Научная статья на тему 'РЭЛШйНАЯ СФЕРА У БЕЛАРУСІ: СТАБІЛЬНАСЦЬ І КАНТРАЛЯВАНАСЦЬ'

РЭЛШйНАЯ СФЕРА У БЕЛАРУСІ: СТАБІЛЬНАСЦЬ І КАНТРАЛЯВАНАСЦЬ Текст научной статьи по специальности «Право»

CC BY
47
11
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Область наук

Аннотация научной статьи по праву, автор научной работы — Наталля Васілевіч

Слуацыю у рэл1г1йнай сферы у 2017 годзе бадай лягчэй апісваць праз тое, чаго не адбылося, чым праз тое, што адбылося. Хаця 500-годдзе выдання Францішкам Скарынам Бібліі мела для цэрквау і царкоунай супольнасці пэуны сімвалічны патэнцыял, рэй у юбілейных падзеях вялі акадэмічная супольнасць і грамадскасць. Сітуацьія у рэлігійнай сферы знаходзіцца у “замарожаным” стане, практычна няма ніякай дынамЫ, дзяржава і рэлігійныя арганізацні падтрымліваюць стаб1льны баланс. Улады працягваюць палітыку кантралявання рэлігійнай сферы праз дзеючыя бюракратычныя мехашзмы, якія ускладняюць спантанную і актыуную дзейнасць рэлігійных арганізацмй. У Праваслаунай царкве паступова уладкоуваецца баланс эллау. Каталіцкая царква працягвае спробы выбудаваць баланс у адносінах з дзяржавай, пры любой нагодзе актуалізуючы тэму канкардату.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «РЭЛШйНАЯ СФЕРА У БЕЛАРУСІ: СТАБІЛЬНАСЦЬ І КАНТРАЛЯВАНАСЦЬ»

РЭЛШйНАЯ СФЕРА У БЕЛАРУС1: СТАБЫЬНАСЦЬ I КАНТРАЛЯВАНАСЦЬ

Наталля Васiлевiч

Рэзюмэ

Сiтуацыю у рэлiгiйнай сферы у 2017 годзе бадай лягчэй апюваць праз тое, чаго не адбылося, чым праз тое, што адбылося. Хаця 500-годдзе выдання Францiшкам Скарынам Бiблii мела для цэрквау i царкоунай супольнасцi пэуны сiмвалiчны патэнцыял, рэй у юбiлейных падзеях вялi акадэмiчная супольнасць i грамадскасць. №уацыя у рэлiгiйнай сферы знаходзiцца у "замарожаным" стане, практычна няма шякай дынамiкi, дзяржава i рэлiгiйныя аргашзацьп падтрымлiваюць стабiльны баланс. Улады працяг-ваюць палiтыку кантралявання рэлiгiйнай сферы праз дзеючыя бюракра-тычныя мехашзмы, якiя ускладняюць спантанную i актыуную дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый. У Праваслаунай царкве паступова уладкоуваецца баланс элтау. Каталiцкая царква працягвае спробы выбудаваць баланс у адносiнах з дзяржавай, пры любой нагодзе актуалiзуючы тэму канкардату.

Тэндэнцьп:

• кантроль за рэлтйнай сферай ажыццяуляецца галоуным чынам праз бюракратычныя механiзмы без стварэння ачагоу напружання;

• у Беларускай праваслаунай царкве у значнай ступен завяршаецца структурнае i кадравае перафарматаванне, складаецца баланс элгау;

• Рыма-каталщкая царква рэактулiзуе заключэнне канкардату.

Заканадауства i шстытуцык "у мэтах падтрымК стабiльнасцi м1жканфес1йнай спуацьп"

Для дзяржауных уладау Беларусi галоyнымi станоучьм характарыстыкамi любой падйстэмы грамадскага жыцця з'яуляюцца стабтьнасць i кантраляванасць. Менавiта дзеля 1х забеспячэння i дзейнiчае комплекс заканадаучых i бюракратычных норм, а таксама бюракратычны апарат1. Кантралюючая i санкцыянуючая роля апарату з'яуляецца у дачыненнi да заканадаучых норм першаснай, пакольк1

Василевич, Наталья, Шавцова, Дина. «Свобода совести в Беларуси в 2015—2016 годах: новые тренды.» 1нщыятыва FORB. 19 Apr. 2017. Web. 28 Feb. 2018.<http://forb.by/node/681>.

чыноушк!, пры патрэбе, могуць у мэтах "падтрымання стабтьнасщ" ужываць нормы, iгнараваць iх цi дзейшчаць наупрост насуперак iм.

