Научная статья на тему 'Рэлігійная сфера: малітва за Беларусь, малітва за лукашэнку?'

Рэлігійная сфера: малітва за Беларусь, малітва за лукашэнку? Текст научной статьи по специальности «Искусствоведение»

CC BY
67
23
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Аннотация научной статьи по искусствоведению, автор научной работы — Наталля Васiлевiч

У 2015 годзе дзяржава працягвала праводзіць палітыку ўстойлівага кантролю рэлігійнай сферы, пераважна праз прававы і бюракратычны рэжым. Выпадкі ўціску ў выглядзе рэпрэсій былі адзінкавымі, закраналі невялікія незарэгістраваныя супольнасці і не мелі шырокага рэзанансу. На пачатку года назіраецца пагаршэнне стасункаў з Рымска-Каталіцкім Касцёлам, звязанае з рэзкімі выпадамі дзяржаўных чыноўнікаў на адрас кіраўніцтва рэлігійнай супольнасці. У Праваслаўнай Царкве пашыраюцца прарасейскамілітарысцкія тэндэнцыі, у першую чаргу звязаныя з царкоўнай маладзёжнай палітыкай – ваенна-патрыятычнымі клубамі і фестывалем на «Лініі Сталіна»; праводзіцца актыўнае кадравае перафарматаванне. Галоўным мабілізацыйным элементам слаба інтэнсіўнай перадвыбарчай кампаніі сённяшняй улады становіцца рэлігійна афарбаванае шоў «Малітва за Беларусь». Тэндэнцыi: • уціск незарэгістраваных рэлігійных супольнасцяў пры ўдзеле ідэалагічных аддзелаў адбываецца пераважна ва ўсходніх рэгіёнах Беларусі; • цэнтральным мерапрыемствам прэзідэнцкай кампаніі А. Лукашэнкі становіцца парарэлігійная цырымонія «Малітва за Беларусь»; • публічная дзейнасць цэркваў сфакусаваная вакол тэматыкі pro-life, але пратэставая актыўнасць у гэтым полі згасае; • працягваецца кадравае і структурнае перафарматаванне Беларускай Праваслаўнай Царквы, якое спараджае хвалю супрацьстаяння; • у стасунках уладаў і Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі адбываецца пахаладанне з элементамі эскалацыі.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Рэлігійная сфера: малітва за Беларусь, малітва за лукашэнку?»

РЭЛ1Г1ЙНАЯ СФЕРА: МАЛ1ТВА ЗА БЕЛАРУСЬ, МАЛ1ТВА ЗА ЛУКАШЭНКУ?

Наталля BacrneBi4 Рэзюмэ

У 2015 годзе дзяржава працягвала праводзщь палiтыку yстойлiваra кан-тролю рэлiгiйнай сферы, пераважна праз прававы i бюракратычны рэжым. Выпадк уцюку у выглядзе рэпрэсiй 6brni адзiнкавымi, закраналi невялiкiя незарэгiстраваныя супольнасц i не мелi шырокага рэзанансу. На пачатку года назiраецца пагаршэнне стасункау з Рымска-Каталiцкiм Касцёлам, звязанае з рэзкiмi выпадамi дзяржауных чыноушкау на адрас юраушцтва рэлiгiйнай супольнасцк У Праваслаунай Царкве пашыраюцца прарасейска-мiлiтарысцкiя тэндэнцыi, у першую чаргу звязаныя з царкоунай маладзёж-най палiтыкай - ваенна-патрыятычнымi клубамi i фестывалем на «Лшп Сталша»; праводзщца актыунае кадравае перафарматаванне. Галоуным маб^зацыйным элементам слаба штэнаунай перадвыбарчай кампанп сённяшняй улады становiцца рэлiгiйна афарбаванае шоу «Мальва за Беларусь».

Тэндэнцьп:

• уцiск незарэгiстраваных рэлiгiйных супольнасцяу пры удзеле iдэалагiчных аддзелау адбываецца пераважна ва усходшх рэгiёнах Беларуси

• цэнтральным мерапрыемствам прэзiдэнцкай кампанп А. Лукашэнк становiцца парарэлiгiйная цырымошя «Малiтва за Беларусь»;

• публiчная дзейнасць цэрквау сфакусаваная вакол тэматык pro-life, але пратэставая актыунасць у гэтым полi згасае;

• працягваецца кадравае i структурнае перафарматаванне Беларускай Праваслаунай Царквы, якое спараджае хвалю супрацьстаяння;

• у стасунках уладау i Рымска-Каталiцкай Царквы у Беларус адбываецца пахаладанне з элементамi эскалацьп.

