Научная статья на тему 'Образы фауны в творчестве Я. Купалы'

Образы фауны в творчестве Я. Купалы Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
402
33
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
БЕЛОРУССКАЯ ФАУНА / ОРНИТОЛОГИЧЕСКИЕ ОБРАЗЫ / ORNITHOLOGY IMAGES / ОБРАЗЫ ЖИВОТНЫХ / ANIMAL IMAGES / ПТИЦЫ / BIRDS / АНАЛИЗ / МИФОЛОГИЯ / MYTHOLOGY / МЕНТАЛИТЕТ / MENTALITY / ТРАДИЦИЯ / TRADITION / ЖАНР СТИЛИСТИКА / GENRE / ЛИРО-ЭПОС / ANALIYSIS / STYLISTIC / THE LYRO-EPOS / CONTINUITY

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Федарцова Тамара Николаевна

Анализ творчества Янки Купалы в контексте непрерывного общеевропейского литературного процесса ярко высвечивает вековые актуальные проблемы сущности человеческого существования в загадочном и неповторимом свете рационального и иррационального бытия. Одним из феноменов творческой лаборатории нашего классика является введение образов белоруской фауны в контекст своего творчества. Анималистические и орнитологические образы в творчестве поэта дают возможность глубже познать окружающий нас мир живой природы и мир внутри нас. Поэтизация фауны раскрывает духовный образ всей белорусской национальной литературы.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

The article dwells upon images of belarusian fauna as one of jenre and stylistic features of j. Kupala's poetic heritage the character of this or that fauna image shows peculiar features of belarusian mentality. Some aspects of this artistic aproach are vividly seen in the creative activity of ya. Kupala. In the process of solving the question about the national idea images of the belarusian fauna are prevailing and deal with the fate of belarusian people, their national self-determination because each nation has their own traditions, their history of development, their mythology, their olympia of pagan gods and their own worship of living beings

Текст научной работы на тему «Образы фауны в творчестве Я. Купалы»

УДК 882.6-09

Т. М. Федарцова, дацэнт ВОБРАЗЫ ФАУНЫ У ТВОРЧАСЦ1 ЯНК1 КУПАЛЫ

The article dwells upon images of Belarusian fauna as one of jenre and stylistic features of J. Kupala's poetic heritage. The character of this or that fauna image shows peculiar features of Belarusian mentality. Some aspects of this artistic aproach are vividly seen in the creative activity of Ya. Kupala. In the process of solving the question about the national idea images of the Belarusian fauna are prevailing and deal with the fate of Belarusian people, their national self-determination because each nation has their own traditions, their history of development, their mythology, their olympia of pagan gods and their own worship of living beings.

The analysis of Ya. Kupala's creative work in the context of a continual European literary process reveals the eternal vital problems of the essence of human beings' life in the mysterious and unique light of national and irrational existence.

Уводзшы. Так сталася у беларускай культуры, што вялтя нар одныя песняр ы Я. Купала 1 Я. Колас увайшл1 у псторыю сусветнай л1тара-туры галоуньиш напрамкам1 сваёй творчасщ як нацыянальныя с1мвалы беларушчыны, як най-лепшыя прадстаунт свайго народа 1 выбггныя знауцы народнага жыцця, з якога яны чэрпат вытою свайго неум1ручага таленту.

Анал1з творчасщ Яню Купалы у кантэксце несупыннага агульнаеурапейскага мастацкага працэсу ярка высвечвае спрадвечна актуальныя праблемы юнасщ чалавечага юнавання у загад-кавым 1 непауторным паэтавым свеце рацыя-нальнага 1 ¿рацыянальнага быцця. Адным з фе-номенау творчай лабараторьп нашага класша з'яуляецца увядзенне вобразау фауны, яюя до-сыць выразна акцэнтаваны на тэматычна-сю-жэтным, вобразна-выяуленчым, сэнсава-с1мва-л1чным 1 агульнаэстэтычным узроунях.

Асноуная частка. Вызначэнне характару функцыянавання тых щ шшых вобразау фауны паказвае на падкрэслена карэктны напамшак пра юнаванне I асабл1васщ беларускага (а не любога шшага) менталпэту. Пэуныя аспекты такога творчага падыходу да вырашэння нацыянальнай щэ1 метадалапчна важныя, дамшантныя 1 цалкам датычацца лесу беларуса, яго нацыяналь-нага самавызначэння. Бо толью пэуны народ мае сваю псторыю, сваю м1фалопю, свой сонм язычнщюх багоу 1 свой татэм жывых ютот.