Так, адказваючы на пытаннi святароу Мiнскай мираполи датычна парушэння у шэрагу выпадкау арт. 13 Закона "Аб свабодзе сумлення i рэлтйных аргашзацыях", яю патрабуе, што юраушком рэлiгiйнай аргашзацьп можа быць выключна грамадзянiн Беларуй, Упаунаважаны па справах рэлiгiй Л. Гуляка заявiу што хаця такая норма ёсць, але "там, дзе трэба прымаць нейкiя рашэннi, мы вельмi жорстка не падыходзiм да гэтага пытання. У нас ёсць i з Расii, i з Украiны, i кiруюць прыходамi па лши Праваслаунай царквы. Па лши Каталiцкай царквы, калi сёння жорстка прытрымлiвацца гэтых стандартау... то 31 чалавек павiнен з'ехаць з крашы неадкладна"2.

Паказальна, па-першае, што Упаунаважаны выказваецца пра норму досыць фармальна, як пра тое, што "затсана", гэта значыць як пра нешта, што юнуе выключна на паперы, нягледзячы на тое, што арт. 7 Канстытуцыи Рэспублiкi Беларусь прама патрабуе: "Дзяржава, усе яе органы i службовыя асобы дзейнiчаюць у межах Канстытуцып i прынятых у адпаведнасщ з ёю актау заканадауства". Па-другое, выказваннi Упаунаважанага выяуляюць, што ён дрэнна валодае тэмай i не ведае, што паводле тыповага Статуту рыма-каталiцкiх парафiй у Беларус выканаучым органам кiравання прыходам з'яуляецца "касцельны камiтэт" (п. 3.5), яю узначальвае старшыня (п. 3.8), а настаяцель на гэтую пасаду можа быць выбраны, толькi калi ён з'яуляецца грамадзянiнам Рэспублiкi Беларусь (п. 3.8.1). Менавгта з-за кантраверсшнай нормы Рыма-каталiцкi касцёл i вымушаны быу змянiць парафшльныя статуты, стварыць для сябе дадатковыя нязручнасщ, у тым лiку звязаныя з неадпаведнасцю свецкiх статутау нормам канашчнага права i спосабам арганiзацыi унутранай структуры.

«Леонид Гуляко считает, что ст. 13 Закона «О свободе совести» в отдельных случаях исполнять необязательно.» 1нщыятыва FORB. 21 Dec. 2017. Web. 24 Feb. 2018.<http://forb.by/node/685>.

З аднаго боку, Упаунаважаны прызнае, што згаданая норма — арт. 13 — у шэрагу выпадкау не спрыяе канфесшнай стабтьнасщ. Варта згадаць, што сам ираушк Беларускай праваслаунай царквы Мгтрапалгт Мшси i Заслаускi Павел (Панамароу) з'яуляецца грамадзянiнам Расiйскай Федэрацып, а гэта значыць, займае пасаду кiраунiка БПЦ у парушэнне заканадауства. З другога боку, дзяржауныя улады свядома выбiраюць стратэгiю пазазаконных выключэнняу, што ставiць рэлшйныя арганiзацыi у яшчэ большую залежнасць ад рашэнняу дзяржауных органау.

Праваслауная царква: сваiм парадкам

Ва унутраным жыцщ Праваслаунай царквы практычна за-вяршаецца працэс перафарматавання "элгтау", i на бягучы момант можна адзначыць наступныя цэнтры: юраунщтва БПЦ, якое складаецца з Мирапалгта Паула i сфармаванай iм i залежнай ад яго каманды, якая складаецца у асноуным з маладых i невядомых раней святароу. Друп цэнтр — гэта фаварыт Прэзщэнта Лукашэнкi з лiку святароу, мшси прот. Фёдар Поуны, вядомасць i палiтычны рэсурс яко-га забяспечваецца у тым лiку асабiстай штотыднёвай перадачай на беларускiм тэлебачаннi, асаблiвым статусам ягонага прыходу Ус1х святых, а таксама асабiстымi сувязямi з дзяржаунымi чыноунiкамi i людзьм^ як1я за-ймаюць значныя пасады. Пам1ж гэтым двума цэнтрамi щзе негалоснае супрацьстаянне, якое, аднак, практычна не выяуляецца у публiчнай прасторы. Апроч таго, трэцiм буйным цэнтрам з'яуляецца Свята-Ел^авецшси ма-настыр — буйная рэлтйная, эканамiчная i, адпаведна, сацыяльная структура, да якой належаць некалькi тысяч супрацоунiкау i актыв^тау i якая на дадзены момант з'яуляецца манапалютам у шэрагу сфер — як у царкоуным бiзнесе, так i у выдавецкай i культурнiцкай дзейнасцi, ва-лодае вялiкiмi рэсурсамi i моцнай щэнтычнасцю.

