Научная статья на тему 'Канцэптасфера неба ў творах М. Багдановіча, М. Танка, Р. Барадуліна'

Канцэптасфера неба ў творах М. Багдановіча, М. Танка, Р. Барадуліна Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
181
32
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
кагнітыўны падыход / канцэпт / канцэптасфера / нябесныя аб’екты / метафара / парадыгма / лексема / cognitive approfch / concept / conceptual sphere / celestial bodies / metaphor / paradigm / lexeme

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Федарцова Тамара Мікалаеўна

Неба – адна з фундаментальных існасцяў матэрыяльнага свету, якая займае цэнтральную частку ў свядомасці чалавека, становіцца неад’емным кампанентам духоўнай культуры нацыі. Ва ўсе часы чалавек з надзеяй і хваляваннем узіраўся ў нябесную высь, шукаючы ў нябёсаў абароны, аховы, спагады, парады і дапамогі ў вырашэнні складаных жыццёвых задач. Таму не дзіўна, што канцэпт неба заўсёды прысутнічаў у творчасці мастакоў прыгожага пісьменства, пачынаючы ад антычнасці да нашых дзён. З пашырэннем інфармацыйнага поля канцэптасфера неба значна ўзмацняе сілавое поле духоўнасці, павялічвае інтэлектуальны пласт, нараджае новую, нязнаную да гэтага часу вобразнасць, натхняе на выпрацоўку адмысловых творчых прыёмаў. Дадзенае даследаванне прысвечана вызначэнню асаблівасцей канцэптуалізацыі неба і нябесных цел у паэтычных тэкстах. Бясспрэчна тое, што канцэптуалізацыя адносіцца да ліку ключавых паняццяў кагнітыўнай лінгвістыкі, навукі, якая актыўна развіваецца ў межах антрапацэнтрычнага падыходу сучаснага мовазнаўства і літаратуразнаўства. Працэс канцэптуалізацыі – адзін з базавых працэсаў кагнітыўнай дзейнасці чалавека. Ён заключаецца ў асэнсаванні чалавекам усё новай і новай інфармацыі, вынікам чаго становіцца фарміраванне ўяўленняў пра сапраўднасць быцця ў выглядзе ментальных адзінак – канцэптаў (у нашым выпадку – неба, зоркі, месяц, сонца). Вывучэнне канцэптаў у мастацкім творы дапамагае зразумець светапогляд не толькі самога аўтара, але і цэлай эпохі, і нават ментальнасць цэлага народа.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

CONCEPTUAL SPHERE OF THE SKY IN THE WORKS OF M. BAGDANOVICH, M. TANK, R. BARADULIN

Sky – one of the fundamental essences of the material world, which occupies the central part of human consciousness, is becoming an integral component of the spiritual culture of nation. At all times, people with hope and excitement peered into the heavenly heights, seeking protection from the sky as well as sympathy, advice and assistance in dealing with difficult life challenges. It is therefore not surprising that the concept of heaven is always present in the works of masters of artistic expression, ranging from antiquity to the present day.With the expansion of information field sphere of concepts about sky significantly increases spiritual field, enlarges inntelligent layer, generates new imagery unknown until that time, inspirs the development of new methods for personal authorial creativity. The research dwells upon the definition of conceptualizing features of the sky and celestial bodies in the poetic texts. There is no doubt that the conceptualization is one of the key concepts of cognitive linguistics, science, which is actively developing within the boundaries of anthropocentric approach to modern linguistics and literary studies. The process of conceptualization is one of the basic cognitive processes of human activity. It comprises the interpretation of all new information resulting in the formation of ideas about the reality of life in the form of mental units concepts (in our case – the sky, the stars, the moon, and the sun). The study of concepts in fiction helps to understand the world of the author himself as well as the whole epoch, and even the mentality of an entire nation.