Агульная характарыстыка

Колькасныя замеры вершкау i прыналежных да той щ iншай канфесii, паводле меркавання сацыёлага С. Ка-расёвай, не адлюстроуваюць рэальнай карцiны уплыву адпаведнай канфеси на жыццё i каштоунасщ асобных людзей i грамадства у цэлым, бо сацапытаннi фактычна не робяць карэляцьп пам1ж светапоглядам рэспандэнтау i

ix рэлтйнай щэнтыфжадыяй1. Аднак на сённяшнi дзень таюя даследаваннi не маюць альтэрнатывы.

Найбольш рэгулярнымi з'яуляюдда штогадовыя замеры 1нфармадыйна-аналиычнага цэнтра пры Адмiнiстрацыi прэзщэнта, якiя дазваляюць прасачыць гiстарычную дынамшу паказчыкау. Так, у 2015 годзе, паводле вышкау даследавання, 63.5% насельнщтва Беларусi вызначалi сябе як вершкау; 83.0% — як прьгальткау праваслаунай канфеси, 9.5% — катал1дкай.2 П1кавы паказчык колькасцi вершкау з 2010 па 2015 гады назiраецца у 2012 годзе, i ён складае 71.5%, паказчык жа за 2015 год з'яуляедда самым нiзкiм за дадзены перыяд. Колькасдь праваслауных за гэты ж перыяд вагаедда памж 78.0 i 84.0%, колькасдь каталжоу — памiж 7.0 i 12.0%. Дзяржауныя садыёлагi адзначаюдь тэндэндыю да таго, што як у праваслауных, так i у каталкоу асноунай формай практы-кавання рэлiгii з'яуляецца нецаркоуная i садыяльна пасiуная, прыватна-сямейная — адзначэнне рэлтйных святау3.

Канфесшная структура беларускага грамадства у аспек-де рэлiгiйныx арганiзадый прадстаулена 26 канфесiямi з агульнай колькасдю рэлтйных абшчын — 3 315, сярод ix 1643 (49.6%) праваслауныя, 491 (14.8%) каталщкая i 1 057 (31.9%) — розных крункау пратэстандкгх абшчын.4 З ix у Мшску5, дзе пражывае каля 20.0% насельнщтва,

Карасёва, С. «Религиозность в Беларуси: от кондепдии к данным / Конспект лекдии.» Летучий университет. 21 Mar. 2016. Web. 3 Apr. 2016. <http://fly-uni.org/content/kanspekt-lekcyi-religiynasc-u-belarusi-ad-kancepcyy-da-dadzenyh>.

«Верят в Бога 63.5% жителей Беларуси, ещё 5% — в сверхъестественные силы.» БелТА. 26 Jan. 2016. Web. 3 Apr. 2016. <www. belta.by/society/view/verjat-v-boga-635-zhitelej-belarusi-esche-5-v-sverhjestestvennye-sily-179084-2016/>.

Василевич, Наталья. «Информадионно-аналитический дентр: попытка посчитать верующих.» За свабоднае веравызнанне. 30 Jan. 2016. Web. 3 Apr. 2016. <http://forb.by/node/612>.

«Информадия о конфессиональной ситуадии в Республике Беларусь.» Уполномоченный по делам религий и национальностей. Web. 3 Apr. 2016. <http://www.belarus21.by/Articles/1439296790>. «Более 30 православных и католических храмов возводят в Минске.» БелТА. 3 Mar. 2016. Web. 3 Apr. 2016. <http://www.belta.by/regions/ view/bolee-30-pravoslavnyh-i-katolicheskih-hramov-vozvodjat-v-minske-184518-2016/>.

2

зарэпстравана 151 абшчына, што складае усяго 4.5% ад ус1х рэлiгiйных абшчын. З агульнай колькасщ сталiчных абшчын 45 (30.0%) належаць да Праваслаунай Царквы, 21 (15.0%) — да Рымска-Каталщкай, i 56 (37.0%) — да пратэстанцюх цэрквау; у межах адпаведных канфесiй прыходы у сталiцы складаюць 2.7% праваслауных абшчын, 4.2% рымска-каталiцкiх i 5.2% пратэстанцюх.

