Научная статья на тему 'ТЭАРЭТЫКА-МЕТАДАЛАГіЧНЫЯ АСНОВЫ СіСТЭМНАГА ДАСЛЕДАВАННЯ ПРЫРОДНА-ЛАНДШАФТНАГА КОДА МіФАПАЭТЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ'

ТЭАРЭТЫКА-МЕТАДАЛАГіЧНЫЯ АСНОВЫ СіСТЭМНАГА ДАСЛЕДАВАННЯ ПРЫРОДНА-ЛАНДШАФТНАГА КОДА МіФАПАЭТЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ Текст научной статьи по специальности «СМИ (медиа) и массовые коммуникации»

CC BY
93
55
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
МИФОЛОГИЯ / ПРИРОДНО-ЛАНДШАФТНЫЕ СИМВОЛЫ

Аннотация научной статьи по СМИ (медиа) и массовым коммуникациям, автор научной работы — Швед І.А.

В статье рассматриваются принципы и категориальный аппарат системного подхода к изучению природно-ландшафтного кода как подкода космографического кода. Системный подход трактуется как идентификация необходимого и достаточного комплекса характеристик (которые в совокупности определяют существование природно-ландшафтного кода как целостного феномена), как реконструкция процесса и результатов семантизации природно-ладшафтных объектов. Основными понятиями категориального аппарата такого исследования выступают: «природно-ландшафтный код», «картина мира», «модель мира», «символ», «образ».

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

THEORETICAL AND METHODOLOGICAL BASIS OF SYSTEM STUDIES OF NATURAL AND LANDSCAPE CODE OF MYTHOPOETIC THINKING

The article covers the principles and categorical apparatus of a systematic approach to the study of the code of the natural landscape as a subcode of cosmographical code. The basic concepts of the categorial apparatus of this research are «code of natural landscape», «picture of the world», « model of the world », «symbol», «image».

Текст научной работы на тему «ТЭАРЭТЫКА-МЕТАДАЛАГіЧНЫЯ АСНОВЫ СіСТЭМНАГА ДАСЛЕДАВАННЯ ПРЫРОДНА-ЛАНДШАФТНАГА КОДА МіФАПАЭТЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ»

УДК 398

ТЭАРЭТЫКА-МЕТАДАЛАГ1ЧНЫЯ АСНОВЫ С1СТЭМНАГА ДАСЛЕДАВАННЯ ПРЫРОДНА-ЛАНДШАФТНАГА КОДА М1ФАПАЭТЫЧНАГА МЫСЛЕННЯ

1.А. ШВЕД

Брестский государственный университет им. А.С.Пушкина, г. Брест, Республика Беларусь

Для средневекового человека природа была «великим резервуаром символов»

А. Гурэв1ч

Уводзшы. Мнопя фшосафы, культуролагi, грамадсюя дзеячы, мастакi небеспадстауна сцвяр-джаюць, што у сучасным грамадстве сувязi памiж прошлымi i наступнымi культурнымi формамi сталi настолькi слабымi, што на паверхш засталося пазбауленае формы, а часта i глыбокай змя-стоунасщ, уласна жыццё, якое хоць чым-небудзь намагаецца запоунщь утвораныя пустоты. Сама ж культура пачынае успрымацца як умоуная i неабавязковая сфера быцця. I трэба пагадзiцца з А.Швейцэрам, якi звязвае крызiс сучаснай культуры з парушэннем неабходнай карэляцьп памiж «знешшм» прагрэсам (у галше эканомiкi, тэхнiкi, адукацыi) i духоуным удасканаленнем чалавека. Стращушы арганiчную сувязь з традыцыйнымi маральна-этычнымi iдэаламi, культура не можа выконваць адну са сва1х вызначальных функцый - спрыяць духоунаму узвышэнню чалавека i гра-мадства. Фармулiроука этычнага жыццесцвярджэння, неабходнага для абнаулення культуры, не-магчымая без улiку набыткау традыцыйнай культуры, прадстауленых у сiстэме яе кодау.

