Научная статья на тему 'Мясцовыя уладьі: маланкаадвод для незадаволенасці насельніцтва'

Мясцовыя уладьі: маланкаадвод для незадаволенасці насельніцтва Текст научной статьи по специальности «Политологические науки»

CC BY
39
7
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по политологическим наукам, автор научной работы — Зміцер Кухлей

Асноуныя тэндэнцы1 у сістэме мясцовай улады вызначалюя падрыхтоукай да правядзення выбарауу саветы1 пратэсным рухам супраць “дэкрэта аб дармаедстве”. Прэзідэнт А.Лукашэнка, хутчэй за усё, разлічвау правесці маштабныя кадравыя перастаноукі кірауніцтва раённай вертьїкалі да старту палітычнай кампаніі. Аднак з-за пратэстау ён вымушаны быу на тры месяцы зрабіць перапынак у кадравай ратацні старшынь райвыканкамау, якая распачалася на пачатку 2017 г. Мясцоваявертыкаль сутыкнулася з кадравы^ цяжкасцямі пры пошуку кандыдатау у сельсаветы, што абумоулівае паступовае скарачэнне колькасці адміністрацыйных адзінак у сельскай мясцовасці. Аднак у мясцовыхуладауатрымліваецца забяспечыць неабходную колькасць вылучэнцау для запаунення дэпутацкіх вакансій, лічба якіх стала змяншаецца у апошнія гады. Нягледзячы на невисокі аутарытэт і адсутнасць ініцыятывы сярод мясцовых дэпутатау,беларускае кірауніцтва не плануе карэктаваць заканадауства у гэтай сферы, падвышаць прывабнасць і кампетэнцыі саветау. Відавочна, што мясцовае кірауніцтва таксама задавальняе існуючы стан рэчау, калі уся улада канцэнтруецца у руках вер™калі, а саветы застаюцца своеасаблівммі клубамі, куды абіраюцца прадстаунікі рэпянальных элітау.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Мясцовыя уладьі: маланкаадвод для незадаволенасці насельніцтва»

МЯСЦОВЫЯ УЛАДЫ:

МАЛАНКААДВОД ДЛЯ НЕЗАДАВОЛЕНАСЦ1 НАСЕЛЬН1ЦТВА

Змiцер Кухлей

Рэзюмэ

Асноуныя тэндэнцыi у сiстэме мясцовай улады вызначалiся падрыхтоукай да правядзення выбарауу саветыi пратэсным рухам супраць "дэкрэта аб дармаедстве". Прэзiдэнт А.Лукашэнка, хутчэй за усё, разлiчвау правесцi маштабныя кадравыя перастаноук юраунщтва раённай вертыкалi да старту палiтычнай кампанii. Аднак з-за пратэстау ён вымушаны быу на тры месяцы зрабiць перапынак у кадравай ратацыi старшынь райвыканкамау, якая распачалася на пачатку 2017 г.

Мясцоваявертыкаль сутыкнулася з кадравь^ цяжкасцямi пры пошу-ку кандыдатау у сельсаветы, што абумоулiвае паступовае скарачэнне колькасц адмiнiстрацыйных адзiнак у сельскай мясцовасцк Аднак у мясцовыхуладауатрымлiваецца забяспечыць неабходную колькасць вылучэнцау для запаунення дэпутацкiх вакансiй, лiчба яюх стала змян-шаецца у апошшя гады. Нягледзячы на невысокi аутарытэт i адсутнасць iнiцыятывы сярод мясцовых дэпутатау,беларускае кiраунiцтва не плануе карэктаваць заканадауства у гэтай сферы, падвышаць прывабнасць i кампетэнцыi саветау. Вщавочна, што мясцовае кiраунiцтва таксама за-давальняе iснуючы стан рэчау, калi уся улада канцэнтруецца у руках вертыкал^ а саветы застаюцца своеасаблiвымi клубамi, куды абiраюцца прадстаунiкi рэпянальных элiтау.