Текст научной работы на тему «Канцэптасфера неба ў творах М. Багдановіча, М. Танка, Р. Барадуліна»

Труды БГТУ, 2016, № 5, с. 181-184

181

УДК 82-193.3

Т. М. Федарцова

Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот

КАНЦЭПТАСФЕРА НЕБА У ТВОРАХ М. БАГДАНОВ1ЧА, М. ТАНКА, Р. БАРАДУЛ1НА

Неба - адна з фундаментальных юнасцяу матэрыяльнага свету, якая займае цэнтральную частку у свядомасщ чалавека, становщца неад'емным кампанентам духоунай культуры нацьп. Ва усе часы чалавек з надзеяй i хваляваннем уз1рауся у нябесную высь, шукаючы у нябёсау абароны, аховы, спагады, парады i дапамогi у вырашэнт складаных жыццёвых задач. Таму не дзiyна, што канцэпт неба заусёды прысутшчау у творчасцi мастакоу прыгожага пiсьменства, пачынаючы ад антычнасщ да нашых дзён. З пашырэннем шфармацыйнага поля канцэптасфера неба значна узмацняе сiлавое поле духоунасщ, павялiчвае штэлектуальны пласт, нараджае новую, нязнаную да гэтага часу вобразнасць, натхняе на выпрацоуку адмысловых творчых прыёмау.

Дадзенае даследаванне прысвечана вызначэнню асаблiвасцей канцэптуалзацьп неба i нябесных цел у паэтычных тэкстах. Бясспрэчна тое, што канцэптуалiзацыя адносiцца да лiку ключавых паняццяу кагнггыунай лшгвютьш, навую, якая актыуна развiваецца у межах антрапацэнтрычнага падыходу сучаснага мовазнауства i лiтаратуразнаyства. Працэс канцэmуалiзацыi - адзш з базавых працэсау кагштыунай дзейнасщ чалавека. Ён заключаецца у асэнсаванш чалавекам усё новай i новай шфармацьп, вышкам чаго становiцца фармраванне уяуленняу пра сапрауднасць быцця у выглядзе ментальных адзiнак - канцэптау (у нашым выпадку - неба, зорю, месяц, сонца). Вывучэнне канцэптау у мастацюм творы дапамагае зразумець светапогляд не тольк1 самога аутара, але i цэлай эпох1, i нават ментальнасць цэлага народа.

Ключавыя словы: кагнiтыyны падыход, канцэпт, канцэптасфера, нябесныя аб'екты, мета-фара, парадыгма, лексема.

T. M. Fedartsova

Belarusian State Technological University

CONCEPTUAL SPHERE OF THE SKY IN THE WORKS OF M. BAGDANOVICH, M. TANK, R. BARADULIN

Sky - one of the fundamental essences of the material world, which occupies the central part of human consciousness, is becoming an integral component of the spiritual culture of nation. At all times, people with hope and excitement peered into the heavenly heights, seeking protection from the sky as well as sympathy, advice and assistance in dealing with difficult life challenges. It is therefore not surprising that the concept of heaven is always present in the works of masters of artistic expression, ranging from antiquity to the present day.With the expansion of information field sphere of concepts about sky significantly increases spiritual field, enlarges inntelligent layer, generates new imagery unknown until that time, inspirs the development of new methods for personal authorial creativity.

The research dwells upon the definition of conceptualizing features of the sky and celestial bodies in the poetic texts. There is no doubt that the conceptualization is one of the key concepts of cognitive linguistics, science, which is actively developing within the boundaries of anthropocentric approach to modern linguistics and literary studies. The process of conceptualization is one of the basic cognitive processes of human activity. It comprises the interpretation of all new information resulting in the formation of ideas about the reality of life in the form of mental units - concepts (in our case - the sky, the stars, the moon, and the sun). The study of concepts in fiction helps to understand the world of the author himself as well as the whole epoch, and even the mentality of an entire nation.

Key words: cognitive approfch, concept, conceptual sphere, celestial bodies, metaphor, paradigm, lexeme.

