Научная статья на тему 'THE LIFE OF THE ORTHODOX CHURCH IN WESTERN BELARUS IN THE PHOTOS WITH THE MAGAZINE "VOSKRIESNOJE CHTIENIJE"'

THE LIFE OF THE ORTHODOX CHURCH IN WESTERN BELARUS IN THE PHOTOS WITH THE MAGAZINE "VOSKRIESNOJE CHTIENIJE" Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
26
11
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ФОТАЗДЫМКі / ПЕРЫЯДЫЧНАЕ ВЫДАННЕ / "ВОСКРЕСНОЕ ЧТЕНИЕ" / ПОЛЬСКАЯ ПРАВАСЛАўНАЯ АўТАКЕФАЛЬНАЯ ЦАРКВА / ЗАХОДНЯЯ БЕЛАРУСЬ / ЦАРКОўНАЯ ГіСТОРЫЯ / PHOTOS / PERIODICAL / "VOSKRIESNOJE CHTIENIJE" / THE POLISH AUTOCEPHALOUS ORTHODOX CHURCH / WESTERN BELARUS / CHURCH HISTORY

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Bulaty Paul

The article published the pictures that posted on the pages of the magazine «Voskriesnoje chtienije» - the official department of the Orthodox Church in Poland of the interwar time. It provides a description and analysis, thematic distribution. The photographs reflect the various directions of life and activities of the Orthodox Church in Western Belarus.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Жыццё Праваслаўнай Царквы ў Заходняй Беларусі на фотаздымках з часопісу "Воскресное чтение"

У артыкуле публікуюцца фотаздымкі, якія былі змешчаныя на старонках часопісу «Воскресное чтение» - афіцыйным друкаваным органам Праваслаўнай Царквы ў Польшчы міжваеннага часу. Прыводзіцца іх апісанне і аналіз, тэматычнае размеркаванне. Прыведзеныя здымкі адлюстроўваюць разнастайныя накірункі жыцця і дзейнасці Праваслаўнай Царквы ў Заходняй Беларусі.

Текст научной работы на тему «THE LIFE OF THE ORTHODOX CHURCH IN WESTERN BELARUS IN THE PHOTOS WITH THE MAGAZINE "VOSKRIESNOJE CHTIENIJE"»

П.Ю. Булаты

Жыццё Праваслаунай Царквы у Заходняй Беларусi на фотаздымках з часошсу «Воскресное чтение»

У артыкуле публiкуюцца фотаздымш, яшя былi змешчаныя на старонках часопiсу «Воскресное чтение» - афщыйным друкаваным органам Праваслаунай Царквы у Польшчы мiжваеннага часу. Пры-водзiцца iх апiсанне i аналiз, тэматычнае размеркаванне. Прыведзе-ныя здымк1 адлюстроуваюць разнастайныя нак1рунк1 жыцця i дзей-насцi Праваслаунай Царквы у Заходняй Беларусi.

Ключевые слова: фотаздымш, перыядычнае выданне, «Воскресное чтение», Польская Праваслауная аутакефальная Царква, Заходняя Беларусь, царкоуная псторыя.

Згодна з Рыжсюм м1рным дагаворам, заключаным у 1921 г. па-м1ж Савецкай Рас1яй { Польшчай, заходшя земл1 Беларус был1 да-лучаныя да Польскай дзяржавы. У 1922 г. ва умовах папярэдняга разрыву сувязяу з Рускай Праваслаунай Царквой была абвешчана аутакефал1я Польскай Праваслаунай Царквы (ПАПЦ). У 1924 г. ПАПЦ атрымала прызнанне Канстанщнопальсюм патрыярхатам. Адпаведна яе юрысдыкцыя распаусюджвалася на земл1 Заходняй Беларуси яюя ахопл1ват створаныя Вшенская, Гродзенская { Пале-ская епархи.

Афщыйным друкаваным органам Праваслаунай Царквы у Польшчы з'яуляуся часошс «Воскресное чтение», як рэгулярна вы-давауся у Варшаве на рускай мове. Першы нумар часошсу пабачыу свет 20 (7) студзеня 1924 г., а апошш выйшау напярэдадш Другой

сусветнай вайны 27 жшуня 1939 г. На старонках часошсу усебакова адлюстроувалася тагачаснае царкоунае жыццё; з яго можна даве-дацца пра падзеi палтганага, сацыяльнага i культурнага жыцця, убачыць настроi i актуальныя праблемы пэуных пластоу грамадст-ва. Але перад усiм, штотыднёвае выданне утрымлiвае грунтоуны матэрыял па гiсторыi Праваслаунай Царквы у мiжваенны час. Так, часотс падае iнфармацыю аб выдадзеных законах, загадах i паста-новах (як свецкай улады у галiне царкоунага жыцця, так i органамi царкоунага кiравання), распараджэннях епархiяльнага юраунщтва, яюя датычацца духавенства (рукапалажэннi, перамяшчэннi, прыз-начэннi, узнагароды i спагнаннi, некралоп) i царкоунага уладкаван-ня, а таксама фшансавыя справаздачы, справаздачы кансюторый i семiнарый. Апроч таго, на старонках «Воскресного чтения» друка-валюя актуальныя навiны з жыцця Царквы, замежная хрошка (аса-блiва звярталася увага на царкоунае жыццё у СССР), епархiяльная карэспандэнцыя, багаслоУскiя i душпастырскiя творы, навуковыя артыкулы М^рапалгга i прафесарау Праваслаунага Багаслоускага факультэта, матэрыялы з пропаведзямi i навучальнымi сачыненнямi святароу, мастацкiя творы, аутарсюя эсэ, свецкая навукова-папуляр-ная публщыстыка, рэклама.

