonstruktsii/

15 Официальное заявление Движения Про-лайф, Беларусь; гл.: http:// www.pro-life.by/life-protection/ofitsial-noe-zayavlenie-dvizheniya-prolajf-belarus/

196

БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013

змены Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, якая, аднак, ад-былася нечакана і без уплыву ўнутраных «партыяў». Працэс змены кіраўніка БПЦ быў цалкам сканцэнтраваны ў руках маскоўскага цэнтру, што адпавядала фармальнай працэдуры кадравай змены, прадугледжанай Статутам РПЦ, паводле якой Мітрапаліт Мінскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у адрозненне ад іншых епіскапаў Беларускага Экзархата, прызначаецца Сінодам Рускай Праваслаўнай Царквы без прадстаўлення мясцовага беларускага Сіноду.

Аднак пры наяўнасці рычагоў уплыву захоўваліся не-фармальныя спосабы лабіравання патрэбнай кандыда-туры. Такіх рычагоў не аказалася ні ў кіраўніцтва БПЦ, ні ў кіраўніцтва беларускай дзяржавы, і Сінод РПЦ у адзінаасобным парадку, не ідучы на публічную канфран-тацыю прымусовай адстаўкай аўтарытэтнага іерарха, скарыстаў фармальную нагоду — пададзенае ў 2010 статут-нае прашэнне Мітрапаліта Філарэта аб сыходзе на спачын, падсаладзіўшы рашэнне ганаровымі тытуламі.

Новым Экзархам на пасяджэнні Сіноду 25 снежня быў прызначаны ніяк не звязаны з беларускімі царкоўнымі элітамі і Беларуссю наогул, нічым не выбітны іерарх — разанскі Мітрапаліт Павел (Панамароў), грамадзянін Расейскай Федэрацыі. Такім чынам, па-першае, статус БПЦ ў складзе Маскоўскага Патрыярхату быў пазначаны як «правінцыйны» і «другасны»; па-другое, быў выражаны недавер мясцовым царкоўным элітам; па-трэцяе, быў праігнараваны ўплыў прэзідэнта А. Лукашэнкі ў царкоўных справах, які ўлетку заявіў пра гатоўнасць перафарматаваць Праваслаўную Царкву ў Беларусі. Аднак ініцыятыву перафарматавання ў рэальнасці перахапіў маскоўскі цэнтр.

Рыма-Каталіцкая Царква: новы Папа

Для Рыма-Каталіцкай Царквы на сусветным узроўні 2013 год адзначыўся сыходам у адстаўку ўмоўна кансер-ватыўнага папы Бенедыкта XVI і абраннем новым папам аргентынца кардынала Бергальё, які ўзяў сабе імя Фран-цыск. Новы папа, што атрымаў папулярнасць у медыях, распачаў абнаўленне Касцёлу і правёў шэраг значных ка-

Общество

197

дравых і структурных зменаў у курыі. У тым ліку з пасады Дзяжсакратара Ватыкана, звязанай з дыпламатычнымі і міждзяржаўнымі зносінамі, быў адпраўлены ў адстаўку кардынал Бертонэ, які прыязджаў у Беларусь у 2008 і з візіта якога і распачаўся т. зв. «паварот да Касцёла».

Па-другое, шэраг кадравых зменаў адбыліся і ў Беларусі: увесну ў адстаўку сышоў Віцебскі біскуп Уладзіслаў Блін, а 29 лістапада былі прызначаныя тры новыя маладыя беларускія біскупы: Алег Буткевіч (Віцебская дыяцэзія), Юры Касабуцкі (дапаможны Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі) і Іосіф Станеўскі. Гэта колькасна аслабіла «польскую партыю» ў кіраўніцтве РКЦ, у якой праз ціск дзяржаўных уладаў скарачаецца і колькасць святароў-палякаў: у 2013 на служэнні ў Беларусі замежных святароў заставалася 135 з 449 (146 — у 2012 годзе).

Па-трэцяе, істотным канфліктным момантам стала «шпіёнская справа» супраць ксяндза Уладзіслава Лазара, прычыны і акалічнасці якой дагэтуль застаюцца няяснымі. Са свайго боку кіраўніцтва Рыма-Каталіцкай Царквы пайшло на апублічванне арышту ксяндза толькі пасля ціску грамадскасці. Увыніку, можна казаць пра заканчэнне распачатага ў 2008 этапу абяцанняў і адноснай прыязнасці паміж беларускай дзяржавай і Каталіцкай царквой і непазбежнасць перафарматавання двухбаковых стасункаў.

Заключэнне

Асобныя канфліктныя сітуацыі з праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі не спарадзілі канфрантацыі апошніх з дзяржаўнымі ўладамі і ў цэлым не прывялі да крызісу дачыненняў. Тым не менш кадравае абнаўленне, якое закранула абедзьве буйныя канфесіі, мае патэнцыял для зменаў як на ўзроўні абедзвюх цэркваў так і на ўзроўні дзяржаўна-канфесійных зносінаў.

У другой палове наступнага году магчымыя папулісцкія крокі з боку ўладаў, звязаныя з набліжэннем перадвыбарчага перыяду, пры захаванні кантраляванасці рэлігійных супольнасцяў. Зручным момантам для такога павароту мог бы стаць праваслаўна-каталіцкі форум, які адбудзецца ў Мінску ў пачатку чэрвеня.

198

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

БЕЛОРУССКИЙ ЕЖЕГОДНИК 2013

Асноўнымі грамадска-палітычнымі тэмамі будуць ізноў дэмаграфія і аборты, таксама адбудуцца новыя спробы кансалідацыі вакол гэтага парадку дня.

У сувязі са зменай кіраўніцтва БПЦ у апошняй буд-зе праходзіць кадравае і структурнае рэфармаванне ў накірунку большай цэнтралізацыі па лініі Масква — Мінск у адпаведнасці з расійскімі ўзорамі. Гэта можа наадварот спрыяць дэцэнтралізацыі, звязанай з незадаволенасцю новай палітыкай, і спараджаць нестабільнасць.

У адносінах з Рыма-Каталіцкай Царквой будуць пра-цягвацца спробы выкарыстання яе знешнепалітычнага і ўнутрыпалітычнага патэнцыялу, момантам канфлікту можа заставацца «шпіёнская справа». Пратэстанцкія цэрквы мо-гуць, у сваю чаргу, актыўна скарыстацца нагодай «візавых вакацыяў» ў часе чэмпіяната свету па хакеі для арганізацыі візітаў замежных партнёраў.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.