Уводзшы. На мяжы двух тысячагоддзяу у су-часным л1таратуразнаустве адбываецца закана-мерная змена навуковых парадыгм: Х1Х ст. увай-шло у псторыю як параунальна-пстарычнае лгта-ратуразнауства, ХХ ст. нарадзша сютэмна-струк-турны метад, а у ХХ1 ст. складваецца антрапа-цэнтрычная парадыгма.

Асноуная мэта даследавання заключаецца у разглядзе асабл1васщ канцэптасферы неба.

Асноуная частка. Макам Багданов1ч, напрык-лад, 1мкнууся сваёй творчасцю выхоуваць нацыя-нальную самасвядомасць, каб праз яе больш ак-тыуна i творча успрымаць агульначалавечыя 1дэа-лы. Гэтай мэце служыць хрысщянская м1фалопя,

шырока уведзеная паэтам у разнастайныя творы. Паэт па-мастацку увасабляе бiблейскiя архетыпа-выя вобразы i матывы, народныя паданнi i прыт-чы. Таму самыя актыуныя апазщш яго творчасщ -Жыццё i Смерць, а таксама канцэпты Зямля i Неба. Прычым канцэптасферы неба паэт удзяляе значную увагу. Асаблiва гэта зауважна у першай частцы знакамiтага «Вянка», паэтычна названай аутарам «Малюню i спевы». Зачараваны маукль вай таямнiцай памежжа вечара i ночы аутар на-зiрае свяшчэннадзейства перадачы улады над зям-лёй маукшвай, на першы погляд, касмiчнай сты-хii, якая выводзiць на паэтычную арэну канцэпты месяц, зорю, сонца, аблою г гнш.

У творчасщ Макама Багдановiча прыём ува-саблення найчасцей здзяйсняецца шляхам актыу-нага уключэння у прэдыкальную аснову сказа на-зоушка, якi называе нябесны аб'ект, i дзеяслова (найчасцей дзеяслова руху: устау, падае, плы-ве, аглядае):

Сумна плыве маладзш бледна-сш У небе вячэрнiм, зялёным, як лёд; 1скрацца зорак сняжыню маркотна [1, с. 65]

щ:

Месяц круглы устау на небе [1, с. 85]. Пры стварэнш вобраза зорнага неба намi ад-значаны таксама рух да спалучэння рэальнага i фантазiйнага (зямнога i небнага): Блшчыць у небе зор пасеу; У полi - рунь i у небе - рунь [1, с. 61]. Для стварэння вобраза зорнага неба аутар вы-карыстоувае не толькi множны лiк (зорю), але даволi часта ужывае i лексему сузор'е, або вды-вщуальна аутарсюя спалучэннi з лексемамi мно-ства: безлiч, грамада, харавод, вянок, пацерю. Дзя-куючы такому аутарскаму прыёму падкрэотваецца вялiкая колькасць зорак, iх важнасць у вячэрнiм або начным небе:

Ззяе серабром ^олак Зор грамада [1, с. 60]

щ:

Патроху праз цмень выглядалi Зорак дрыжачых вяню [1, с. 64]. Лексема зорка у шматлшх вершах Максiма Багдановiча даволi часта ужываецца у складзе нечаканай метафары. Пiсьменнiк кожны раз зна-ходзiць для яе новыя вобразныя адпаведнiкi: «1скрацца зорак сняжыню маркотна», «Блiшчыць у небе зор пасеу», «у небе щха зорю расцвм» i г. д. Ды i вечар, як дбайны хлебароб «пылам зор небасхш абсявае». Самыя частотныя парау-наннi зорак адзначаны з лексемамi, якiя увахо-дзяць у змест канцэпту «Чалавек». Гэта лексемы вочы, грудз1, слёзы, думю i iнш. Упалi з грудзей Пана бога, Парваушыся, пацерю зор [1, с. 106]. 1ншым часам паэт робщь нябесныя аб'екты саудзельнiкамi падзей. Раманс «Зорка Венера»

прысвечаны палымянаму каханню, якое не мо-жа здзейснщца з-за хуткай росташ, але закаха-ныя не застаюцца у адзiноце, бо iх пагляды сустрэнуцца i злiюцца на далёкай планеце, таму сабе у дапамогу яны i бяруць апякунку кахання -зорку Венеру, дзе у глыбокай цiшы ночы i ад-будзецца сумоуе iх сэрцау. Тонкае адчуванне незваротнасщ для паэта радасщ кахання на зямлi вымушае творцу падняць палымянасць пачуцця да касмiчных высяу, ён быццам хоча схаваць яго не толью ад прагнага чужога вока, але i ад наканавання няумольнага лёсу.

