Научная статья на тему 'МУЗЕі ПРЫ ГУБЕРНСКіХ СТАТЫСТЫЧНЫХ КАМіТЭТАХ У БЕЛАРУСі (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХІХ - ПАЧАТАК ХХ СТ.)'

МУЗЕі ПРЫ ГУБЕРНСКіХ СТАТЫСТЫЧНЫХ КАМіТЭТАХ У БЕЛАРУСі (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХІХ - ПАЧАТАК ХХ СТ.) Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
246
80
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
ИСТОРИЯ БЕЛАРУСИ / МУЗЕЙ / МУЗЕЙНОЕ ДЕЛО / ГУБЕРНСКИЕ СТАТИСТИЧЕСКИЕ КОМИТЕТЫ

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Грабянчук І.В.

В статье излагаются основные вехи истории музеев при губернских статистических комитетах в Беларуси во второй половине ХIХ начале ХХ вв. Исследованы пути формирования музейных фондов, приведены краткие персональные характеристики наиболее выдающихся организаторов этих музеев. Предпринята попытка комплексного анализа причин, не позволивших музеям при губернских статистических комитетах развиться в полноценные публичные музеи историко-краеведческого профиля.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

MUSEUMS ATTACHED TO THE GUBERNIYA STATISTIC COMMITTEES IN BELARUS (THE SECOND HALF OF XIX - THE BEGINNING OF XX CC.)

The article reveals basic landmarks of the museum history attached to guberniya statistic committees in Belarus during the second half of the XIX-th the beginning of the XX-th centuries. The ways of museum funds formation are investigated; short personal characteristics organizers are given. The attempt is made to analyze in complex the reason of not allowing the museums attached to guberniya statistic committees to develop into public museums of full value, of local lore and history profile.

Текст научной работы на тему «МУЗЕі ПРЫ ГУБЕРНСКіХ СТАТЫСТЫЧНЫХ КАМіТЭТАХ У БЕЛАРУСі (ДРУГАЯ ПАЛОВА ХІХ - ПАЧАТАК ХХ СТ.)»

УДК 069 (476)

МУЗЕ1 ПРЫ ГУБЕРНСК1Х СТАТЫСТЫЧНЫХ КАМ1ТЭТАХ У БЕЛАРУС1 (ДРУГАЯ ПАЛОВА Х1Х - ПАЧАТАК ХХ СТ.)

1.В. ГРАБЯНЧУК

Бабруйск фтял Беларускага дзяржаунага эканамiчнага ^верстэта, г.Бабруйск, Рэспублiка Беларусь

УВОДЗ1НЫ

Музеi адыгрываюць выключна важную ролю у захаванш пстарычнай спадчыны народау i патрыятычнага выхавання маладых пакаленняу. На працягу другой паловы Х1Х - пачатку ХХ ст. агульнадаступныя для шырокай публiкi музеi займалi трывалае месца у еурапейсюм культурным кантэксце.

Першы публiчны музей у Беларусi i Лiтве - Вiленскi музей старажытнасцяу, якi дзейшчау у 1856 - 1865 гг. i быу зачынены па палiтычных матывах пасля падаулення паустання 1863 г. Далейшая праца у галiне музейнага будаунщтва у нашай краiне была звязана са стварэннем музеяу пры губернскiх статыстычных камiтэтах, якiя падпарадкоУвалiся агульнаiмперскаму Цэнтральнаму статыстычнаму камiтэту. Арганiзатары гэтых музеяу планават паказаць у iх экспазщыях розныя аспекты жыцця сваiх губерняу. Па сутнасцi, гэтыя установы стал прататыпамi сучасных гiсторыка-краязнаУчых музеяу.

Псторыя музеяу у Беларусi была аб'ектам увап шэрагу даследчыкау: М.1. Каспяровiча [1], Б.Р. Брэжга [2], В.К. Бандарчыка [3], Г.А. Каханоускага [4], Л.В. Аляксеева [5], А.А. Гужалоускага [6]. Аутар карыстауся iх напрацоУкамi для раскрыцця тэмы дадзенага артыкула. Галоуная яго задача - вызначыць тэндэнцыi развiцця музеяу пры губернсюх статыстычных камiтэтах i прычыны, яюя перашкодзiлi iм стаць паунавартаснымi публiчнымi музеямi.

Асноуная крынiцавая база даследавання - матэрыялы з фондау Нацыянальнага гiстарычнага архiва, Нацыянальнага гiстарычнага архiва у Гродне, Расiйскага дзяржаунага пстарычнага архiва. У друкаваных крынiцах звестю пра вывучаемыя музеi утрымлiваюцца у штогадовых справаздачах, памятных кнiжках i аглядах беларускiх губерняу, якiя выдавалi губернскiя статыстычныя камiтэты. Захавалiся нешматлшя апiсаннi музеяу, складзеныя iх аргашзатарам^ а у асобных выпадках i наведвальнiкамi. Крынiцы у перыёдыцы, на жаль, захавалюя у фрагментарным выглядзе, яны падаюць даволi мала шфармацьи адносна прадмету нашага даследавання, але яны вельмi патрэбныя для поунай гiстарычнай рэканструкцыi падзей, звязаных са стварэннем музеяу пры губернсюх статыстычных камготах.

