176
ДЗЯРЖАВА I ЦАРКВА: ДЭКЛАРАЦЫйНАЕ «БЛІЗКАЕ СУПРАЦОУНІЦТВА»
Наталля Васілевіч
Рэзюмэ
У 2014 годзе ў Беларусі рэлігійная сфера па-ранейшаму знаходзілася пад жорсткім дзяржаўным кантролем. Апроч «дробных» зачыстак незарэгістраваных супольнасцей, не было гучных выпадкаў рэпрэсій у рэлігійным полі, а канфліктная сітуацыя, звязаная з арыштам рыма-каталіцкага ксяндза Лазара, была знятая ягоным вызваленнем. У публічнай дзейнасці цэрквы зноў прасоўвалі каштоўнасці pro-life.
Для Беларускай Праваслаўнай Царквы 2014 год стаў першым годам новай эпохі - з новым кіраўніком Мітрапалітам Паўлам (Панамаровым), прыз-начэнне якога ў пачатку года актуалізавала тэму неабходнасці большай незалежнасці БПЦ ад расейскага цэнтра, а напрыканцы года Мітрапаліт Павел нечакана стаў выразнікам памкненняў да большага самакіравання, аднак тэма была хутка «закрытая». У стасунках уладаў з Рыма-Каталіцкім Касцёлам значных зрухаў не адбываецца.
Тэндэнцыі:
• памяншэнне выпадкаў уціску рэлігійнага поля пры захаванні рэпрэсіўных «правілаў гульні»;
• публічная дзейнасць па-ранейшаму грунтуецца вакол тэматыкі prolife, аднак, нягледзячы на наяўнасць кансалідацыйнага і пратэставага патэнцыялаў, ён застаецца нерэалізаваным;
• запушчана кадравае і структурнае перафарматаванне Беларускай Праваслаўнай Царквы;
• канфліктным пунктам у стасунках уладаў і Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі застаецца пытанне святароў-замежнікаў, пры гэтым улады імкнуцца падтрымліваць добрыя стасункі з Ватыканам.
Агульная характарыстыка
Беларускае грамадства па рэлігійнай прыналежнасці і практыцы мае наступныя характарыстыкі: 1) нізкая рэлігійнасць пры слабой сувязі рэлігійных перакананняў з паўсядзённым жыццём; 2) поліканфесійнасць з коль-касным дамінаванне праваслаўя і значнай прысутнас-цю каталіцтва і пратэстантызму евангелічнага тыпу;
Общество
177
3) неаднароднасць якасных паказчыкаў рэлігійнасці ў залежнасці ад канфесійных масіваў — з нізкай рэлігійнай актыўнасцю праваслаўных, сярэдняй — каталікоў і нізкай — пратэстантаў; 4) рэгіянальная неаднароднасць.1 Нягледзя-чы на стракатую канфесійную палітру і значную колькасць актыўных пратэстантаў асноўную вагу ў публічнай сферы маюць Праваслаўная і Каталіцкая Цэрквы.
Заканадаўства і інстытуцыі: пераслед і лобі
Датычна ўціску свабоды рэлігіі і веравызнання беларускія праваабаронцы ў 2014 годзе падрыхтавалі альтэрнатыўны даклад па працэдуры Універсальнага перыядычнага агля-ду ДАН2, у якім, у прыватнасці, адзначаюцца наступныя праблемы ў галіне свабоды рэлігіі і веравызнання: (1) за-барона рэлігійнай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі паводле арт. 16 Закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» і прадугледжанае крымінальнае пакаранне паводле арт. 193-1 Крымінальнага кодэксу; (2) неабход-насць спецыяльнага дазволу на правядзенне рэлігійных мерапрыемстаў па-за культавымі будынкамі, прадугледжанае Законам «Аб масавых мерапрыемствах»; (3) абмежаванне права на свабоду рэлігіі і веравызнання для замежных грамадзян, а таксама немагчымасць для іх уз-начальваць рэлігійныя арганізацыі і складаная працэдура запрашэння замежнікаў для ажыццяўлення рэлігійнай дзейнасці; (4) абмежаванне рэлігійных арганізацый, якія не з’яўляюцца рэлігійнымі аб’яднаннямі, у праве заснавання СМІ. Прапануюцца наступныя рэкамендацыі:
— адмена абавязковай рэгістрацыі;
— адмена неабходнасці атрымання дазволаў на правядзенне рэлігійных мерапрыемстваў у памяшканнях, якія знаходзяцца ў законным валоданні рэлігійных
Гл.: Василевич, Наталья. «Свобода религии и вероисповедания в Беларуси в 2014 году.» За свабоднае веравызнанне. 2 Feb. 2015. Web. 6 Маг. 2015. <http://forb.by/node/506>.
