Научная статья на тему '«Яшчэ не моўкнуць стройныя санэты. . . »'

«Яшчэ не моўкнуць стройныя санэты. . . » Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
227
25
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ПОЭЗИЯ / ЖАНР / СОНЕТ / ЭКСПЕРИМЕНТ / АРХИТЕКТОНИКА

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Федорцова Тамара Николаевна

Вторая половина ХХ ст. и особенно два последние десятилетия продемонстрировали повышенной внимание поэзии к созданию всевозможных твердых жанровых форм. Появились многочисленные белорусские газели, хоку, туюги, танка, рондо, триолеты, и, конечно, сонеты. Их количество привело к эксперименту над этой формой. Например, в сонетике появились такие разнообразные стихотворные формы, как "безголовый" и "хромой", "хвостатый" и "опрокинутый" и другие нетрадиционные виды сонетов. Усложнялась архитектоника сонетных произведений, которые складывались в поэмы, написанные сонетными строфами, венки сонетов и венки венков сонетов. В начале XX века все предыдущие достижения сонетики не растерялись. Но экспериментальные поиски стали рациональнее, продуманнее. Сонету вернули его классическое предназначение показывать разнообразные чувства, переживания, вызванные философскими рассуждениями про главный смысл человеческой жизни. Безусловно, свою лепту в развитие современного сонета внесли и постмодернисты. Дискусируя про бесперспективность данной твердой жанровой формы, они создают интересные формы сонетов: брахиколоны, газели, туюги, центоны, тройной сонет и др. В первую очередь здесь необходимо отметить творчество Сержа Минскевича, Юрася Патюпы и Татьяны Борисюк. Таким образом, эксперимент над формой сонета продолжается и в XXI столетии.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему ««Яшчэ не моўкнуць стройныя санэты. . . »»

УДК 82-193.3

Т. М. Федарцова

Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверспэт

«ЯШЧЭ НЕ МОУКНУЦЬ СТРОЙНЫЯ САНЭТЫ...»

Другая палова ХХ стагоддзя i асаблiва два апошнiя дзесяцiгоддзi прадэманстравалi павы-шаную цiкавасць паэзii да стварэння уах магчымых цвёрдых жанравых формау. З'явiлiся шмат-лiкiя беларусшя газелi, хоку, туюгi, танк1, рандо, трыялеты i, безумоуна, санеты. 1х колькасць прывяла да эксперыменту над формай. Напрыклад, у санетыстыцы з'явшся такiя разнастайнасцi гэтай вытанчанай формы верша, як «безгаловы» i «бязноп», «хвастаты» i «перавернуты» i ш-шыя, нетрадыцыйныя вiды санетау. Ускладнялася архiтэктонiка санетных творау, як1я афармля-лiся у паэмы, натсаныя санетньЕШ строфамi, вянк1 санетау i вянш вянкоу санетау.

Пачатак ХХ1 стагоддзя не страшу дасягненнi санетыстыю мшулых гадоу. Але эксперыментальныя пошук1 стал больш рацыянальныш, прадуманымг Санету вярнулi яго класiчнае прызначэнне -паказваць разнастайныя пачуцц1, перажывант, выклжаныя фiласофскiмi развагамi пра галоуныя каш-тоунасщ чалавечага жыцця.

Безумоуна, свой унёсак у развiццё сучаснага санета зрабш i постмадэрнiсты. Дыскутуючы пра бесперспектыунасць дадзенай цвёрдай жанравай формы, яны ствараюць щкавыя формы санетау: аплшаванага, санета-брахiкалана, санета-газелi, санета-туюга, санета-цэнтона, трайнога санета i iнш. У першую чаргу тут неабходна адзначыць творчасць Сержа Мiнскевiча, Юрася Пацюпы i Таццяны Барысюк.

Так1м чынам, эксперымент над формай санета працягваецца i у ХХ1 стагоддзi.

Ключавыя словы: паэзiя, жанр, санет, эксперымент, архiтэктонiка.

T. M. Fedartsova

Belarusian State Technological University

«STRICT SOONEETS ARE STILL LIVING.»

The second half of the twentieth century, and especially the last two decades have shown increased interest in poetry to the creation of various forms of solid genre. There were numerous Belarusian ghazel, hoku, tuyug, tanka, rondo, triolet and certainly sonnets. Their increasing number has led to experiments on the form. For example, in sonnetistics there have been appeared such varieties of this exquisite form of verse as a headless and legless, tailed and inverted and other non-traditional forms of sonnets.