Адметнасцю часопiсу «Воскресное чтение» з'яуляецца прысут-насць на яго старонках шюстрацый. Пераважная большасць шю-страванага матэрыялу датычыцца малюнкау рэлтйнага зместу -выявы святых i евангельскiя сюжэты, якiя адпавядалi царкоунаму святу напярэдаднi якога выходзiу часотс (як правша, змяшчалюя на першай старонцы), лiтаграфii iкон, iлюстрацыi да багаслоусюх тэкстау. Аднак меу месца i багаты фатаграфiчны матэрыял. Часошс-ная фотакарэспандэнцыя адлюстроувала царкоунае жыццё розных накiрункау i мела шырокi геаграфiчны ахоп: публiкавалiся здымкi з падзей у Варшаве, з епархш Заходняй Беларус i Украiны, а таксама з замежжа.

У нашым даследаванш увага засяроджваецца на фатаграфiч-ным матэрыяле, звязаным з падзеямi, асобамi i месцамi, датычны-мi да епархш, яюя ахоплiвалi землi сучаснай Беларусi. Тэматычна

выяуленыя фотаздымю можна умоуна1 размеркаваць на тры групы: 1) здымкi, звязаныя з духавенствам; 2) здымю, яюя адлюстроуваюць царкоунае жыццё; 3) фатаграфп царкоунай аритэктурнай спадчыны.

Дададз1м, што у сучасным беларусюм крынщазнаустве часотс «Воскресное чтение» з'яуляецца г1старыяграф1чнай рэдкасцю i мала-даступны айчынным даследчыкам. У б1бл1ятэчных i арх1уных зборах крашы прадстаулена неверагодна маленькая колькасць нумароу вы-дання. Амаль поуны камплект часошсу, яю натчвае каля 800 нумароу (з ушкам дадаткау), захоуваецца у зборах б1бл1ятэк1 Варшаускага ушверсгота (Biblioteka Uniwersytecka w Warszawie) 1 Нацыянальнай бiблiятэкi Польшчы (Biblioteka Narodowa)2. Таксама адзначым, што, па словах даследчыцы царкоунага друку Л. Шчавшскай, нiчога па-добнага да шюстраванага штотыднёвiка «Воскресное чтение», якi выходзiу са шматлiкiмi i разнастайнымi дадаткам^ у мiжваенным сусветным славянскiм праваслауным асяродку не iснавала3. Ушкаль-насць самаго часошсу i яго рэдкасць робяць прадстаулены фатагра-фiчны матэрыял значнай i адметнай крынiцай па царкоунай псторьп рознага накiрунку на беларусюх землях. Разгледзiм iх падрабязней.

I

Да першай групы вылучаных здымкау былi аднесены фатаграфп прадстаунiкоу тагачаснага духавенства. У дадзенай групе можна вылучыць падкатэгорыi: 1) здымю мiтрапалiта i прадстаУнiкоУ юру-ючых царкоуных колау; 2) студэнты i выпускнiкi духоунай семша-рын, Варшаускага унiверсiтэта.

Найбольшая колькасць здымкау4, натуральна, звязана з асобаю юраушка Польскай аутакефальнай Праваслаунай Царквы - м^ра-

1 Умоунасць прыведзенай клаафжацып заключаецца у тым, што тэматыка здымкау можа ахоплiваць i некалью з вылучаных намi тэматычных наюрункау.

2 Прадстауленыя у публiкацыя фотаздымю узяты менавiта з камплектау часошсу, яюя захоуваюцца у адзначаных бiблiятэках г. Варшавы.

3 Щавинская, Л.Л. Книги и брошюры крупнейшего православного издательского центра межвоенной Польши - Варшавской Синодальной типографии / Л.Л. Щавинская // Славяноведение. - 1998. - № 1. - С.76.

4 У рамках нашага даследавання мы змесщм толью некаторыя (асабктыя) з пры-ведзеных на старонках часошсу.

пал1там Дз1яшс1ям (у свецюм грамадстве Канстанцш М1калаев1ч Валядзшсю, 1876-1960 гг.). Фотаздымкам1 арх1рэя суправаджалюя матэрыялы, звязаныя з яго публ1чнай дзейнасцю: м1жнародныя су-стрэчы 1 паездю, сустрэчы ва урадзе Польшчы, удзел у дзяржау-ных 1 царкоуных урачыстасцях 1 шш. Таксама фотапартрэт уладьш (фота 1)5 змяшчауся пры публ1кацьп яго адозвау з нагоды царкоуных 1 дзяржауных свят, пры публ1кацьп яго аутарсюх матэрыялау.

Фота 1. Партрэт мтрапалта Дзгянгсгя

5 Воскресное чтение. - 1933. - 24 апреля. - Обложка.

Звернем нашу увагу на матэрыял, прысвечаны непасрэдна iepap-ху. У 1937 г. адзначалася 40-годдзе царкоуна-грамадскай дзейнасцi Мiтрапалiта6, у сувязi з чым на старонках часошсу выйшау вялiкi панегiрычны артыкул з апiсаннем жыцця i дзейнасщ уладыю7. Суп-раваджауся матэрыял архiунымi здымкамi (фота 2, фота 3)8.

Фота 2. К.М. Валядзiнскi (1896 г.), апошт год навучання ва Уфiмскай духоунай семтаръй

6 Адлж вёуся ад моманту манаскага пострыгу К.М. Валядзшскага 14 (27) верасня 1897 г.

7 Воскресное чтение. - 1937. - № 39. - С. 530.

8 Воскресное чтение. - 1937. - № 39. - С. 530-531.