Тэндэнцьп:

• узмацненне ролi мясцовых уладау у забеспячэннi занятасц насельнiцтва, паказнiкi якога з'яуляюцца асноуным крытэрыямi ацэнкi эфектыунасцi працы вертыкал^

• стварэнне новай сiстэмы "стрымак i прощваг" у сельскай мясцовасц для збалансавання уплыву аграбаронау у атуацып слабой палiтычнай вагi сельсаветау;

• захаванне у дэпутацкiм корпусе суадносш прадстаунiкоу усiх сектарау эканомш у адпаведнасцi з iх вагой у рэпянальнай гаспа-дарцы;

• запавольванне тэмпау лiквiдацыi сельсаветау з-за супращву жыхароу сельскай мясцовасцi, падтрыманых мясцовым уладамi.

Мясцовыя саветы:

щэалапчная 1 эканам1чная функцы1

Улады бачаць органы самакiравання у якасщ своеасабл1вага фтьтра для зняцця незадаволенасщ насельнщтва. Варта зазначыць, што сярод задач, яшя ставяцца рэспублiканскiм юраунщтвам перад мясцовымi органамi улады, з'яуляецца змяншэнне колькасщ зваротау грамадзян. Пры гэтым пасля пратэснай вясны i напярэдаднi мясцовых выбарау вертыкаль яшчэ большую увагу пачала надаваць зварот-най сувязi з насельнiцтвам, асаблiва у выпадку адкрытага праяулення калектыунай незадаволенасцi.

Адначасова са скарачэннем дзяржауных рэсурсау беларускае ираунщтва разлiчвае на большую адказнасць грамадзян за свае тэрыторьп. Улады дэкларуюць жаданне пашырыць магчымасцi органау тэрытарыяльнага гра-мадскага самак1равання, як1я не маюць н1як1х уладных паунамоцтвау, але ж стымулююць грамадскую актыунасць. Гэта, напрыклад, вядзе да паступовага павелiчэння магчымасцяу для iнiцыятыу мясцовых супольнасцяу у рамках саветау органау тэрытарыяльнага грамадскага самакравання у Мшску. У сельскай мясцовасцi рэспубль кансия улады ускладваюць дадатковую нагрузку на старастау вёсак у кантролi за дзяржаунымi аб'ектамi i грамадскай бяспекай. У сваю чаргу дэлегаванне дадатковай адказнасщ разам са змяншэннем бюджэтных выдаткау на сельскую мясцовасць выклжае напружанасць пам1ж мясцовымi уладамi, дзяржаунымi арганiзацыямi i рэспубль канскiм йраунщтвам.

Мясцовая вертыкаль таксама працягвае актыуную працу па прыцягненню фiнансавання у рамках праектау ЕС. Дзеля гэтага мясцовае йраунщтва iмкнецца падмянiць грамадзянскую супольнасць, удзел якой патрабуецца у рамках фшансуемых ЕС праграм, створанымi пры дапамозе чыноунiкау GoNGO. Прычым мясцовымуладам атрымлiваецца дастаткова паспяхова навязваць свае умовы Еурасаюзу i блакаваць удзел незалежных ад 1х грамадск1х арганiзацый у грантавых праграмах. Так, у якасщ асноу-ных аргашзатарау конкурсау мясцовых iнiцыятыу у

рамках праекта ЕС-ПРААН Bbicrynani райвыканкамы, што адпаведна пауплывала на адбор удзельшкау, яюя складаюцца выключна з GoNGO, дзяржауных устаноу i мясцовых уладау1. У сваю чаргу дэпутаты саветау iмкнyццa прымаць актыуны удзел у мiжнaродных праграмах падтрымк1, у тым лiкy i дзякуючы створаным асацыяцыям мясцовых саветау. Пакуль што такя асацыяцып дзейнiчaюць у Гарадзенскай i Маплёускай абласцях, але ж, хутчэй за усё, гэты досвед у блгжэйшыя гады будзе перанесены i у шшыя рэгiёны.

