Научная статья на тему 'АСАБЛіВАСЦі ВЫМАўЛЕННЯ КАНСАНАНТНЫХ СПАЛУЧЭННЯў З ПАЧАТКОВЫМі ЗВОНКіМі ЗМЫЧНЫМі НА САНДХЯЯЛЬНЫХ МЕЖАХ КАМПАЗіТАУ I СЛОў З ПАБОЧНЫМ НАЦіСКАМ'

АСАБЛіВАСЦі ВЫМАўЛЕННЯ КАНСАНАНТНЫХ СПАЛУЧЭННЯў З ПАЧАТКОВЫМі ЗВОНКіМі ЗМЫЧНЫМі НА САНДХЯЯЛЬНЫХ МЕЖАХ КАМПАЗіТАУ I СЛОў З ПАБОЧНЫМ НАЦіСКАМ Текст научной статьи по специальности «Языкознание и литературоведение»

CC BY
116
8
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
АКУСТИЧЕСКАЯ СТРУКТУРА / ФОНЕТИЧЕСКАЯ СИСТЕМА / ПОБОЧНОЕ УДАРЕНИЕ / САНДХИ / КОНСОНАНТИЗМ / БЕЛОРУССКИЙ ЯЗЫК

Аннотация научной статьи по языкознанию и литературоведению, автор научной работы — Мандзік Вераніка Аляксандраўна

Артыкул прысвечаны вывучэнню фанетычнай арганізацыі кансанантных спалучэнняў з пачатковымі звонкімі змычнымі гукамі ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Даследаванне праведзена на аснове 34 спецыяльна адабраных лексічных адзінак кампазітаў і слоў з пабочным націскам. Выбраны лексічны матэрыял дэманструе ўсе магчымыя выпадкі спалучэння звонкіх змычных [б], [д] з наступнымі звонкімі, санорнымі і глухімі зычнымі ў становішчы сандхі. У выніку яго начытвання 100 носьбітамі беларускай літаратурнай мовы атрымана 3400 арфаэпічных рэалізацый, якія падвергліся перцэптыўнаму аналізу і камп’ютарнай апрацоўцы. Інструментальная апрацоўка гукавых файлаў ажыццяўлялася з дапамогай прафесійнага аўдыярэдактара Sound Forge 7. Вывады пра асаблівасці рэалізацыі камбінаторных змен зычных зроблены на аснове слыхавога ўспрымання і даных акустычнага асцылаграфічнага аналізу (даўжыня гука і яго асобных сегментаў, структура гукавой хвалі). Паказана залежнасць арфаэпічнай арганізацыі даследаваных кансанантных спалучэнняў ад фанетычных (фанетычнае акружэнне зычнага, наяўнасць на сандхіяльным стыку шматкампанентных кансанантных груп, не характэрных для фанетычнай сістэмы беларускай літаратурнай мовы), граматычных (ступень члянімасці і спосаб утварэння слоў) і лексічных (ступень засвоенасці слоў і частотнасць іх ужывання) фактараў.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «АСАБЛіВАСЦі ВЫМАўЛЕННЯ КАНСАНАНТНЫХ СПАЛУЧЭННЯў З ПАЧАТКОВЫМі ЗВОНКіМі ЗМЫЧНЫМі НА САНДХЯЯЛЬНЫХ МЕЖАХ КАМПАЗіТАУ I СЛОў З ПАБОЧНЫМ НАЦіСКАМ»

УДК 811.161.3'355(043.3)

В. А. Мандзж

Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi

АСАБЛ1ВАСЦ1 ВЫМАУЛЕННЯ КАНСАНАНТНЫХ СПАЛУЧЭННЯУ З ПАЧАТКОВЫМ1 ЗВОНК1М1 ЗМЫЧНЫМ1 НА САНДХ1ЯЛЬНЫХ МЕЖАХ КАМПАЗ1ТАУ I СЛОУ З ПАБОЧНЫМ НАЦ1СКАМ

Артыкул прысвечаны вывучэнню фанетычнай аргашзацып кансанантных спалучэнняу з па-чатковым1 звонк1м1 змычнывш гукаш у сучаснай беларускай лггаратурнай мове. Даследаванне праведзена на аснове 34 спецыяльна адабраных лекачных адзшак - кампазггау i слоу з пабоч-ным нацiскам. Выбраны лексiчны матэрыял дэманструе усе магчымыя выпадк1 спалучэння звон-к1х змычных [б], [д] з наступнымi звонкiмi, санорныш i глухiмi зычнывш у становiшчы сандхi. У вышку яго начытвання 100 носьбпаш беларускай лггаратурнай мовы атрымана 3400 арфаэ-пiчных рэалiзацый, як1я падверглюя перцэптыунаму аналiзу i камп'ютарнай апрацоуцы. 1нструментальная апрацоука гукавых файлау ажыццяулялася з дапамогай прафесiйнага аудыярэ-дактара Sound Forge 7. Вывады пра асаблiвасцi рэалiзацыi камбiнаторных змен зычных зроблены на аснове слыхавога успрымання i даных акустычнага асцылаграфiчнага аналiзу (даужыня гука i яго асобных сегментау, структура гукавой хвалi).