Фота 3.1.1ерадыякан Дз1ятсш (кастрычтк 1897 г.), Казанская Духоуная акадэм1я Фота 3.2.1ерадыякан Дз1ятс1й (снежань 1897 г.). г. Масква

Прыводзшся на старонках часотсу фотаздымю правячых ар-хiрэяу ПАПЦ. Звернем увагу на здымак (фота 4), зроблены на па-седжаннi Св. Сабору Епiскапау, як адбывауся 13 лютага 1939 г.9 Адметнасць i каштоунасць гэтага здымку у тым, што ён зроблены перад самым пачаткам Другой сусветнай вайны i на iм зауражаны апошнi склад Сабору Архiрэяу Праваслаунай Царквы у даваеннай Польшчы. У час вайны i пасля яе структура ПАПЦ кардынальным чынам змяншася. Па-рознаму пад час вайны i пасля яе склалiся i лёсы прысутных на здымку архiрэяу. На Саборы прысутнiчалi: мiтрапалiт Дз1ятсШ (у цэнтры; пасля вайны быу адхшены ад паса-ды мiтрапалiта), ад яго па правую руку: архiепiскап Вшенсю i Лiдскi Феадос (1864-1943; памёр у сане архiепiскапа на пако^, архiепiскап Валынскi i Крэмянецю Алекай10 (1882-1943; забiты пад час вайны),

9 Воскресное чтение. - 1939. - № 8.

10 З 1923 па 1934 гг. з'яуляуся главою Гродзенскай епархи

етскап Камень-Кашырсю Антонт (1887-1954; па вайне застауся у СССР, арыштаваны у 1951 г.), епiскап Люблшсю Щмафей (19011962; пасля вайны заставауся на кiруючых пасадах Польскай Пра-васлаунай Царквы), епiскап Браслаусю Матфей (1894-1985; памёр у эмпрацып); ад мiтрапалiта па левую руку: архiепiскап Палескi i Пiнскi Аляксандр (1887-1948; трапчна загiнуУ у эмпрацыи), епiскап Гродзенскi Сава (1898-1951; памёр у эмпрацыи), епiскап Астрожскi Омяон (1888-1966; застауся у СССР, быу арыштаваны у 1944 г., па вызваленш у 1954 г. служыу ва украiнскiх епархiях РПЦ), ешскап Луцкiй Палжарп (1875-1973; памёр у эмпрацып).

У структуры ПАПЦ вылучалася i дзейнiчала з 1928 г. Эмеры-тальная каса, якая выплачвала пенсii перастарэламу духавенству,

Фота 4. Паседжанне Св. Сабору Етскапау Праваслаунай Царквы у Польшчы. 13 лютага 1939 г.

Фота 5. З'езд удзельткау Эмерытальнай касы праваслаунага духавенства Польшчы. 26-29 лктапада 1935 г.

удовам i шротам11. Бюджэт касы фармавауся з прыходсюх выплат, яе падрабязныя фшансавыя справаздачы штогод друкавалюя на ста-ронках часотсу. Перыядычна у Варшаве ладзiуся сход удзельткау Эмерытальнай касы, падчас працы якога рабiуся агульны фотазды-мак. Так, на здымку (фота 5) са з'езду удзельткау Эмерытальнай касы праваслаунага духавенства Польшчы (рэвiзiйная камюя i су-працоУнiкi касы), як адбывауся 26-29 лiстапада 1935 г.12, прысут-нiчалi13: па цэнтры м^рапал^ Дзiянiсiй, праваруч ад яго сядзяць -архiепiскап Палескi Аляксандр, прот. С. Грушко, архiм. Феафан, прот. А. Субо^н; леваруч ад М^рапал^а - архiепiскап Валын-скi Алекай, архiм. Паладзт, прот. С. Севбо, прот. М. Буховiч; ста-яць злева направа: прот. Самайловiч, прот. Д. Перапечюн, прот.

11 Скурат, К.Е. История Поместных Православных Церквей / К.Е. Скурат. - Киев, 2012. - С. 308.

12 Воскресное чтение. - 1935. - № 23. - С. 313.

13 Асобы пазначаюцца згодна з прыведзеньшi дадзенымi пад апублжаваным у ча-сошсе фота.

I. Карвоусш, прот. Д. Сайковiч, прот. I. Каваленка, iер. В. Альшэусю, прот. Ф. Барэцю, iер. М. Зелянецю, прот. А. Сагайдакоусю, прот. I. Камарэвiч, iер. А. Шымансю, справавод кам^эта В. Касаноцм, бухгалтар С. Верамчук-Дычко.

Фота 6. З'езд удзельткау Эмерытальнай касы праваслаунага духавенства Польшчы. 1939 г.

На здымку (фота 6) са з'езду прадстаушкоу Эмерытальнай касы, яю адбыуся у 1939 г.14, бачна, што за гэты час склад яго удзельшкау амаль цалкам абнавiуся. Так, з 22 прысутных на з'едзе асоб, у 1939 г. адзначана толью 6 ^х iмёны падкрэсленыя). У 1939 г. членамi рэ-вiзiйнай камия i супрацоунiкамi касы з'яуляуся агулам 21 чалавек. Злева направа сядзяць: прот. Р. Ляскоуст, прот. А. Субоцт, прот. С. Жукоусю, прот. С. Грушко, архiепiскап Валынск i Крэмянецю Алекст, мiтрапалiт Дзiянiсiй, етскап Люблiнскi Щмафей, архiм. Паладзт, прот. Ф. Iвацэвiч, прот. I. Ярмалюк. Злева направа стаяць:

14 Воскресное чтение. - 1939. - № 8.

nicap адзь, бухгалтар Верамчук, справавод Чырко, iep. 1мшэнткау, прот. Зелянецю, iep. Ю. Грыгаров1ч, прот. П. Раднев1ч, прот. Г. Мя-цюк, iep. Жэброусю, прот. М. Каламеец, прот. I. Кръштнов1ч.

Фота 7. Выхаванцы багаслоускага класа Духоунай семтаръй у Ылъне, як1я скончылi курс навуку чэрвет 1927 г. (лгчбау коле - царкоунае к1раун1цтва i выкладчыю, белая лiчба - семтарысты)

Размешчаны у часошсе калектыуны здымак (фота 7) паказвае склад багаслоускага класа Вшенскай духоунай семшарьп 19261927 гг.15 На iм прысутнiчаюць тагачасныя выкладчыкi i семшары-сты, змешчаныя фота мiтрапалiта Дзiянiсiя (1) i архiепiскапа Вшен-скага i Лiдскага Феадоая (2). Вызначыць выкладчыкау на здымку дапамагаюць мемуары аднаго з тагачасных семiнарыстау Яустафiя Баслыка16. Так, рэктарам семiнарыi з'яуляуся прот. Мiкалай Тучэм-

15 Воскресное чтение. 1937 - № 32. - С. 380.