«Альтернативный доклад по II циклу Универсального периодического обзора (Беларусь).» За свабоднае веравызнанне. 2 Feb. 2015. Web. 6 Маг. 2015. <http://forb.by/node/437>.
178
белорусский ежегодник 2014
арганізацый;
— адмена абмежаванняў на заснаванне СМІ;
— гарантаванне поўнага аб’ёму права на свабоду веравыз-нання замежным грамадзянам;
— адмена абмежаванняў дзейнасці рэлігійных арганізацыяў тэрыторыяй, пазначанай у статуце. Нягледзячы на станоўчыя крокі з боку дзяржаўных
уладаў, у тым ліку праведзеныя з праваабаронцамі кансультацыі, у Нацыянальным дакладзе да УПА3 пра-блемы са свабодай рэлігіі і перакананняў ігнаруюцца, а таксама адсутнічае нават мінімальны зрух — пацвер-джанне запрашэння спецдакладчыка па свабодзе рэлігіі і перакананняў у Беларусь.
Нягледзячы на адсутнасць выпадкаў прыцягнення да крымінальнай адказнасці за рэлігійную дзейнасць, па арт. 193-1 выносіліся папярэджанні пракуратуры і ўзбуджаліся крымінальныя справы, а ў 2014-м зафіксаваныя новыя выпадкі пераследу незарэгістраваных арганізацый у адміністрацыйным парадку. Паколькі склад правапару-шэння за дзейнасць рэлігійнай арганізацыі без дзяржаўнай рэгістрацыі быў выключаны з першай часткі арт. 9.9 КаАП яшчэ ў 2011 годзе, пераслед ажыццяўляўся на падставе іншых артыкулаў: ч. 1 і 2 арт. 23.34 — парушэнне вызначана-га парадку сходаў і іх арганізацыі і правядзення; арт. 21.16 — парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі.4
Абмежаванні для рэлігійнай дзейнасці замежных грамадзян, прадугледжаныя спецыяльнай працэдурай узгаднення з Упаўнаважаным, замацаванай у Палажэнні аб парадку запрашэння замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліку Беларусь з мэтай рэлігійнай дзейнасці, найбольш вострай праблемай з’яўляюцца для Рыма-Каталіцкага Касцёлу. Скарачэнне колькасці за-
3
4
«Национальный доклад к Универсальному периодическому обзору (второй цикл — Республика Беларусь).» Министерство иностранных дел. Минск, 2015. Web. 6 Маг. 2015. <http://mfa.gov.by/upload/ UPR_Belams_National_Report.pdf>.
Василевич, Наталья. «Свобода религии и вероисповедания в Беларуси в 2014 году.» За свабоднае веравызнанне. 2 Feb. 2015. Web. 6 Маг. 2015. <http://forb.by/node/506>.
Общество
179
межных (асабліва польскіх) рыма-каталіцкіх святароў у Беларусі — гэта мэтанакіраваная палітыка беларускіх уладаў, якія ў шэрагу выпадкаў адмаўляюць святарам у атрыманні ці працягванні дазволу. Пры гэтым у выпадку з кіраўніком Бе-ларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапалітам Паўлам (Па-намаровым) на нормы, датычныя замежных грамадзянаў, якія забараняюць ім узначальваць рэлігійную арганізацыю (арт. 13 Закона «Аб свабодзе сумлення»), беларускія ўлады ніякіх захадаў не прымаюць, ігнаруючы іх і ствараючы не-адназначныя прававыя наступствы5.
Такім чынам, можна канстатаваць, што рэпрэсіўныя заканадаўчыя нормы датычна рэлігійнай дзейнасці, якія не адпавядаюць міжнародным стандартам у гэтай сферы, спалучаюцца з ужываннем дадатковых механізмаў уціску, а таксама з выбіральным характарам выкарыстання нормаў заканадаўства. Гэта дазваляе зрабіць рэпрэсіі кропкавымі.
