Научная статья на тему 'Проверка правомерности присвоения знатной принадлежности дворянскими депутатскими собраниями герольдией во второй половине XIX века'

Проверка правомерности присвоения знатной принадлежности дворянскими депутатскими собраниями герольдией во второй половине XIX века Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
165
31
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
РОССИЙСКАЯ ИМПЕРИЯ / ГЕРОЛЬДИЯ / ЗАКОНЫ / ИНСТРУКЦИИ / ОТЧЕТЫ / ДВОРЯНСТВО / ОБЩЕСТВО

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Доморад Алексей Анатольевич

Герольдия была основана в Российской империи в 1722 г. как государственная структура, которая занимается делами дворянского сословия. В ее обязанности входило составление дворянских списков, наблюдение за несением дворянами государственной службы, кооптация в дворянское сословие лиц, которые достигли определенной ступени в Табеле о рангах, составление гербов. После министерской реформы 1802 г. она непосредственно подчинялась генерал-прокурору Сената. Герольдия состояла из ряда экспедиций: поиск и зачисление в дворянство, изменение фамилий, унификация гербов ; возведение в чины ; ревизия определения дворянских депутатских собраний и др. Из российских территорий вне сферы контроля Герольдии находилось только Великое княжество Финляндское. Одной из задач Департамента Герольдии Сената было составление государственных, губернских и местных гербов, а также гербов российского дворянства и дворянства, принятого в русские подданные. Для осуществления задачи, связанной со сбором материала для создания гербов и их художественным исполнением, было основано 10 июня 1857 г. гербовое отделение Департамента Герольдии. Важным аспектом работы Герольдии стала проверка решений дворянских депутатских собраний о утверждении в дворянстве жителей белорусский губерний.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

ПРАВЕРКА ПРАВАМЕРНАСЦ1 НАДАННЯ ШЛЯХЕЦКАЙ ГОДНАСЦ1 ДВАРАНСК1М1 ДЭПУТАЦК1М1 СХОДАМ1 ГЕРОЛЬДЫЯЙ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ Х1Х СТ

Герольдыя была заснаваная ў Расійскай імперыі ў 1722 г. як дзяржаўная структура, якая займалася справам1 дваранскага саслоўя. У яе абавязк1 ўваходзіла складанне дваранск1х спісаў, назіранне за нясеннем дваранам1 дзяржаўнай службы, кааптацыя ў дваранскае саслоўе асоб, якія дасягнул1 адпаведнай прыступкі ў Табел1 аб рангах, складанне гербаў. Пасля міністэрскай рэформы 1802 г. яна непасрэдна падпарадкоўвалася генерал-пракурору Сената. Герольдыя складалася з шэрагу экспедыцый: пошук i залічэнне ў дваранства, перамена прозвішчаў, уніфікаванне гербаў; узвядзенне ў чыны; рэвiзiя вызначэнняў дваранскiх дэпутацкiх сходаў i iнш. З расiйскiх тэрыторый па-за сферай кантролю Герольдыi знаходзiлася толькі Вялiкaе княства Фiнляндскае. Адной з задач Дэпартамента Герольдыi Сената было складанне дзяржаўных, губернскiх i мясцовых гербаў, а таксама гербаў расійскага дваранства i дваранства, прынятага ў рускае падданства. Для ажыццяўлення задачы, звязанай са зборам матэрыялу для складання гербаў i iх мастацкім выкананнем, было заснавана 10 чэрвеня 1857 г. гербавае аддзяленне Дэпартамента Герольдыі. Важным аспектам працы Герольды стала праверка рашэнняў двaрaнскiх дэпутацкіх сходаў аб зaцвярджэннi ў дваранстве жыхароў белaрускiх губерняў.

Текст научной работы на тему «Проверка правомерности присвоения знатной принадлежности дворянскими депутатскими собраниями герольдией во второй половине XIX века»

ИСТОРИЯ

УДК 947.2:323.311

А. А. Дамарад

Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот

ПРАВЕРКА ПРАВАМЕРНАСЦ1 НАДАННЯ ШЛЯХЕЦКАЙ ГОДНАСЦ1 ДВАРАНСК1М1 ДЭПУТАЦК1М1 СХОДАМ1 ГЕРОЛЬДЫЯЙ У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ Х1Х СТ.