Свет прыроды беларуса немагчыма уявщь без вобр авау птушак, звяр су 1 жывёл. Нашым паэтам беларусю пейзаж бачыцца з буслам1 на лугах I балотах, з коньм1 у расе, зубрам! I лася-м1 у путчах. Наогул, у беларускай паэз11 чуецца вялшае сугучча птушыных галасоу, 1 у наш час, кал1 у Чыр юную кн1гу занесены сотн1 вщау птушак 1 жывёл, яе можна назваць своеасабл1-вым давол1 каштоуным духоуна-экалаг1чным запаведн1кам. Таму I не дз1у н, што сяр о д шматл1к1х арн1талаг1чных вобразау беларускай фауны, адлюстраваных у паэз11, найбольш вы-лучаюцца вобразы птушак. 1х перал1к ужо толь-к1 у адным вершы Алеся Гурло «Нашы птушк1» не можа не захашць сваей энцыклапедычнас-

цю, бо у тр ьмл1вае 4 4 найменн1. Ц1 ж гэта не Купалава традыцыя? Бо наш гешяльны творца ужо у першых сва1х вершаваных вопытах ак-тыуна звяртауся да арн1тала-г1чных вобразау. Напрыклад, 12 сакав1ка 1906 г. ён нап1сау верш-прытчу «Каршун». Гэты твор, па сутнас-щ, яшчэ далёка не адышоу ад традыцьп вуснай народнай творчасц1, бо мае траюты паутор дзе-яння, персан1ф1каваныя вобразы, ды I манеру гучання паэт надау яму больш эп1чную, чым паэтычную. На карысць гэтага сцвярджэння сведчыць 1 павучальны тон апошн1х радкоу: каршун (носьбп- зла) жорстка пакараны за кры-важэрнасць, бо ён палявау на бездапаможную хатнюю птушку не толью з той мэтай, каб ната-л1ць свой голад, а больш хацеу нацешыць па-ляун1чы азарт, таму адной ахвяры яму паказа-лася мала. Вядомы балгарск1 фалькларыст, паэт I перакладчык Н. Вылчау, як1, дарэчы, пераклау гэты верш на балгарскую мову, адзначыу паэтычную вартасць дадзенага твора I уключыу яго у хрэстаматыю па сусветнай лпаратуры як узор клас1чнага гукавога I вобразнага увасаб-лення. Сапрауды, рытм у паэтычным свеце Купалы займае выключнае месца, адыгрывае надзвычай важную ролю. Бо прасякае сабой усе структуры верша I не толью фармал1заваныя (канашчныя), але 1 сэнсатворныя, напауняючы пры гэтым паэтычныя вобразы пэуным дына-м1змам 1 непауторнасцю.

Да вобраза каршуна давол1 часта звяртауся I Якуб Колас. Так, герой верша «3 турмы» рады нават крыку «каршуна у выс1 ненагляднай» -драпежнай птушцы, ды над сва1м полем ц1 пад-вор'ем, ды на вольнай вол1, а не тут, у зацятай адз1ноце турэмных сцен.

Чатыры Купалавы вершы прысвечаны яшчэ адной крыважэрнай птушцы - гургану. Але у кожным з ¿х роля птушк1 мяняецца, кал1 у пер-шым, датаваным 1908-1909 гг., гурган вястуе дзяучыне пра крываву ю бо йсу 1 папбель яе каханага, у друпм аднайменным вершы гурган пастаянна суправаджае селян1на у час па-лявых работ «1 накл1кае бяду» (1919), то у бай-цы «Гурган 1 салавей» (1914) творца паказвае

итрасць 1 няшчырасць крыважэрца 1 кемл1васць высакароднага салауя, як1 адхшяе прапанову гургана на сваяцтва. А вось вер ш «Гурганы», таксама датаваны 1914 г., наогул выб1ваецца з алегарычнага кантэксту, бо пад вобразам1 усходняга I заходняга гургана паэт выводзщь непамерныя апетыты на беларусюя земл1 царс-кай Масквы 1 панскай Варшавы. Гэты твор ужо выразна палпычнага гучання, востры 1 бескам-прамюны, з лейтматывам нацыянальнага сама-вызначэння беларусау.