Мясцовыя улады прымежных рэпёнау праяуляюць защкауленасць у пaвелiчэннi тэрмiнay i пaшырэннi тэрыторый, што падпадаюць пад дзеянне бязвiзaвaгa рэжыму. 1х пaзiцыя па гэтаму пытанню з'яуляецца iстотнaй для прыняцця рэспyблiкaнскiмi yлaдaмi рашэння па далейшай вiзaвaй лiберaлiзaцыi. У структуры мясцовай улады сшавт (абласныя yпрayленнi МУС), яия першапачаткова скептычна стaвiлiся да бязвiзy, знаходзяцца у пaдпaрaдкaвaннi йраунщтва аблвыканкамау. У сваю чаргу бязвiзaвы рэжым прыносiць дадатковыя пaстyпленнi у мясцовыя бюджэты, спрыяе рaзвiццю шфраструктуры i стварэнню новых працоуных месцау у прымежных рэгiёнaх.

Пры гэтым прэзщэнт А. Лукашэнка перанёс адказнасць за выкананне дэкрэту "аб дармаедах" з пaдaткaвiкоy на мясцовыя улады дзеля узмацнення iдэaлaгiчнaгa склaднiкy працы з насельн1дтвам i большай каардынацьп упрауленчых службау на месцах. На працягу года беларускае юраунщтва удасканальвала нормы скандальнага дэкрэта, новая рэдакцыя якога была прынята на пачатку 2018 г. Кiрayнiк дзяржавы пакшуу асноуны цяжар працы па абноуленаму дэкрэту на выканкамах i саветах, нягледзячы на тое, што не яны 6^ihí iнiцыятaрaмi гэтых захадау i часта крытычна ставШся да дакумента.

«Список победителей основного конкурса местных инициатив в рамках проекта ЕС-ПРООН "Содействие развитию на местном уровне в Республике Беларусь".» Проект ЕС/ПРООН «Содействие развитию на местном уровне в Республике Беларусь». Web. 6 Mar. 2018.<http://ld-mbelarus.by/download/spisok_pobediteley.pdf>.

Кадравая ратацыя юраунщтва пратэсных рэпёнау

Прэзiдэнт А. Лукашэнка распачау перастаноуй у юрау-нiцтве мясцовай вертык^ яшчэ на самым пачатку года, але пратэсная вясна унесла трохмесячны перапынак у гэтыя планы. Варта зазначыць, што з 2015 года адной з асноуных задач, па якой ацэньваецца праца к1раунщтва мясцовай улады, з'яуляецца занятасць насельнщтва i узровень беспрацоуя у адпаведнасщ з нормамi прэзiдэнцкага дэ-крэта №3 "Па папярэджанш сацыяльнага утрыманства"2. Хутчэй за усё, звесткi па рэальным стане з беспрацоуем у рэпёнах i незадаволенасцi насельнiцтва мясцовайверты-каллю турбавалi беларускае кiраунiцтва яшчэ да пачатку антыдармаедск!х пратэстау.

Пры гэтым пасля спынення пратэснага руху беларускае кiраунiцтва правяло кадравую ратацыю у найбольш праблемных раёнах i абласцях. Фактычна, каля трэцяй части кiраунiкоу мясцовай вертыкалi было заменена на працягу 2017 года да старту кампанп па выбарах у мясцовыя саветы.

Кадравыя рак1роук1 закранулi кiраунiцтва 30 раёнау краiны або амаль 25% ад iх агульнай колькасщ (118). Акрамя таго, прэзщэнт А. Лукашэнка змянiу к1раушкоу адмшгстрацый шэрагу раёнау у сталiцы i абласных цэнтрах— Гомель, Горадня, Берасце, а таксама юраунщтва Бабруйска. Хутчэй за усё, ратацыi старшынь райвыканкамау, а таксама у аблвыканкамах працягнуцца i у 2018 годзе пасля сканчэння мясцовых выбарау.

Прычым кiраунiк дзяржава накiравау у найбольш праблемныя раёны высок1х чыноунiкау з цэнтральнага апарату або сваiх памочшкау насуперак прынятай пам1ж рэгiянальнымi элiтамi i прэз1дэнтам нефармальнай дамо-вы у сферы кадравай палiтыкi. Звычайна кiраунiк раённай вертыкалi абiрацца з рэйянальнай наменклатуры, а прэзiдэнт тольк! зацвярджае кандыдатуру. Аднак насу-

«Декрет №3 Президента Республики Беларусь от 2 апреля 2015 года "О предупреждении социального иждивенчества".» Пресс-служба Президента Республики Беларусь. 2 Apr. 2015. Web. 06 Mar. 2018. <http://president.gov.by/uploads/documents/3decree.pdf>.

