Научная статья на тему 'Рэлігійная сфера: спакой перад зabірухай'

Рэлігійная сфера: спакой перад зabірухай Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
45
9
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Наталля Васілевіч

У 2016 годзе палітыка кантролю над рэлігійнай сферай працягвалася, улады ўсё радзей ужываюць суп радь рэлігійных супол ьнасцяў брутальны ціск і рэпрэсіі, галоўным чынам абмяжоўваючы дзейнасць рэлігійных арганізацый бюракратычным спосабам. На пачатку года традыцыйна адбываецца канфлікт Упаўнаважанага па справах рэлігій з кіраўніцтвам Рымска-Каталіцкага касцёла з прычыны незадаволенасці дзяржаўных органаў кадравай палітыкай апошняга. У Праваслаўнай царкве, асабліва тэта датычыць Мінскай епархіі, працягваюцца кадравыя і структурныя змены, ліквідуецца буйная арганізацыя «Выдавецтва Беларускага экзархата». У лютым адбываецца сустрэча Папы Рымскага Францыска і Патрыярха Маскоўскага Кірыла ў Гаване, а ў чэрвені на Крыце праходзіць Святы і Вялікі сабор Праваслаўнай царквы.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Рэлігійная сфера: спакой перад зabірухай»

РЭЛ1Г1ЙНАЯ СФЕРА: СПАКОй ПЕРАД ЗАВ1РУХАЙ

Наталля Васiлевiч

Рэзюмэ

У 2016 годзе палiтыка кантролю над рэлтйнай сферай працягвалася, улады усё радзей ужываюць супраць рэлiгiйных супольнасцяу брутальны цюк i рэпрэсii, галоуным чынам абмяжоуваючы дзейнасць рэлiгiйных арганiзацый бюракратычным спосабам. На пачатку года традыцыйна адбываецца канфлiкт Упаунаважанага па справах рэлтй з юраушцтвам Рымска-Каталiцкага касцёла з прычыны незадаволенасцi дзяржауных органау кадравай палiтыкай апошняга. У Праваслаунай царкве, асаблiва гэта датычыць Мшскай епархii, працягваюцца кадравыя i структурныя змены, лiквiдуецца буйная арганiзацыя «Выдавецтва Беларускага экзархата». У лютым адбываецца сустрэча Папы Рымскага Францыска i Патрыярха Маскоускага Кiрыла у Гаване, а у чэрвенi на Крыце праходзiць Святы i Вялiкi сабор Праваслаунай царквы.

Тэндэнцьп:

• дзяржава не щзе на лiбералiзацыю заканадауства у галiне свабоды сумлення i дзейнасцi рэлiгiйных арганiзацый, захоуваючы паунамоцтвы санкцыянавання i кантролю;

• мраванне рэлiгiйнай сферай адбываецца галоуным чынам праз бюракратычныя механiзмы без узшкнення ачагоу напружання i рэзкай незадаволенасщ;

• у Беларускай Праваслаунай царкве у значнай ступенi завяршаецца структурнае i кадравае перафарматаванне, i юраванне уваходзiць у руцiнную фазу;

• Рымска-Каталщкая царква выбудоувае межы уласнай аутаномii у дачыненнi да дзяржавы.

Заканадауства i шстытуцьп: нормы не мяняць, мшасць дазваляць

Праваабаронцы нязменна крытыкуюць беларускае заканадауства у сферы свабоды рэл^п i рэгулявання дзейнасщ рэлiгiйных арганiзацый. Калi у 2015 годзе Беларусь праходзша разгляд у межах другога цыкла ушверсальнага перыядычнага агляду (УПА) ААН,

праваабарончыя аргашзацып выступШ з альтэрнатыуным дакладам1, дзе былi адзначаныя сур'ёзныя праблемы у сферы свабоды рэлiгii, у тым лiку патрабаванне абавязковай рэгiстрацыi рэлШйнай арганiзацыi i iснаванне крымiнальнай адказнасщ за дзеянне без рэгiстрацыi; абмежаванне на рэлшйную дзейнасць замежных грама-дзян i iнш.

