Научная статья на тему 'Мюнхенскае пагадненне 1938 г. : урокі мінулага (гістарыяграфія пытання)'

Мюнхенскае пагадненне 1938 г. : урокі мінулага (гістарыяграфія пытання) Текст научной статьи по специальности «История и археология»

CC BY
102
18
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
Ключевые слова
МіЖНАРОДНЫЯ АДНОСіНЫ / МЮНХЕНСКАЕ ПАГАДНЕННЕ 30 ВЕРАСНЯ 1938 Г. / ДРУГАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА / ГіСТАРЫЯГРАФіЯ

Аннотация научной статьи по истории и археологии, автор научной работы — Дрожжа Людміла Чэславаўна

Прадметам даследавання з’яўляецца Мюнхенскае пагадненне 30 верасня 1938 г., якое характарызуе міжнародныя адносіны перадваеннага перыяду ў адлюстраванні сучаснай заходнееўрапейскай, польскай i расійскай гістарыяграфіі з мэтай высвятлення ролі гэтай падзеі ў гісторыі Еўропы і свету. Мюнхенскае пагадненне лічыцца класічным прыкладам праявы палітыкі «замірэння» агрэсара, якая ў канцы 1930-х гг. прывяла да росту агрэсіўнасці Германіі і стала адной з перадумоў пачатку Другой сусветнай вайны.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Мюнхенскае пагадненне 1938 г. : урокі мінулага (гістарыяграфія пытання)»

62

Труды БГТУ, 2018, серия 6, № 1, с. 62-66

УДК 327:930(4)«1938/...»

Л. Ч. Дрожжа

Беларуси дзяржауны тэхналапчны ушверсгот

МЮНХЕНСКАЕ ПАГАДНЕННЕ 1938 Г.: УРОК1 М1НУЛАГА (Г1СТАРЫЯГРАФ1Я ПЫТАННЯ)

Прадметам даследавання з'яуляецца Мюнхенскае пагадненне 30 верасня 1938 г., якое харак-тарызуе мшнародныя адносшы перадваеннага перыяду у адлюстраванш сучаснай заходне-еурапейскай, польскай i расшскай пстарыяграфи з мэтай высвятлення рол1 гэтай падзе1 у псто-рьп Еуропы i свету. Мюнхенскае пагадненне л1чыцца клаачным прыкладам праявы палиыш «зам1рэння» агрэсара, якая у канцы 1930-х гг. прывяла да росту агрэаунасщ Германii i стала ад-ной з перадумоу пачатку Другой сусветнай вайны.

Ключавыя словы: мiжнародныя адносiны, Мюнхенскае пагадненне 30 верасня 1938 г., Другая сусветная вайна, riстарыягpафiя.

L. Ch. Drojja

Belarusian State Technological University

MUNICH AGREEMENT 1938: LESSONS OF THE PAST (HISTORIOGRAPHY OF PROBLEM)

The article of research is the Munich agreement of September, 30, 1938, which characterizes the international relations of period before World War II, in the reflection of modern Western-European, Polish and Russian historiography with the purpose of finding out of role of this event in history of Europe and world. The Munich agreement is considered the classic example of display the policy of appeasment for aggressor, which at the end of 1930th y. resulted in growth of aggressiveness of Germany and became one of pre-conditions of the beginning of World War II.

Key words: international relations, World War II, Munich agreement of September, 30, 1938, historiography.

Уводзшы. Пстарычныя падзе^ звязаныя з перадумовам1 пачатку Другой сусветнай вайны, у тым л1ку Мюнхенскае пагаднне 1938 г., у апошш час стал прадметам дыскусш не толью сярод псторыкау, але i грамадсюх дзеячау. Мэта праведзенага даследавання - анатз сучаснай пстарыяграфи у высвятленш рол1 Мюн-хенскага пагаднення у псторыи перадваеннай Еуропы i свету. Для дасягнення мэты выра-шалюя наступныя задачы: 1) разглядзець трак-тоуку Мюнхенскага пагаднення у заходнееура-пейскай, польскай i расшскай пстарыяграфи; 2) раскрыць адметныя i агульныя рысы у ацэн-цы замежным1 i расшсюм1 псторыкам1 вытокау i наступствау Мюнхенскага пагаднення.

