Научная статья на тему 'THE ACTIVITIES OF THE GOVERNORS IN THE DEVELOPMENT OF EDUCATION AND CULTURE OF BELARUSIAN PROVINCES IN 1864-1914'

THE ACTIVITIES OF THE GOVERNORS IN THE DEVELOPMENT OF EDUCATION AND CULTURE OF BELARUSIAN PROVINCES IN 1864-1914 Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
12
2
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
БЕЛАРУСКіЯ ГУБЕРНі / ГУБЕРНАТАРЫ / АДУКАЦЫЯ / КУЛЬТУРНАЕ РАЗВіЦЦЁ / ТЭАТР / НАВУКА / РУСіФіКАЦЫЯ / BELARUSIAN PROVINCES / GOVERNORS / EDUCATION / CULTURAL DEVELOPMENT / THEATER / SCIENCE / RUSSIFICATION

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Liapeshkin Y.

The article shows the activity of Governors of Vilna, Grodno, Minsk, Vitebsk and Mogilev provinces in the field of education, theater and research during 1864-1914. Present estimates, proposals, correspondence of governors on relevant issues and the results of these actions. Reflected motives and achievements of activity: positive and negative sides. It is noted that the heads of the provinces, not only implemented the disposal of senior management, but also they made decisions that influenced the cultural development of the province. However governor initiatives often slowed down or even rejected by superiors for financial or other reasons. Governors helped raise the cultural and educational level of the population of Belarusian provinces, but without regard to its ethno-linguistic features - in the framework of the policy of Russification.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «THE ACTIVITIES OF THE GOVERNORS IN THE DEVELOPMENT OF EDUCATION AND CULTURE OF BELARUSIAN PROVINCES IN 1864-1914»

УДК [94(476):35.076+37+792.03]«1864/1914»

ДЗЕЙНАСЦЬ ГУБЕРНАТАРАУ У СФЕРЫ РАЗВ1ЦЦЯ АДУКАЦЫ1 I КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСК1Х ГУБЕРНЯУ У 1864 - 1914 гг.

Я.М. ЛЯПЕШК1Н (Беларуст дзяржауны утверстэт, Мтск)

У артыкуле паказана дзейнасць губернатарау Вшенскай, Гродзенскай, Мтскай, Вщебскай I Маг1-лёускай губерняу у сферы развщця адукацъй, тэатра I навуковых даследаванняу на працягу 1864-1914 гг. Прыведзены ацэнк1, прапановы, ператска губернатарау па адпаведных пытаннях I вынт гэтых дзе-янняу. Адлюстроуваюцца матывы I дасягненш дзейнасщ: станоучыя I адмоуныя бак1. Адзначаецца, што начальнШ губерняу не тольш рэал1зоувал1 распараджэнш вышэйшага к1раун1цтва, але I сам1 прымал1 рашэнт, як1я уплывалI на культурнае развщцё губерт. Разам з тым губернатарстя тщыятывы нярэдка замаруджвал1ся ц1 увогуле адмаулялгся з боку вышэйшага начальства па фтансавых ц11ншых прычынах. Губернатары садзейшчал1 падняццю культурна-адукацыйнага узроуню насельнщтва беларускгх губерняу, але без ул1ку яго этна-л1нгв1стычных асабл1васцяу - у рамках пал1тык1 рус1ф1кацы1.

Ключавыя словы: беларуск1я губерт, губернатары, адукацыя, культурнае развщцё, тэатр, наву-ка, русгфгкацыя.

Уводзшы. У айчыннай пстарыяграфп дзейнасць грамадзянсюх начальшкау беларусюх губерняу мала даследавана. У асноуным яна прадстаулена нешматлiкiмi артыкуламi [1; 2]. У больш маштабных працах, прысвечаных губернатарам, аутары факуаруюцца на бiяграфiях [3; 4]. Выключэннем з'яуляецца манаграфiя П.1. Брыгадзша i А.М. Лукашэвiча прысвечаная грамадзянсюм i вайсковым юраушкам Мш-скай губерш [5]. Замежныя даследчыю увогуле не разглядалi гэтае пытанне. Вывучалася толью дзейнасць асобных губернатарау, альбо разглядалiся iх мерапрыемствы у межах адной з беларускiх губерняу. Дзейнасць начальшкау уах беларускiх губерняу цалкам не аналiзавалася.

Мэта артыкула - праз дзейнасць губернатарау раскрыць уплыу, якi яны аказалi на фармiраванне культуры i адукацыi у беларускiх губернях у 1864 - 1914 гг.

Асноуная частка. Згодна "Агульнаму губернскаму устанауленню" Звода законау Расiйскай iмпе-рыi 1857 г. губернатары прызначалкя i звальнялiся манархам [6, с. 61], але былi падведамасны Мшстэр-ству унутраных спрау (далей - МУС) [7, с. 95]. Адначасова яны падпарадкоувалкя генерал-губернатару на той тэрыторыi, дзе кнавау гэты орган улады [6, с. 157].

"Агульны наказ грамадзянскiм губернатарам" ад 3 чэрвеня 1837 г. квалiфiкавау губернатарау як начальшкау губерняу, што павшны былi сачыць за выкананнем законау, абавязвалiся захоуваць грамад-скi спакой, бяспеку, здаровы стан насельнщтва; забяспечваць харчаваннем губерню, аказваць бездапа-можным апеку; ажыццяуляць нагляд за правасуддзем, выкананнем законных пастаноу i патрабаванняу; садзейнiчаць умацаванню народнага дабрабыту [8, с. 362]. Губернатары таксама павшны былi назiраць за выпускнiкамi вышэйшых навучальных устаноу, яюя накiроУвалiся на дзяржауную службу [8, с. 365]. У iх кампетэнцьи знаходзiуся нагляд за тым, каб не распаусюджвалася друкаваная прадукцыя, якая не мела адабрэння цэнзуры щ была забаронена урадам [6, с. 82].

Уплыу начальшкау губерняу на справу школьнщтва з 1866 г. узрос. Яны надзялялкя правам прызначэння членау вучылiшчных саветау ад МУС [9, арк. 2].