16 Баслык, Е. Записки священника Евстафия / Евстафий Баслык. - Минск : Лучи Софии, 2005. - 256 с.

сю (3), прот. ^аф Дзiчкоускi (4) выкладау лггурпку i дагматычнае багаслоуе, Андрэй Раманавiч Куц (5) - выкладчык канонiкi i парта-логii, сакратаром семiнарыi быу А.Г. Снежынск (6), выкладчык спе-вау Вжтар Сцяпанавiч Беер (7), Апалон Iосiфавiч Смаржэуск (8) выкладау псторыю Царквы, асноунае i параунальнае багаслоуе.

У часошсе побач з калектыуным здымкам публшавауся i раз-радны спiс навучэнцау17. У залежнасцi ад адзнак выхаванцы падзя-лялiся на дзве групы (I i II разрад), былi i тыя, каму разрад не прыс-войвауся (мусш пауторна здаваць пэуныя дысцыплiны), мелюя вольныя слухачы. Так, да I разраду належалi: Комар Канстанцт (1), Ышэнткау Уладзiмiр1S (2), Камтск Канстанцт (3), святар Яуста-фш Баслык (4), Мяцелща Канстанцт (5), святар Платон Слiж (6), святар Георгi Чэшык (7), Смiрноу Мiхаiл (8), Яшчынск Сяргей (9), Аляхновiч Усевалад (10), Апанасевiч Аляксандр (11), Антонш На-рушэвiч (12), Копасау Вталь (13), Георп Хшьтоу (14); да II разраду былi затсаныя: Сурвта Яуген (15), Лапатко Аляксандр (16), Бела-шыцк Мжалай (17), Гаурылау Уладзiмiр (18), Савiч АнтонШ (19), Строк ^ан (20), дыякан ^ан Жарст (21), Стралкоуск Аркадзь (22), ПШхоусш Барыс (23), Навщк Апалон (24). Без разраду з пазыкамi па дысцыплшах былк Давiдовiч Мталай (25), Стэфанюк Васiлi (26), Сотткау кан (27). Да вольных слухачоу семшарьп належалк дыякан Дзмтрый Дарашэвiч (28), Вталь Кавалеуск (29), Уладзiмiр Грыгаровiч (няма на фота). Акрамя прыналежных да семшарып асоб на фотаздымку змяшчаецца выява (злева) самой семшарыи i штэр'ер царквы Св. Тройцы (справа).

Багаслоускую адукацыю у мiжваенны час можна было атры-маць на аддзяленш евангелiчнай тэалогii i курсау праваслаунага багаслоуя (Studium Тео^и Prawoslawne), што дзейнiчалi у Вар-шаускiм унiверсiтэце. Дзейнiчаць курсы пачалi 8 лютага 1925 г., праца вялася да 1939 г. Навучанне на аддзяленш цягнулася чаты-ры гады, у гэты час студэнты засвойвалi абавязковыя i факульта-тыуныя дысцыплiны. За увесь час юнавання курсау выпускнiкамi было абаронена 249 мапстарсюх прац. Пад апекаю мгграпалгга пры курсах дзейнiчала Кола праваслауных багасловау, а у 1933 г. пау-

17 Воскресное чтение. - 1937. - № 32. - С. 381.

18 Згадвауся намi пры ашсанш членау з'езду Эмерытальнай Царкоунай касы у 1939 г.

стала брацтва, якое яднала выпускшкоу19. На старонках «Воскресного чтения» час ад часу з'яулялюя матэрыялы, прысвечаныя уш-веротэцюм курсам, якiясуправаджалiся фотаздымкамi (фота 8)20, (фота 9)21, (фота 10)22. Апублiкаваныя здымкi, на жаль, не маюць пры сабе подтсау, яюя б iдэнтыфiкавалi прысутных на iх асоб. Таму звернем увагу толью на некаторыя з iх, яюя адлюстроу-ваюць розныя аспекты жыцця i дзейнасцi Багаслоусюх курсау.

Фота 8. Архтастыры i студэнты багаслоускага аддзелу Варшаускага ^вератэту 1 мая 1933 г. Фота зроблена побач з Кафедральным саборам Марьи Магдалены

19 Портнов, А. Студiум православного богослов'я Варшавського ушверситету (1925-1939) / Андрш Портнов // Украшський археографiчний щорiчник. - К., 2006. -Вип. 10/11. - С. 386-397.

20 Воскресное чтение. - 1933. - № 24.

21 Воскресное чтение. - 1937. - № 28-30. - С. 436.

22 Воскресное чтение. - 1937. - № 34-35. - С. 468.

Фота 9. Група студэнтау з Кола праваслауных багасловау падчас традыцыйнай штогадовай экскурсы на свята Тройцы у Пачаеу. 1937 г.

Фота 10. Выпускнт багаслоусюх курсау, удзельнМ Праваслаунага брацтва. 1937 г.

II

Да другой групы здымкау мы адне^ здымю з карэспандэнцыi, якая асвятляла розныя падзеi царкоунага жыцця у епархiях i асоб-ных прыходах.

4 снежня 1928 г. пры царкве Святых Апосталау Пятра i Паула у г. Кобрыне пачало дзейшчаць царкоунае брацтва Святога Крыжа. У матэрыялах часопiсу за 1929 г. апублшаваны здымак з брацкай трапезы (фота 11)23. Яго заснавальшк (протаiерэй Аляксей Русецкi)24 у атачэнш удзельшкау брацтва рэдакцыяй на здымку адзначаны крыжыкам.

Фота 11. Брацкая трапеза у Кобрыне. 1929 г.

23 Воскресное чтение. - 1929. - № 44.