Але люб1май птушкай песняра з'яуляецца зязюля, спрадвечная варажбпта, вяшчунка до-л1, прадвеснща шчасл1вых 1 нешчасл1вых падзей у жыцщ кожнага чалавека. Такая асноу-ная паэтычная штэрпрэтацыя гэтага звыклага, але выбпгага вобраза, яю сва1м1 вытокам1 карэ-нщца у фальклоры. У вершы «А зязюлька кука-вала...», нашсаным у Акопах у 1921 г., створа-ны ярю вобраз птушкьпрадказальнщы, яю пау-стае як спадарожншщы чалавечага лесу. Тут зязюля сва1м куваннем сцвярджае хуткаплынны кругабег чалавечага жыцця:

Як на свет радз1уся Янка,

Як заплакау многа-мала, -

Пела мащ над калыскай,

А зязюлька кукавала... [1; с. 103].

У маладыя гады галоунаму герою верша Янку - аратаму, сейбпу, музыку 1 проста шчы-раму, працавп-аму чалавеку - зязюлька зычыла долю, у сталыя - долю ягоным дзецям 1 унукам,

I вось спр здвечна куку е яна над ягонай мап-лай... Цшава, што Аляксандр Твардоусю на

II з'ездзе шсьменшкау Беларус1 у 1949 г. цыту-ючы дадзены верш, адзначыу, што Купала са-прауды з поунай праматой мог сам пра сябе пры жыцщ скласщ песню, як на свет радз1уся Янка. Гэта прауда вялшага сапрауднага паэта зраб1ла твор знакам1тым. Словы «Як на свет радз1уся Янка^» актыуна выкарыстоувал1 у сваёй творчасц1 М. Браун 1 А. Бачыла, а Сымон Баранавых да верша «А зязюлька кукавала...» нават падабрау народную музыку.

Наогул верш стау знакавым у Беларускай культуры. У 1972 г. выйшау паунаметражны дакументальны фшьм «А зязюлька кукавала...» рэжысёра В. Дашука, у як1м расказваецца пра лес Я. Купалы. Мастак П. Серпев1ч на тэму верша «А зязюлька кукавала...» стварыу тры-пщх: «Калыханка», «Ясевы ун1верс1тэты», «Сей-бт>. Беларуск1я кампаз1тары А. Туранкоу, А. Ва-лынчык, Б. Кавалеуск1, П. Падкавырау, У. Тэрау-ск1, М. Чурк1н 1 ¿ншыя клал1 твор на музыку. Твор перакладзены на 12 моу свету, у тым л1ку на англ1йскую, французскую, нямецкую, чэш-скую, балгарскую.

Традыцыйны вобраз люб1май птушк1, але ужо як прадказальнщы новага, светлага ладу жыцця, Купала з любоу ю выводз1ць у вер пы «Алеся», датаваным 1935 г.:

Кукавала зязюля У зялёным лесе, Не згадала матуля, Што выйдзе з Aneci.

Як набралася моцы Матчына дачушка, Паляцела да сонца Пералётнай птушкай [2, с. 65]. Зноу жа твор у сваёй экспазщьп мае тр ы пауторы, як i народны верш, але два з ix нясуць жыццесцвярджальную прауду пра усталяванне нязнаных раней ¿дэалау жаночай дол1 у новым грамадстве. Смелая дзяучына-лётчык сама ужо упадабляецца «пералётнай птушцы», якая «самалётавым крыллем / Воблак1 калыша».

I гэтым Купалавым вершам защкавшася сусветная л1таратура, бо ён перакладзены на 22 мовы свету. А аршталапчны вобраз зязюл1 упадоб1л1 шшыя мастак1 слова.