Хаця у межах УПА Беларусь прыняла рэкамендацыю Святога прастола аб неабходнасцi «прыняць меры да недапушчэння абмежаванняу у сферы свабоды рэл^п i перакананняу i забяспечыць больш строгае выканане права на свабоднае выражэнне меркаванняу i свабоду асацыяцып», ншкш змены заканадауства i праваужывальнай практыкi у гэтай сферы не былi уключаны у прыняты Саветам мшстрау у кастрычшку 2016 года М1жведамасны план па рэ^зацып рэкамендацый, прынятых Рэспублжай Беларусь па вынiках праходжання другога цыкла УПА у Радзе ААН па правах чалавека, i рэкамедацый, адрасаваных Беларусi дамоунымi органамi па правах чалавека, на 2016— 2019 гады2. Адзшым мерапрыемствам, прапанаваным урадам у сувязi з прынятай рэкамендацыяй у сферы рэлiгii, стала распрацоука i выкананне адукацыйных праграм для журналютау па прасоуваннi щэй м1жканфесшнага мiру i згоды i правядзенне тэматычнага творчага конкурсу (п. 58).

Выпадк1 брутальных рэпрэсiй за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемствау зафшсаваны адзiнкавыя: за удзел у начной мальве без дазволу Мiнгарвыканкама былi прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi члены адной з хрысцшнскгх абшчын у Мшску.3 Напружанне датычна санкцыянавання рэлтйных мера-

«Альтернативный доклад по 2-му циклу Универсального периодического обзора (Беларусь).» За свабоднае веравызнанне. 15 Sep. 2014. Web. 13 Mar. 2017. <http://forb.by/node/437>.

«Постановление Совета министров от 24 октября 2016 года № 860.» Совет министров Республики Беларусь. 24 Oct. 2016. Web. 13 Mar. 2016. <http://www.government.by/ru/solutions/2661>.

«"За что?" Как нарушается свобода религии и что с этим делать.» За свабоднае веравызнанне. 12 Dec. 2016. Web. 13 Mar. 2017. <http:// forb.by/node/679>.

прыемствау цягам 2015 i 2016 гадоу часткова здымаецца: улады самi прапаноуваюць рэлiгiйным арганiзацыям у арэнду буйныя дзяржауныя аб'екты, пабудаваныя да Чэмпiянату свету па хаке^ «Чыжоука-арэна», напрыклад, прыняла шырокамаштабныя хрысщянсия грамадска-рэлiгiйныя мерапрыемствы «Глабальны лщарсю сами» i «Малггва за Беларусь».

Што датычыць правоу замежных грамадзян, то уладамi была створаная канфлшгная сiтуацыя у дачыненнi да каталщкага касцёла: Упаунаважаны беспадстауна адмовiуся ад узгаднення дзейнасцi трох рымска-каталiцкiх святароу, якiя з'яуляюцца грамадзянамi Польшчы. Аднак пасля распаусюду заявы курыi Мшска-Маплёускай архiепархii РКЦ пастанова пра неузгадненне была адменена.

Пратэстанцюя рэлтйныя аб'яднанш таксама адзна-чаюць адноснае пацяпленне: у Беларусь быу дапушчаны шведскi прапаведнiк Карл Густау Севярын, якi не мог уехаць у крашу цягам як мшмум 15 гадоу i з удзелам якога увесну 2016 года была праведзеная вялжая канферэнцыя. Таксама без праблем двойчы прайшоу вiзiт будысцкага ламы Оле Нiдала.

Нягледзячы на тое, што у канкрэтных выпадках дзяржауныя улады могуць рэлiгiйным супольнасцям насустрач i дазваляць правядзенне масавых мерапрыемствау щ дапускаць да служэння замежных рэлШйных дзеячау, самi нормы, як1я рэгулююць таюя аспекты дзейнасцi рэлШйных аргашзацый, прадугледжваюць санкцыянавальную функцыю дзяржауных органау, змяшчаюць акцэнт у забеспячэннi гэтых правоу як тых, што належаць рэлШйнай арганiзацыi, на функцыю «дазваляць» щ «забараняць» як права, якое належыць дзяржауным органам. Гэта ставiць рэлтйныя арганiзацыi у залежнасць i пад узмоцнены кантроль дзяржавы.