Асноуная частка. Мюнхенскае пагадненне 1938 г., правамерна названае савецк1м1 псторы-кам1 «змовай», - адна са знакавых падзей, якая папярэдшчала Другой сусветнай вайне. Мюнхенская змова, пагадненне аб далучэнш памеж-ных зямель Чэхаславакп, населеных пераважна судэцк1м1 немцам да нацысцкай Германп, было падтсана 30 верасня 1938 г. на канферэнцыи у Мюнхене прадстаун1кам1 Вялшабрытанп (Н. Чэм-берлен), Францыи (Э. Даладзье), Германп (А. Птлер) i frunii (Б. Мусалм). Дамова з'явшася вынiкам агрэсiyнай палiтыкi Германп i Гiтлера, якi абвясцiy рэвiзiю Версальскага

мiрнага дагавора з мэтай аднаулення герман-скага рэйха, з аднаго боку, i англа-французскай палiтыкi «appeasement» - «замiрэння» агрэсара, з другога [1].

Ц1кава тое, што Чэхаславакiя не прымала удзелу нi у абмеркаванш Мюнхенскага пагаднення, нi у яго падшсанш. Да асноунага тэксту дагавора дадалюя адно дадатковае пагадненне i тры дадатковыя дэкларацыi, яюя былi пасля-доуна падпiсаныя на працягу ночы з 29 на 30 верасня 1938 г. прадстаyнiкамi краш-удзель-нщ асобна [2, с. 237-239]. У сувязi з гэтым тэрмiн «Мюнхенскае пагадненне» у навуковай лггаратуры часта прыводзiцца у множным лiку -«Мюнхенск1я пагадненнi». Абодва тэрмшы маюць адзiн i той жа сэнс i з'яуляюцца раунапраунымь

У апошня гады у канцы верасня - пачатку ка-стрычтка публшуюцца прымеркаваныя да га-давшы падпiсання Мюнхенскага пагаднення, меркаваннi палпыкау, навукоуцау па такiх пы-таннях: цi стау Мюнхенсю дагавор «кропкай не-вяртання» у развязваннi Другой сусветнай вайны; щ вiнаватыя Вялшабрыташя i Францыя, якiя праводзш палпыку «замрэння» агрэсара, y гэтай трагедыи; як1я актуальныя урою «Мюнхенскай змовы» вывучаюцца на сучасным этапе i шш. [3].

ВынЫ дагавора дал1 юраунщтву Трэцяга Рэйха сур'ёзныя падставы спадзявацца на тое,

што Англ1я i Францыя i у будучыш не будуць рэагаваць на агрэауныя дзеяннi repMaHii. Гэтае пагадненне, складзенае без удзелу Чэхаславакп, фактычна прывяло да яе падзелу пaмiж Гер-мaнiяй, Венгрыяй i Польшчай. Мюнхенскае пагадненне вiдaвочным чынам зашчамляла ш-тарэсы дзяржавы, якая не удзельшчала у выра-шэннi свайго уласнага лёсу.

У англ1йскай ¿¡старыяграфп з дня за-ключэння Мюнхенскага пагаднення яго ацэнка T^ophi^Mi змянялася некалью разоу. Пагадненне выклiкaлa у свой час рэзкае размежаван-не у aнглiйскiм пaлiтычным aсяpoддзi. Пачатак вайны у вepaснi 1939 г. пераканауча пaцвepдзiу, што знeшнeпaлiтычны курс Англи пацярпеу крах. Пагадненне у Мюнхене было прызнана «памылкай». Аднак за гэтым не было сур'ёзна-га aнaлiзу прычын гэтай «памылю». Бpытaнскiя гiстopыкi iмкнулiся пpaдстaвiць Мюнхенскае пагадненне справай рук аднаго Н. Чэмберлена i нeвялiкaй групы яго дарадцау. Прафесар Лон-данскага ушверсгота, аутар двухтoмнiкa «Эка-нaмiчнaя блакада», якi увайшоу у aфiцыйную англшскую «Гiстopыю Другой сусветнай вайны», i яго калега У. Медлшот у свaiх працах aбвiнaвaчвaлi Чэмберлена за «адсутнасць im-цыятывы, пpaдбaчлiвaсцi i хуткай pэaкцыi». Канцэпцыя Мюнхенскай змовы як вынiк улас-най памылю Чэмберлена апынулася жывучай, у розных варыянтах яна паутаралася у aнглiйскaй навуковай лiтapaтуpы дoУгi час [4].