Усведамленне гэтага матывавала актывiзацыю у сучаснай айчыннай i замежнай гумаштарай навуцы, у першую чаргу семiётыцы, этналогii, этналiнгвiстыцы, фалькларыстыцы, даследаванняу, прысвечаных знакава-сiмвалiчнаму аспекту традыцыйнай культуры. Даволi высокай ступенню вывучанасцi характарызуюцца некаторыя аспекты мiфапаэтычных уяуленняу беларусау аб прасторы (у сувязi з часам) i пэуных прыродна-ландшафтных аб'ектах (работы I. Вуглша, С. Сань-ко, У. Лобача, М. Талстога, С. Талстой; шш.). У пэуным сэнсе фундаментам, на яюм базiруюцца даследаванш розных кодау беларускага фальклору, сталi грунтоуныя работы калектыву вучоных, створанага М. Талстым. Практычным увасабленнем щэй М. Талстога i яго калег стау выхад эт-налiнгвiстычнага слоушка «Славянские древности» (М., 1995-2009, Т. 1-4), як з'яуляецца слоУнiкам-указальнiкам з тлумачальна-функцыянальнымi элементамi i мае надзвычай вялiкую агульнагуманiтарную каштоунасць. Яго аб'ект - гэта «мова» культуры (у семiятычным сэнсе), а вылучаныя у асобныя артыкулы адзiнкi (сiмвалы) - «словы» гэтай мовы. Сярод гэтых «слоу» апiсаны элементы «прыродна-ландшафтнай мовы» славянскай народнай культуры. Плёнам даследчыцкай працы фалькларыстау, этнолагау, культуролагау, псторыкау, археолагау, фiлосафау стау выхад энцыклапедычнага слоУнiка «Мiфалогiя беларусау» [1], у яюм прадстаулены асобныя артыкулы пра элементы прыродна-ландшафтнага кода беларускай традыцыйнай культуры; нека-торыя з iх («Сад» [1, с. 422-423], «Яр» [1, с. 543-544]), натсаны аутарам гэтай работы.

Распрацоука тэорый, што паглыбiлi традыцыйнае уяуленне пра мiфалогiю, унесла разнастай-насць у яе успрыманне. Тэарэтыка-метадалагiчнай асновай даследавання мiфапаэтычных уяуленняу аб прыродна-ландшафтных аб'ектах, iх семiятызацыi i функцыянавання як элементау кода мiфапаэтычнага мыслення выступаюць iдэi i канцэпцыi, распрацаваныя у межах культуалогii i рэ-лiгiязнауства (Б. МалiноУскi, Л. Лев^Бруль, Дж. Фрэзер, В. Тэрнер, Э. Каарэр, К. Левi-Строс, М. Элiадэ, Э. Тайлар, В. Фрэйдэнберг, М. Бахцш, А. Лосеу, А. Гурэвiч, С. Токарау); семiётыкi (Р. Барт, Ю. Лотман, Вяч. 1ванау, У. Тапароу, Т. Цыуян); фалькларыстыкi i этналогii (У. Проп, Д. Зяленш, Е. Меляцiнскi, Л. Радэнкавiч, М. Еузшш, А. Байбурын, У. Лобач, А. Боганева, Т. Вало-дзша, С. Жлоба); этналiнгвiстыкi, якая факуаруе увагу на змястоуным аспекце уах формау традыцыйнай культуры (М. i С. Талстыя, Т. Агапкша. В. Бялова, Л. Вiнаградава, А. Беразовiч, А. Та-паркоу, I. Седакова, В. Усачова, Г. Кабакова, Е. Бартмшьсю, Т. Валодзша, У. Коваль i iнш.). Мiж тым прыродна-ландшафтны код беларускай традыцыйнай культуры не быу прадметам спецыяль-нага сютэмнага даследавання. Задачай дадзенай работы выступае актуалiзацыя прынцыпау сктэм-

нага падыходу да вывучэння прыродна-ландшафтнага кода мiфапаэтычнага мыслення i распрацоука адпаведнага метадалагiчнага апарату.