Герольдыя была заснаваная у Расшскай 1мперы1 у 1722 г. як дзяржауная структура, якая зай-малася справам дваранскага саслоуя. У яе абавязк1 уваходзша складанне дваранск1х стсау, назь ранне за нясеннем дваранам1 дзяржаунай службы, кааптацыя у дваранскае саслоуе асоб, яшя да-сягнул1 адпаведнай прыступш у Табел1 аб рангах, складанне гербау. Пасля мшстэрскай рэфор-мы 1802 г. яна непасрэдна падпарадкоувалася генерал-пракурору Сената. Герольдыя складалася з шэрагу экспедыцый: пошук i зал1чэнне у дваранства, перамена прозвшчау, ушфшаванне гербау; узвядзенне у чыны; рэвiзiя вызначэнняу дваранскiх дэпутацкiх сходау i iнш. З расiйскiх тэрыторый па-за сферай кантролю Герольдыi знаходзiлася только Вялiкае княства Фiнляндскае. Адной з задач Дэпартамента Герольдыi Сената было складанне дзяржауных, губернск1х i мясцовых гербау, а таксама гербау расшскага дваранства i дваранства, прынятага у рускае падданства. Для ажыццяулення задачы, звязанай са зборам матэрыялу для складання гербау i iх мастацшм выкананнем, было заснавана 10 чэрвеня 1857 г. гербавае аддзяленне Дэпартамента Герольдыг Важным аспектам працы Герольдьн стала праверка рашэнняу дваранск1х дэпутацшх сходау аб зацвярджэннi у дваранстве жыхароу беларуск1х губерняу.

Ключавыя словы: Расiйская iмперыя, Герольдыя, законы, шструкцын, справаздачы, дваран-ства, грамадзянства.

A. A. Damarad

Belarusian State Technological University

CHECK OF GIVING LEGITIMACY OF NOBLE DIGNITY BY NOBILITY DEPUTIES ASSEMBLIES IN HERALDRY IN SECOND HALF XIX CT.

Herold was established in the Russian Empire in 1722 as a public actors involved in the affairs of the nobility. Her responsibilities included drawing up lists of the nobility, the observation of the bearing of the nobility of public service, co-optation in the nobility of persons who have reached the appropriate stage of the Table of Ranks, drawing emblems. After the ministerial reform in 1802, it reports directly to the General Prosecutor of the Senate. Herold consisted of a series of expeditions: finding and attributing to the nobility, change names, emblems; production orders; revision of definitions noble deputy meetings and others. The Russian territories beyond the control of heraldry was only Grand Duchy of Finland. One of the objectives of the Department of Heraldry of the Senate was to make the state, provincial and local emblems and coats of arms of the Russian nobility and gentry, received Russian citizenship. To carry out this task associated with the collection of material for making arms and their artistic performance, was established June 10, 1857 Stamp branch of the Department of Heraldry. An important aspect of the work was to check Herolds solutions Nobiliary deputy meetings approving the nobility of residents Belarusian provinces.

Key words: Russian Empire, Herold, laws, instructions, reports, the nobility, citizenship.

Уводзшы. Да сённяшняга часу дастаткова падрабязна вывучана эксплуатацыя шляхтай шыроюх народных мас, яе удзел у антырасшс-юм, нацыянальна-вызваленчым руху, наюрава-ным на аднауленне Рэчы Паспалгай. Выкананы таксама даследаванш, яюя усебакова асвятля-юць удзел выхадцау са шляхты у нацыянальна-культурным адраджэнш беларускага народа.

Але тое, што для самой шляхты з'яулялася жыццёва важным, аб выжыванш у новых умо-вах, засталося нявывучаным. Таюм чынам, ак-туальнасць вывучэння дадзенай праблемы вща-вочная. Наша даследаванне якраз засяроджана на характары i вышках штэграцып шляхты бе-ларусюх зямель у склад дваранства Расшскай iмперыi. Асаблiва важным у дзейнасщ дварансюх

дэпутацюх сходау стала вызначэнне парадку дакументавання прыналежнасщ да расiйскага дваранства, паколью шляхта беларускiх зямель павшна была пацвярджаць сваё шляхецтва у iмперыi менавiта па гэтых правшах.