1ншы aнглiйскi гiстopык Л. Нэмip у кнiзe «Дыпламатычная прэлюдыя» лiчыць, што Н. Чэмберлен быу дылетантам у дыплaмaтыi, не меу ведау i вопыту, неабходных для юрау-нiцтвa знешняй пaлiтыкaй Англи у выключна складанай абстаноуцы тых гадоу; ён проста не разумеу да канца таго, што адбываецца, не ад-давау сабе справаздачы у наступствах свaiх крокау [2, с. 190-195]. У сучаснай англшскай пстарычнай навуцы зaцвepдзiлaся меркаванне аб непазбежнасщ Мюнхенскага пагаднення з мэтай захавання мipу у перадваеннай Еуропе.

Падыходы вядучых французсюх г1сторыкау да пал^ыю Трэцяй pэспублiкi у перыяд Мюнхена у некаторай ступеш разыходзяцца. Аднак фpaнцузскiя дaслeдчыкi, напрыклад Ж.-Б. Дзю-разэль, Ф. Бедарыда i iншыя, у той щ iншaй меры схiльныя ускладаць адказнасць за за-ключэнне Мюнхенсюх пагадненняу на Англiю, прызнаючы факт уплыву у перадваенны перыяд на французау бpытaнскiх дыпламатычных ко-лау. Маральна-пал^ычная характарыстыка Мюнхeнскiх пагадненняу, як «знака ганьбы» (М. Бамон), у французскай гiстapыягpaфii адна-значная [4].

Асaблiвaсцю усходнегерманскай г1старыя-графИ стау той факт, што aнaлiз вытокау i вы-

нiкaу Мюнхенскага пагаднення гiстopыкaмi ГДР у гэты перыяд цалкам адпавядау савецкай кaнцэпцыi: здpaднiцтвa заходнееурапейсюх дыпламатый свaiм саюзным абавязкам, пал^ы-ка «зaмipэння» агрэсара i зрыу пaдпiсaння Ус-ходняга пакта аб калектыунай бяспецы перад пагрозай нямецкай агрэсп [5, с. 68-69].

У канцы 1980-х гг. у г1старыяграфп ФРГ адбылюя пэуныя змены. У 1988 г. да пящдзеся-тай гадавшы Мюнхенскага пагаднення быу па-дрыхтаваны збopнiк «Мюнхен 1938 год. Канец старой Еуропы». Аутары збopнiкa пpыйшлi да высновы, што дыскpымiнaцыя судэцюх немцау у Чэхaслaвaкii, мела месца i пpэтэнзii А. Птле-ра былi тэарэтычна абгрунтаваныя [5, с. 66-67]. Пры гэтым нi адзш з аутарау не спрабавау апраудаць нямецкую пaлiтыку у дaчынeннi да суседа (Чэхаславакп).

Неабходна адзначыць, што асноунай вар-тасцю прац польстх даследчыкау, выдадзеных у канцы 1980-х - 2000-я гг., яюя адлюстроу-ваюць канцэпцыю знешняй пaлiтыкi «рауна-вaгi» пaмiж вялiкiмi сусeдзямi Гермашяй i СССР II Рэчы Паспалгай у перыяд Судэцкага кpызiсу 1938 г., з'яуляецца адсутнасць iдэaлaгiчнaй наюраванасщ i iмкнeннe даследчыкау да пстарычнай аб'ектыунасщ. Большасць гiстopыкaУ лiчыць, што Мюнхенсю дагавор 29-30 верасня 1938 г. стау амвалам палпыю «appeasement». Па iх мepкaвaннi, «зaмipэннe» aгpэсiунaй пал> тыкi Гepмaнii было вышкам дзейнасщ Нэвiля Чэмберлена, як пpыступiу да абавязкау пpэм'ep-мiнiстpa Вялшабрытани у мai 1937 г. На думку польсюх гiстopыкaУ, асноунай мэтай яго пал^ыю было жаданне наюраваць экспан-сiю нацыстау на усход, у бок СССР. Бpытaнскiя i фpaнцузскiя дыпламаты выpaшылi, што рэгу-ляваць aднoсiны пaмiж Гepмaнiяй i Iтaлiяй яны пaвiнны без удзелу СССР i ЗША [6, s. 205].