Паказана залежнасць арфаэпiчнай арганiзацыi даследаваных кансанантных спалучэнняу ад фанетычных (фанетычнае акружэнне зычнага, наяунасць на сандх1яльным стыку шматкампанен-тных кансанантных груп, не характэрных для фанетычнай сiстэмы беларускай лггаратурнай мовы), граматычных (ступень чляшмасщ i спосаб утварэння слоу) i лексiчных (ступень засвоенасцi слоу i частотнасць iх ужывання) фактарау.

Ключавыя словы: кансанантызм, сандхi, ааммцыя, фанетычная сiстэма, акустычная структура, пабочны нацiск.

V. А. Mandzik

National Academy of Sciences of Belarus

FEATURES OF PRONUNCIATION OF CONSONANT COMBINATIONS WITH INITIAL VOICED STOP SOUNDS PRONUNCIATIONAT SANDHIAL INTERFACES OF COMPOSITES AND WORDS WITH THE SECONDARY ACCENT

The paper is dedicated to the research of consonant combinations with initial voiced stop sounds phonetic organization in the modern Belarusian standard language. The study was conducted on the basis of 34 specially selected lexical items - composites and words with the secondary accent.

Selected lexical material shows all the possible combinations cases of voiced stops [b], [d] with the following voiced, sonorous and voiceless consonants in the sandhi position. As results of its recitation by 100 native Belarusian standard speakers werereceiving 3400 orthoepical implementations subjected to the perceptual analysis and computer processing.

Audio files instrumental processing realized with the help of professional audio editor Sound Forge 7. Conclusions about the combinative consonants changes implementation features were made on the basis of aural sensing and acoustic oscillographic analysis data (sound and its individual segments length, the sound wave structure).

It is shown the studied consonant combinations orthoepic organization dependence from phonetic (consonant phonetic environment, availability on the sandhial junction of multicomponent consonant groups that are not specific for the Belarusian standard language phonetic system), grammar (divided-ness degree and manner of production) and lexical (words development degree and its applications frequency) factors.

Key words: consonantism, sandhi, assimilation, phonetics, acoustic structure, secondary accent.

Уводзшы. У апошшя дзесяцiгоддзi група лексем, утвораных па мадэлi складаных i скла-данаскарочаных слоу, значна папоуншася за кошт асваення новых запазычанняу: вэб-брау-зер, дайв-клуб, картынг-хол, боул1нг-цэнтр, сэ-канд-хэнд, брэйк-б1т, брэйк-данс, ттэрнэт-банкгнг i шш. Гэты клас слоу разам з лексемам^ яюя з пункту погляду словаутварэння не з'яу-

ляюцца кампазгам^ але у яюх пры мауленш можа узшкаць пабочны нащск (тыпу клгпмей-кер, втдсёрф1нг, экс-прэм 'ер), мае адметныя фанетычныя асаблiвасцi. Яны абумоулены спе-ць^чным акцэнтна-рытмiчным афармленнем, наяунасцю сац^яльнага стыку, як можа успры-мацца носьбпаш мовы як унутрыслоуны щ як мiжслоУны.

Фанетычная аргашзацыя сандхiяльных сты-кау названых слоу у беларускай лiнгвiстыцы не станавшася аб'ектам асобных даследаванняу -ш тэарэтычных, нi эксперыментальнах. У той жа час характэрныя для беларускай л^аратур-най мовы асiмiляцыйныя працэсы, што адбыва-юцца на марфемных швах, падрабязна апiсаны у лшгастычнай лiтаратуры. У прыватнасцi, адзiн з раздзелау фундаментальнага выдання «Фане-тыка беларускай лiтаратурнай мовы» пад рэдак-цыяй А. I. Падлужнага дае вычарпальныя звесткi пра спалучэннi гукау у межах слова, у тым лiку на стыку марфем [1]. Тут прыведзены таксама некаторыя прыклады асiмiляцыйных змяненняу па глухасцi / звонкасщ на мяжы састауных час-так складаных i складанаскарочаных слоу: ту[пс]анаторый (тубсанаторый), шлю[бб]элька (шлюп-бэлька), ашча[тк]аса (ашчадкаса), спе[дзу]ародшнагандаль (спецгародтнагандалъ). Аднак гэтыя звесткi сiстэмна не адлюстроува-юць арфаэпiчнай спецыфiкi нi кампазтау са сла-вянскiмi асновамi, нi, тым больш, з запазычанымi часткамi. Таюм чынам, выяуляецца лакуна у фа-нетычнай сiстэме беларускай мовы. Яе запаунен-не звязана як з выкананнем задач комплекснага сiстэмнага апiсання фанетычнага узроуню сучас-най беларускай лiтаратурнай мовы, так i з надзён-нымi патрэбамi арфаэпiчнай кадыфiкацыi, уста-наулення узаемаадносiн «норма / узус».

