Научная статья на тему 'Хронiка. Ушаноўваючы памяць'

Хронiка. Ушаноўваючы памяць Текст научной статьи по специальности «Языкознание и литературоведение»

CC BY
51
19
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.
iНе можете найти то, что вам нужно? Попробуйте сервис подбора литературы.
i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.

Текст научной работы на тему «Хронiка. Ушаноўваючы памяць»

ХРОНІКА

159

УШАНОЎВАЮЧЫ ПАМЯЦЬ

02 кастрычніка 2015 года на філалагічным факультэце прайшлі IV Міжнародныя Шамякінскія чытанні “Пісьменнік - Асоба - Час”. Правядзенне падобнага мерапрыемства было ў першую чаргу звязана з неабходнасцю ўшанавання памяці выдатнага сына беларускага народа, арыгінальнага пісьменніка, чые творы карыстаюцца заслужанай папулярнасцю ва ўсім культурным свеце.

Пленарнае пасяджэнне

пачалося з прывітальнага слова дэкана філалагічнага факультэта, кандыдата педагагічных навук, дацэнта Ісмайлавай Л. В. Яна падкрэсліла неабходнасць навукова-педагагічнага супрацоўніцтва, важнасць студэнцкай ініцыятывы і самакіравання для развіцця грамадства. Таксама адзначыла выхаваўчы патэнцыял творчых набыткаў І. П. Шамякіна, іх ролю ў фарміраванні каштоўнасцей маладога пакалення, іх актуальнасць.

Удзельнікамі канферэнцыі стала звыш 50 навукоўцаў з розных рэгіёнаў Беларусі, Расіі, сярод іх - 26 дактароў і кандыдатаў навук. Высокі навуковы статус мерапрыемства быў засведчаны выступленнямі вядомых вучоных-літаратуразнаўцаў і мовазнаўцаў, а таксама ўдзелам прадстаўнікоў Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. З навуковымі дакладамі выступілі: доктар філалагічных навук, прафесар В. В. Шур, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Т. С. Нуждзіна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт А. В. Герцык, член камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы, кандыдат багаслоўя, протаіерэй А. А. Лапушанскі і інш.

На секцыйных пасяджэннях канферэнцыі былі абмеркаваны наступныя праблемы:

- творчасць і літаратурна-грамадская дзейнасць I. Шамякіна ў кантэксце ХХ стагоддзя;

- літаратурныя генерацыі ХХ - ХХІ стст.: эстэтычна-аксіялагічныя пошукі;

- нацыянальны вобраз свету праз прызму часу і новыя культурныя парадыгмы;

- сучасны літаратурны працэс: праблемы зместу і формы;

- творчасць I. Шамякіна і праблемы выкладання літаратуры ў школе і ВНУ;

- мова і стыль мастацкай літаратуры;

- актуальныя праблемы сучаснай лінгвістыкі.

Падчас круглага стала адбыўся абмен думкамі адносна шляхоў далейшага навуковага супрацоўніцтва, вызначаны навукова-даследчыя прыярытэты чарговых Міжнародных Шамякінскіх чытанняў.

i Надоели баннеры? Вы всегда можете отключить рекламу.