З аднаго боку, у межах БПЦ пашыраецца ужыванне беларускай мовы, рэгулярныя служэннi па-беларуску адбываюцца прынамсi у Мiнску у чатырох праваслауных храмах, у Мшскай вобл. у двух, у Гродна у чатырох. Акурат

у 500-гадовы юбтей скарынаускай Б1блп быу выдадзены першы афщыйны праваслауны пераклад Новага Запавету на беларускую мову3. У афщыйнай старонк БПЦ у штэрнэце з'явтася паунавартасная беларуская верс1я4. З другога боку, актыв1зуецца працэс па канашзацьп мгграпалгга Лггоускага i Втенскага 1ос1фа (Сямашк1), вакол якога гуртуюцца прарасшсыя сты у БПЦ.

Пашыраюцца таксама i рознага кшталту шзавыя шщыятывы, звязаныя больш не з юраунщтвам БПЦ, а з грамадзянскай супольнасцю. Сярод так1х шщыятыу можна адзначыць: фестываль "Памежжа", як у 2017 годзе прайшоу ужо у друп раз дзякуючы дзейнасщ валанцёрскай групы; кансалщацыю беларусюх незалежных багасловау вакол багаслоускай секцьп М1жнароднага кангрэсу даследчыкау Беларуй i запачаткаванне Сетк1 па супрацоунщтве беларуск1х багасловау у замежжы.

Рыма-каталщю касцёл, беларуская дзяржава i грамадства: канкардат на парадку дня

У траут 2017 года Мiтрапалiт Тадэвуш Кандрусевiч выступу з праграмным дакладам "Узаемадзеянне Касцёла i дзяржавы у наш час" у Акадэми йравання пры Прэз1дэнце Рэспублiкi Беларусь5, у яюм пастулiраваy свой погляд на развщцё дзяржауна-канфесшных аднос1н у Беларусь У прыватнасщ, ираушк Касцёлу у Беларусi адзначыу прынцыповую няроунасць пам1ж сусветным Касцёлам i адной з нацыя-нальных дзяржау, пакольк1 Касцёл ажыццяуляе "глабаль-ную праграму", у той час як дзяржава "прымае канкрэтныя праграмы з мэтай вырашэння канкрэтных праблем" (п. 4).

"Выдадзены пераклад Свяшчэннага Шсання Новага Запавету на сучасную беларускую мову." Афiцыйны партал Беларускай Праваслаунай Царквы. 07 Sep. 2017. Web. 28 Feb. 2018. <http://www. church.by/by/news/uvidel-svet-perevod-svjashennogo-pisanija-novogo-zaveta-na-sovremennyj-belorusskij-jazyk>.

Афщыйны партал Беларускай Праваслаунай Царквы.Web. 28 Feb. 2018. <http://www.church.by/by/>.

Кандрусев1ч, Тадэвуш, Мгграпалгг. "Узаемадзеянне Касцёла i дзяржавы у наш час." 1нщыятыва FORB. 10 May 2017. Web. 28 Feb. 2018.<http://forb.by/node/682>.

З аднаго боку, ён адзначыу, што паклшаннем Касцёлу з'яуляецца стварэнне справядлiвых сацыяльных структур, з другога ж боку, такое паклшанне не непасрэднае, а ускоснае, яно прадугледжвае узаемную аутаномж дзяржавы i Касцёлу, пры гарантаванш апошняму "правоу патрэбных для яго дзейнасщ", у тым л1ку абарону рэлiгiйнай свабоды "справядлiвымi законамi i iншымi адпаведнымi сродкамi", а таксама права Касцёлу на "маральную ацэнку яе [дзяржавы] дзейнасцi у галiне захавання правоу чалавека i збаулення душ" (п. 5), "свабодна несцi у грамадства дух Евангелля, абвяшчаць i абараняць маральныя каштоунасщ i развiваць сацыяльнае вучэнне, каб свецкая дзяржава узбагачалася хрысцiянскiмi каштоунасцямГ' (п. 7).