Гiстopыкi-мiжнapoднiкi М. Корнат, С. Жэр-ка, А. Л. Сова негатыуна ацэнваюць вынiкi дзeйнaсцi мшютра замежных спрау II Рэчы Паспалгай Ю. Бэка, якi, праводзячы палпыку «лaвipaвaння» пaмiж Англiяй, Францыяй, Гермашяй на захадзе, i СССР - на усходзе, здpaдзiу нацыянальным iнтapэсaм Польшчы, падтрым-лiвaючы «добрасуседсю нeйтpaлiтэт» у перыяд Судэцкага крызюу 1938 г. Пoльскi урад быу вeльмi зaцiкaулeны у дaлучэннi Цэшынскай вoблaсцi ЧСР, населенай этнiчнымi пaлякaмi (67 тыс. чалавек), што паспяхова атрымалася пасля пaдпiсaння Мюнхенскай дамовы [7-9].

Дадзеная тэндэнцыя была вщавочна ад-люстравана гiстopыкaмi на мiжнapoдных наву-ковых канферэнцыях, прысвечаных юбшею Мюнхенскага пагаднення 1938 г. i 50-годдзю пачатку Другой суственай вайны, аргашзаваных нaвукoУцaмi Ягелонскага унiвepсiтэтa у Кракаве.

64

Мюнхенскае пагадненне 1938 г.: урок1 м1нулага (г1старыяграф1я пытання)

Некаторыя псторыю разглядал тэзы аб магчы-масщ прадухшення пачатку Другой сусветнай вайны, кат б ячшэ у перыяд Мюнхенскага па-гаднення вядучым1 еурапейским1 дэмакратыям1 быу дадзены калектыуны адпор агрэауным дзе-янням Германп, а не пашунае «зам1рэнне» агрэ-сара i ¡мкненне да вырашэння яго штарэсау за кошт малых суседшх дзяржау [10, 11].

Значны унёсак у навуковае польска-расШ-скае супрацоунщтва быу зробдены у 2004 г., дзякуючы намаганням створанай М1журадавай групы па скдаданых пытаннях, якiя вышкаюць з псторыи расшска-польсюх адносш, i Цэнтра польска-расшскага дыядога i пагаднення пад юраунщтвам вядомага подьскага даследчыка доктара псторын Сдавам1ра Дэмбскага. З расш-скага боку саудзельшкам з'яуляуся рэктар МД1МА, акадэмш РАН Таркуноу А. В. Вышкам працы дадзенай групы навукоуцау з'явшася кадектыуная манаграф1я, прысвечаная ас-ноуным падзеям м1жнароднага крызюу 1938— 1939 гг. [12, 13].

На мяжы стагоддзяу значны унёсак у рас-працоуку вывучаемага пытання зрабш чэшсюя даследчыю, дзякуючы праведзенай у Празе у 2003 г. М1жнароднай навуковай канферэнцын «Мюнхенскае пагадненне - шлях да дэструкцьп дэмакратыi у Еуропе» (Прага, 24-25 каст-рычшка 2003 г.). Дамшуючы пункт гдеджання, як прагучау у прамовах удзельшкау канферэн-цыи, зводзiуся да наступнага: Мюнхенскае пагадненне з'явшася «вышкам палпыю прымь рэння, небяспечнай i беспаспяховай у любы час i у любым асяроддзi, мэтанакiраваным прым> рэнствам дэмакратыi з дыктатарам, як абвясцiу вайну дэмакратын» [14].