З дапамогай канцэпту месяц паэт часта ства-рае пераважна эмацыянальна афарбаваныя ма-люню, iмкнучыся перадаць адпаведную настраё-васць i пачуццёвую дынамiку.

Так, щкавы i незвычайны вобраз месяца па-даецца iм у акварэльным трыялеце «Вечар», бо асноунае месца у дадзеным творы займаюць вы-разн^1я зрокавыя, пластычныя замалёук1, апiсаль-ныя рэали:

На небе месяц устау зялёны I хутка стане снегавым. Над лесам, дзе шапочуць клёны, У небе месяц устау зялёны... Усё спщь. Не бачыць свет стамлёны, Што, свецячы праз хмарак дым, У небе месяц устау зялёны I хутка стане снегавым [1, с. 222]. Трыялет, дарэчы, датаваны 1910 г., i таму яго можна лiчыць першай спробай Багдановiча у жанравай разнавiднасцi трыялета. На жаль, на гэты узор верша увага даследчыкау не звярта-лася, мабыць, з-за «раскутасщ» дадзенай цвёрдай вершаванай формы шляхам замены прасторавага прыназоунiка «на», ужытага пры пастаноуцы тэмы, на больш канкрэтызаваны (суб'ектыуны) прыназоунiк «у» пры яе развщщ i завяршэнш. Але з дапамогай гэтага прыёму паэт не толью значна звужае прасторавую «разгорнутасць» ня-бёсау, але i удакладняе месца дзеяння i дамага-ецца пэунага руху вобраза надыходзячых пера-менау у прыродзе.

Таму, як нам думаецца, менавгга вар^1янтнасць прыназоунiкау паказвае рух думю паэта i «вер-тыкальна» — ад матухны-зямлi да неба, i «гары-зантальна» — у зямной i надземнай прасторы. Паэт шкадуе, што «стамлёны свет» так неабач-лiва можа праспаць найщкавейшую падзею — змену прыродных фармацый, якая адбываецца не сщшана-спакойна, а вiрлiва, жорстка, бо нават месяц рэзка змяшу сваю фарбу са звыклай, су-пакоена-радаснай, жоутай на больш жорсткую, можа, нават агрэсiуную, зялёную. Але i гэта толь-кi прамежкавы колер будучай падзе^ i у развщщ тэмы верша ён замяняецца нечаканым эт-тэтам «снегавы». Гэтым прыёмам аутар паказвае як змена прыроднай фармацыi (памежжа восенi

T. M. Федариова

183

i зiмы) асацыятыуна як бы падвоена вобpaзaм памежжа вeчapa i ночы. На таюм памежжы i ад-бываецца свяшчэннадзейнасць вялiкix змeнay у ^ыфодзе. Але памежжа само па сабе катэго-pыя няycтойлiвaя, таму яго шугой xapaктapы-cтыкi y вepшы няма, час, у якi адбываюцца па-дзei, толькi мяpкyeццa. Тым не менш падтэкста-васць тpыялeтa дае магчымасць yявiць, як яно (памежжа) дадаткова yноciць у асацыятыунае Уcпpыняццe пpыpоды, жыцця сваю адмысловую кaляpовyю гаму. Дзякуючы яе iмпyльciyнaй замене, мы можам нaзipaць, як ciмвaлiчнa-пpaд-метны знак ночы — месяц — уплывае на paзгоp-нутасць падзей. БeзyмоУнa, гэты тpыялeт меды-тaтыyны, бо лопку дyмкi твоpцы можна yявiць як пaнapaмны паказ бясконца змeнлiвaгa жыцця.