Найлепшым спосабам рэгулявання адносш памгж дзяржавай i Касцёлам Мгграпалггу бачыцца сiстэма канкардату, "юрыдычна аформленага" пагаднення пам1ж Ватыканам i дзяржавай, якг вызначае "на м1жнародным узроунi ... узаемныя правы i абавязк бакоу". Той самы канкардат, размовы пра якг вядуцца ужо з памятнага вiзiту у Беларусь амаль дзесящгоддзе таму Дзяржаунага сакратара Ватыкана кардынала Бертоне, актуалiзуючыся пры вiзiтах у Ватыкан самога кграушка беларускай дзяржавы i вiзiтах у Беларусь высокапастауленых беларускiх чыноунiкау, яюя, аднак, н1якгм чынам актуальнаму падтсанню так i не спрыяюць6. Пра неабходнасць "юрыдычнага урэгулявання адносiн пам1ж Каталiцкiм Касцёлам у Беларусi i дзяржавай для больш эфектыунага супрацоунщтва дзеля духоунага дабра беларускага народа"7 заявта у траунi i Канферэнцыя Каталiцкiх бiскупау Беларусi:

В1давочна, што з боку беларускай дзяржавы адбываецца працяглы сабатаж у справе заключэння канкардату, аднак мiтр. Кандрусевiч пакуль захоувае надзею на тое, што некалi такое падпiсанне усё ж адбудзецца, што дзяржава усё ж

Васшев1ч, Наталля. "Беларусь i Ватыкан: щ магчымае заклю-чэнне канкардату?" 1нщыятыва FORB. 01 Apr. 2011. Web. 28 Feb. 2018.<http://forb.by/node/223>.

"Паведамленне з 65-га пленарнага пасяджэння Канферэнцьн Катал1цк1х Бюкупау у Беларус!" Рыма-Каталщт Касцёл у Беларуа.

04 May. 2017. Web. 28 Feb. 2018. <http://old.catholic.by/2/home/news/ belarus/34-belarus/134221-pavedamlennie.html>.

пагодзщца на заключэнне канкардату дзеля "павышэнн[я] iMi^^ Беларусi на м1жнароднай арэне", прызнаючы, што "яшчэ далёка не усе праблемы, звязаныя з падрыхтоукай такога пагаднення, вырашаны" (п. 7). Хоць па факце менавгта беларускае заканадауства носiць рэпрэ^уны характар абмежавання свабоды рэлiгii, на што звярнуу у межах праходжання Беларуссю працэдуры Унiверсальнага перыядычнага агляду Ватыкан, заявiушы аб неабходнасцi "прыняць меры да недапушчэння абмежаванняу у сферы свабоды рэлпп i перакананняу i забяспечыць больш строгае выкананне права на свабоднае выражэнне мерка-ванняу i свабоду асацыяцыi"8, ираушк беларускага Касцёлу паспрабавау прапанаваць кампрамюнае рашэнне. Прызнаючы, што заканадауства не забяспечвае "поунага права на свабоду веравызнання", бо яго "мног1я палажэнш ужо састарэлi i не адпавядаюць часу i рэальнай сiтуацыi" (п. 9), ён адзначыу мнопя пазгтыуныя палажэннi дзеючага Закона, а праблемы прапанавау вырашаць не праз змены закону, як1я датычыл^я б уйх рэлiгiйных арганiзацый, але праз "дзяржауна-канфесшныя пагадненнi" (п. 8), як1я датычаць тольк1 канкрэтнай рэлiгiйнай арганiзацыi, у парадку ad hoc. Гэта адпавядае i атсанай у падраздзеле "Заканадауства i iнстытуцыi" дзяржаунай стратэгii.

Сярод тых пытанняу, як1я турбуюць Рыма-каталщй касцёл, Мiтрапалiт назвау наступныя: 1) пытанне замеж-ных святароу: па-першае, неабходнасць святарам, якiя кароткачасова наведваюць Беларусь як турысты, дадаткова атрымлiваць папярэднi дазвол з боку адпаведных дзяржауных органау на адпрауленне богаслужэнняу; па-другое, праблема неузгаднення альбо узгаднення тольк1 на кароткi час дазволау на ажыццяуленне рэлiгiйнай дзейнасщ для замежных святароу; 2) перадача параф1ям раней канфiскаваных касцельных будынкау — патрэба заканадауства аб рэстытуцьп; 3) стварэнне дзяржаунай праграмы па аднауленш йстарычных будынкау; 4) пытанне санкцый за даугабуды касцёлау; 5) пытанне замежнай бязвыплатнай дапамогi: складаны парадак атрымання,

Василевич Н., Шавцова Д., opt. cit.