Калі закрануць лабіраванне цэрквамі і рэлігійнымі арганізацыямі каштоўнасцей, то, найбольшая ўвага ўжо не першы год тут надаеццаpro-life. Менавіта ў гэтай сферы дзяржаўнай палітыкі ўдалося дасягнуць найбольш значных вынікаў. У прыватнасці, у арт. 27 Закона «Аб ахове здароўя» было ўведзена палажэнне, якое дазваляе лекару-спецыялісту адмовіцца ад правядзення штучнага перарывання цяжарнасці пры выкананні шэрагу ўмоваў; перадабортнага кансультавання, а таксама Мінздравам быў звужаны пералік медыцынскіх паказанняў да аборту.6
У межах супрацьабортных кампаній прайшоў шэраг мерапрыемстваў — ад вулічных акцый да дзяржаўных пра-грам. Унутры пралайф-арганізацый у сувязі з правядзеннем розных кампаній назіраюцца супярэчнасці, звязаныя не толькі з палітызацыяй парадку дня (як петыцыя БХД), але і з розным бачаннем актыўнасці і канкурэнцыі. Гэтак была прапанаваная альтэрнатыўная БХД петыцыя7, якая заклікала да поўнай забароны абортаў, кіраўніца руху «Пра-
5
6 7
Тамсама.
Пастанова Міністэрства аховы здароўя № 88 ад 10 снежня 2014 г. «Кампания “За запрет абортов в Беларуси”.» Пролайф Беларусь. 11 Jan. 2014. Web. 6 Маг. 2015. <http://www.pro-life.by/life-protection/ kampaniya-za-zapret-abortov-v-belarusi-podpishis/>.
180
белорусский ежегодник 2014
лайф Беларусь» Тарасевіч крытыкавала акцыі «Тыдзень без абортаў» і даабортнае кансультаванне, якое ажыццяўляюць многія пралайф-арганізацыі. Супярэчанні абмяжоўваюць кансалідацыйны патэнцыял для супрацоўніцтва паміж цэрквамі і пралайф-аб’яднаннямі.
Апроч гэтага, беспрэцэдэнтную ўвагу да пазіцыі Бела-рускай Праваслаўнай Царквы выявілі парламентарыі пры абмеркаванні Закона «Аб пахаванні і пахавальнай справе», а таксама БПЦ удзельнічала ў канферэнцыях, прысвечаных адмене смяротнага пакарання. У абодвух выпадках, аднак, у БПЦ, па-першае, няма дакладна сфармуляванай пазіцыі, па-другое, гэтыя пытанні не з’яўляюцца найважнейшымі на парадку дня, і іх абмеркаванне ініцыюецца іншымі суб’ектамі. Без лабіравання з боку цэркваў адбылося пры-няцце ў першым чытанні Закона «Аб альтэрнатыўнай службе», які прадугледзеў магчымасць замены вайсковай службы на альтэрнатыўную на падставе рэлігійных перакананняў.
Беларуская Праваслаўная Царква
Найбольш значнай падзеяй у Беларускай Праваслаўнай Царкве стала змена яе кіраўніцтва: новым Патрыяршым Экзархам стаў не звязаны з беларускімі царкоўнымі элітамі, знешні для беларускага кантэксту Мітрапаліт Павел (Панамароў). Пасля свайго прызначэння новы іерарх пачаў структурнае рэфармаванне БПЦ, якое ў цэлым адпавядае агульнай стратэгіі РПЦ на раздрабненне епархій і нарошч-ванне бюракратычнага апарату.
Па-першае, трэба адзначыць стварэнне новых епархій — асноўных адміністрацыйных адзінак Праваслаўнай Царквы, колькасць якіх павялічылася з 11 да 15 (на трэць). Мінская епархія была раздзеленая на чатыры: Мінскую, Слуцкую, Маладзечанскую і Барысаўскую8, а Навагрудская — на дзве: Навагрудскую і Лідскую.9 Для
8
9
«Журналы заседания Синода Белорусского экзархата от 22 сентября 2014 года.» Официальный портал БПЦ. 23 Oct. 2014. Web. 6 Маг. 2015. <http://church.by/sinod/zhurnaly-zasedanija-sinoda-belomsskogo-ekzarhata-ot-22-sentjabrja-2014-goda>.