Для выяулення кансанантных спалучэнняу з пачатковымi звонкiмi змычнымi, якiя сустрака-юцца на сандхiяльных межах у беларускай л^а-ратурнай мове, быу даследаваны корпус акадэ-мiчнага «Слоушка беларускай мовы» [2]. З гэ-тай крынщы адабрана 34 словы, яюя дэманст-руюць тыповыя спалучэннi зычных, што тэарэ-тычна могуць падлягаць аЫмшяцыйным змя-ненням. Дадзены матэрыял быу прапанаваны для начыткi 100 носьб^ам беларускай л^ара-турнай мовы. Iнфармантамi у дадзеным экспе-рыменце выступiлi асобы, якiя атрымлiваюць / маюць вышэйшую фiлалагiчную адукацыю i / або карыстаюцца беларускай мовай у сваёй прафесшнай дзейнасцi: акцёры тэатра, дыктары радыё, студэнты i выкладчыкi фiлалагiчных фа-культэтау вышэйшых навучальных устаноу

Мшска, тсьменшю, навукоуцы, дзеячы культуры. У вышку атрымана 3400 арфаэпiчных рэал> зацый, якiя падверглiся перцэптыунаму аналiзу i камп'ютарнай апрацоуцы. 1нструментальная ап-рацоука гукавых файлау ажыццяулялася з дапамо-гай прафесiйнага аудыярэдактара Sound Forge 7. Дадзены праграмны сродак прадастауляе шэраг магчымасцей для сегментацыi гукавой плынi, манiпуляцый з гукам у мэтах праверю гiпотэз, звязаных з аргашзацыяй гукавой формы мовы, а таксама дазваляе стварыць iлюстраваны матэрыял для публжацьи вышкау даследаванняу.

Асноуная частка. Аналiз слоушкавага ма-тэрыялу паказау, што у становшчы сандхi аказ-ваюцца спалучэннi зычных, яюя складаюцца з пачатковага [б] i наступных звонкчх: б + б (вэб-браузер), б + г (рыбгас), б + д (вэб-дызайн); наступных санорных: б + в (вэб-выданне), б + м (вэб-майстар), б + н (рыбнагляд), б + р (штаб-ротм^тр); наступных глушх: б + к (штаб-ква-тэра), б + п (вэб-праграм^т), б + с (вэб-старон-ка), б + ц' (субцтр). У першых дзвюх групах [б] аказваецца у моцнай паз^и, у трэцяй - у слабай, якая прадугледжвае аглушэнне звонкага.

Пры слыхавым аналiзе лексемы вэб-браузер, вымауленай iнфармантамi зл^на, спалучэнне б + б успрымаецца як падвоены [б:], аналагiчны фанеме, якая узшкае на стыку прыстаую i кораня, напрыклад, у слове аббурыць. На асцы-лаграме (мал. 1) дастаткова выразна вiдаць сегмент, яю адпавядае звонкай змычцы, i невялiкi участак выбуху, што адрозшваецца большай амплiтудай. Пры агульнай працягласщ гука 250 мсек толью 10 мсек прыпадае на выбух, 240 мсек гучыць звонкая змычка. Такое падау-жэнне дадзенага сегмента з'яуляецца характэр-най акустычнай прыкметай, дзякуючы якой зычны успрымаецца як падвоены.

Толькi трое шфармантау са 100 рэалiзавалi на месцы аналiзуемага спалучэння звонкi змыч-ны [б] без падваення; працягласць змычю пры такiм вымауленнi была прыкладна у два разы карацейшай. Дадзены варыянт можна растлу-мачыць хутюм тэмпам вымаулення, калi канса-нантныя спалучэннi дзеля больш зручнай арты-куляцыi спрашчаюцца, рэдуцыруюцца.

а В |Э ББ | R j A-t- :у 3" 3 1=3

-12.0 nnntrf

-2.S : I

Мал. 1. Асцылаграма слова вэб-браузер з падоужаным [б:]

Злггнае вымауленне дадзенага слова было дамшуючым, аднак 11 шфармантау рэалiзавалi яго з паузай. У гэтым выпадку канцавы [б] час-ткi вэб- аглушаецца, на яго месцы гучыць вы-бухны [п]. Абедзве частю кампазiта адпаведна артыкулююцца як асобныя словы, камбшатор-ныя змяненнi зычных на iх стыку не адбываюц-ца. Выбухны элемент канцавога [п] значна па-вялiчваецца - да 55 мсек. Гэтая характэрная асаблiвасць глухiх выбухных у дадзеным фане-тычным становшчы была зауважана А. Падлуж-ным: «У канцы слова, асаблiва перад паузай, пасля глухiх выбухных назiраецца участак шуму з паступовым спадам амплiтуды, якi утвара-ецца за кошт прыдыхання. Паколькi гэты участак адносiцца да выбухнога сегмента, дау-жыня апошняга павялiчваецца» [3, с. 57].

Для анатзу арфаэтчнай рэалiзацыi у санд-ияльным становiшчы спалучэння «звонкi + звонко» былi узяты лексемы вэб-дызайн i рыбгас. Рознае арфаграфiчнае афармленне слоу (нат-санне разам i праз злучок) iстотна не пауплыва-ла на злггнасць вымаулення: зафiксавана пяць выпадкау раздзельнага вымаулення лексемы вэб-дызайн i адзiн - кампазгарыбгас. Для боль-шасцi шфармантау характэрным з'яуляецца захаванне якасцi [б] перад наступнымi [д] i [у] (92% i 94% адпаведна).