ВЫН1К1 I IX АБМЕРКАВАННЕ

У псторыи узнiкнення i станаулення першых агульнадаступных для публiкi музеяу адметную ролю адыгралi музеi пры губернсюх статыстычных камiтэтах. 1х супрацоунiкамi былi чыноУнiкi з мясцовых органау улады, прадстаунiкi свецкай i духоунай iнтэлiгенцыi, для якiх цiкавай была навуковая праца. Аднак асноуную работу выконвалi сакратары камiтэтау, якiя займат адзiную штатную аплочваемую пасаду. Беларуси гiсторык музейнай справы А. А. Гужалоусю падкрэслiвае, што менавiта яны адыгрывалi выключна важную ролю у вызначэннi характару дзейнасцi як статыстычных камготау у цэлым, так i музеяу пры iх у прыватнасщ [6, с. 85].

У Беларус першы музей з разглядаемай групы узнiк у Магiлёве. Рашэнне аб яго заснаванш было прынята на пасяджэннi губернскага статыстычнага камгота 15 лiстапада 1867 г. [7, арк. 114]. Аднак яно было яшчэ даволi нявыразным: «...Дзеля вывучэння сельскагаспадарчай, рамеснiцкай i фабрычнай дзейнасщ насельнiцтва губернi i азнаямлення спажыуцоу з прадметамi мясцовай вытворчасцi, звярнуцца да прадвадзщеляу дваранства, землеуласнiкау, палщыи i мiравых устаноу з просьбай даслаць у камггэт свае меркаванш... з тым, каб у выпадку, калi думка гэта будзе спачу-вальна сустрэта вытворцамi, пры камгоце створаны быу музей» [8, с. 210]. Таюм чынам, у рэальнасщ 15 лiстапада 1867 г. была выказана толью iдэя стварыць музей, але паколькi у далей-

шым яна была рэ^завана, то на гэтай падставе даследчыю ад названай даты адлiчваюць псторыю музея пры Магшёусюм статыстычным камiтэце.

Ён спачатку меу чатыры аддзелы: 1) вырабау сельскай гаспадаркi, 2) вырабау «сельскай прамысловасщ», 3) рамеснiцкiх вырабау, 4) вырабау фабрык i заводау. Затым, у снежнi 1868 г. былi адкрыты яшчэ тры: выкапнёвых багаццяу, заалагiчны, гiстарычны [9, с. 255-257; 6, арк. 5]. Сучасны даследчык У. Герасiмовiч узгадвае таксама пра геаграфiчны аддзел Магшёускага музея, у яюм экспанавалася шмат этнаграфiчных рэчау - прадметы народных рамёствау i промыслау, якiя былi сабраны у Рагачоусюм, Магшёусюм, Горацкiм, Быхаусюм, Чавусюм i Клiмавiцкiм паветах [11, с. 100-108].

Важным этапам у развщщ музея пры Магшёусюм губернскiм статыстычным камгоце стала праца яго супрацоушкау па збору экспанатау на тэрыторьп губернi для Антрапалагiчнай выставы, якая праводзшася у Маскве у 1879 г. Паколью усе прадметы збiралiся у некалькiх асобнiках, гэта дазволша iстотна папоунщь музей [12, ^ 23; 13, с. 8].

На працягу наступнага дзесящгоддзя музей пры губернсюм статыстычным камiтэце зрабiyся «строга сютэматызаванай установай, якая мае у пэунай ступенi навуковы i асаблiва мясцовы штарэс» [13, с. 10]. Вщавочна, што з цягам часу змянялася структура музея. У пачатку 90-х гг. Х1Х ст. тут меуся сумесны этнаграфiчны i сельскагаспадарчы аддзел, у якiм дзейначала пастаянная вы-става «для азнаямлення насельнщтва з прамысловай i сельскагаспадарчай дзейнасцю губерш». Таксама на 1893 г. у музеi быу сфармiраваны пстарычны аддзел з нумiзматычным аддзяленнем [10, ^ 440-441].

Магшёусю губернатар А. С. Дамбавецю асаблiвае значэнне надавау гiстарычнаму аддзелу. У час сваiх паездак па губернi ён асабюта звяртауся да мясцовых калекцыянерау з просьбай дасы-лаць у музей щкавыя прадметы дауншы. Яго зактк знайшоу падтрымку. Напрыклад, на працягу 80-х гадоу Х1Х ст. у музей паступша 14 скарбау, знойдзеных на тэрыторыi розных паветау Магшёускай губернi. Таксама гiстарычны аддзел папоушуся старажытнымi актамi, мясцовымi старадрукамi, рукапiсамi i iнш. [9, с. 256; 13, с. 23].

Трэба адзначыць, што у збiральнiцкай працы супрацоушкау статыстычнага камiтэта iснавала шмат праблем. Найбольш цяжка было сабраць узоры вырабау мясцовых вытворцау, бо апошшя з недаверам адносiлiся да гэтай справы, разглядаючы яе як чарговую фiскальную акцыю уладау. Таму супрацоунш статыстычнага камiтэта цярплiва тлумачылi людзям, што збор матэрыялау для музея наадварот будзе садзейнiчаць больш шырокаму распаусюджанню звестак аб вытворчасцi, павышэнню попыту на тавары i больш лёгкаму iх збыту [13, с. 45].