перак гэтаму пакту першы намесшк мшстра ЖКГ быу наираваны прэзiдэнтам А. Лукашэнка узначальваць мясцовую вертыкаль у г. Салнюрск, а прэз1дэнцк1 памоч-шк-шспектар па Вiцебскaй воблaсцi узнaчaлiу Аршансй райвыканкам.

Хутчэй за усё, беларускае юраунщтва паспрабавала паменшыць вагу рэпянальных элггау Мiнскaй воблaсцi у вызначэнш кадравай пaлiтыкi пасля карупцыйнага скандалу з удзелам былога стaршынi Сал^орскага райвыканкама. Варта зазначыць, што старшыня Мiнскaгa аблвыканкама Сямён Шaпiрa быу адпраулены у адстауку нaпярэдaднi узбуджэння крымiнaльнaй справы у Сaлiгорску.

Мясцовыя выбары: скарачэнне дэпутацкага корпуса

Апошшя гады улады прaцягвaлi aптымiзaцыю адмшь страцыйна-тэрытарыяльнага падзелу за кошт лiквiдaцыi пасялковых i узбуйнення сельскiх саветау. Асноунай прычынай тaкiх захадау рэспублшанск1х улад з'яуляецца скарачэнне выдаткау разам са змяншэннем дублюючых функцый мясцовых органау улады. Агульная лiчбa саветау скаращлася з 1328 у 2014 годзе да 1309 адзшак самаюравання у 2018 годзе за кошт пасялковых ^квщавана 11 aдзiнaк) i сельск1х саветау (лiквiдaвaнa 8 адзшак)3.

Гэтыя захады пaуплывaлi на змяншэнне дэпутацкага корпуса на 3,7% — з 18816 у 2014 годзе да 18111 дэпутац-ох акругау на выбарах дэпутатау мясцовых саветау дваццаць восьмага склшання4. Вiдaвочнa, што у сель-

«Сведения об итогах выборов депутатов местных Советов депута-товдвадцать восьмого созыва.» Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов. 21 Feb. 2018. Web. 6 Mar. 2018.<http://rec.gov.by/sites/default/files/ pdf/Elections-MS28-elect_56-57.pdf>.

«Сведения об итогах выборов депутатов местных Советов депута-товдвадцать седьмого созыва.» Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов. 31 Mar. 2014. Web. 6 Mar. 2018.<http://rec.gov.by/sites/default/files/ pdf/Elections-MS27-itogi.pdf>.

скай мясцовасщ разам са скарачэннем насельнщтва адчуваецца кадравы недахоп для запаунення дэпутацк1х вакансiй. Пры гэтым рэспублiканскае кiраунiцтва i уладная вертыкаль на месцах бачаць дэпутатау сельсаветау як дадатковы мехашзм iдэалагiчнай працы з насельнiцтвам. Аднак аутарытэт, уплыу i рэсурсы, яюя размяркоуваюцца гэтымi органамi самакiравання, мiзэрныя для таго, каб зацiкавiць дэпутацкiмi мандатамi жыхароу.

Пры гэтым аптымiзацыя сельсаветау запаволiлася у апошнiя гады дзеля змяншэння напружанасцi сярод сельсках жыхароу, выклiканай маштабнай аптымiзацыяй у папярэднюю пяцiгодку. Аднак верагодна, штоу бл1жэйшыя гады пасялковыя саветы будуць увогуле скасаваны, а лiчба сельсаветау будзе працягваць памяншацца.

Пры гэтым ужо дауно рэспублiканскiя улады распач^ падрыхтоуку да скасавання нiжняга звяна мясцовай улады — сельсаветау. Аднак разам з супращвам мясцовых жыхароу гэтым захадам беларускае юраунщтва можа апасацца узмацнення аграрных баронау, якш у выпадку скасавання сельсаветау атрымаюць дадатковыя функцыi па сацыяльнаму забеспячэнню насельнiцтва з поуным кантролем над электаральным працэсам. У гэтым выпадку лабюты з сельскай мясцовасцi запатрабуюць дадатковых бюджэтных асiгнаванняу.