Асцылаграфiчны аналiз дае уяуленне пра структуру звонкага выбухнога: невялшая па працягласщ змычка i значна даужэйшы выбух з больш шырокай амплiтудай. Аднак нават пры злiтным вымауленнi назiралiся нешматлiкiя вы-падкi аглушэння. Так, для лексемы рыбгас яны былi зафiксаваны у пяцi выпадках. 1дэнтыфша-цыйныя характарыстыкi утворанага на месцы арфаграфiчнага б гука выяуляюцца на асцылаг-раме. На глухасць змычнага указвае працяглая (80 мсек) змычка з поунай адсутнасцю сiгналу i кароткi (10 мсек) выбух з невялшай амплiтудай. Дыстрыбуцыйныя уласцiвасцi звонюх зычных у фанетычнай сiстэме беларускай лгаратурнай мовы прадугледжваюць iх спалучальнасць з наступнымi звонкiмi, таму выяуленыя варыян-ты - з'ява пазасютэмная. Не выпадкова адзiн з шфармантау рэалiзавау аналiзуемую лексему з двума глухiмi - [рыпхас], што адпавядае прав> лам спалучальнасцi гукау, хоць i не адлюстроу-вае адэкватны арфаэпiчны воблiк дадзенага канкрэтнага слова. 1гнараваць наяунасць вары-янтау з аглушаным зычным на сандхiяльным стыку нельга, паколью арфаэпiчныя уласцiвасцi складаных слоу могуць мець асаблiвасцi, ад-метныя ад агульнай фанетычнай сютэмы.

У адзiным выпадку раздзельнага вымаулення слова рыбгас замест прагназаванага аглушэння перад паузай [б] захоувае сваю якасць. Вщаць, гэта можна растлумачыць старанным,

«звышлiтаратурным» вымауленнем iнфарманта -прафесiйнага акцёра, iмкненнем найбольш вы-разна перадаць гукавую абалонку слова. Ва усiх пящ выпадках раздзельнага вымаулення слова вэб-дызайн аглушэнне канцавога змычнага адбываецца. Выяулены адзiн выпадак вымаулення [п] на месцы арфаграфiчнага б i пры зл№ ным вымауленш. Параунанне двух зычных у щэнтычным фанетычным становiшчы дазваляе адзiн з iх аднесцi да глухога (выбух нязначны па амплiтудзе i даужыш), другi - да звонкага (выбух больш працяглы, амплiтуда шырэйшая). Аналiз iх графiчнага воблiку цалкам супадае з дадзенымi аУдзiравання. Узнiкненне падобных варыянтау можа быць выклiкана структурай кампазгау, якая прадугледжвае магчымасць з'яулення пабочнага нацiску на першай аснове ^ адпаведна, больш адасобленага яе вымаулення. Значна большая варыянтнасць назiраецца пры вымауленнi [б] перад наступнымi санорны-мi. У беларускай фанетычнай сютэме шырока прадстаулены як спалучэнш «глухi + санорны», так i спалучэннi «звонкi + санорны» (вапна i прывабны), але спалучэнне пм ужываецца толь-кi у запазычаных словах (нэпман, клгпмейкер). Таму на месцы этымалапчнага звонкага на канцы першай асновы незалежна ад графiчнага ад-люстравання слова сустракаюцца абодва вары-янты рэатзацьп - i звонкi, i глухг Так, пры злiтным вымауленнi лексемы вэб-майстар за-фiксавана 17 выпадкау аглушэння змычнага перад санорным (17% ад 100 рэалiзацый). Зычна-му [п] на асцылаграме адпавядае участак з адсутнасцю шгналу - глухая змычка. Адсутнасць выбуху не перашкаджае iдэнтыфiкацыi, бо ён «...як сегмент цалкам прадказваецца наяунас-цю змычкi, якая зусiм абавязковая для дадзенага класа гукау» [3, с. 57]. Зычнаму [б] таксама адпавядае звонкая змычка без выбуху з нязнач-най у параунанш з наступным санорным вел> чынёй ампл^уды.

Падобныя рэзультаты i вымаулення слова рыбнагляд - 15% рэатзацый аглушанага змычнага. Такiм чынам, пры зл^ным вымауленнi частак кампазiтау дамшуе варыянт рэалiзацыi перад санорным звонкага змычнага. Яго якасць добра вызначаецца на слых i пацвярджаецца да-нымi асцылаграфiчнага аналiзу. Звонкаму [б] адпавядае непрацяглая змычка (26 мсек), ютот-ны па даужынi выбух (33 мсек) i пэуны пера-ходны сегмент, якi уяуляе сабой крывую з больш простай у параунанш з выбухам структурай (29 мсек). Яго наяунасць выклшана ва-ганнямi галасавых звязак, калi перашкода у по-ласцi рота зшкае i гукавая хваля можа вылучац-ца свабодна. Калi аднесщ дадзены элемент да выбуху, што i рэкамендавана у навуковай лга-ратуры, то працягласць апошняга павялiчваец-

ца да 62 мсек. Гэта адназначна указвае на звонкую якасць змычнага.

Пры анал1зе рэатзацып лексемы штаб-рот-мгстр мы зафшсават значна большую у парау-нанш з папярэдшм1 кампазгтам1 колькасць выпадкау раздзельнага вымаулення - 16 са 100. Гэта можа быць выкшкана шзкай частотнасцю ужывання дадзенага слова у штодзённым мау-ленш (а значыць, { шзкай ступенню яго асвоенас-щ), а таксама арфаэшчным1 складанасцям1 другой части кампазгта. Тут маецца на увазе канцавое трохгукавое кансанантнае спалучэнне стр, якое у 28% выпадкау вымаулялася з устауным галосным пасля [т]. Пры гэтым канцавы змычны першай части пераважна аглушауся, акрамя двух выпадкау захавання этымалапчнай звонкасщ.