Сваю дзейнасць губернатары ажыццяулялi праз губернскае прауленне, у яюм яны старшынствава-л^ а таксама - праз прыказы i камiсii [8, с. 362]. Начальнш губерняу абавязкова з'яулялiся старшынямi у наступных установах: прыказе грамадскай апекi, камiсii народнага харчавання, будаушчай i дарожнай камiсii, воспенным камиэце, губернскiм камiтэце грамадскага здароуя, аддзяленш камерцыйнага савета i мануфактурным камтце, камiтэце аб конназаводстве, рэкруцкiм кампэце, камiтэце земскiх павшнасцяу i адмысловай аб гэтых павiннасцях прысутнасцi, статыстычным камiтэце, турэмным камiтэце. Справа-водствам займалася канцылярыя губернатара [6, с. 61-62, 163-165].

Мадэршзацыйныя працэсы, яюя ахапiлi Расiйскую iмперыю з 1860-х гг., выклiкалi паскоранае развщцё эканомiкi, што у сваю чаргу прыводзiла да сацыяльных змен. Павялiчвалася патрэбнасць у квалiфi-каваных кадрах. Адбывауся рост адукацыйнага узроуню насельнщтва.

Пасля падаулення паустання 1863 - 1864 гг. у беларусюх губернях пачала актыуна разгортвацца шырокая сетка дзяржауных пачатковых навучальных устаноу на рускай мове. Яны павшны былi канчаткова выщснуць польскае навучанне. У Беларус развiццё асветы спалучалася з русiфiкатарскiмi задачамi iмперскiх улад.

Як адзначае даследчыца нацыянальнай педагогш С.В. Снапкоуская, негатыуныя наступствы русь фiкатарскiх мерапрыемствау для Беларусi выявшся у наступным: "пазбауленш права на адкрыццё вы-шэйшых навучальных устаноу, забароне ужывання у школе беларускай i польскай моу, фактычнай заба-роне беларускамоунага друку, якая кнавала аж да рэвалюцыi 1905-1907 гг." [10, с. 11]. Пад уплывам рэ-валюцыйных падзей улады пайшлi на скасаванне многiх абмежаванняу ва ужыванш нацыянальных моу. З'явiлiся выдавецтвы i легальны друк на роднай мове. Але навучанне на беларускай мове засталося пад забаронай [10, с. 33, 42].

Актыуную ролю у рэалiзацыi адукацыйнай палиыю урада на мясцовым узроУнi адыгралi губерна-тары. На гэта указваюць дакументы у галiне народнай асветы.

У справаздачы па кiраваннi народнымi вучылiшчамi у Вiцебскай i Магiлёускай губернях за 1865 г. згадваецца пра мужчынскае i жаночае вучылiшчы у заснаваным рускiм паселiшчы Царская слабада Рага-чоускага павета. Адзначаецца, што, на думку начальнiка Магiлёускай губерш, яны былi адкрыты з тым, каб "спрыяць дасягненню палiтычнай мэты; з якою уладкавана пазначанае паселшча, г.зн. абрусенню мясцовасцi шляхам адукацьи маладога пакалення" [11, арк. 7, 8 зв.].

Губернатары былi защкаулены i у развiццi медыцынскай адукацыь Так, начальнiк Магiлёускай губерш А.П. Беклемiшау (1857-1868) у 1863 г. даручыу распрацаваць праект радзшьнага iнстытута i павь вальнай школы. У 1864 г. праект быу зацверджаны, i статуты дзвюх устаноу апублшаваны. У пачатку 1865 г. павiвальная школа была адкрыта [12, с. 961].

Магшёуская губернская адмшютрацыя для паляпшэння сельскай медыцыны прапанавала ператва-рыць павiвальную школу у цэнтральную для Магiлёускай, Мiнскай i Вiцебскай губерняу. Гэта iдэя была адобрана iмператарам. У 1875 г. яна была рэалiзавана [12, с. 962].

Безумоуна, начальнiкi губерняу спрыята павышэнню адукацыйнага узроуню грамадства. У гэтым аспекце найбольшую актыунасць праяулят вiцебскi губернатар П.Я. Растоуцау (1869-1880) i магiлёускi -А.С. Дамбавецю (1872-1893).

Так, Суражская гарадская дума па прапанове П.Я. Растоуцава вырашыла за кошт гараджан набыць будынак для народнага вучылiшча. Дзякуючы намаганням губернатара 3-класная Вiцебская жаночая пм-назiя была ператворана у 7-класную. У 1872 г. па прапанове П.Я. Растоуцава у Полацку была адкрыта на-стаунiцкая семiнарыя. Пасля адкрыцця чарговай бясплатнай школы для дзяцей бедных жыхароу Вщеб-ска, губернатар звяртауся у Дырэкцыю вщебсюх народных вучылiшчау з просьбай забяспечыць навучэн-цау неабходнымi рэчамi [1, с. 183-184].

У 1860 - 1914 гг. у Беларуа дзейнiчалi розныя вiды афiцыйных навучальных устаноу на рускай мове. У сельскай мясцовасщ пачатковая адукацыя была прадстаулена народнымi вучылiшчамi, царкоуна-прыходскiмi школамi i школамi граматы, а у гарадах - прыходскiмi павятовымi i гарадскiмi вучылiшчамi. У некаторых гарадах Беларуа функцыянавалi гiмназii i прапмназп, рэальныя вучылiшчы, якiя давалi ся-рэднюю адукацыю [13, с. 278].

Усяго на 1874 г. у беларусшх губернях было 6 пмназш, 5 прагiмназiй, 4 рэальных вучытшчы [14, с. III]. Пачатак ХХ ст. характарызавауся больш паскораным з'яуленнем новых сярэднiх навучальн^1х устаноу. Так, колькасць урадавых гiмназiй у 1915 г. склала 54, а прыватных i грамадскiх гiмназiй налiчвалася 27 [15, с. 19].

Будучых педагогау пачатковых школ рыхтавалi у сярэдшх спецыяльных навучальных установах -настаунщюх семiнарыях. Да канца Х1Х ст. у Беларуа iх было 4: у Маладзечне (заснавана у 1864 г.), Полацку (1872), Нясвiжы (1874) i Свiслачы (1875) [16, с. 100, 104, 105, 107].

Падрыхтоука квал1ф1каваных кадрау для школы адбывалася у настаунiцкiх iнстытутах. У пачатку ХХ ст. яны бм адкрыты у наступных беларуск1х гарадах: Вщебску (1910), Магiлёве (1913) i Мiнску (1914) [17, с. 385].

Вышэйшыя навучальныя установы на беларусюх землях пасля скасавання тут Горы-Горацкага земляробчага iнстытута у 1864 г. да канца юнавання Расiйскай iмперыi так i не з'явiлiся. Улады не спя-шалiся з iх адкрыццём [10, с. 19].