24 Асоба прот. А. Русецкага досыць щкавая i неардынарная. З'яуляючыся актыу-ным царкоуным дзеячам, у гады Грамадзянскай вайны у Расii А. Русецю займау вя-дучыя царкоуныя пасады у войску адм. Калчака, меу шэраг высок1х вайсковых уз-нагарод. У 1920-я - 1930-я гг. займауся актыунай царкоунай дзейнасцю у прыходах Заходняй Беларусi. Падрабязней: Ильин, А., Игнатюк, Е. Алексей Русецкий. История жизни : в 3-х ч. [Электронный ресурс] - Режим доступа: http://www.istpravda. ги/Ье1/ге8еагсЬ/12949/ - Дата доступа: 05.12.2017.

Фота 12. Б1блейск1я курсы у Баранав1чах.

Студзень 1934 г.

У 1930-я у прыходах ПАПЦ ладзшся бiблейскiя курсы, на якх прыхаджане вывучалi Слова Божае. Фотаздымак такiх курсау (фота 12) у 1934 г. з г. Баранавiчы быу апублiкаваны у штомесячным дадатку да часопiсу «Воскресное чтение» «ГОСТЬ»25. Фота суправаджалася навiнамi ад баранавщкай супольнасцi вершкау. Так, у карэспандэн-цыi брат Шатура паведамляу: «Справа Божая у нас рухаецца напе-рад вялiкiмi крокамi. 4-га сакавiка адбыуся у Баранавiчах раённы сход, на якiм было вырашана працу [бiблейскiх курсау - аут.] раз-меркаваць на дзве абшчыны. Адну з цэнтрам у Баранавiчах, а другая, куды увойдуць Наваградскi, Стаупецю, Баранавiцкi уезды, - у м. Гадзшча, дзе працуюць браты Скарабагатау i Фалько»26.

1стотнае месца у групе здымках з царкоунага жыцця займае фота-матэрыял з будаунiцтва i асвячэння новых праваслауных храмау. У тагачасных пал^ычных i сацыяльных умовах узвядзенне новай царквы - складаны працэс, яю вымагау неверагодных фiнансавых

25 Гость. - 1934. - № 5. - С. 61.

26 Там же. С. 62.

выдаткау i пераадоленне шэрагу бюракратычных працэдур. Таму узвядзенне i асвячэнне новых праваслауных храмау - значная пад-зея у жыцщ Царквы. На старонках часошсу былi выяулены артыку-лы з фотаздымкамi з будаунiцтва цэрквау у Морачы, Заастравеччы, Баранавiчах.

Фота 13. Здымю запрошанага фатографа МШера з урачыста-га асвячэння царквы у Морачы. 5 чэрвеня 1932 г.: 1. - знешт вы-гляд храма; 2 - царкоуны хор пад к1раунщтвам рэгента-дыякана Макама Рултскага; 3 - ганаровыя духоуныя I свецтя госц1

Морач21. 26 снежня 1928 г. у мястэчку Морач (Нясвiжскi уезд28) згарэла Вазнясенская царква. У 1929 г. пры вiзiце у мястэчка ешска-па Гродзенскага Алекая было вырашана будаваць новую царкву. Сродю на будаунщтва збiралiся прыхаджанам^ паступалi ахвяра-ванш, была дапамога з казны. Закладзеная 1 мая 1930 г. царква, к вясне 1932 г. была цалкам пабудаваная. Асвячэнне было прызнача-нае на 5 чэрвеня 1932 г. У гэты дзень у Морачы адбылюя вялшя

27 Воскресное чтение. - 1933. - № 3. - С. 43-45.

28 Сучасная вёска Морач, Клецкага р-на.

урачыстасщ (фота 13), на яюх прысутнiчалi 15 протаiерэяу, 7 iерэ-яу, 2 дыяканы (з прысутных ктрыкау у артыкуле адзначаюцца: Ня-свiжскi благачынны прот. Васiлi Валасовiч, прот. Рыгор Лукашэвiч, iер. 1ван Вершкоусю). Былi запрошаныя i свецкiя саноуныя асобы -стараста Нясвiжскага уезда Е. Цэдзшсю, яго намеснiк С. Сшайла-Руднiцкi, пасол Сейма Г.Г. Шыманоусю, рэферэнт староства Малю-кевiч, паручнiк Корпусу аховы П.М. Ехалш. Пасля урачыстай л^р-гii настаяцель царквы прот. Аляксей Касперскi быу узнагароджаны камiлаукам, члены будаунiчага кам^эту - архiрэйскiмi граматамi.

Фота 14. Асвячэння месца / усталяванне крыжа у м. Заастравечча.

Красавгк 1933 г.

Заастравечча29. Узвядзенне царквы у мястэчку Заастравечча не-пасрэдна звязана з падзеям^ апiсанымi вышэй у м. Морач. Пасля пажару 1928 г. месщчы Заастравечча асталiся без прыходскай царквы, аднак прыняць удзел у аднауленнi царквы у Морачы адмовш-ся: было вырашана будаваць новы храм у Заастравеччы. Рашэнне прыхаджан благаславiу епiскап Гродзенсю Алексiй. Будаунiцтва матэрыяльна было забяспечана дзякуючы духоунаму тастаменту ад

29 Воскресное чтение. - 1933. - № 36. - С. 555-557.

Яугени Шyтaвaй, якaя перaдaлa цaркве 10 дзесяцш зямлi. Лес для бyдayнiцтвa зaбяспечыy князь Альбрэхт Рaдзiвiл, пляцоуку гад вдр-кву перaдay месцiч Мшец, пaстyпaлi aхвярaвaннi прыхaджaн. Асвя-чэнне месвд цaрквы з тытутам Св. Дзiянiсiя Aрэaпaгiтa i ycтaля-BaHHe Ha ím крыжa aдбылiся 23 ^acaB^a 1933 г. (фотa 14). Пaчaлiся Урaчыcтacцi y суседняй Acтрaвецкaй цaркве, aдкyль хросным ходaм вернш прыйшлi y Зaacтрaвеччa. Ba Урaчыcтacцях брaлi удзел: Ня-cвiжcкi блaгaчынны прот. Baciлi Baлacовiч, нacтaяцель В. Лaпaцiн-cкi, cвятaры М. Хшьтоу, I. Герaciмовiч, М. Шaвель, А. ^гаерскт, дыякaны I. ЯнкоУcкi, Булойчык, пcaломшчык Bярыгa.