Рaзглeдзiм як aдбiлicя aгyльнaкyльтypныя уяу-лeннi аб пpacтоpы неба y cвядомacцi Рыгоpa Ба-paдyлiнa. Паэт дaволi часта выноciць дадзеныя канцэпты y зaгaлоУкi вepшay («1шла над цixiм лесам поуня», «Рэгicтpaцыя шлюбу з небам», «Aдxiнyць нeбaкpaй», «Босая зоpкa», «У блiзкiм небе cпaвядaycя дым», «Сонцу кланяецца rapa-вай», «Сонцaкpопкa» i iнш. У тэкcтax aктыyнa пpыcyтнiчaюць лeкciчныя aдзiнкi, яюя пpaмa на-зываюць неба, нябесныя аб'екты, або з'явы, звя-заныя з небам. Але y яго твоpчacцi Ужо няма той Бaгдaновiчaycкaй чapоyнaй зaмiлaвaнacцi зоpкa-мi, вобpaз месяца саступае сонцу, ды i неба для паэта «тpывaлaя столь», cтвоpaнaя воляй боскай.

Hятpэбa стсваць з paxyнкy i той вщавочны факт, што у ХХ1 ст. для знакамггага гyмapыcтa i пepacмeшнiкa Рыгоpa Бapaдyлiнa стала канцэп-тyaльнa-пpaгpaмнaй твоpчacць pэлiгiйнa-дyxоy-нага кipyнкy. Ён cтвapыy блiзкi па змесце да псалмоу цыкл «Палыновыя санеты». З яго нават па знeшнix пpыкмeтax ужо выpaзнa бачна як ayrap «будуе» свой цыкл паводле бiблeйcкix ка-нонау: колькасць санетау, a ix 33, амвашзуе yзpоcт Icyca Хpыcтa.

Хpыcцiянcкiя матывы i вобpaзы цалкам за-поУнiлi твоp, як можна ycпpымaць як жыццяпic не толью ayrapa, але i кожнага чалавека. Таму i кaнцэптacфepa неба у яго твоpчacцi значна мяняе акцэнты. Бо у цэнтp светауяулення паэт cтaвiць не чалавека, а Усявышняга, да якога пpaцiнae ycë cвaë маленне, каб людзi на Зямлi не зaбывaлicя на сумленнасць, мiлacэpнacць, кaxaннe, дaбpыню, шчыфасць, дapaвaннe, спагаду i шкадаванне.

Хpыcцiянcкiмi мaтывaмi пpacякнyты паэтыч-ны збоpнiк «Босая зоpкa», выдадзены у 2001 г. Хаця у аднайменным вepшы, датаваным 1999 г., твоpцa з басаногай зоpкaй пapayноyвae сваю ка-xaнyю жанчыну.

Кaнцэптacфepa неба дапамагае ayrapy ства-paць i твоpы пpытчaпaдобнaгa xapaктapy. Свет ix лipычнa-дpaмaтызaвaны, бо тут выяуляюцца па-чyццi самоты, пакаяння, тyгi, болю i гоpычы cтpaт.

У твоpчacцi Maкciмa Танка выяуляюцца rap-шaпpычыны i паслядоунасщ у cтpыжнëвыx им-вaлax, як «Зямля i людзi», «Зямля i чалавек-^а-цayнiк», «Зямля, як зямная аснова, i Сусвет». Бо для такога нapодa, як бeлapycы, зямля была, па вобpaзным выcлоyi Я. Коласа, «асновай ycëй Айчыне». Само паняцце «улада зямлi» у селяш-нa-пpaцayнiкa pacкpывaeццa cвоeacaблiвa, яно пад^э^вае нeпapыyныя cyвязi yзaeмaaдноciн з ^^одай, i aтpымлiвaeццa, што лексема «зямля» з'яуляецца ciнонiмaм слова «пpыpодa». Мак-ciм Танк нават надае аднаму са cвaix збоpнiкay назву «nepamcra з зямлëй».