Юраунщтва Магiлёyскага статыстычнага камггэта звярталася за садзеяннем у справе аргашзацып музея да дзяржауных чыноушкау, мясцовых памешчыкау. Для патэнцыйных ахвяравальшкау рассылалiся апiсаннi першых музейных аддзелау i цыркуляры з рэкамендацыямi па збору матэрыялау. Сабраныя прадметы неабходна было дастауляць павятовым спраyнiкам щ у блiжэйшыя станавыя кватэры, адкуль яны перасылалiся у губернскi статыстычны камiтэт. Першыя узоры глеб, раслш, хлеба, разнастайных рамесных вырабау паступалi у музей ад розных асоб. Ся-род iх узгадваюцца супрацоушк Магiлёyскага губернскага статыстычнага камiтэта Лщау, памеш-чык Сердзюкоу, святар Катырла, чэрыкаyскi прадвадзiцель дваранства фон Бенкендорф i iншыя [10, арк. 5-10].

У сувязi з падрыхтоукай IX Археалапчнага з'езда у Вiльнi, яю адбыуся у 1893 г., на тэрыторып 5 паветау Магiлёyскай губерш былi праведзены археалагiчныя раскопкi. Яны узбагацш Магiлёyскi музей цiкавай калекцыяй археалагiчных прадметау. Таксама з падрыхтоукай да гэтага з'езда было звязана вывучэнне мясцовай царкоунай даyнiны. Магшёусюя краязнауцы склалi планы старадаушх, арыгiнальных па сваёй архiтэктуры цэрквау, сфатаграфавалi найбольш цiкавыя фрэскi у цэрквах i касцёлах. Сабраныя матэрыялы былi прадстаулены у музейных экспазщыях.

У 1898 г. губернскi статыстычны камггэт выдаткавау сродкi на рэаргашзацыю музея у памеры 128 руб. 85 кап. [15, с. 2]. Дзякуючы клопатам дырэктара магiлёyскай пмнази М. В. Фурсава, i за-гадчыка музея па сумяшчальнiцтву, была удакладнена структура музейных аддзелау, праведзена каталагiзацыя, пашыраны экспазiцыйныя плошчы, што дало магчымасць павялiчыць колькасць наведвальшкау. Звычайна за адзiн дзень сюды прыходзiла ад 70 да 100 чалавек [16, с. 343-344; 15, а 2]. На жаль, такая актыуная праца у музеi пры Магшёусюм губернскiм статыстычным камiтэце працягвалася нядоуга, i праз некалькi гадоу ён прыйшоу у заняпад. Можна назваць дзве асноуныя прычыны, яюя вызначылi такi сумны лёс Магшёускага музея. Па-першае, гэта звальнен-не М. В. Фурсава [6, ^ 86]. Адпаведнай замены гэтаму энерпчнаму працаушку не знайшлося. Па-другое, не быу выпрацаваны статут музея, хоць вырашэнне дадзенай задачы планавалася

юраунщтвам статыстычнага камiтэта у 1898 г. [17, с. 97]. Адпаведна, не 6brni вызначаны сталыя крынщы яго фшансавання. Гэта паслужыла прычынай хуткага псавання сабраных экспанатау [18, с. 82]. У 1911 г. юраунщтва музея нават не мела сродкау купщь дроу i наняць прыслугу [19, с. 86]. Таму не дзiуна, што у гэтых умовах яно ставша пытанне аб перадачы музея ад губернскага статыстычнага камгота iншай установе.

Музей пры Вщебсюм губернскiм статыстычным камiтэце узшк у 1868 г. Iнiцыятарам яго ства-рэння выстушу старшыня камггэта, вiцебскi губернатар У.М. Токарау. Асновай для новага музея стау скарб, знойдзены у 1867 г. у Лепельсюм павеце, якi складауся з 225 еурапейсюх манет. Са-кратар Вщебскага статыстычнага камiтэта, этнограф i археолаг А.М. СемянтоУскi (1821 - 1893) ахвяравау музею 25 старадаушх сярэбраных манет, у тым лшу 10 куфiчных [20, арк. 22].

У музей па патрабаванш губернскай адмшютрацьи паступалi розныя рэдкасцi, яюя адшуквалiся на тэрыторыi Вiцебскай губерш. Туды таксама былi перададзены дублеты з калек-цый, якiя сабрат сябры Вiцебскай археалагiчнай камiсii пры раскопках мясцовых курганоу. Асоб-ныя экспанаты паступiлi са зборау калекцыянера-аматара К. Бергнера i археолага М.Ф. Кусщнскага [21, с. 207].

Супрацоунш Вiцебскага губернскага статыстычнага камiтэта распаусюджват апытальныя лiсты i збiралi паведамленш пра гарадзiшчы, курганы i могшьнш. Цесныя сувязi падтрымлiвалiся з Пецярбургскай археалагiчнай камiсiяй, якая кiравала раскопкамi на усiх казённых землях, а таксама Маскоусюм археалагiчным таварыствам. Гэтыя расiйскiя навуковыя установы часта дапамагат сябрам Вiцебскага статыстычнага камгота кансультацыямi [22, с. 55].

Трэба адзначыць, што Вiцебскi губернскi статыстычны камiтэт меу абмежаваныя магчымасцi, каб утрымлiваць i развiваць заснаваны музей. Агульнае уяуленне аб тым, яюм ён мог стаць падае праект, распрацаваны былым настаунiкам Полацкай народнай школы I. Щбрыным. У снежш 1870 г. полацкi iнтэлiгент прапанавау пашырыць музей пры Вiцебскiм губернсюм статыстычным камiтэце i падзялiць яго на два аддзелы - агульны i мясцовы.