Праваслауная царква: больш сцен, менш мастоу

У 2016 годзе адбылася адна з самых грандыёзных падзей у жыццi сусветнага праваслауя — у чэрвенi на Крыце прайшоу Святы i Вялiкi сабор Праваслаунай царквы, як1

рыхтавауся амаль стагоддзе. Ад Беларускага Экзархата у дэлегацыю РПЦ быу уключаны арх1етскап Наваградск1 Гурый, былы кiраунiк справамi Беларускага Экзархата. За два тыдт да адкрыцця пасяджэнняу Сабора Сшод РПЦ прыняу рашэнне не браць удзелу у саборы, але на-стойваць на перанясеннi мерапрыемства на больш познiя даты. Падобныя рашэнт былi прынятыя таксама Сiнодамi Антыяхшскай, Грузiнскай i Балгарскай праваслауных цэрквау але, нягледзячы на гэта, Сабор адбыуся з удзе-лам дэлегацый дзесящ памесных цэрквау i прыняу шэраг дакументау, рэцэпцыя як1х праходзщь цяпер як сярод тых цэрквау, якiя даслалi свае дэлегацыi на Сабор, так i сярод тых, як1я адмовiлiся ад удзелу.

Калi украшсыя улады паспрабавалi выкарыстаць Сабор як нагоду для заклiку канашчнага вырашэння праблемы падзеленага украiнскага праваслауя, i у такiм аспекце тэматыка Сабору прысутнiчала у фокусе украшскай медыяпрасторы, то для беларускiх уладау, грамадства i царкоунага асяроддзя Сабор прайшоу практычна незауважным. У перадсаборны час у РПЦ (у РасИ i ва Украiне) з'явiлiся антысаборныя, антыэкуметчныя рухi, аднак у Беларуй пашырэння такгх не назiраецца.

З большай увагай, аднак, паставiлiся беларусия праваслауныя вернiкi да сустрэчы Папы Рымскага Францыска i Патрыярха Маскоускага Крыла у Гаване у лютым. Нягледзячы на тое, што сустрэча нас1ла галоуным чынам дыпламатычны характар, былi выпадкi пратэстау антыкаталiцкiх i антыэкуметчных с1л, аднак не масавыя. У лютым, пасля гаванскай сустрэчы, у знак выражэння непрызнання лейтымнасщ перастау пам1наць Патрыярха Крыла кумен Амвросiй (Тарасюк), дабрачынны аднаго з манастыроу у Навагрудскай епархи. У снежт ён афiцыйна перапынiу лгтурпчныя стасункi з мясцовым епiскапам Гурыем, а таксама звярнууся з заклжам да вернiкау таксама алдаляцца ад малгтоуных стасункау з ерэтыкамi. Да Тарасюка былi выкарыстаныя даволi мякюя меры — 23 снежня царкоуны суд адхiлiу яго ад служэння тэрмiнам на адзт год.

Заслугоувае увагi рэакцыя Сiноду Беларускай Праваслаунай царквы, выказаная Мiтрапалiтам Паулам,

на падрыхтаваны у снежнi праект пастановы Мiнiстэрства аховы здароуя Рэспублiкi Беларусь «Аб зацвярджэннi Нормау медыцынскай этыкi i дэанталогп». У гэтым праекце сярод iншых патрабаванняу да вонкавага выгляду медыцынскiх i фармацэутычных работшкау (п. 7) утрымлiвалася забарона на дэманстрацыю рэлiгiйнай прыналежнасщ, адкрытае нашэнне рэлШйных ймвалау. У сваiм лiсце на iмя мжстра аховы здароуя Мiтрапалiт Павел аргументавау сваю пазiцыю супраць такога патрабавання правам на свабоднае выяуленне сваiх рэлiгiйных перакананняу, якое гарантуецца Канстытуцыяй (арт. 33) i Законам Рэспублт Беларусь «Аб свабодзе сумлення» (арт. 5). Апроч гэтага, ён спаслауся на праграму супрацоунщтва пам1ж Мшстэрствам аховы здароуя i БПЦ, падтсаную у 2003 годзе, а таксама на пагрозу супярэчанняу на рэлтйнай глебе у грамадстве i пратэстау вершкау.4 У вынiку з праекта пастановы забарона на дэманстрацыю рэлтйнай прыналежнасщ была выдалена.