Такiм чынам, рэлiгiйнае поле характарызуецца пера-вагай праваслауя, i гэтае дамiнаванне мае не только коль-касны, але i шстытуцыйны характар — праз замацаваны у Законе «Аб свабодзе сумлення» статус «першай» канфесii i наяунасць адпаведных пагадненняу з Урадам Рэспублiкi Беларусь i асобнымi дзяржаунымi мiнiстэрствамi, установамi i арганiзацыямi. Такое супрацоунщтва з дзяржавай сапрауды адкрывае Праваслаунай Царкве некаторыя дзверы для уваходу у публiчную сферу, ад-нак гэта таксама характарызуе арыентаванасць царквы у публiчнай дзейнасцi на дзяржаву i дзяржауныя арганiзацыi.

З другога боку, гэта вызначае логiку не роунага, а малодшага партнёра, бо менавгта дзяржауны апарат i па рэсурсах, i па iнфраструктуры, i па сваiм статусе выкон-вае у гэтым партнёрстве галоуную ролю, ролю «замоуцы» пэуных паслугау, шстанцьп, якая дапускае царкву у дзяржауныя публiчныя iнстытуцыi, i кантралёра дзейнасщ у межах гэтых iнстытуцый. У вышку дамшантная пазiцыя Праваслаунай Царквы у публiчнай сферы пераутвараецца у фонавую, без рэальнага уплыву на грамадскае жыццё i палiтыку (бо у руках Царквы адсутшчаюць мехашзмы та-кога уплыву), але з пастаяннай дэкаратыунай прысутнасцю на «друйм плане».

Малiтва за Беларусь:

цэрквы у перадвыбарчым працэсе

Кульмiнацыйнай праявай «дэкаратыунай» ролi цэрквау у 2015 годзе стала аргашзаваная 2 кастрычшка дзяржаунымi уладамi у якасцi галоунага публiчна-масавага элемента пе-радвыбарчай кампанп Аляксандра Лукашэнкi цырымонiя

«Maniraa зa Белapyсь»6, якaя пpaйшлa кгля пaбyдaвaнaгa пры пaдтpымцы дзяpжaвы xpaмa-помнiкa y готар Усix святыx, нaстaяцелем якогa з'яyляеццa нaблiжaны дa А. Лyкaшэнкi прот. Ф. Поуны. Гaлоyнымi Удзельнiкaмi з 6оку кaнфесiй 6^ini кipayнiкi Белapyскaй Пpaвaслayнaй Цapквы, Pымскa-Kaтaлiцкaй Цapквы, Pэспyблiкaнскaгa pэлiгiйнaгa aб'яднaння мyсyльмaн, Iyдзейскaгa pэлiгiйнaгa aб'яднaння.

Пpaтэстaнцкiя цэрквы — нaвaт пaзнaчaнaя y пpэaм-бyле «Аб свaбодзе сyмлення» мaлaлiкaя Евaнгель-

скa-лютэpaнскaя цapквa, не кaжyчы ^a шмaтлюдныя, aле «нетpaдыцыйныя» бaптысцкiя, пяцщзясятнщюя i поyнaевaнгельскiя цэрквы, нa цырымонй нa пyблiчным yзpоyнi пpaдстayлены не быль Maбiлiзaцыя «мaсоyкi» для Удзелy y меpaпpыемстве, якое мелa сiмвaлiчны xa-paктap, 6^ina apгaнiзaвaнa пpaз звыклы ведaмaсны спосaб «paзнapaдкi».

Сiмвaлiзм гэтaй цырымонй для цapкоyнa-дзяpжayныx yзaемaдaчыненняy y тым, што для дзяpжayнaй yлaды pэлiгiйныя apгaнiзaцыi цiкaвыя свaiм пaтэнцыялaм пaдтpымкi, якi выяyляеццa пpaз кipayнiцтвa гэтыx apгaнiзaцый, гaлоyным чытам фapмaльнa, без aпеляцыi дa мaбiлiзaцыйнaгa татэнцыялy шыpокix колay веpнiкay.

Беларуская Праваслауная Царква: памiж «русюм светам» i беларускасцю

Kaлi y 2014 годзе БПЦ былa pэстpyктypaвaнa та yзpоyнi епiскaпaтa/епapxiй: пpызнaчaны чатыры новыя епiскaпы, колькaсць епapxiй выpaслa та трэць, i яны стaлi дpaбнейшымi, — то y 2015 годзе Miтpaпaлiт Пaвел пеpaйшоy дa пеpaфapмaтaвaння Miнскaй епapxii. Янa стaлa больш кaмпaктнaй, што дaзволiлa пaвялiчыць штэнсутасць кaнтpолю.