рэпстрацьп 1 выкарыстання, адсутнасць падатковых 1льгот для спонсарау; 6) узаемадзеянш з аддзелам1 щэалогп: патрабаванне прадстауляць праграму навучання Катэх1з1су у нядзельных школах i стсы дзяцей; 7) рэлшйнае выхаванне у школе на факультатыунай аснове для Рыма-каталщкага касцёлу; 8) дазвол i падтрымка пастырскай дзейнасцi у медыцынскiх установах; 9) дазвол пастырскай дзейнасщ у месцах зняволення i у войску; 10) няведанне спецыялiстамi па справах рэлiгiй асноу вучэння i кананiчнага права рэлШйных аргашзацый, дзейнасць яюх яны кантралююць; 11) праблема "аутазакау", напружанасць ад 1х прысутнасцi на масавых i святочных мерапрыемствах, у тым лiку падчас пiлiгрымкi у Будслау (п. 9).

Так1я заявы з боку Мирапалгта Тадэвуша Кандрусевiча з'яуляюцца, з аднаго боку, спробай выбудоування уласных межау рэлiгiйнай арганiзацыi у адносiнах з сучасным рэжымам. Аднак, з шшага боку, адбываецца дыстанцыяванне ад партый, якiя грунтуюцца на хрысщянсюх каштоунасцях, у прыватнасцi незарэгiстраванай партыi Беларуская Хрысщянская Дэмакратыя, для якой, зыходзячы з ейна-га пазiцыянавання у палiтычным i iдэалагiчным полi, стратэпчна важна мець калi не падтрымку, то хаця б блiзкiя кантакты з цэрквамi. Мiтрапалiт Тадэвуш, хаця i заахвочвае свецкiх вернiкау "займацца палiтыкай з мэтай хрысцiянскага сведчання i апоры на маральныя каштоунасщ у кiраваннi дзяржавай", тым не менш заяуляе пра "негатыунае стауленне" Касцёлу да "iдэi заснавання каталщкай партыi", бо такая щэя рэтраградная, "з мiнулага стагоддзя" (п. 6).

Пры гэтым нельга не адзначыць, што у крытычныя моманты Мiтрапалiт Кандрусевiч, не iдучы на адкрытую канфрантацыю з уладамi, мае смеласць рабщь публiчныя заявы датычна пэуных палиычна афарбаваных, грамадсюх падзей. Так, у лютым юраушк Каталщкай царквы выступу са зваротам "у сувязi з сгтуацыяй у Курапатах"9, дзе заклiкау

"Зварот арцыб1скупа Тадэвуша Кандрусев1ча у сувяз1 з сгтуацыяй у Курапатах." Рыма-Каталiцкi Касцёл у Беларуci. 25 Feb. 2017. Web. 28 Feb. 2018. <http://old.catholic.by/2/home/news/belarus/34-belarus/133622-kurapaty. html>.

"прадстаушкоу улады MiHCKa, Мтстэрства культуры, забудоушчыкау мясцовых жыхароу i абаронцау Курапатау пры удзеле прадстаушкоу розных веравызнанняу i юрыстау у адкрытым i шчырым дыялогу, а не праз эмоцып, шукаць прымальнага усiмi вырашэння у гэтай узшклай i хвалюючай наша грамадства праблеме". А у сакавiку ён выказау занепакоенасць арыштамi грамадсюх i палгтычных актывiстау напярэдаднi i падчас акцый, прысвечаных Дню волi, выказаушы надзею на "гуманныя i справядлiвыя адносшы да затрыманых" i заклiкаушы "дзяржауную уладу i яе апанентау а таксама грамадсюя арганiзацыi i людзей розных поглядау да канструктыунага дыялогу". З аднаго боку, сам факт таго, што мгтрапалгт закранае актуальныя для "апанентау улады" тэмы, акту^зуючы 1х, можа расцэньвацца як падтрымка 1х "парадку дня". Тым не менш ключавым словам у выказваннях Кандрусевiча з'яуляецца "дыялог" як нешта альтэрнатыунае пратэстам. Аднак, пакольк1 ва умовах беларускай палiтычныя йс-тэмы у грамадзянскай супольнасцi няма шяих меха-нiзмау iнiцыявання дыялогу з уладам^ падобны дыялог, прэцэдэнтау якога за усю гiсторыю умацавання рэжыму Прэзiдэнта Лукашэнк1 няма, залежыць тольк альбо ад добрай волi да дыялогу з боку самгх уладау, альбо моцнага цiску на улады.

Заключэнне

Дзяржава i надалей будзе iмкнуцца захоуваць сгтуацыю у тым яе становшчы, у як1м яна знаходзщца на дадзены момант. У БПЦ будзе нарастаць супрацьстаянне пам1ж Мiтрапалiтам Паулам i прот. Фёдарам Поуным, праваслауныя iмкнуцца атрымаць ад дзяржавы акрэдытацыю царкоуных духоуных навучальных устаноу. Каталiцкая царква будзе працягваць прамацваць магчымасць канкардату хоць у нейкай форме.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.