Асноуная частка. Знаёмства з дзейнасцю Герольдыi па праверцы рашэнняу дварансюх дэпутацкiх сходау аб прызнаннi у дваранстве будзе няпоуным без асвятлення спецыфт ад-носiн да шляхты адмшютрацыйна-тэрытарыя-льных адзiнак, у яюх былi аб'яднаныя землi ко-лшняй Рэчы Паспалiтай.

У Расiйскай iмперыi напачатку пацвердзiць шляхецтва i тытулы было адносна прасцей, чым у суседшх дзяржавах. Тут, у вялшай еура-зiйскай краiне, прадстаунЫ новадалучаных за-ходнiх земляу разглядалiся як апрыёрна боль-шыя еурапейцы за самiх рускiх. Пазней быу за-мацаваны парадак пацверджання iх тытулау у расiйскай Герольдыi. Прауда, для родау, якiя валодалi тытулам князя Свяшчэннай Рымскай iмперыi, легiтымацыя яго у Расii была дэфакта аутаматычнай, паколькi ён карыстауся вялiкiм аутарытэтам i значэннем у Еуропе. Характары-зуючы агульныя адносiны царскай адмшютра-цыi да шляхты беларускiх зямель, В. В. Швед справядлiва адзначау, што «палiтыка усiх цароу ад Кацярыны II да Аляксандра I была прадва-ранскай падобна палггыцы iмператарау Ауст-рыi цi каралёу Прусii. Дзяржауныя апараты трох захопшкау зусiм не зачынялiся перад добра народжанымi новымi падданымi. Феадаль-ным паняццям, яюм пакланялiся не толью Расiя, але таксама Аустрыя i Прусiя, быу характэрны свойсю касмапалiтызм, заснаваны на тым, што рыцарсю стан, як i манархi усiх краiн, адчува-юць сябе пэуным сатаварыствам» [1, с. 103].

Франщшак Сапега, якi пасля паражэння паустання 1794 г. прысягнуу Кацярыне II, атры-мау пасаду тайнага саветшка, быу прадвадзще-лем дваранства Мшскай губернi. У 1793 г. у Га-роднi ён ажашуся са старэйшай дачкой Станiс-лава Шчэнснага-Патоцкага, ваяводы Рускага, юраушка Таргавiцкай канфедэрацыi у Польш-чы. Шчэнсны-Пататоцкi быу адным з тых, хто лiчыу натуральным змiрыцца з «новай нацыя-нальнай прыналежнасцю». Франщшка Сапегу сучаснiкi называлi чалавекам эксцэтрычным, якi робiць не тое, што усе, але адначасова ада-раваным вялiкiмi здольнасцямi.

Францiшак Сапега быу госцем у венсюм iм-ператарсюм палацы i пры берлiнскiм каралеус-кiм двары, дзе уражвау манархау сваiмi ваен-нымi званнямi. Аднак ён дастаткова спакойна адноауся да праблемы пераходу у расiйскае дваранства, спасылаючыся на свой касмапалi-тьгам. Прауда, трэба адзначыць, што у 1822 г. Сенат Царства Польскага прызнау княскi тытул

за родам Сапегау, але да канчатковага прызнан-ня яго у Расшскай iмперыi прайшло яшчэ больш за 50 год.