Нягледзячы нa тое, што y БПЦ, y aдpозненне aд РПЦ y цэлым, не быу прыняты новы тыповы прыга^сй стaтyт

«Состоялaсь пpедвыбоpнaя церемония под нaзвaнием "Mолитвa зa Белapyсь"». Партал "Царква". 2 Oct. 2015. Web. 3 Apr. 2016. <http://churchby.info/rus/news/2015-10-06/sostoyalos-predvybomaya-ceremoniya-pod-nazvaniem-molitva-za-belarus>.

2009 года, як! фактычна злiквiдавау парасткi прыходскай аутаномii, замацаваушы паунамоцтвы кiравання пры-ходам за епархшльным арх1рэем, менавiта такая йстэма адмiнiстравання пачала насаджацца у межах цэнтральнай беларускай епархii дэ-факта.7 Пры Мiтрапалiце Ф1ларэце настаяцелi вялтх мшсох прыходау пры захаваннi лаяльнасцi дзейнiчалi даволi аутаномна як у гаспадарчым аспекце, так i у развщщ iншай дзейнасцi прыходу, выдзя-ляючы епархii умоуныя «роялщ» па прынцыпе франшызы. Мiтрапалiт Павел правёу аудыт гаспадарчай дзейнасцi прыходау i паставiу яе пад больш жорстк кантроль са свайго боку.

Калi раней гаспадарчая дзейнасць была асабютай спра-вай прыходскага кiраунiцтва, у першую чаргу настаяцелей, i ад гэтай дзейнасцi залежау як дабрабыт прыхода, так i !х асабiсты, то цяпер у эканамiчным сэнсе прыход абавязаны прыносщь пэуны даход у епархiю. «Эфектыунасць» на-стаяцеля залежыць ад яго здольнасщ «кармiць» епархiю i забяспечваць дастатковую для яе фшансавую празры-стасць. Хаця так1 падыход з боку юраунщтва епархii шмат у чым мэтазгодны, дазваляе акумуляваць сродю на развiццё агульнацаркоуных i агульнаепархiяльных праектау за кошт прыходау гэта накладае на прыходы дадатковы фшансавы цяжар i становiцца крынiцай незадаволенасщ.

Такая самая тэндэнцыя закранула i буйныя аб'яднаннi БПЦ — М1жнародную грамадскую арганiзацыю «Хрысць янсю адукацыйны цэнтр iменi Мяфодз1я i Крыла» i Выда-вецтва Беларускага Экзархата. Стваральнт ! шматгадовыя ираушк! гэтых аргашзацый Р. Даугяла ! У. Грозау пасля праведзенага фшансавага аудыту, як! выяв!у наяунасць непразрыстых для епарх!яльнага ираунщтва схем атры-мання ! выдаткавання сродкау, был! звольненыя са сва1х пасадау, а на месца пастаулены маладыя святары — без досведу гаспадарчай ! аргашзацыйнай дзейнасщ у межах папярэдн1х схемау, у вял!кай ступеш завязаных на асобы ранейшых юраушкоу.

Больш падрабязна: Суходольская, Л. «Типовая приходская жизнь вопреки уставу.» За свабоднае веравызнанне. 29 Nov. 2015. Web. 3 Apr. 2016. <http://forb.by/node/544>.

Стаука на маладых i менш дасведчаных дзеля памян-шэння уплыву буйных фкурау робiцца i у складзе новай епархiяльнай рады, зацверджанай у снежш 2015 года: сярэднi узрост прызначаных Мiтрапалiтам Паулам членау юраушчага органа епархи склау 39.5 гадоу (сярэдш тэрмiн у сане — 15.5 гадоу), а без улжу самага сталага i па узросце, i па святарск1м досведзе прот. Г. Латушй — 34.5 гадоу (10 гадоу у сане). Тое самае датычыць i суда Мiнскай епархп, дзе сярэднi узрост — 39.4 года. Апроч прот. Г. Латушю, М. Коржыча i А. Лемяшонка, у складзе рады фактычна не засталося i уплывовых настаяцеляу буйных мшсюх храмау як1я раней склад^ асноуны касцяк органа епарх1яльнага юравання.