Аднак адносшы начальнiкау беларускiх губерняу да стварэння мясцовых устаноу вышэйшай аду-кацыi не былi адназначна адмоунымь Так, мiнскi губернатар А.Ф. Прс (1912 - 1915) бачыу патрэбу для Мшскай губернi у сельскагаспадарчым iнстытуце. На яго думку гэта установа паслужыла б падняццю дабрабыту вёскi, прыцягнула б "рускiх культурных людзей" у мясцовы край. Мiж тым А.Ф. Гiрс адмоуна ставiуся да хадайнiцтва Мiнскай лясной бiржы аб адкрыццi у Мiнску камерцыйнага iнстытута. Ён лiчыу, што такая установа "будзе абслугоуваць выключна асоб iудзейскага паходжання", павялiчыць прыток яурэяу з iншых губерняу i у вынiку пасадзейнiчае узмацненню тут "варожага iснуючаму ладу iнша-роднага элемента". Таму мiнскi губернатар з ухваленнем адгукауся мiнiстру унутраных спрау пра абмер-каванне адкрыцця сельскагаспадарчага шстытута у Губернскiм земскiм сходзе Мшскай губерш [18, арк. 1-2 зв.; 5, с. 309-310].

19 лшеня 1913 г. МУС паведамша мшскаму губернатару, што прадстауленае iм хадайнщтва Мiн-скай лясной бiржы аб адкрыцщ камерцыйнага iнстытута у Мшску Мiнiстэрства гандлю i прамысловасцi адхшла [18, арк. 6-6 зв.].

Як паказау прыклад з А.Ф. Прсам, некаторыя губернатары былi не супраць стварэння на тэрыто-рып Беларусi устаноу для падрыхтоую спецыялютау з вышэйшай адукацыяй. Але з улшам мясцовых умоу перавага аддавалася пэунаму профiлю.

У другой палове Х1Х - пачатку ХХ ст. на тэрыторьи Беларусi адбывалася павелiчэнне лiку наву-чальных устаноу i навучэнцау, пераважна за кошт пачатковай адукацыь

Так, у 1865 - 1868 гг. у Вшенскай губерш налiчвалася 62 пачатковыя школы з 2411 навучэнцам^ у Вщебскай - 91 школа з 2301 навучэнцам^ у Гродзенскай - адпаведна 76 з 4363, у Мшскай - 560 з 11589, у Магшёускай -360 з 6130. Амаль за паустагоддзя становiшча iстотна змяншася. У 1911 г. у Вшенскай губерш пачатковых школ налiчвалася 1114 з 43798 хлопчыкамi i 18346 дзяучынкам^ у Вiцебскай - 1524 школ з 51191 хлопчыкамi i 24511 дзяучынкам^ у Гродзенскай - 1575 з 65777 i 26450, у Мшскай - 2086 з 88688 i 28024, у Магшёускай - 2085 з 93076 i 33469 [19, с. 2, 6-7].

Вщавочна, расшсюя улады, у тым лiку губернатары, у адукацыйнай палпыцы на беларускiх землях рабш стауку на пачатковую школу, у меншай ступенi - на сярэднюю. Спробы стварэння вышэйшых навучальных устаноу, падтрыманыя з боку губернатарау, рабшся, але да канца iснавання iмперыi так i не ажыццявiлiся.

Мшютэрства народнай асветы (далей - МНА) пры вырашэннi пэуных пытанняу звярталася да МУС, якое у сваю чаргу высвятляла меркаваннi па адпаведных прадметах у губернатара. У 1886 г. МНА звярнулася да МУС з прапановай утрымання прыходсюх вучылшч за кошт гарадоу. МУС наюравала запрос губернатарам, у тым л^ вiцебскаму, з тым, каб даведацца аб iх меркаваннi [20, арк. 1-1 зв.].

У прыходскiх гарадсмх вучылiшчах навучалiся у асноуным дзещ беднага хрысцiянскага насель-нiцтва. Таму 29 красавша 1887 г. у адказ на запыт Гаспадарчага дэпартамента МУС вщебсю губернатар В.М. Далгарукау (1884 - 1894) прапанавау аднесщ утрыманне прыходскiх вучылiшч да лшу абавязковых гарадскiх выдаткау. З 1891 г. органы гарадскога самакiравання заканадауча абавязвалiся несцi выдаткi на утрыманне прыходсюх вучылiшч [21, с. 87; 20, арк. 47-48].

16 мая 1895 г. у Кампэце мшстрау слухалi запiску вiцебскага губернатара У. А. Левашова (18941899) аб першым аб'ездзе ryбepнi. Паведамлялася, што царкоуна-прыходсюя школы i вучылiшчы МНА складалi "галоуную аснову насаджэння у народзе шсьменнасщ". Але, на думку губернатара, Чх яшчэ мала i асаблiва рэдкiя яны там, дзе мала цэрквау" [22, с. 21, 23].

У 1880 г. губернатар А.С. Дамбавецю звярнууся да мшютра унутраных спрау i народнай асветы з просьбай аб дазволе адкрыць у Магшёве рэальнае вучылiшча пад найменнем "Аляксандраускае". Пра-панову падтрымау iмператар [12, с. 920]. 1 лшеня 1885 г. вучылiшча было адкрыта у спецыяльна ство-раным будынку на ахвяраваннi жыхароу губерш [23, с. 15].

Распаусюджванне пачатковай адукацыи сярод шырошх сялянскiх колау у значнай ступенi залежыла ад начальшкау губерняу. Так, у 1883 г. да магшёускага губернатара А.С. Дамбавецкага звяртауся мап-лёускi ешскап з просьбай садзейнiчаць заснаванню царкоуна-прыходсюх школ пры усiх цэрквах Мап-лёускай губернi. Губернатар спачувау гэтай справе. У сувязi з чым 15 лютага 1883 г. ён выдау цыркуляр павятовым спраунiкам i неадменным членам павятовых па сялянсмх справах прысутнасцяу Магiлёускай губернi з мэтаю пашырэння царкоуна-прыходскага навучання. "Растлумачваць сялянам сапрауднае зна-чэнне гэтых школ, - адзначалася у дакуменце, - iх важнасць у сэнсе самой пачатковай рэлшшна-мараль-най адукацыи, нарэшце карысць i параунальную таннасць, каб узбудзщь жаданае спачуванне у сялянскiм насельнiцтве" [24, арк. 9]. Як адзначае беларусю гiсторык Б.1. Сiдарэнка, у пачатку 90-х гг. XIX ст. Магшёуская губерня па ахопу сялянскiх дзяцей царкоУна-прыходскiм навучаннем займала трэцяе месца у Расшскай дзяржаве пасля Кiеускай i Падольскай губерняу [25, с. 152]. I у гэтым несумненна бачыцца заслуга А.С. Дамбавецкага.