Збалансаванне улады аграбаронау у сельскай мясцовасцi прыватным б1знесам

Рэспублiканскае кiраунiцтва iмкнецца стварыць умовы для збалансавання уплыву аграбаронау з дзяржауных сельгаспрапрыемствау, палiтычная вага якгх у сельскай мясцовасцi большая чымсьщ роля сельсаветау. Варта зазначыць, што колькасць прадстаунiкоу аграсектара у абласных i раённых саветах таксама памяншаецца па вышках выбарау, што адпаведна сведчыць аб змяншэннi iх уплыву на размеркаванне мясцовых бюджэтау. Асаблiва падзенне ролi аграбаронау у мясцовай палгтыцы вiдавочна на раённым узроунi (табл. 1).

Табл. 1. Прадстаунщтва аграсектара у абласных i раённых саветах 26-га, 27-га i 28-га склшання

Склжанне/ узровень саветау Саветы 26-га склжання (2010-2014 гг.)5 Саветы 27-га склжання (2014-2018 гг.)6 Саветы 28-га склжання (2018-2021/22 гг.)

Коль-касць дэпутатау % ад дэпутацкага корпуса Коль-касць дэпутатау % ад дэпутацкага корпуса Коль-касць дэпутатау % ад дэпутацкага корпуса

Абласныя саветы 34 9,5% 41 11,5% 28 7,95%

Раённыя саветы 808 19,7% 624 16,0% 544 14,45%

Прычым агульная доля прадстаунгкоу сельскагаспадар-чай сферы сярод дэпутацкага корпусу працягвае памян-шацца, у тым л1ку i са скарачэннем колькасщ сельсаветау. Кал1 сярод дэпутатау саветау 26-га склiкання было 26,6% прадстаушкоу сельгассектара, дык у 27-м ужо 23,4%, а 28-м склшанш толью 21,37%, што адпавядае долi сельскiх жыхароу сярод насельнщтва крашы.

Частка беларускага ютэблшмента, асабл!ва аргашзатары выбарау, ужо на працягу некалькгх гадоу агучваюць !дэю скасавання першаснага звяна мясцовай улады. У выпадку гэтай адмшстрацыйнай рэформы сельгаспрадпрыемствы могуць атрымаць дадатковыя сацыяльныя функцьп i аргументы у адстойванш сваiх штарэсау перад раённымi уладам^ а таксама i рэспублiканскiм ираунщтвам. Гэта вымушае беларускае юраунщтва прымаць меры па спраш-чэнню умоу для вядзення бiзнесу.

Адначасова дзяржава працягвае скарачаць сацыяль-ныя гарантый сельскаму насельнiцтву i змяншае датацып

«Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов.» Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов. 26 Apr. 2010. Web. 6 Mar. 2018. <http://rec.gov.by/sites/default/files/pdf/Elections-MS-form26-53. pdf>.

«Сведения о составе избранных депутатов местных Советов депутатов двадцать седьмого созыва.» Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов. 31 Mar. 2014. Web. 6 Mar. 2018. <http://rec.gov.by/sites/default/files/ pdf/Elections-MS27-sved21.pdf>.

аграсектару, а наузамен лiбералiзуе дзейнасць у сельскай мясцовасцi. Так, у рэспублшансюм бюджэце выдатк на аграрны сектар былi паменшаны амаль на 25% — з 951.469.917,007 рублёу у 2016 годзе да 719.799.174,008 рублёу у 2017 годзе. Гэтая тэндэнцыя скарачэння падтрымкi сельскай гаспадарк працягваецца. На 2018 год рэспублшансйя улады скарацiлi бюджэтныя выдатю на сельскую гаспадарку амаль на 30% у параунанш з 2017 годзе да 511.609.648,0 рублёу9.

У сваю чаргу, ираушк дзяржавы падшсау указ "Аб стварэннi умоу для развщця гандлю, грамадскага харчавання, бытавога абслугоування насельнщтва", у якiм асноуная увага нададзена развiццю прадпрымальнiцтва у сельскай мясцовасцi10. Беларускае кiраунiцтва iм-кнецца таксама парушыць манаполiю сета! крамау «Белспажыутаварыства», як1я часцей за усё прыносяць страты, аднак акцэнтуюць увагу уладау на сацыяльнай функцьп сва1х арганiзацый i адпаведна патрабуюць дадат-ковых бюджэтных датацый.