«Журналы заседания Синода Белорусского экзархата от 19 ноября
Общество
181
кіраўніцтва новымі епархіямі бьші абраныя новыя мясцо-выя епіскапы — Антоній (Даронін), Павел (Цімафеенкаў), Парфірый (Прэднюк), кіраўнічым епіскапам стаў былы вікарый Веніямін (Тупека). Змена кіраўніцтва на ўзроўні епіскапа прадугледжвае і новыя спосабы кіравання на мяс-цовым узроўні, а таксама на ўзроўні Сінода БПЦ, структура якога таксама мяняе фармат.
Па-другое, раздрабненне епархій уплывае на дэцэнтралі-зацыю ўлады ў Экзархаце толькі па пытаннях прыходскага жыцця, пры гэтым жа адбываецца адваротны працэс — цэнтралізацыя ўлады на вышэйшым узроўні. 3 аднаго боку, гэта звязана з тым, што меншыя па сваіх памерах адміністрацыйныя адзінкі прадугледжваюць меншую вагу іх кіраўнікоў; з іншага боку, праводзіцца мэтанакіраваны працэс цэнтралізацыі, звязаны са стварэннем Мінскай Экзархіі па кіраванні БПЦ.* 10 11 Кіраўніком справамі апош-няй быў прызначаны Антоній (Даронін), які з 2014 года становіцца адной з ключавых асобаў Беларускага Экзархата.
Па-трэцяе, адбылася спроба змены статусу БПЦ уну-тры РПЦ, якая выявілася ў ініцыяванай Мітрапалітам Паўлам (ці яго атачэннем) 16 снежня на агульным сходзе Мінскай Мітраполіі заяве наконт самакіравання. 3 аднаго боку, такі крок цалкам укладаецца ў агульны працэс адміністрацыйнага пераўладкавання і цэнтралізацыі ўлады ўнутры БПЦ, з іншага боку — агучванне такой ідэі выявіла эмацыйную падтрымку імкнення да большай незалежнасці ад РПЦ у шырокіх колах духавенства. Аднак пасля сустрэ-чы Мітрапаліта Паўла з кіраўніцтвам у Маскве заява была дэзавуяваная, што засведчыла пазіцыю маскоўскага цэнтра і магчымасці БПЦ.11
2014 года.» Официальный портал БПЦ. 24 Dec. 2014. Web. 6 Mar. 2015. <http://church.by/sinod/zhurnaly-zasedanija-sinoda-belorusskogo-ekzarhata-ot-19-nojabrja-2014-goda>.
10 «Журналы заседания Синода Белорусского экзархата от 26 февраля 2014 года.» Официальный портал БПЦ. 26 Feb. 2015. Web. 6 Mar. 2015. <http://church.by/sinod/zhurnaly-zasedanija-sinoda-belomsskoj-pravoslavnoj-cerkvi-ot-26-fevralja-2014-goda>.
11 Василевич, Наталья. «Единожды солгавшему кто теперь поверит.» Портал «Царква». 19 Jan. 2015. Web. 6 Mar. 2015. <http://churchby. info/bel/983/>.
182
белорусский ежегодник 2014
Па-чацвёртае, новы Мітрапаліт адпачатку намагаўся акрэсліць шэраг маштабных прапановаў-патрабаванняў да дзяржаўных уладаў: правядзенне абортаў толькі па-водле медыцынскіх паказанняў, забарона сурагатнага мацярынства і абмежаванне выкарыстання дапамож-ных рэпрадуктыўных тэхналогій; дазвол на спрошчаны парадак узгаднення размяшчэння і будаўніцтва храмаў для БПЦ, памяншэнне падаткаў на прыбытак для падаткаплацельшчыкаў, якія ажыццяўляюць дапамогу бпц, вызваленне ад падаткаабкладання прыбытку за-снаваных БПЦ арганізацый дзеля ажыццяўлення ста-тутнай дзейнасці; прызнанне тэалогіі на ўзроўні ВАК (у тым ліку ў дачыненні да духоўных навучальных устаноў); увядзенне курса па праваслаўнай культуры ў тыпавы на-вучальны план сярэдніх школ; адкрыццё праваслаўных школ і дзіцячых садкоў з дзяржаўным фінансаваннем; выдзяленне зямлі дзеля будаўніцтва і аднаўлення храмаў у г. Мінску і інш.