Хаця беларуская даследчыца С.В. Снапкоуская указвае на неэфектыунасць гэтага вiду навучання. "Царква л1чыла галоунай задачай школы рэлiгiйнае i вернападданнiцкае выхаванне, а не узбраенне ведамi", -зрабiла яна выснаву [10, с. 15-16]. З гэтым сцверджаннем можна пагадзщца. Але з'яуленне нават царкоуна-прыходскай школы у сельскай мясцовасцi было лепш, чым шякай. Адсутнасць хоць якой-небудзь легаль-най навучальнай установы магла стаць прычынай узнiкнення тайнай школы. Асаблiва гэта праявiлася у пачатку ХХ ст., калi сяляне з большай прыхiльнасцю пачалi ставiцца да набыцця пiсьменнасцi сваiмi дзецьмi.

Разам з падняццем адукацыйнага узроуню насельнщтва, губернатары актыуна праводзiлi на месцы урадавую палiтыку русiфiкацыi. Як зауважае расiйскi гiсторык Б.М. Мiронау, важнейшым iнструментам русiфiкацыi разглядалася адукацыя на рускай мове [26, с. 181]. Таму беларусюя сяляне павшны былi асвойваць элементарныя веды праз рускую культуру i, што не менш важна, у вернападданнщшм духу i з пры-хiльнасцю да праваслауя. Напрыклад, вiленскi губернатар С.Ф. Панюцш (1863 - 1868) дбау аб навучанш у народных школах рускай мове [27, с. 294]. Друп вшенсю губернатар М.А. Грэвенiц (1885 - 1895) у справаздачы iмператару за 1885 г. прапаноувау увесщ больш жорсткае пакаранне за тайныя польскiя школы. I гэта невыпадкова, паколькi ён прытрымлiвауся наступнага меркавання: "толью шляхам правшь-нага выхавання у рускiм духу i напрамку пакаленняу, якiя сталеюць, могуць быць сцёртыя сляды працяг-

лага польска-кататалщкага уплыву i панавання у тутэйшым Kpai, якое ускладняе цяпер поунае злiццё мясцовага насельнщтва з астатняй Раияй" [28, арк. 12].

Тайнае польскае навучанне на беларусшх землях з пераважна каталщшм насельштвам з'явiлася пас-ля падаулення паустання 1863 - 1864 гг. Аб гэтым сведчаць расiйскiя рапарты, якiя паведамлялi аб вы-крыцщ заканспiраваных школ, дзе вучылi чытаць i пiсаць па-польску [29, s. 284]. У 1871 - 1878 гг. у Вiленскай навучальнай акрузе выкрылi 194 нелегальным школы: 149 польсюх, 19 расiйскiх, 14 лиоус-кiх, 12 яурэйсюх [29, s. 295]. З'яуленне нават расiйскага тайнага навучання было выклкана недастатко-вай колькасцю легальных устаноу. Наяунасць тайнага навучання, галоуным чынам польскага, можна рас-тлумачыць нежаданнем расiйскiх улад дапускаць iснаванне нацыянальных школ, яюя супярэчылi руафь катарскай палiтыцы ушфкацыь У пачатку ХХ ст. сярод вясковага праваслаунага насельнiцтва Беларусi з-за недахопу казённых устаноу былi распаусюджаны расiйска-беларускiя тайныя школы, у яюх навучанне вялося як на рускай так i беларускай мовах [17, с. 350-351]. Для заснавальнкау тайных школ i тых хто садзейшчау iх стварэнню згодна "Часовых правшау" 1892 г. прадугледжвалася пакаранне у выглядзе арышта цi штрафа [10, с. 48-49].

У беларусюх губернях iснавала яурэйская адукацыя. Яна была прадстаулена канфесiйнымi iудзей-скiмi школамi (хедэрамi, талмуд-торамi, iешывамi), рускамоУнымi казённымi яурэйскiмi вучылiшчамi, пры-ватныш гiмназiямi для яурэяу i шш. 1снавау Вiленскi яурэйсю настаунiцкi шстытут [15, с. 35-36; 16, с. 97]. Акрамя таго яны маглi навучацца у агульнаадукацыйных установах. Для абрусення яурэяу гродзенсм губернатар А.М. Пацёмкш (1883 - 1890) прапаноувау "павялiчыць колькасць правiльна арганiзаваных пачатковых школ рускай пiсьменнасцi, з выкладаннем у iх для яурэяу законау веры па-яурэйску". 1мператар даручыу вывучыць гэта пытанне мiнiстру народнай асветы [30, арк. 51 зв.-52]. Мшстр тлума-чыу, што колькасць пачатковых школ у губерш па меры сродкау павялiчваецца, а прапанову губернатара разглядаць рана, бо у гэты час адбывауся перагляд пастаноу аб яурэях [31, с. 191].

Гродзенсю губернатар М. П. Урусау (1901 - 1902) у справаздачы за 1901 г. галоуным сродкам па абрусенню края называу школу [32, арк. 6]. Таюм чынам, начальнш губерняу паусюдна садзейнiчалi адкрыццю дзяржауных (расiйскiх) устаноу адукацыi. Так, у 1902 г. у Гродна, па шщыятыве губернатара П. А. Сталытна (1902 - 1903) былi адкрыты яурэйскае двухкласнае народнае i рамеснае, а таксама жано-чае прыходскае з трэщм прафесiйным класам вучылiшчы [3, с. 114].

Культура. У сферы развщця культуры беларусюх губерняу 60-х гг. Х1Х - пачатку ХХ ст. таксама назiрауся актыуны удзел губернатарау. Але ён, iзноУ жа, спалучауся з русiфiкатарскiмi намерамi Сакнт-Пецярбурга. Беларускiя землi павшны былi паказвацца толькi як спрадвечная частка Расп, а беларусы -як галша рускага народа.