Architectonic of sonnet has been gradually becoming complex leading to poems being written by sonnet verse, sonnet sequences and sequences of sonnet sequences. The beginning of the XXI century has not lost sonnetistics achievements of previous years. But experimental search became more rational and well thought-out. Sonnet returned to its classic mission - to show all kinds of feelings, emotions, philosophical reflections caused by the core values of human life.

It goes without saying that postmodernists contributed greatly into the development of modern sonnet. Debating the futility of this genre solid form, they create interesting shapes of sonnets: the applicator, the sonnet-brahikolan, sonnet, ghazel, sonnet-tuyug, sonnet-tsenton, triple sonnet and others. In the first place it should be noted here Serge Minskevich, Yuri Potyupa and Tatiana Borysyuk.

Thus, the experiment with the sonnet form being continued in the ХХ1 st century.

Key words: poetry, a genre, a sonnet, experiment, architectonics.

Уводзшы. На пачатку мшулага стагоддзя да канашчных вершаваных формау, асабл1ва санетнай, актыуна звярталюя мнопя вядомыя i маладыя стваральнш прыгожага тсьменства: Янка Купала, Макс1м Багданов1ч, Якуб Колас, П. Трус, Ю. Таубш, У. Жылка, У. Дубоука, З. Бядуля i шш. Тады ж пачалася распрацоука тэорыи санета, першым1 тэарэтыкам1 якога выступш М. Багданов1ч, затым у 1927 годзе -Я. Барычэусю, як вызначыу яго мастацкую вартасць, праанал1завау змены у тэматыцы, асабл1васц1 кампазщыйнай пабудовы, метрыку

i рыфмоуку, прымяшу гегелеускую трыяду («тэзю - антытэзю - сштэз») да ацэню гэтай вершаванай формы. Яуген Барычэусю выстуту i першым тэарэтыкам вянка санетау. Сёння, дарэчы, санеты тша пераважная большасць беларусюх паэтау.

У плане псторыка-тэарэтычных навуковых распрацовак санету таксама пашчасцша больш, чым шшым цвёрдым формам верша. У 1990 г. яго разглядау У. Сенькавец у кандыдацкай працы «Беларуси санет 1910-1930-х гадоу», пра яго шмат натсана у глыбоих навукова-

160

ISSN 1683-0377. Труды БГТУ. 2015. № 5. История, философия, филология

тэарэтычных артыкулах прафесара В. Рагойшы, дачыншся да навуковага пошуку i маладыя даследчыкi В. Жыбуль i Ю. Пацюпа.

Асноуная мэта даследавання заключаецца у разглядзе асаблiвасцi санета у яго сувязях з ха-рактэрнымi рысамi сучаснага творчага працэсу. Аб'ектам крытычнага аналiзу прадстаюць кан-цэпцыi класiцызму i постстмадэрнiзму.

Асноуная частка. Другая палова ХХ ста-годдзя не толькi павялiчыла колькасць гэтых выкштальцаваных вершау, не толью значна пашырыла тэматыку, нарадзiла iмкненне да ускладненай архетэктонiкi санетнай формы (ка-рона санетау, мярэжы санетау, вянкi санетау, вянкi вянкоу санетау, паэмы, напiсаныя санетнай страфой), але i удыхнула дух эксперымен-татарства. З'явiлiся «храмыя» (адсутнасць чац-вёртага радка кожнага катрэна), «безгаловыя» (адсутнасць аднаго катрэна), «хвастатыя» (колькасць тэрцэтау павялiчваецца да трох або чаты-рох), «перавернутыя» (зменены месцы катрэнау i тэрцэтау) i шшыя мадыфшаваныя санеты.

У 60-я гады у жыцщ нашай крашы адбы-лiся значныя станоучыя зрух^ што паспрыялi творчым пошукам аутарау. Аркадзь Куляшоу у 1960 г. заявiу пра сябе новай формай верша -шаснаццащрадкоуем, яго мы таксама лiчым своеасаблiвым варыянтам санета.

Папулярнасць санетнай формы у слоуным мастацтве ХХ1 стагоддзя неаддзельная ад эксперыментальных пошукау многiх аутарау. У сваiм даследаваннi мы абгрунтавалi тэзю пра тое, што беларускiя паэты iмкнуцца цвёрдыя формы верша сштэзаваць са сталымi жанрамi (байкай, одай, элепяй, гiмнам). Намi адзначаны таксама рух сённяшняй санетыстыкi да спалу-чэння рэальнага i фантазiйнага (зямнога i неб-нага), трагiчнага i камiчнага пачаткау. На ас-нове Удумлiвага выкарыстання першай асаб-лiвасцi створаны адзiны у гiсторыii беларускай санетыстыю пранiзлiва-гаркотны, санетрэквiем «Асвенцым» Н. Гiлевiча.