Глух1 змычны быу рэал1заваны шфарманта-м1 { у пераважнай большасщ выпадкау зл1тнага вымаулення, зафшсавана толью сем прыкладау захавання этымалапчнай звонкасщ [б]. На нашу думку, аглушэнне звязана з узшкненнем пры вымауленш дадзенага слова пабочнага нащску на першай аснове. Яго з'яуленне тут тлу-мачыцца хутчэй не акцэнтна-рьтшчным^ а се-мантычным1 фактарамк прыналежнасць слова да спецыяльнай лекст, магчымасць ужывання другой части самастойна што павял1чвае верагод-насць пастаноую пабочнага нащску [1, с. 273]. У фанетычнай лгтаратуры адзначаецца, што наяу-насць або адсутнасць нащску щ акцэнту на першай аснове уплывае на шчыльнасць мяжы пам1ж асновамк пры дадатковай акцэнтуацы1 магчымасць з'яулення арфаэтчных варыянтау узрас-тае [4]. Гэтае наз1ранне, зробленае на аснове фанетычнага матэрыялу рускай мовы, аказваец-ца справядл1вым I для узуальнай рэал1зацып сандх1яльных стыкау у беларусюм мауленш

Праслухоуванне I камп'ютарны анатз слоу, у яюх на сандх1яльных межах звоню змычны [б] сутыкаецца з наступным1 глух1м1, паказал пасля-доунае дзеянне ашм1ляцы1 па глухасщ (100% рэа-л1зацый). Даследаваныя кансанантныя спалучэнш шырока прадстаулены у пазщыи унутранага санди - на мяжы прыстаую { кораня (абслугоуванне, абкантаваць, абцерщ), кораня 1 суфкса (масла-робства, вырубка, бабцы). Лексема штаб-кватэ-ра была вымаулена з паузай пам1ж часткам1 толью двума шфармашаш, канцавы зычны першай асновы пры гэтым аглушауся. Ва ус1х астат-шх выпадках зл1тнага вымаулення змычны [б] перад глух1м [к] таксама рэашзавауся як [п].

Для лексемы вэб-старонка рэзультаты нас-тупныя: зл1тнае вымауленне суправаджалася стопрацэнтным аглушэннем, як { тры з чатырох выпадкау вымаулення з паузай. Зафшсаваны адзш выпадак, кат у канцы першай частю кам-паз1та перад паузай шфармант захоувае этыма-лапчную звонкасць змычнага.

Паузу пам1ж кампанентам1 слова субцгтр зраб1у толью адзш шфармант. Зл1тнае вымауленне рэатзавалася з аглушэннем (97%), акрамя двух выпадкау. У адным з ¡х перад [ц'] быу вымаулены звоню змычны, пра што сведчыць слыхавы анашз 1 наяунасць на асцылаграме звон-кай змычю працягласцю 88 мсек. У друпм вы-падку шфармант таксама рэатзавау звоню [б], але пасля яго быу ужыты устауны рэдукаваны галосны няпэунага утварэння.

Больш разнастайным1 аказалюя варыянты вымаулення лексемы вэб-праграмгст. Па-пер-шае, яе структура (шматскладовае слова з ас-ноуным нащскам на трэщм складзе другой ас-новы) { семантыка (магчымасць ужывання другой частю самастойна) прадугледжваюць узшк-ненне пры мауленш пабочнага нащску, што па-вышае верагоднасць адасобленага вымаулення частак слова. Па-другое, кансанантная група бпр не з'яуляецца характэрнай для беларускай мовы, ужываецца на мяжы прыстаую { кораня у абмежаванай колькасщ слоу (напрыклад, аб-праменены), а значыць, уяуляе для носьб1та мовы пэуную арфаэшчную цяжкасць. Было выяу-лена 8 выпадкау раздзельнага вымаулення час-так кампаз1та (8% ад агульнай колькасщ), з 1х 2 выпадю з захаваннем звонкасщ [б]. Зафшса-ваны таксама адзш варыянт, кат замест паузы шфармант дадае у слова рэдукаваны галосны, што спрыяе захаванню якасщ канцавога змычнага першай частю кампазгта. Пры зл1тным вы-мауленн1 спалучэнне [бп] было рэашзавана тры-ма 1нфармантам1. У астатшх выпадках (88%) ут-вораныя на месцы арфаграф1чнага бп зычныя можна клашфшаваць як падоужаныя глух1я змычныя [п:]. На асцылаграме 1м адпавядае глухая змычка з сярэдняй працягласцю 116 мсек (ад 91 да 155). Пры гэтым сярэдняя працягласць змычнага [п] у слове вэб-старонка роуная 60 мсек. Трэба адзначыць, што пры даужыш змычю ад 91 да 104 мсек на слых было цяжка вызначыць, падоужаны перад нам1 гук щ не.