У агульным, на думку аутара праекта, патрэбна было памясцщь прадметы, якiя адносiлiся да усёй Расii, стварыць у iм аддзяленнi палеанталагiчнае, мiнералагiчнае, нумiзматычнае, археалапчнае, заалагiчнае i лiтаратурнае (для старажытных рукапiсау i кнiг). Мясцовы аддзел павiнен быу аб'ядноуваць прадметы, яюя датычылiся адной губернi. У iм паутаралiся таксама аддзяленнi археалагiчнае, заалапчнае i кнiжнае. Акрамя таго, тут яшчэ планавалася стварыць пра-мысловае аддзяленне, «у якiм знаходзяцца вырабы: стальныя, медныя, глiняныя, драуляныя, кор-кавыя i да т. п.». Гэта аддзяленне прапаноувалася падзялiць на некалью класау - адпаведна колькасщ паветау губернi. Нарэшце, у мясцовым аддзеле неабходна было адкрыць этнаграфiчнае аддзяленне.

Для ажыццяулення свайго праекта аутар надавау вялiкае значэнне «гарачаму спачуванню да гэ-тай справы уплывовых асоб». Далей, на яго думку, Вщебсю губернскi статыстычны камгот павiнен быу найперш давесцi да шырокай грамадскасцi iнфармацыю аб стварэнш музея i яго карысцi. Каб зрабщь працу з насельнiцтвам больш эфектыунай, Цiбрын прапаноувау арганiзаваць выпуск краязнаучых зборнiкаУ [19, арк. 5-6; 2, с. 10]. На практыцы гэты праект застауся нерэалiзаваным з-за недахопу квалiфiкаваных спецыялiстау i матэрыяльных сродкау.

Можна пагадзiцца з думкай псторыка Б. Брэжгi, што «да 1889 г. пад назвай «музей» юнавау пры камiтэце толькi невялш збор прадметау нумiзматычных i археалапчных, а таксама прадметау сельскагаспадарчых i узорау народных строяу, якiя выпадкова там апынулiся i, нарэшце, рамесных вырабау i хатняга начыння мясцовых жыхароу» [2, с. 10].

Захаванасць сабраных прадметау у гэтым музеi пакiдала жадаць лепшага. Напрыклад, у перыяд з 1871 па 1881 гг. праз камiтэт прайшло шмат скарбау старадаунiх манет, знойдзеных на тэрыторыи Вiцебскай губернi. Аднак абсалютная большасць з iх у музеi не затрымалася. Таксама тут не захавалюя шматлiкiя (звыш 100 адзшак) клiшэ прадметау i малюнкау археалапчных старажытнасцяу Вщебскай губернi, выяу забудовы Вiцебска, яго манастыроу i цэрквау. Пры гэтым усе клiшэ каштават Вiцебскаму губернскаму камiтэту дастаткова вялшх па тых часах грошай -прыкладна 1500 руб [24, с. 12].

Таюм чынам, узнiкала неабходнасць фактычнага аднаулення музея. З сярэдзшы 80-х гг. XIX ст. вщебская iнтэлiгенцыя пачала рабiць захады па ажыццяуленню гэтай мэты. Такая шщыятыва знайшла таксама падтрымку у вщебскага губернатара В.М. Далгарукава, якi у 1889 г. выдау спе-цыяльную адозву да павятовых прадвадзiцеляу дваранства i супрацоУнiкаУ статыстычнага камiтэта з закткам аб'яднаць намаганнi для аднаулення i развiцця музея. Аднак, па звестках Б. Брэжл, шырокай грамадскай падтрымкi гэта iнiцыятыва не займела, i справа трымалася толькi

на актыунасщ некальюх сяброу губернскага статыстычнага камгота, у тым лшу узгаданага вышэй

A.Семянтоускага [2, с. 10-11].

У фондах Вщебскага абласнога краязнаучага музея захавалася кнiга для затсу прадметау, якiя пастyпалi у музей пры Вщебсюм гyбернскiм статыстычным камгоце на працягу другой паловы Х1Х ст. У ёй названы 5 аддзелау: пстарычны, археалапчны, нyмiзматычны, прыродазнаучы, этнаграфiчны. Згодна гэтай крынiцы, самае першае паступленне у музей было зроблена у 1868 г. i складалася з дзвюх цаглiн: «адна, як быццам, з развалiн першай у Вiцебскай гyбернi Полацкай Пятнщкай царквы, а другая - з падземных частак Нiжняга Вiцебскага замка» [25, арк. 1-2]. Гэтыя прадметы падаравау музею сакратар статыстычнага камгота А. Семянтоусю [20, арк. 20]. Але у кнiзе паступленняу па нейюх прычынах не быу зафшсаваны узгаданы вышэй лепельскi скарб з 225 манет.

Наступны запiс адносiцца толькi да 1886 г., калi у музей паступша некалькi прадметау: бiзyн для пакарання арыштантау, нейкая каска, ножны ад шаблi i некаторыя шшыя. Яны былi узяты вы-конваючым абавязкi сакратара губернскага статыстычнага камггэта з мясцовага архiва старажыт-ных актавых кнiг. Нiякiх звестак аб тым, калi i з якой нагоды гэтыя рэчы пастyпiлi у той арх1у не захавалася. Трэцяе паступленне у гiстарычны аддзел музея мела месца у пачатку 90-х гг. Х1Х ст. Усяго у iм налiчвалася 51 адзiнка захавання [25, арк. 1-2].

У 1870 г. у археалапчны аддзел паступша косць маманта, i толью у 1890 г. гэты аддзел папоушуся матэрыяламi Люцынскага могiльнiка, якi раскопвау выдатны беларусазнавец Е.Р. Раманау (1855 - 1922). У тым жа годзе некалью прадметау з раскопак могшьшка пры вёсцы Ступаны Дзшабургскага павета перадау музею мясцовы памешчык А.А. Крузэ [25, арк. 11].