Фота 15. Праект Баранавщкага Пакроускага сабору

Бapaнaвiчы. У Mai 1921 г. y горaдзе згaрэлa прaвacлayнaя цaрквa. Aдрaзy ж быу cфaрмaвaны цaркоУнa-бyдaУнiчы кaмiтэт (cтaршыня -cенaтaр A.B. Haзaрэycкi) i рэвiзiйнaя кaмiciя, якiя пaчaлi збор срод-кay нa aдбyдовy вдрквы y горaдзе. Ход бyдayнiцтвa, cпрaвaздaчы a6 выдaткaх, зaфiкcaвaныя нa фотa этaпы прaц - усё reTa штогод aдлю-cтроyвaлacя y мaтэрыялaх чacопicy. Першы aртыкyл, дaтычны Бaрa-нaвiцкaгa caборy, з'явiycя y 1926 г.30 TaM aпicвaлicя пaдзеi тпярэд-

30 Воскресное чтение. - 1926. - Апрель.

шх гадоу (пажар, пошук сродкау, закладанне храма у жнiунi 1924 г.) i публшавауся план сабора (фота 15), складзены архiтэктарам Аба-ленскiм (самiмi працамi кiравау iнжынер 1.В. СтакоУскi). Таксама у артыкуле давалася справаздача аб паступленнях i выдатках па стане на 1924 i 1926 гг.

Фота 16. Будаунщтва царквы у Баранав1чах. 1928 г.

У 1929 г. у «Воскресном чтении» была апублшаваная вялшая фотасправаздача з будоУлi (фота 16) за 1928 г.31 На ёй адлюстрава-ны ход будаушчых прац над скляпеннямi бакавых прытворау (1, 2), працы над мураваным перакрыццём пад купалам (3), яюя вялiся у жшуш 1928 г., узвядзенне рашатавання купала (1, 8), прыводзщ-ца агульны вщ храма па стане на верасень-снежань 1928 г. (4, 9). Цшавым з'яуляецца агульны здымак членау царкоуна-будаушчага

31 Воскресное чтение. - 1928. - № 16. - С. 250.

камготу (6). Дакладна вядома, што на фота у цэнтры сядзiць сенатар Аляксей Вiктаравiч Назарэусю, побач з iM (праваруч) - настаяцель са-бору прот. Павел Мацкевiч. Са звестак аб узнагародзе членау кампэту архiрэйскiмi граматамi i лiстамi падзякi па заканчэнш будаунщтва32, вядома, што у склад камготу, апроч сенатара i настаяцеля, уваход-зiлi: царкоуны стараста Г.Ф. Яроцкi (па вышках узнагароджаны кафтанам старасты), М.1. Канадо, А.А. Пронiн, С.А. Жыткоусю, I.I. Ба-хар (сакратар), А.1. Аляшкевiч, Ф.Г. Кляша, П.Л. Альшэусю, В.В. Зе-лянеусю, В.Э. Казакевiч, К.В. Брыша, Ул. I. Суслешкау.

Фота 17. Будаутчыя працыу 1929-1930 гг.

Будаушчы сезон 1929 г. быу апiсаны у публiкацыi 1930 г.33 Да гэтага часу купал храма быу ацынкаваны, шар на купале пакрыты меддзю, узведзеная алтарная апсща i два порцiка над вонкавымi калонамi, пафарбаваныя летнiя i зiмнiя аконныя рамы, устауленае

32 Воскресное чтение. - 1931. - 8 октября.

33 Воскресное чтение. - 1930. - № 8. - С. 124.

шкло. Да справаздачы далучана два здымю (фота 17) - з агульным выглядам i з акцэнтам на выгляд завершанага купалу (1, 2).

У 1930 г.34 былi узведзеныя два павери званiцы, накрытыя часовым дахам. Стан будоул прыводзiуся на фотаздымку у справаздачы (3). Адзначалася, што агулам на будаунщтва сабору было выдаткавана 21000 злотых, атрымлiвалася дадатковая субсщыя у 5000 злотых.

Урачыстае асвячэнне Свята-Пакроускага сабору адбылося у нядзелю 4 кастрычнiка 1931 г. Праводзiу яго асабiста Архiепiскап Гродзенскi Алексш35. Адзначым, што у часопiсе анансуецца пу-блiкацыя матэрыялу з падрабязным апiсаннем урачыстасцi у Бара-навiчах, аднак, па невядомых прычынах, ён так i не з'явiуся на ста-ронках «Воскресного чтения»36. Таксама дададзiм, што у артыкулах часотсу не згадваюцца мазаiкi, якiя былi прывезеныя у Баранавiчы са зруйнаванага у Варшаве сабору Св. А. Неускага37.

III

Да трэцяй групы фотаздымкау, апублiкаваных у часопiсе, намi былi аднесеныя выявы архiтэктурнай спадчыны Праваслаунай Цар-квы - знешт выгляд цэрквау iх iнтэр'еры. Варта адзначыць, што фотаздымкi адзначанай рубрыю маюць шырокi геаграфiчны дыяпа-зон, ахоплiваючы рэлiгiйныя цэнтры i парафи Заходняй Беларусi, Украiны, усходняй Польшчы, замежных краiн (як правiла, з памес-ных Праваслауных Цэрквау). У рамках нашай працы былi адабраны здымкi, звязаныя з беларускiмi прыходам1 Фатаграфii цэрквау пуб-лiкавалiся як асобна, так i суправаджаючы адмысловыя тэматычныя артыкулы.