На сандх1яльных стыках даследаваных слоу сустракаюцца кансанантныя спалучэнн1 [д] \ на-ступных звонкiх: д + б (разведбат), д + г (раз-ведгрупа, бонд-гарантыя), д + з (разведзводка); наступных санорных: д + в (брандвахта, брэйд-вымпел), д + м (фельдмаршал, брэнд-менеджмент), д + н (рыбнагляд); наступных глухiх: д + к (медкамШя), д + п (медперсанал, гранд-прэм1я), д + с (рэдсавет, фельдсувязь, брандспойт, втдсёрфтг), д + т (будтрэст), д + ф (бандфарм1раванне), д + х (сэканд-хэнд), д + ц (разведцэнтр), д + ч (гранд-чэмтён), д + ш (разведшкола, слайд-шоу).

Лексема разведбат пераважнай большасцю шфармантау была вымаулена з захаваннем якасщ звонкага [д] (85%), аднак зафшсавана

8 выпадкау аглушэння. Нягледзячы на лекшч-ную асвоенасць слова, сямёра шфармантау вы-мавiлi яго з паузай памiж часткамi, у вынiку ча-го этымалапчны [д] быу рэалiзаваны як [т]. Па-добныя вынш i для слова разведгрупа: 10 ва-рыянтау з глухiм змычным на канцы першай асновы, але толькi два выпадкi раздзельнага вымаулення. Як i прагназавалася, часта шфар-манты рабiлi паузу памiж часткамi кампазiта бонд-гарантыя (слова адносiцца да спецыяль-най лексiкi, акрамя таго, арфаграфiчна аформ-лена праз злучок). Зафшсавана 8 выпадкау та-кога вымаулення, з iх толькi адзш - з захаван-нем звонкасщ канцавога змычнага. Пры зл№ ным вымауленш 40% шфармантау рэалiзавалi глухi змычны [т], 60% - этымалапчны [д]. Можна меркаваць, што аглушэнне зычнага звя-зана з тэндэнцыяй да узшкнення у дадзеным слове пабочнага нащску. Вынiкi аналiзу па слове разведзводка паказат паслядоунае захаванне звонкасцi пры злiтным вымауленш выпад кi з аглушэннем зафiксаваны толью двойчы. Аднак пры гэтым некаторыя iнфарманты (16%), асаб-лiва з хутюм тэмпам маулення, ужыват замест спалучэння змычнага [д] з фрыкатыуным [з] афрыкату [г]: [раз'в'э1вотка]. На асцылаграме звонкую афрыкату можна пазнаць па больш ка-роткай змычцы (у сярэдшм 45 мсек) у парау-наннi са змычкай звонкага выбухнога (гл. мал. 2). Моуная сютэма такiя спалучэннi не забараняе (дзвынкаць, дзверы), але у дадзеным выпадку размываюцца межы памiж часткамi кампазга, што перашкаджае правiльнаму успрыманню слова. Таюм чынам, размеркаванне звонкiх i глух1х фанем на месцы этымалапчнага [д] пе-рад наступнымi звонкiмi на сандхiяльных стыках адбываецца пераважна па законах унутрыс-лоунага сандхi.

У беларускай мове з санорнымi могуць спа-лучацца звонюя i глухiя зычныя. Спалучэннi дв, тв, дм, тм, др, тр ужываюцца як у коранi слова, так i на марфемных швах (двойка, выгляд-ваць, твар, выблытвацца, гетман, падмануць,

-2.5

-6.0 -8.5 -12.0 -18.1 -1пГ. -18.1 -12.0 -8.5

кадмт, адрынуты, дрымота). У абодвух вы-падках першы зычны захоувае сваю якасць. Аднак даследаваны матэрыял паказау, што гэтае правша не дзейшчае для санда!яльных стыкау, дзе канцавы змычны частю слова з пабочным нащскам можа рэалiзоувацца як па правшах аглушэння звонкага на канцы слова, так i па правь лах унутрыслоунай фанетыкi з захаваннем якас-цi зычнага. Гэта залежыць ад сiлы праяулення дэлiмiтатыунасцi на стыку асноу, г. зн. ад таго, щ усведамляюць носьбiты мовы мяжу памiж кампанентамi, а кат усведамляюць, то як яе усп-рымаюць - як унутрыслоуную щ як мiжслоуную [4, с. 125]. Як i меркавалася, большая ступень спаянасщ кампанентау была характэрна для лекшчна асвоеных слоу са зл^ным напiсаннем. Пры iх начытваннi шфарманты не рабiлi паузы памiж асновамi i аддавалi перавагу звонкай парнай фанеме (ме [др] аботтк - 67% рэалiза-цый, ме[тр]аботтк - 33%; фель[дм]аршал -77%, фель[тм]аршал - 23%; бран[дв]ахта -55%, бран[тв]ахта - 45%). У той жа час пры вымауленш слоу з абмежаваным ужываннем, арфаграфiчна аформленых праз злучок, часта рабшася пауза (11 выпадкау для лексемы брэйд-вымпел i 14 - для брэнд-менеджмент), а канцавы змычны першай асновы губляу сваю якасць (70% [т]-рэатзацый для брэйд-вымпел i 90 - для брэнд-менеджмент).