Фактычна, упершыню, хоць i не у самым прынцыповым пытаннi, у царквы атрымалася эфектыуна пауплываць на заканадаучую норму. Варта адзначыць, што калi падобная справа разглядалася у Еурапейскiм судзе па правах чалавека (Эвейда i шш. супраць Вялiкабрытанii5), то у выпадку медсястры Чаплiн, якой медыцынская установа не дазваляла насiць рэлтйны сiмвал — нацельны крыжык, — Еурапейсй суд прызнау, што парушэння свабоды рэлiгii у дадзеным выпадку не было, пакольк спецыфiка медыцынскай дзейнасщ мае на увазе неабходнасць пры-трымлiвацца пэуных саттарных i гтешчных правтау, таму

«Патриарший Экзарх всея Беларуси направил Министру здравоохранения письмо относительно Проекта постановления Министерства здравоохранения Республики Беларусь "Об утверждении Норм медицинской этики и деонтологии".» За свабоднае веравызнанне. 24 Dec. 2016. Web 13 Mar. 2017. <http://forb.by/node/680>. "Case of Eweida and Others v. the United Kingdom (Applications numbers. 48420/10, 59842/10, 51671/10 and 36516/10)." Equal Rights

Trust. 15 Jan. 2013. Web. 13 Mar. 2017. <http://www.equalrightstrust.org/ ertdocumentbank/Case%20Summary%20Eweida%20and%20others%20 v%20UK.pdf>.

4

любыя дадатковыя аксесуары могуць быць абмежаваныя для нашэння у межах нейкай установы.

Яшчэ адна вартая увагi падзея — арышт рэзананснага святара Канстанщна Бурыкiна. Гэты святар «са свас-тыкамЬ», якi у ранейшыя часы апекавауся расейскiмi нацыяналiстычнымi арганiзацыямi i дагэтуль захоувау з iмi сувяз^ а у апошн1я гады таксама узначальвау федэрацыю па пауэрлiфтынгу, быу арыштаваны i змешчаны пад варту.6 Ён падазраецца у захоуваннi боепрыпасау. У той жа дзень ён быу забаронены царкоуным кiраунiцтвам у служэнш.

Кадравае i арганiзацыйнае перафарматаванне у Беларускiм Экзархаце працягваецца, i тыя незалежныя праекты, што юнав^ у папярэдн1я гады, усё больш згорт-ваюцца. Ад юраунщтва Свята-Мгхайлаускш брацтвам, якое дзейнiчае у Крупецюм храме i праводз1ла шэраг самастойных праектау, пераважна прарасейскага i традыцыяналгстычнага характару, адводзiцца стваральнiк i шматгадовы лiдар А. Дзiхцiеускi. Фактычна перастае ^наваць м1жнародны экуменiчна-адукацыйны кiрунак, яюм раней займауся Хрысцiянска-адукацыйны цэнтр пад ираунщтвам Р. Даугялы, пасля звальнення якога цэнтр канцэнтруецца на менш маштабных праектах лакальнага характару.

Выдавецтва Беларускага Экзархату пасля змены кiраунiцтва (У. Грозава) з шэрагу прычын так i не здолела выйсцi на прыбытковую самастойную дзейнасць i фактычна было далучана да Свята-Елiзавецiнскага манастыра. Аднак выдавецтва, у адрозненне ад мнопх iншых праектау, не только не пацярпела з прыходам новага йраунщтва, але здолела нарасцiць магутнасщ, выяв^шы значную жыццяздольнасць i устойлiвасць, вiдавочна, дзякуючы вялiкай колькасцi (некальк тысяч чалавек) працауладкаваных там людзей, лаяльных да непасрэднага кiраунiцтва манастыра.