Фактычна рэфармаванне епарх1яльнай адмшстрацый-най йстэмы было i ск1равана акурат супраць сярэдняга узроуню аутаномных утварэнняу. У якасцi адмшстрацый-нага атрышча новай сiстэмы выступаюць маладыя свя-тары, як1я не маюць самастойных дасягненняу кар'ерны рост як1х не звязаны з асабiстым сацыяльным i царкоуным капiталам, што зн1жае фактар персанальнай шщыятывы i аутаномii.

Любое перафарматаванне, якое змяняе баланс улады, з'яуляецца патэнцыйна канфлiктагенным, спараджае хвалю незадаволенасщ, якая ва умовах жорсткага кантролю i пазбаулення рычагоу уплыву знаходзщь абмежаваныя рычай рэалiзацыi. Па-першае, гэта стратэпя задзейнiчання рэсурсау дзяржауных уладау (варыянт вымагае непасрэд-нага асабютага доступу да уладау); па-другое, стварэнне каалщьп, якая дазваляе акумуляваць рэсурсы супольна; па-трэцяе, гэта апеляцыя да больш высокага узроуню царкоунага к1равання — да Маскоускай Патрыярхп.

Чарговы вiзiт Патрыярха Юрыла у Беларусь у чэрвенi разглядауся менавгта у якасцi рэвiзiйнага у дачыненш да дзейнасцi Мiтрапалiта Паула. Нягледзячы на тое, што Мiнскi Мгтрапалгт застаецца у абойме набл1жаных да Патрыярха, яго заява аб неабходнасщ большай аутаномii БПЦ у канцы 2014 года, якая выяв1ла схшьнасць да спан-танных i непрадказальных дзеянняу, у пэунай ступенi зменшыла давер да яго як да цалкам лаяльнай i кантра-

ляванай фкуры з боку йраунщтва у Маскве. У сваю чар-гу дэзавуяванне гэтай заявай падарвала кароткачасовы давер, выказаны яму духавенствам Мiнскай Мiтраполü у сувязi з рухам у бок большай самастойнасцi БПЦ. Для павелiчэння кантраляванасщ працэсау у Беларуск1м Эк-зархаце з боку Маскоускага Патрыярхата пасля вiзiту Па-трыярха у Беларусь была створана новая адмшстрацыйна-кантралявальная адзiнка — прадстаунщтва Патрыярха Маскоускага пры Беларуск1м Экзархаце, якое узнач^у iгумен Васiян (Змееу).

Апроч таго, у БПЦ на узроуш дзейнасщ па працы з моладдзю нарастаюць мiлiтарысцкiя, прарасейскiя, прасавецк1я тэндэнцыi. Гэта тычыцца функцыянавання па усёй Беларус цэлага шэрагу вайскова-патрыятыч-ных клубау, дзе патрыятызм мае выразны усходш вектар (агульнаславянскi, прарасейскi, прасавецкi), вядзецца щэалайчная i вайсковая падрыхтоука у асяродку цяжк1х i сх1льных да гвалту падлеткау. Хаця такая дзейнасць вузкасюраваная i закранае пэуны сацыяльны сегмент, павялiчваецца яе публiчная прысутнасць.

Такая тэндэнцыя становiцца акрэсленай i у шэрагу агульнаправаслауных мерапрыемствау: 2015 год адзначыуся правядзеннем маладзёвага праваслаунага фестывалю на «Лшп Сталша» — у месцы, якое мае вы-разную iдэалагiчную нагрузку i звязана з рамантызацыяй вайны. Падчас мерапрыемства многiя маладыя удзельшй былi апранутыя у вайсковую форму, забауляльная пра-грама улучала шмат нумароу з вайсковымi i расейска-патрыятычньм элементамi. Нават у так1м нейтральным масавым мерапрыемстве, як бал праваслаунай моладз^ адзначаецца удзел людзей, звязаных з вайсковай службай щ службай у органах унутраных спрау, кадэтау. Тым не менш на узроуш прыходскага жыцця прарасейск1я сан-тыменты i iдэi «рускага свету» маюць больш латэнтны, неарганiзаваны характар.