На старонках часотсу за 1925 г. быу апублтаваны здымак кафе-дральнага Свята-Фёдараускага сабору у Пiнску (фота 18)38. Будынак храма быу узведзены у ХУШ ст. i да 1857 г. належау да каталiцкага

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

34 Воскресное чтение. - 1931. - № 14. - 2 форзац.

35 Воскресное чтение. - 1931. - № 41. - С. 584.

36 Аб урачыстасцях 4 кастрычшка 1931 г. у Баранавiчах шсала газета 81о^'о. - 1931. -№. 224. - 8. 3.

37 Баранавщю Пакроусю сабор // Архиэктура Беларуа : Энцыклапедычны давед-нiк. - Мiнск : Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броую, 1993. - С. 67.

38 Воскресное чтение. -1925. - № 8. - С. 118.

кляштару дамшканцау. Пасля перадачы праваслауным царква была перабудаваная i набыла выгляд, адлюстраваны на фота. Знаходзiуся сабор на вул. Саборнай (сучасная вул. Горкага). У 1920-1930-я гг. царква з'яулялася галоуным храмам Пiнскай епархii. У 1939 г. святыня значна пацярпела, а у 1949 г. была зруйнавана савецкай уладай. У 1990-я месца старажытнай святынi заняу новы праваслауны храм39.

Фота 18. Свята-Фёдараусю сабор у г. Шнску. 1925 г.

39 Звестю паводле афщыйнага сайту Пiнскай i Луншецкай епархii [Электронный ресурс] - Режим доступа: http://pinskeparh.by/ - Дата доступа: 05.12.2017.

1925 годам датаваная публшацыя здымку Свята-Пакроускага Ка-федральнага сабору у Гродна (фота 19)40. Узвядзенне царквы як гар-шзоннай, пачалося у 1904 г., да 1907 г. будаунщтва было завершана. Пасля закрыцця у 1921 г. Гродзенскага кафедральнага Сафшскага сабора Свята-Пакроусю сабор становiцца галоуным храмам епар-хii i прымае найменне кафедральнага41. Побач са здымкам знешняга выгляду храма публiкавауся здымак саборнага штэр'еру, аднак з-за вельмi кепскай якасщ мы не прыводзiм яго выяву.

Фота 19. Гродзенсю кафедральны Свята-Пакроусю сабор.

1925 г.

Щкавасць выкшкае здымак Свята-Раства-Багародзiцкай царквы у в. Мураванка (Маламажэйкауская царква; фота 20)42 - выбггны помнiк культавай абарончай пабудовы мяжы ХV-ХVI ст. У 1920-я г. польсюя улады распачалi працэс вяртання раней забраных каталiцкiх храмау. Але

40 Воскресное чтение. - 1925. - № 17. - С. 259.

41 Рой, Г. История Свято-Покровского кафедрального собора / Георгий Рой. -[Электронный ресурс] - Режим доступа: http://pokrovgrodno.org/ru/history - Дата доступа: 05.12.2017.

42 Воскресное чтение. - 1925. - № 29. - С. 462.

Фота 20. Свята-Раства-Багародзщкая царква у в. Мураванка (Маламажэйкауская царква). 1925 г.

разам з былымi касцёламi час ад часу рабшся спробы адабрання цэр-квау, яюя з'яулялюя раней унiяцкiмi i нiколi не быт рыма-кататцк1м1 На жаль, патрапiла у гэты лiк i Маламажэйкауская царква, хоць вакол яе у той час пераважала праваслаунае насельшцгва43. Справа аб перадачы царквы актыуна адлюстроувалася на старонках часотсу. Апублшаваны здымак паказвае апошшя яе месяцы прыналежнасцi да Праваслауя. Але галоуная яго каштоунасць у тым, што побач з царквой зауражаны святар -85-гадовы Леу Савiцкi, як з 1863 па 1926 гг. быу настаяцелям царквы i зрабiу неацэнны унёсак у яе падтрыманне i захаванне.

Адметнымз'яуляеццаi фотаздымакiнтэр'еруцарквы Св. Дзмiтрыя Салунскага у Шчорсах (фота 21)44, зафшсаваны у 1929 г. У 1920-я царква сур'ёзна пацярпела ад пажару, але была адноуленая i 21 лютапада i 1929 г. асвечаная. Каштоунасць адлюстраванага на фота штэр'еру у тым, што у кан. 1950-х гг. храм быу зачынены, у iм змяшчалiся спар-тыуная зала, зернясховiшча. Адпаведна, ранейшыя iнтэр'еры былi

43 Лаурэш, Л.Л. Маламажэйкауская царква: истарычны нарыс / Л.Л. Лаурэш. -Гродна : «ЮрСаПрынт», 2017. - 114 с.

44 Воскресное чтение. - 1930. - № 9.

Фота 21. Унутраны выгляд царквы Св. Дзмтрыя у Шчорсах. 21 лiстаnада 1929 г.

страчаныя, пры аднауленш царквы у 1988 г. унутранае убранства выканана нанова45.

Змешчаны на старонках «Воскресного чтения» i здымак (фота 22)46 адной з галоуных беларускiх праваслауных святынь - Свята-Успенска-га манастыра у Жыровiчах. Фота 1937 г. суправаджала серыю аутар-скiх матэрыялау Я. Вадамава47 «Перед Зарёю Незаходящего Солнца», прысвечаных гiсторыi i тагачаснасцi манастыра у Жыровiчах48.

Такiм чынам, разгледзеушы фотаматэрыял у часопiсе «Воскресное чтение», як з'яуляецца бiблiяграфiчнаю рэдкасцю, можна ад-значыць наступнае:

1) тэматыка здымкау, якiя датычацца беларусюх епархiй Поль-скай аутакефальнай Праваслаунай Царквы, прадстаулена у трох трох звязаных мiж сабою групах: духавенства, падзе^ спадчына;

45 3BecTKi паводле афщыйнага сайту Навагрудскай епархй [Электронный ресурс] -Режим доступа: http://www.eparhia.by/prikhody/novogrudskoe-blagochinie/shchorsy. html - Дата доступа: 05.12.2017.