Яшчэ адзш з роду Сапегау, Аляксандр Ан-тонiй, таксама нiяк не вызначыуся на службе у Санкт-Пецярбургу. У самым пачатку XIX ст. ён падарожшчау па Пауднёвай Еуропе, вышкам чаго стала праца «Падарожжа па славянсюх краiнах». У 1807 г. на хвалi патрыятызму Аляксандр Антонш прыязджае у Варшаву, дзе арга-нiзуе знаходжанне Напалеона, за што апошнi прызначае яго сваiм адз'ютантам i афiцэрам гвардып. У вайне 1812 г. Аляксандру Сапегу ад-водзiлася значная роля - у лшеш ён увайшоу у склад Часовага урада Вялшага княства Лiтоус-кага i узначалiу ваенны аддзел, але хутка вый-шау з яго па прычыне непаразуменняу з фран-цузскiм камандаваннем. Адышоушы ад спрау, Аляксандр Сапега праз 2 месяцы памёр у рода-вым маёнтку Дзярэчын. Яго сын Лявон ад шлю-бу з графiняй Ганнай Замойскай, прауда, паслу-ж^1у у расшсюм войску. Аднак пасля таго як за удзел у паустаннi 1830-1831 гг. Яустафiя Каэ-тана Сапеп усе маёнткi гэтага роду у Расiйскай iмперыi былi канфiскаваныя, Лявон выязджае у Аустрыйскую iмперыю, дзе першым з роду Сапегау пацвярджае у 1840 г. свой княсю тытул у дзяржаве, якая удзельшчала у падзелах Рэчы Паспалгай. Ён добра адаптавауся у Аустрыи, з 1843 г. займау пасады маршалка, падчашага i iнш. у Галщып [2, с. 103].

У цэлым, працэс прызнання тытулау Геро-льдыяй мог займаць працяглы тэрмiн. Паказа-льным тут з'яуляюцца адзначаныя дзеянш гра-фау ГрабоУскiх. Яшчэ у 1798 г. Вiленскi Два-рансю Дэпутацкi сход прыняу пастанову, па-водле якой Вiльгельм ГрабоУскi з сынам прыз-наныя у дварансiх правах i графскай годнасцi [3, акр. 14, 17]. Затым 13 лютапада 1814 г. Гродзенскае губернскае прауленне пацвердзiла, што «Его Императорское Величество высочайше изволит называть фамилию члена Государственного Совета Царства Польского Степана, его брата Станислава Грабовских, с их потомством в графском достоинстве без предъявления на то дальнейших доказательств» [6, арк. 2]. Ужо у 1836 г. такая ж працэдура была распача-та у Мшскай губерш, паколью род Грабоусюх праходзiу па стсах дваран !гуменскага павета, яю уваходзiу у склад губерш Мшскай. Толью праз год iмператарскiм указам ГрабоУскiя былi канчаткова зацверджаны у графскай годнасцi. Далейшыя дзеяннi адзначанай графскай фамiлii датычылюя толькi далучэння да тытула нова-народжаных прадстаУнiкоУ роду.

Зацвярджэнне тытула графау Корвiн-Каса-коУскiх адбывалася некалью iншым шляхам. 25 лiпеня 1804 г. быу зацверджаны у графскай

годнасщ «бывший генерал войск польских» 1о-аф Антонавiч Корвш-Касакоусю [4, с. 160]. Астатнiя прадстаунт гэтай фамiлii вымушаны былi даказваць сваю прыналежнасць да роду ^ адпаведна, права карыстацца графскiм тыту-лам, пакуль 19 сакавiка 1843 г. увесь род не быу прызнаны у графскай годнасцi [4, арк. 4].