На гэтым фоне кантрастна вылучаецца i пашырэн-не выкарыстання беларускай мовы у богаслужэннях у г. Мiнску: штомесяц яны праходзяць на прыходзе у Су-харава i у Духоунай Акадэмй, пэуны час з шщыятывы

Мирапалгга Паула у кафедральным саборы хор выконвау спеу «Магутны Божа». Калi разглядадь гэты прадэс у дынамiды, то пры усёй сдiпласдi маштабау ён з'яуляецца сапраудным прарывам у беларуйзадьп БПЦ.

Рымска-Каталщю Касцёл: фаза эскалацьп

У РКЦ прадягнулася тэндэндыя пашырэння уплыву бе-ларускага i прабеларускага етскапату: 3 чэрвеня у вышку выбарау на пасяджэннi Канферэндыi каталщюх епiскапау Беларусi Старшынёю быу абраны Мiтрапалiт Тадэвуш Кандрусевiч, як1 замясцiу шматгадовага йраутка галоунага органа юравання Рымска-Каталiдкага Касдёлу у Беларусi етскапа Аляксандра Кашкевiча, а 9 чэрвеня быу прызна-чаны новы каталщт епiскап-беларус Аляксандар Яшэускi.

У стасунках з беларускай дзяржавай абвастрыуся канфлжт, звязаны з тым, што улады незадаволены дзейнас-дю у Беларуй святароу-палякау: спачатку Упаунаважаны па справах рэлшй i надыянальнасдей рэзка раскрытыкавау як кадравую палiтыку РКЦ у Беларус у дэлым, так i самix замежных святароу, абвiнавадiушы ix у палiтызаванасдi i нават у «п'янстве за рулём», потым да крытый далучыуся i прэзiдэнт. Каталт адрэагавалi пратэстам як з боку грамадскасцi (збор подпiсау супрадь упаунаважанага Гулякi), так i з боку Канферэндып бiскупау (заявы паза-чарговага пленарнага пасяджэння).8

На узроунi дыпламатычных зносiнау з Ватыканам кантакты мелi сярэднюю iнтэнсiунасдь, аднак упершы-ню адкрыта з боку Апостальскай Сталщы было заяулена пра яе удзел — разам з краiнамi Еурасаюза i Злучанымi Штатамi — у дыпламатычным дiску на беларускiя улады у пытаннi вызвалення палггычных вязняу.9 Ключавую ролю

Василевич, Наталья. «Белорусское государство, Римско-Католическая Церковь в Беларуси, Ватикан и польские священники.» За свабоднае веравызнанне. 2 Feb. 2015. Web. 3 Apr. 2016. <http://forb.by/ node/499>.

"Паведамленне Апостальскай Нунцыятуры у Рэспублiды Беларусь." Catholic.by, 25 Aug. 2015. Web. 3 Apr. 2016. <http://catholic.by/2/home/ news/belarus/34-belarus/126910-nuncyjatura.html>.

у пасярэднщтве пам1ж беларусюмГ уладамГ Г Ватыканам у працэсе палгтычнага пахаладання пасля 19 снежня 2010 года выконвау нунцый КлаудзГа Гуджэрощ. У 2015 годзе яго мГсГя у Беларус была завершаная, а прызначэнне новага амбасадара Ватыкана у Беларусь зацягнулася. Гэта можа сведчыць як пра змяншэнне штэнсунасщ кантактау па лшп Ватыкан — Мшск, так Г пра перафармуляванне палпыи у дачыненш да Беларус з боку Святога Прасто-ла — Г стратэйчна, Г тактычна.

Заключэнне

У новым кантэксце пацяплення пам1ж Захадам Г беларускгмГ уладамГ неабходнасць мабтзацып рэлтйных аргашзацый як гульцоу у дыпламатычным працэсе у якасщ пасярэдшкау будзе страчваць сваю вастрыню. Палгтыка слабога, але пастаяннага напружання будзе працягвацца, бо паказа-ла сваю эфектыунасць у падтрыманш кантраляванасщ рэлтйнай сферы: улады самастойна ствараюць кропи напружанасщ, потым сам! «разрульваюць» канфлГктныя моманты.

У БПЦ будзе працягвацца фармаванне новых «слабых» элгт з лГку стаулешкау Мирапалгта Паула, пры гэтым ка-дравая палгтыка будзе сюраваная на макймальнае пасла-бленне «моцных» элгт, яюя склалюя у папярэдш перыяд. З боку уладау у дачыненш да БПЦ палгтыка шмат у чым будзе залежаць ад яе пазщып у стасунках Масква — Мшск.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.