Законы унутрыслоунага санди дзейшчаюць пры спалучэнш звонкага [д] з наступнымi глухь мi на стыку асноу кампазгау. Вымауленне глу-хога змычнага было зафшсавана у 100% выпадкау для наступных лексем: медкамгсгя, медпер-санал, гранд-прэм1я, разведшкола, слайд-шоу, бандфарм1раванне, гранд-ф1нал. Мнопя словы уяулялi для шфармантау арфаэпiчную склада-насць, паколью на сандхiяльным стыку узнiкалi нехарактэрныя для беларускай фанетычнай сю-тэмы кансанантныя групы: [нтп], [йтш], [нтф], [нтф']. Аднак гэта не пауплывала на паслядоу-ную рэалiзацыю ашмшяцыйнай глухасцi, не выклiкала спрашчэння названых груп зычных.

Мал. 2. Асцылаграма слова разведзводка з афрыкатай [дз]

Адзшкавыя выпади раздзельнага вымау-лення анатзуемых слоу заканамерныя у дадзе-най фанетычнай пазщып { не уплываюць на выши даследавання.

Лексема сэканд-хэнд дэманструе яшчэ адно неуласщвае беларускай мове спалучэнне зычных - [нтх]. Змычны пры начытванш аглушау-ся рэгулярна, пры гэтым 32% шфармантау рэа-л1завал1 спрошчаны варыянт дадзенага спалу-чэння - [нх]: [сэканхэнт].

У вышку спалучэння на сандх1яльным стыку звонкага змычнага [д] 1 глухога змычнага [т] (лексема будтрэст) пры злгтным вымауленш утвараецца гук, яи успрымаецца як падоужаны глух1 змычны [т:]. Яго якасць пацвярджаецца даным1 асцылаграф1чнага анал1зу: даужыня глухой змычи значна павял1чваецца 1 складае у сярэдшм 210 мсек. У той жа час зафшсаваны 3 выпади вымаулення не аднаго падоужанага зычнага, а двух щэнтычных па структуры глу-х1х змычных. На асцылаграме 1м адпавядае сегмент «глухая змычка - выбух - глухая змычка -выбух». Такая рэал1зацыя не уласщва натураль-наму мауленню 1 выклшана, хутчэй за усё, уп-лывам граф1чнага воблшу слова пры чытанш Гэтае сцвярджэнне справядл1вае I у адносшах да 5 выпадкау захавання якасщ канцавога [д]: бу[дт]рэст. Штучнасць такога спалучэння пацвярджаецца тым, што двое шфармантау вы-маулял1 яго з рэдукаваным галосным, яи { пас-прыяу адсутнасщ аглушэння.

Трохкампанентная кансанантная група ндч, прадстауленая словам гранд-чэмтён, не сустра-каецца у беларускай унутрыслоунай фанетыцы. А спалучэнне дч часта ужываецца на марфем-ных швах (падчапщь, наладчык) { арфаэтчна прадугледжвае рэал1зацыю падоужанага [ч:]. Пры анатзе вымаулення кампаз1та зафшсаваны наступныя узуальныя варыянты: [уранчэмп 'тон], [урантчэмп '¡йон], [уранч:эмп '¡йон], [урант чэмп 'тон] { [уранд чэмп 'тон]. У большасщ выпадкау змычны [д] рэдуцыруецца \ спалучэнне спрашчаецца да [нч]. Кат змычны прыпадаб-няецца да шчылшнага па спосабу утварэння, гучыць падоужаны [ч:]. Акустычна яго якасць пацвярджаецца наяунасцю больш доугай змыч-и - у сярэдшм 68 мсек. Гэты ж паказчык для непадоужанага [ч] складае 40 мсек.

Для анал1зу асабл1васцей гукавой рэал1зацып этымалапчнага [д] са шчылшным [с] был1 узя-ты словы рэдсавет, фельдсувязь, брандспойт, в!ндсёрф!нг. У першым з 1х на мяжы кампанен-тау прадстаулена спалучэнне дс, характэрнае для унутрыслоунага сандх1яльнага стыку. Ар-фаэшчна яно афармляецца наступным чынам: на стыку прыстауи { кораня - як [тс], [тсс] щ [цс], на стыку кораня I суфшса - як [ц]. Варыянты [рэтсав'эт] I [рэтссав'эт] рэатзават

68% шфармантау, варыянт [рэцсав'эт] з поу-най заменай выбухнога на афрыкату - 32%. На асцылаграмах афрыката пазнаецца па кароткай змычцы { доупм выбухным сегменце.

У трох астатшх лексемах прадстаулены кан-санантныя групы, не уласщвыя беларускай мове: [л'тс], [нтсп], [нтс']. У сувяз1 з гэтым 1х вы-мауленне, як { можна было прадбачыць, мае пэуныя асабл1васщ. Так, зафшсаваны наступныя варыянты рэатзацып слова фельдсувязь: [ф 'эл 'тсув 'ас'], [ф 'эл 'цсув 'ас'], [ф 'эл 'дсув 'ас'], [ф 'эл 'т сув 'ас'], [ф 'эл 'д сув 'ас'] I [ф 'эл 'сув 'ас ']. Вымауленне слова брандспойт ус1м1 шфарман-там1 суправаджалася афрыкацыяй або пропускам змычнага гука - [бранцпойт], [бранцспойт], [бранспойт] I [бранс пойт]. У слове втдсёрфтг, наадварот, афрыкацып змычнага не зафшсавана, сустракатся тольи выпади рэдукцып змычнага або санорнага: [в'ттс'орф'тх], [в^нс'орф'тх], [в '¡тс 'орф '¡нх] 1 [в 'т с 'орф '¡нх].