Неабходнасць вывучэння i захавання духоуных набыткау нашых продкау, нераспрацаванасць шырокага кола праблем знакавай аргашзацып свету, адным з галоуных шструментау якой высту-пае прыродна-ландшафтны код, накапленне адпаведнага багатага фактычнага матэрыялу, якi чакае грунтоунага сютэмнага вывучэння паводле новых напрацовак у галше фалькларыстыкi, семiëтыкi, этналiнгвiстыкi, культуралоги i iншых гуманiтарных навук, добрая захаванасць архаiчных пры-родна-ландшафтных вобразау i жывучасць звязаных з iмi мiфапаэтычных уяуленняу (што выразна адбшася у розных вiдах мастацтва), неабходнасць паглыблення разумення агульнаславянскага пласта уяуленняу пра розныя аспекты светабудовы, зафшсаваных у прыродна-ландшафтным кодзе, вызначаюць актуальнасць тэмы прапанаванай працы.

Асноуная частка. Непазбежным фундаментам асваення жыцця культурай з'яуляецца стварэн-не карцiны свету. На сённяшш дзень можна лiчыць устаноуленым кола важнейшых элементау традыцыйнай карцiны свету, выяуленне якiх у розных фальклорных жанрах мае сваю адметнасць. Так, С. Нiкiцiнай [2, с. 69-70] асобна вылучаюцца 1) сусвет а) нябёсы (зоры, месяц, сонца ^ свет-лавыя з'явы пры яго усходзе i захадзе - зоры), хмары i шш.), б) зямля (ландшафт): камень, гара, дарога, зямля, лес, луг, мора, рака, возера, аюян, поле (тыповыя локусы); 2) фiзiчны стан све-ту/прадметау: бегчы, кiнуць, гарэць, ляжаць, стаяць, тапщь, хадзiць i шш.; 3) раслiны: бяроза, вяр-ба, дуб, асша, куст, грыб, кветка, лют i iнш.; 4) жывёльны свет: воук, варона, голуб, заяц, змей/змяя, зязюля i iнш.; 5) стыхи i рэчывы: бура, вецер, вада, паветра, дождж, жалезны, маланка, мароз, агонь, раса i да т. п.; 6) чалавек а) фiзiчная iстота (часткi цела, успрыманне, адчуванне, фiзiчны стан, б) разумная ютота (розум, пачуццi, душа, а таксама паводзшы (учынкi) i мауленне; 7) сацыяльная (сям'я, сацыяльныя рол^ i эканамiчная структуры: бацька, мащ, брат, удава, кум, цар i iнш.; 8) элементы матэрыяльнай культуры: а) хата, яе частю i начынне, б) ежа, адзенне, пры-лады працы, транспарт; 9) час: вясна, лета, восень, зiма, век, пара, ноч, дзень i шш.; 10) мера, ступень, лiчбы; 11) ацэнкi (добры, злы, лепш, прыгожы i iнш.); 12) уласныя iмëны. У прынцыпе усiм фрагментам светабудовы народная свядомасць можа прышсваць мiфалагiчныя уласцiвацi. Такiя традыцыйна марюраваныя рэалii здольныя выяуляць пэуныя культурныя значэннi, станавiцца шм-валамi i утвараць адпаведныя коды.

Код - сютэма абазначэнняу для перадачы, апрацоую i захавання iнфармацыi у форме канцэпту-альных утварэнняу, корпус аднатыпных знакау, якi мае сваю парадыгматыку i сiнтагматыку. Кож-ны код вызначаецца уласнай сiстэмай рэлевантных прыкмет, якiя выяуляюцца у наборы i суад-носiнах адзiнак гэтага кода. Прыродна-ландшафтны код трактуецца намi як сродак традыцыйнага мадэлiравання свету на аснове яго пазнання, ацэню i апiсання праз прыродна-ландшафтныя шмва-лы, якiя утвараюць сiстэму парадыгматычных i сiнтагматычных адносiн. Прыродна-ландшафтны код можа разглядацца як падкод касмаграфiчнага кода, у яю уваходзяць семiятызаваныя мiфапаэтычным мысленнем такiя буйныя элементы мадэлi свету, як неба, зямля, падзем'е. Назва-ныя чыннiкi маюць вызначаную пэунай мадэллю свету структуру.