Прадстаунш некаторых тытулаваных родау займалi адныя i тыя ж пасады з пакалення у па-каленне. Гэтак было, напрыклад, з графамi Бор-хам^ якiя атрымалi тытул графау Свяшчэннай Рымскай iмперыi у 1783 г. ад iмператара Iосiфа II. З таго часу нашчадю вознага Вялшага княства Л™ускага, старасты люцынскага Мiхала Борха i карысталiся графскiм тытулам. Вызначылiся графы Борхi на пасадзе прадвадзщеляу дваран-ства Вiцебскай губерш. У 1805-1809 гг. яе займау Юзаф Генрык Борх, у 1838-1843 гг. маршалкам быу Караль Ежы Ян, якi таксама вызначыуся як вайсковец, а потым старшыня дэпартамента вщебскага губернскага суда i камер-юнкер iмператарскага двара. Менавiта падчас знаходжання яго на пасадзе прадвадзiцеля дваранства Вщебскай губернi Сенат пацвердзiу права роду Борхау на графскi тытул 20 верасня 1839 г. Акрамя Караля Ежы Борха, права на тытул атрымау Аляксандр Антонiй Станiслау Борх, як быу камергерам i тайным саветшкам iмператара. Яго шлюб з графшяй Сафiяй Лаваль-дэ-ла-Любрэр быу багаты на дзяцей. Так, у 1838 г. у сямЧ Борхау нарадзшася дачка Марыя, якая стала фрэйлшай вялiкай княгiнi Елiзаветы Фёдарауны, а у 19 год выйшла замуж за саветшка iмператара князя Паула Галщына. Гэтакая наблiжанасць адной з прадстаунщ графскага роду Борх да iмператарскай сям'i непасрэдна дазваляе гаварыць аб ягонай канчатковай iнтэграцыi у склад дваранства Расiйскай iмперыi. Сапрауды, права новай княгiнi Галiцынай з дому Борхау на уваходжанне у пакоi iмператрыцы дазваляе сцвярджаць, што яе гафскi род адчувау сябе нароуш з карэннымi расiйскiмi тытулаванымi фамiлiямi. Дарэчы, i астатнiя дзещ Аляксандра Антонiя Борха таксама паказальна iнтэгравалiся у расiйскае дваранства. Старэйшы сын Ежы быу генерал-паручыкам, камандзiрам 21-й дывiзii расiйскiх войскау i камендантам Тэмiр-хан-Шуры, а таксама фл^ель-адз'ютан-там iмператара, малодшы - Вштар - стау камергерам цара, а малодшая дачка Вольга ва узросце 21 года выйшла замуж за князя Дзмiтрыя Мiкалаевiча Крапоткша, генерал-маёра расiйскай армii.

Трэщ з роду Борхау, хто атрымау графскi тытул у 1839 г., быу Ёзаф Казiмiр Пётр Борх, уладальшк маёнткау у Рэжыцкiм павеце. Яго асабютая кар'ера была больш сцiплая, ён быу

«усяго толью» камер-юнкерам Мiкалая I. На-рэшце, граф Мiхал Борх у 1850-1852 гг. таксама быу прадвадзщелем дваранства Вщебскай губерш, аднак вызначыуся больш як лiтаратар i навуковец, а таксама меу непасрэднае дачынен-не да смяротнай дуэлi А. С. Пушкша i Ж. Дан-тэса [5, с. 119].

Прыведзеныя прыклады вымушаюць задаць пытанне аб прычынах такiх доУгiх разважанняу Герольдьп пра канчатковае зацвярджэнне два-ранскай годнасщ i тытулау. Прынята лiчыць, што галоуным тормазам тут былi занадта дара-гiя працэдурныя моманты: напрыклад, да 1867 г. усе дварансюя роды, зацверджаныя дваранскiмi дэпутацкiмi сходамi, а таксама тыя, хто з часоу Пятра I мелi замежнае дваранства, маглi быць зацверджаны Герольдыяй, толькi атрымаушы дыплом (грамату) з гербам.

Дыплом з усiмi прыладамi каштавау 250 рублёу. Значнасць гэтай сумы выклшала памян-шэнне попыту на гэтыя акты, у сувязi з чым узнiкла неабходнасць прыняць меры да прадастаулення дваранству больш лёгкай магчымасцi атрымання герба. У 1867 г. было дазволена выдаваць жадаючым замест дыпломау асобныя гербы на пергаментным люце, што абыходзшася нетытулаванаму дваранству ад 62 да 114 рублёу. Акрамя таго, у 1839 г. цэнтральныя улады зацвердзш новую форму дварансюх дыпломау. Вырашана было Унiфiкаваць гербы, каб пазбегнуць паутарэння эмблематыкi, а таксама у сувязi з тым, што да гэтага часу пачат пераходзiць да новага спосабу выяулення гербау - лiтаграфii. Паколькi па меры накаплення дварансюх дыпломау яны уключалiся у «Агульны ГербоУнiк», з 12-га тома выдання у яго уносш дваранскiя гербы толькi паводле новых прав> лау, што патрабавала перагляду зацведжаных раней дыпломау.