«Мюнхен» - гэта назва стала намшальным паняццем, яна сiмвадiзуе агрэсiуную сутнасць ггглераускай знешняй падiтыкi, злачыннае не-выкананне мiжнародных абавязацельствау за-ходнiмi дзяржавамi i несумяшчальнасць з ас-ноУнымi прынцыпамi мiжнароднага права. На думку замежных псторыкау, Мюнхенскае пагадненне вызначыла чарговы крок на шляху да развязвання Другой сусветнай вайны i першы крок да страты чэхаславацкай дзяржаунасщ, дiквiдацыi сютэмы калектыунай бяспекi i кан-чатковага ухшення Лiгi Нацый ад рашэння значных пытанняу еурапейскай i сусветнай па-дiтыкi, фактычную дэнансацыю савецка-чэха-славацкага дагавора аб узаемнай дапамозе ад 16 мая 1935 г. [14, 8. 7].

Чэшсюя псторыю, аналiзуючы геапаттыч-нае становiшча ЧСР у верасш 1938 г., акцэнта-вадi увагу на такiх пытанняк: цi iшда тады гаворка аб «здрадзе» нацыянальных iнтарэсау урадам Э. Бэнеша; цi была Чэхасдавакiя дэмак-ратычнай дзяржавай, супольнасцю грамадзян, здольных да барацьбы за свабоду i самастой-насць, альбо з'яулялася краiнай, якая раздзiра-лася унутранымi супярэчнасцямi, новай «тур-мой народау», i не заслугоувала нiчога, акрамя дэирукцыи; накодькi абгрунтаванай была арыен-тацыя знешняй падiтыкi ЧСР выключна на падтрымку Францыi, краiны слабай, абяс-кроуленай Першай сусветнай вайной, i г. д. [14]. Па сутнасщ, усе гэтыя пытаннi з'яуляюцца ак-туадьнымi i абмяркоуваюцца гiсторыкамi i па сённяшнi дзень.

Заключэнне. Такiм чынам, магчыма канста-таваць наяунасць супярэчдiвых падыходау гiсторыкаУ у трактоуцы Мюнхенскага пагаднення, яго вытокау i наступствау. Асноунай вартас-цю усiх навуковых даследаванняу, як замежных, так i расiйскiх, з'яуляецца жаданне гiсторыкаУ паказаць з улшам назапашаных ведау i новых арх1уных крынiц, як свет падышоу да фатальнай рысы, назваць усiх вшаватых у развязваннi гла-бальнага канфл^у у вераснi 1938 г. i тыя сiды, якiя спрыядi эскалацыи агрэсii.

У сучаснай англтскай, французскай, ня-мецкай i польскай пстарыяграфй асноуны ак-цэнт у рэашзацын падiтыкi «замiрэння агрэса-ра» робщца на «даядьнасцi» еурапейскiх дэмакратый да агрэауных дзеянняу Гiтдера, а таксама паттычнай недадьнабачнасцi прэм'ер-мiнiстра Вялшабрытанй Н. Чэмберлена у перыяд Мюнхенскага крызюу. Мiж iншым, у за-межнай гiстарычнай навуцы зацвердзшася меркаванне аб непазбежнасцi Мюнхенскага пагаднення з мэтай захавання мiру у перадва-еннай Еуропе.

З нашага пункту гледжання, цiкавым i ка-рысным для сучасных гiсторыкаУ з'яуляецца магчымасць сiстэмнага анадiзу як замежных, так i расiйскiх крынiц для пераасэнсавання юнуючых канцэпцый «замiрэння» агрэсара, здраднщтва еурапейскiх дыпламатый сваiм саюзным абавязкам, iгнаравання мiрадюбiвых прапаноу СССР i iнш. з мэтай вывучэння уро-кау i наступствау перадваенных падзей у раз-вязваннi глабальнай эскадацыi агрэсii для вырашэння актуальных праблем развiцця сусвет-нага грамадства.

Лiтаратура

1. Политическая наука: словарь-справочник / авт. и сост. И. И. Санжаревский. Изд. 6-е, испр. и доп. Тамбов: ТГТУ, 2015. 368 с.