Ключавым клопатам кiраунiцтва царквы стала будаунщтва новага адмiнiстрацыйнага цэнтра БПЦ па

«Священник из Гатово задержан по подозрению в незаконном обороте боеприпасов.» БелТА. 23 Nov. 2016. Web 13 Mar. 2017. <http:// www.belta.by/incident/view/svjaschennik-iz-gatovo-zaderzhan-po-podozreniju-v-nezakonnom-oborote-boepripasov-220614-2016/>.

вул. Вызвалення (фактычна — пашырэнне yзведзенага яшчэ y 1980-я гады будынка Miнскага епаpxiяльнага yпpаyлення), дзеля чаго спатpэбiлася б знесщ дамы № 6, 6а i S, як1я уключаныя y стс гiстоpыка-кyльтypныx каштоунасцяу, xаця i знаxодзяцца y аварыйным стане. У кpасавiкy Miнiстэpства культуры адмовiла Miтpапалiтy Паyлy y запыце на выключэнне тэтьи бyдынкаy са спiсy7. Тым не менш менавгга yзвядзенне комплексу стала галоyнай тэмай абмеркавання снежаньскага агульнага сxодy Miнскай епаpxii, i y прынятым вынiковым дакуменце адзначаецца «yxваленне стану работ па пpаектаваннi i ^дры^гау^! бyдаyнiцтва y межаx вулщ Ракаyскай i Вызвалення новага xpама i шматфункцыянальнага дyxоyна-асветнiцкага комплексу будынкау Miнскай Экзаpxii»S. Mенавiта бyдаyнiцтва гэтага комплексу абяцае стаць адным з галоуньк сюжэтау унутранага жыцця БПЦ на будучыя гады.

Рымeкa-Кaтaлiцкi ^свдл: выбудоуванне межау

Пацяпленне стасункау памiж белаpyскiм рэжымам i Рымска-Kаталiцкiм касделам, якое адбылося пасля вiзiтy у Беларусь кардынала Бертоне у 2008 годзе, не спраудзта многix абяцанняу i чаканняу. З 2008 года памянялюя тры нyнцыi: на змену Mаpцiнy Вiдовiчy прыйшоу шщыятыуны КлаУдью Гyджэpоцi, а у 2016 годзе быу прызначаны новы нунцый — Габор Шнтэр. Так i не адбылося вiзiтy Папы Рымскага у Беларусь (xаця, па заяваx юраушкоу РКЦ, вiзiт з кожным ддам набл1жаецца), так i не быу заключа-ны канкардат — пагадненне з Ватыканам. Сустрэча Папы Рымскага i Патpыяpxа Mаскоyскага (прэз1дэнт A. Лука-

7 "Мшкулкг устау на абарону пстарычных будынкау у Мшску, якiя хоча знесцi БПЦ." Наша Hiea. 18 Apr. 2016. Web. 13. Mar. 2017. <http:// nn.by/?c=ar&i=168741>.

8 «Итоговый документ общего собрания Минской епархии Белорусской Православной Церкви 22 декабря 2016 года.» Church.by. 22 Dec. 2016. Web. 13 Mar. 2017. <http://church.by/docs/itogovyj-dokument-obshego-sobranija-minskoj-eparhii-belorusskoj-pravoslavnoj-cerkvi-22-dekabrja-2016-goda>.

шэнка неаднаразова выказвау пажаданне, каб такая падзея прайшла у Беларусi) нарэшце адбылася — i не на беларускай зямл^ а на Кубе. I цяпер гэткая пакуль неймаверная сустрэ-ча, хай бы i адбылася у нашай краiне, не будзе настольк эксклюзiунай, каб прыцягнуць сусветную увагу.

З года у год паутараецца сюжэт з «наездамЬ» Упауна-важанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцяу на каталь коу. Гэта звязана з незадаволенасцю дзяржауных уладау кадравай палiтыкай Касцёла, што выклшае публiчную крытыку, а таксама маншуляцьп з дазволам на служэнне святароу-замежшкау. Нягледзячы на тое, што колькасць замежных святароу з кожным годам скарачаецца (напры-клад, з 2012 да 2016 года ix колькасць паменшылася са 146 да 120 чалавек), кадравая палггыка РКЦ у Беларус застаецца прадметам крытыкi, i па сваёй стыл^тыцы i манеры закщы да кiраунiцтва буйной канфесй маюць незбалансаваны i грубы характар, з ужываннем такix азначэнняу да дзейнасщ святароу, як «дэструктыуная работа сярод насельнщтва».