Пры даследаванш падкодау касмаграфiчнага кода, у тым лiку прыродна-ландшафтнага, выклю-чнае значэнне набывае паняцце мiфалагiчнай касмалоги [1, с. 556-557] - мiфалагiчных уяуленняу, ведау пра будову Сусвету. Мiфалагiчная касмалогiя беларусау (ш^1рэй славян) узыходзщь да агуль-на1ндаеурапейскай, характарызуецца вялiкай архаiчнасцю i няустойлiвасцю свах формау i праяу. Космас, арыентаваны па вертыкалi, канструктыуна структуравауся трыма галоунымi адзiнкамi: небам, зям-лёй i падзямеллем (асобна магла вылучацца прастора памiж небам i зямлёй). Трыкшашчны верты-кальны падзел выяуляуся праз персанажны код (часта зааморфную серыю, лакалiзаваную на розных узроунях касмiчнага сiмвала - трох'яруснага Сусветнага дрэва щ яго эквiвалентау). Паверхня зямлi у касмiчнай вертыкалi заняла сярэдзшнае месца памiж небам (раем) i падзямеллем (пеклам). Бачны (белы) свет, з аднаго боку, успрымауся як адзiнства зямлi i неба. Зямля ахоувалася небам, якое з прыняццем хрысцiянства атрымала статус трансцэндэнтнай i недасягальнай субстанц^Ii. З шшага боку, верх (неба) процiпастаУлены шзу (зямлi цi падзямеллю), што мае адпаведную трад^1ц^1йную аксiялагiзац^IЮ. Усё у Космасе даволi надзейна упарадкавана, мае сваё месца, прызначанасць. Нябесныя свяцшы ходзяць вакол свету, расходзяцца i зноу становяцца на сваё месца. У замовах - гэта узор цэласнасщ i гармонii, якая праецыруецца на арганiзм чалавека. Неба выступае своеасаблiвай праек-ц^1яй зямлi, напрыклад у тэкстах прадказанняу. Згадаем таксама загадку пра лодку, дзе адлюстраванае у вадзе неба знаходзiцца пад нагамi: «Еду па раунядз1, ад смерц на тры пядз1 7 пад нагам1 неба». На небе паказваюцца знаю, што сведчаць пра пэуныя лёсавызначальныя падзеi на зямль Так, крывавы i цьмяны свет сонца гаворыць пра тое, што дзесьщ на зямлi адбываеi «рубанша»; «мятла» (камета) 58