Для баулення вольнага часу у грамадскасщ другой паловы Х1Х - пачатку ХХ ст. даволi папуляр-ным з'яуляуся тэатр. Пасля падаулення паустання 1863 - 1864 гг. ш цэнтральныя, нi мясцовыя улады афщыйна не забаранялi польскага тэатру у беларускiх губернях. Але расiйская адмшстрацыя скарыста-лася разгромам мясцовай польскай элиы i усталявала курс на тэатр, як сродак руафкацыи краю у тым лiку з польскiмi акцёрамi, але рускiм рэпертуарам [29, s. 63].

Новы сезон у вшенсюм тэатры распачауся зiмой 1864 г. А у студзенi 1865 г. дырэктарам i рэжысё-рам стау акцёр Санкт-Пецярбургскага Александрынскага тэатру П. Васшьеу. У абноуленым вшенсмм тэатры выступалi па-руску, часам па-французску. Рэпертуар быу як русю (творы А.М. Астроускага, "Ревизор" М.В. Гогаля), так i заходнееурапейсю (драмы В. Шэкспiра i Ф. Шылера) [29, s. 63-64].

Вышэйшыя кiраунiкi мясцовай адмiнiстрацыi надавалi значную увагу стварэнню гарадскiх тэат-рау. Разам з тым, як прыватныя, так i губернатарскiя iнiцыятывы сутыкалкя з адной значнай праблемай -адсутнасцю фiнансавых сродкау. Таму для "умацавання рускага тэатра у Заходшм краi" прызначалiся дзяржауныя субсiдыi [33, s. 384].

У сакавiку 1865 г. антрэпрэнёр правшцыйных тэатрау, дваранш А. А. Волгiн падау запiску на iмя вiленскага, ковенскага, гродзенскага i мiнскага генерал-губернатара i галоунага начальнка Вiцебскай i Магiлёускай губернi. У ёй выказвалася жаданне заснаваць у Магшёве рускi тэатр, з дапамогай ад казны. 22 сакавка 1865 г. памочнк генерал-губернатара, А. Л. Патапау, пераслау запiску з хадайнiцтвам мап-лёускаму губернатару i прасiу даць сваё заключэнне [34, арк. 6-7]. 26 сакавка 1866 г. начальнк Мап-лёускай губернi, А.П. Беклемшау, паведамiу вiленскаму генерал-губернатару аб спачуванш у гэтай справе мясцовых жыхароу усiх саслоуяу. "Адкрыццё пастаяннага рускага тэатра у г. Магшёве у вiдах развщ-ця тут рускай народнасщ, на маю думку вельмi важна", - адзначау губернатар. Аднак ён звяртау увагу, што прапанова памочнка генерал-губернатара А.Л. Патапава "засталася без наступствау па адсутнасщ у той час у Магшёве якой-небудзь трупы акцёрау, на выклк якой спатрэбiлiся б больш значныя выдаткi чым цяпер". Таму губернатар першапачаткова прапаноувау заснаваць у горадзе тэатральную дырэкцыю [34, арк. 1-2, 6-6 зв.]. Вiленскi генерал-губернатар К.П. фон Кауфман (1865 - 1866) 24 красавка 1866 г. падтрымау щэю заснавання тэатра. Ён паведамляу: "я цалкам падзяляю Ваша меркаванне адносна ка-рысцi, якая прыносщца тэатрам грамадству. Але ... я прашу Вас прапанаваць магiлёускаму грамадству,

прыняць удзел у выдатках, яюя непазбежна узшкнуць з паляпшэннем магшёускай сцэны". Пры гэтым ён патлумачыу, што з-за больш значных расходау па Беларуска-ЛiтоУскаму краю, не можа прызначыць фь нансаванне ад урада [34, арк. 9-9 зв.]. Адначасова генерал-губернатар выказау А.П. Беклемiшаву сваё меркаванне: "эштэт "рускi", якi надаецца магшёускаму тэатру, я лiчу цалкам залшшм i пазбауленым усякага значэння, паколью у даручанай Вам губерш, якая мае рускае насельнiцтва, акрамя рускага, ш-шага тэатра быць не можа" [34, арк. 9-9 зв.].

Таим чынам, К. П. фон Кауфман пераконвау, што у Магiлёускай губернi жывуць рускiя. У сваю чаргу словы i дзеянш А.П. Беклемiшава сведчылi пра тое, што ён так не лiчыу.

Вщебсюя улады таксама дбалi пра развщцё мясцовага тэатральнага жыцця.

У 1873 - 1875 гг. у Вщебску для новага гарадскога тэатра перабудавалi будынак палiцэйскай част-ю [35, с. 69-70]. Гэтую шщыятыву гарадской супольнасцi падтрымау губернатар П.Я. Растоуцау. Яшчэ у 1870 г. ён звяртауся да мiнiстра унутраных спрау з просьбай аказаць дапамогу у адкрыццi прыстойнага рускага тэатра. Ён жа хадайшчау перад мшютрам аб зацвярджэннi статута Вiцебскага музычнага тава-рыства [1, с. 184-185]. Дзякуючы асабiстым намаганням П.Я. Растоуцава па перауладкаваннi будынка для тэатра, вщебская гарадская супольнасць хадайнiчала аб наданш гарадскому тэатру iмя губернатара. 10 студзеня 1874 г. iмператарскiм указам, па прадстауленнi мiнiстра унутраных спрау, вщебскаму гарадскому тэатру было нададзена iмя П.Я. Растоуцава [35, с. 70].

У Мшску пра развщцё тэатральнага жыцця клапащуся губернатар П. Н. Шалгуноу (1864 - 1868). У сувязi з забаронай польскамоунай гульнi на сцэне тэатра, у 1863 г. польская трупа раз'ехалася. Быу прызначаны новы дырэктар тэатра, якi заснавау таварыства рускiх драматычных артыстау, што пачало даваць у Мшску тэатральныя прадстауленш толькi на рускай мове [36, с. 85; 5, с. 211].

У 1888 г. пачалi будаваць пастаянны мшсю гарадскi тэатр (зараз - будынак Нацыянальнага акадэ-мiчнага тэатра iмя Я. Купалы), як адкрылi у 1890 г. Мшская гарадская дума вырашыла пабудаваць тэатр пад уплывам губернатара М.М. Трубяцкога (1886 - 1902), як дапамог ёй з субсщыяй ад казны [36, с. 8790; 5, с. 260-262]. Мшсю губернатар адносна тэатра прытрымлiвауся наступнага погляду: "...пры добрай пастаноуцы ён можа служыць такой жа школай, такой жа прыладай маральнага выхавання, як i навучаль-ная установа..." [36, с. 87-88]. З аднаго боку такая установа магла падтрыЕ^ваць маральнасць навед-вальнiкау, з другога - служыла б абрусенню жыхароу губернi i горада.