Кiраунiцтва РКЦ адрэагавала на «наезды» хаця i спакойна, але жорстка. Па канфлштнай сгтуацып з выказваннямi Упаунаважанага Канферэнцыя каталщюх бiскупау Беларусi прыняла заяву, у якой настойлiва падкрэслiваецца аутаномiя Касцёла у дачыненнi да дзяржавы датычна вызначэння сваёй кадравай i адука-цыйнай палiтыкi: гэта «выключна унутраная справа Касцёла»9. Такiя меры забяспечылi тое, што больш падобных скандальных выказванняу з боку Упаунаважанага не было. Што датычыць сiтуацыi з непрацягам дазволу на служэнне тром святарам, курыя Мшска-Магшёускай дыяцэзй таксама выступта з паведамленнем10, iмкнучыся прыцягнуць грамадскую увагу да нематываванай адмовы

"Заява Канферэнцы1 Катал1цк1х Бюкупау у Беларус!" Catholic.by. 04 Feb. 2016. Web. 13 Mar. 2017. <http://catholic.by/2/home/news/ belarus/bishop-conference/128798-bp.html>.

"Паведамленне куры1 Мшска-Магшёускай архщыяцэзи аб неузгаднени1 душпастырскай дзейнасц1 трох святароу з Польшчы." Catholic.by. 13 July 2016. Web. 13 Mar. 2017. <http://catholic.by/2/home/ news/belarus/hierarchs/131111-kuryja.html>.

и

з боку дзяржауных уладау i у вынiку цiск меу свой плён: Упаунаважаны вымушаны быу пагадзiцца на дазвол.

Абедзве сггуацьп дэманструюць, што пазщыянаванне рэлiгiйнай аргашзацыяй сваёй аутаномп, у пэуным сэнсе — суверэштэту, змушаюць дзяржаву iсцi на саступк1. Хаця такая аутаномiя не падмацоуваецца функцыянаваннем прававога поля: па-ранейшаму многш паунамоцтвы па прыняццi кадравых рашэнняу залежаць ад волi дзяржауных органау. Але у канкрэтных выпадках Рымска-Каталщю касцёл навучыуся адбудоуваць межы сваёй аутаномп, штораз рэагуючы на 1х перасячэнне з боку уладау. Рэлтй-ная арганiзацыя, такiм чынам, становщца у пазiцыю грамадзянскай супольнасцi.

Цяпер стащь задача вызначыцца у стасунках з грамадзянскай супольнасцю: менавгга тут у РКЦ узнiкла канфлштная сiтуацыя вакол зялёнай зоны Котаука у Мiнску, дзе каталiцкаму прыходу быу вылучаны участак для будаунщтва. Але экалагiчныя арганiзацыi i мясцовыя жыхары арганiзавалi пратэст, i у вынiку каталiцкi прыход вымушаны быу змянiць месца будоулi храма.

Заключэнне

Дзяржава i далей будзе iмкнуцца захоуваць кантроль над дзейнасцю рэлтйных арганiзацый, асаблiва ва умовах нарастання сацыяльнай нестабiльнасцi. Тым не менш магчымасць бязвiзавага уезду i пяцщзённага знаходжан-ня у Беларусi дапаможа прапаведшкам больш iнтэнсiуна наведваць нашую краiну у межах кароткачасовых вiзiтау кантраляваць яюя у дзяржавы рэсурсау будзе недастаткова.

БПЦ будзе весщ перамовы i супрацьстаянне з дзяр-жавай па фiнансавых i маёмасных пытаннях. У той жа час каталщкая царква будзе узмацняць сваю пазщыю у дачыненнi да уладау i спрабаваць скарыстацца слабасцю рэжыму, каб нарэшце дабiцца ад яго — цяпер ужо на сва1х умовах — абяцанага канкардату i вiзiту у Беларусь Папы Рымскага.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.