толью тады з'яyляеццa на небе, кaлi мае быць вялiкaя вайна, што замятае шмат людзей; вялш зара-пад прадказвае цi то «рyбaнiнy» на зямлi, цi то «паморак» i г.д. Неба накрывае зямлю як купал, як вялiкaя накрыука ад пaсyдзiны. Пaмiж небам i зямлëй ëсць прaгaлiнa, праз якую вее вецер, цi пaмiж шмaт'ярyсным небам i зямлëй знaxодзiццa вада, якая закрывае нават першае неба ад людзей. Пе-рад aнëлaмi i святымi людзьмi Бог раскрывае зaвесy, каб паказаць неба. Неба можа выяуляцца як цвëрдaя матэрыя, пaверxня, на якой жывуць святыя i якая сyдaкрaнaеццa з краем зямлг У казцы «За адным грaxом iншыя» чорт нясе мaнaxa на край зямлi, дзе xочa скiнyць яго y «бездну». Герой казю «Maркa Пякельны» зaxодзiць «аж на край свету» i бачыць, як i пакутуюць душы памерлык грэшнiкay у aдпaведнaсцi з цяжкасцю грaxоУ, yчыненыx пры жыцщ. У месцы злучэння неба i зямл^ там, дзе неба i зямля «^одзяцца, стыкаюцца», могуць адбывацца розныя цуды, у зaмовax там адбыва-ецца працэс лекавання. Характэрна, што вобраз раю-неба можа yпiсвaццa y aрxaiчныя касмалапч-ныя yяyленнi, напрыклад: «[На чым свет стaiць?] - На чэрэпасе. [На чэрэпасе, казал^ зэмля? А як гэта? Чaрaпaxa трымае?] - Чэрэпаха дзержыт. Вона круцщца, земля, круцщца, старые бабы ка-залi... [А неба як дзержыцца?] - А небо вжэ як дзержыцца... Кажут, як будзе кончына сьвету, то воно вжэ упадзе. I всех ужэ... [А xto яго трымае, тое неба? Чаго яно не падае?] - Кажэ, воно в воздуху, воздух дзяржыт. Кажут, там янгулы летают, тамака душы людзей, бабы росказyвалi... О, душы пошлi - это як чоловек умэр - на нэбэса. На небе вжэ душа. Туловшчэ будзе гнщ, душа будзе на небi летаць. Душа летае. [Так пасля смерщ на небе? В раю?] - В раю. Хто заслужыв, хто добрэ молщца, то будзе в раю. А хто в пэкло... » [3, с. 373]. Лiчылi таксама, што зямля не мае канца, «бо яна круглая, як галка»; стащь яна пасярод свету, а сонца i месяц xодзяць вакол яе. Вясëлкa -канал сyвязi пaмiж небам i зямлëй - цягне з рэк, aзëр, мора ваду на неба. Вада там xмaрaмi разносвда па уам свеце, прасейваецца праз аблою, як праз сгга, i падае на зямлю дажджом. Паводле казак, пар-эмш, людзi могуць перамяшчацца на неба i вяртацца адтуль па дрэвax щ семантычна тоеснык iм рэaлiяx або пераносщца сaкрaльнымi пaмочнiкaмi (параун.: «Пайшоу угору як цыган па драбтах на неба»), У якасщ шляxy з зямлi на неба i наадварот ствол Сусветнага дрэва дyблiрyеццa ствaлaмi боба, гaроxy, гарой, мостам i да т.п. У кантэксце уяуленняу пра магчымасць фiзiчнaгa перамяшчэння з зямлi на неба паказальны пaxaвaльны абрад беларусау, кaлi яго удзельнш, вярнуушыся з могiлaк, воз, на яюм везлi памерлага, ставяць aглоблямi угору на дax так, што задшя колы стаяць на зямл^ а пярэднiя вiсяць у паветры. Так нiбытa нябожчыку будзе лягчэй дaеxaць да неба. У сyвязi з адзна-чаным xaрaктэрны зaгaдкi, дзе зямныя дaрогi, рэю, заняушы вертыкальнае стaновiшчa, мaглi б злучыць неба i зямлю. У кaзкax як з раю (неба), так i з пекла людзi вяртаюцца назад, на зямлю, часта прыносячы пэуны набытак, яю змяняе сваю прыроду у чалавечым свеце.

Для вертыкальнай кaсмaлaгiчнaй мaдэлi, трансфармаванай у сyвязi з прыняццем xрысцiянствa, xaрaктэрнa дыферэнцыяцыя i процiпaстaУленне верxнягa свету багоу, душ прaведныx, святык i нiжнягa царства грэшнiкay, адпаведна раю i пекла. Самым жудасным месцам пекла уяуляецца дно. У пекле i у рai адрозшваюцца сярэдзiнa i край. Нiжнi (падзямелле, пекла) i верxнi (неба, рай) ярусы светабудовы, сiметрычнa размешчаныя адносна пaверxнi зямлi, сярэдняга, чалавечага свету, маюць з яе «yвaxоды» (вокны, вароты, латк), дзверы (адчыненыя цi зачыненыя). Верылi, што зямля ëсць шшто iншaе, як скура, якая пакрывае вялiзны слой вады, на дне якой знaxодзiццa пекла. Невялiкiя глыбоюя ямы, якiя сустракаюцца на лузе, называюцца «чортaвымi вокнaмi», у ix шчога не кiдaюць i не мераюць ix глыбшю, каб не дражнщь чорта. З'яуленне цëмныx «латак» на сонцы тлумачылася тым, што праз вогшшча прасвечваецца рай щ паказваюцца нябесныя вароты, за якiмi жывуць Бог i святыя. Рай можа лaкaлiзaвaццa на зямлi, на поудш, «за гaрaмi да за марамЬ», Пры гэтым усе складнш светабудовы непасрэдна узаемазвязаны, xрaнaтоп гэтага свету перасякаецца з xрaнaтопaм таго свету, межы пaмiж рознымi чaсткaмi светабудовы xоць i цяжкапераадольныя, пры выкананш пэyныx умоу трaпiць з аднаго свету у iншы магчыма. Важнасць такога перaxодy для светапогляду нашык продкау aбyмовiлa надзвычай вялшую пашыранасць уяуленняу пра мяжу i перaxоднaсць [1, с. 556-557], а таксама функцыянальнасць элементау прыродна-ландшафтнага кода (дрэва, гары, водныx аб'ектау) як медыятарау пaмiж рознымi сферaмi светабудовы.