Голас зязюл1 хвалявау душу i сэрца хворага Макс1ма Багданов1ча, як1 звяртаецца да птушю з просьбай: ^<Не кувай ты, шэрая зязюля, / Сумным гукам у бары; / Mo i скажаш, што я ж^1ц1 буду, / Але лепш не гавары» [3, с. 82]. 3 часоу «Слова аб палку 1гаравым» гэтая птушка з'яуляецца алего-рыяй вобраза жанчыны-пакутнщы. Так1 погляд зрэдку выяуляецца i у сучаснай паэзй. Сустрака-ецца i матыу шкадавання зязюл1 як гаротн1цы, птушк1 няшчаснай долг «Каго ж яна так гукала / Пасля з1мовай разлук1? / За што ёй такая кара? / За што ёй таюя мук1?» [4, с. 308], - задае рыта-рычнае пытанне Анатоль Грачанн1кау.

Анатоль Сербантов1ч у зборшку «Жавара-нак у зен1це» таксама шмат увап надае арн1та-лапчным вобразам, сярод як1х значнае месца адводз1ць зязюл1, бо сцвярджае, што «Яна -матуля з вечным горам», вартая спачування. Але зязюля вяшчуе не тольк1 тр^1вожнае, яна -птушка вясны, кахання, шчасця: «Лягчэй вясну без хлеба перажыць, / Чым без зязюл1» - адзна-чау Рыгор Семашкев1ч. Аднак найчасцей зязюля сва1м куваннем нагадвае пра хутк1 бег жыцця. Таму паэты просяць яе не л1чыць гады.

Куванне зязюл1 як прадвесце чарнобыль-скай бяды, гора, смерц1 паказана у паэме Сяр-гея Законн1кава «Зязюля» (1996).

Пасля Чарнобыля сэнсавая трактоука вобраза зязюл1 стала драматычнай. Гэтая птушка зра-б1лася маукл1вай, з атручаным голасам, скупой на сваё куванне (вершы А. Лойк1 «Скупая зязюля», 3. Дудзюк «Не прыляцщь у мой куток зязюля...» i ¿нш.).

У паэтычнай творчасц1 Янк1 Купалы часта ужываецца найменне так1х птушак, як сокал. («Вецер, i сокал, i я»), арол («Арл1ныя крылл1», «Арлянятам»), голуба i галубк1 (легенда «Па-ляушчы i пара галубкоу», «Голуб i дзяцюк»), кан1 i ¿ншых птушак. Нарвежсю даследчык Марц1н Наг зазначау, што паэтычная i фаль-

клорна-с1мвал1чная дамшанты аршталапчных вобразау у беларускага песняра тоесныя успры-манню ¿х нарвежскай лпаратурай, бо звязаны з народнай традыцыяй 1 з настроем трывоп, пошуку, радасщ I расчаравання паэта. Пэуную канкрэтызацыю ¿х дае час нашсання твора. I гэта слушна. Напрыклад, у паэтычным зборш-ку «Ад сэрца», выдадзеным у 1940 годзе, безл1ч разоу паутараецца эштэт арлшы: «арлшая сям'я», «арлшыя крылы», «арлшы палёт», «арлшыя вочы» «арлшыя высь» 1 г. д.

Анамалютыка I аршталапстыка заусёды щ-кавша чалавецтва у цэлым, ¿м1 не магл1 не щка-вщца аутары старадаушх манускрыптау, ства-ральнш шматлшх фальклорных творау. Бо вобразы жывёл 1 птушак вандравал1 па мнопх пом-шках мастацтва, пачынаючы з паданняу, старадаушх м1фау, народнага эпасу, б1блейсюх сю-жэтау. Напрыклад архетып «голуб» прыйшоу да нас з «Б1блп», таксама як 1 архетыпы «рыба», «ягня», «вол», «колас», «сейбт> 1 шш.

Таленавпыя паэты 1 ёсць перакладчыю мо-вы птушак 1 звярсу на мову вершаваную, гэта людз1, яюя умеюць тонка 1 глыбока прашкнуць, ужыцца у норавы, паводзшы, пс1халог1ю жы-вых ¿стот. Сярод анамал1стычных вобразау Ку-палы найчасцей сустракаюцца воук I конь, хаця прысутн1чаюць таксама вол I асёл. Але драпеж-ны воук, яго выццё бы запауняе частку вершау Я. Купалы першай паловы творчасщ. Вауку 1 ваукалаку паэт прысвящу асобныя вершы. Гэ-тыя ютоты палохаюць сэрца ж^1вога чалавека: Зубам ляскоча аб зуб Вочы палаюць агнём; Стау, як калода, як слуп, Стау I азвауся выццём. Выу сярод дрэмлючых н1у, Як бы на суд каго звау, Хто сатварыу, спарадз1у, Хто узрасщу, гадавау [5, с. 106]. Воук блукае, «шнуруе туды 1 сюды», не ве-дае жалю. У Купалы гэта ¿стота увасабляе сшы зла, страху, цемры, сквапнасц1, жорсткасщ, на-ват помстл1васц1. Звер то «выццём закалыша прастор», то «шчэрыць зубы у злоснай грыма-се», а то «заскугоча у сщшнай жальбе».