Але цвëpдa стоячы на зямлi, паэт па-фшасофску Узipaeццa у неба. Распаусюджаным канцэптам з'яуляецца сонца. Сaляpнaя лeкciкa Танка заслу-гоувае больш значнай увап. Паэт aфapыcтычнa дэклapye, што самая ca^ay^ae пaчyццë лю-бовi зaxоУвaeццa у сонечнай усмешцы дзiцяцi. Не выпадкова i збоpнiк вepшay «За мaiм сталом» aдкpывaeццa одай сонцу. I гэта амватчна: ад-paзy зpоблeнa удалая запеука i паклон таму, без чаго немагчыма юнаванне усяго жывога.

Звepнeм увагу i яшчэ на адну aкaлiчнacць: у дадзеным збоpнiкy цэнтpaльнae месца займае пмтчны спеу pоднaй пpыpодзe i услауленне вep-нacцi i шчыфага кaxaння, агульначалавечай, с^ад-вечнай сутнасщ жыцця, звычайнаму, бытаво-му пачатку.

Паэт щзе не ад агульнага да кaнкpэтнaгa, а нaaдвapот - ад кaнкpэтнaгa да агульнага: з дажджоу «бpyяццa бpyi pэк», пчолы збipaюццa на квiтнeючы луг, а сонца ззяе, каб не paз-мшулюя кaxaныя - таму i xочaццa чалавеку па-клaнiццa сонцу. Зacяpодзiм увагу яшчэ на двyx, думаецца, кyльмiнaцыйныx момaнтax, якiмi xa-paктapызyюццa вepшы Maкciмa Танка, што уфы-млiвaюць у сабе caляpнyю лeкciкy - гэта iншa-сказальнасць i пpытчaпaдобнacць, мeнaвiтa яны вядуць да узбуйнення у лipычным твоpы дyмкi, узвышэння пачуцця caкpaльнacцi, i пepaвaзe у ëй кaнкpэтнaгa над агульным.

Не на aпошнiм месцы у твоpax паэта i кан-цэпт зорка. Возьмем да paзглядy вepш-пpытчy «Кажуць, зоpы ycë знаюць...», у якiм пaлeмiзм дасягае надзвычайнага нaпpyжaння. М. Танк быц-цам paзгaдвae pэбyc, закладзены у аснове, здаец-ца, бяccпpэчнaгa нapоднaгa выказвання, acпpэчвae aкciëмaтычнae - што зоpы ycë знаюць. Яго тpa-дыцыйны тэзic не задавальняе. Ён щзе глыбей i у пошуку новай юцшы aбaпipaeццa на наву-ковыя дacягнeннi: звecткi пpa нас могуць даля-цець толькi «пpaз мiльëны гадоу cвeтaвыx».

Ayтap пайшоу таим шляxaм i cцвepдзiy icuj-ну навейшую i дapaжэйшyю, чым нapоднae вы-слоуе: «Добpa, што ëc^ блiжэйшыя зоpы у нас -пад якiмi мы yбaчылi свет». Таму ëн зaклiкae cyцiшыць сваю адвечную мiтycню i пpыcлyxaццa,

«што нам зоры прадкажуць». А прасцей, паэт дэ-кларуе навучыцца жыць у суладдзi з прыродай.

Адычны характар мыслення Максiма Танка грунтуецца не толью на доказе прамым, але i на доказе ад процшеглага. Гэта выкшкана, думаецца, перш за усё своеасаблiвасцю мыслення паэта, яго пошукам не той прауды, што ляжыць на паверхш, не той iсцiны, што зразумела кожна-му, а усяго таго, што ляжыць глыбей, што не адразу юдаецца у вочы. Многае тут можна раст-лумачыць i метафарычнасцю, алегарызмам як вы-разнымi адзнакамi Танкавага пiсьма, пастаянным зваротам паэта да сiмволiкi, iмкненнем у звычай-ным убачыць незвычайнае, будзённае узвесщ у ранг шматзначнага, велiчнага, а часам, загадкавага.