З iншага боку, самi рашэннi уладау аб ас-ноуных напрамках дзейнасцi Герольдыi ствара-лi дадатковы бар'ер у хутюм зацвярджэннi два-ранскага звання. Пасля паустання 1830-1831 гг. Камiтэт Заходнiх губерняу заняуся рашэннем шляхецкай праблемы. У 1831 г. быу выдадзены закон «Аб разборы шляхты у Заходшх губернях i аб упарадкаваннi такога роду людзей». Павод-ле закону шляхецкае саслоуе былой Рэчы Пас-палiтай было падзелена на тры катэгорыi: два-ран, аднадворцау i грамадзян Заходшх губерняу. Дваранамi прызнавалася толью тыя, за кiм гэтае званне было зацверджана Герольдыяй. На аднадворцау распаусюджвалася рэкруцкая па-вiннасць, а грамадзяне мелi магчымасць яе пазбегнуць, заплащушы адну тысячу рублёу. Ад-надворцы i грамадзяне абавязаны былi выплач-ваць падаткi i выконваць павiннасцi. Гэта вык-

лшакла значнае павелiчэнне колькасщ зваротау шляхты у губернсюя Дваранскiя сходы. У 1832 г. Герольдыя вырашыла правесщ рэвiзiю рашэн-няу дваранскiх дэпутацюх сходау аб пацвер-джаннi шляхецтва. Гэтым жа указам дваранскiм дэпутацюм сходам забаранялася выдаваць пац-вярджэнне дваранства без зацвярджэння Герольдыяй. У вынiку патрэба у захаванш са-цыяльнага статусу вымушала звяртацца i у гэтую установу. Велiзарная колькасць дакументау, што датычылiся шляхецкага пытання, лiтаральна засыпала Вiленскую губернскую канцылярыю. Гэтым можна патлумацыць марудную працу у складаннi спiсау асоб, яюя канчаткова пацвердзiлi сваё дваранскае паходжанне у Герольдыi, а таксама стсау шляхцiцау Вiленскай губернi, яюя атрымалi дзяржауныя чыны. Напрыклад, аж да 1843 г. цягнулася праца па складанш спiса родау, яюя прызнаны у шляхецтве па Вшенскай губернi яшчэ 19 кастрычтка 1831 г. Усяго у спiсе 212 прозвшчау, аднак шмат яюя з iх выкраслены, таму нарэшце засталося толькi 179 родау.

Само па сабе прадастауленне дакументау аб шляхецкiм паходжаннi не заусёды дазваляла ат-рымаць статус дваранша Расiйскай iмперыi. Напрыклад, шляхщчы Гродзенскай губернi Грыгаровiчы прыступiлi да працэсу даказвання паходжання яшчэ у пачатку XIX ст. Аднак, няг-ледзячы на прызнаннi губернскiм дэпутацюм сходам дваранскiх правоу у 1802 i 1838 гг., Ге-рольдыяй Грыгаровiчам двойчы было адмауле-на. Прычым губернскаму дваранскаму сходу асобна прадтсвалася прадаставiць звесткi «в какой разряд поступил». Падобны лёс напаткау !вана Катоускага, якi у 1830-я гг. быу запiсаны у мяшчане. У 1835 г. ён здолеу даказаць сваё шляхецтва на губернсюм узроуш, але у люта-падзе 1840 г. быу выдадзены указ Сената, дзе гаварылася, што «Временное присутствие Герольдии не может признать Котовского в дворянском достоинстве». Матывацыя адмоунага рашэння таксама грунтавалася на тым, што Ка-тоусюя не маюць ва уласнасщ маёнтка. Не мелi сваёй зямлi i Маслоускiя з Дзюненскага павета. З рашэння дваранскага сходу ад 1802 г. аб прызнанш Маслоусюх у шляхецкай годнасцi вышкае, што яны арандавалi зямлю у памешчы-цы Грабнiцкай. У 1834 г. Васшь Сямёнавiч МаслоУскi разам з сынамi Амброзiем i Францам яшчэ ф^уруе як шляхцiч. Падрабязнасщ паз-баулення iх дваранскiх правоу невядомыя, але у 1862 г. Франц Маслоусю, шараговы Вiцебскага пяхотнага палка, якi размяшчауся у г. Чанста-хоу, звярнууся да камац^ра гэтай вайсковай часткi з дакумешаш на дваранства. Зразумела, што нават пасля перасылю гэтых дакументау у