Па трэщм, нyмiзматычным аддзеле музея, кшга запiсy прадметау фiксyе толью пастyпленнi, зробленыя у 90-х гг. Х1Х ст. Сярод iх найбольшую каштоунасць меу збор вiцебскага калекцыянера

B.П. Федаровiча (1848 - 1911) [25, арк. 21-24]. Аднак у кшзе не пазначаны пастyпленнi канца 60-х гг. Так, неадменны сябра Вщебскага губернскага статыстычнага камггэта Ф.П. Купчынсю у першы год юнавання музея перадау яму калекцыю з 66 сярэбраных i медных рэдюх медалёу i манет. Сярод ¡х 10 манет часоу Рэчы Паспалгай, шведскiя, прусюя, аустрыйскiя, расшсюя i шшыя еурапейскiя манеты канца XVII, XVIII i пачатку Х1Х ст. [26, арк. 14].

У прыродазнаучы аддзел экспанаты пастyпалi у 1888, 1892 i 1893 гг. Тут знаходзшася калекцыя насякомых (38 асобшкау), лекавыя травы з Рэжыцкага павета (20 асобнiкаУ), чучалы птушак (4 асобнiкi) [25, арк. 31].

Нарэшце, этнаграфiчны аддзел папауняуся з 1888 па 1892 гг. Ад агента Вшенскага земскага банка Шадурскага паступш узоры матэрыi, яюя выраблялi сяляне Рэжыцкага павета [25, арк. 4145]. У 1891 г. Е.Р. Раманау перадау у Вщебсю губернсю статыстычны камiтэт гэтак званую «Чор-ную кшгу» знахара Себежскага павета Е. 1ванова [20, арк. 28].

Намаганш вiцебскай iнтэлiгенцыi завяршылюя адкрыццём у пачатку 1894 г. «культурна-гiстарычнага i прыродазнауча-навуковага музея», яю стау даступным для публш. Газета «Минский листок» падкрэ^вала асаблiвyю заслугу сяброу Вiцебскага губернскага статыстычнага камгота у яго стварэнш. Яна таксама паведамляла аб сабраных у новым мyзеi друкаваных, рукашсных i мастацкiх помнiках, цiкавых для псторьп Полацкага княства i старажытнага Вiцебска. З другога боку, справядлiва зауважалася, што шмат аддзелау патрэбна яшчэ iстотна папоУнiць [27, с. 3].

На 1 студзеня 1894 г. у мyзеi пры Вщебсюм гyбернскiм статыстычным камiтэце налiчвалася 3814 прадметы: па аддзелу гiстарычнамy - 53, археалапчнаму - 305, нyмiзматычнамy - 3261, пры-роднаму - 69, этнаграфiчнамy - 125 [2, с. 12]. Б. Брэжга зазначае, што щкавасць да музею узрастала з боку пу6лГкГ. Аднак, зноу жа, з-за недахопу месца у 1901 г. значная частка яго экспанатау была перададзена Вiцебскамy царкоуна-археалапчнаму музею. Усе астатнiя матэрыя-лы з музея пры Вiцебскiм статыстычным камгоце у 1913 г. 6ылГ перададзены у Вiцебскyю наву-ковую архiунyю камiсiю.

Асновы музея Мшсюм гyбернскiм статыстычным камiтэце 6ылГ закладзены у 1867 г., калi у камiтэт 6ылГ дастаулены узоры мясцовых лясных парод разам з жвялшмГ арнiталагiчнай i мiнералагiчнай калекцыямi. Яны паступш з Мiнскага упраулення дзяржаунымi маёмасцямi, куды у свой час 6ылГ ахвяраваны былым лясным рэвiзорам АрхГрээвым. Пазней калекцыю мiнералау значна папоушу мясцовы калекцыянер Шымкевiч. Акрамя таго, да гэтых матэрыялау быу далуча-ны збор археалагiчных прадметау, пастутушых ад археолага Г.Х. Татура (1846 - 1907) i мшскага краязнауца Разнарэвiча. Значную падтрымку гэтаму музею аказалi мГнскГя губернатары У.М. Токарау i В.1. Чарыкау [28].

Мшсю губернсю статыстычны камiтэт брау удзел у Маскоускай Антрапалагiчнай выставе 1879г. i даслау туды шэраг матэрыялау для будучага Антрапалагiчнага музея. Г. Татур сцвярджау, што гэтыя ахвяраванш не пашкодзiлi якасцi калекцый музея пры статыстычным камiтэце. У яго працягват паступаць разнастайныя прадметы з розных куткоу губернi. Нумiзматычны збор быу перапоунены дублетамi [29, арк. 146].

У музеi экспанавалiся саламяныя вырабы з мястэчка Лахва Мазырскага павета, якiя «... вылучалiся лёгкасцю i вытанчанасцю работы». Гарбарныя вырабы паступш з Рэчыцкага, Мiнскага, Бабруйскага паветау i мястэчка Брагiн, а жалезныя - з Аляксандраускага завода, як знаходзiуся у Барысаускiм павеце. Таксама тут мелюя разнастайная керамша, посуд з зялёнага шкла (Пшсю павет), шмат мадэляу гаспадарчых прадметау, зробленых з дрэва, узоры насення, прадуктау харчавання, тканiн, пражы [28].