Заключэнне. Таюм чынам, у беларускай паэ-зи вялiкая увага надаецца канцэптасферы неба. Але кожны аутар гэту задачу вырашае з дапа-могай iндывiдуальных мастацкiх прыёмау.

Змест канцэптау неба, зорю, сонца, месяц, рэпрэзентаваных у паэтычных тэкстах Макшма Багдановiча, Рыгора Барадулiна, Максiма Танка фармiруецца як на падмурку ушверсальных агуль-накультурных ведау, так i на аснове iндывiду-альна-аутарсюх уяуленняу аб прасторы неба. Уплыу агульнакультурных ведау у творах дадзе-ных аутарау адлюстроуваецца у наяунасцi мь фалагiчных (Багдановiч, Барадулiн, Танк) i хры-сцiянскiх (Багдановiч, Барадулiн - у большай меры) матывау.

Ядром кожнага канцэпту з'яуляецца зрока-ва-пачуццёвы вобраз. Макам Танк, напрыклад, выкарыстоувае метафарычныя i метаmмiчныя намiнацыi неба: «блакiтная вышыня», «бязмежны блают», «сiняя даляч», «зорнае мора». А моцна захапiушыся салярнай сiмволiкай, часам парау-ноувау сонца i са срэбным грошам, i карычне-вата-жоутым боханам свежавыпечанага хлеба, i з новымi залацiста-жоУтымi чаунамi на люб> май Нарачы.

Дарэчы, салярную амвол^ Танк аздабляе ад-паведна каляронiмамi «ярк1», «прамянiсты», «со-нечны», «юкрысты», «жоуты», «залаты», «чыр-воны» i iнш.

Максiм Багдановiч адмыслова фшсуе каля-ровыя характарыстыкi месяца (залаты, срэбны, жоуты, зялёны, снегавы i г. д.).

Рыгор Барадулiн выкарыстоувае канцэпты неба для угрунтавання аутарскай развагi пра веру i бязвер'е, часавае i вечнае.

Намi адзначана, што па частотнасцi уж^гвання у творах дадзеных аутарау пераважае канцэпт зорка. Але у Багдановiча яна успрымаецца як жывая (у тым лiку антрапаморфная) iстота, якая надзелена воляй, здольнасцю адчуваць i выражаць эмоцьи. У Танка зоркi як знаю ночы супрацьпа-стауляюцца сонцу.

А у Барадулiна зоркi успрымаюцца як агонь, або прадметы, на яюя уздзейнiчае святло i цеп-лыня агню боскай ласкi i чалавечай душы.

Лiтаратура

1. Багдановiч М. Поуны збор творау: у 3 т. Мшск: Навука i тэхшка, 1995. Т. 1. 752 с.

2. Макам Багдановiч: энцыклапедыя; склад. I. У. Саламевiч, М. В. Трус; навук. рэд. М. В. Трус; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [i iнш.]. Мшск: Беларус. энцыкл. iмя П. Броую, 2011. 608 с.

References

1. Bagdanovich M. Pouny zbor tvorau: u 3 t. [Complete Works: in 3 vol.]. Minsk, Navuka i tekhnika Publ., 1995. Vol. 1. 752 p.

2.Maksim Bagdanovich: Entsyklapedyya [Maksim Bagdanovich: Encyclopedia]. Minsk, BelEn Publ., 2011.608 p.

1нфармацыя пра аутара

Федарцова Тамара Мжалаеуна - кандыдат фшалапчных навук, дацэнт кафедры беларускай фшалоги. Беларускi дзяржауны тэхналагiчны унiверсiтэт (220006, г. Мшск, вул. Свярдлова, 13а, Рэ-спублша Беларусь). E-mail: Fedortsova@belstu.by

Information about the author

Fedartsova Tаmara Mikalaeuna - PhD (Philology), Assistant Professor, the Departament of Belarusian Philology. Belarusian State Technological University (13а, Sverdlova str., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: Fedortsova@belstu.by

Паступгу 28.03.2016

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.