У Гродна гарадскi тэатр таксама меу падтрымку з боку губернатара. 14 снежня 1902 г. артысты i працоуныя гродзенскага тэатра скардзшся начальнiку губернi, П. А. Сталытну, на свайго антрэпрэнёра Мiлера, як зацягвау з выплатай заробкау. Губернатар даручыу разабрацца у гэтай справе камiсii у скла-дзе князя А. Абаленскага i тэатральнага дырэктара А. Цвяткова. Яны прызналi, што скаржнш маюць рацыю i пастанавш выдаць iм грошы у памеры 516 руб. з субсiдыi, прызначанай мiнiстрам унутарных спрау для гродзенскага тэатра. Як адзначае польсю псторык Р. ЮркоУскi, субсiдыя, прызначаная для развщця тэатра, выкарыстоувалася для таго, каб пакрыць даугi несумленнага антрэпрэнёра [33, 8. 384].

Навука. З мэтай абгрунтавання поглядау на Беларусь, як спрадвечную частку Расii быу створаны ПаУночна-Заходнi аддзел Рускага геаграфiчнага таварыства. Нягледзячы на сваю афщыйную мэту, установа паспрыяла этнаграфiчнаму даследаванню края i стварыла асновы беларусазнауства [13, с. 279; 37, с. 59].

Значны уплыу на развщцё беларусазнауства аказала дзейнасць статыстычных кампэтау [38, с. 137], у яюх, як адзначалася, старшынствавалi начальнш губерняу.

У канцы Х1Х - пачатку ХХ стст. стваралiся навуковыя таварыствы, а ужо iснуюч^Iя актывiзавалi сваю дзейнасць. Гэтыя арганiзацыi iснавалi у розных галiнах: медыцыне, педагогщы, сельскай гаспадарцы. У 1912 г. мясцовая штэлтенцыя арганiзавала Мiнскае таварыства аматарау прыродазнауства, этнаграфii i археалогп. Навуковыя таварыствы садзейнiчалi распаусюджванню сярод спецыялктау i шырокiх колау насельнщтва навуковых ведау i перадавых вдэй [13, с. 418-420].

Губернатары садзейнiчалi навуковаму вывучэнню падначаленых тэрыторый. Але даследаванш павiнны былi даказваць пстарычную цi этнаграфiчную тоеснасць беларусау i рускiх. Матэрыялы, якiя яуна супярэчылi гэтаму тэзiзу не маглi тратць у легальны расiйскi друк.

Так, у 1876 г. па указанш мшскага губернатара В.1. Чарыкава (1875 - 1879) статыстычны камiтэт выдау капiтальную працу "Список землевладельцев Минской губернии" [39, с. 71; 40].

Вырашэнне фшансавых пытанняу звязаных з даследаваннем беларусюх зямель таксама залежыла ад начальнiкау губерняу.

Архiварыус Цэнтральнага архiва старажытных актавых кнiг Вщебскай i Магiлёускай губерняу А.М. Сазонау у рапарце вiцебскаму губернатару В.М. Далгарукаву ад 23 красавка 1885 г. дакладвау, што на выданне ХУ выпуску Гiсторыка-юрыдычных матэрыялау на 1884 г. было аагнавана 2000 руб. З гэтага крэдыту было выдаткавана 1161 руб. 90 кап. Таму А.М. Сазонау праау губернатара адпусцщь яму з крэ-дыту 1884 г. астатнiя 838 руб. 10 кап. на пакрыццё чарговых расходау па выданнi ХУ выпуску Псторыка-юрыдычных матэрыялау. В.М. Далгарукау напiсау на дакуменце - "выканаць". З Вiцебскага губернскага

казначэйства 28 красавка 1885 г. на iмя А.М. Сазонава быу вытсаны талон да авансавай аагноую на суму 838 руб. 50 кап. [41, арк. 61-61 зв., 63].

Вывучэнне Магшёускай губерш у геаграфiчным, сацыяльна-эканам1чным, гiстарычным i iншых накiрунках актышзавалася пры губернатары А.С. Дамбавецкiм. У вышку гэтая праца Увасобiлася у трох-томным выданнi "Опыт описания Могилевской губернии", рэдактарам якога быу губернатар [12]. Мап-лёускiя псторыю i археолагi атрымалi яго падтрымку у публiкаваннi сваiх даследаванняу. А.С. Дамба-вецкi прапагандавау перадачу археалапчных знаходак у губернскi музей, дзякуючы чаму экспазiцыi уста-новы значна папоуншся i экспанавалiся у Вшьш i Маскве [25, 124]. Прынама, губернатар не столькi сам займауся справамi у галiне навукi i культуры, колькi прасоувау адказных i кампетэнтных асоб, якiя пры-носш поспех i плён.

Магiлёускi губернатар М.А. Зшоуеу (1893 - 1901) таксама садзейшчау навуковаму даследаванню губерш, спрыяу выданню "Могилевской старины" - зборшка матэрыялау па гiсторыi, археалогп, этна-графй Магiлёускай губернi пад рэдакцыяй Е.Р. Раманава [2, с. 218].

У Гродзенскай губерш мясцовая адмшстрацыя таксама прыкладала намаганнi па вывучэнш тэры-торыi i насельнщтва. З боку губернатара П.А. Сталышна неафiцыйная частка "Гродненских губернских ведомостей" атрымала фiнансавую падтрымку. 11 лютага 1903 г. ён загадау губернскаму прауленню вы-даць рэдактару неафщыйнай часткi ведамасцяу 3000 рублёу з сумы губернскага Кампэта апекi аб народ-най цвярозасцi. Грошы прадтсвалася накiраваць на развiццё гэтага раздзела газеты. Датацыя апраудала сябе. Неафщыйная частка ведамасцяу павялiчылася у аб'ёме i палепшала у якасцi. Перыядычна на ста-ронках друку з'яулялюя гiстарычныя артыкулы, карэспандэнцыя з губерш. Матэрыялы прысвячалюя у тым л^ беларусам, якiх разглядалi як русмх [33, s. 384-386].