Падобная да купалаускай трактоука дра-пежнага вобраза ваука у нашай паэз11 мела працяг. Аднак тады, кал1 гэтага звера пачал1 паусюдна зн1шчаць як шкодн1ка, раптам адно-с1ны паэз11 да яго памянялюя. I гэта выяв1ла 1 засведчыла характэрную экалаг1чную рысу беларускай паэтычнай свядомасц1: творцы слова заусёды шкадавал1 жывое, не прымал1 гвалту, жорсткасц1. Стала зауважным, як пачал1 паэты-

завацца вартасц1 ваучынага роду: сямейнасць, незалежнасць, адвага, мацярынская самаахвяр-насць. Наогул, наша паэз1я асуджае бяздушнае паляванне, браканьерства, забойства падобных сабе.

Свет жывёл у беларускай паэзп разнастай-ны, але нельга не зауважыць, што на пярэдш план тут выходз1ць вобраз каня.

Конь у далёкай старажытнасщ абагауляуся, у яго гонар спраулялюя розныя рытуалы. У славян-земляробау гэтая ж^1вёл1на зраб1лася незаменным памочн1кам у працы, яе апекавал11 берага. Аднос1ны да каня у беларускай паэзп адухоулена-ушанавальныя, спагадныя, гуман1с-тычныя. Бо кон11 арал1,1 цягал1 бярвенне, прай-шл1 разам з чалавекам праз усе войны. 1х заслугам I вартасщ Янка Купала не прысвяц1у асоб-нага верша, але вобраз каня скразны у творчас-ц1 нашага клас1ка.

У беларускай паэз11 мы сустракаем вобраз каня як с1мвал руху, вол1, палёту. Нярэдка вобраз каня для паэтау - гэта магчымасць выказаць нешта душэунае, асаб1стае ц1 ¿дэйна значнае (вершы Л. Галубов1ча «Яшчэ раз пра коней», А. Пюьмянкова «Белы конь» { шш.).

Заключэнне. Так1м чынам, у разуменн1 эс-тэтычных пошукау Я. Купалы ключавой стано-вщца тэма нацыянальнага адраджэння. Да га-лоуных нацыянальных каштоунасцей паэт ад-нос1ць Радз1му, род, мову, фауну I флору баць-каушчыны.

У той жа час тэма птушак 1 звяроу дае нам уяуленне пра жывую прыроду, навакольны свет 1 свет унутры нас сам1х. Паэтычнае стауленне да жывых ютот раскр^1вае духоун^1 вобл1к усёй нацыянальнай л1таратуры, выяуляе стан марал1 1 чалавечнасщ на зямл1.

Л1таратура

1. Купала, Я. Поуны збор творау: у 9 т. / Я. Купала. - Мшск: Мает. лп\, 1996. -2003.Т. 4: Вершы, пераклады 1915-1929. - С. 103.

2. Купала, Я. Поуны збор творау: у 9 т. / Я. Купала. - Мшск: Мает. лп\ - Т. 5: Вершы, пераклады 1930-1942. - 1998. - С. 65.

3. Багданов1ч, М. Поуны збор творау: у 3 т. / М. Багданов1ч. - Мшск: Навука 1 тэхшка, 19921995.- Т. 1: Вершы, паэмы, пераклады, насле-даванш, чарнавыя нак1ды. - С. 82.

4. Грачашкау, А. Кал1 далёка ты_ Выбра-ная л1р^1ка / А. Грачан1кау. - М1нск: Мает. лп\, 1979.- С. 308.

5. Купала, Я. Поуны збор творау: у 9 т. / Я. Купала. - Мшск: Мает. лп\, 1996. -2003.Т. 2: Вершы, пераклады 1908-1910. - С. 106.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.