дварансю сход яго саслоуны статус застауся без змен. 1накш складвауся працэс пацверджання шляхецкiх правоу роду Iвашкевiчау. Справа у тым, што у ix не было дакументау на маёнтю Хадаркевiчы i Парадневiчы, хаця дэ-факта гэ-тыя уладанш iM належалi. Гэта пацвярджалася сведчаннямi «от дворян и помещиков Минской губернии», на аснове яюх, а таксама шшых дакументау губернсю дваранскi дэпутацкi сход двойчы, у 1802 i 1809 гг., выносiу рашэннi аб пацверджаннi шляхецтва Iвашкевiчау i унясен-нi ix у першую частку радаводнай кнiгi.

Нават баронсюя роды, якiя ж^Iлi у беларус-кix губернях, не адразу змаглi пацвердзiць свой тытул. Напрыклад, баронсю род фон Аффен-бергау: за некалькi стагоддзяу гэтая баронская фамшя падзялiлася на некалькi лшш, адна з якix жыла у Курляндьп, а другая - у Мшскай губернi. Прызнанне баронскага тытула для апошняй зацягнулася амаль да першай сусвет-най вайны. Курляндская лшя фон Аффенбер-гау указам Сената ад 3 красавка 1862 г. атры-мала права насщь баронсю тытул у Расiйскай iмперыi. Мшская галiна роду указам Сената ад 24 чэрвеня 1842 г. «признана в дворянстве без баронского титула» [6, л. 2]. Каб нашчадю Стэ-фана фон Аффенберга змага здабыць сабе ба-ронскi тытул, спатрэбшася яшчэ больш за 50 га-доу, i толькi 31 кастрычшка 1913 г. iмператарс-юм указам было дазволена карыстацца тытулам асобам, якiя пацвердзiлi дваранскiя правы у 1842 г., i быць перанесеным з шостай у пятую частку дваранскай радаводнай кнш. На закана-мернае пытанне аб тым, щ валодау род раней тытулам, у арxiунай справе маецца вытска з радаводнай кнiгi, у якой указана, што Пётр фон Аффенберг, яю памёр у 1788 г., быу баронам. Гэтакае доугае па часе прызнанне, увогуле, законнага тытулу тлумачыцца пэунымi аб'ек-тыунымi прычынамi. Ян-Якуб фон Аффенберг быу усяго толью тытулярным саветнiкам i пра-цавау штатным урачом бальнiцы Мiнскага даб-рачыннага таварыства. Падобная сiтуацыя скла-лася з прызнаннем у Расшскай iмперыi баронскага тытула роду Нолькен. У атэстаце, выдадзе-ным шляxцiцу Рэчыцкага павета Карлу Нольке-ну i падпiсаным губернскiм прадвадзщелем дваранства Галынскiм, сказана, што Карл Нолькен унесены у першую частку радаводнай кнш Магшёускай губерш. Зразумела, аб баронскiм тытуле не магло ющ нiякай гаворкi, тым больш што ён быу толью партупей-юнкерам 22-га егерскага палка. Аднак унук Эрыха-Мацыяса Нолькена, Густау-Фрыдрых, зрабiу адносна больш удалую кар'еру на расшскай «стацкай» службе, атрымаушы чын калежскага саветнiка. Паводле указа Аляксандра II ад 27 сакавiка 1812 г. Г.-Ф. Нолькен быу «сопричислен» да

баронау Вялшага княства Фшляндскага. Вызначэннем Сената ад 19 снежня 1855 г. род фон Нолькен уносщца у матрыкулы ycix трох губерняу Остзейскага краю, а таксама у «Агульны гербоушк». Пазней у баронскай год-насцi былi зацверджаны цалкам паспяховыя па службе нашчадю Густава-Фрыдрыха - унук, палкоушк Сташслау Iванавiч, i праунук, Карл Станiслававiч. Апошнi у 1908-1910 гг. служыу губернатарам Магшёускай губернi i валодау фальваркам Недайкавiчы у Рагачоусюм павеце.