Заключэнне. Праведзенае даследаванне ар-фаэтчнай аргашзацып кансанантных спалучэн-няу з пачатковым1 звоним1 змычным1 дазволша выявщь найважнейшыя фактары, яия уплываюць на размеркаванне фанем у дадзенай паз> цып. Сярод фанетычных фактарау найбольш ютотным з'яуляецца фанетычнае акружэнне зычнага, якое выкткае дзеянне правш ас1мшя-цып зычных па звонкасщ / глухасщ. За выклю-чэннем адзшкавых выпадкау, спалучэнш канцавога звонкага змычнага першай асновы з наступным глух1м другой асновы афармляюцца па законах унутрыслоунай фанетыи з ашмшяцый-най глухасцю: [вэп]старонка. Яшчэ адзш уп-лывовы фанетычны фактар - наяунасць на сан-дх1яльным стыку шматкампанентных кансанантных груп, не характэрных для фанетычнай сю-тэмы беларускай мовы. У таих спалучэннях уз-шкаюць рознага тыпу спрашчэнш, яия аблягча-юць працэс артыкуляцып I набл1жаюць арфаэ-п1чны вобл1к слова да больш прывычных нось-б1ту мовы гукавых рэал1зацый. Так, у кансанантных групах заф1ксаваны пропуск змычнага (сэка[нх]энт, на шсьме - сэканд-хэнд), санорнага (в//тс ']орфтг, на шсьме - втдсёрфтг).

Лексгчны фактар заключаецца у ступеш засвоенасщ слоу \ частотнасщ 1х уж^1вання. Можна з высокай доляй верагоднасц1 сцвярд-жаць, што найноушыя запазычанн1, а таксама словы з корпусу спецыяльнай лексш будуць уяуляць для носьб1та мовы пэуную арфаэп1ч-ную цяжкасць. Гэта можа уплываць на успры-манне сандх1яльнага стыку як м1жслоунага з ад-паведным фанетычным афармленнем. Так, пры рэатзацып агульнауж^1вальнага кампаз1та мед-работшк тольк1 33% шфармантау змянш перад санорным якасць этымалапчнага звонкага [д] 1 вымав1л1 парны глух1 [т], у той час як для запа-

зычанай лексемы брэнд-менеджмент гэты па-казчык складае 90%.

Сярод граматычных фактарау рэлевантным для арфаэпiчнага афармлення кампазггау з'яуля-ецца ступень ix члянiмасцi, якая у сваю чаргу у мнопм залежыць ад спосабу ix утварэння. Пры

словаскладаннi часткi кампазггау могуць ужывац-ца самастойна, а значыць, сандх1яльны стык час-цей будзе успрымацца як мiжслоуны (брэнд-ме-неджмент, гранд-прэмгя). Асновы складанаска-рочаных слоу самастойна не ужываюцца, таму ступень ix дэлiмiтатыунасцi шжэйшая (рыбгас).

Лiтаратура

1. Фанетыка беларускай лiтаратурнай мовы / I. Р. Бурлыка [i iнш.]. Мшск: Навука i тэxнiка, 1989. 335 с.

2. Слоушк беларускай мовы / Н. П. Еусiевiч [i iнш.]. Мiнск: Беларуская навука, 2012. 916 с.

3. Падлужны А. I. Нарыс акустычнай фанетыкi беларускай мовы. Мшск: Навука i тэхшка, 1977. 168 с.

4. Русская фонетика в развитии: фонетические «отцы» и «дети» начала XXI века / Р. Ф. Касаткина [и др.]. М.: Яз. слав. культуры, 2013. 458 с.

References

1. Burlyka I. R., Vygonnaya L. Ts., Losik G. V., Padluzhny A. I. Fanetyka belaruskay litaraturnay movy [Belarusian standard language Phonetics]. Minsk, Navuka i tekhnika Publ., 1989. 335 p.

2. Eusievich N. P., Kandratsenya I. U., Kirdun A. A., Kuntsevich L. P., Ulasevich V. I., Chabatar N. A. Slounik belaruskay movy [Belarusian Dictionary]. Minsk, Belaruskaya navuka Publ., 2012. 916 p.

3. Padluzhny A. I. Narys akustychnay fanetyki belaruskay movy [Essay of Belarusian language acoustic phonetics]. Minsk, Navuka i tekhnika Publ., 1977. 168 p.

4. Antonova O. V., Kalenchuk M. L., Kasatkina R. F., Savinov D. M., Skachedubova E. S. Russkaya fonetika v razvitii: foneticheskiye «ottsy» i «deti» nachala XXI veka [Russian phonetics in development: phonetic «Fathers and Sons» of the beginning of the XXI century]. Moscow, Yaz. slav. kul'tury Publ., 2013.458 p.

1нфармацыя пра аутара

Мандзж Верашка Аляксандрауна - кандыдат фшалапчных навук, навуковы супрацоушк аддзела сучаснай беларускай мовы. Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi (220072, г. Мiнск, вул. Сурганава, д. 1, к. 2, Рэспублша Беларусь). E-mail: [email protected]

Information about the author

Mandzik Veranica Alyaxandrauna - PhD (Philology), researcher, the Department of Modern Belarusian language. National Academy of Sciences of Belarus (1, ap. 2, Surganova str., 220072, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: [email protected]

Поступи 10.02.2017

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.