Вывучэнне пaaсобныx прыроднa-лaндшaфтныx сiмвaлay па-за рaмкaмi кода, у межax якога яны функцыянуюць, i часта па-за кантэкстам традыцыйнай культуры не дазваляла усебакова раскрыць сутнасць сiмвaлay мiфaпaэтычнaгa мыслення. Перанос акцэнтау з эмтрыка-канстатуючага атсан-ня фальклорнай вобрaзнaсцi, разгляду асобнык сiмвaлay фальклору у рaмкax лiтaрaтyрнaй эстэтыкi на комплекснае даследаванне традыцыйнай карцшы свету i сродкау яе знакавай фiксaцыi, у тым лшу прыроднa-лaндшaфтныx сiмвaлay, aктyaлiзyе эурыстычную каштоунасць сiстэмнaгa пaдыxодy. У дачыненш да вывучэння прыродна-ландшафтнага кода таю падыкод разумеецца як iдэнтыфiкaцыя неaбxоднaгa i дастатковага комплексу xaрaктaрыстык (яюя у сyкyпнaсцi вызна-

чаюць юнаванне прыродна-ландшафтнага кода як цэласнага феномена) i рэканструкцыя працэсу i вышкау семантазацып прыродна-ландшафтных аб'ектау. Даследаванне генезюу i функцыянавання прыродна-ландшафтнага кода павшна грунтавацца на уяуленш пра штэгральнасць, самадастатко-васць традыцыйнай культуры, сютэмную прыроду яе з'яу, важную ролю не толью (цi не столью) утылгарных, але i сiмвалiчных каштоунасцей (свет традыцыйнай культуры, фальклору - гэта свет шмвалау, яюя з'яуляюцца i стылiстычнымi, i светапогляднымi катэгорыямi), выкарыстанне трады-цыяй у семiятычных мэтах «мовы рэальнасщ», адзшства i агульнасць мiфапаэтычнай семантыкi, дыяхрашчнае «разгортванне» сiмвала у фальклорную форму, сэнс якой заусёды адстае ад яе акту-альнай рэалiзацыi.

Сютэмны падыход вызначае неабходнасць даследавання прыродна-ландшафтнага кода мiфапаэтычнага мыслення у адпаведнасщ з наступнымi прынцыпамi: вывучэнне не iзаляваных амвалау, а ix сукупнасщ (акрэсленай сiстэмы адносiн), якая i утварае код, прычым цэласнасць тут - вызначальная уласщвасць; сiнтэз тэарэтычных (гiсторыка-генетычныx i функцыянальна-семантычных) уяуленняу аб прыродна-ландшафтным кодзе; вылучэнне фактарау, якiя надаюць прыродна-ландшафтнаму коду yстойлiвасць; акцэнт на сэнсе yзаемасувязi складшкау-амвалау. Паколькi прыродна-ландшафтныя сiмвалы - «вышк супрацоунщтва» мастацкix i немастацкix утварэнняу у праекцыi iстотныx, стэрэатыпных уяуленняу аб прыродна-ландшафтных аб'ектах, навуковае атсанне гэтых шмвалау прадугледжвае вызначэнне ix кагштыунага зместу, зварот да адметных канцэпцый карцiны свету i мадэлi свету.

Паняццямi катэгарыяльнага апарату сютэмнага даследавання генезюу i функцыянавання прыродна-ландшафтнага кода акрамя разгледжанага вышэй паняцця «прыродна-ландшафтны код» выступаюць: «карщна свету», «мадэль свету», «шмвал», «вобраз».