У пачатку ХХ ст. старажытная Каложская царква на Гродзеншчыне патрабавала рамонту. У сувязi з чым для яе выратавання свае намаганнi прыкладалi не толью спецыялiсты, але i гродзенсю губернатар М.М. Асаргiн (1903 - 1905). Ён згадвау ва успамшах, што аднауленнем i падтрыманнем гэтага старажыт-нага помнiка у краi займалася 1мператарскае археалагiчнае таварыства. Таму яму, як губернатару, прыйшлося прыняць актыуны удзел у гэтых працах. "Але сродкау было мала, - шсау М.М. Асаргiн, - рэ-стаурацыя iшла чарапашым крокам, i з'ехау я з Гродна, пакшуушы гэты храм увесь у падпорках i усё з той жа драулянай сцяной" [42, с. 610].

Безумоуна, былi начальнiкi, якiя асаблiва не думалi пра развiццё даручанай iм губернi: яны гля-дзелi на сваю пасаду больш, як на крышцу уласнага дабрабыту. Напрыклад, чыноУнiк У.М. Токарау у 1876 г. быу прыцягнуты да суда за злоужыванш падчас знаходжання на пасадзе мiнскага губернатара [5, с. 229-230; 4, с. 246].

Заключэнне. Таюм чынам, у службовыя абавязю начальнiкау беларускiх губерняу уваходзiла пра-вядзенне на месцах урадавай палпыш. У той жа час, яны нярэдка выступалi з уласнымi прапановамь Сваёй зацiкауленасцю i адмiнiстрацыйнай уладай губернатары садзейнiчалi культурнаму развiццю паднача-леных тэрыторый. Мiж тым, губернатарсмя iнiцыятывы нярэдка замаруджвалiся цi адмаулялкя з боку вышэйшага начальства па фшансавых цi палiтычных прычынах. Губернатары аказвалi падтрымку пашы-рэнню дзяржаунай (расiйскай) пачатковай i сярэдняй адукацыи, але разглядалi яе не столью як распаусю-джванне ведау сярод мясцовага насельнщтва, колью як фармiраванне вернападданнiцкага i рэлiгiйнага (праваслаунага) светапогляду. Стварэнне сеткi адукацыйных устаноу, тэатрау i вывучэнне Беларусi у прарасшсюм i праманархiчным накiрунку ажыццяулялася пры актыунай падтрымцы з цэнтра i губерна-тарамi на месцах. Пры гэтым адрозненнi шматэтнiчнага i шматрэлтйнага мясцовага насельнiцтва, павiн-ны былi сцiрацца на карысць рускай мовы i культуры. Таму усе дасягненш былi арыентаваны на патрэбы Расшскай iмперыi i рэдка улiчвалi пстарычныя традыцыi, этна-лiнгвiстычныя асаблiвасцi краю i iнта-рэсы беларускага насельнiцтва.

Л1ТАРАТУРА

1. Вернер, И. Л. На губернаторском посту (о деятельности Павла Яковлевича Ростовцева по управлению Витебской губернией в 1869-1880 гг.) / И. Л. Вернер // Арх1варыус: зб. навук. паведамл. i арт. / рэдкал.: Ю. М. Бохан [i шш.]. - Мшск : НГАБ, 2007. - Вып. 5. - С. 175-187.

2. Шимукенус, М. В. Могилевские губернаторы 1772-1917 гг. / М. В. Шимукенус // Архиварыус: зб. навук. паведамл. i арт. / рэдкал.: Ю.М. Бохан [i iнш.]. - Мшск : НГАБ, 2008. - Вып. 6. - С. 212-221.

3. Афанасьева, Т. Ю. Гродненские губернаторы (1801-1917 гг.): документально-биографические очерки / Т. Ю. Афанасьева, Р. Ф. Горячева, В. В. Швед. - Гродно : Гродненская тип., 2007. - 166, [1] с.

4. Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917): биографический справочник / сост. Ю. Н. Снапковский ; редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. - Минск : Беларусь, 2016. - 398, [2] с.

5. Бригадин, П. И. Минские губернаторы: история власти / П. И. Бригадин, А. М. Лукашевич. - Минск : ГИУСТ БГУ, 2009. - 351 с.

6. Свод законов Российской империи: изд. 1857 г.: в 16 т. - СПб., 1857. - Т. 2, ч. 1 : Общее губернское учреждение. - 1474 с.

7. Грамадска-палиычнае жыццё у Беларуа, 1772 - 1917 гг. / А. У. Унучак [i шш.] ; рэдкал.: В. В. Дань ловiч (гал. рэд.) [i шш.] ; Нац. акад. навук Беларуа, 1н-т псторьи. - Мшск : Беларус. навука, 2018. -572, [1] с.

8. Общий наказ гражданским губернаторам: именной указ Сенату, 3 июня 1837 г., № 10303 // Полное собрание законов Российской империи. Собр. 2 : в 55 т. - СПб., 1838. - Т. 12: Отд. 1. - С. 361-439.

9. Нацыянальны пстарычны архiу Беларуа у Гродна (НГАБ у Гродна). - Ф. 1. Воп. 6. Спр. 463.

10. Снапкоуская, С. В. Адукацыйная палиыка i школа на Беларуа у канцы XIX - пачатку XX стст. / С. В. Снапкоуская. - Мшск : Н1А, 1998. - 191 с.

11. Нацыянальны пстарычны архiу Беларуа (НГАБ). - Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 981.

12. Опыт описания Могилёвской губернии в историческом, физико-географическом, этнографическом, промышленном, сельскохозяйственном, лесном, учебном, медицинском и статистическом отношениях, с двумя картами губернии и 17 резанными на дереве гравюрами видов и типов: в 3 кн. / сост. по программе и под ред. А. С. Дембовецкого. - Могилев на Днепре : Тип. губерн. правления, 18821884. - Кн. 2. - 1884. - [6], 1000, [2] с.

13. Псторыя Беларуа : у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [i шш.]. - Мшск : Соврем. шк.: Экоперспектива, 2007-2011. - Т. 4: Беларусь у складзе Расшскай iмперыi (канец XVIII - пачатак XX стст.) / М. Бiч [i шш.]. - 2007. - 519 с.

14. Памятная книжка Виленского учебного округа на 1874 год. - Вильна : Тип. А. Г. Сыркина. - 1874. -XVIII, 681 с.

15. Ляхоусю, У. В. Школьная адукацыя у Беларуа падчас нямецкай акупацыи (1915-1918 г.) / У. В. Ля-хоускь - Вшьня [Вшьнюс] : 1н-т беларусютыкц Беласток, Бел. пст. тав-ва, 2010. - 340 с.