Нягледзячы на прынцыповую невыканальнасць большасці дадзеных пунктаў, на ўзроўні дэкларацый царкоўна-дзяржаўныя стасункі застаюцца ў парадыгме «блізкага супрацоўніцтва»: выступы датычна палітыкі Лукашэнкі і і яго асобы з боку Мітрапаліта Паўла носяць кампліментарны характар. Прычым блізкасць выяўляецца нават на асабістым узроўні: Мітрапаліт Павел пасяліўся ў Драздах.
Рыма-Каталіцкі Касцёл
У 2014 годзе была закрытая рэзанансная «шпіёнская справа» супраць ксяндза Лазара, якога без залішняй увагі проста выпусцілі са зняволення. Гэта паменшыла інтэнсіўнасць напружання ў стаўленні дзяржавы да Рыма-Каталіцкай Касцёлу, таксама як і працяг дазволу на служэнне адному з ксяндзоў якому ў такім дазволе было адмоўлена, — свя-тару Раману Шульцу. Было знятае напружанне, звязанае з доўгімі спробамі зарэгістраваць новую Каталіцкую акадэмію, тым, што ў студзені 2015 года такая акадэмія была, хоць і з трэцяй спробы, але зарэгістраваная.
Общество
183
Улады ў дачыйеййі да Рыма-Каталіцкага Касцёлу ў Беларусі ў межах палітыкі дзяржаўнага кіравання спрабу-юць не перакрочыць мяжу ўціску, каб, з аднаго боку, не даць каталікам «расслабляцца», але, з іншага боку, не спарадзіць рэзкага канфлікту і супрацьстаяння. У дачыненнях жа з Ватыканам, якія праводзяцца ў межах дыпламатычнай палітыкі, беларускія ўлады стараюцца паводзіць сябе пад-крэслена прыязна, хаця б і на ўзроўні дэкларацыяў ставячы знешнепалітычныя мэты, пакідаючы магчымасць «ватыкан-скага сцэнарыя» вырашэння дыпламатычных задач белару-скага рэжыму. Такім чынам, палітыка носіць дваісты характар па лініі «дзяржаўнае кіраванне і дыпламатычныя стасункі»12.
Заключэнне
У сувязі са структурным і кадравым перафарматаваннем БПЦ унутры дадзенай арганізацыі будзе працягвацца ства-рэнне новых эліт і іх блокаў назірацца інтэнсіўнае супраць-стаянне і барацьба за ўплыў у новым кантэксце, што можа спараджаць нестабільнасць. Магчымыя далейшыя гучныя кадравыя перастаноўкі і прызначэнні, структурныя рэфор-мы, скіраваныя на ўсталяванне большай кантраляванасці з боку Мінскага цэнтра. Пасля дэзавуявання заявы пра неаб-ходнасць павышэння статусу БПЦ да самакіраванай царквы верагоднасць новай спробы ў гэтым кірунку невысокая.
Ва ўзаемадачыненнях з Рыма-Каталіцкай Царквой будуць працягвацца спробы выкарыстання яе знешне-палітычнага патэнцыялу, асабліва ў кантэксце «мінскага мірнага працэсу». Інтэнсіфікацыя стасункаў з Ватыканам можа прывесці да сітуатыўных і стратэгічных выгодаў РКЦ у Беларусі, аднак, з улікам досведу развіцця двухбаковых стасункаў пасля 2008 года, верагоднасць знач-ных, а не дэкларатыўных крокаў малая. Тым не менш ва ўмовах перыяду перад прэзідэнцкімі выбарамі магчымыя папулісцкія крокі з боку дзяржаўных уладаў.
12 Василевич, Наталья. «Белорусское государство, Римско-Католическая Церковь в Беларуси, Ватикан и польские священники.» Сайт «За свободное веравызнанне». 2 Feb. 2015. Web. 6 Маг. 2015. http://forb. by/node/499.