Трагiзмам абставiнау, выклiканых рэпрэ-сiямi 30-40-х гадоу ХХ стагоддзя, напоунены «Санет» Л. Шпакоускага-Случанiна (1960 г.) i санетныя строфы паэмы Алеся Салауя «На хут-кiх крыллях вольнага Пэгаса». Тэма Чарнобыль-скай трагедьп абвастрыла змест роздумнага, «элегiчнага» «Паляшуцкага санета» I. Юрэй-чыка, як падкрэслены нават памерам верша -трохстопным анапестам.

У сучасных санетах найчасцей праяуляецца камiчнае. У сувязi з гэтым уяуляюць цiкавасць цыкл маралiстычных санетау (санетау-баек) па-чатку 90-х гадоу А. Звонака, некалью пры-земленыя («бедныя» у мастацка-вобразных адносшах) саркастычныя «Белыя санеты для шэрых паэтау» 80-х гадоу Хв. Жычю, трапныя,

лаканiчныя, як i у А. Звонака, радю санета-байкi П. Саковiча «Камар з акадэмгарадка» (1998), першая санетная пародыя на больш буйную санетную форму - вянок санетау Г. Юрчаню «Сённяшнi валунны санет» (1997), сюраваная супраць вянка санетау З. Марозава «Валуны».

Элементы камзму прысутнiчаюць i у санетах паэтау малодшага пакалення Юрася Пацюпы i Сержа Мiнскевiча, натсаныя у духу сучаснага постмадэрнiзму. Юрась Пацюпа у цыкле «Мезальянсы, або Юрлiвыя санеты», падае выразны прыклад аплiкаванага санета, яю выкарыстоувауся у беларускай лиаратуры у час эпох Адраджэння, санета-брахжалана, санета-газельтуюга, сане-та-акраверша, санета-цэнтона, паспалiтнага санета, а таксама трайнога санета. Дарэчы, трайны санет выкарыстоувае у сваёй творчасщ Таццяна Барысюк. Але менавiта Пацюпа умела аздабляе свае творы тонюм гумарам, з'едлiвай сатырай i элементам сарказму.

Тонкай, шляхетнай iронiяй насычаны адзiн з першых паэтычных досведау у санетыстыцы Сержа Мiнскевiча iранiчны верш «Да Свюла-чы» са зборшка «Мiнскiя / Менскiя санеты», выдадзенага у 2002 годзе. Цудоуны знауца i пе-ракладчык творчасщ Адама Мiцкевiча, паэт у гумарыстычнай форме перастварае ягоны санет «Да Нёмна» пад загалоукам «Да Свюлачы». Але праз аутарскую iронiю прасочваецца пя-кельная крыуда i боль за занядбанасць некалi чыстай воднай артэрып Мiнска. Хоць i называе аутар сваю родную рэчку «дваровай», але жа-дае ёй жыць больш вольным жыццём, чым за-мураваная Нямiга.

Зборшк санетау «Вачыма сэрца» лаурэата самай прэстыжнай лiтаратурнай прэмй «Залаты Кутдон» Змiтрака Марозава дэманструе гар-мотю, ураунаважанасць i збалансаванасць аутар-сюх разваг. Творца быццам напамiнае нам ющ-ну, што эксперыменты над клашчнай формай маюць права на жыццё, ды толькi санетны верш - гэта перш за усё выяуленне пачуцця, перажыванняу, выклiканых пэунымi развагамi, увабранымi у даволi лаканiчную форму, i каб парушаць яе з карысцю для паэтыю, трэба мець нават большы талент, чым проста стваральнiка клаачнага санета. I аутар гэта даказау, ства-рыушы першы вянок вянкоу санетау «Апа-калiпсiс душы», куды увёу шматлiкiя прыказкi i прымаую, урыукi з народных песень, але нават i у малым не адстутуся ад фармальнай за-дадзенасщ цвёрдай жанравай формы.

Гэту тэндэнцыю назiраем мы i у першай частцы зборнiка, якая носiць фшасофскую наз-ву: «Я усё часцей жадаю слухаць неба». Безу-моуна, паэт - аграном па адукацш - умее слухаць зямлю, травы i жытнёвыя каласы, але з гадам

прыходзщь няумольнае жаданне пошуку ющны. Таму з надзеяй узiраецца творца у нябёсы. З'яуляюцца сщшаная, спавядальная манера раз-мовы з чытачом i ясенiнскiя матывы суму па вёсцы. Нават засведчаны лк^мы ясенiнскi сiнi колер, хаця для санетыстыю каляронiмы не уласщвы. I усё ж радкi яго санетау зачароуваюць тым, што няулоуная таямнща пачуцця застаецца неразгаданай. Выразна адчуваецца вострая не-абходнасць правiльна суаднесщ часавае i вечнае, спасцiгнуць цану кожнага пражытага iмгнення, бо менавгга з ix складаецца жыццё. Не дз^на, што сёння духоуная паэзiя актыуна спажываецца у санетах. Бо гэта прыкмета XXI стагоддзя, каш ш-хто не шарахаецца ад канцэптау «вера», «храм», «царква», а наймент «Усявышт», «Бог», «Хрыс-тос», нават «Храм» пiшуцца з вялшай лiтары.