Супрацоунш музея узялi на улш 14 тыс. курганоу на тэрыторыi Мiнскай губернi. На 1880 г. тут знаходзшася звыш 600 археалапчных прадметау, пераважна з раскопак мшскага калекцыянера Г.Х. Татура. Прафесар Юеускай духоунай акадэмii М.1. Пятроу, як наведау музей пры Мiнскiм губернсюм статыстычным камiтэце у 1889 г., прыйшоу да высновы, што галоуная заслуга у яго арганiзацыi належала Татуру [30, с. 468].

Каштоуным набыткам музея былi сабраныя рэдактарам неафщыйнай часткi «Минских губернских ведомостей» Р.Г. 1гнацьевым (1829 - 1886) багатыя зборы беларускага фальклору, прадметы побыту i калекцыя музычных народных iнструментау. Аднак з-за абмежаванасщ экспазiцыйнай плошчы гэтыя i шшыя цiкавыя музейныя калекцыi былi маладаступныя для наведвальнiкау [31, с. 47].

У 1880 г. працавала «Мшская прыватная выстава славутасцяу рознага роду». Сярод яе аргашзатарау былi i супрацоунш музея пры статыстычным камгоце. Яна мела некалькi аддзелау: мастацю, антрапалагiчны, этнаграфiчны, збройны, бiблiяграфiчны. Галоуная задача выставы за-ключалася у тым, каб як мага шырэй пазнаёмiць мясцовую публiку з экспанатамi прыватных музейных зборау. Цшавыя археалагiчныя знаходкi даслалi на яе граф Э.К. Гутэн-Чапсю (1828 - 1896) i Г.Х. Татур [32, с. 216-217]. Аргашзатары адзначылi защкауленасць жыхароу Мiнска i губернi да выставы, але у будучым таюя мерапрыемствы не праводзiлiся.

Аднойчы музей пры губернсюм статыстычным камiтэце прыцягнуу увагу сталiчных навукоуцау. У лшеш 1886 г. яго наведау супрацоушк маскоускага Таварыства аматарау прыродазнауства, антрапалоги i этнаграфii К. 1кау. Тут ён убачыу археалагiчную калекцыю чарапоу з мясцовых курганоу. Яму падалося, што гэта калекцыя знаходзiлася без запатрабавання. Праз некалькi месяцау, у снежш 1886 г., на iмя мiнскага губернатара М.М. Трубяцкога з Масквы прыйшоу лiст, у яюм паведамлялася, што у Антрапалагiчным музеi згаданага таварыства ёсць iстотны прабел па крашялоги Мiнскай губернi i суседнiх з ёй губерняу. Далей выказвалася пажа-данне, каб калекцыя, якая знаходзшася пры губернсюм статыстычным камгоце, была перададзена у Маскву [33, арк. 1-2].

Супраць гэтага з рашучым пратэстам выступiу сябра камгота Г.Х. Татур. У рапарце на iмя мiнскага губернатара ён падкрэ^у, што большасць прадметау згаданай калекцыi была iм набыта за уласныя сродкi. Камiтэт жа шяюх выдаткау на гэтыя мэты не рабiу. Калекцыю ён размясцiу у музеi камiтэта па асабiстай просьбе былога губернатара В.1. Чарыкава у 1876 г. «для агульнай карысщ, каб паставiць яе на пачэснае месца, даць наглядны штуршок для развщця тут археалапчных ведау, а у асаблiвасцi - для дакладу мною аб археалагiчных занятках па лши губернi мiнiстру унутраных спрау» [33, арк. 3]. Да таго ж, Г.Х. Татур змясщу сваю калекцыю у камiтэт часова, без ахвяравання. Таюм чынам, права прыватнай уласнасцi абаранiла гэты збор ад вывазу.

У 1888 г. Мшсю губернскi статыстычны камiтэт пасылау у Маскоускае археалагiчнае таварыства са свайго музея адну з археалапчных калекцый для часовага экспанавання. Пасля вяртання высветлшася, што яна значна пашкоджана. Супрацоунш камггэта выказалi сваё шкадаванне з на-годы такога факту у лiсце, дасланым маскоусюм калегам [34, арк. 6].

Сабраныя у музеi пры Мiнскiм губернсюм статыстычным камiтэце матэрыялы былi расфармiраваны у канцы Х1Х - пачатку ХХ ст. Частка з iх патрапша у Вiленскi музей пры публiчнай бiблiятэцы, у сталiчныя Дашкаусю i Рускi этнаграфiчныя музеi. Астатшя калекцыi разам з пстарычнай бiблiятэкай i рукапiсамi у 1909 г. былi перададзены у музей Мшскага царкоунага гiсторыка-археалагiчнага камiтэта. Пры гэтым пэуная частка прадметау была назаусёды страчана [35, с. 6; 6, с. 87-88; 31, с. 45].

Музей пры Гродзенсюм статыстычным камгоце таксама быу заснаваны у 1867 г. [6, с. 110]. Праз 5 гадоу, у 1872 г., лепшыя калекцып гэтага музея 6ылГ прадстаулены на Полiтэхнiчнай выста-ве у Маскве [6, с. 88]. На жаль, ён у далейшым не атрымау належнага развiцця. Адсутнасць сталых крынщ фiнансавання прывяла да паступовага заняпаду музея. Як i у Мшску, вельмi абясцэньвала працу яго стваральшкау тая акалiчнасць, што музейныя зборы 6ылГ недаступныя для публш з-за недахопу экспазiцыйных плошчау. Неабходна адзначыць, што статыстычны камiтэт праводзiу збор iнфармацыi аб помнiках археалогп на тэрыторыГ Гродзенскай гyбернi i у 70-х гг. Х1Х ст. Ажыццяуленне гэтай праграмы магло узбагацщь фонды яго музея. Аднак валасныя прауленнi давалi пераважна кароткiя адшсю на запыты з гyбернi. Звычайна ¡х змест зводзГуся да таго, што археалапчных помнiкаУ у дадзенай воласцi няма [36, арк. 1-152]. Музей пры Гродзенсюм статыстычным камгоце фармальна праiснавау да 1899 г., пасля чаго, у пачатку ХХ ст. яго экспанаты 6ылГ перададзены царкоуна-археалагiчнамy музею [6, с. 88-89].