2. Документы и материалы кануна Второй мировой войны. 1937-1939. В 2 т. Т. 1. Ноябрь 1937 г. -дек. 1938 г. / М-во иностр. дел СССР; редкол.: И. Н. Земсков [и др.]. М.: Политиздат, 1981. 376 с.

3. Кто помогал Гитлеру в развязывании Второй мировой войны // Сегодня.гц. Информационно-аналитическое сетевое издание. 11.10.2011. Москва, 2011. URL: http://www.segodnia.ru/content/11746 (дата обращения: 20.09.2017).

4. Рубцова Е. В., Лендич В. В., Прокопова Е. А. Мюнхенское соглашение 1938 года и его последствия // Научно-методический электронный журнал «Концепт». 2016. Т. 11. С. 161-165. URL: http://e-koncept.ru/2016/86036.htm (дата обращения: 20.09.2017).

5. Куренков В. Ю. Мюнхенское соглашение 1938 г. в работах российских и германских исследователей: Краткий историографический обзор // Вестник Дагестанского научного центра. 2013. № 48. С. 65-70.

6. Kaminski M. K., Zacharias M. J. W cieniu zagrozeniá. Polityka zagraniczna RP 1918-1939. Warszawa: Wyd. Glos, 1993. 238 s.

7. Kornat M. Józef Beck i polityka «równowagi» mi^dzywojennej polski jako mit. Uwagi nad historiografía problemu // Zeszyty naukowe Uniwersytetu Jagiellonskiego. Prace Historyczne, Studia Polono-Danubiana et Balcanica. Kraków, 1997. Z. 124. S. 213-224.

8. Zerko S. Polska wobec zblizenia niemiecko-radzieckiego u schylku lat trzydziestych // Przegl^d Zachodni. 1998. Z. 2. S. 115-135.

9. Sowa A. L. U progu wojny (z dziejów spraw wewn^trznych i polityki zagranicznej II Rzec-zypospolitej. Kraków: WUJ, 1997. 246 s.

10. Rok 1938: Aneksja Austrii i Monachium // Materialy Mi^dzynarodowej sesji naukowej, 7-8 grudnia 1983 r. / pod red. Henryka Batowskiego. Zeszyty Naukowe Uniwersitetu Jagiellonskiego. Prace Historyczne, Studia Polono-Danubiana et Balcanica II. Kraków: WUJ, 1987. Z. 83. 126 s.

11. Polska, Niemcy, Europa w 1939 r. // Materialy sesji zorganizowanej w Uniwersytecie Jagiellonskim 14 grudnia 1989 r w okazji 50 rocznicy wybuchu II wojny swiatowej / рod red. Michala Pulaskiego., Uniw. Jagiel., Praca Historiczna. Kraków: WUJ, 1991. Z. 99. 168 s.

12. Kryzys 1939 roku w interpretacjach polskich i rosyjskich historykоw / pod red. Slawomira D^bskiego i Michaila Narinskiego; Polski Institut Spraw Mi^dzynarodowych. Warszawa: PISM, 2009. 479 s.

13. Кризис 1939 года в интерпретациях польских и российских историков / под ред. Славомира Дембского и Михаила Наринского. Варшава: Польский институт международных дел, 2009. 479 с.

14. Mnichovská dohoda. Cesta k destrukci demokracie v Evrope. Praha: WPU, 2004. 272 s.

References

1. Politicheskaya nauka: slovar'-spravochnik [Political science: dictionary-reference book]. Author and comp. I. I. Sansharevski. Tambov, TGTU Publ., 2015. 368 p.

2. Dokumenty i materialy kanuna Vtoroy mirovoy voyny. 1937-1939. V 2 t. T. 1. Noyabr' 1937 -dekabr' 1938 g. [Documents and materials before the Second world war. 1937-1939. In 2 vol. Vol. 1. November 1937 - December 1938]. Moscow, Politizdat Publ., 1981. 376 p.