16. Памятная книжка Виленского учебного округа на 1895-1896 учебный год, [ч. 1]. - Вильна : Тип. А. Г. Сыркина. - 1896. - VI, 163 с.

17. Асвета i педагапчная думка у Беларуа: са старажытных часоу да 1917 г. / М. М. Абраменка [i шш.]; рэдкал.: М. А. Лазарук (адк. рэд.) [i шш.]. - Мшск: Нар. асвета, 1985. - 462, [1] с.

18. НГАБ. - Ф. 295. Воп. 1. Спр. 8306.

19. Однодневная перепись начальных школ в Империи, произведенная 18 января 1911 года / Министерство народного просвещения. Вып. 8 (10): Виленский учебный округ. Губернии: Виленская, Витебская, Гродненская, Ковенская, Минская и Могилевская: [в 2 ч.]. - Тип. Тов-ва «Екатерингофское печатное дело», 1914. - [2], 26, 133, [1] с.

20. НГАБ. - Ф. 1430. Воп. 1. Спр. 38614.

21. Моторова, Н. С. Деятельность органов городского самоуправления на территории Беларуси в социальной сфере (1875-1914 гг.) : дис. ... канд. ист. наук : 07.00.02 / Н. С. Моторова. - Минск, 2010. - 156 л.

22. Свод высочайших отметок по всеподданнейшим отчетам генерал-губернаторов, губернаторов, военных губернаторов и градоначальников за 1893 год. - СПб. : Гос. тип., 1895. - XXXIX, 117 с.

23. Самуак, А. Магшёускае рэальнае вучылшча / А. Самуак // Энцыкл. пст. Беларуа : у 6 т. / Беларус. Энцыкл. ; рэдкал.: Г. П. Пашкоу (гал. рэд.) [i шш.]. - Мшск, 1999. - Т. 5. - С. 15.

24. НГАБ. - Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 1187.

25. Сидоренко, Б. И. Могилевский губернатор Александр Станиславович Дембовецкий и его время / Б. И. Сидоренко. - Могилев : АмелияПринт, 2012. - 250 с.

26. Миронов, Б. Н. Российская империя: от традиции к модерну : в 3 т. / Б. Н. Миронов. - СПб. : Дмитрий Буланин, 2014. - Т. 1. - 896 с.

27. Майков, П. М. Панютин, Степан Феодорович / П. М. Майков // Русский биографический словарь : в 25 т. - СПб. - М., 1896-1918. - Т. 13: Павел, преподобный - Петр (Илейка). - 1902. - С. 293-296.

28. Навукова-даведачная бiблiятэка Расшскага дзяржаунага пстарычнага архiва. - Папка 87673. Всеподданнейший отчет виленскаго губернатора за 1885 г. - 14 арк.

29. Romanowski, A. Pozytywizm na Litwie: polskie zycie kulturalne na ziemlach litewsko-bialorusko-inflanckich w latach 1864-1904 / A. Romanowski. - Krakow : Universitas, 2003. - 485, [92] s.

30. Расшсю дзяржауны пстарычны архiу (РДГА). - Ф. 1284. Воп. 223. 1884 г. Спр. 38.

31. Свод высочайших отметок по всеподданнейшим отчетам генерал-губернаторов, губернаторов, начальников областей и градоначальников за 1881-1890 гг. - СПб.: Гос. тип., 1893. - [2], IV, VIII, 522 с.

32. РДГА. - Ф. 1284. Воп. 194. 1902 г. Спр. 62.

iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.

33. Jurkowski, R. Kowienski marszalek, grodzienski gubernator: kresowe pocz^tki kariery politycznej Piotra Stolypina (1889-1903) / R. Jurkowski. - Olsztyn : Wydawnictwo UWM, 2015. - 615, [1] s.

34. НГАБ. - Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 976..

35. Кучеренко, В. Н. Культура Витебска конца Х1Х - начала ХХ в.: Витебский городской Ростовцевский театр (1873-1917 гг.) / В. Н. Кучеренко // Искусство и культура. - 2012. - № 1 (5). - С. 68-74.

36. Памятная книжка Минской губернии на 1891 год. - Минск : Типо-лит. Б. Н. Соломонова, 1890. -XLVI, 240, 128 с.

37. Беларусы : у 8 т. / НАН Беларуа, 1н-т мастацтвазнауства, этнаграфп i фальклору. - Мшск : Беларус. навука, 1995-2012. - Т. 3: Псторыя этналапчнага вывучэння / В. К. Бандарчык. - 1999. - 365 с.

38. Корсак, О. В. Статистические комитеты белорусских губерний: создание, структура, деятельность (1835-1917 гг.) : дис. ... канд. ист. наук : 07.00.02 / О. В. Корсак. - Минск, 2017. - 217 л.

39. Памятная книжка Минской губернии 1878 года. - Минск : Тип. губерн. правл., 1878. - Ч. 2. - 122, 114 с.

40. Список землевладельцев Минской губернии за 1876 год. - Минск : Минск. губерн. стат. ком., 1877. -[2], XXIII, 185, [2] с.

41. НГАБ. - Ф. 1430. Воп. 1. Спр. 53047.

42. Осоргин, М. М. Воспоминания, или Что я слышал, что я видел и что я делал в течение всей моей жизни, 1861-1920 / М. М. Осоргин. - М. : Росс. Фонд Культуры [и др.], 2009. - 999 с.

Пастуту 16.02.2019

THE ACTIVITIES OF THE GOVERNORS IN THE DEVELOPMENT OF EDUCATION AND CULTURE OF BELARUSIAN PROVINCES IN 1864-1914

Y. LIAPESHKIN

The article shows the activity of Governors of Vilna, Grodno, Minsk, Vitebsk and Mogilev provinces in the field of education, theater and research during 1864-1914. Present estimates, proposals, correspondence of governors on relevant issues and the results of these actions. Reflected motives and achievements of activity: positive and negative sides. It is noted that the heads of the provinces, not only implemented the disposal of senior management, but also they made decisions that influenced the cultural development of the province. However governor initiatives often slowed down or even rejected by superiors for financial or other reasons. Governors helped raise the cultural and educational level of the population of Belarusian provinces, but without regard to its ethno-linguistic features - in the framework of the policy of Russification..

Keywords: Belarusian provinces, governors, education, cultural development, theater, science, Russification.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.