Таюм чынам, беларускае кiраунiцтва паустае перад выклшам, якiм чынам зменшыць лаб^ци патэнцыял, палiтычны уплыу i апетыты на дзяржауную падтрымку аграбаронау у спуацып слабой вагi сельсаветау i, асаблiва, у выпадку скасавання гэтага звяна мясцовай улады. Хутчэй за усё, што улады бачаць неабходнасць павелiчэння пры-

«Закон Республики Беларусь № 341-3 от 30 декабря 2015 г. «О республиканском бюджете на 2016 год».» Министерство финансов РБ. 01 Jan. 2016. Web. 6 Mar. 2018. <http://www.minfin.gov.by/upload/bp/ act/zakon_301215_341z.pdf>.

«Закон Республики Беларусь № 431-3 от 18 октября 2016 г. «О республиканском бюджете на 2017 год».» Министерство финансов РБ. 26 Oct. 2016. Web. 6 Mar. 2018. <http://www.minfin.gov.by/upload/bp/ act/zakon_181016_431z.pdf>.

«Закон Республики Беларусь № 86-3 от 31 декабря 2017 г. «О республиканском бюджете на 2018 год».» Министерство финансов РБ. 05 Jan. 2018. Web. 6 Mar. 2018. <http://www.minfin.gov.by/upload/bp/ act/zakon_311217_86z.pdf>.

«Опубликован указ о рзвитии торговли, общепита и бытового обслуживания на селе.» БЕЛТА. 26 Sep. 2017. Web. 6 Mar. 2018. <http:// wwwbelta.by/economics/view/opublikovan-ukaz-o-razvitii-torgovli-obschepita-i-bytovogo-obsluzhivanija-na-sele-268271-2017/>.

ватнай шщыятывы у сельскай мясцовасцii перагляд ролi асноуных груп уплыву у мясцовай эканомщы.

Эаключэнне

Рэгiянальныяэлiты i прэзщэнт А. Лукашэнка пагаджа-юцца захаваць status quo наконт вагi мясцовых саветау ва уладнай сiстэме, яыя з'яуляюцца цалкам падкантрольнымi мясцовай вертыкал^ Абласныя i раённыя саветы дэпутатау выконваюць ролю своеасаблiвых клубау для узгаднення штарэсау рэпянальных гульцоу, а таксама адлюстроуваюць iх ролю i вагу у гаспадарцы рэпёнау. Абноулены пакт пам1ж рэспублiканскiм кiраунiцтвам i мясцовымi элiтамi прадугледжвае таксама большую ролю мясцовых уладау у паглынанш незадаволенасцi насельнiцтва сацыяльна-эканамiчнай палгтыкай дзяржавы, у тым лiку у вынiку непапулярных рашэнняу.

Беларускае юраунщтва скарачае цыкл кадравай ратацыi кiраунiцтва раённай вертыкал^ каб паменшыць каруп-цыйную рэнту i стварэнне устойлiвых наменклатурных груп. Юраушк дзяржавы пакщае за сабой права умешвацца у рэгiянальную кадравую палiтыку у выпадку правалау мясцовых уладау па стрыманню пратэснага руху, узроуню занятасцi i рэзанансных карупцыйных скандалау.

Нязначная роля сельсаветау, як1я не у стане збалан-саваць палгтычны уплыу буйных аграбаронау, прымушае рэспублiканскае кiраунiцтва павялiчваць долю прыватнага бiзнесу у сельскай мясцовасцi. Пашырэнне прыватнага сектара павiнна зменшыць вагу чырвоных памешчыкау, iх лабiсцкi патэнцыял i апетыты на дзяржауную падтрым-ку у сiтуацыi скарачэння дзяржауных выдаткау на агра-сектар. Улады таксама працягнуць паступова скарачаць прадстаунщтва сельскагаспадарчай сферы уабласных i раённых саветах.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.