ВЫВАДЫ

Такiм чынам, у музеях пры губернсюх статыстычных камготах, створаных у Магiлёве, Вiцебскy, Мшску i Гродна, збiралiся цiкавыя матэрыялы, яюя адлюстроУвалi разнастайныя аспекты краёвага жыцця. Фактычна яны сталi прататыпамi сучасных гiсторыка-краязнаУчых музеяу. Аднак стваральнш гэтых музеяу мелi абмежаваныя магчымасщ арганiзаваць ¡х працу паводле найлепшых дасягненняу музейнай практыкi таго часу

Праблемы, з яюмГ сyтыкалiся у працэсе сваёй дзейнасцi мyзеi пры губернсюх статыстычных камiтэтах, 6ылГ тыповымГ i для шшых пу6лГчных музеяу Беларус другой паловы Х1Х - пачатку ХХ ст. (царкоуна-археалапчных, музеяу пры навуковых i навучальных установах, земствах). 1х матэрыяльнае становiшча было нестабшьным i звычайна залежала ад фшансавых рэсурсау тых або шшых дзяржауных устаноу i царкоуных аргашзацый, пры ягах яны стваралiся. Магчымасщ самастойна зарабщь грошы у музеяу 6ылГ даволi абмежаваныя, а таксама далёка не усе ¡х юраунт жадалi гэтым займацца. Прыватныя ж ахвяраванш навyк0уцау-энтyзiястау для тых музеяу, яюя яны засноУвалi, не мам iстотна выправiць сiтyацыю.

У плане фармiравання фондау музеяу можна вылучыць наступныя асноуныя рысы: вялiкая частка экспанатау збiралася па прамым распараджэнш кiраунiцтва тых або шшых дзяржауных устаноу; своеасаблiвымi праграмамi збору музейных экспанатау часта выстушлГ розныя ведамасныя цыркуляры i шструкщп; значныя праблемы у збiральнiцкай дзейнасцi музеяу стваралi выпадковыя пастyпленнi, калi немагчыма было вызначыць неабходныя пра ¡х звестю; для сабраных матэрыялау не заусёды юнавала прадуманая сiстэма класiфiкацыi, што прыводзша да ¡х блытанiны i перыядычнага пераразмеркавання музейных рэчау. Самы ж галоуны адмоуны арганiзацыйны недахоп заключауся у тым, што для музеяу пры губернсюх статыстычных камготах не 6ылГ распрацаваны i афщыйна зацверджаны нарматыуныя дакументы (статуты, палажэнш).

Пералiчаныя фактары ютотна перашкаджалi дынамiчнамy развiццю музеяу пры гyбернскiх статыстычных кампэтах i не дазвалялi ¡м сфармiравацца у паунавартасныя пу6лГчныя мyзеi гiсторыка-краязнаУчага профшю. Наведванне гэтых музеяу было магчымым толью пры атрыманш спецыяльнага дазволу ад юраунщтва губернсюх статыстычных камiтэтау. Афiцыйна дастyпнымi для публт сталi толью мyзеi у Вiцебскy i у Магiлёве адпаведна у 1894 i 1898 гг.

Нягледзячы на усе адзначаныя праблемы у развiццi музеяу пры губернсюх статыстычных камiтэтах, асаблiва падкрэслiм, што ¡х сyпрацоУнiкi закладвалi традыцыi практычнай дзейнасцi пу6лГчных музеяу, якая была новай з'явай грамадскага жыцця у Беларyсi у другой палове Х1Х -пачатку ХХ ст., i зрабш свой унёсак у фармiраванне новай спецыфiчнай навуковай дысцыплшы -музеязнауства.

Л1ТАРАТУРА I КРЫН1ЦЫ

1. Каспяров1ч, М. I. Краязнауства. Нарысы / М. I. Каспяров1ч. - Менск: Белдзяржвыд, 1929. - 159 с.

2. Brezgo, B. Muzeja Witebskie / В. Brezgo. - Warszawa, 1926. - 30 s.

3. Бандарчык, В. К. Псторыя беларускай этнаграфи. (Пачатак ХХ ст.) / В. К. Бандарчык. - Мнск: Навука i тэхн1ка, 1970. - 124 с.

4. Каханоусю, Г. А. Археалогш i пстарычнае краязнауства Беларус у XVI - XIX стст. / А. Г. Каханоусю. -Мшск: Навука i тэхнжа, 1984. - 120 с.

5. Алексеев, Л. В. Археология и краеведение Беларуси XVI в. - 30-е годы ХХ в. / Л. В. Алексеев. - Минск: Бела-руская навука, 1996. - 206 с.

6. Гужалоусю, А. А. Нараджэнне беларускага музея / А. А. Гужалоускг - Мшск: Нац. арыу РБ, 2001. - 124 с.

7. Нацыянальны пстарычны арыу Беларус (далей - НГАБ). - Фонд 2005. - Воп. 1. - Спр. 42.