46 Воскресное чтение. - 1937. - № 22. - С. 357.

47 Творчы псеудашм рускага шсьменшка Юрыя Iпалiтавiча Лкоускага.

48 Воскресное чтение. - 1937. - № 25. - С. 395; Воскресное чтение. - 1937. - № 26. - С. 409.

| I н

шт

ШЙь

ЯШ

■ :.■ -

Фота 22. Жыровщю Свята-УспенсК манастыр.

1937 г.

2) здымю з групы, прысвечанай духавенству, ахоплiваюць яго шыроюя колы: прадстаулены выявы юраунщтва царквы (у асо-бе М^рапалга Дзiянiсiя), Архшастырау i пастырау. Адметнымi з'яуляюцца здымкi выхавальшкау духоуных устаноу, якiя склалi ас-нову прыходскага тагачаснага духавенства;

3) з прыведзеных падзейных здымкау, большасць датычыцца узвядзення i асвячэння новых праваслауных цэрквау, што у тагачас-ных пал^ычных i сацыяльных умовах з'яулялася сапрауды значнай падзеяй. Асвятлялася часопiсам шшая дзейнасць - дзейнасць брацт-вау, супольнасцей вернiкаУ;

4) фатаграфii узорау царкоунай спадчыны з'яуляюцца найбольш каштоуным^ у сувязi з тым, што на iх зафiксаваны стан помшкау 1920-х - 1930-х гг. Частка з iх была зруйнавана i знiкла, многiя пе-рабудаваныя, выгляд iх змянiуся.

Усё гэта робщь фатаграфiчныя матэрыялы часопiсу «Воскресное чтение» значнай крынщай па псторьи Праваслаунай Царквы мiжваеннага часу. Апублшаваны матэрыял можа стаць базай i грунтам для далейшых даследаванняу у разнастайных галiнах.

Сп1С крынщ I Л1ТАРАТУРЫ

1. Slowo. - 1931. - N1. 224.

2. Баранавщю Пакроусю сабор // Архiтэктура Беларус : Энцык-лапедычны даведнiк. - Мшск : Беларуская Энцыклапедыя iмя Петру-ся Броую, 1993.

3. Баслык, Е. Записки священника Евстафия / Евстафий Бас-лык. - Минск : Лучи Софии, 2005. - 256 с.

4. Воскресное чтение. - 1925. - № 17.

5. Воскресное чтение. - 1925. - № 29.

6. Воскресное чтение. - 1925. - № 8.

7. Воскресное чтение. - 1926. - Апрель.

8. Воскресное чтение. - 1928. - № 16.

9. Воскресное чтение. - 1929. - № 44.

10. Воскресное чтение. - 1930. - № 8.

11. Воскресное чтение. - 1930. - № 9.

12. Воскресное чтение. - 1931. - № 14.

13. Воскресное чтение. - 1931. - 8 октября.

14. Воскресное чтение. - 1931. - № 41.

15. Воскресное чтение. - 1933. - № 24.

16. Воскресное чтение. - 1933. - 23 апреля

17. Воскресное чтение. - 1933. - № 3.

18. Воскресное чтение. - 1933. - № 36.

19. Воскресное чтение. - 1935. - № 23.

20. Воскресное чтение. - 1937. - № 22.

21. Воскресное чтение. - 1937. - № 25.

22. Воскресное чтение. - 1937. - № 28-30.

23. Воскресное чтение. - 1937. - № 26.

24. Воскресное чтение. - 1937. - № 32.

25. Воскресное чтение. - 1937. - № 34-35.

26. Воскресное чтение. - 1937. - № 39.

27. Воскресное чтение. - 1939. - № 8.

28. Гость. - 1934. - № 5.

29. Ильин, А.; Игнатюк, Е. Алексей Русецкий. История жизни : в 3-х ч. [Электронный ресурс] - Режим доступа: http://www.istpravda. ru/bel/research/12949/. - Дата доступа: 05.12.2017.

30. Лаурэш, Л.Л. Маламажэйкауская царква: пстарычны нарыс / Л.Л. Лаурэш. - Гродна : «ЮрСаПрынт», 2017. - 114 с.

31. Официальный сайт Новогрудской епархии [Электронный ресурс] - Режим доступа: http://www.eparhia.by/prikhody/novogrudskoe-blagochinie/shchorsy.html. - Дата доступа: 05.12.2017.

32. Официальный сайт Пинской и Лунинецкой епархии [Электронный ресурс] - Режим доступа: http://pinskeparh.by/. - Дата доступа: 05.12.2017.

33. Портнов, А. Стущум православного богослов'я Варшавсько-го ушверситету (1925-1939) / Андрш Портнов // Украшський архео-графiчний щорiчник. - К., 2006. - Вип. 10/11. - С. 386-397.

34. Рой, Г. История Свято-Покровского кафедрального собора / Георгий Рой. - [Электронный ресурс] - Режим доступа: http:// pokrovgrodno.org/ru/history - Дата доступа: 05.12.2017.

35. Скурат, К.Е. История Поместных Православных Церквей / К.Е. Скурат. - Киев, 2012.

36. Щавинская, Л.Л. Книги и брошюры крупнейшего православного издательского центра межвоенной Польши - Варшавской Синодальной типографии / Л. Щавинская // Славяноведение. - 1998. -№ 1. - С. 76-88.

THE LIFE OF THE ORTHODOX CHURCH IN WESTERN BELARUS IN THE PHOTOS WITH THE MAGAZINE «VOSKRIESNOJE CHTIENIJE»

P. BULATY

The article published the pictures that posted on the pages of the magazine «Voskriesnoje chtienije» - the official department of the Orthodox Church in Poland of the interwar time. It provides a description and analysis, thematic distribution. The photographs reflect the various directions of life and activities of the Orthodox Church in Western Belarus.

Keywords: photos, periodical, «Voskriesnoje chtienije», The Polish Autocephalous Orthodox Church, Western Belarus, church history.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.