3. Who helped Hitler in the outbreak of the Second World War. Segodnya. ru. Informatsionno-analiticheskoye setevoye izdanie [Segodnya.ru. Information analytical network edition]. 11.10.2011. Moscow, 2011 (In Russian). Available at: http://www.segodnia.ru/content/11746 (accessed 20.09.2017).

4. Rubtsova E. V., Lendich V. V., Prokopova Ye. A. Munich agreement of 1938 and its implications. Nauchno-metodicheskiy elektronnyy zhurnal "Kontsept" [Scientific-methodical electronic journal "Concept"], 2016, vol. 11, pp. 161-165 (In Russian). Available at: http://www.e-koncept.ru/2016/86036.htm (accessed 20.09.2017).

5. Kurenkov V. Yu. The Munich agreement of 1938, in the works of Russian and German researchers: the brief historiographical review. Vestnik Dagestanskogo nauchnogo centra [Bulletin of the Dagestan scientific center], 2013, no 48, pp. 65-70 (In Russian).

6. Kaminski M. K., Zacharias M. J. W cieniu zagrozeniá. Polityka zagraniczna RP 1918-1939. Warszawa, Wyd. Glos, 1993. 238 s.

7. Kornat M. Józef Beck i polityka "równowagi" mi^dzywojennej polski jako mit. Uwagi nad historiografía problem. Zeszyty naukowe Uniwersytetu Jagiellonskiego. Prace Historyczne, Studia Polono-Danubiana et Balcanica. Kraków, 1997, z. 124, ss. 213-224.

8. Zerko S. Polska wobec zblizenia niemiecko-radzieckiego u schylku lat trzydziestych. Przegl^d Zachodni, 1998, z. 2, ss. 115-135.

9. Sowa A. L. U progu wojny (z dziejów spraw wewn^trznych i polityki zagranicznej II Rzeczy-pospolitej. Kraków, WUJ, 1997. 246 s.

10. Rok 1938: Aneksja Austrii i Monachium. Materialy Mi^dzynarodowej sesji naukowej, 7-8 grudnia 1983 r. Pod red. Henryka Batowskiego. Zeszyty Naukowe Uniwersitetu Jagiellonskiego. Prace Historyczne, Studia Polono-Danubiana et Balcanica II. Kraków, WUJ, 1987, z. 83. 126 s.

66

Мюнхенскае пагадненне 1938 г.: ypoKi м1нулага (г1старыяграф1я пытання)

11. Polska, Niemcy, Europa w 1939 r. Materialy sesji zorganizowanej w Uniwersytecie Jagiellonskim 14 grudnia 1989 r w okazji 50 rocznicy wybuchu II wojny swiatowej. Pod red. Michala Pulaskiego, Univ. Jagiel., Praca Historiczna. Krakow, WUJ, 1991, z. 99. 168 p.

12. Kryzys 1939 roku w interpretacjach polskich i rosyjskich historykow. Pod redakcja Slawomira D^bskiego i Michaila Narinskiego. Polski Institut Spraw Mi^dzynarodowych. Warszawa, PISM, 2009. 479 s.

13. Krizis 1939 goda v inerpretatsiach pol'skih i rossijskih istorikov [The crisis of 1939 in the interpretations of Polish and Russian historians]. Ed. by Sl. Dembski and M. Narinski. Warshawa, Pol'skiy institut Mezhdunarodnykh del Publ., 2009. 479 p.

14. Mnichovska dohoda. Cesta k destrukci demokracie v Evrope. Praha, WPU, 2004. 272 s.

¡нфармацыя пра аутара

Дрожжа Людмша Чэславауна - мапстр псторьп, майстар кафедры прамысловай экалоги. Бе-ларускi дзяржауны тэхналапчны ушверсгот (220006, г. MiHCK, вул. Свярдлова, 13а, Рэспублша Беларусь). E-mail: l_drojja@tut.by.

Information about the author

Drojja Liudmila Cheslavovna - Master of History, master, the Department of Industrial Ecology. Belarusian State Technological University (13a, Sverdlova str., 220006, Minsk, Republic of Belarus). E-mail: l_drojja@tut.by.

Пастуту 14.03.2018

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.