У кантэксце фiласофскix разважанняу над праблемамi жыцця мастак пазбягае матывау смерцi, што так выразна праглядаюцца часам у сучаснай лiрыцы. Бо сама санетная форма -жыццесцвярджальная. I калi у лiрычным вершы праз катэгорыю смерцi аутар асэнсоувае нака-наванне зямнога юнавання чалавека, то у са-неце антытэзу Жыццё-Смерць замяняе iншае спалучэнне фiласофскix катэгорый - Прастора-Час, бо зямны зыход героя проста раствараецца у часе, патанае у вечнасцi, звужаючы зямную прастору да натуральнага спынення фiзiчнага iснавання.

Але смерць героя у санетах не фiзiчная, яна уяуная, бо наступае ад непадзельнага кахання, самоты, тугi па Радзiме i iнш. Таму тэма смерщ не нясе трагiзму, а абагульняе фшасофскае асэнсаванне жыцця.

Варта яшчэ сказаць i пра такую з'яву у бе-ларускай санетыстыцы, як адраджэнне духоу-нага, наблiжанага да псалма, санета. У свой час да духоунага санета звярталюя Ул. Жылка, М. Сяднёу, А. Салавей. Аутар шматлiкix псал-

моу Р. Барадулiн нават стварыу блiзкi да ix па змесце цыкл «Палыновыя санеты». З яго бачна ужо па знешшх прыкметах, як аутар «будуе» свой цыкл паводле бiблейскix канонау: коль-касць санетау, а ix 33, амватзуе узрост 1суса Хрыста. Xрысцiянскiя матывы i вобразы цал-кам запоУнiлi твор, як можна успрымаць як жыццятс не толькi аутара, але i кожнага чалавека, бо праз хрысщянсюя святы у падборцы паказаны гадавы цыкл жыцця, а праз адметныя (як i у санеце Ю. Свiркi «Тры разы збiраецца радня») сямейныя падзеi - радзшы - вяселле -хаутуры — характарызуюцца цыклы жыцця чалавека наогул. Такое кампазщыйнае рашэнне важных праблемау надае твору змястоуную цэласнасць, якую не парушае паралелiзм: адлш Часу аутар пачынае весцi, з аднаго боку, ад нараджэння Хрыста, а з другога - ад нараджэн-ня Чалавека. Але часам хрысщянскае свята у штэрпрэтацып Барадулiна як бы распадаецца на уласна свята i абрад. У вынiку падобнага пара-лелiзму побач з матывам Смерцi гучыць матыу вясновага, вечнага аднаулення жыцця.

Праз актыунае выкарыстанне метафарау паэт iмкнецца адуxовiць рэчы, яюя знаходзяцца побач з людзьмi, Часам, Жыццём, Смерцю, ста-новяцца дзеючымi асобамi: «халады прыходзяць гаспадарамi», «доля дзелщь зерне на сяубе», «замшаванне замольвае граxi», «туман падауся у дауняе блуканне». Кантамiнацыя хрысщян-сюх i паганскix традыцый дапамагае Бараду-лiну намаляваць рэальную, а не уяуную карщ-ну жыцця, дзякуючы чаму цыкл санетау i мае трывала угрунтаваную змястоуную самада-статковасць i праудападобнасць.

Заключэнне. Таюм чынам, беларускi санет нягледзячы нi на што i у XXI стагоддзi жыве, развiваецца i дасягае усё новых i новых вар-тасцяу, як фармальных, так i жанрава-стылi-стычных.

¡нфармацыя пра аутара

Федарцова Тамара Мжалаеуна - кандыдат фiлалагiчныx навук, дацэнт кафедры беларускай фшалоги. Беларускi дзяржауны тэхналапчны унiверсiтэт (220006, г. Мiнск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспублша Беларусь). E-mail: fedartsova@belstu.by

Information about the author

Fedartsova Tamara Micalaeuna - Ph. D. Philology, assistant professor of the Department of Belarusian Philology. Belarusian State Technological University (13а, Sverdlova str., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: fedartsova@belstu.by

Паступгу 16.03.2015

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.