Заключэнне. Такiм чынам, дзейнасць два-ранскiх дэпутацкiх сходау, засяроджаная вакол вырашэння «шляхецкага пытання», была толью першым крокам. Праверка правамернасцi на-дання шляхецкай годнасцi дваранскiмi дэпутац-кiмi сходамi Герольдыяй паказвала непадрых-

таванасць цэнтральных уладау да напружанай працы па канчатковым замацаваннi статусу дваранства (прычым не толькi у заходнiх губер-нях, але i у маштабах усёй краiны). Нават тыту-лаванае дваранства вымушана было чакаць зац-вярджэння Герольдыяй. Аналiз паказвае, што гэты перыяд звычайна цягнууся 2-3 дзесящгод-дзi цi нават больш. Зразумела, што прадстаyнiкi двараства гэты час карысталюя yсiмi саслоуны-мi правамi, а карысная i, здавалася б, прадук-цыйная праца Герольдыi нiяк не спрыяла выра-шэнню пытання уключэння шляхты заходшх губерняу у склад дваранства Расшскай iмперыi. Адпаведна, носьбiты шляхецкага звання выму-шаны былi перадаваць у спадчыну не толькi ба-гацце, але i неабходнасць чакання вырашэння свайго лёсу.

Л^аратура

1. Швед В. В. Памiж Польшчай i Расiяй: Грамадска-палiтычнае жыццё на землях Беларусi (1772 -1863). Гродна: ГрДУ, 2001. 415 с.

2. Dunin-Borkowski J. Almanach blekitny. Genealogie zyjacych rodow polskich. Lwow, 1908. 767 s.

3. НГАБ, фонд 319. Воп. 2. Справа 813. «Дело о дворянском происхождении графов Грабовских».

4. Васильевич С. А. Титулованные роды Российской Империи. СПб., 1910. 498 с.

5. Списки титулованным родам и лицам Российской империи. СПб.: Тип. Сената, 1892. 616 с.

6. НГАБ. Ф. 319. Воп. 2. Справа 2401. «Дело о дворянском происхождении рода фон Оффенбергов».

References

1. Shved V. V. Pamizh Polszchaj i Rasiyaj: Gramadska-palitychnae zhyccyo na zemliah Belarusi (1772 - 1863) [Between Poland and Russia: socio-political life on the territory of Belarus]. Grodna, GrDU Publ., 2001. 415 p.

2. Dunin-Borkowski J. Almanach blekitny. Genealogie zyjacych rodow polskich [Blue Almanac. Gene-ology of existing Polish families]. Lvov, 1908. 767 p.

3. NHARB. Fund 319. Minsk deputy assembly. Inv. 2. File 813 [The case for the nobility origin of duches Grabovskin].

4. Vasiljevich S. A. Titulovannye rody Rossijskoi imperii [Titled families of Russian Empire]. St. Petersburg, 1910. 498 p.

5. Spiski titulovannym rodam i litsam Rossijskoi imperii [List of titled families and persons of Russian Empire]. St. Petersburg, Senate print Publ., 1892. 616 p.

6. NHARB. Fund 319. Minsk deputy assembly. Inv. 2. File 2401 [The case for the nobility origin of Fon Offenberg family].

Инфармацыя пра аутара

Дамарад Аляксей Анатольевiч - кандыдат пстарычных навук, дацэнт кафедры псторьи Беларус i пашталогп. Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверспэт (220006, г. Мшск, вул. Свяр-длова, 13а, Рэспублша Беларусь). E-mail: domorad@belstu.by

Information about the author

Damarad Aliaksei Anatol'evich - Ph. D. History, assistant professor of the Department of History of Belarus and Political Science. Belarusian State Technological University (13a, Sverdlova str., 220006, Minsk, Belarus). E-mail: domorad@belstu.by

Поступила 28.03.2015

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.