Карцгна свету - гэта «ушверсальныя» калектыуна набытыя вопыт-веды, вынiк першаснай апрацоую iнфармацыi у сiстэме «чалавек-свет», дынамiчная канцэнтраваная сiстэма панарамнага атсання (а не аналiзу) свету з «уключаным» суб'ектам. У вышэйшай ступеш касмалагiчная i разам з тым антрапамарфiчная i антрапацэнтрычная традыцыйная карцiна свету характарызуецца рознай ступенню усвядомленасщ яе фрагментау, рознай ступенню ix адэкватнасцi быццю i знаходзщь сваё сэнсавае канструяванне згодна з пэунай лопкай светаразумення у мадэлi свету.

Мадэль свету - усеагульная шматузроуневая сiстэма стэрэатыпау, сiмвалаy, кодау, якiя прадстауляюць розныя фрагменты карцшы свету (аб'екты, з'явы, падзеi i yласцiвыя iм прасторава-часавыя i якасна-колькасныя вымярэннi); рэпрэзентацыя (прасторава-часавая, якасная, колькасная, прычынная, этычная, персанажная), прынцып, структура карцiны свету, усеагульная аргашзацыя яе «карцiннасцi» (у якой, у адрозненне ад мадэлi свету, элементы не зафшсаваны, а сувязi слаба вызначаны). Мадэль свету, з аднаго боку, сама стала вышкам асэнсавання свету чалавекам, а з другога, у аспекце анталапчных прынцыпау, абстракцый, - з'явiлася падмуркам фармiравання шмвалау i кодау традыцыйнай культуры, выступша умовай iнтэрпрэтацыi свету мiфапаэтычным мысленнем, сродкам арганiзацыi шырокага спектра парадыгмальнага разумення рэчаiснасцi на аснове асобых пазнаваучых аперацый.

Сгмвал - сштэтычны вобраз, якi у працэсе штэлектуальна-мастацкага асваення рэчаiснасцi, «апрадмечвання каштоУнасцi» акумулюе глыбiнныя сэнсы традыцыйнай духоунай культуры, мад-элюючы вызначаныя феномены у пачуццёва-канкрэтнай форме, выклiкае yстойлiвыя асацыяцьп на падставе традыцыйных сэнсавых атаясамлiванняy. Вобраз (мiфапаэтычны) пры гэтым разумеецца як вышк i iдэальная форма пачуццёва-канкрэтнага, цэласнага, эмацыянальнага адлюстравання прадметау i з'яу, мадыфiкаванага у адпаведнасщ з законамi прадуцыравання пэуных мiфа-фальклорных тэкстау. Функцыянаванне вобраза як шмвала звязана з набыццём змястоунай глыбiнi, сэнсавай перспектывы, каштоУнасцi, замацаваных традыцыяй.

Пры вырашэннi задач, звязаных з сiстэмным аналiзам прыродна-ландшафтных шмвалау традыцыйнай культуры, гiсторыка-генетычнае даследаванне прыродна-ландшафтнага кода павшна дапауняцца функцыянальна-семантычным. Прадуктыуным з'яуляецца выкарыстанне функцыяна-льна-семантычнага, структурна-тыпалагiчнага i параyнальна-гiстарычнага метадау. Прымяненне функцыянальна-семантычнага метаду дасць магчымасць высветлщь, што iменна у генезiсе прыродна-ландшафтнага кода абумоулена пазафальклорнымi сувязямi i як гэтыя сувязi прадстаулены у iм, а таксама устанавщь месца прыродна-ландшафтнага кода у традыцыйнай культуры. Струк-турна-тыпалагiчны метад дазволщь раскрыць меxанiзмы упарадкавання семантычных сувязей прыродна-ландшафтнага сiмвала, iнтэрпрэтаваць прыродна-ландшафтныя сiмвалы беларускай традыцыйнай культуры, прадставiyшы ix у межах цэласнага утварэння, якое функцыянуе разам з iншымi кодами Пры дапамозе параyнальна-гiстарычнага метаду магчыма высветлiць генезiс пры-60

родна-ландшафтнага кода мiфапаэтычнага мыслення, вызначыць паралелi вывучаемай з'явы у мiжнацыянальных маштабах.