8. Протокол заседания Могилевского губернского статистического комитета 15 ноября 1867 г. // Могилевские губернские ведомости. - 1867. - 18 ноября. - С. 210.

9. Фурсов, М. Несколько слов о Могилевском музее. / М. Фурсов // Могилевские губернские ведомости. - 1890. -№ 58. - С. 255 - 257.

10. НГАБ. - Фонд 2219. - Воп. 1. - Спр. 35.

11. Герас1мов1ч, У. А. Музей у этшчнай камушкацыйнай сгстэме / У. А. Герас1мов1ч // Славянсюя культуры: пстарычны вопыт [ сучасныя праблемы. [Зб. арт.] / Акад. навук Беларуи, 1нстытут мастацвазнауства, этнаграфи [ фальклору 1мя К. Крашвы. - Мшск, 1996. - С. 100 - 108.

12. Опыт описания Могилевской губернии. В трех книгах, составлен по программе и под редакциею председателя могилевского губернского статистического комитета А. С. Дембовецкого. - Могилев-на-Днепре: Типография губернского правления, 1884. - Кн. 2. - 1000 с.

13. Фурсов, М. Описание Могилевского музея / М. Фурсов. - Могилев: Типография губернского правления, 1898. - 53 с.

14. Памятная книжка Могилевской губернии на 1893 г. - Могилев-на-Днепре: Типография губернского правления, 1893. - 441 с.

15. Отчет по Могилевскому статистическому комитету и состоящих при нем Публичной Библиотеке и Музею за 1898 г. - Могилев: Типография губернского правления, 1899. - 10 с.

16. Открытие Могилевского музея. // Могилевские губернские ведомости. - 1898. - 28 октября. - С. 343-344.

17. Обзор Могилевской губернии за 1898 гг. - Могилев: Могилевский губернский статистический комитет, 1899.

18. Обзор Могилевской губернии за 1902 гг. - Могилев: Могилевский губернский статистический комитет, 1903.

19. Обзор Могилевской губернии за 1911 гг. - Могилев: Могилевский губернский статистический комитет, 1912.

НГАБ. - Фонд 2502. - Воп. 1. - Спр. 156.

20. Краснянский, В. Краткий очерк музейного строительства в Витебске / В. Краснянский // Вщебсю сшытак. -2000. - № 4. - С. 206-211.

21. Хмяльнщкая, Л. Псторык з Вщебска (жыццятс Аляксея Сапунова) / Л. Хмяльнщкая. - Мшск: Энцыклапе-дыкс, 2001. - 256 с.

22. НГАБ. - Фонд 2502. - Воп. 1. - Спр. 166.

23. Отчет о деятельности Витебского губернского статистического комитета за 1889 год. - Витебск: Губернская типография, 1890. - 68 с.

24. Вщебсю абласны краязнаучы музей (ВАКМ). - Фонд 7. - Спр. 2.

25. НГАБ. - Фонд 2502. - Воп. 1. - Спр. 171.

26. Открытие в Витебске культурно-исторического и естественно-научного музея // Минский листок. - 1894. - 22 марта. - С. 3.

27. Игнатьев, Р. Г. Музей при Минском губернском статистическом комитете / Р. Г. Игнатьев // Минские губернские ведомости. - 1878. - 28 января. - С. 57-58; 4 февраля. - С. 74; 11 февраля. - С. 86 - 87; 18 февраля. - С. 101 -102; 25 февраля. - С. 110; 4 марта. - С. 134; 11 марта. - С. 146; 18 марта. - С. 165; 1 апреля. - С. 192.

28. Расшсю дзяржауны пстарычны арх1у (РДГА). - Фонд 1284. - Воп. 241. - Спр. 107.

29. Петров, Н. Из путешествия в Северо-Западный край / Н. Петров // Киевская старина. Год восьмой. Т. XXIV -XXV. - Киев: Типография Г. Т. Корчак-Новицкого, 1889.

30. Алексеев, Л. В. Музейное дело в дореволюционной Белоруссии (по предварительным данным) / Л. В. Алексеев // Музей [ развщцё пстарычнага краязнауства: матэрыялы рэспублжанскай навукова-практычнай канферэнцып. -Гродна, 1990. - С. 44-47.

31. Минская частная выставка достопримечательностей разного рода // Минские губернские ведомости. - 1880. -19 апреля. - С. 216-217.

32. НГАБ. - Фонд 21. - Воп. 1. - Спр. 40.

33. НГАБ. - Фонд 21. - Воп. 1. - Спр. 59.

34. Минская старина. Вып. 1 / Труды Минского церковного историко-археологического комитета. Под ред. Д. Скрынченко. - Минск: Типография С. А. Некрасова, 1909.

35. Нацыянальны пстарычны арх1у у Гродне (НГАБ у Гродне). - Фонд 14. - Воп. 1. - Спр. 73.

MUSEUMS ATTACHED TO THE GUBERNIYA STATISTIC COMMITTEES IN BELARUS (THE SECOND HALF OF XIX - THE BEGINNING OF XX CC.)

I. V. GREBENCHUK Summary

The article reveals basic landmarks of the museum history attached to guberniya statistic committees in Belarus during the second half of the XlX-th - the beginning of the XX-th centuries. The ways of museum funds formation are investigated; short personal characteristics organizers are given. The attempt is made to analyze in complex the reason of not allowing the museums attached to guberniya statistic committees to develop into public museums of full value, of local lore and history profile.

Поступила в редакцию 29 мая 2009 г.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.