Заключэнне. У заключэнне адзначым, што без вызначэння семантыкi i шмволш прыродна-ландшафтных аб'ектау, прадстауленых у першую чаргу у фальклоры i абрадавай дзейнасцi, не-магчыма комплексна даследаваць пэуны культурны ландшафт, паколью грамадства асвойвае прастору не толью тэрытарыяльна, але i семантычна i сiмвалiчна. Нездарма культурны ландшафт разглядаецца вучонымi як прыродна-культурнае асяроддзе фармiравання i захавання мастацтва, з аднаго боку, i даследуецца ландшафтафармiруючая роля мастацтва, з шшага. Такiм чынам, з фе-наменалагiчнага пункту гледжання ланшафт з'яуляецца прасторай сэнсау.

Перспектыва даследавання сiмвалiчнай «мовы прыродна-ладшафтных аб'ектау» звязана з усве-дамленнем цэласнасщ традыцыйнай культуры. Усведамленне таго, што у аснове функцыянавання розных складшкау традыцыйнай культуры знаходзiцца агульная змястоуная база, якая можа быць зведзена да комплексу даволi устойлiвых уяуленняу пра светабудову i месца чалавека у ёй, не-пасрэдна звязана з перспектыунай тэндэнцыяй да зблiжэння асобных народазнаучых i iншых навук. Бясспрэчна, на цяперашш момант патрэбна штэграцыя набыткау развiцця розных навук - у прыватнасщ, фалькларыстыкi, кагштыунай антрапалогii, культуралогii, фiласофii, этналiнгвiстыкi, этнапшхалоги, палеаэтналогii, мастацтвазнауства i iнш. Культуралапчны катэгарыяльны апарат, велiзарны фактычны матэрыял, навуковыя iдэi, выпрацаваныя прадстаунiкамi названых i блiзкiх да iх дысцыплш, даюць магчымасць распрацоУкi новых, сштэзуючых iдэй i метадау, падказваюць крытэрыи iнтэрпрэтацыi розных з'яу культуры, дапамагаюць адэкватна вызначыць тыя змя-стоуныя, структурныя, псiхалагiчныя элементы сiмвалатварэння i функцыянавання сiмвалау i ко-дау, якiя дагэтуль асобна не вылучалюя або не разглядалiся увогуле. Толью акрэсленая iнтэграцыя дае магчымасць асэнсаваць навуковыя праблемы, звязаныя са старажытным светапоглядам, семiятызацыяй рэчаiснасцi, функцыянаваннем кодау мiфапаэтычнага мыслення - у прыватнасщ, прыродна-ландшафтнага кода, праз пасрэднщтва якога мадэлiруюцца складнiкi традыцыйнай мiфапаэтычнай карцiны свету. АсноУнымi паняццямi катэгарыяльнага апарату сiстэмнага даследавання названага кода выступаюць: «прыродна-ландшафтны код», «карщна свету», «мадэль свету», «сiмвал», «вобраз».

Л1ТАРАТУРА

1. М1фалопя беларусау : энцыклапедычны слоушк / навук. рэд. Т. Валодзша, С. Санько. - Мшск : Беларусь, 2011. - 607 с.

2. Никитина, С.Е. Устная народная культура и языковое сознание / С.Е. Никитина. - М. : Наука, 1993. -189 с.

3. Традыцыйная мастацкая культура беларусау : У 6 т. Т. 4. Брэсцкае Палессе : У 2 кн. Кн. 2 / А. М. Боганева [1 шш.] - Мшск : Выш. шк., 2009. - 559 с.

THEORETICAL AND METHODOLOGICAL BASIS OF SYSTEM STUDIES OF NATURAL AND LANDSCAPE CODE OF MYTHOPOETIC THINKING

I.A. SHVED Summary

The article covers the principles and categorical apparatus of a systematic approach to the study of the code of the natural landscape as a subcode of cosmographical code. The basic concepts of the categorial apparatus of this research are «code of natural landscape», «picture of the world», « model of the world », «symbol», «image».

© Швед И.А.

Поступила в редакцию 1.09.2011

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.